Реферат по предмету "История"


Культура Беларусі ў XVII-XVIIIстст

Тэма7. Культура Беларусі ў
XVII
-
XVIII
стст.


Пытанне 1.Грамадска-палітычная думка ў
XVII
-
XVIII
стст.


Інтэлектуальнае жыццё ў другой палове XVII-пачатку XVIIIстст. Характарызавалася адыходам назад. Забываліся здабыткі часоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, зноў набылі папулярнасць ідэі часоў сярэднявечча. Гэта, а таксама схаластыка, фанатызм, нецярпімасць сталі вызначальнымі прынцыпамі перыяду контррэфармацыі. Умовы развіцця культуры Беларусі ў XVII- XVIIIстст. вызначылі рысу - полінгвістычны характар. З-за неспрыяльнай сітуацыі беларускамоўнай была пераважна народная культура – культура сялянства, гарадскіх нізоў, часткі шляхты і святарства. Многія ўраджэнцы Беларусі пісалі на лацінскай, польскай, часта на нямецкай і французскай мове, але іх творы, пазіцыя аўтара заставаліся духоўна блізкімі да мясцовых вытокаў.


Асаблівасць развіцця грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў перыяд схаластыкі заключалася ў тым, што новыя філасофскія і навуковыя ідэі ўзнікалі галоўным чынам у нетрах самой схаластыкі, а не па-за яе межамі, як гэта было ў заходнееўрапейскіх краінах. Найбольш вядомымі схаластамі таго часу былі В.Тылкоўскі, А.Кміціц, А.Кярсніцкі і інш. Аднак панаванне схаластыкі не было непадзельным. Шырокую вядомасць атрымалі атэістычныя погляды Казіміра Лышчынскага (1634 - 1689). Пакінуўшы ордэн езуітаў, ён напісаў трактат "Аб неіснаванні Бога", у якім сцвярджаў, што Бог не існуе, а з'яўляецца толькі хімерай, народжанай фантазіяй людзей.


Развіццё навуковых уяўленняў у Беларусі таго часу было абмежавана рамкамі навучальных школьных дысцыплін. Магчымасці для развіцця новага эксперыментальнага прыродазнаўства былі вельмі абмежаваныя. Навука развівалася дзякуючы працы і падзвіжніцтву геніяльных вучоных-адзіночак. Сярод іх - Казімір Семяновіч, які выдаў у 1650 г. у Амстэрдаме кнігу "Вялікае мастацтва артылерыі", што пазней шмат разоў перавыдавалася. Ён першым у сусветнай навуцы стварыў праект шматступеньчатай ракеты.


У другой палове XVIII ст. адбываецца працэс паступовага вызвалення філасофіі і прыродазнаўства ад сярэдневяковай тэалогіі і схаластыкі. Пра гэта сведчыць творчасць вядомых мысліцеляў Казіміра Нарбута(1738 - 1807), Бенядзікта Дабшэвіча(1722 - ?), Анёла Доўгірда(1776 - 1835). Вытокі эксперыментальнага прыродазнаўства на Беларусі звязаны з дзейнасцю выдатных вучоных Ж.Жылібера і Г.Форстэра.Шэраг трактатаў на беларускай, польскай і лацінскай мовах па філасофіі, эканоміцы, эстэтыцы належыць вядомаму асветніку і мецэнату, апошняму канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Іаахіму Храптовічу(1728 - 1812). Шырокую вядомасць мела яго бібліятэка ў Шчорсах. Імя беларускага асветніка добра ведалі ў еўрапейскіх краінах. Адзін з дзеячаў Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі А.Мірабо пісаў пра І.Храптовіча: "Я не ведаў лепшага эканаміста ў галіне практыкі як па сумленню свайго розуму, так і па дабраце сэрца". Прызнаным спецыялістам у галіне батанікі і заалогіі быў Станіслаў Юндзіл (1761 - 1847). Ён стаў адным з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі, напісаў кнігу "Апісанне раслін у правінцыі Вялікага княства Літоўскага" (1791).


На тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст. папулярнымі былі ідэі фізіякратаў, якія адстойвалі тэзіс аб натуральнай роўнасці людзей і крытыкавалі прыгоннае права. Іх прыхільнікамі былі І.Храптовіч, І.Страйноўскі, М.Карповіч і інш. Шырокую вядомасць меў філосаф і царкоўны дзеяч Георгій Каніскі (1717 - 1795), які высока цаніў прыродазнаўчыя навукі і іх ролю ў пазнанні прыроды. Папярэднікам матэматычнай логікі, адным з першых інтэрпрэтатараў філасофскай сістэмы І.Канта быў С.Майман (1753 - 1800). Яго ведалі і высока цанілі І.В.Тётэ і Ф.Шылер. Знаёмства з многімі французскімі асветнікамі меў Антоній Тызенгаўз (1738 - 1785). Гродзенскі мецэнат прапанаваў нават Ж.-Ж.Русо пераехаць у Беларусь, абяцаў пабудаваць яму ў Белавежскай пушчы ідылічную хатку.


Пытанне 2. Развіццё адукацыі.


