Реферат по предмету "Международные отношения"


Развiццё еўрапейскай iнтэграцыi

Рэферат Развiццё еўрапейскай iнтэграцыi Еyрапейскi кантынент на працягу стагоддзяy быy арэнай бясконцых войн памiж рознымi дзяржавамi цi каалiцыямi дзяржаy. У рэшце рэшт многiя палiтыкi, iнтэлектуалы сталi yсё больш праяyляць схiльнасць да кардынальных перамен у yзаемаадносiнах памiж дзяржавамi, якiя б выключылi цi звялi да мiнiмуму магчымасць новых войн. Галоyная iдэя гэтых перамен заключалася у аб'яднаннi еyрапейскiх краiн, зыходзячы з iх агульнай культурнай


спадчыны. Ужо пасля першай сусветнай вайны даволi шырока разгарнуyся так званы пан'еyрапейскi грамадскi рух, якi ставiy мэтай адзiнства еyрапейцаy. Гэтая iдэя набыла i дзяржаyнае гучанне. У вераснi 1929г выступаючы на Асамблеi Лiгi Нацый мiнiстр замежных спраy Францыi А.Брыян прапанаваy iдэю пан-Еyропы, г. зн. устанаyленне федэральных сувязяy памiж еyрапейскiмi краiнамi у мэтах вырашэння праблем эканамiчнага супрацоyнiцтва.


Больш таго, А.Брыян афiцыйна звярнуyся да 27 еyрапейскiх краiн з прапановай стварэння еyрапейскага федэральнага саюза. Аднак французскi праект не быy падтрыманы Англiяй i Германiяй i застаyся нерэалiзаваным. Час для еyрапейскага адзiнства y перыяд памiж двумя сусветнымi войнамi яшчэ не паспеy. Другая сусветная вайна, яе вынiкi i наступствы зрабiлi iдэю аб'яднання Еyропы яшчэ больш актуальнай. Ужо y вераснi 1945г выступаючы y


Цюрыху Уiнстон Чэрчыль заклiкаy да стварэння Злучаных Штатаy Еyропы, i ен быy не адзiн у гэтым iмкненнi сярод знакамiтых палiтыкаy таго часу. Iмкненне да iнтэграцыi пасля другой сусветнай вайны тлумачылася жаданнем вырашыць дзве важнейшыя для Еyропы праблемы. Першая была звязана з Германiяй. Як вядома, Германiя з часоy Бiсмарка i да Гiтлера неаднаразова пагражала сваiм суседзям i вяла супраць iх войны.


Як мацнейшая дзяржава, размешчаная y цэнтры Еyропы, яна была i заставалася пагрозай, асаблiва для малых краiн. Фармiраванне сiстэмы цi арганiзацыi еyрапейскiх дзяржаy, заснованнай на iх супрацоyнiцтве, магла бы садзейнiчаць эканамiчнаму i палiтычнаму развiццю Германіі не на базе агрэсіўнасці, а ва ўмовах узаемаразумення і агульных намаганняў для развіцця сацыяльна-эканамiчнага i палiтычнага прагрэсу.


Нават Францыя, якая традыцыйна iмкнулася да раздзела Германii, да яе абмежавання y ваенна-палiтычных i эканамiчных адносiнах, у 1945г. у адрозненне ад 1919г iмкнулася садзейнiчаць аднаyленню Германii y межах еyрапейскай супольнасцi. З другога боку, прыхiльнiкi iдэi еyрапейскай Iнтэграцыi лiчылi, што аб'яднанне Еyропы будзе садзейнiчаць аднаyленню эканомiкi yсiх краін, яе дынамiчнаму i стабiльнаму развiццю, зробiць


еyрапейцаy больш багатымi, а еyрапейскiя краiны больш уплывовымi y свеце. Зразумела, што не yсе еyрапейскiя краiны з аднолькавым энтузiазмам аднеслiся да iдэi еyрапейскай iнтэграцыi. Яе актыyна падтрымалi невялiкiя краiны-суседзi Германii. Гэта y першую чаргу Бельгiя i Нiдэрланды. Цвердым прыхiльнiкам аб'яднання Еyропы была Францыя, якая захоyвала надзеi на лiдыруючую роль на кантыненце.


