Реферат по предмету "Разное"


1. Прадмет, функцыі І задачы гістарычнай наукі

1. Прадмет, функцыі і задачы гістарычнай наукі Навуковае паняцце “гісторыя” выкарыстоўваецца у некалькіх выпадках: па-першае, калі размова ідзе аб мінулым грамадства, развіцці дзяржавы і, па-другое, калі маецца на ўвазе навука, якая даследуе мінулае чалавецтва. Жыццё чалавека заусёды было звязана з грамадствам, дзяржавай, эканамічнай сістэмай, навукай і тэхнікай, культурай і сям’ёй. Усё гэта знаходзіла адлюстраванне ў чалавечай дзейнасці. Жыццё і дзейнасць чалавека ў мінулым складаюць змест сусветна-гістарычнага працэсу і з’яўляюцца прадметам гістарычнай навукі. Самаадданая праца беларускага народа, матэрыяльныя і духоўныя набыткі бацькаўшчыны, войны, рэвалюцыі, гісторыя дзяржаўнасці, развіццё нацыі - усё гэта таксама з'яўляецца прадметам гісторыі нашай Айчыны. Адначасова предметам курсу з'яуляецца працэс цывілізацыйнага развіцця народаў іншых краін. Бо без гэтага немагчыма навуковае асэнсаванне месца і ролi беларусаў у агульнай гiсторыi чалавецтва. Гістарычная навука адносіцца да сістемы грамадазнаўства і выконвае важныя сацыяльныя функцыі. ^ Першай функцыяй гісторыі, як навукі, з'яўляецца пазнавальная, альбо інтэлектуальна-развіваючая функцыя. Працэс гістарычнага пазнання грунтуецца на тэорыі гістарычнага пазнання, якой уласцівы такія якасці як сістэмнасць, упарадкаванасць, доказнасць і заканамернасць. Таму вывучэнне гісторыі развівае інтэлект асобы, яе здольнасці да самаразвіцця і самарэалізацыі ў творчай дзейнасці. Другая функцыя гісторыі -практычна-палітычная. Сутнасць гэтай функцыі заключаецца у наступным: гістарычная навука дапамагае палітыкам і дзяржаве ў выпрацоўцы збалансаванай палітыкі, накіраванай на далейшы прагрэс краіны. Палітыкам трэба памятаць, што гісторыя заўседы шматварыянтна пры выбары чалавекам дзеяння, але яна адзіна магчымая як адбыўшаяся падзея. Гісторыя, вывучаючы заканамернасці выбару, дапамагае палітыкам прымаць рашэнні на карысць усяго грамадства. Да ліку важных можна аднесці і светапоглядную функцыю гістарычнай навукі. Светапогляд асобы - гэта сістэма навуковага асэнсавання свету, ролі і месца чалавека ў гэтым свеце. Уплыў на светапогляд аказваюць усе навукі, але яны заўседы абапіраюцца на высновы гістарычнай навукі, якая з'яўляецца фундаментам усяго грамадазнаўства. Рэалізацыя гісторыяй сваіх функцый забяспечваецца навуковай метадалогіяй. ^ Метадалогія гісторыі - гэта навука аб спосабах вывучэння і тлумачэння мінулага. Асноўнае месца ў метадалогіі належыць тэорыі і прынцыпам гістарычнага пазнання. Тэорыя гістарычнага пазнання вырашае праблему сутнасці гістарычнага працэсу, абгрунтоўвае перыядызацыю гісторыі, вывучае заканамернасці грамадскага развіцця. Прынцыпы гістарычнага пазнання - гэта навуковыя сродкі, з дапамогай якіх распрацоўваюцца тэорыі і канцэпцыі гістарычнай навукі. Асноўнымі прынцыпамі метадалогіі гісторыі з’яўляюцца такія прынцыпы як аб'ектыўнасць, гістарызм, сістэмнасць і крытычнасць. Гісторыя Беларусі вывучаецца на аснове разнастайных гістарычных крыніц. Да ліку асноўных можна аднесці археалагічныя, пісьмовыя і этнаграфічныя крыніцы. Археалагічныя крыніцы даюць уяўленне аб жыцці чалавека таго часу, калі не было пісьменнасці. Пісьмовыя крыніцы - летапісы Старажытнай Русі, беларускія летапісы і хронікі: «летапіс Быхаўца», «летапісец Красінскага»,«Патрыяршы летапісец» «летапіс Аўраамкі», «Хроніка вялікіх князеў Літоўскіх», «Баркалабаўскі летапіс», Літоўская метрыка; статыстычныя зборнікі, матэрыялы перапісаў і г.д. - з'яуляюцца асновай беларускай гістарычнай навукі і складаюць яе фундамент. Да дадатковых гістарычных крыніц можна аднесці вусную народную творчасць - быліны, казкі, песні, прыказкі і прымаўкі, дзе змяшчаецца багаты матэрыял аб жыцці беларусаў; лінгвістычныя крыніцы - мову, назвы гарадоў і паселішч, мясцовасцей і г.д., што таксама да дапамагае высветліць многія старонкі нашай гісторыі. Гісторыя XX ст. адлюстравана ў пісьмовых крыніцах і дакументах органаў улады, у перыядычным друку, мастацкай літаратуры, мемуарах, кінафотадакументалістыцы.^ 2.Фармацыйная (стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі Сучаснае грамадазнаўства выкарыстоўвае дзве метадалагічныя канцэпцыі, якія тлумацаць развіццё сусветнай гісторыі. Першая канцэпцыя была распрацавана К.Марксам, Ф.Энгельсам і У.Леніным. Яна атрымала назву тэорыі фармацыйнага развіцця грамадства. Сутнасць гэтай тэорыі заключаецца ў наступным: у сусветнай гісторыі чалавецтва прайшло наступныя фармацыі - першабытнаабшчынную, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную і часткова камуністычную ў перыяд існавання сістэмы сацыялізму. У аснову гэтай перыядызацыі К.