Школьная справа да сярэдзіны XVIII ст. была аддадзена ў рукі царкоўных устаноў. Пачатковыя школы існавалі пры цэрквах і касцёлах. Туды ішлі спасцігаць навуку пераважна шляхецкія дзеці. Тэарэтычна школьную адукацыю маглі атрымліваць прадстаўнікі ўсех саслоўяў. Але для сялянства першаснай была іншая навука – навука працы. Шляхта лічыла адукацыю шкоднай для прасталюдзінаў, аб гэтым сведчыць наказ, што дала гародзенская шляхта сваім паслам на Варшаўскі сойм 1733г. У школах вучыліся толькі хлопчыкі, а дзяўчаты атрымлівалі хатнюю адукацыю. У першай палове ХVІІст. адчыняюцца так званыя брацкія школы, спачатку ў Вільні(1584), а потым і ў другіх гарадах Беларусі(Брэст, Магілёў, Мінск, Пінск і інш.). Навучэнцам прапаноўваліся курсы граматыкі, рыторыкі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі, а таксама музыкі. Выкладанне мела багаслоўскі ухіл. Толькі за непаслухмянасць і нядбальства каралі не па-божаску. Школьныя кары былі наступнымі: не дазвалялі есці абед, за памылкі пры чытанні або дэкламаванні таго, што зададзена было на памяць – білі ў руку пляцэнтай, гэта значыць круглая, тоўстая, у некалькі разоў складзеная, у далонь шырокая і на доўгую драўляную ручку насаджнаная скура, а калі зусім не вывучыў урок, то білі бярозавымі розгамі. Адметную ролю ў пашырэнні якасці выкладання ў брацкіх школах адыгралі выданні «Азбукі»(у 1574 годзе ў Львове – Іванам Фёдаравым, у 1596г. у Вільні – Лаўрэнціем Зізаніем) і «Граматыкі» Мялеція Сматрыцкага(1621). З 1590 па 1654г. беларускія друкарні выдалі 16 буквароў.


З сярэдзіны XVIIIст. Па меры рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай пачаліся змены і ў школьнай адукацыі. Гэтаму садзейнічала рэформа школ, якая праводзілася пад кіраўніцтвам С.Канарскага. Былая адукацыя – багаслоўская і аўтарытарная – не адпавядала патрэбам часу. У 1773г. ствараецца Адукацыйная камісія, якая праводзіць велізарную работу па распаўсюджванню асветы і пісьменнасці. Гэта было першае ў Еўропе міністэрства адукацыі. За 20 гадоў дзейнасці камісіі ў Беларусі было адкрыта 20 школ (Гародня, Ваўкавыск, Паставы, Вішнева, Наваградак, Пінск, Халопенічы, Беразвечы, Мазыр, Берасце, Бабруйск, Жыровічы і інш.). Яны з’яўляліся сярэдняй ступенню навучання. Паспяховае заканчэнне гэтых школ давала магчымасць паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай іх было дзве – Кракаўскі і Віленскі універсітэты. Віленская езуіцкая акадэмія з 1773г. стала Галоўнай школай Вялікага княства Літоўскага, а з 1796г. – Галоўнай віленскай школай. У пачатку 80-х гадоў XVIII ст. на той частцы Беларусі, якая заставалася ў Рэчы Паспалітай, дбаннем Адукацыйнай камісіі працавала 200 пачатковых школ, у якіх зймаліся 2500 чалавек. Для таго часу гэта быў высокі паказчык, тым больш што 30% навучэнцаў былі сялянскія дзеці. Рэформа адукацыі 70-90-х гадоў ХVIIIст. Зрабіла яе больш даступнай, свецкай. Замест латыні ў школы ўвайшла польская мова. Ад рэлігійных навук прыярытэт пераходзіў да прыродазнаўчых і грамадскіх. Навучэнне нацэльвала на развіццё разумовых здольнасцей дзяцей.


Значную ролю ў распаўсюджванні навуковых ведаў адыграла Гродзенская медыцынская школа, заснаваная Антоніем Тызенгаўзам. Узначальваў яе ў 1775 годзе французскі ўрач і натураліст Ж.Э.Жылібер. Ён стварыў пры школе прыродазнаўчы кабінет, аптэку, анатамічны тэатр і батанічны сад, выдаў два тамы фундаментальнай працы «Літоўская флора»(1781). Ва ўсходняй Беларусі, далучанай у 1772г. да расійскай імперыі, паводле статута 1786г. у губернскіх цэнтрах былі створаны два галоўныя, а ў павятовых гарадах – шэсць малых народных вучылішчаў. У галоўных вучылішчах прадугледжваўся 5-гадовы, а ў малых – двухгадовы курс навучання з вывучэннем рускай мовы, расійскай і ўсеагульнай гісторыі, арыфметыкі, геаметрыі, механікі, фізікі, прыродазнаўства, геаграфіі, архітэктуры, замежнай мовы, рысавання, а таксама катэхізісу і святога пісання. Падручнікі і метадычныя дапаможнікі для гэтых школ прысылаліся з Пецярбурга. Кадры выкладчыкаў рыхтаваліся ў Пецярбургскім настаўніцкім інстытуце. Акрамя свецкіх тыпаў школ, на ўсёй тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIIIст. працягвалі дзейнічаць манастырскія уніяцкія і каталіцкія навучальныя ўстановы. Базыльяне, дамініканцы, кармеліты, а ва Ўсходняй Беларусі і езуіты мелі ў сваім распараджэнні 37 вучылішчаў. Яны з’яўляліся ачагамі распаўсюджвання схаластычных ведаў і рэлігійнага светапогляду.


