Реферат по предмету "Разное"


А.І. Жук 2008 г

Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьВучэбна-метадычнае аб’яднанне ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыіЗАЦВЯРДЖАЮПершы намеснік Міністраадукацыі Рэспублікі Беларусь____________________ А.І. Жук ____________________ 2008 г.Рэгістрацыйны № ТД-__________/тып.ГІСТОРЫЯ РАСІІ І УКРАІНЫТыпавая вучэбная праграмадля вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках) УЗГОДНЕНА Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі____________________^ У.Л. Клюня_____________________ 2008 г. УЗГОДНЕНА Начальнік Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь____________________ ^ Ю. І. Міксюк____________________ 2008 г.Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»__________________ І. В. Казакова __________________ 2008 г. Эксперт-нормакантралёр __________________ __________________ 2008 г. Мінск 2008Складальнікі: I. В. Аржахоўскi, прафесар кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяр­жаўнага універсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар;^ Ю. А. Блашкоў, дацэнт кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;В. В. Брыгадзіна, дацэнт кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;І. А. Літвіноўскі, дацэнт кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;^ В. I. Мянькоўскi, прафесар кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар;С. В. Пазняк, дацэнт кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;В. В. Сяргеенкава, дацэнт кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаў­нага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;^ А. А. Яноўскi, загадчык кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, прафесар.Рэцэнзенты: Кафедра гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны”; ^ У. Я. Казлякоў, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт”, доктар гістарычных навук, прафесар.^ РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:Кафедрай гісторыі Расіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 15 ад 15 мая 2008 г.); Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 4 ад 22.05.2008 г.); Навукова-метадычным саветам па гуманітарных спецыяльнасцях Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі (пратакол № 4 ад 12. 09. 2008 г.).Адказны за рэдакцыю: А. А. ЯноўскіАдказны за выпуск: В. В. Сяргеенкава^ З М Е С Т 1. Тлумачальная запіска................................................................... 4 2. Прыкладны вучэбна-тэматычны план …………………........... 10 3. Змест вучэбнай дысцыпліны…………………..……………..... 15 4. Крыніцы і літаратура............………………………………........ 47 ^ 1. Тлумачальная запіскаТыпавая вучэбная праграма новага пакалення па дысцыпліне «Гісторыя Расіі і Украіны» прызначана для засваення на першай ступені вышэйшай адукацыі студэнтамі, што навучаюцца па спецыяльнасці «Гісторыя» у вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. У ёй абноўлены змястоўны матэрыял, зроблены акцэнт на кампетэнтнасны падыход, значна пашырана самастойная праца студэнта, прадугледжана выкарыстанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій. У рамках узаемнага супрацоўніцтва выкладчыка і студэнта праграма выступае своеасаблівым «навігатарам» здабычы ведаў, інфармацыі і набыцця практыкаарыентаваных уменняў. Вучэбная праграма дысцыпліны «Гісторыя Расіі і Украіны» распрацавана ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі: — Макет адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі першай ступені (зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2006 г. № 374); — Адукацыйны стандарт па спецыяльнасці 1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках) (зацверджаны 29.05. 2008);^ 1.1. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускнікаАгульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі: — гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпу адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую рэалізацыю выпускніка; — фундаменталізацыі, што спрыяе арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыклу на выяўленне сутнасных асноў і сувязей між разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітар-нымі ведамі; — кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на ўмацаванне яго практычнай арыентаванасці, павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў пры вырашэнні задач і сітуацый, якія мадэлююць сацыяльна-прафесійныя праблемы, фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых умовах; — сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў; — міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якіх забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і іх узаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка. У адпаведнасці з вышэйпаказанымі прынцыпамі выпускнік вышэйшай навучальнай установы павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі: – кампетэнцыя культурна-каштоўнаснай і асобаснай арыентацыі; – кампетэнцыя грамадзянскасці і патрыятызму; – кампетэнцыя сацыяльнага ўзаемадзеяння; – кампетэнцыя камунікацыі; – кампетэнцыя зберажэння здароўя; – кампетэнцыя самаўдасканалення. Замацаванне ў выпускніка сацыяльна-асобасных кампетэнцый спрыяе развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэцыі як інтэграванага выніку адукацыйнага працэсу ў ВНУ. Выпускнік у выніку сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі павінен развіць наступныя метапрадметныя кампетэнцыі: – валоданне метадамі сістэмнага і параўнаўчага аналізу; – сфарміраванне крытычнага мыслення; – валоданне ўменнямі праектаваць і прагназаваць; – уменне вучыцца, павышаць кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця; – уменне працаваць у камандзе; – сфарміраванне асобасных якасцей: самастойнасці, адказнасці, арганізава-насці, мэтаскіраванасці і іншых матывацыйна-каштоўнасных і эмацыянальна-валявых якасцей.^ 1.2. Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліныКурс «Гісторыя Расіі і Украіны» прызначаны для студэнтаў-гісторыкаў. Мэтай і задачамі курса з’яўляецца выпрацоўка цэласнай сістэмы ведаў па гісторыі гэтых сумежных з Беларуссю дзяржаў у кантэксце сусветнага гістарычнага працэсу і ў цеснай сувязі з курсам айчыннай гісторыі, якая вывучаецца паралельна. Праграма дысцыпліны базіруецца на дэталёвай перыядызацыі, якая адлюстроўвае важнейшыя этапы ў гістарычным развіцці Расіі і Украіны. Прадугледжваецца вывучэнне адпаведных з’яў, па­дзей і фактаў на аснове выкарыстання шырокага кола гістарычных крыніц і навейшых дасягненняў гістарычнай навукі. Праграма змацавана адзінай канцэпцыяй, прынцыпамі адбору і выкладання матэрыялу. Аўтары імкнуліся пазбягаць суб’ектыўных пунктаў гледжання, якія не замацаваліся ў сучаснай гістарычнай навуцы. Структура праграмы суадносіцца з прынцыпам гістарызму, вызначаецца адпаведнасцю гістарычнай рэчаіснасці. Дэкларатыўным і кан’юнктурным ацэнкам проціпастаўлена паслядоўная пазіцыя, у аснову якой пакладзена аб’ектыўнае вызначэнне месца гісторыі Расіі і Украі­ны ў кантэксце еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі. Праграма адлюстроўвае змест курса «Гісторыя Расіі і Украіны» і вызначае аб’ём ведаў, які патрабуецца ад студэнтаў-гісторыкаў. Пры яе распрацоўцы ўлічваўся вопыт чытання лекцый і правядзення практычных заняткаў на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У якасці вузлавых праблем, якія праходзяць праз увесь курс, аналізуюцца сацыяльна-эканамічнае развіццё, палітычны лад, унутраная і знешняя палітыка, сацыяльныя і палітычныя рухі, развіццё грамад­скай думкі, культура, міжнацыянальныя і міжканфесіянальныя адносіны. На аснове выкарыстання новых гістарычных крыніц і сучасных даследаванняў адлюстраваны важнейшыя праблемы шматвяковай гісторыі Расіі і Украіны. Галоўнымі задачамі выкладання дысцыпліны «Гісторыя Расіі і Украіны» з’яўляюцца: фарміраванне і развіццё гістарычнага мыслення студэнта; фарміраванне