Маркс паклаў спосаб вытворчасці матэрыяльных багаццяў, які выкарыстоўваўся грамадствам на працягу цэлай гістарычнай эпохі. Другая канцэпцыя была распрацавана такімі даследчыкамі з ліку гісторыкаў, філосафаў і сацыёлагаў, як М.Вебер, О.Шпенглер, К.Ясперс, А.Тойнбі, М.Данілеўскі, М.Кандрацьеў, П.Сарокін і інш. Гэтыя даследчыкі XІX- XX стст. у галіне грамадазнаўства даказвалі, што гісторыя грамадства звязана найперш з развіццём рэлігіі, культуры, духоўнасці; з індывідуальнасцю і непаўторнасцю чалавечай асобы, такімі нематэрыяльнымі паняццямі як «дух народа» ў той ці іншы гістарычны перыяд. Такі падыход да тлумачэння гісторыі атрымаў назву цывілізацыйнага. Паняцце «цывілізацыя» звязана з паняццем «грамадзянскі». У эпоху антычнасці гэтае паняцце з’явілася у філасофіі Арыстоцеля і працах філосафаў-стоікаў, якія падзялілі прыроду чалавека на два пачаткі: натуральны /naturalis/ і грамадзянскі /civilis/. У эпоху Рэнесансу італьянскія гуманісты пазначалі тэрмінам «цывілізаванасць» пераход чалавечай гісторыі ад стану варварства і дзікунства да культурна-грамадзянскага стану і дзяржаўнага жыцця. У XІX ст. у навуцы склалася наступнае разуменне паняцця «цывілізацыя»: 1.Цывілізацыя і цывілізаванасць - гэта такое развіццё грамадства, калі «ідэя Бога» і «дух народа» складаюць адзінае цэлае. 2.Цывілізацыя - гэта гістарычная стадыя, этап у гісторыі ўсяго чалавецтва, напрыклад, традыцыйная , індустрыяльная, постіндустрыяльная цывілізацыя. 3.Цывілізацыя - гэта канкрэтна-гістарычнае, этна-культурнае ўтварэнне, ўласцівае гісторыі амаль кожнага народа і кантынента, напрыклад, антычная, егіпецкая, усходнеславянская, заходнееўрапейская, кітайская, індыйская і г.д. цывілізацыя^ 3.Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі у 9-11ст. Палітычны лад славянскіх пляменаў, якія засялілі тэрыторыю сучаснай Беларусі, Расіі і Украіны вызначаўся адсутнасцю моцнага дзяржаўнага і грамадскага парадку. Кіруючыя эліты кожнага княжэння лічылі свае звычаі і законы больш дасканалымі і справядлівымі, а звычаі і парадкі суседзяў няправільнымі і дрэннымі. На гэтай глебе ўсходнія славяне вялі неспынныя войны ад якіх цярпелі ўсе. «Аповесць мінулых гадоў» паведамляе, што ў славян «паўстаў род на род, і была ў іх усобіца вялікая», і пачалі ваяваць адно з адным». У канчатковым выніку ў 862г. частка ўсходнеславянскіх пляменаў накіравала сваіх прадстаўнікоў да суседзяў з ліку варагаў. Гэтая славянская дэлегацыя запрасіла варажскіх князеў узначаліць палітычную ўладу ва усіх славян з тым, каб усталяваць трывалы палітычны парадак, стварыць моцную дзяржаўную ўладу, даць мір і супакой народу. «Прыходзьце і валодайце намі»,- закончылі сваю прамову паслы славян перад варажскімі князямі. Варагі не заставілі сябе доўга чакаць. Яны сабралі свае дружыны і накіраваліся да славян. Варажскія князі занялі сталічныя славянскія гарады і пачалі ўладарыць. Яны пачалі кіраваць у Ноўгарадзе, Полацку, іншых славянскіх цэнтрах. У 882 г. варажскі князь Алег, які кіраваў у Ноўгарадзе, захапіў Кіеў. Алег аб'яднаў большую частку славянскіх княжэнняў у межах адной дзяржавы са сталіцай у Кіеве. Гэтая дзяржава атрымала назву Старажытнарускай. Запрашэнне варажскіх князеў, у якім удзельнічалі і прадстаўнікі крывоў, мела наступствы і для Беларусі. 3 гэтага моманту ўладу ў Полацку ўзначаліла дынастыя варажскіх князеў Рагвалодавічаў. Полацкае княства было тыповай раннефеадальнай дзяржавай еўрапейскага ладу жыцця. Полацкія князі, як і еўрапейскія каралі, насілі доўгія валасы, каб падкрэсліць , што іх улада мае боскі пачатак, у той час, як астатнім мужчынам насіць доўгія валасы забаранялася. Рагвалод кіраваў Полоцкам да 980 года. У 980 г. сын Вялікага князя Кіеўскага Уладзімір, які правіў у Ноўгарадзе, захапіў спачатку Полацк, а затым і Кіеў. Такім чынам адбылося аб'яднанне ўсіх усходніх славян у межах Старажытнарускай дзяржавы. У 1001 г. Уладзімір накіраваў у Полацк свайго сына Ізяслава і яго маці, князеўну Рагнеду. Пасля Ізяслава ў Полацку ўладарыў яго сын Брачыслаў Ізяслававіч /1003-1044/. Брачыслаў праводзіў незалежніцкую палітыку, ён пашырыў тэрыторыю дзяржавы за кошт Віцебска і Усвят. Росквіт Полацкага княства прыпадае на праўленне князя Усеслава Брачыслававіча /1044-1101/, які болыш вядомы пад прозвішчам Чарадзей. Чарадзей паспяхова бараніў суверэнітэт Полацка ў шматлікіх войнах з Кіеўскімі і Ноўгарадскімі князямі. Так, у 1067г., адбылася летапісная бітва на Нямізе, у якой палачане змагаліся з кіеўскімі князямі. Пасля смерці Чарадзея Полацкае княства было падзелена на асобныя дробныя