Пытанне 3.Выяўленчае мастацтва, літаратура, вусная народная творчасць.


Выяўленчае мастацтва
. Ідэі Адраджэння, а затым і барока праніклі у майстэрні мастакоў. У беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які находзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. У выніку сінтэзу розных школ і напрамкаў склалася самабытная беларуская іканапісная школа, якой уласціва вернасць канону, сімвалізм выяўленчай мовы, характэрнасць тыпажу, шырокае выкарыстанне этнаграфічных элементаў (узорыстасць, разнастайнасць арнаменту, у тым ліку і расійскага). У найбольш ранніх творах ХVIІст. прыкметна спалучэнне асноўных рыс сярэдневяковага мастацтва з элементамі рэнесансу: светлы каларыт, аб’ём, лірычнасць. Пад уплывам Адраджэння з’яуляецца імкненне да перадачы аб’ёму, прасторы, прапарцыянальнасці чалавечых фігур і асяроддзя («Апосталы Лука і Сымон», «Нараждэнне Багародзіцы» з Брэстчыны). У ХVІІІ ст. у іканапіс, як наогул у беларускае мастацтва, пранікае стыль барока(«Выбраныя святыя: Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў, Іаан Златавуст» з Брэстчыны і інш.). У барочным іканапісе вялікая увага надавалася афармленню абкладам, вянцом, дэкарыроўцы тканінай, ляпным арнаментам і г.д. Можна з упэўненасцю гаварыць аб існаванні на Беларусі некалькіх іканапісных школ: магілёўскай,полацка-віцебскай, палескай, гродзенскай, слуцка-мінскай. Магілёўская школа характарызавалася стрыманасцю жывапіснай палітры, некаторай прыглушанасцю, у той час як жывапісу палескай школы ў большай меры ўласціва колеравае гучанне, багацце палітры, а ў гродзенскай прыкметны ўплыў польскага жывапісу ХVІ-ХVІІ стст. У канцы ХVІІІ ст. беларускі іканапіс паступова страціў сваю адметнасць і перастаў існаваць як самабытная мастацкая школа.


Другім важным напрамкам быў манументальны жывапіс, для якога характэрны ўплыў рэнесанснага стылю – імкненне да перадачы аб’ёму, перспектывы, святлоценявой і колеравай мадэліроўкі. Яскравым прыкладам манументальнага жывапісу з’яўляецца роспіс драўлянай царквы куцеінскага Богаяўленскага манастыра каля Оршы. Шматфігурная кампазіцыя (38 сцэн) на біблейскія і евангельскія сюжэты пакрывала амаль ўсе сцэны. Сапраўдным творам мастацтва ў манументальным жывапісе з’яўляецца роспіс Мікалаеўскай царквы ў Магілёве – «Новазапаветная троіца». Фігуры Бога-Айца размешчаны на сіне-блакітным фоне купала. Твары мадэліраваны пастэльнымі танамі з найтанчэйшымі нюансамі колеру. Адзенне персанажаў традыцыйна чырвона-карычневага, жоўтага і сіняга колеру, свабодныя складкі, светлапаветранае асяроддзе, кампазіцыя і іншыя асаблівасці «Новазапаветнай троіцы» сведчаць аб высокіх мастацкіх каштоўнасцях помніка беларускага жывапісу. З дапамогай котррэфармацыі ў манументальным жывапісе распаўсюджваецца стыль барока, для якога характэрны прасторавасць, маляўнічасць, дынамізм кампазіцыі, багацце ўзору, натуралізм. У другой палове ХVІІст. Створаны буйныя фрэскавыя цыклы(Станіслаўскі касцёл у Магілёве, Успенскі касцёл кармелітаў у Мсціслаўлі і інш.).


Папулярным відам станкавага жывапісу ў ХVІ-ХVІІІстст. Становіцца партрэт. У архіўным пераліку 1779г. у Нясвіжскім замку налічвалася 984 творы мастацтва на палатне і дрэве. Сярод іх – партрэты Ягайлы і Льва Сапегі, Радзівілаў, гетманаў Казіміра Сапегі і Станіслава Кішкі і інш.