Зусiм iншыя погляды на праблему аб'яднання Еyропы мела Вялiкабрытанiя, асаблiва у 40-50-я гады. Не будучы кантынентальнай дзяржавай, яна заyседы iмкнулася y сваей еyрапейскай палiтыцы выкарыстоyваць супярэчнасцi еyрапейскiх дзяржаy, адыгрываючы ролю арбiтра. Планы федэралiзацыi Еyропы выклiкалi y Лондане пэyную занепакоеннасць. Галоyным вектарам знешняй палiтыкi Англіі пасля вайны быў саюз са


Злучанымі Штатамі Амерыкі. Многія англійскія палітыкі лiчылi, што гэты саюз можна будзе пры неабходнасцi супрацьпаставiць аб'яднанай Еyропе. Разам з тым трэба мець на yвазе, што Вялiкабрытанiя не адмаyлялася ад супрацоyнiцтва з еyрапейскiмi краiнамi. У вядомай тэорыi У.Чэрчылля аб трох сферах брытанскай знешняй палiтыкi прысутнiчаy i еyрапейскi напрамак, хаця ен i займаy трэццяе месца пасля амерыканскага i iмперскага.


Справа была y тым, што гэта супрацоyнiцтва не павiнна было нi y якiм разе абмяжоyваць брытанскi суверэнiтэт на карысць агульнаеyрапейскiх iнтэрэсаy. Такiм чынам Брытанiя была яшчэ не гатова да yдзелу y планах федэралiзацыi Еyропы. Першым крокам на шляху ваенна-палiтычнай кансалiдацыi заходнееyрапейскiх дзяржаy было падпiсанне y сакавiку 1948г Бруссельскага дагавора, у вынiку чаго фактычна стварыyся так званы


Заходнi саюз. Дагавор падпiсалi Англiя, Францыя, Бельгiя, Нiдэрланды i Люксембург. Галоyным у дагаворы быy абавязак гэтых краін аб сумесных дзеяннях у выпадку yзнiкнення вайны y Еyропе i ўцягвання y яе адной з краін, падпiсаyшых дагавор. Крыху пазней, у маi 1949, па iнiцыятыве грамадскасцi i многiх еyрапейскiх палiтыкаy быy створаны Савет Еyропы (СЕ). У яго склад увайшлi пяць дзяржаy, падпiсаyшых


Бруссельскi дагавор, а таксама Данiя, Iталiя, Iрландыя, Нарвегiя i Швецыя. Пазней далучылiся таксама Аyстрыя, Грэцыя, Iсландыя, Турцыя, ФРГ. У рэшце рэшт у склад Савета Еyропы yвайшлi практычна yсе еyрапейскiя краiны y тым лiку i краiны Цэнтральнай i Усходняй Еyропы пасля краху там камунiстычных рэжымаy.


Галоyная yмова членства y Савеце Еўропы - забяспечанне y краiне верхавенства права i выкананне асноyных правоy чалавека. Гэта y прынцыпе i з'яyляецца сэнсам дзейнасцi СЕ. У Статуце галоyная мэта дзейнасцi СЕ вызначана, як «дасягненне большага адзiнства памiж яго членамi для абароны i ажяццяyлення iдэалаy i прынцыпаy, якiя з'яyляюцца iх агульнай спадчынай, i садзейнiчання iх эканамiчнаму i сацыальнаму прагрэссу». Галоyнымi органамi


СЕ з'яyляюцца Парламенцкая Ассамблея Савета Еуропы (ПАСЕ) i Камiтэт Мiнiстрау. ПАСЕ складаецца з прадстаyнiкоy нацыянальных парламентаy у адпаведнасцi з прадстаyнiцтвам партый y кожным парламенце. У склад Камiтэта мiнiстраy уваходзяць мiнiстры замежных спраy. ПАСЕ прымае рашэнне большасцю галасоy. Гэтыя рашэннi носяць характар рэкамендацый для Камiтэта мiнiстраy. Камiтэт мiнiстраy прымае рашэннi па палiтычных пытаннях на аснове прынцыпа аднагалосся.