княствы паміж яго сынамі. Усяго было створана шэсць княстваў, але найбольш буйнымі і моцнымі сярод іх былі Полацкае княства, якое атрымаў Барыс і Менскае княства, якое атрымаў Глеб. Адносна самастойную палітыку вяло і Смаленскае княcтва. Пры князю Расціславе (1125 - 1159) яно фактычна вылучылася з Кіеўскай дзяржавы. У значна большай залежнасці ад Кіева знаходзілася Тураўскае княcтва. Адносную самастойнасць яно набыло толькі ў другой палове ХІІ ст. У ІХ - ХІІ стст. працягваўся рух славянскіх перасяленцаў у паўночна-заходнія раёны. У ХІ - пач. ХІІ ст. у Панямонні вылучыліся Гродзенскае, Ваўкавыскае і Навагрудскае княствы. У другой палове ХІ - пач. ХІІІ стст. Полацкаму княcтву належалі балцкія землі ўздоўж Заходняй Дзвіны - княствы Герцыке і Кукенойс са славяна-балцкім насельніцтвам. Такім чынам, у ІX ст. адбылося станаўленне адзінай агульнаславянскай дзяржавы, у склад якой уваходзілі землі ўсіх усходніх славян. Разам з тым, Полацкае княства было першай дзяржавай на тэрыторыі Беларусі.^ 4. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель Русі у 11-13 ст. Фарміраванне феадалізму Прыход славян на беларускія землі супаў з пачаткам хуткага разлажэння рода-племянных адносін і фарміравання феадальнага ладу. Прычынамі таму былі ўсё больш імклівы падзел працы, хуткае развіццё эканамічных стасункаў, а таксама войны, якія ўзвысілі магчымасці правадыроў племені - князёў і вузкага кола набліжаных да іх ваяроў - баяр і дружыннікаў. Сваяцкая абшчына паступова саступіла месца суседскай (мір, грамада і г. д.). Мясцовая знаць імкнулася захапіць абшчынныя ці пакуль незанятыя землі ў прыватную ўласнасць. Прыватныя землі насілі назву вотчынаў. У Х ст. ўзгадваюцца княскія вотчыны, у ХІ - ХІІ стст. - баярскія і манастырскія. Працавалі на гэтых землях рабы (халопы) ці залежныя ад гаспадара сяляне - закупы, радовічы і ўдачы. Закупы сяліліся на землях феадала і атрымоўвалі ад яго своеасаблівы крэдыт - купу. Звычайна яна магла складацца з розных прыладаў працы, хатняй жывёлы і г. д. Радовічы заключалі з маёмаснікам зямлі спецыяльны дагавор - рад. Пакуль закуп не выплочваў купу, а радовіч не адпрацоўваў рад, ён залежыў ад феадала. Удачы часова працавалі на гаспадара. Большасць сялян (смерды), пакуль захоўвалі асабістую свабоду, працавалі на абшчынных землях і плацілі раз у год князю даніну толькі прадуктамі лясной гаспадаркі (палюддзе). Сяляне вырошчвалі жыта (яравое і азімае), пшаніцу, лён, каноплі і іншыя культуры. У некаторых землях паша знаходзілася недалёка ад паселішчаў. Але таксама былі распаўсюджаны лясныя аблогі і высекі. У немалой ступені развіццю вытворчасці садзейнічаў гандаль. Праз тэрыторыю Беларусі па рэках Заходняя Дзвіна і Днепр ішоў буйны гандлёвы шлях са Скандынавіі ў Візантыю («з вараг да грэкаў»), па рэках Сож і Прыпяць - з Каспія ў Заходнюю Еўропу. Гандляры карысталіся грошамі - арабскімі, пазней заходнееўрапейскімі срэбранымі манетамі і срэбранымі ці залатымі зліткамі -грыўнямі. З Захаду на беларускія землі паступалі срэбра, металы і металічныя прылады працы, а таксама якасная зброя. З Усходу і Поўдню - тканіны, віно, соль, ювелірныя вырабы і г. д. З мясцовых зямель вывозіліся рабы, прадукты лясной гаспадаркі, асабліва пушніна, рамесныя тавары.^ 5. Барацьба беларускіх зямель з іншаземнымі захопнікамі у к. 12-п. 13 ст. Станаўленне і развіццё маладой Старажытнарускай дзяржавы адбывалася ў неспыннай барацьбе са знешняй агрэсіяй. Геапалітычнае становішча дзяржавы, якая межавала з Заходняй Еўропай і краінамі Азіі, абумовіла шматлікія войны супраць крыжакоў і мангола-татараў. У ІХ-ХІ стст. пад уплывам каталіцкай царквы ў краінах Заходняй Еўропы ўтварыліся шматлікія агрэсіўныя воінскія арганізацыі, якія аб'ядноўвалі службовае рыцарства, прагнае да зямлі і багацця. Афіцыйна гэтыя рыцарскія ордэны змагаліся за «вызваленне труны божай», супраць мусульман і язычнікаў. Але іх сапраўднай мэтай было рабаванне іншых дзяржаў, захоп чужых тэрыторый, пашырэнне ўплыву каталіцкай царквы ў Еўропе і свеце. Каталіцкі Рым карыстаўся рыцарскімі ордэнамі як сродкам палітычнай барацьбы супраць сваіх ворагаў. У 1201г. каталіцкія манахі пабудавалі ў вусці Дзвіны сваю хрысціянскую місію і гандлевую факторыю, на што атрымалі дазвол ад полацкага князя. Гэтая факторыя атрымала назву Рыгі. Але ўжо ў 1202г. немцы ператварылі Рыгу ў вайсковую крэпасць і арганізавалі тут орден мечаносцаў. У 1203г. палачане зразумелі сваю памылку і паспрабавалі ліквідаваць іншыя крыжацкія крэпасці - Ікскюльм і Гольм. Але немцы дзейнічалі вельмі хітра і адкупіліся ад палачан золатам. У 1205-1207г. гераічную барацьбу з крыжакамі веў кукенойскі