Таленавітым мастаком і гравёрам ХVІ – пачатку ХVІІ ст. з’яўляўся Тамаш
Макоўскі
, каморнік пры двары Радзівілаў, нейкі час узначальваў друкарню ў Нясвіжы. Па прапанове Мікалая радзівіла Сіроткі ён 16 гадоў працаваў тапографам, географам, гісторыкам і мастаком, каб сабраць матэрыял і скласці поўную і дакладную карту Вялікага Княства Літоўскага. У 1613 годзе ў Амстэрдаме карта Макоўскага была надрукавана на чатырох вялікіх аркушах. У дадатку да яе давалася падрабязнае апісанне Беларусі і Літвы: прыродныя багацці, навуковыя ўстановы Полацка і Нясвіжа, народныя звычаі, курныя сялянскія хаты, раскоша магнацкіх палацаў, гандаль з Заходняй Еўропы праз Калінінград і Рыгу. На карце Макоўскага пазначаны рэкі і азёры, гарады, цэнтры ваяводстваў, рэзідэнцыі епіскапаў і мітрапалітаў. Яна неадразова на працягу ХVІІст. перавыдавалася ў Амстэрдаме на лацінскай і французскай мовах. Тамаш Макоўскі з’яўляецца аўтарам гравюр з краявідамі Вільні, клецка, Трокаў, Смаленска і іншых старажытных гарадоў. Ён ілюстраваў таксама многія кнігі. Напрыклад, кніга К.Дарагасайскага пра конегадоўлю «Гіпіка» выдадзена ў Кракаве ў 1603 годзе з 50 гравюрамі, на якіх коні, частка збруі адлюстраваны на фоне замкаў, гарадоў і наваколля. У кнізе «Вандроўкі князя мікалая Ракдзівіла Сіроткі ў Іерусалім», надрукаванай у Брунсбергу на лацінскай мове, змешчаны партрэт падарожніка, выгравіраваны Макоўскім. Серыя гравюр Т.Макоўскага «Асада Смаленска» прысвечана падзеям 1609-1611гг., калі пад кіраўніцтвам ваяводы М.Шэіна рускае войска і насельніцтва абаранялі горад на працягу 20 месяцаў.


Шматлікія творы выяўленчага мастацтва пакінулі бацька і сын Гескія, якія жылы і працавалі ў ХVІІІст. Яны рэстаўрыравалі фрэскі Нясвіжскага езуіцкага касцёла, якія захаваліся да нашага часу. Бацька, Ксаверы Даменік, стварыў шэраг партрэтаў галерэі Радзівілаў. Лічыцца,што ён з’яўляецца аўтарам карціны «Тайная вячэра» для галоўнага алтара Нясвіжскага фарнага касцёла. Сын, Юзаф ксаверы, напісаў некалькі партрэтаў для нясвіжскага збору, маляваў абразы для Стаўбцоўскага дамініканскага касцёла. Яго пэндзлю належыць партрэт караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У канцы ХVІІІст. барочныя творы жывапісу трацяць свае лепшыя якасці. Псіхалагізм замяняецца знешняй афектацыяй стану, а рэалізм – бутафорнасцю. Барока саступае месца новаму стылю ў выяўленчым мастацтве – класіцізму.


Літаратура.
Распаўсюджанне Рэфармацыі, гуманістычнага светапогляду, кнігадрукавання спрыяла далейшаму развіццю беларускай літаратуры. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі. Выдатным творам беларускага летапісання ХVІІст. была Баркулабаўская хроніка, якая з дэмакратычных пазіцый адлюстравала дзяржаўныя, ваенныя, грамадзянскія справы айчыны свайго часу. Беларуская зямля ніколі не была бедная на таленты, яе ўраджэнцы ўзбагачалі і ўзбагачаюць сусветную навуку, а таксама літаратуру сваімі думкамі і творамі. Важны уклад у развіццё беларускай і рускай культуры зрабіў паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч Сімяон
Полацкі
(Самуіл Емельянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, 1629 - 1680).


Нарадзіўся у Полацку. Малалетні Самойла пачаў спасціжэнне навукі ў брацкай школе полацкага Богаяўленскага манастыра. Далей за адукацыяй Сімяон выправіўся ў найвядомейшую праваслаўную ўстанову, што атрымала назву Кіеўскай Афіны – Кіева-Магілянскую калегію. Пасля яе заканчэння выкладаў у брацкай школе ў Полацку. У 1664 г. пераехаў у Маскву, дзе стаў у хуткім часе настаўнікам царскіх дзяцей. Яго выхаванцам быу і будучы расійскі імператар Пётр І. Для васьмігадовага хлапчука Пятра Сімяон Полацкі надрукаваў «Буквар языка славенска». Ён выйшаў у 1679г., а цераз год пабачыла свет Сімяонава «Псалтыр рыфмаваная». Пасля сябе Полацкі пакінуў вялікую літаратурную спадчыну.Сацыяльна-палітычны ідэал Сімяона Полацкага – моцная дзяржава на чале з «асветным манархам», мэта якой – усталяваць у грамадстве «вечны мір» і «ўсеагульны дабрабыт» без расколу і мецяжоў. Ён лічыў, што ўсё зло ў грамадстве ад неадукаванасці, невуцтва. Пашырэнне асветы выратуе грамадства ад усіх заган, усталюе поўную гармонію і мір. Сімяон Полацкі асуджаў багацце, праслаўляў нябесныя сілы і працу, прапаноўваў праграму палітычнай дзейнасці цара, прыдворных вяльмож і некаторых царкоўных дзеячаў. Ён апяваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Ён піша п’есы на біблейскія тэмы: «Комедию притчи о блудном сыне» і «Трагедию о Навуходоносоре царе, о теле злате и о триех отроцех в пещи не осужженных». Найбольш значнымі зборнікамі яго паэтычных твораў з’яўляюцца «Вертоград многоцветный» і «Рифмологион». Але Сімяон вядомы не толькі як літаратар. У канцы 70-х гадоў 17ст. ён арганізаваў і ўзначаліў Верхнюю друкарню ў Маскоускім Крамлі. Па ініцыятыве Сімяона Полацкага была створана першая ў Маскве вышэйшая адукацыйная ўстанова – Славяна-грэка-лацінская акадэмія, статут якой складаў Сімяон. Полацкі быў Вялікім патрыётам Беларусі і Расіі.


