Реферат по предмету "Разное"


1. Прадмет, задачы І функцыі гістарычнай навукі. Крыніцы вывучэн ня гісторыі Беларусі

УводзіныЛекцыя 1.1. Прадмет, задачы і функцыі гістарычнай навукі. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі. Навуковае паняцце “гісторыя” выкарыстоўваецца у некалькіх выпадках: па-першае, калі размова ідзе аб мінулым грамадства, развіцці дзяржавы і, па-другое, калі маецца на ўвазе навука, якая даследуе мінулае чалавецтва. Жыццё чалавека заусёды было звязана з грамадствам, дзяржавай, эканамічнай сістэмай, навукай і тэхнікай, культурай і сям’ёй. Усё гэта знаходзіла адлюстраванне ў чалавечай дзейнасці. Жыццё і дзейнасць чалавека ў мінулым складаюць змест сусветна-гістарычнага працэсу і з’яўляюцца прадметам гістарычнай навукі. Самаадданая праца беларускага народа, матэрыяльныя і духоўныя набыткі бацькаўшчыны, войны, рэвалюцыі, гісторыя дзяржаўнасці, развіццё нацыі - усё гэта таксама з'яўляецца прадметам гісторыі нашай Айчыны. Адначасова предметам курсу з'яуляецца працэс цывілізацыйнага развіцця народаў іншых краін. Бо без гэтага немагчыма навуковае асэнсаванне месца і ролi беларусаў у агульнай гiсторыi чалавецтва. Гістарычная навука адносіцца да сістемы грамадазнаўства і выконвае важныя сацыяльныя функцыі. ^ Першай функцыяй гісторыі, як навукі, з'яўляецца пазнавальная, альбо інтэлектуальна-развіваючая функцыя. Працэс гістарычнага пазнання грунтуецца на тэорыі гістарычнага пазнання, якой уласцівы такія якасці як сістэмнасць, упарадкаванасць, доказнасць і заканамернасць. Таму вывучэнне гісторыі развівае інтэлект асобы, яе здольнасці да самаразвіцця і самарэалізацыі ў творчай дзейнасці. Другая функцыя гісторыі -практычна-палітычная. Сутнасць гэтай функцыі заключаецца у наступным: гістарычная навука дапамагае палітыкам і дзяржаве ў выпрацоўцы збалансаванай палітыкі, накіраванай на далейшы прагрэс краіны. Палітыкам трэба памятаць, што гісторыя заўседы шматварыянтна пры выбары чалавекам дзеяння, але яна адзіна магчымая як адбыўшаяся падзея. Гісторыя, вывучаючы заканамернасці выбару, дапамагае палітыкам прымаць рашэнні на карысць усяго грамадства. Да ліку важных можна аднесці і светапоглядную функцыю гістарычнай навукі. Светапогляд асобы - гэта сістэма навуковага асэнсавання свету, ролі і месца чалавека ў гэтым свеце. Уплыў на светапогляд аказваюць усе навукі, але яны заўседы абапіраюцца на высновы гістарычнай навукі, якая з'яўляецца фундаментам усяго грамадазнаўства. Рэалізацыя гісторыяй сваіх функцый забяспечваецца навуковай метадалогіяй. Метадалогія гісторыі - гэта навука аб спосабах вывучэння і тлумачэння мінулага. Асноўнае месца ў метадалогіі належыць тэорыі і прынцыпам гістарычнага пазнання. Тэорыя гістарычнага пазнання вырашае праблему сутнасці гістарычнага працэсу, абгрунтоўвае перыядызацыю гісторыі, вывучае заканамернасці грамадскага развіцця. Прынцыпы гістарычнага пазнання - гэта навуковыя сродкі, з дапамогай якіх распрацоўваюцца тэорыі і канцэпцыі гістарычнай навукі. Асноўнымі прынцыпамі метадалогіі гісторыі з’яўляюцца такія прынцыпы як аб'ектыўнасць, гістарызм, сістэмнасць і крытычнасць. Гісторыя Беларусі вывучаецца на аснове разнастайных гістарычных крыніц. Да ліку асноўных можна аднесці археалагічныя, пісьмовыя і этнаграфічныя крыніцы. Археалагічныя крыніцы даюць уяўленне аб жыцці чалавека таго часу, калі не было пісьменнасці. Пісьмовыя крыніцы - летапісы Старажытнай Русі, беларускія летапісы і хронікі: «летапіс Быхаўца», «летапісец Красінскага»,«Патрыяршы летапісец» «летапіс Аўраамкі», «Хроніка вялікіх князеў Літоўскіх», «Баркалабаўскі летапіс», Літоўская метрыка; статыстычныя зборнікі, матэрыялы перапісаў і г.д. - з'яуляюцца асновай беларускай гістарычнай навукі і складаюць яе фундамент. Да дадатковых гістарычных крыніц можна аднесці вусную народную творчасць - быліны, казкі, песні, прыказкі і прымаўкі, дзе змяшчаецца багаты матэрыял аб жыцці беларусаў; лінгвістычныя крыніцы - мову, назвы гарадоў і паселішч, мясцовасцей і г.д., што таксама да дапамагае высветліць многія старонкі нашай гісторыі. Гісторыя XX ст. адлюстравана ў пісьмовых крыніцах і дакументах органаў улады, у перыядычным друку, мастацкай літаратуры, мемуарах, кінафотадакументалістыцы.Пытанні для самакантролю. 1.Што складае змест гістарычнай навукі і з'яуляецца яе прадметам? 2.Якія функцыі выконвае гістарычная навука? 3 Па якіх крыніцах вывучаецца гісторыя Беларусі?2. Асноўныя канцэпцыі гістарычнага працэсу. Цывілізацыя і фармацыя.