князь Вячка. Але ён не атрымаў падтрымкі ад палачан і пацярпеў паражэнне, яго княства крыжакі захапілі. У 1216г. плямёны эстаў прапанавалі палачанам аб'яднацца ў барацьбе супраць крыжакоў. Полацкі князь Уладзімір падрыхтаваў моцнае войска, але ў той момант, калі ён падняўся на карабель каб пачаць паход, князя напаткала нечаканая раптоўная смерць. Паход не адбыўся і агрэсія немцаў працягвалася. У 1240г. і 1242г. шведы і немцы паспрабавалі захапіць горад Ноўгарад. Момант быў зручны, таму што рускія княствы цярпелі паражэнне ў барацьбе з мангола-татарамі і не маглі нічым дапамагчы Ноўгараду. На дапамогу суседзям прыйшлі палачане, якія ўмелі змагацца з немцамі. Аб'яднаныя сілы Ноўгарада і Полацка разграмілі шведаў у 1240г. на р.Няве. У 1242г. крыжакі былі разгромлены ў знакамітай бітве на Чудскім возеры. Такім чынам, барацьба ўсходніх славян сўпраць крыжацкай агрэсіі ў першай палове XІІІ ст. была паспяховай. Аднак найбольшая пагроза для славян сыходзіла з Усхода, ад мангола-татар. У пачатку XІІ ст. у Манголіі ўтварылася моцная дзяжава, палітычная сістэма якой была заснавана на войску. У гэтай сістэме кожны мангол быў найперш воінам. Такая сістэма была найлепш прыстасавана да вайны, яна мела значныя перавагі ў арганізацыі ўлады і войска перад іншымі дзяржавамі. Гэта забяспечыла манголам хуткую перамогу над дзяржавамі Сярэдняй Азіі і Закаўказзя. У 1223г. перадавыя атрады манголаў напалі на славянскія княствы на Поўдні. У бітве на рацэ Калка аб'яднанае войска рускіх князеў было цалкам знішчана манголамі, а самі князі трагічна загінулі. Праз некаторы час манголы вырашылі захапіць усе рускія княствы. У 1237г. пачалося мангольскае нашэсце на Русь. 100 тысячная армія хана Батыя па-асобку разграміла рускія княствы, якія не здолелі аб'яднацца для сумеснай барацьбы. У 1240г. мангола-татары разграмілі Кіеў. 3 гэтага моманту ўсе землі былой старажытнарускай дзяржавы, акрамя Полацка, трапілі над мангольскае рабства. Адзіным фарпостам свободы і незалежнасці ўсходніх славян з'яўлялася тэрыторыя Беларусі. Татара-манголы паспрабавалі захапіць і гэтыя землі, яны спалілі Гомель, Мазыр і Тураў, знішчылі Брэст, але, па звестках беларускіх летапісаў, былі разгромлены ў 40-50-х гадах XІІІ ст. князем Міндоўгам, а ў 60-8О-х гадах XІІІ ст. іншымі князямі Вялікага княства Літоўскага. Перамога беларусаў над татара-манголамі была абумоўлена ваеннымі, палітычнымі, кліматычнымі і геаграфічнымі прычынамі і фактарамі, якія не былі ўлічаны манголамі. Найпершымі сярод іх былі мужнасць і гераізм беларусаў, іх адзінства і самаадданасць у барацьбе за свабоду і незалежнасць сваей Радзімы.^ 6. Хрысціянізацыя беларускіх зямель.7. Уплыў Візантыі на славянскія народы. Культура беларускіх зямель у 9-13 ст. Прыняцце хрысціянства стала адной з самых важкіх падзей культурнага жыцця беларускіх зямель у ІХ- пач. ХІІІ стст. Першыя звесткі аб пранікненні на ўсходнеславянскія землі хрысціянства па візантыйскім узоры адносяцца да ІХ ст. Лічыцца, што хрысціянкай была кіеўская княгіня Вольга. Ісландская «Сага аб хрышчэнні» ўзгадвае пра манастыр Іаана Прадцечы ў Полацку, заснаваны каталіцкім місіянерам Торвальдам-вандроўнікам у Х ст. У канцы Х ст. кіеўскі князь Уладзімір прыняў хрысціянскую веру па візантыйскім (праваслаўным) узоры. Першай датай, што тычыцца прыняцця хрысціянства на землях Беларусі, лічыцца заснаванне Полацкай епархіі (каля 992 г.). Прыняцце хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях спрыяла ўмацаванню дзяржавы і ўлады, стала вялікім крокам наперад у эканамічным і культурным развіцці. Менавіта з пачаткам хрысціянізацыі на беларускіх землях пачынае распаўсюджвацца кірылічная сістэма пісьма. Аб распаўсюджванні пісьменнасці сярод розных катэгорый насельніцтва сведчаць знаходкі спецыяльных прыстасаванняў для пісьма - пісал (у Наваградку, Мінску, Друцку), подпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава (канец Х ст.), на цагліне Сафійскага сабора ў Полацку (ХІ ст.), на каменных прасліцах з Пінска, Друцка і Віцебска, «Рагвалодавых» і «Барысавых» камянях (ХІІ ст.), берасцяных граматах і г. д. Увогуле, пісьмовыя помнікі першай паловы ХІІІ ст. даюць падставу сцвярджаць, што ўжо ў гэты перыяд пачынае фарміравацца пісьмовая беларуская мова (дагавор Смаленска з Рыгай і Гоцкім берагам 1229 г.). У першай палове ХІ ст. на ўсходнеславянскіх землях пачалося летапісанне. Некаторыя падзеі, што адбыліся на Беларусі, згадваюцца ў «Аповесці мінулых гадоў» (пачатак ХІІ ст.). В. Тацішчаў у сваіх працах згадвае Полацкі летапіс, страчаны ў ХVІІІ ст. - помнік не толькі літаратуры, але і мастацтва ХІІ ст. Звесткі аб полацкіх князях змешчаны ў «Слове пра паход Ігаравы» (ХII ст.). Значная роля ў пашырэнні асветы і культуры на беларускіх землях належыць праваслаўным царкоўным дзеячам - Ефрасінні Полацкай (1101(?)