прафесійных кампетэнцый гісторыка; раскрыццё агульных тэндэнцый і спецыфікі развіцця Расіі і Украіны са старажытных часоў да нашых дзён; фарміраванне мэтаскіраванасці на практычнае ўвасабленне атрыманых студэнтамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці і ў іншых сферах сацыяльнай актыўнасці для аналізу сучаснасці і прагназавання перспектыў будучага развіцця. У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта да кампетэнцый выпускніка па дысцыпліне «Гісторыя Расіі і Украіны» выпускнік павінен: ведаць: — галоўныя этапы і тэндэнцыі развіцця Расіі і Украіны, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння іх гісторыі; — галоўныя этапы этнічных працэсаў у Расіі і Украіне; — галоўныя этапы станаўлення і развіцця форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Расіі і Украіны; — галоўныя мадэлі мадэрнізацыйных працэсаў, станаўлення даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага і інфармацыйнага грамадства на тэрыторыі Расіі і Украіны; — месца і ролю расійскіх і ўкраінскіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, уклад народаў Расіі і Украіны ў перамогу над фашызмам; — месца і ролю Расійскай Федэрацыі і Украіны ў сучасным свеце ва ўмовах глабалізацыйных працэсаў; — галоўныя этапы і дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры і культурна-гістарычную спадчыну Расіі і Украіны;умець: — прымяняць агульнагістарычныя прынцыпы аб’ектыўнасці і гістарызму ў вывучэнні гісторыі, пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця Расіі і Украіны; — выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі, пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця Расіі і Украіны; — характарызаваць умовы і этапы этнічных працэсаў у Расіі і Украіне ў розныя гістарычныя перыяды; — праводзіць параўнаўчы аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе развіцця Расіі і Украіны, ацэньваць іх вынікі; — ацэньваць галоўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры Расіі і Украіны, тлумачыць узаемаўплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў; — аналізаваць працэс станаўлення і развіцця розных форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Расіі і Украіны; — аценьваць ролю і месца Расіі і Украіны ў сусветным гістарычным працэсе. Для рэалізацыі пазначаных вышэй мэты і задач патрэбна: — сфарміраваць у студэнтаў уменне аналізаваць заканамернасці і асаблівасці дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, унутрыпалітыч-нага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця Расіі і Украіны з улікам цывілізацыйных характарыстык і выхаванне на гэтай падставе грамадзянскай пазіцыі і агульначалавечых каштоўнасных якасцей; — спрыяць засваенню студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцей, створаных у працэсе гістарычнага развіцця Расіі і Украіны, і развіццю на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай соцыякультурнай сітуацыі; — спрыяць станаўленню здольнасці выпускніка вышэйшай школы ў сілу сваіх кампетэнцый, сфарміраваных у выніку свядомага засваення і прымянення вучэбнай гістарычнай інфармацыі, садзейнічаць далейшаму развіццю чалавечай супольнасці, міжнацыянальных і міждзяржаўных адносін.^ 1.3. Структура зместу вучэбнай дысцыпліныУ структуры зместу вучэбнай дысцыпліны вылучаюцца ўзбуйненыя дыдактычныя адзінкі (раздзел). Структура зместу вучэбнай дысцыпліны ўключае: — Уводзіны; — Раздзелы; — Тэмы вучэбных заняткаў. Па кожнаму вучэбнаму раздзелу (модулю) у адпаведнасці з мэтамі і задачамі па фарміраванню і развіццю ў студэнтаў прафесіянальных кампетэнцый выкладчыкам (кафедрай) праектуюцца і рэалізуюцца пэўныя лекцыйныя і семінарскія (практычныя) заняткі. Змест тыпавой праграмы па гісторыі Расіі і Украіны дазваляе вывучаць дысцыпліну і па праблемнаму, і па храналагічнаму прынцыпах. Кафедры вышэйшых навучальных устаноў, што курыруюць выкладанне канкрэтнай дысцыпліны, расрацоўваюць рабочыя вучэбныя праграмы з улікам тыпавой праграмы, а таксама ў рамках універсітэцкіх акадэмічных свабодаў. Рабочыя вучэбныя праграмы адлюстроўваюць спецыфіку профілю ВНУ, уласных навукова-метадычных пазіцый і прафесіянальнага вопыту прафесарска-выкладчыцкага калектыву.