Сучаснае грамадазнаўства выкарыстоўвае дзве метадалагічныя канцэпцыі, якія тлумацаць развіццё сусветнай гісторыі. Першая канцэпцыя была распрацавана К.Марксам, Ф.Энгельсам і У.Леніным. Яна атрымала назву тэорыі фармацыйнага развіцця грамадства. Сутнасць гэтай тэорыі заключаецца ў наступным: у сусветнай гісторыі чалавецтва прайшло наступныя фармацыі - першабытнаабшчынную, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную і часткова камуністычную ў перыяд існавання сістэмы сацыялізму. У аснову гэтай перыядызацыі К.Маркс паклаў спосаб вытворчасці матэрыяльных багаццяў, які выкарыстоўваўся грамадствам на працягу цэлай гістарычнай эпохі. Другая канцэпцыя была распрацавана такімі даследчыкамі з ліку гісторыкаў, філосафаў і сацыёлагаў, як М.Вебер, О.Шпенглер, К.Ясперс, А.Тойнбі, М.Данілеўскі, М.Кандрацьеў, П.Сарокін і інш. Гэтыя даследчыкі XІX- XX стст. у галіне грамадазнаўства даказвалі, што гісторыя грамадства звязана найперш з развіццём рэлігіі, культуры, духоўнасці; з індывідуальнасцю і непаўторнасцю чалавечай асобы, такімі нематэрыяльнымі паняццямі як «дух народа» ў той ці іншы гістарычны перыяд. Такі падыход да тлумачэння гісторыі атрымаў назву цывілізацыйнага. Паняцце «цывілізацыя» звязана з паняццем «грамадзянскі». У эпоху антычнасці гэтае паняцце з’явілася у філасофіі Арыстоцеля і працах філосафаў-стоікаў, якія падзялілі прыроду чалавека на два пачаткі: натуральны /naturalis/ і грамадзянскі /civilis/. У эпоху Рэнесансу італьянскія гуманісты пазначалі тэрмінам «цывілізаванасць» пераход чалавечай гісторыі ад стану варварства і дзікунства да культурна-грамадзянскага стану і дзяржаўнага жыцця. У XІX ст. у навуцы склалася наступнае разуменне паняцця «цывілізацыя»: 1.Цывілізацыя і цывілізаванасць - гэта такое развіццё грамадства, калі «ідэя Бога» і «дух народа» складаюць адзінае цэлае. 2.Цывілізацыя - гэта гістарычная стадыя, этап у гісторыі ўсяго чалавецтва, напрыклад, традыцыйная , індустрыяльная, постіндустрыяльная цывілізацыя. 3.Цывілізацыя - гэта канкрэтна-гістарычнае, этна-культурнае ўтварэнне, ўласцівае гісторыі амаль кожнага народа і кантынента, напрыклад, антычная, егіпецкая, усходнеславянская, заходнееўрапейская, кітайская, індыйская і г.д. цывілізацыя.^ ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ На якіх падыходах заснавана цывілізацыйная канцэпцыя? Вызначце паняцце “цывілізацыя”.Лекцыя 2Тэма. Старажытныя цывілізацыі. “Вялікае перасяленне народаў” і Беларусь1. Цывілізацыі старажытнай гісторыі. Першымі цывілізацыямі ў свеце былі старажытныя цывілізацыі, якія ўзніклі ў IV- ІІІ тыс. да н.э. Гэта былі цывілізацыі старажытных шумераў у Месапатаміі, егіпецкая цывілізацыя, цывілізацыя старажытнай Палесціны, цывілізацыя народаў, якія насялялі Сярэднюю Азію і Іран, цывілізацыі старажытных Індыі і Кітая. Цывілізацыі старажытных шумераў і вавіланян, егіпцян і персаў, семітаў і фінікійцаў, грэкаў і рымлян перажылі перыяд станаўлення, росквіту і заняпаду. Усе яны пакінулі пасля сябе багатую гістарычную спадчыну, якая з'яўляецца каштоўнасцю ўсяго чалавецтва і вывучаецца гістарычнай навукай. Старажытныя цывілізацыі мелі шмат агульнага ў сваім эканамічным, сацыяльна-палітычным і культурным жыцці. Па-першае, іх эканоміка была заснавана на прымітыўных прыладах працы, якія выкарыстоўваў чалавек ў працэсе вытворчасці; па-другое, асноўным фактарам вытворчасці была зямля, а асноўным прадуктам вытворчасці была ежа. У сельскай гаспадарцы працавала амаль ўсе насельніцтва гэтых цывілізацый. Развіццё гаспадаркі, гарадоў, рамяства і гандлю, ваеннай справы залежыла ад геаграфічнага становішча, наяўнасці прыродных рэсурсаў -вады і пладароднай глебы, драўніны, каменю і кліматычных умоў. Арганізацыя вытоворчасці патрабавала агульнай цяжкай працы ўсяго насельніцтва. На гэтай аснове у старажытных народаў пачало развівацца рабаўладальніцтва, пры якім раб лічыўся «гаворачай прыладай працы». Рабаўладальніцкая гаспадарка была пануючай ва ўсіх старажытных цывілізацыях, але прадукцыйнасць рабскай працы была надзвычай нізкай. Выкарыстанне рабскай працы было тормазам і ў развіцці тэхналагічнага працэсу. Сацыяльнае жыццё чалавека старажытных цывілізацый было абумоўлена яго прыналежнасцю да саслоўя альбо касты, ці абшчыны. Вясковыя жыхары амаль паўсюдна жылі абшчынамі, а палітычная улада належыла кастам жрацоў, чыноўнікаў і вайсковай алігархіі. Вышэйшая палітычная улада вяла свой пачатак «ад бога» і была абсалютнай. Жыццё грамадства было прасякнута панаваннем розных абсалютаў, якія выконвалі ролю рэгулятараў сацыяльных узаемаадносін. Культурнае жыццё старажытных цывілізацый вызначалася панаваннем міфаў і язічніцкай рэлігіі. Насельніцтва было непісьменным. Пісьменнасць у старажытным Егіпце і Вавілоне, Індыі і Кітаі была прывілегіяй жрацоў і правячых колаў дзяржавы, пры гэтым пісьменнасць выконвала магічныя функцыі ў час правядзення шматлікіх дзяржаўных свят, яна адрознівалася ад гутаркавай мовы. У VIII- IV стст. да н.