-1167), Кірыле Тураўскаму (каля 1130 - каля 1182), Кліменту Смаляцічу ((?) - пасля 1164) і Аўраамію Смаленскаму (? - ?). Даволі поўная інфармацыя аб іх дзейнасці ўтрымліваецца ў агіяграфічнай (жыційнай) літаратуры, росквіт якой прыпадае на канец ХІІ - ХІІІ стст. Адным з вынікаў прыняцця хрысціянства стала з’яўленне на беларускіх землях манументальнага дойлідства. Грэчаскія майстры прынеслі ва Усходнюю Еўропу сістэму крыжова-купальнага храма, у аснову якой быў закладзены квадрат, падзелены чатырма слупамі так, што ў плане ён уяўляў сабой крыж. Найбольш слынным з мураваных збудаванняў на нашых землях стаў Сафійскі сабор у Полацку, пабудаваны пры Усяславе Чарадзеі (1044-1066). Храм быў узведзены з чырвонай цэглы, унутры аздоблены рознакаляровымі фрэскамі. Першапачаткова гэта быў пяцінефны сямікупальны будынак, які выконваў не толькі культавыя, але і грамадскія (скарбніца, бібліятэка, зала для прыёму паслоў) функцыі і з’яўляўся своеасаблівым сімвалам незалежнасці і сілы Полацкай зямлі. З наступленнем феадальнай раздробленасці (ХІІ ст.) памеры храмаў значна змяншаюцца. Прыкладна ў гэты ж час на заходніх землях фарміруецца гродзенская школа, для помнікаў якой характэрны цагляная аднародная муроўка, вонкавое ўпрыгожванне сцен паліраванымі пліткамі і шліфаванымі камянямі, наяўнасць у канструкцыі сцен гаршкоў-галаснікоў, адсутнасць фрэскавых роспісаў, аздабленне падлогі рознакаляровай керамічнай пліткай. Усе гэтыя рэчы ўвасоблены ў Барысаглебскай (Каложскай) царкве (Гародня, канец ХІІ ст.). У ХІІ ст. у Полацку налічвалася каля дзесяці храмаў, сем - у Смаленску, тры ў Гародні, па аднаму - у Мінску, Віцебску, Наваградку, Ваўкавыску, Тураве, Пінску. Мураванае дойлідства пашыралася і ў грамадскім будаўніцтве - знойдзены рэшткі будынкаў у Слуцку, Мінску, Мсціславе, княжацкага палаца ў Гародні. У другой палове ХІІІ ст. на межах беларускіх зямель будуюцца абарончыя вежы, з якіх да нашых дзён дайшоў толькі «Камянецкі слуп», пабудаваны на беразе рэчкі Лясная дойлідам Алексай «со тоземцы». Для вежы характэрны гатычныя элементы (спічастыя праёмы, тынкаваныя нішы, пояс з пакладзеных «на вугал» цаглін). Гэты мастацкі стыль быў распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе ў ХІІ - ХVI стст. З ХІ ст. пад візантыйскім і заходнееўрапейскім уплывам на Беларусі пачынае развівацца манументальны жывапіс (фрэскі), іканапіс, кніжная мініяцюра. Як і ў архітэктуры, у жывапісе назіраўся працэс фарміравання мясцовых лакальных школ. Мясцовыя майстры працавалі таксама з бурштынам, шклом, каляровымі металамі, апрацоўвалі камень і дрэва. Своеасаблівым сімвалам беларускіх зямель можна назваць створаны ў 1161 г. па заказе ігуменні Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам шасціканцовы крыж. Беларуская культура ІХ-ХІІІ стст. развівалася ў межах сусветных культурна-гістарычных тэндэнцый. Значны ўплыў на яе аказала прыняцце хрысціянства, якое стала штуршком у развіцці культурных працэсаў. У той жа час на гэтым этапе быў закладзены падмурак фарміравання беларускага этнасу і адметнай культуры нашага народа.^ 8. Прычыны утварэння і пачатак ВКЛ. У 30-60-х гадах XІІІ ст. у палітычнай гісторыі Еўропы адбыліся значныя змены. Гэтыя змены былі абумоўлены ўтварэннем новай дзяржавы. Гэтай дзяржавай было Вялікае княства Літоўскае /ВКЛ/. Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і іншыя перадумовы аб'ектыўна спрыялі ўтварэнню ВКЛ. Галоўнымі сярод іх былі наступныя эканамічныя прычыны. Мангола-татарскае нашэсце і агрэсія крыжакоў прывялі да таго, што княствы Старажытнарускай дзяржавы былі эканамічна і палітычна разбураны, страцілі незалежнасць і бяспеку. Знакаміты гандлевы шлях «з вараг у грэкі», які праходзіў праз Полацкае княства, перастаў існаваць. Эканамічныя стасункі Полацка, арыентаваныя на Усход, таксама былі разбураны. Па гэтых прычынах Полацк страціў сваю эканамічную магутнасць, палітычны уплыў, дзяржава ўжо не магла бараніць свае інтарэсы, развівацца і абараняць грамадзян. У такіх умовах гандлевыя шляхі краін Паўночна-Заходняй і Цэнтральнай Еўропы былі пракладзены праз тэрыторыю Заходняй Беларусі, праз Гародню, Наваградак, Ваўкавыск. У гэты рэгіён пачалася масавая міграцыя насельніцтва, што ратавалася ад мангольскай навалы і шукала бяспечнае жыццё на Захадзе. У выніку ўсе насельніцтва рэгіёна - гараджане, феадальная эліта, купецтва, сялянства - было зацікаўлена ва ўтварэнні моцнай палітычнай улады, якая змагла б