^ 1.4. Метады (тэхнологіі) навучання Па кожнаму вучэбнаму раздзелу у адпаведнасці з яго мэтай і задачамі па фарміраванню і развіццю ў студэнтаў прафесіянальных кампетэнцый выкладчыкам (кафедрай) праектуюцца і рэалізуюцца разнастайныя педагагічныя тэхналогіі. У ліку найбольш перспектыўных і эфектыўных сучасных інавацыйных адукацыйных сістэм і тэхналогій, што дазваляюць рэалізаваць сістэмна-дзейсны падыход кампетэнтнасці ў вучэбна-выхаваўчым працэсе, варта вылучыць: вучэбна-метадычныя комплексы; варыятыўныя мадэлі накіроўваемай самастойнай працы студэнтаў; блочна-модульныя, модульна-рэйтынгавыя і крэдытныя сістэмы; інфармацыйныя тэхналогіі; методыкі актыўнага навучання. У ліку эфектыўных педагагічных методык і тэхналогій, што спрыяюць актывізацыі пазнавальнай творчай дзейнасці студэнтаў, набыццю імі вопыту самастойнага вырашэння разнастайных задач, варта вылучыць: — тэхналогіі праблемна-модульнага навучання; — тэхналогіі модульна-рейтынгавага навучання; — метад праектаў, ці праектныя тэхналогіі; — техналогіі «Партфель студэнта»; — тэхналогіі вучэбна-даследчыцкай дзейнасці; — камунікатыўныя тэхналогіі (калоквіумы, дыскусіі, круглыя сталы, прэс-канферэнцыі, вучэбныя дэбаты і інш.); — гульнявыя тэхналогіі (арганізацыя і правядзенне дзелавых, ролевых, імітацыйных гульняў і інш.).^ 1.5. Кіруемая самастойная праца студэнтаўКампетэнтнасны падыход дапушчае істотнае ўзмацненне практычнай арыентаванасці адукацыйнага працэсу і ўзрастанне ролі кіруемай самастойнай працы студэнтаў у падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Кіруемая самастойная праца студэнтаў арганізуецца рэктаратамі, дэканатамі, кафедрамі, выкладчыкамі ВНУ ў адпаведнасці з Палажэннем аб самастойнай працы студэнтаў, распрацаваным вышэйшай навучальнай установай. Пры гэтым патрэбна кіравацца існуючымі нарматыўнымі дакументамі (Стандарт), а таксама накопленым вопытам Беларускага дзяржаўнага універсітэта і іншых ВНУ Рэспублікі Беларусь (Гл.: Сергеенкова В. В. Управляемая самостоятельная работа студентов. Модульно-рейтинговая и рейтинговая системы. Мн., 2004; Лобанов А. П., Дроздова Н. В. Управляемая самостоятельная работа студентов в контексте инновационных технологий. Мн., 2005; Педагогические основы самостоятельной работы студентов / Под ред. О. Л. Жук. Мн., 2005). Кіруемая самастойная праца студэнтаў прадугледжвае выкананне тэстаў, здачу прамежкавых залікаў, выкананне кантрольных прац, напісанне рэфератаў, азнаямленне з вучэбнай, вучэбна-метадычнай і навуковай літарату-рай, працу з гістарычнымі крыніцамі, напісанне эсэ па праблемным тэмам, выкананне вучэбна-даследчыцкіх прац, стварэнне «партфоліо», стварэнне прэ-зентацый, электронных вучебна-метадычных матэрыялаў і інш.^ 1.6. Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнтаРэкамендуецца наступная працэдура: — вызначэнне аб’екта дыагностыкі, якім з’яўляюцца кампетэнцыі выпускніка; — выяўленне фактычных вучэбных дасягненняў студэнта з дапамогай крытэрыяльна-арыентаваных тэстаў і іншых сродкаў дыагностыкі; — вымярэнне ступені адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням навучальнага стандарта; — ацэнка вынікаў выяўлення і вымярэння адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням адукацыйнага стандарта (з дапамогай шкалы ацэнак). Ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў на экзаменах па дысцыпліне ажыцяўляецца па дзесяцібальнай шкале. Ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў, што выконваецца паэтапна па канкрэтным раздзелам (модулям) вучэбнай дысцыпліны, ажыцяўляецца кафедрай у адпаведнасці з выбранай ВНУ шкалой адзнак. Для ацэнкі вучэбных дасягненняў студэнтаў выкарыстоўваюцца крытэрыі, зацверджанныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Пры дыягностыцы сфарміраванасці кампетэнцый выкарыстоўваюцца наступныя галоўныя сродкі: крытэрыяльна-арыентаваныя тэсты, кантрольныя працы (кантрольнае заданне), рэфераты, праекты і інш. Вывучэнне дысцыпліны “Гісторыя Расіі і Украіны” складае максімальна 616 гадзін, з іх 372 гадзіны аўдыторныя (224 гадзіны – лекцыі, 148 гадзін – семінары). Рэкамендуемыя формы кантролю ведаў студэнтаў – экзамены і залікі.^ 2. прыкладны вучэбна-тэматычны план № п/п Назва раздзелаўі тэм Колькасць аўдыторных гадзін Усяго З іх Лекцыі Семінары ^ Раздзел І. Расія і Украіна са старажытных часоў да пачатку XVII ст. І.1. Уводзіны. 2 2 - І.2. Дадзяржаўны перыяд гісторыі ўсходніх славян. 2 2 - І.3. Старажытная Русь (канец ІХ — пачатак ХII ст.). 6 4 2 І.4. Феадальная раздробленнасць Русі. 4 2 2 І.5. Культура Русі ў ІХ — пачатку ХІІ ст. 4 2 2 І.6. Барацьба народаў Русі з агрэсіяй крыжакоў і мангола-татар. 6 4 2 І.7. Паўночна-усходняя Русь у XIV — першай палове XV ст. 6 4 2 І.8. Ноўгарад і Пскоў у XIV — першай палове XV ст. 4 2 2 І.9. Культура ўсходнеславянскіх народаў у XIІІ — першай палове XV ст. 4 2 2 І.10. Утварэнне Расійскай дзяржавы (Расіі) на рубяжы XV — XVІ стст. 4 2 2 І.11. Украінскія землі ў XIV — першай палове XVІ ст. 4 2 2 І.12. Расія ў XVІ ст. 4 2 2 І.13. Культура Расіі ў канцы XV — XVІ ст. 4 2 2 І.14. Расія ў канцы XVІ — пачатку XVІІ ст. 6 4 2 І.15. Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова XVІ — першая палова XVІІ ст.) 4 2 2 І.16. Нацыянальна-культурны ўздым ва Украіне (другая палова XVІ — першая палова XVІІ ст.). 4 2 2 Усяго 68 40 28 Раздзел ІІ. Расія і Украіна ў XVII—XVIII ст. ІІ.1. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Расіі ў XVІІ ст. 2 2 - ІІ.2. Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Расіі ў XVІІ ст. 2 2 - ІІ.3. Вызваленчая вайна ўкраінскага народа. Уключэнне Левабярэжнай Украіны ў склад Расійскай дзяржавы. 2 2 - ІІ.4. Культура Расіі ў XVІІ ст. 4 - 4 ІІ.5. Унутрыпалітычнае становішча Расіі ў канцы XVІІ ст. Рэформы першай чвэрці XVІІІ ст. 4 2 2 ІІ.6. Знешняя палітыка Расіі (канец XVІІ — першая чвэрць XVІІІ ст.). 2 2 - ІІ.7. Культура Расіі на рубяжы XVІІ — XVІІІ стст. 4 - 4 ІІ.8. Унутраная і знешняя палітыка Расіі пры пераймальніках Пятра І (1725—1762 гг.). 4 2 2 ІІ.9. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Расіі ў другой палове XVІІІ ст. 2 2 - ІІ.10. Час Кацярыны ІІ і Паўла І: унутраная палітыка ва ўмовах узмацнення сацыяльнага супрацьстаяння. 4 4 - ІІ.11. Знешняя палітыка Расіі ў другой палове XVІІІ ст. 4 2 2 ІІ.12. Культура Расіі ў сярэдзіне і другой палове XVІІІ ст. 4 - 4 ІІ.13. Левабярэжная Украіна ў канцы XVІІ — XVІІІ ст. 2 2 - ІІ.14. Слабадская Украіна ў XVІІ — XVІІІ стст. 2 2 - ІІ.15. Запарожская Сеч у другой палове XVІІ — XVІІІ ст. 2 2 - ІІ.16. Правабярэжная Украіна ў канцы XVІІ — XVІІІ ст. 2 2 - ІІ.17. Заходнеўкраінскія землі ў другой палове XVІІ — XVІІІ ст. 2 2 - ІІ.18. Культура ўкраінскіх зямель у другой палове XVІІ — XVІІІ ст. 2 - 2 Усяго 50 30 20 Раздзел ІІІ. Расія і Украіна ў першай палове ХІХ ст. ІІІ.1. Адміністрацыйна-палітычная сістэма і сацыяльна-эканамічнае развіццё Расіі ў першай палове ХІХ ст. 10 6 4 ІІІ.2. Унутраная і знешняя палітыка царызму ў 1801—1814 гг. 10 6 4 ІІІ.3. Унутраная палітыка царскага ўрада ў 1815—1855 гг. 14 8 6 ІІІ.4. Грамадскі рух у 1815—1855 гг. 14 8 6 ІІІ.5. Знешняя палітыка Расіі ў 1815—1856 гг. 10 6 4 ІІІ.6. Заходнеўкраінскія землі ў складзе Аўстрыйскай манархіі (першая палова ХІХ ст.). 10 6 4 Усяго 68 40 28 Раздзел IV. Расія і Украіна ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. IV.1. Адмена прыгоннага права ў Расіі. Унутраная палітыка самадзяржаўя ў 60—70-х гг. ХІХ ст. 6 4 2 IV.2. Значэнне эпохі рэформаў. Унутрыпалітычнае развіццё Расіі ў 1881—1894 гг. 6 4 2 IV.3. Грамадска-палітычны рух у 60—90-я гг. ХІХ ст. 6 4 2 IV.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Расіі (другая палова ХІХ — пачатак ХХ ст.). 