Казімір
Лышчынскі
(1634 - 1689) – выхадзец з небагатай шляхецкай сям’і, што валодала маёнткам Лышчыцы на Берасцейшчыне. Казімір атрымаў адукацыю спачатку ў мясцовым Берасцейскім езуіцкім калегіуме, а затым закончыў Віленскую акадэмію. Адукаваны, таленавіты малады чалавек настаунічаў на сваёй Бацькаўшчыне, меў юрыдычную практыку. Але галоўнай справай ягонага жыцця быу роздум аб чалавеку, яго божацкім пачатку. У выніку – мысліцель прыйшоў да высновы аб неіснаванні Бога. Аб гэтым Лышчынскі давёў у трактаце, які так і назваў «Аб неіснаванні Бога». Рукапіс трапіў у рукі царкоунікаў-цемрашалаў. Яны запатрабавалі смяротнай кары бязбожніку. 30 сакавіка 1689 года на плошчы Святога Мяста ў Варшаве па прыгавору соймавага суда Рэчы Паспалітай Казімір Лышчынскі быў абезгалоўлены і спалены на кастры.


Георгі
Канінскі
(1717 - 1795) – царкоўна-палітычны і культурны дзеяч. Нарадзіўся на Украіне і першую палову жыцця правёў там. Быу прафесарам, а затым рэктарам Кіеўскай духоўнай акадэміі. У 1755 годзе пераехаў у Магілёў і з часам набыў сан архіепіскапа. Канінскі ў сваіх творах прапаведваў асветніцтва. Тое ж ён рабіў і на практыцы. У 1757г. Канінскім была заснавана Магілёуская духоўная семінарыя. Георгі Канінскі мае шэраг глыбокіх, арыгінальных філасофскіх прац. Па сваіх поглядах быў антыпод Лышчынскага. Канінскі лічыў існаванне бога канечнай прычынай усяго існуючага. Разам з тым вялікую ролю адводзіў чалавечаму розуму, меў значную павагу да прыродазнаўчых навук. Георгі быў таленавітым літаратарам. Яго творчасць заслужыла высокай ацэнкі А.С.Пушкіна: «Георгі ёсць адзін з самых дабрапамятных мужоў мінулага стагоддзя. Жыццё яго належыць гісторыі».


Ілля
Капіевіч
(1651 - 1714) – ураджэнец Мсціслаўшчыны. Адукацыю Ілля атрымаў у Слуцкай кальвінісцкай школе. З прычыны зямельных спрэчак з езуітамі мусіў пакінуць Радзіму. Месцам яго жыхарства стаў Амстэрдам, дзе Ілля заняўся кнігавыдавецтвам. Тут ён пазнаёміўся з маладым Пятром І. Па даручэнню цара Капіевіч падрыхтаваў і выдаў у 1669г. у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове «Краткое и полезное руковедение во арифметику». З пачатку ХVІІІ ст. жыў у Маскве. Там Ілля Капіевіч выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і іншыя. Колькасць напісанага і надрукаванага Капіевічам уражвае – больш чым 20 кніг. З іх дапамогай рускія людзі змаглі пазнаёміцца з багаццем еўрапейскай культуры і навукі.


Казімір
Семяновіч
(каля 1600 - пасля 1651) – ураджэнец ВКЛ, які вынайшаў спосаб стварэння шматступеньчатых ракет, прыдумаў іх дадатковыя рухавікі, стабілізатары. Тым самым ён з’явіўся папярэднікам Цыялкоускага і Каралёва, у 1650 годзе ў Амстэрдаме выйшла кніга Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». Яна мела поспех ва усёй Еуропе. Праз некалькі гадоў яе перавыдалі французы, затым немцы і англічане. Кніга стала падручнікам для гарматчыкаў.Мелася яна таксама ў бібліятэцы Пятра І.


Марцін
Пачобут
-Адляніцкі
(1728 - 1808) – вядомы вучоны-прыродазнаўца. Выхадзец з гародзенскай шляхты. Адукацыю атрымаў у гародзенскіх езуітаў, затым у еўрапейскіх універсітэтах. Выкладаў у Полацку і Вільні. З 1780 года быў рэктарам Галоўнай школы Літоўскай. Пачобут-Адляніцкі вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор’е, вызначыў кардынаты многіх пунктаў у Беларусі і Літве.