забяспечыць сацыяльную стабільнасць, стварыць добрыя ўмовы для эканамічнага развіцця і змагацца са знешнімі ворагамі. Насельніцтва рэгіёна падтрымлівала палітычную ўладу фінансамі, зброяй, войскам. Дзякуючы гэтай падтрымцы працэс утварэння ВКЛ набыў магутнасць і завяршыўся ў даволі сціслыя гістарычныя тэрміны. Працэс утварэння ВКЛ узначалілі палітычныя колы Наваградка. Узвышэнне Наваградка было заканамернай з'явай. Гэты горад з X ст. быў сталіцай невялікага княства, якім валадарыў Кіеў. Потым горад трапіў у залежнасць ад галіцка-валынскіх князеў, якія мелі моцную ваенную сілу. У 40-х гадах XІІІ ст. наваградцы пачалі змагацца за самастойнасць, таму што валынскія князі ужо не мелі такой сілы. Наваградцы запрасілі ўзначаліць уладу ў горадзе князя Міндоўга. Сярод даследчыкаў няма адзінай думкі наконт паходжання гэтай гістарычнай асобы. Большасць даследчыкаў лічыць, што Міндоўг быў варажскім князем, які жыў у Прыбалтыцы. У 1246г. Міндоўг прыняў праваслаўе і пачаў княжыць у Наваградку. Зразумела, княжэнне Міндоўга не адпавядала інтарэсам галіцка-валынскага княства і крыжакоў, бо гэтыя суседзі самі імкнуліся завалодаць Наваградкам. Таму Міндоўгу трэба было весці цяжкую барацьбу з гэтымі дзяржавамі. У гэтай барацьбе Міндоўг выкарыстоўваў усе магчымыя палітычныя сродкі: вайну, дыпламатыю, рэлігію, хітрасць і жорсткасць. Напрыклад, каб спыніць крыжакоў і атрымаць падтрымку на Захадзе, Міндоўг у 1252г. прыняў каталіцтва і каралеўскую карону ад папы Рымскага. Але праз некаторы час Міндоўг вярнуўся ў язычніцтва. Каб прымірыцца з галіцка-валынскімі князямі Міндоўг аддаў валы-нянам свойго сына Войшалка, які быў адзіным нашчадкам Міндоўга. Праз некаторы час Войшалк прыняў манаства. Усе гэта і шмат што іншае дазволіла захаваць новую дзяржаву ў барацьбе з ворагамі. У 1263г. Міндоўг быў забіты змоўшчыкамі, якіх узначальваў жрэц Транята. Транята толькі адзін год кіраваў дзяржавай- «зямлей Міндоўга». У 1264г. дзяржаву узначаліў сын Міндоўга Войшалк, які вярнуўся да грамадскага жыцця. Войшалк здолеў узмацніць дзяржаву. У перыяд яго княжэння /1264-1267 гг./ дзяржава атрымала афіцыйную назву - Вялікае княства Літоўскае. Узрастанне палітычнага ўплыву ВКЛ адбылося пад час праўлення князя Тройдзеня /1270-1280 гг./. У гэты перыяд пачалося фарміраванне беларускага рыцарства. Тройдзень разграміў крыжакоў і мангола-татараў, яго армія не ведала паражэння. У перыяд княжэння Віценя /1295-1316гг./ адбылося пашырэнне тэрыторыі ВКЛ. У 1307г. было падпісана пагадненне паміж Наваградкам і Полацкам. Згодна з гэтым дагаворам Полацкае княства ўвайшло ў склад ВКЛ, захаваўшы некаторую аўтаномію ў галіне кіравання. 3 гэтага часу княства пачало называцца Літоўскім і Рускім. У перыяд княжэння Гедыміна /1316-1344 гг./ у склад ВКЛ былі ўключаны амаль усе беларускія землі, у тым ліку Берасцейшчына, Міншчына, Турава-Пінскае княства. Такім чынам, працэс утварэння ВКЛ завяршыўся ў пачатку ХIV ст. Па свайму сацыяльнаму і нацыянальнаму складу гэта была феадальная беларуска-літоўская дзяржава.^ 9. ВКЛ у к.8- 70-я гг.14ст.10. ВКЛу к.14- п.п.16 ст.11.Дзяржаўны лад,сістэма судаводства і заканадаўства ВКЛ12. Сацыяльна-эканамічнае развіцце ВКЛ у 14-16 ст.13. Рэнесанс у Еўропе і яго уплыў на культуру беларускіх зямель у 14-16 ст. Станаўленне індустрыяльнага грамадства адбывалася не толькі ў галіне вытворчасці. Індустрыяльнае грамадства – гэта найперш адпаведны лад жыцця чалавека, абумоўлены светапоглядам усяго грамадства. Гэты светапогляд быў звязаны с такімі з’явамі як Рэнесанс і Рэфармацыя. Бацькам гуманізму і пачынальнікам рэнесанснай культуры быў Франчэска Петрарка. Гэты чалавек стаў сапраўдным трубадурам новай ідэалогіі, якая была звернута да чалавека і абапіралася на антычную традыцыю. Тэрмін “Рэнесанс” належыць гісторыку мастацтваў Джорджо Вазары /Vasari/, які разумеў пад рэнесансам вяртанне да антычнай культурнай традыцыі. Усё, што было ў галіне культуры да яго часу, Ф.Петрарка вызначыў у якасці “тысячагадовага варварства”. Свабоду чалавека Ф.Петрарка звязваў з маральным удасканаленнем асобы праз далучэнне да гістарычнага вопыту чалавецтва, праз адукацыю, вывучэнне паэзіі, гісторыі і філасофіі старажытных. Цэнтральным у вучэнні Петраркі было паняцце humanitas /дакл.