э. у развіцці старажытных цывілізацый узніклі істотныя асаблівасці, якія адыгралі значную ролю ў сусветнай гісторыі. Цывілізацыі старажытных егіпцян і вавіланян /усход/ і цывілізацыі старажытных грэкаў і рымлян /захад/ пачалі развівацца рознымі шляхамі. Гэта было абумоўлена становішчам асобы чалавека ў грамадстве. У сацыяльнай і рэлігійна-культурнай традыцыі егіпцян і вавіланян не было месца такім паняццям як «свабода асобы», «грамадскі закон», «прававы парадак». У старажытным Ёгіпце жыццё чалавека ўвогуле разглядалася як прыступка, падрыхтоўка да іншага замагільнага жыцця. Старажытныя грэкі, наадварот, ставілі чалавека у цэнтр сусвету, яны стварылі філасофію, гуманітарныя і прыродазнаўчыя навукі, якія былі заснаваны на дзейнасці свабоднай асобы. Грамадскае жыццё ў Грэцыі і Рыме вызначалася адсутнасцю абсалютаў, панаваннем закона і прававой традыцыі. Палітычнае жыццё грэкаў і рымлян было заснавана на прынцыпах дэмакратыі, а культурнае - на прынцыпах усеагульнасці і даступнасці пісьменнасці для свабодных грамадзян. Гэта абумовіла перамогу грэкаў, а затым і рымлян над сваімі суседзямі і стварэнне рымскай імперыі (IIIст.да н.э. – І ст. н.э). Развіццё старажытных цывілізацый праходзіла ва ўмовах агульнага ўзаемадзеяння ў галіне культуры. Здабыткі адной цывілізацыі у хуткім часе пераймаліся суседзямі. Лепш за ўсе гэта можна прасачыць на прыкладзе пісьменнасці, якая з’яуляецца фундаментам у развіцці культуры і асобы чалавека. Прыкладна ў ІІ тыс да н.э. старажытныя фінікійцы стварылі алфавіт, у аснову якога былі пакладзены егіпецкія іерогліфы і міфічныя вераванні. Фінікійцы стварылі алфафіт, які меў усяго 22 літары, але гэты алфавіт атрымаў сусветнае распаўсюджванне. Алфавіт фінікійцаў перанялі старажытныя іудзеі, старажытныя грэкі і рымляне, затым на аснове грэчаскага пісьма было створана славянскае, а на анове рымскага - заходнееўрапейскае пісьмо.Пытанні для самакантролю. 1.       Якія фактары вызначалі эканамічнае і палітычнае развіцце старажытных цывілізацый? 2. Якімі палітычнымі і культурнымі асаблівасцямі вызначалася цывілізацыйнае развіццё старажытных Захаду і Усходу? 3. На якіх прыкладах можна ахарактэрызаваць працэс культурнага ўзаемадзеяння старажытных цывілізацый?^ 2. «Вялікае перасяленне народаў» і Беларусь.У канцы неаліту (III - II ст. да н.э.) жыццё першабытнага чалавека рэзка ўскладнілася. Гэта было абумоўлена тым, што пачалася эпоха, якую даследчыкі вызначаюць як перасяленне народаў. На вялізнай прасторы ад Урала да Рэйна і ад Чорнага да Балтыйскага мора пачалі рассяляцца плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў. Першымі на тэрыторыю Беларусі прыйшлі фіна-угорскія плямены, якія раней жылі за Уралам. Фіна-угры належылі да самастойнай расы мангалаіднага тыпу, яны мелі ўласную моўную сямі’ю. Гэтыя плямены засялілі Фінляндыю, Прыбалтыку і часткова Беларусь. Прышэльцы не сустрэлі супраціўлення мясцовага насельніцтва эпохі позняга неаліту таму, што ўмовы сацыяльнага і гаспадарчага жыцця гэтых этнічных груп былі блізкімі. Больш глыбокія вынінікі для Беларусі і Еўропы мела перасяленне індаеўрапейцаў. Навукоўцы мяркуюць, што гэтыя плямёны засялялі тэрыторыю Індыі і Малой Азіі. Мовазнаўцы сцвярджаюць, што суседзямі індаеўрапейцаў былі плямены старажытных семітаў. Па узроўню сацыяльнай арганізацыі і вядзенню гаспадаркі індаеўрапейцы пераўзыходзілі астатнія народы. Яны жылі патрыярхальным ладам, займаліся жывёлагадоўляй і земляробствам, умелі араць зямлю, сеялі зерневыя культуры (пшаніцу, ячмень, жыта) разводзілі авечак, вынайшлі кола, будавалі наземныя жытлы. Яны шанавалі рэлігію. Лічылі, што свет складаецца з трох міроў. У верхнім міры жывуць багі /вайны і грома/, арлы і птушкі. У ніжнім міры жывуць рыбы і змеі. Сваімі татемамі яны лічылі быка, мядзведзя, ваўка, каня. Індаеўрапейцы шанавалі камяні. Ідала ўвасабляла куча камянёў. Плямёны індаеўрапейцаў былі вельмі шматлікімі і разнастайнымі. Сярод іх вылучаліся іранцы, арыі, дарыйцы, хеты, іншыя плямены. Некаторыя з гэтых народаў былі земляробамі, іншыя - воінамі. У індаеўрапейцаў-арыяў кожны мужчына быў воінам, а народ - войскам. У ІІІ тыс. да н.