Вусная народная творчасць
.
Духоўная творчасць беларускага народа адлюстравалася ў фальклоры, песенным, харэаграфічным і музычным мастацтве. У першай палове XVII ст. далейшае развіццё атрымала вуснапаэтычная народная творчасць. На Беларусі ўзнікае новы эпічны жанр - гістарычныя песні і паданні, якія прысвячаліся барацьбе беларускага народа супраць іншаземных захопнікаў. Значнае месца ў вуснай народнай творчасці займала абрадавая паэзія. Таксама шырока былі прадстаўлены сямейна-абрадавая паэзія, лірычныя песні. Мудрасць народа, яго жыццёвы і гаспадарчы вопыт знаходзілі адлюстраванне ў казках, прыказках, прымаўках і загадках. Невыпадкова многія з іх сталі ўзорамі сапраўднага фальклору і на працягу многіх стагоддзяў захоўваліся ў якасці выдатных твораў беларускага народа.


Абрадавая паэзія, або, як яе інакш называюць, паэзія земляробчага календара, складаецца з чатырох цыклаў, якія адпавядаюць порам года: зімовага, веснавога, летняга і восеньскага. Гадавое кола календара пачыналася з зімы, калі гаспадары ўжо клапаціліся аб тым, каб пэўнымі абрадамі садзейнічаць будучаму ўраджаю, плоднасці і здароўю хатняй жывёлы. У сувязі з гэтым пераважная большасць фалькларыстаў і этнолагаў пачынаюць разгляд абрадаў і паэзіі з зімовага цыкла.


Асноўнымі святамі зімовага перыяду былі Каляды і Новы год, для якіх характэрны бедная (посная), багатая і галодная куцця, калядаванне, шчадраванне, ігрышчы-гульні.


На посную куццю (6 студзеня) стол засцілалі сенам і накрывалі абрусам, ставілі посныя стравы (квас з грыбамі, аўсяны кісель з сытой, рыбу і інш). Абавязкова кашу з ячнай або пшанічнай ці грэчневай крупы (куццю). Уся сям'я садзіла-ся за стол. Кожны павінен быў паспытаць усе стравы і асабліва куццю.


Багатую куццю святкавалі 13 студзеня, увечары перад Новым годам. Ставілі скаромныя стравы. На Палессі і Магілёўшчыне не менш дванаццаці, і таксама кашу (куццю), прыгатаваную на сале або сметанковым масле. Калі ўсе сядзелі за сталом, гаспадар адчыняў акно і клікаў мароз куццю есці, часам кідалі лыжку кашы за акно, у другіх месцах ставілі талерачку з лыжкай куцці на падаконнік.


Галоднай куццёй (перад Вадохрышчам) завяршалі святкаванне каляд. 3 лыжкай куцці прасілі мароз не марозіць пасевы. Усе тры куцці мелі магічную функцыю: ушанаваць продкаў, заручыцца іх падтрымкай, уздзейнічаць на звышнатуральныя сілы, каб яны спрыялі ўрадлівасці нівы, прыплоду статку, здароўю сям'і, спору ў працы.


Пры калядаванні і шчадраванні гурты калядоўшчыкаў хадзілі па вёсцы ад хаты да хаты і пад акном або ў хаце пелі велічальныя песні, і ў заканчэнне прасілі або патрабавалі дароў. Тыповая калядная песня мела зачын, у якім паведамлялася аб прыходзе ў хату каляды, галоўную частку - велічанне га-спадара і членаў сям'і (нярэдка ў асобных песнях), пажаданне дабрабыту і шчасця і заключную частку, у якой часам пералічваліся дары, запатрабаваныя калядоўшчыкамі. Галоўная частка вылучалася паэтычным хараством ідэалізацыі гаспадароў і іх хаты, гаспадаркі, часцей за ўсё занадта гіпербалізаванай. Калядныя песні ў многіх выпадках могуць і не мець такую структуру, тады яны пачынаюцца без зачына, замест яго калядоўшчыкі маглі спець асобную песню пра каляду або песню з рэфрэнам "Святы вечар" або "Каляда!" ці "Святы вечар людзям добрым!"


Веснавы цыкл аграрнага календара яшчэ больш цікавы і разнастайны сваімі абрадамі і мноствам відаў паэзіі. функцянальна звязанай з земляробчымі, гаспадарчымі. сямейнымі клопатамі сяляніна, яго перажываннямі, уяўленнямі і ўспрыняццям навакольнага свету. Сяляне чакалі вясну, гукалі, каб паскорыць яе прыход, радаваліся, што яна "адмыкае зямліцу, выпускае травіцу на ранняе лета, на буйнае жыта".


Да веснавога цыкла адносяцца песні: вяснянкі, валачобныя, вялікодныя, юраўскія, траецкія, або сяміцкія, куставыя, русальныя. Да іх можна дабавіць карагодныя і талочныя песні, якія выконваліся ў рознью часы веснавога цыкла.


