Реферат по предмету "История"


Уз'яднанне БССР и Пакт Молатава-Рыбентропа

Пакт Молатава-Рыбентропа





(Уз’яднанне БССР)


























































    (Набіраў
: Дзмітрыеў Дзмітрый)  





     Прыход фашызму да ўлады ў Германіі і пачатак рэалізацыі яго агрэсіўнай
праграмы стварылі небяспечны ачаг вайны ў Цэнтральнай Еўропе і непасрэдную
пагрозу развязвання сусветнай вайны. Адводзячы ў сваіх глабальных планах
важнейшае месца барацьбе супраць “фарпоста міжнароднага камунізма” , гэта
значыць супраць СССР, фашызм меў на мэце зняволенне і іншых краін, устанаўленне
сусветнага панавання.



     Паўстала задача арганізацыі сумесных дзеянняў
розных палітычных сіл для адпору гэтай палітыцы. Здавалася, у сярэдзіне 30-х
гг. такія перадумовы намячаліся: ідэя Савецкага Саюза аб арганізацыі сістэмы
калектыўнай бяспекі знайшла падтрымку Францыі, Югаславіі, Румыніі і іншых
краін. У 1934 г. СССР уступіў у Лігу Нацый і стаў пастаянным членам яе Савета.
У 1935 г. былі падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі дагаворы.



     Але далей падзеі пайшлі па іншаму шляху. Кіруючыя
колы Англіі з самага пачатку займалі абыякавую пазіцыю у адносінах да ідэі
калектыўнай бяспекі. Паступова змянілася да горшага і пазіцыя Францыі. Кіруючыя
колы заходніх дзяржаў узялі курс на “прымірэнне” з агрэсарам. Галоўны сэнс
гэтага курса заключаўся ў тым, каб цаной уступак аслабіць германскі націск на
Захадзе і накіраваць яго экспансію на Усход.



     Палітыка “прымірэння” рэалізоўвалася па розных
напрамках. Заходнія дзяржавы нічога не зрабілі, калі Германія яшчэ вясной
1935г. афіцыйна адмовілася ад выканання усіх ваенных артыкулаў Версальскага
дагавора і ўвяла забароненую ёй усеагульную павіннасць. У наступным годзе
Германія акупіравала Рэйнскую дэмілітарызаваную зону. Ад Германіі старалася не
адстаць фашысцкая Італія, якая напала на Эфіопію. У 1936 г. Германія і Японія
заключылі антыкамінтэрнаускі пакт, да якога у 1937 г. далучылася Італія.



     У сакавіку 1938 г. у склад рэйха была ўключана
Аўстрыя. Пагроза навісла над Чэхаславакіяй. 30 верасня 1938 г. на канферэнцыі
кіраўнікоў урадаў Англіі, Францыі, Германіі і Італіі ў Мюнхене было падпісана
пагадненне аб расчляненні Чэхаславакіі і перадачы часткі яе (Судэцкай вобласці)
Германіі. У сакавіку 1939 г. Чэхаславакія была акупіравана Германіяй. Такім
чынам, да 1939г. Версальска-Вашынгтонская сістэма дагавораў была скасавана
канчаткова.



     Становішча у свеце рабілася выбухованебяспечным.
У новых умовах Савецкі Саюз даў згоду на кантакты з Германіяй. Адбыліся
эканамічныя перагаворы, якія з асаблівай інтэнсіўнасцю разгарнуліся ў
маі-жніўні 1939 г. Затым яны перайшлі у палітычную сферу.



     Англія і Францыя пасля акупацыі Чэхаславакіі
немцамі, баючыся непрадказальнай палітыкі Германіі, зноў пайшлі на кантакт з
СССР. Вясной і летам 1939 г. праходзілі траістыя перагаворы СССР, Англіі і
Францыі па палітычных, а потым і ваенных пытаннях. Адначасова брытанскія
палітычныя колы не пакінулі спроб дамовіцца з Германіяй, вынікам чаго з’явіліся
англа-нямецкія перагаворы.



     На палітычных і ваенных перагаворах з СССР Англія
і Францыя займалі неканструктыўную пазіцыю. Разам з тым, яны не праяўлялі
гатоўнасці да кампрамісаў перад тварам фашызму.



     На грамадскім узроўні таксама не ўдалося ўтварыць
магутны антыфашысцкі фронт.



     Да 20 жніўня 1939 г. стала відавочна, што
перагаворы СССР, Англіі і Францыі зайшлі ў тупік. Сітуацыя станавілася
крытычнай. Падрыхтоўка Германіі да напада на Польшчу ішла поўным ходам, і
Гітлер у любы момант быў гатовы пачаць наступленне.