Яго рашэнне з'яyляюцца рэкамендацыямi для нацыянальных урадаy. Сярод многiх дакументаy, прынятых СЕ галоyнымi з'яyляюцца Еyрапейская канвенцыя аб абароне правоy i асноyных свабод чалавека i Еyрапейская сацыяльная хартыя, прынятая y 1961г. i карэнным чынам абноyленая y 1996г. Савет Еyропы з'яyляецца такiм чынам арганiзацыяй кансультатыyнага характара i не абмяжоyвае нацыянальны


суверэнiтэт. Яна не магла прымусова дабiвацца рэалiзацыi сваiх рашэнняy. Яны носяць у асноyным характар маральнага yздзеяння. Аднак краiны-yдзельнiкi, як правiла, прытрымлiваюцца гэтых рашэнняy. Тыя ж краiны, урады якiх парушаюць правы чалавека i свабоды, могуць быць выключаны са складу СЕ. Кiруючыя органы СЕ размяшчаюцца y Страсбургу. Савет


Еyропы да сенняшняга дня выконвае важную работу y галiне аховы правоy чалавека. У самым пачатку 50-х гадоy у Еyропе актыyна абмяркоyваецца iдэя ваеннай iнтэграцыi. У кастрычнiку 1950г. прым'ер мiнiстр Францыi Р.Плевен выступiy з прапановай стварыць еyрапейскi камiтэт мiнiстраy абароны, якi б распачаy работу па фармiраванню еyрапейскай армii. На нарадзе мiнiстраy замежных спраy Англii, Францыi i


ЗША у Вашынгтоне ў вераснi 1951г. прапанова была падтрымана. Пры гэтым спецыяльна падкрэслiвалася, што y плануемую ваенную супольнасць мяркуецца ўключыць і ФРГ, а сама супольнасць будзе уваходзiць у НАТО. 27 мая 1952г. мiнiстры замежных спраy Бельгii, Галландыi, Iталii, Люксембурга, Францы i ФРГ падпiсалi y


Парыжы дагавор аб стварэннi Еyрапейскай абарончай супольнасцi (ЕАС). ЕАС разглядалася як наднацыянальная ваенная арганізацыя. Аднак у жніўні 1954 года парламент Францыі не ратыфікаваў дагавор. Супраць выступілі як левыя (камунiсты), якiя былi супраць рэмiлiтарызацыi ФРГ, так i правыя (галлiсты), якiя лiчылi, што французская армiя y супольнасцi можа страцiць нацыянальны


характар, а французскiмi салдатамi могуць камандаваць нямецкiя афiцэры i генералы. У сувязi з гэтым праект стварэння ЕАС не быy рэалiзаваны. Тым не менш праблемы ваеннай iнтэграцыi заставалiся прадметам абмеркавання, як i далучэнне да яе Iталii i ФРГ. Пасля правалу са стварэннем ЕАС было вырашана рэарганiзаваць Заходнi саюз i на яго базе стварыць Заходнееyрапейскi саюз (ЗЕС), якi i быy аформлены y маi 1955г.