Да летняга цыкла беларускага каляндарна-абрадавай паэзіі адносяцца купальскія, пятроўскія, жніўныя і дажынкавыя песні.Паходжанне свята Купалы і яго назвы большасць сучасных даследчыкаў звязваюць з ачышчальным агнём і салярнымі ўяўленнямі старажытных людзей. Традыцыйна святкуецца як дзень летняга сонцастаяння. Купалле святкавалася ўсімі еўрапейскімі народамі, у тым ліку славянскімі. Па народнаму календару Купалле святкуецца 24 чэрвеня (7 ліпеня), а галоўным чынам у ноч перад гэтым днём. У гэты ж дзень царква адзначае дзень на-раджэння Іаанна Хрысціцеля. Хрысціянская царква асуджала традыцыйнае народнае святкаванне Купалля.Святкаванне Купалля мела свае асаблівасці ў розных народаў і ў асобных рэгіёнах краіны. На Віцебшчыне і ў іншых месцах для вогнішча хлопцы ўсцяг-валі на елку старое калясо, аблівалі яго дзёгцем, прывозілі і пры-носілі шмат старога хламу, дроў, ускідвалі на касцёр (і тут відавочна ачышчэнне ад старога, непатрэбнага). Звычайна месца для вогнішча выбіралі на ўзгорку, недалёка ад вады. Не менш значнае месца ў купальскіхпеснях, чым аграрна-га-спадарчая тэматыка, займаюць тэмы кахання, сямейна-бытавых адносін. Мноства песень пра каханне абумоўлена распаўсюджанасцю фрывольнасці ў паводзінах удзельнікаў святкавання. Невы-падковай таму была ў купальскіхпесняхтэма страты дзяўчынай вя-ночка, што сімвалізавала страту дзявоцкасці. Папулярнымі былі шматлікія песні жартоўнага характару, якімі абменьваліся дзяўчаты і хлопцы.


Восеньскі цыкл земляробчага календара ў беларусаў адрозніваецца ад іншых народаў больш багатай паэзіяй, што вымусіла даследчыкаў аднесці яе да нацыянальнай спецыфікі беларускага фальклору, як і валачобныя, хрэсьбінныя песні. Да гэтага цыкла адносяцца завяршальныя работы земляроба на полі, якія адлюстраваліся ў восеньскіх песнях. Але дыяпазон ахопу рэчаіснасці, звязаны з гэтай парой года, значна шырэйшы: апрача песень ярынных, ільняных і канапляных, якія прымяркоўваліся да ўборкі яравых культур, а таксама да збору ягад, грыбоў, арэхаў, да гэтага цыкла адносяцца песні, у якіх адлюстроўваецца перадшлюбная і сямейная тэматыка, што абумоўлена павелічэннем у гэты час вяселляў. Часам да восеньскіх адносяць і пастуховыя песні, але ж гэтыя песні выконваюцца і вясной, і летам.


Ярынныя песні таксама не абмяжоўваліся адлюстраваннем уборкі яравога жыта, яравой пшаніцы, ячменю, аўса, грэчкі і іншыхзернавыхкультур, але і многія з іхпрысвячаліся тэме кахання, шлюбу, непазбежнасці расставання дзяўчыны з сям'ёй і невядомасцю лёсу сярод "чужынцаў".


У багацейшай фальклорнай скарбніцы беларусаў прыказкі і прымаўкі - малыя жанры вусна-паэтычнай творчасці - займаюць асобае месца дзякуючы сваёй устойлівасці, багатай змястоўнасці, поліфункцыянальнасці, запатрабаванасці ва ўсе эпохі і "неўміручасці". У лапідарнай высокамастацкай форме прыказкі і прымаўкі сканцэнтравалі ў сабе шматвяковы жыццёвы і працоўны вопыт, мудрасць народа, яго погляды на сусвет, прыроду, грамадскія з'явы, сямейныя ўзаемаадносіны, працу, асабліва на земляробства, - словам, на ўсё, з чым сутыкаўся і сутыкаецца чалавек у розныя гістарычныя перыяды.


"Прыказкай называецца лаканічнае, часцей за ўсё вобразнае, устойлівае выслоўе з павучальным зместам, якое мае прамы ці пераносны сэнс. У прыказцы выказваецца закончаная думка, якая можа асацыятыўна характарызаваць разнастайныя з'явы дзякуючы шырокім абагульненням. Эстэтычнай завершанасцю вызначаецца і мастацкі вобраз прыказкі. У адрозненне ад прыказкі прымаўка характарызуецца незавершанасцю думкі; яна не мае такога абагульняльнага значэння і выкарыстоўваецца толькі ў канкрэтных выпадках, каб адцяніць, напрыклад, пэўную рысу чалавека, яго ўчынак, раскрыць сутнасць грамадскай або прыроднай з'явы


У прыказках надзвычай добра адлюстраваўся народны земляробчы каляндар. Па іхсэнсу селянін арыентаваўся ў сваёй працы. Напрыклад, па прыкметах пагоды ў пэўныя месяцы прадказвалася пагода ў іншыя поры года: "Студзень імглісты - мокры год, студзень халодны - позняя вясна і дажджлівае лета"; "Калі ў лютым трываюць сталыя марозы - лета гарачае"; "Люты халодны і сухі -жнівень гарачы"; "Які сакавік, такі красавік"; "Сухі мароз, моцны май - будзе жыта, як гай" і г.д.