э. індаеурапейцы рухаліся ў Еўропу па трох напрамках. Адна іх частка засяліла Балканы і Апеніны, другая частка засяліла Центральную Еўропу ад Карпат да Іспаніі, Францыі і Англіі; трэцяя частка індаеўрапейцаў дайшла да Прыбалтыкі, Скандынавіі і Германіі. Тэрыторыю ад Карпат да Балтыйскага мора занялі плямены паноў-шраваў, альбо, як іх пачалі называць пазней, славян. Сюды прыйшлі і балты. Па знешняму выгляду індаеўрапейцы былі чорнавалосымі і цёмнавокімі, мелі невялікі рост. Яны знішчалі мясцовае дарослае мужчынскае насельніцтва, а жанчын і дзяцей бралі ў свае сем’і. На гэтай аснове адбывалася генітычнае і моўна-культурнае ўзаемадзеянне паміж народамі, акрэсліліся моўныя і антрапалагічныя асаблівасці. Плямёны, якія пасяліліся на Поўначы Ёуропы, сталі продкамі германцаў; на тэрыторыі ад Балтыкі; да Волгі - прыбалтаў; на тэрыторыі ад Одры да Дняпра - славян. У канцы IV ст. да н.э. ў Еўропе пачалася новая эпоха, якую называюць «Вялікім перасяленнем народаў». Вялікае перасяленне завяршылася ў VI ст. н.э. /працягвалася каля тысячы гадоў/. Пачатак перасяленню паклалі плямёны азіяцкіх гунаў. Гэта былі плямены воінаў-качэўнікаў, якія ішлі з Цэнтральнай Азіі. На тэрыторыі Паўночнага Прычарнамор’я гуны разграмілі германскіх готаў і рушылі ў Еўропу. Пад іх ударамі зняліся са сваіх месц іншыя народы - германцы, тюркі, славяне. Пад ударамі варвараў загінула Заходняя Рымская імперыя. Вялікае перасяленне знаменавала закат эпохі старажытных цывілізацый і паклала пачатак перыяду еўрапейскага сярэднявечча. Вялікае перасяленне захапіла і Беларусь. Яно паклала пачатак фарміраванню ўсходнеславянскай цывілізацыі. У VI-VIII стст. славянскія плямены засялілі тэрыторыю Беларусі, на якой да гэтага жылі балты і фіна-угры. У VIII-IX ст. плямены славян ва Усходняй Еўропе падзяляліся на 13-15 «княжэнняў». Тэрыторыю Беларусі засялілі плямены крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Буйнейшым з іх было племя крывічоў. Можна упэўнена лічыць, што сваё найменне крывічы атрымалі ад вярхоўнага жраца-правадыра племені Крыва. Крывічы падзяляліся на полацкіх, смаленскіх і пскоўскіх. У іх былі свае княжэнні. Племя дрыгавічоў пасялілася паміж Прыпяццю і Дзвіной. Дрыгавічы мелі сваё княжэнне, іх назва паходзщь ад імя-правадыра Драгавіта. Гэтае племя мела сваю пароду коней і было ваяўнічым. Дрыгавічы заснавалі такія беларускія гарады як Тураў, Пінск, Мазыр, Клецк, Капыль. Сталіцай княства быў горад Тураў. Радзімічы засялілі тэрыторыю паўднева-усходняй Беларусі - Гомельшчыну і Магілеўшчыну. Яны бяруць свой пачатак ад правадыра Радзіма. Радзімічы жылі самастойна, але плацілі даніну хазарам. Потым яны былі падпарадкаваны Кіеву.Пытанні для самакантролю. 1.Як і калі пачалося засяленне індаеўрапейцамі тэрыторыі Еўропы? 2.Якія гістарычныя падзеі паклалі пачатак «Вялікаму перасяленню народаў»? 3.Якія гістарычныя наступствы мела «Вялікае перасяленне народаў» для старажытнага свету? 4.Якія славянскія плямены засялілі тэрыторыю Беларусі? Вызначыце геаграфію іх рассялення? ЛЕКЦЫЯ 3. ТЭМА “БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў ІХ-І ПАЛ.ХШ ст.ст”1. Старажытнаруская дзяржава ў ІХ-ХІІІ стст. Полацкае княства.Палітычны лад славянскіх пляменаў, якія засялілі тэрыторыю сучаснай Беларусі, Расіі і Украіны вызначаўся адсутнасцю моцнага дзяржаўнага і грамадскага парадку. Кіруючыя эліты кожнага княжэння лічылі свае звычаі і законы больш дасканалымі і справядлівымі, а звычаі і парадкі суседзяў няправільнымі і дрэннымі. На гэтай глебе ўсходнія славяне вялі неспынныя войны ад якіх цярпелі ўсе. «Аповесць мінулых гадоў» паведамляе, што ў славян «паўстаў род на род, і была ў іх усобіца вялікая», і пачалі ваяваць адно з адным». У канчатковым выніку ў 862г. частка ўсходнеславянскіх пляменаў накіравала сваіх прадстаўнікоў да суседзяў з ліку варагаў. Гэтая славянская дэлегацыя запрасіла варажскіх князеў узначаліць палітычную ўладу ва усіх славян з тым, каб усталяваць трывалы палітычны парадак, стварыць моцную дзяржаўную ўладу, даць мір і супакой народу. «Прыходзьце і валодайце намі»,- закончылі сваю прамову паслы славян перад варажскімі князямі. Варагі не заставілі сябе доўга чакаць. Яны сабралі свае дружыны і накіраваліся да славян. Варажскія князі занялі сталічныя славянскія гарады і пачалі ўладарыць. Яны пачалі кіраваць у Ноўгарадзе, Полацку, іншых славянскіх цэнтрах. У 882 г. варажскі князь Алег, які кіраваў у Ноўгарадзе, захапіў Кіеў. Алег аб'яднаў большую частку славянскіх княжэнняў у межах адной дзяржавы са сталіцай у Кіеве. Гэтая дзяржава атрымала назву Старажытнарускай. Запрашэнне варажскіх князеў, у якім удзельнічалі і прадстаўнікі крывоў, мела наступствы і для Беларусі. 