ЗЕС прадстаyляy сабой ваенна-палiтычны саюз сямi заходнееyрапейскiх дзяржаy: Англii, Бельгii, Галландыi, Iталii, Люксембурга, Францыi i ФРГ. Такiм чынам у адрозненне ад Заходняга саюза, членамi новага аб'яднання былi таксама ФРГ i Iталiя - краiны, пераможаныя y вайне. ФРГ атрымоyвала магчымасць стварыць сваю армiю, якая павiнна была стаць часткай узброенных сiлаў ЗЕС. Калi y Бруссельскiм дагаворы гаварылася яшчэ аб неабходнасцi


супрацьстаяць магчымаму адраджэнню германскай агрэсiyнасцi, то y дагаворы аб ЗЕС аб гэтым не была нават упамiну. Затое было падкрэслена, што ЗЕС будзе працаваць y цесным супрацоyнiцтве з арганiзацыяй Паyночнаатлантычнага дагавора. Такiм чынам ЗЕС стаy як бы фiлiялам цi y нейкiм сэнсе аyтаномнай арганiзацыяй НАТО y Еyропе. Коратка асноyныя задачы ЗЕС можна сфармуляваць наступным чынам: абарончыя праблемы y


Еyропе i супрацоyнiцтва з НАТО. Разам з тым патрэбна мець на yвазе, што пасля падпiсання Маастрыхтскага дагавора, якi прадугледжвае i супрацоyнiцтва y ваенный галiне, ЗЕС страчвае свае значэнне. Афiцыйна ен быy створаны на 50 гадоy i тэрмiн яго дзеяння заканчваецца y 2005 годзе. Аднак ужо 1999г. пры Еyрапейскiм Саюзе быy створаны Савет па каардынацыi знешняй палiтыкi i бяспекi, да якога фактычна перайшлi функцыi


ЗЕС. Узначалiy новы орган былы генеральны сакратар НАТО Хавьер Салана. У пачатку 50-х г. былi зроблены першыя крокi i y напрамку эканамiчнай iнтэграцыi. У маi 1950г. мiнiстр замежных спраy Францыi Робер Шуман выступiy з прапановай стварыць Еyрапейскае аб'яднанне вугля i сталi (ЕАВС). Мелася на yвазе аб'яднанне вугальнай i металургiчнай пармысловасцi


Заходнееyрапейскiх краiн, i y першую чаргу Францыi i ФРГ, якiя y гэтай сферы займалi дамiнуючыя пазiцыi. Больш таго, стварэнне ЕАВС павiнна было пакласцi пачатак пераходу Францыi ад дзесяцiгоддзяy канфрантацыi з Германiяй да супрацоyнiцтва i партнерства з ей. Дагавор аб стварэннi Еурапейскага аб'яднання вугля i cталi быy падпiсаны 18 сакавiка 1951г. у


Парыжы на 50 гадоy. Уступiy у сiлу y лiпенi 1952г. У склад ЕАВС увайшлi Бельгiя, Iталiя, Люксембург, Нiдэрланды, Францыя i ФРГ. Вугальная i металургiчная прамысловасць гэтых краін была пастаyлена пад сумесны мiжнародны кантроль. Дагавор аб стварэннi ЕАВС прадугледжвае фармiраванне кiруючых органаy гэтага аб'яднання. Англiя не падтрымала гэтую iдэю. Яна лiчыла, што англiйская сталь будзе больш таннай, чым еyрапейская.


З другога боку y Брытанii iснавала занепакоенасць, што yдзел y еyрапейскай iнтэграцыi негатыyна паyплывае на гандлева-эканамiчныя адносiны y межах Садружнасцi нацый. Па гэтых i другiх прычынах Англiя не далучылася да ЕАВС. Стварэнне ЕАВС было толькi пачаткам iнтэграцыйных працэссаy у Еyропе. Краiны шасцеркi, хаця i кожная па-рознаму, былi настроены на пашырэнне i паглыбленне гэтага


працэсса. Сабраyшыся y 1955г. у Мессiне iх прадстаyнiкi дамовiлiся зрабiць новыя крокi наперад. Было вырашана стварыць Еyрапейскую эканамiчную супольнасць (ЕЭС) i Еyрапейскую супольнасць па атамнай энергii (Еyратам). Вялiкабрытанiя як i раней адносiлася да гэтых працэсаy насцярожана. Яна не лiчыла сябе еyрапейскай (кантынентальнай) дзяржавай i не гатова была да yдзелу у маштабных iнтэграцыйных