4 4 - IV.5. Знешняя палітыка Расіі ў другой палове ХІХ ст. 6 4 2 IV.6. Расійскае самадзяржаўе ў 1894—1904 гг. 4 2 2 IV.7. Грамадска-палітычная барацьба ў Расіі на рубяжы ХІХ — ХХ стст. 2 2 - IV.8. Знешняя палітыка Расіі ў пачатку ХХ ст. 2 2 - IV.9. Рэвалюцыя 1905—1907 гг. у Расіі. 6 4 2 IV.10. Унутраная палітыка расійскага ўрада і грамадска-палітычны рух у 1907—1914 гг. 4 2 2 IV.11. Удзел Расіі ў Першай сусветнай вайне. 4 2 2 IV.12. Унутрыпалітычнае становішча Расіі ў 1914—1917 гг. 4 2 2 IV.13. Заходнеўкраінскія землі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. 4 4 - IV.14. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. 4 2 2 IV.15. Культура Расіі ў ХІХ — пачатку ХХ ст. 4 - 4 IV.16. Украінская культура ў ХІХ — пачатку ХХ ст. 2 - 2 Усяго 68 42 26 Раздзел V. Расія і Украіна ў 1917—1939 гг. V.1. Расстаноўка сацыяльных і палітычных сіл ва ўмовах мірнага развіцця рэвалюцыі. 4 2 2 V.2. Агульнанацыянальны крызіс. Кастрычніцкае ўзброенае паўстанне. 4 2 2 V.3. Першыя сацыялістычныя пераўтварэнні (кастрычнік 1917 г. — 1920 г.). 4 2 2 V.4. Выхад Расіі з Першай сусветнай вайны. Расія і Украіна ў гады Грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі (1918—1920 гг.). 4 2 2 V.5. Палітыка «ваеннага камунізму». 4 2 2 V.6. Заканчэнне Грамадзянскай вайны. Становішча Савецкіх рэспублік пры пераходзе ад вайны да міру. 2 2 - V.7. Пераход да новай эканамічнай палітыкі. Утварэнне СССР. Развіццё СССР у гады нэпа. 2 2 - V.8. Узмацненне ўнутрыпартыйнай барацьбы. 4 2 2 V.9. Выбар стратэгіі фарсіраванай індустрыялізацыі. 4 2 2 V.10. Суцэльная калектывізацыя. 4 2 2 V.11. Супярэчлівасць сацыяльна-эканамінага развіцця краіны. 2 2 - V.12. Палітычная сістэма грамадства. 4 2 2 V.13. Знешняя палітыка СССР у 1920-х — 1930-х гг. 4 2 2 V.14. Культурная рэвалюція як састаўная частка будаўніцтва сацыялізму ў СССР. 2 2 - V.15. Заходняя Украіна ў 1920—1930-я гг. 2 2 - Усяго 50 30 20 Раздзел VІ. Расія і Украіна з 1939 г. да пачатку ХХІ ст. VІ.1. Эканамічны і ваенны патэнцыял Савецкага Саюза напярэдадні Другой сусветнай вайны. 4 2 2 VІ.2. Уступленне СССР у Другую сусветную вайну. 4 2 2 VІ.3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. 6 4 2 VІ.4. Карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай вайны. 8 4 4 VІ.5. Разгром агрэсіўнага блока ў 1944—1945 гг. 6 4 2 VІ.6. СССР у першым пасляваенным дзесяцігоддзі. 6 4 2 VІ.7. Савецкае грамадстава ў сярэдзіне 1950-х — пачатку 1960-х гг. 6 4 2 VІ.8. Савецкі Саюз ў сярэдзіне 1960-х — пачатку 1980-х гг. 6 4 2 VІ.9. Культура СССР у 1950—1980-х гг. 4 2 2 VІ.10. СССР на этапе перабудовы. 6 4 2 VІ.11. Расія і Украіна ў 1992—2008 гг. 6 4 2 VІ.12. Культура ва ўмовах сацыяльна-палітычнай трансфармацыі грамадства. 6 4 2 Усяго 68 42 26 Усяго па дысцыпліне 372 224 148 3. Змест Вучэбнай дысцыпліны^ Раздзел І. расія і украіна са старажытных часоўда пачатку XVII ст.І.1. Уводзіны. Задачы i праблемы курса. Усходнеславянскi этнас у сусветнай гiсторыi, яго месца ў гiстарычным лёсе Беларусi. Крынiцы гiсторыi ўсходнiх славян i метады работы з iмi пры вывучэннi курса. Гiстарыяграфiя вузлавых пытанняў гiсто­рыi ўсходнiх славян. Праблемы перыядызацыi.І.2. Дадзяржаўны перыяд гісторыі ўсходніх славян. Пытанне пра паходжанне славян. Найстаражытнейшае размяшчэнне ўсходнеславянскiх плямён. Гаспадарка, культура i вераваннi ўсходнiх славян. Распад радавых адносiн. Каланiзацыйны наступ. Узаемаадносiны з суседзямi.І.3. Старажытная Русь (канец ІХ — пачатак ХII ст.). Перадумовы ўтварэння дзяржаўнасцi ўсходнiх славян. Аб’яднанне ўсходнеславянскiх плямён пад уладай кiеўскiх князёў. Варажскi ўплыў. Пытанне пра паходжанне назвы «Русь». Сведчаннi крынiц пра пачатковую гiсторыю Русi. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё. Земляробства, жывёлагадоў­­ля, промыслы. Грамадскiя адносiны. Сацыяльнае размежаванне. Закабаленне абшчыннiкаў. Вёска i горад. Рамяство, гандаль. Палiтычны лад. Рэформы Вольгi, Уладзiмiра Cвятаславiча, Яраслава Мудрага і Уладзiмiра Манамаха. Увядзенне хрысцi­ян­ства. Фармiраванне заканадаўства. Руская Праўда. Сацыяльныя рухi. Знешняя палiтыка кiеўскiх князёў. Мiжнародныя сувязi Русi. Адносiны з Вiзантыяй. Разгром Хазарыi. Процiстаянне Кiева, Ноўгарада і Полацка. Барацьба з печанегамi i полаўцамi.І.4. Феадальная раздробленнасць Русі. Перадумовы палітычнай раздробленасцi. Кiеўская зямля. Стан гаспадаркi. Эмiграцыя насельнiцтва. Баярскiя вотчыны. Усобiцы з-за кiеўскага стала. Сiстэма двуум­­вiрата. Чорныя клабукi. Арганiзацыя барацьбы з по­лаўцамi. Галiцкая i Валынская землi. Сельская гаспадарка, промыслы, гандаль, рамяство. Баярства i гараджане. Палiтыка Яраслава Асмамысла i Рамана Мсцiславiча. Аб’яднанне Галiцкага i Валынскага княстваў. Феадальныя войны. Барацьба з Венгрыяй i Польшчай. Унутраная i знешняя палiтыка Данiлы Ра­ма­навiча, яго каранацыя. Галiчына i Валынь пры нашчадках Данiлы. Растова-Суздальская зямля. Развiццё гаспадаркi. Кала­нiза­цыя зямель. Гарады. Палiтыка Юрыя Даўгарукага, Андрэя Багалюбскага i Усевалада Вялiкае Гняздо. Барацьба княжацкай улады з баярствам. Наўгародская зямля. Земляробства, рамяство, промыслы. Знеш­­нi гандаль. Баярскiя сядзiбы. Сацыяльныя адносiны. Утва­рэнне Наўгародскай феадальнай рэспублiкi, яе палiтычны лад. Агульнае i асаблiвае ў развiццi iншых удзельных княстваў, асноўныя вехi iх палiтычнай гiсторыi.І.5. Культура Русі ў ІХ — пачатку ХІІ ст. Характар i асаблiвасцi развiцця культуры. Роля культурных кантактаў з iншымi народамi. Антычная спадчына. Культура матэрыяльнай вытворчасцi. Рускі горад. Вырабы рускіх майстроў. Вусная народная творчасць. Пiсьменнасць, берасцяныя граматы. Лiтаратура i яе жанры. Пачатак летапiсання. «Слова аб палку Iгаравым». Гісторыя Русі ў «Аповесці мінулых гадоў». Дойлiдства i жывапiс. Кніжная мініяцюра. Фрэска. Мазаіка. Культурнае ўзаемадзеянне памiж землямi Русi. Падабенства i мясцовыя асаблiвасцi мовы i культуры. Росквiт культуры ў канцы ХII — пачатку ХIII ст. Помнікі культуры Ноўгарада і Уладзіміра-Суздальскага княства. Культура старажытнай Русi як частка сусветнай культуры.І.6. Барацьба народаў Русі з агрэсіяй крыжакоў і мангола-татар. Агрэсiя крыжакоў у Прыбалтыцы. Роля папскай курыi. Ордэн мечаносцаў i Тэўтонскi ордэн, iх аб’яднанне. Наступ ня­мецкiх рыцараў i шведскiх феадалаў на Ноўгарад i Пскоў. Неў­ская бiтва. «Лядовае пабоiшча». Аляксандр Неўскi. Уварванне манголаў у паўднёварускiя стэпы. Бiтва на Калцы. Паходы Батыя. Барацьба народаў Русi супраць заваёўнiкаў. Устанаўленне ардынскага засілля.І.7. Паўночна-усходняя Русь у XIV — першай палове XV ст. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё. Умовы аднаўлення вытворчых сiл. Развiццё земляробства. Рост свецкага i царкоўнага землеўладання. Гаспадарка феадальнай вотчыны. Формы эксплуатацыi i асабiстай залежнасцi сялянства. Стан рамяства. Гандаль. Палiтычны лад. Сiстэма феадальнай iерархii. Царква, яе месца ў грамадстве i роля ў палiтычнай сiстэме. Вайсковая арганiзацыя. Узаемаадносiны з Залатой Ардой. Нарастанне аб’яднальных тэндэнцый. Узмацненне эканамiчнага i палiтычнага становiшча Маскоўскага i Цвярскога княстваў у першай чвэрцi ХIV ст. Паўстанне 1327 г. у Цверы. Барацьба за ярлык на вялiкае княжанне. Iван Калiта. Новы этап барацьбы за палiтычнае вяршэнства на Русi. Разгортванне барацьбы за звяржэнне ардынскага засілля. Дзмiтрый Данскi. Кулiкоўская бiтва. Нашэсцi Тахтамыша i Едыгея. Адносiны з Вялiкiм княствам Лiтоўскiм. Паходы Альгерда i Вiтаўта на Маскву. Феадальная вайна ў другой чвэрцi ХV ст.І.8. Ноўгарад і Пскоў у XIV — першай палове XV ст. Развiццё сацыяльна-эканамiчных адносiн у Вялікiм Ноўгарадзе, яго палiтычнае жыццё. Утварэнне Пскоўскай феадальнай рэспублiкi, яе сацыяльна-эканамiчны i палiтычны лад. Барацьба Ноўгарада i Пскова з агрэсiяй нямецкiх феадалаў. Мiжнародныя сувязi.