     Ва ўмовах узрастаючай напружанасці міжнароднага
становішча, поўнай палітычнай ізаляцыі і магчымай вайны на два фронты СССР
прыняў прапанову Германіі заключыць пакт аб ненападзенні. 20 жніўня 1939
г.Гітлер звярнуўся з асабістым пасланнем да І.В.Сталіна прыняць міністра
замежных спраў Германіі “для складання і падпісання пакта аб ненападзеніі”.
Раніцай 23 жніўня 1939 г. у Маскву прыляцеў Рыбентроп. Перагаворы паміж ім,
Сталіным і Молатавым завяршыліся на працягу аднаго дня. 23 жніўня 1939 г. быў
падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў.



     Савецка-германскі дагавор, з аднаго боку,
з’явіўся вымушаным крокам, лагічным вынікам міжнародных адносін ў 1938-1939 гг.
Савецкі Саюз пазбегнуў вайны на два фронты, нанёс рашучы ўдар па планах
стварэння адзінага антысавецкага фронту, атрымаў амаль два гады для ўмацавання
сваёй абароназдольнасцi. З другога ж
боку, гэты дагавор нанёс урон міжнароднаму
прэстыжу СССР, які ўспрымаўся раней як флагман барацьбы з фашызмам. Быў
дэзарыентаваны і савецкі народ, які бачыў у фашызме лютага ворага.



     Да дагавора быў прыкладзены “Сакрэтны дадатковы пратакол”, якім
размяжоўваліся “сферы інтарэсаў” абодвух бакоў. Германія атрымала Францыю,
Брытанію і іх афрыканскія калоніі, СССР – Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Бесарабію
і “права” пашырацца на поўдзень у бок Персідскага заліва праз Іран, Афганістан
і Турцыю.



     Згодна з першым пунктам пратакола, у выпадку тэрытарыяльных і
палітычных пераўтварэнняў у
абласцях, якія належалі прыбалтыйскім дзяржавам (Фінляндыя, Эстонія, Латвія,
Літва), паўночная граніца Літвы павінна была стаць мяжой, падзяляючай сферу
уплыву Германіі і СССР.



     У другім пункце пратакола адзначалася: “У
абласцях, якія належаць Польскай дзяржаве, сферы ўплыву будуць размежаваны па
лініі рэк Нараў, Вісла, Сан”. Гэта значыць, СССР, па сутнасці, атрымліваў
акрамя Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны частку Польшчы да Варшавы.



     Сам факт размежавання інтарэсаў сацыялістычнай і
фашысцкай дзяржаў сакрэтным пратаколам, прыняты ў абход законаў СССР і ў
парушэнне дагаворных абавязацельстваў перад трэцімі краінамі, адлюстроўваў
грэбаванне нормамі права і маралі.



     Кульмінацыяй гэтага працэса стаў Дагавор аб
дружбе і граніцы
паміж СССР і Германіяй ад 28 верасня 1939 г. Быў таксама
падпісаны сакрэтны дадатковы пратакол, паводле якога Літва ўключалася ў сферу
інтарэсаў СССР, а Германія ўзамен атрымлівала частку Польшчы, якая па ранейшай
дамоўленасці ўваходзіла ў сферу інтарэсаў СССР.



     Германія лічыла, што пакт ат 23 жніўня 1939 г.
развязаў ёй рукі на Усходзе, і 1 верасня яна напала на Польшчу. Англія і
Францыя, звязаныя з Польшчай саюзнымі дагаворамі, 3 верасня 1939 г. аб’явілі
вайну Германіі. У той жа дзень у вайну ўступілі Аўстралія, Новая Зеландыя і
Індыя. Пачалася другая міравая вайна.    



 



Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Физико-химические основы адсорбционной очистки воды от органических веществ
Реферат «Методы статистической обработки данных»
Реферат «Суверенное развитие России в 90-е гг. XX века» является одним из уроков самостоятельного блока «Новая Россия
Реферат Администрация города нижнего новгорода постановление от 4 июля 2011 г. N 2698 о создании межконфессионального консультативного совета при администрации города нижнего новгорода
Реферат Русские святители и подвижники XIV-XVI вв.
Реферат Эффективность использования трудовых ресурсов в организации
Реферат Методи експериментальних досліджень і розрахунків кінетики хіміко-технологічних процесів
Реферат Существенные события после отчетной даты
Реферат Финансово-кредитное стимулирование малого и среднего бизнеса в условиях мирового финансового кри
Реферат Глобальные проблемы человечества и проблема ценности научно-исследовательского прогресса
Реферат Создание в среде Borland C++ Builder dll, совместимой с Visual C++
Реферат Мониторинг системных вызовов создания обращения и удаления сегментов разделяемой памяти в ОС Linux
Реферат Модернизация сайта ПРИПИТ с использованием системы управления содержимым сайта CMS
Реферат Heart Disease Essay Research Paper Too Few
Реферат Frankenstein And Science Today Essay Research Paper