3 гэтага моманту ўладу ў Полацку ўзначаліла дынастыя варажскіх князеў Рагвалодавічаў. Полацкае княства было тыповай раннефеадальнай дзяржавай еўрапейскага ладу жыцця. Полацкія князі, як і еўрапейскія каралі, насілі доўгія валасы, каб падкрэсліць , што іх улада мае боскі пачатак, у той час, як астатнім мужчынам насіць доўгія валасы забаранялася. Рагвалод кіраваў Полоцкам да 980 года. У 980 г. сын Вялікага князя Кіеўскага Уладзімір, які правіў у Ноўгарадзе, захапіў спачатку Полацк, а затым і Кіеў. Такім чынам адбылося аб'яднанне ўсіх усходніх славян у межах Старажытнарускай дзяржавы. У 1001 г. Уладзімір накіраваў у Полацк свайго сына Ізяслава і яго маці, князеўну Рагнеду. Пасля Ізяслава ў Полацку ўладарыў яго сын Брачыслаў Ізяслававіч /1003-1044/. Брачыслаў праводзіў незалежніцкую палітыку, ён пашырыў тэрыторыю дзяржавы за кошт Віцебска і Усвят. Росквіт Полацкага княства прыпадае на праўленне князя Усеслава Брачыслававіча /1044-1101/, які болыш вядомы пад прозвішчам Чарадзей. Чарадзей паспяхова бараніў суверэнітэт Полацка ў шматлікіх войнах з Кіеўскімі і Ноўгарадскімі князямі. Так, у 1067г., адбылася летапісная бітва на Нямізе, у якой палачане змагаліся з кіеўскімі князямі. Пасля смерці Чарадзея Полацкае княства было падзелена на асобныя дробныя княствы паміж яго сынамі. Усяго было створана шэсць княстваў, але найбольш буйнымі і моцнымі сярод іх былі Полацкае княства, якое атрымаў Барыс і Менскае княства, якое атрымаў Глеб. Такім чынам, у ІX ст. адбылося станаўленне адзінай агульнаславянскай дзяржавы, у склад якой уваходзілі землі ўсіх усходніх славян. Разам з тым, Полацкае княства было першай дзяржавай на тэрыторыі Беларусі.Пытанні да самакантролю.1. Калі і як адбылося ўтварэнне Старажытнарусскай дзяржавы? 2. Якія галоўныя фактары прывялі да ўтварэння Полацкага княства - першага дзяржаўнага ўтварэння на тэрыторыі Беларусі?2. Барацьба ўсходніх славян з крыжакамі і мангола-татарамі.Станаўленне і развіццё маладой Старажытнарускай дзяржавы адбывалася ў неспыннай барацьбе са знешняй агрэсіяй. Геапалітычнае становішча дзяржавы, якая межавала з Заходняй Еўропай і краінамі Азіі, абумовіла шматлікія войны супраць крыжакоў і мангола-татараў. У ІХ-ХІ стст. пад уплывам каталіцкай царквы ў краінах Заходняй Еўропы ўтварыліся шматлікія агрэсіўныя воінскія арганізацыі, якія аб'ядноўвалі службовае рыцарства, прагнае да зямлі і багацця. Афіцыйна гэтыя рыцарскія ордэны змагаліся за «вызваленне труны божай», супраць мусульман і язычнікаў. Але іх сапраўднай мэтай было рабаванне іншых дзяржаў, захоп чужых тэрыторый, пашырэнне ўплыву каталіцкай царквы ў Еўропе і свеце. Каталіцкі Рым карыстаўся рыцарскімі ордэнамі як сродкам палітычнай барацьбы супраць сваіх ворагаў. У 1201г. каталіцкія манахі пабудавалі ў вусці Дзвіны сваю хрысціянскую місію і гандлевую факторыю, на што атрымалі дазвол ад полацкага князя. Гэтая факторыя атрымала назву Рыгі. Але ўжо ў 1202г. немцы ператварылі Рыгу ў вайсковую крэпасць і арганізавалі тут орден мечаносцаў. У 1203г. палачане зразумелі сваю памылку і паспрабавалі ліквідаваць іншыя крыжацкія крэпасці - Ікскюльм і Гольм. Але немцы дзейнічалі вельмі хітра і адкупіліся ад палачан золатам. У 1205-1207г. гераічную барацьбу з крыжакамі веў кукенойскі князь Вячка. Але ён не атрымаў падтрымкі ад палачан і пацярпеў паражэнне, яго княства крыжакі захапілі. У 1216г. плямёны эстаў прапанавалі палачанам аб'яднацца ў барацьбе супраць крыжакоў. Полацкі князь Уладзімір падрыхтаваў моцнае войска, але ў той момант, калі ён падняўся на карабель каб пачаць паход, князя напаткала нечаканая раптоўная смерць. Паход не адбыўся і агрэсія немцаў працягвалася. У 1240г. і 1242г. шведы і немцы паспрабавалі захапіць горад Ноўгарад. Момант быў зручны, таму што рускія княствы цярпелі паражэнне ў барацьбе з мангола-татарамі і не маглі нічым дапамагчы Ноўгараду. На дапамогу суседзям прыйшлі палачане, якія ўмелі змагацца з немцамі. Аб'яднаныя сілы Ноўгарада і Полацка разграмілі шведаў у 1240г. на р.