працэсах. Пагэтаму у Мессiне яна была прадстаyлена першапачаткова y якасцi назiральнiка, а потым i навогул пакiнула нараду. Англiчане пры некаторых умовах маглi пагадзiцца толькi са стварэннем зоны свабоднага гандлю i не больш таго. Нi аб якiм абмежаваннi суверэнiтэтаy на карысць агульнаеyрапейскiх органаy яны i думаць y гэты час не хацелi. Тым часам краiны шасцеркi, сабраyшыся y сакавiку 1957г. у Рыме падпiсалi дамоyленасцi аб стварэннi як ЕЭС так i


Еуратама. Пагадненне аб стварэннi Еyраатама прадугледжвала супрацоyнiцтва краін у галiне мiрнага выкарыстоyвання ядзернай энергii. Мелася на yвазе правядзенне сумесных ядзерных даследванняў, стварэнне ядзерных аб'ектаў, распрацоўка кодэкса бяспекі пры ядзерных даследваннях i другiх работах у гэтай сферы, стварэнне органа, якi быy бы надзелены пераважнымi правамi на ядзерную сыравiну. Такiм чынам Еyратам як i ЕАВС стаy арганiзацыяй галiновай iнтэграцыi.


Зусiм iншы характар мела Еyрапейская эканамiчная супольнасць, якая з самага пачатку адыгрывала галоyную ролю y еyрапейскiх iнтэграцыйных працэсах. Дагавор аб стварэннi ЕЭС прадугледжваy фармiраванне агульнага рынка краін-удзельнiц. (Гэта стала прычынай для таго, што ЕЭС звычайна называлi проста «агульны рынак»). Мелася на yвазе адмена iмi мытных пошлiн, i колькасных абмежаванняy для yвоза i вываза тавараy, устанаyленя агульнага тарыфа i агульнай гандлевай палiтыкi


y галiне сельскай гаспадаркi i транспарта, зблiжэнне заканадаyства, стварэнне Еyрапейскага iнвестыцыйнага банка i г.д. Усе iнтэграцыйныя аб'яднаннi мелi свае кiруючыя органы, якiя аднак не мелi паyнамоцтваy значна абмяжоyваць суверэнiтэт краін-удзельнiц. Апошнiя перадалi супольнасцям толькi пэyную частку дзяржаyных паyнамоцтваy у эканамiчнай сферы i нават не планавалi ствараць нейкi «еyрапейскi суверэнiтэт», захоyваючы свой, нацыянальны.


З сярэдзiны 60-х гадоy адбываецца паступовае аб'яднанне цi злiцце кiруючых iнстытутаy трох супольнасцяy, аднак кожнае з iх захоyвае сваю правасуб'ектнасць i застаецца юрыдычнай асобай. У дагаворы аб стварэннi ЕЭС прадугледжвалася, што агульны рынак павiнен фармiравацца паступова на працягу пераходнага перыяда y 12 гадоy. Аднак ужо з 1 лiпеня 1968г гэта значыць на паyтара года раней устаноyленага тэрмiна краiны-члены ЕЭС ажыццявiлi памiж сабой мытны саюз, былi адменены мытныя тарыфы, устаноyлен


агульны знешнi тарыф. Краiны-удзельнiцы дамовiлiся таксама аб асноyных прынцыпах правядзення агульнай сельскагаспадарчай палiтыкi. На наступны этап планавалася пашырыць эканамiчны саюз, ажыццявiць свабоднае перамяшчэнне рабочай сiлы i капiтала, узгаднанне сацыяльнай палiтыкi, стварэнне валютнага саюза з адзiным цэнтральным банкам. Ва yмовах актыyнага развiцця iнтэграцыйных працэсаy на еyрапейскiм кантыненце Вялiкабрытанiя iмкнецца yмацаваць свае пазiцыi. Яна не магла пайсцi так далека y справе iнтэграцыi,


як краiны шасцеркi, але i не хацела заставацца адной y Еyропе перад аб'яднаным фронтам еyрапейкiх дзяржаy. У 1960г. па яе iнiцыятыве ствараецца яшчэ адно iнтэграцыйнае аб'яднанне пад назвай Еурапейская асацыяцыя свабоднага гандлю. (ЕАСГ). Пагаднанне аб стварэннi ЕАСГ было падпiсана y Стакгольме 4 студзеня 1960г.