Разгледжаная намі невялікая частка прыказак і прымавак з'яўляецца дастатковым сведчаннем таго, наколькі шырока адлюстраваўся ў іх аграрны вопыт селяніна і якую ролю яны адыгрывалі.


Працавіты беларускі народ ярка выказаў у сваіх парэміях адносіны да працы, якую ён славіць, а ганьбіць бяздзейнасць. Па стаўленню да працы ацэньваецца чалавек: "Працы і світкі не саромейся", "Праца і сіла горы звернуць", "Хто гадуе, той і мае", "Хто працуе, таму і шанцуе", "Не той харош, хто тварам прыгож, а той харош, хто на справу гож", "Дай, Божа, усё ўмець, да не ўсё рабіць", "Якая справа, такая й слава", "Хто рана ўстае, таму Бог дае", "Паспяшыш - людзей насмяшыш", - гэтыя і шматлікія іншыя беларускія прыказкі і прымаўкі выразна адлюстроўваюць на-родны погляд на працу як крыніцу чалавечага жыцця і дабрабыту.


Вялікая тэматычная група прыказак і прымавак прысвечана матэрыяльнаму быту: сядзібе, жыллю, жывёлагадоўлі, харчаванню, адзенню і інш. Гаспадарлівасць селяніва ацэньвалася перш за ўсё па знешняму выгляду падвор'я: "Паглянем, што ў вас робіцца ў двары - скажам, якія вы гаспадары", "Не пытайся які гаспадар, як вароты падаюць". "У добрага гаспадара ўсё ёсць", "Свой дварочак, як вяночак", - сцвярджае народная мудрасць.


Ва ўсе часы для кожнага чалавека важнейшай каштоўнасцю было жыллё, і гэта не магло не адбіцца ў прыказках і прымаўках:"Свая хатка як родная матка", "Чужая хата гаршэй ката", "Не дай Бог у чужой хаце жыць, у чужой хаце печы паліць", "У сваёй хаце і вуглы памагаюць". Але, як гаворыцца ў прыказцы: "Не слаўна хата вугламі, да пірагамі", "У рабочай хаце густа, а ў лянівай пуста", "ЯкаяАгатка, такая і хатка", "У хату хоць дрэнна лезці, абы было што есці". І сапраўды, у любой хаце "Благая чэсць, калі нечага есць", "Хоць вазьмі ды зубы на паліцу палажы".


Для селяніна важней за ўсё быў хлеб. Аб гэтым сведчаць многія прыказкі і прымаўкі: "Хлеб - усяму галава"; "Не той багаты, хто мае срэбра і золата, а той багаты, хто мае хлеб"; "Наймачнейшы хлеб ад сваёй працы"; "Калі ёсць хлеб ды вада - гэта не бяда"; "Без хлеба няма абеда". Цікава суадносіцца хлеб з рознымі членамі сям'і: "Хлеб не зяць - паглядзяць ды з'ядзяць", "Хлеб не нявеста: як спячэцца, так і з'есца", "Хлеб не свякроў, з'ядзім да пакроў", "Хлеб не маці, не будзе касцей аб'ядаці". Па колькасці прыказкі і прымаўкі пра хлеб пераважаюць усе іншыя, прысвечаныя харчаванню. У іх адлюстравалася вялікая пашана людзей працы да хлеба як асновы харчавання.


Вялікую групу складаюць прыказкі і прымаўкі, прысвечаныя грамадскаму жыццю ў розныя гістарычныя перыяды. Свае патрыятычныя пачуцці народ выказаў трапнымі парэміямі: "У родным краю, як у раю", "Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка", "Усюды добра, а дома лепей", "Не дай, доля, у прымах жыць і на чужыне загінуць", "Родная зямля - маці, чужая старонка - мачаха".


Як і ў творах іншых фальклорных жанраў, у прыказках і прымаўках адлюстраваліся сацыяльныя адносіны ў розныя эпохі: прыгону ("Паны балююць, а мужыкі гаруюць", "У пана горла - прорва: тысяча працуе, адзін прагарцуе", "Ці ад пана, ці ад цівуна, а ўсё баліць ад бізуна"); капіталізму ("Каза лазу дзярэ, казу дзярэ пастух, пастуха дзярэ пан, а пана дзярэ юрыст, а юрыста чартоў трыста", "Як з гангуркі руды не вымыеш, так з хазяіна праўды не вызнаеш").


Нямала існуе прыказак, у якіх ухваляецца калектывізм, сяброўства: "Моцны статак чарадою, а людзі грамадою", "Калі робіш укупе, не баліцьу пупе", "Бярыся дружна - не будзе грузна", "Новых сяброў нажывай, але і старых не забывай".



Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.