Няве. У 1242г. крыжакі былі разгромлены ў знакамітай бітве на Чудскім возеры. Такім чынам, барацьба ўсходніх славян сўпраць крыжацкай агрэсіі ў першай палове XІІІ ст. была паспяховай. Аднак найбольшая пагроза для славян сыходзіла з Усхода, ад мангола-татар. У пачатку XІІ ст. у Манголіі ўтварылася моцная дзяжава, палітычная сістэма якой была заснавана на войску. У гэтай сістэме кожны мангол быў найперш воінам. Такая сістэма была найлепш прыстасавана да вайны, яна мела значныя перавагі ў арганізацыі ўлады і войска перад іншымі дзяржавамі. Гэта забяспечыла манголам хуткую перамогу над дзяржавамі Сярэдняй Азіі і Закаўказзя. У 1223г. перадавыя атрады манголаў напалі на славянскія княствы на Поўдні. У бітве на рацэ Калка аб'яднанае войска рускіх князеў было цалкам знішчана манголамі, а самі князі трагічна загінулі. Праз некаторы час манголы вырашылі захапіць усе рускія княствы. У 1237г. пачалося мангольскае нашэсце на Русь. 100 тысячная армія хана Батыя па-асобку разграміла рускія княствы, якія не здолелі аб'яднацца для сумеснай барацьбы. У 1240г. мангола-татары разграмілі Кіеў. 3 гэтага моманту ўсе землі былой старажытнарускай дзяржавы, акрамя Полацка, трапілі над мангольскае рабства. Адзіным фарпостам свободы і незалежнасці ўсходніх славян з'яўлялася тэрыторыя Беларусі. Татара-манголы паспрабавалі захапіць і гэтыя землі, яны спалілі Гомель, Мазыр і Тураў, знішчылі Брэст, але, па звестках беларускіх летапісаў, былі разгромлены ў 40-50-х гадах XІІІ ст. князем Міндоўгам, а ў 60-8О-х гадах XІІІ ст. іншымі князямі Вялікага княства Літоўскага. Перамога беларусаў над татара-манголамі была абумоўлена ваеннымі, палітычнымі, кліматычнымі і геаграфічнымі прычынамі і фактарамі, якія не былі ўлічаны манголамі. Найпершымі сярод іх былі мужнасць і гераізм беларусаў, іх адзінства і самаадданасць у барацьбе за свабоду і незалежнасць сваей Радзімы.Пытанні для самакантролю. 1.        Чаму ў XІІІ ст. усходнія славяне змаглі спыніць крыжацкую агрэсію? 2.     Як адбывалася барацьба ўсходніх славян супраць мангола-татараў?ТЭМА 2^ Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (другая полова XIII - першая палова XVI ст.ст.)Лекцыя 41. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы утварэння ВКЛ.У 30-60-х гадах XІІІ ст. у палітычнай гісторыі Еўропы адбыліся значныя змены. Гэтыя змены былі абумоўлены ўтварэннем новай дзяржавы. Гэтай дзяржавай было Вялікае княства Літоўскае /ВКЛ/. Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і іншыя перадумовы аб'ектыўна спрыялі ўтварэнню ВКЛ. Галоўнымі сярод іх былі наступныя эканамічныя прычыны. Мангола-татарскае нашэсце і агрэсія крыжакоў прывялі да таго, што княствы Старажытнарускай дзяржавы былі эканамічна і палітычна разбураны, страцілі незалежнасць і бяспеку. Знакаміты гандлевы шлях «з вараг у грэкі», які праходзіў праз Полацкае княства, перастаў існаваць. Эканамічныя стасункі Полацка, арыентаваныя на Усход, таксама былі разбураны. Па гэтых прычынах Полацк страціў сваю эканамічную магутнасць, палітычны уплыў, дзяржава ўжо не магла бараніць свае інтарэсы, развівацца і абараняць грамадзян. У такіх умовах гандлевыя шляхі краін Паўночна-Заходняй і Цэнтральнай Еўропы былі пракладзены праз тэрыторыю Заходняй Беларусі, праз Гародню, Наваградак, Ваўкавыск. У гэты рэгіён пачалася масавая міграцыя насельніцтва, што ратавалася ад мангольскай навалы і шукала бяспечнае жыццё на Захадзе. У выніку ўсе насельніцтва рэгіёна - гараджане, феадальная эліта, купецтва, сялянства - было зацікаўлена ва ўтварэнні моцнай палітычнай улады, якая змагла б забяспечыць сацыяльную стабільнасць, стварыць добрыя ўмовы для эканамічнага развіцця і змагацца са знешнімі ворагамі. Насельніцтва рэгіёна падтрымлівала палітычную ўладу фінансамі, зброяй, войскам. Дзякуючы гэтай падтрымцы працэс утварэння ВКЛ набыў магутнасць і завяршыўся ў даволі сціслыя гістарычныя тэрміны. Працэс утварэння ВКЛ узначалілі палітычныя колы Наваградка. Узвышэнне Наваградка было заканамернай з'явай. Гэты горад з X ст. быў сталіцай невялікага княства, якім валадарыў Кіеў. Потым горад трапіў у залежнасць ад галіцка-валынскіх князеў, якія мелі моцную ваенную сілу. У 40-х гадах XІІІ ст. наваградцы пачалі змагацца за самастойнасць, таму што валынскія князі ужо не мелі такой сілы. Наваградцы запрасілі ўзначаліць уладу ў горадзе князя Міндоўга. Сярод даследчыкаў няма адзінай думкі наконт паходжання гэтай гістарычнай асобы. Большасць даследчыкаў лічыць, што Міндоўг быў варажскім князем, які жыў у Прыбалтыцы. У 1246г. Міндоўг прыняў праваслаўе і пачаў княжыць у Наваградку. Зразумела, княжэнне Міндоўга не адпавядала інтарэсам галіцка-валынскага