І.9. Культура ўсходнеславянскіх народаў у XIІІ — першай палове XV ст. Асноўныя фактары культурнага развiцця. Роля царквы ў развіцці культуры. Адлюстраванне ў культуры палiтычнага жыцця. Летапiсныя зборы. Лiтаратура. Кулікоўскі цыкл: «Задоншчына», «Сказанне аб Мамаевым пабоiшчы» і інш. Воінская аповесць. Епiфанiй Прамудры. «Хаджэнне» А. Нiкiцiна. Дойлiдства. Жывапiс. Феафан Грэк, Андрэй Рублёў, Дзіянiсiй i iх мас­тацкiя школы. Мiжнародныя сувязi ў галiне культуры. Культурны ўплыў Вялiкага княства Лiтоўскага. Украiнская культура, яе здабыткi i асаблiвасцi. Асвета і навука. Школа і калегіумы. Навуковыя цэнтры. Астрожская акадэмія. Архітэктура і скульптура. Іканапіс кіеўскіх сабораў. Літа­ратура і паэзія. Узмацненне мясцовых рысаў у культуры ўсходнеславянскiх народаў.І.10. Утварэнне Расійскай дзяржавы (Расіі) на рубяжы XV — XVІ стст. Сацыяльна-эканамiчныя, унутры- i знешнепалiтычныя ўмовы ўтварэння i развiцця Расiйскай дзяржавы. Звяржэнне ардынскага засілля. Далучэнне Ноўгарада, Цверы, Пскова, Разані, Смаленска i Чарнiгава-Северскай зямлi. Дзяржаўна-палiтычны лад Расii. Узмацненне ўлады маскоў­скiх гасудароў. Праўленнi Iвана III i Васiля III. Баярская дума. Зараджэнне пры­казнага кiравання. Агульнарасiйскi судзебнiк. Мясцовае кiраванне. Арганiзацыя войска. Княжацка-баярская апазiцыя. Пытанне аб пераходзе прастола ў спадчыну. Царква i велiканяжацкая ўлада. Ерэтычныя рухi. Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права ў агульнадзяржаўным маштабе. Мiжнароднае становiшча Расiйскай дзяржавы. Знешнепалiтычная дактрына Расіі, яе абгрунтаванне і пачатак рэалізацыі. Эканамiчныя сувязi Расii з iншымi краiнамi (Вялiкае княства Лiтоўскае, Польшча, Крымскае ханства, «Свяшчэнная Рымская імперыя» i iнш.).І.11. Украінскія землі ў XIV — першай палове XVІ ст. Страта дзяржаўнасцi. Польшча ў барацьбе за перадзел га­лiц­ка-валынскай спадчыны. Уключэнне Паўднёвай Русi ў склад Вялiкага княства Лiтоўскага. Узмацненне барацьбы памiж Вiльна i Масквой за «збiранне зямель Русi». Лёс Закарпацця i Паўночнай Букавiны. Пачатак экспансii Крымскага ханства i Турцыi. Гаспадарчае жыццё i сацыяльная стратыфiкацыя. Пачатак распаўсюджвання фальварачна-паншчыннай гаспадаркi. Гарады. Магдэбургскае права. Развiццё рамяства i гандлю. Эвалюцыя палiтычнага ладу i развiццё права Вялікага княства Літоўскага. Канфесiйнае пытанне. Наступ прыгоннiцтва i сялянскi рух. Паўстанне пад кiраў­нiц­твам Мухi. Удзел закарпацкiх русiнаў у паўстаннi Дз. Дожы. Пачатак фармiравання казацтва. П. Лянцкаронскi, Я. Даш­кевiч, Д. Вiшнявецкi. Утварэнне Запарожскай Сечы.І.12. Расія ў XVІ ст. Тэрыторыя i насельнiцтва. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё. Феадальнае землеўладанне i ўзмацненне прыгнёту сялянства. Горад. Рамяство i гандаль. Барацьба феадальных груповак за ўладу. Рэформы А. Глiн­скай. Абвастрэнне сацыяльных адносiн. Самадзяржаўе Iвана IV. Пачатак дзейнасці земскiх сабораў. «Выбраная рада». Судзебнiк 1550 г. «Стоглаў». Царква i дзяржава. Губная i земская рэформы. Вайсковыя рэформы. Узвядзенне засечнай мяжы i арга­нi­зацыя пагранiчнай службы. М. Варатынскi. Сацыяльна-эканамiчныя прычыны i вынiкi апрычнiны. Знешняя палiтыка Расii ў першай палове ХVI ст.: усходні і заходні накірункі. Казанскiя паходы i далучэнне Паволжа. Лiвонская вайна. Пачатак заваявання Сiбiры. Ярмак. Строганавы. Вынiкi знешняй палiтыкi Расii.І.13. Культура Расіі ў канцы XV — XVІ ст. Матэрыяльная культура. Народная творчасць. Палемiчная лiтаратура. Складванне дзяржаўнай iдэалогii i адлюстраванне яе ў афiцыйнай лiтаратуры. Публiцыстычныя творы Максiма Грэка, Iвана Перасветава, Ермалая-Эразма, Андрэя Курбскага, Iвана IV. Хранографы. Узмацненне iдэалагiчнага ўплыву царквы. Мiтрапалiт Макарый. «Дамастрой». Царква і адукацыя. Пачатак кнiгадрукавання. Iван Фёдараў i Пётр Мсцiславец. Першыя друкаваныя кнігі. Навуковыя веды i iх рэалiзацыя на практыцы. Элементы рацыяналiзму ў iдэалогii. «Раб’е вучэнне» Феадосія Ка


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.