- чалавечая прырода, духоўная культура/. Ідэі Петраркі надалі магутны штуршок развіццю гуманітарных ведаў – studia humanitatis, што ужо ў XIX ст. атрымала назву “гуманізму”. Усю сістэму гуманізму, якая сфарміравалася ў XIV-XVI стст. можна падзяліць на тры плыні: 1/ мастацкую; 2/ агульна-культурную; 3/ сацыяльную. Сацыяльны напрамак быў звязаны з новым разуменнем чалавечай прыроды. Гэтае разуменне было заснавана на тым, што гуманісты прызнавалі права асобы на свабоду, на развіццё, на набыццё новых ведаў, на барацьбу за шчасце ў зямным жыцці. Гуманісты даказвалі, што ступень грамадскага прызнання і ўшанавання павінна вызначацца не паходжаннем чалавека, а асабістымі дзеяннямі і заслугамі. Гуманісты па-новаму вызначылі праблему багацця. Яны апраўдвалі багацце, лічылі, што яно прыносіць карысць грамадству і з’яўляецца асновай дастойнага жыцця чалавека. Калі гуманісты паставілі ў цэнтр светапогляду чалавека, а не Бога, то яны па-новаму пачалі пісаць гісторыю. Такія італьянскія гісторыкі як Леанарда Бруні і Франчэска Гвіччардзіні стварылі новую метадалогію гісторыі. Тлумачэнне гістарычных падзей яны шукалі ў прыродзе чалавека, а не правідэнцыялізме. Гісторыкі-гуманісты стварылі “новую гісторыю” чалавечай цывілізацыі. Яны вылучылі тры перыяды ў гісторыі: а/ старажытны/антычны/, б/ сярэднявечны/варварскі/, в/ новы перыяд, перыяд пераходу грамадства да новага часу. Такім чынам, палітыка і ідэалогія еўрапейскага Рэнесансу была накіравана на перамогу новай сістэмы грамадскіх каштоўнасцей, на выхаванне чалавека індустрыяльнай цывілізацыі. Рэнесанс і Рэфармацыя як агульнацывілізацыйныя з’явы пакінулі глыбокі след у гісторыі Беларусі. Аднак гэтыя з’явы для Беларусі былі не столькі сацыяльна-палітычнымі, сколькі духоўна-культурнымі. Гэта тлумачыцца некалькімі прычынамі: 1/ гэтыя з’явы не вынікалі з сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі і тых грамадскіх працэсаў, якія адбываліся ў той час; 2/ яны не вынікалі з заканамернасцяў агульнага ўнутранага жыцця беларусаў; 3/ беларуская культура не мела амаль ніякага дачынення да культуры антычнай цывілізацыі. Светапогяд беларусаў не грунтаваўся на антычнай мадэлі ўспрыняцця свету і чалавека ў гэтым свеце; 4/ у Беларусі не было такіх важных перадумаў, як наяўнасць ВНУ, не было попыту на адукаванасць, на інтэлектуальныя веды і мастацкія творы. Асноўным накірункам Рэнесансу ў Беларусі стала асветніцтва. Асветніцкая плынь Рэнесансу ў Беларусі грунтавалася на мясцовай традыцыі, закладзенай яшчэ Е.Палецкай і К.Тураўскім. Гэтая традыцыя была связана з развіццём літаратуры, кніжнай справы, развіццём ідэй асветніцтва ў асяроддзі беларускай шляхецкай і бюргерскай інтэлігенцыі. Цэнтральнае месца ў распаўсюджанні ідэй Адраджэння належыла кнігадрукаванню і літаратурнай дзейнасці такіх асветнікаў, як Ф.Скарына, М.Гусоўскі, С.Будны, В.Цяпінскі, М.Літвін, А.Валян, Я.Казакевіч, А.Рымша, Ф.Градоўскі. З’яўленне скарынавага перакладу Бібліі на зразумелай для беларусаў мове – гэта працяг агульнацывілізацыйнай тэндэнцыі, што ахапіла Еўропу ў перыяд Рэнесансу і Рэфармацыі. У “Прадмове да ўсёй Бібліі” Ф.Скарына пісаў: “Тут галоўнае навучанне сямі навук вызваленых. Жадаешь ведаць Граматыку, ці па-нашаму кажучы грамату, якая вучыць правільна чытаць і гаварыць – звяртайся да Бібліі, чытай кнігу Псалтыр. Наважышся асвоіць логіку, што вучыць праз аргументы адрозніваць праўду ад хлусні,-чытай кнігу святога Іова або пісанне святога апостала Паўла. Задумаешь авалодаць Рыторыкай, якая ёсць само Красамоўства, чытай кнігі Саламонавы”. Прадаўжальнік скарынавай справы Васіль Цяпінскі таксама выступаў за выданні Слова Божага на беларускай мове. Яскравы след у беларускім Адраджэнні пакінуў С.Будны. На працягу амаль 30 гадоў С.Будны выдаў такія ўнікальныя кнігі як “Катэхізіс”,”Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”, “Аб галоўных артыкулах хрысціянскай веры”,”Аб свецкай уладзе”. У творчасці айчынных літаратараў-гуманістаў закраналіся самыя розныя сацыяльна-палітычныя тэмы, што хвалявалі грамадства. Абапіраючыся на творы Арыстоцеля, Платона, Цыцэрона, Сенэкі, беларускія гуманісты зрабілі шэраг адкрыццяў у сферы грамадазнаўства. Яны прыйшлі да ўсведамлення таго, што найвышэйшай каштоўнасцю для кожнага чалавека з’яўляецца свабода. “З усіх рэчаў людскіх,-пісаў А.Валян,-найпершая ёсць вольнасць. Няволя ж горшая нават за смерць”. Айчынныя асветнікі выказалі думку пра першачарговую неабходнасць стварэння прававой дзяржавы,”дзе пануюць законы, а не асобы”. Законы павінны рэгламентаваць дзейнасць людзей, гарантаваць іхнія правы і свабоды, стрымліваць злачынства. “И вчинены суть права или закон для людей злых, …абы добрии межи злыми в покои житии могли”,-пісаў Скарына. Вялікую трывогу ў гуманістаў выклікала становішча прыгонных сялян. Да ліквідацыі ў ВКЛ жудасных формаў рабства заклікаў Міхалон Літвін. Такім чынам карані беларускай нацыянальнай ідэі, звязаныя з барацьбой за свабоду і сацыяльную справядлівасць, фарміраваліся на глебе рэнесансна-гуманістычнай традыцыі. Гэтая традыцыя з’яўляецца неад’емнай часткай нацыянальнай духоўнасці, яна спрыяла фарміраванню беларускай народнасці.