Акрамя Вялiкабрытанii y яго склад увайшлi Аyстрыя, Данiя, Нарвегiя, Партугалiя, Швейцарыя, Швецыя, з 1961г Фiнляндыя. ЕАСГ была больш сцiплай па сваiх мэтах арганiзацыяй. Стакгольмскi дагавор прадугледжваy толькi стварэнне yмоy для свабоднага гандлю прамысловымi таварамi памiж краiнамi-удзельнiцамi шляхам паступовага скарачэння мытных пошлiн i колькасных абмежаванняy.


Нiяк не вырашалася праблема гандлю сельскагаспадарчымi прадуктамi, не рэгулявалiся фiнансава-эканамiчныя аспекты дзейнасцi краін, не прадугледжвалася стварэнне адзiнай мытнай тэррыторыi з агульным знешнiм тарыфам i тым больш не планавалася yстанаyленне палiтычнага саюза y якой-небудзь форме. Хутка, аднак, стала вiдавочным, што аморфная, створаная з далека не першых еyрапейскiх дзяржаy, ЕАСГ не можа супрацьстаяць краiнам «агульнага рынка» у цэнтры якога знаходзiyся франка- германкi саюз.


Разуменне гэтага, як таксама i yсведамленне магчамасцi аказацца iзаляванай ад аб'яднанай Еyорпы, мяняе пазiцыю Вялiкабрытанii. У пачатку 60-х гадоy прэм'ер-мiнiстр Г.Макмiллан пачынае актыyную кампанiю па далучэнню краiны да ЕЭС, нягледзячы на супрацьдзеянне Лейбарыстскай партыi. Аднак Вялiкабрытанiя сутыкаецца з рашуча адмоyнай пазiцыяй


Францыi. Прэзiдэнт дэ Голль лiчыy яе праваднiком iнтэрэсаy ЗША i меркаваy, што yступленне Англii y «агульны рынак» аслабiць магчымасцi аб'яднанай Еyропы y канкурэнтнай барацьбе з амерыканцамi. З другога боку, аднак, французскi прэзiдэнт сваей жорсткай пазiцыяй iмкнуyся захаваць у ЕЭС лiдыруючыя пазiцыi Францыi y саюзе з ФРГ, якiя маглi бы быць пастаyлены пад пагрозу пасля yступлення


Вялiкабрытанii. Такiм чынам першая спроба англiйскага yрада далучыць краiну да працэсаy еyрапейскай iнтэграцыi да поспеху не прывяла. Такi ж лес чакаy цяпер ужо iнiцыятыву лейбарысцкага yрада, якi y маi 1967г. накiраваy афiцыйную заяву аб далучэннi да ЕЭС. Францыя зноy цверда выказалася супраць. Толькi y 1972г. прэм'ер-мiнiстр Вялiкабрытанii Э.Хiт дабiваецца згоды Францыi, дзе прэзiдэнтам быy ужо Ж.Пампiду, i шлях да yступлення


Вялiкабрытанii у ЕЭС становiцца адкрытым. Адпаведным дагаворам 1972г. з кiраyнiцтвам «агульнага рынка» было прадугледжана, што Англiя становiцца яго поyнапраyным членам з 1 студзеня 1973г. Разам з Вялiкабрытанiяй да ЕЭС дылучылiся таксама Данiя i Iрландыя. Працэс яго пашырэння працягваyся i далей. У 1981г. далучылася Грэцыя, у 1986г Iспанiя i Партугалiя, у 1995г


Аyстрыя, Швецыя i Фiнляндыя. Iмкненне урада Нарвегii yключыць сваю краiну y ЕЭС было двойчы перакрэслена вынiкамi yсеагульнага рэферэндума. Тры еyрапейскiя аб'яднаннi (ЕАВС, Еyраатам, ЕЭС) усе больш успрымалiся грамадствам як адзiная супольнасць. У сувязi з гэтым 16 лютага 1978г. Еyрапейскi парламент прыняy рашэне аб увядзеннi тэрмiна Еурапейская супольнасць у адносiнах да yдзельнiкаy iнтэграцыйных працэсаy у межах гэтых трох аб'яднанняy.