княства і крыжакоў, бо гэтыя суседзі самі імкнуліся завалодаць Наваградкам. Таму Міндоўгу трэба было весці цяжкую барацьбу з гэтымі дзяржавамі. У гэтай барацьбе Міндоўг выкарыстоўваў усе магчымыя палітычныя сродкі: вайну, дыпламатыю, рэлігію, хітрасць і жорсткасць. Напрыклад, каб спыніць крыжакоў і атрымаць падтрымку на Захадзе, Міндоўг у 1252г. прыняў каталіцтва і каралеўскую карону ад папы Рымскага. Але праз некаторы час Міндоўг вярнуўся ў язычніцтва. Каб прымірыцца з галіцка-валынскімі князямі Міндоўг аддаў валы-нянам свойго сына Войшалка, які быў адзіным нашчадкам Міндоўга. Праз некаторы час Войшалк прыняў манаства. Усе гэта і шмат што іншае дазволіла захаваць новую дзяржаву ў барацьбе з ворагамі. У 1263г. Міндоўг быў забіты змоўшчыкамі, якіх узначальваў жрэц Транята. Транята толькі адзін год кіраваў дзяржавай- «зямлей Міндоўга». У 1264г. дзяржаву узначаліў сын Міндоўга Войшалк, які вярнуўся да грамадскага жыцця. Войшалк здолеў узмацніць дзяржаву. У перыяд яго княжэння /1264-1267 гг./ дзяржава атрымала афіцыйную назву - Вялікае княства Літоўскае. Узрастанне палітычнага ўплыву ВКЛ адбылося пад час праўлення князя Тройдзеня /1270-1280 гг./. У гэты перыяд пачалося фарміраванне беларускага рыцарства. Тройдзень разграміў крыжакоў і мангола-татараў, яго армія не ведала паражэння. У перыяд княжэння Віценя /1295-1316гг./ адбылося пашырэнне тэрыторыі ВКЛ. У 1307г. было падпісана пагадненне паміж Наваградкам і Полацкам. Згодна з гэтым дагаворам Полацкае княства ўвайшло ў склад ВКЛ, захаваўшы некаторую аўтаномію ў галіне кіравання. 3 гэтага часу княства пачало называцца Літоўскім і Рускім. У перыяд княжэння Гедыміна /1316-1344 гг./ у склад ВКЛ былі ўключаны амаль усе беларускія землі, у тым ліку Берасцейшчына, Міншчына, Турава-Пінскае княства. Такім чынам, працэс утварэння ВКЛ завяршыўся ў пачатку ХIV ст. Па свайму сацыяльнаму і нацыянальнаму складу гэта была феадальная беларуска-літоўская дзяржава.Пытанні для самакантролю 1.       Якія прычыны абумовілі утварэнне ВКЛ? 2.                У якіх умовах адбывалася станаўленне і развіццё маладой дзяржавы?2. Дынастычная барацьба ў 70-90-х гадах ХIVст. Крэўская ўнія і яе вынікі. Грунвальдская бітва і яе значэнне.Пасля Гедыміна палітычную ўладу ў ВКЛ узначаліў яго сын Альгерд. У перыяд праўлення Альгерда /1345-1377гг./ ВКЛ пачало ператварацца ў магутную дзяржаву, якая стала центрам палітычнай і ваеннай сілы ў Еўропе. Альгерд абвясціў сваю дзяржаву спадкаемцай Старажытнарускай дзяржавы. На гэтай аснове ён пачаў аб'ядноўваць усе землі, якія ў ІХ-ХІІІ ст. належылі Кіеўскай Русі. У 60-70 гадах ХIV ст. Альгерд захапіў Валынь, Смаленск, Чарнігаў. Каб замацаваць гэтыя тэрыторыі трэба было перамагчы мангола-тарар. У 1362 г. Альгерд разграміў 100 тысячнае войска мангола-татар у бітве на рацэ Сінія Воды. Пасля гэтага ён далучыў Кіеўшчыну. Затым у 1368, 1370 і 1372 гадах Альгерд ваяваў з маскоўскім княствам. У выніку перамог тэрыторыя княства значна пашырылася за кошт новых зямель, якія раней належылі мангола-татарам. Пасля смерці Альгерда у Вільні пачалася барацьба за ўладу паміж яго сынамі. Спачатку за ўладу змагаліся Кейстут і Ягайла. У 1382 г. Ягайла з дапамогай крыжакоў перамог Кейстута. Потым Ягайла забіў Кейстута. Але барацьба на гэтым не спынілася. За ўладу пачаў змагацца сын Кейстута Вітаўт. Вітаўт атрымаў падтрымку крыжакоў, Жмудзі, Полацка і Віцебска. Ягайла запрасіў дапамогі ў маскоўскага князя Дзмітрыя. Але Дзмітрый запатрабаваў за дапамогу тэрыторыю Полацка і Віцебска. Ягайла адмовіўся ад такой дапамогі і звярнуўся за падтрымкай да Польшчы. У перыяд з 1383 па 1385гг. ішлі сакрэтныя перагаворы аб умовах уніі паміж Польшчай і ВКЛ. У 1385 г. унія была падпісана ў Крэўскім замку, рэзідэнцыі Вялікіх князеў ВКЛ. Умовы гэтай уніі былі наступнымі: 1. Польшча і ВКЛ атрымліваюць адну агульную палітычную ўладу ў асобе Вялікага князя і караля Польшчы. Пры гэтым Вялікі князь абіраецца ў ВКЛ, а затым ён займае пасаду польскага караля. 2.     ВКЛ і Польшча захоўваюць дзяржаўную незалежнасць і самастойнасць. 3.     Ягайла жэніцца на польскай каралеве Ядвізе, прымае каталіцтва і ўводзіць каталіцтва ў Жамойці. У 1386г. Ягайла пачаў выконваць умовы Крэускай уніі. Ён ажаніўся на Ядвізе, прыняў каталіцтва і стаў польскім каралем. 