^ 14. Рэфармацыя і контррэфармацыя у Зах. Еўропе і Беларусі.Берасцейская царкоўная унія У канцы ХV - пачатку ХVІ стст. рымская каталіцкая царква ў Заходняй Еўропе ўступіла ў паласу працяглага крызісу, вынікам якога стаў другі вялікі раскол у хрысціянстве (першы адбыўся ў 1054 г. як афіцыйны падзел хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную) - рэфармацыя (шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух ХVІ ст., накіраваны супраць каталіцкай царквы, які насіў антыфеадальны характар). Ідэолагамі першай хвалі рэфармацыі сталі Марцін Лютэр, Жан Кальвін, Ульрых Цвінглі. Яны заклікалі веруючых да барацьбы са злоўжываннямі ў царкве, вяртання да ідэалаў першапачатковага хрысціянства. Гэты рух быў падтрыманы ў Еўропе найшырэйшымі коламі грамадства: ад збяднелых сялян да кіруючых колаў свецкай улады. Першыя ідэі рэформы каталіцтва з'явіліся ў ВКЛ у 1521 г., з прыдворным прапаведнікам Жыгімонта І італьянцам Францыскам Лісманіні. Але афіцыйна пачаткам рэфармацыі лічыцца заснаванне ў 1553 г. першай кальвінскай суполкі (збору). Лютэранства ў ВКЛ было распаўсюджана пераважна сярод гараджан іншаземнага паходжання. Шырокімі коламі насельніцтва на нашых землях быў падтрыманы кальвінізм. Ён вабіў людзей патрабаваннямі адмены царкоўных падаткаў і землеўладання, таннай царквой, суполкамі з самакіраваннем. Магнаты ў кальвінізме бачылі царкву, незалежную ад каталіцкай Польшчы і праваслаўнай Масковіі. Патронам кальвінісцкага руху на Беларусі стаў віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565). Ён ператварыў сваю рэзідэнцыю ў Нясвіжы ў цэнтр кальвінізму ў ВКЛ. Тут працавалі гімназія, друкарня, выдаваліся кнігі на старабеларускай і польскай мовах. Прыхільнікамі кальвінізму былі выдатныя дзеячы беларускай культуры Сымон Будны, Астафей Валовіч і Васіль Цяпінскі. Буйнейшымі цэнтрамі кальвінізму на беларускіх землях сталі Вільня, Брэст, Заслаўе, Навагрудак, Слуцк і іншыя гарады. Кальвіністы засноўвалі школы (у тым ліку для дзяўчатак), друкарні. Таленавітая моладзь на грошы мецэнатаў выязджала вучыцца ва універсітэты Заходняй Еўропы. Асноўную ролю ў контррэфармацыі на Беларусі, як і ва ўсёй Еўропе, адыгралі каталіцкія манаскія ордэны, асабліва ордэн езуітаў. У сваёй барацьбе з рэфармацыйнымі плынямі яго дзеячы галоўную ролю адводзілі ўсталяванню кантролю над навукай, літаратурай і мастацтвам, фарміраванню высокага ўзроўню адукацыі і выхаванню моладзі. У канцы 1569 г. па запрашэнні віленскага біскупа В. Пратасевіча езуіты з’явіліся ў Вільні. Манархі Рэчы Паспалітай, асабліва Стэфан Баторый, горача падтрымалі іх дзе^ 16. Пачатак новага часу у сусветнай гісторыі. Утварэнне Рэчы Паспалітай З канца XV ст. ВКЛ было вымушана весці цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы, якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 1492 - 1494, 1500 - 1503, 1507 - 1508, 1512 - 1522, 1534 - 1537 гг. ВКЛ страціла частку сваіх тэрыторый. 8 верасня 1514 г. каля Оршы войскі ВКЛ на чале гетмана К. Астрожскага ўшчэнт разбілі большыя па колькасці войскі Маскоўскай дзяржавы, але поўнасцю скарыстаць вынікі перамогі вялікі князь не здолеў. У 1558 - 1583 гг. адбылася яшчэ больш маштабная Лівонская вайна. У 1558 г. войскі цара Івана IV Грознага рушылі на Лівонію. Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства былі вымушаны звярнуцца за дапамогай да ВКЛ і прызнаць сваё падданства. У адказ у 1563 г. Іван IV захапіў Полацк. Войска ВКЛ, больш


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Софийский собор 2
Реферат Разработка многопользовательской информационной системы для автоматизации работы книжного интернет-магазина
Реферат Газеты малым тиражом
Реферат Характер просветительского образа в произведении Г Филдинга История Тома Джонса найденыша
Реферат Оценка достоинств и недостатков высшего образования в Российской Федерации. Перспективы и сложности медицинского образования. Оценка достоинств и недостатков подготовки в ММА им. И.М.Сеченова.
Реферат Шпоры по Истории первый курс (ЧГУ)
Реферат Обслуживание и ремонт электрических двигателей (ремонт синхронного двигателя)
Реферат Права человека и международное гуманитарное право
Реферат Павел Иванович Мельников-Печерский
Реферат Методи стимулювання навчальної діяльності учнів
Реферат Ах, обмануть меня не трудно!..
Реферат Parlez Vous Francais Essay Research Paper Comment
Реферат Организация фестивальной деятельности в новых экономических условиях
Реферат Явление сверхпроводимости
Реферат Жак Деррида