Пры гэтым усе тры аб'яднаннi заставалiся iснаваць i захоyвалi статус юрыдычнай асобы. Працэсы iнтэграцыi развiвалiся паспяхова, абмяжоyваючыся да 90-х гадоy у асноyным эканамiчнымi праблемамi. Былi лiквiдаваны мытныя пошлiны i колькасныя абмежаваннi у гандлi. У 1968г. уведзены агульны мытны тарыф у адносiнах да трэцiх краін, праводзiлася унiфiкацыя фiнансавага заканадаyства, распрацоyвалася адзiная аграрная палiтыка.


У 70-я гады была yведзена агульная еyрапейская разлiковая адзiнка экю. Шэнгенскiя пагадненнi 1985г. прадугледжвалi свабоду перамяшчэння грамадзян Еyрапейскай супольнасцi, а таксама агульныя вiзавыя правiлы у адносiнах да грамадзян трэціх краiн. Гэтыя пагадненнi пачалi рэалiзоyвацца у пачатку 90-х гадоy, але да iх не далучылiся Вялiкабрытанiя i Iрландыя. Поспехi эканамiчнай iнтэграцыi, стварэнне y прыватнасцi у 1992г. агульнага


рынка, ставiлi y парадак дня пытанне аб пераходзе да новага yзроyню iнтэграцыi. Мелася на yвазе стварэнне эканамiчнага i валютнага саюза, што аб'ектыyна павiнна было прывесцi да больш цесных узаемаадносiн у палiтычнай сферы, у прыватнасцi, да большай узгодненасцi iх дзеянняy на мiжнароднай арэне. Гэтая праблема была вырашана Маастрыхтскiм дагаворам, падпiсаным 7 лютага 1992г. i yступiyшым у сiлу 1 лiстапада 1993г. Маастрыхтскi дагавор намецiy больш канкрэтны план стварэння валютнага i эканамiчнага


саюза, якi патрэбна было рэалiзаваць да 1999г. Прадугледжвалася стварыць у працэсе рэалiзацыi адзiную валюту i адзiны цэнтральны банк. Для Вялiкабрытанii, якая y iнтэграцыйных працэсах рухалася больш запаволена, было зроблена выключэне. Дагавор прадугледжваy таксама развiцце супрацоyнiцтва y галiне знешняй палiтыкi i бяспекi, а таксама па пытаннях правасуддзя i yнутраных спраy. На аснове Маастрыхтскага дагавора быy створан Еyрапейскi саюз (ЕС), якi yвабраy у сябе


Еyрапейскаю супольнасць i яе кiруючыя органы. Кiруючымi, цi лепш сказаць каардынуючымi органамi Еyрапейскага саюза з'яyляюцца: Савет мiнiстраy. Часта яго называюць Саветам мiнiстраy замежных спраy, бо менавiта y гэтай якасцi ен часцей за yсе выступае. Аднак пры вырашэннi тых цi iншых галiновых праблем ен складаецца з адпаведных мiнiстраy (напрыклад фiнансаy, сельскай гаспадаркi i г.д.) Савет мiнiстраy мае паyнамоцтвы прымаць абавязваючыя рашэннi практычна


па yсiх напрамках дзейнасцi ЕС. Кiруюць паседжаннямi папераменна па графiку прадстаyнiкi yсiх краін. Тэрмiн кiраyнiцтва складае шэсць месяцаy. Кожная краiна мае y Савеце мiнiстраy адпаведную колькасць галасоy. Еyрапейскi савет. Падчас яго называюць таксама Саветам Еyрапейскага Саюза. У склад уваходзяць кiраyнiкi дзяржаy i yрадаy i старшыня