3 дапамогай Рыма 30 тысяч жмудзінаў сталі католікамі. У 1387г. Ягайла выдаў шэраг прывілеяў, згодна з якімі каталіцкія феадалы атрымалі выключныя правы на валоданне зямлей, яны вызваляліся ад шэрагу дзяржаўных павіннасцей. На праваслаўных феадалаў гэты прывілей не распаўсюджваўся. У выніку ў ВКЛ утварылася моцная апазіцыя, якая не прымала Крэўскую унію. Узначаліў апазіцыю Вітаўт. У пошуках саюзнікаў Вітаўт заключыў пагадненне з ханам Залатой Арды Тахтамышам. Па ўмовах пагаднення Вітаўт абяцаў дапамагчы Тахтамышу ў вайне супраць заваёўніка Азіі Цімура Тамерлана. Тахтамыш абавязаўся ў выпадку перамогі аддаць Вітаўту ўсе рускія княствы, якімі валодала Залатая Арда. Аднак у 1399г. войска Вітаўта было разбіта арміяй Тамерлана. Бітва адбылася на рацэ Ворскле. Пасля паражэння на Ворскле ў 1401г. Вітаўт быў вымушаны прызнаць умовы Крэускай уніі. У гэты момант узмацнілася крыжацкая агрэсія супраць Польшчы. Крыжакі собралі вельмі моцную і добра узброенную 30 тысячную армію. Над Польшчай навісла смяротная пагроза. Рашаючая бітва паміж крыжакамі і аб'яднаным войскам Польшчы і ВКЛ адбылася ў 1410г. пад Грунвальдам. Войскам саюзнікаў кіравалі Ягайла і Вітаўт. У гэтай бітве беларуска-літоўскія харугвы змагаліся з вялікім гераізмам. У выніку крыжакі былі разгромлены. Нямецкі націск на Усход быў спынены на 500 гадоў. У гэтым была вялікая гістарычная роля перемогі пад Грунвальдам. Перамога пад Грунвальдам яшчэ больш узмацніла ўплыў Польшчы на ВКЛ. У 1413 г. гэта было замацавана прыняццем Гарадзельскай пастановы. Гарадзельская пастанова замацавала і пашырыла прывілеі каталіцкага насельніцтва на тэрыторыі ВКЛ. Феадальная эліта каталіцкага веравызнання атрымала выключныя правы на дзяржаўнае, палітычнае і ваеннае кіраванне ў ВКЛ, на зямельную і іншую маёмасць. У той жа час праваслаўныя феадалы не атрымалі нічога. Больш таго, праваслаўнае насельніцтва трапіла ў стан сацыяльна-палітычнага нераўнапраўя і дыскрымі -нацыі. Праваслаўныя князі не ўдзельнічалі ў выбарах Вялікага князя, не мелі права на вышэйшыя дзяржаўныя пасады міністэрскага тыпу. У 1430 г. Вітаўт памер, не дачакаўшыся каралеўскай кароны, якую яму накіраваў папа Рымскі і якую захапілі палякі. Пасля гэтага Вялікім князем ВКЛ быў абраны брат Ягайлы Свідрыгайла. Гэты палітык таксама не пагаджаўся з Крэўскай ўніяй і Гарадзельскай пастановай. У выніку каталіцкае насельніцтва ВКЛ абрала сабе новага караля- Жыгімонта Кейстутавіча. Пачалася грамадзянская вайна /1432-1436 гг./. Свідрыгайла пацярпеў паражэнне, а Жыгімонт пасля перамогі выдаў шэраг прывілеяў на карысць праваслаўных феадалаў. Праваслаўныя паны атрымалі спадчыннае права на валоданне зямлей, права на гербы і знакі шляхецтва, на вызваленне ад дзяржаўных падаткаў і павіннасцей. Але галоўнага права - на выбары Вялікага князя, яны не атрымалі. Канчаткова Гарадзельская пастанова была ліквідавана толькі ў 1563 г. Такім чынам, Крэўская унія і грамадзянская вайна ХV ст. у ВКЛ былі выкліканы палітычным, эканамічным і сацыяльным саперніцтвам паміж кіруючай феадальнай групоўкай. Гэтае саперніцтва завяршылася поўнай кансалідацыяй феадальнай эліты ў ХVI ст., пасля чаго гэты клас уяўляў адну сацыяльную групу з агульнымі інтарэсамі і агульнай Айчынай. Гэта паклала пачатак развіццю палітычнай згоды і талерантнасці ў асяроддзі беларусаў.Пытанні для самакантролю. 1.Якія прычыны абумовілі прыняцце Крэўскай ўніі? 2.Якую палітыку праводзіў Вітаўт? За што ён змагаўся? 3.Якімі прычынамі была выклікана грамадзянская вайна сярэдзіны ХV ст.? Чым гэтая вайна скончылася? ЛЕКЦЫЯ 51. Знешняя палітыка ВКЛ у ХIV - ХVIст. Лівонская вайна. Утварэнне Рэчы Паспалітай.Знешняя палітка ВКЛ у ХIV- ХVI ст. вызначалася некаторымі асабліваcцямі. Гэтыя асаблівасці былі звязаны з тым, што ўнутранае становішча дзяржавы было вельмі цяжкім.Феадальная палітычная эліта ВКЛ была падзелена на дзве часткі, якія вялі жорсткую барацьбу за ўладу і ўласнасць на зямлю і прыгонных сялян. Другім фактарам была грамадзянская вайна, якая працягвалася фактычна да канца ХV ст. У гэтых умовах дзяржаўная ўлада была слабой, грамадства вызначалася нестабільнасцю, дзяржава не магла бараніць свае інтарэсы ва ўзаемаадносінах з сузедзямі, ды і суседзі імкнуліся выкарыстаць унутраныя цяжкасці ВКЛ на сваю карысць. Заходні напрамак знешняй палітыкі ВКЛ быў звязаны з Крэўскай ўніяй і паспяховай барацьбой з крыжакамі. Перамога ў бітве над Грунвальдам заставіла Захад лічыцца з геапалітычнымі інтарэсамі ВКЛ. Да ВКЛ паважліва ставіліся і імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, і папы Рымскія. Усходні напрамак палітыкі ВКЛ быў абумоўлены узаемаадн


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.