Еyрапейскай камiсii. Паседжаннi праходзяць не менш двух разоy у год. Вырашае стратэгiчныя праблемы, вызначае генеральную палiтычную лiнiю ЕС. Еyрапейскi парламент (ЕП). Гэта - прадстаyнiчы орган Еyрапейскага Саюза. Выбiраецца yсеагульным прамым галасаваннем ва yсiх краiнах-членах ЕС. Пры гэтым кожная краiна мае сваю квоту, у залежнасцi ад колькасцi насельнiцтва.


Еyрапейскi парламент праводзiць свае паседжаннi y Страсбургу цi y Брусселi. Старшыней ЕП з 1999г. з'яyляецца Нiколь Фантэн (Францыя). Гэта першая жанчына-старшыня парламента пасля 1979г. Еyрапейскi парламент не мае паyнамоцтваy для прыняцця рашэнняy, абавязковых для выканання дзяржавамi-удзельнiцамi цi органамi ЕС, ён удзельнiчае y падрыхтоyцы i прыняццi юрыдычных актаy


ЕС, бюджэта, у ратыфiкацыi мiжнародных пагадненяy. Камiсiя Еyрапейскiх супольнасцяy. Часцей за усе выкарыстоyваецца неафiцыйная назва Еyрапейская камiсiя. Яна прадстаyляе сабой наднацыянальны выканаyчы орган, можна нават сказаць урад, якi займаецца паyсядзеннай работай па правядзенню палiтыкi ЕС. Рыхтуе праекты дакументаy для Савета мiнiстраy.


Фармiруецца на аснове дамоyленасцяy краін-удзельнiц тэрмiнам на пяць гадоy. Старшыней Еyрапейскай камiсii з 1998г. з'яyляецца былы прэм'ер-мiнiстр Iталii Романо Продзi. Еyрапейскi суд. Яго задачай з'яyляецца забяспечанне аднолькавага тлумачэння заканадаyства y межах юрысдыкцыi ЕС, а таксама вырашэнне спрэчных пытанняy. Паседжаннi праводзяцца па просьбе дзяржаy-членаy цi якога-небудзь органа


ЕС. Выносiць таксама рашэннi па iсках фiзiчных цi юрыдычных асоб. Суддзi прызначаюцца на шэсць гадоy па дамоyленасцi yрадаy краін ЕС. Камiтэт пстаянных прадстаyнiкоy. З'яyляецца рабочым органам Савета мiнiстраy. Папярэдне разглядвае пытаннi, якiя выносяцца на абмеркаванне СМ, робiць свае заyвагi i рэкамендацыi. У склад камiтэта yваходзiць па аднаму чалавеку ад кожнай краiны-


удзельнiцы. Еyрапейскi Саюз пасля Маастрыхтскага дагавора сфармiраваyся y аб'яднанне, якое прадстаyляе сабой эканамiчны i валютны саюз, якому yласцiвы таксама некаторыя элементы палiтычнага саюза. Сярод iх - еyрапейскае грамадзянства, агульная знешняя палiтыка i палiтыка бяспекi, супрацоyнiцтва у галiне правасуддзя i yнутраных спраy. Разам з тым, ен не з'яyляецца нi федэрацыяй, нi канфедэрацыяй, а прадстаyляе сабой аб'яднанне дзяржаy i супольнасцяy.


Еyрапейскi саюз не валодае правам юрыдычнай асобы, а пагэтаму не можа заключаць мiжнародныя дагаворы. Гэта застаецца прэрэгатывай дзяржаy-удзельнiц i yваходзячых у яго супольнасцяy. На працягу 90-х гадоy галоyныя напрамкi дзейнасцi ЕС былi звязаны з пераходам ад агульнага рынка да эканамiчнага i валютнага саюза, з фармiраваннем асноy знешняй палiтыкi i палiтыкi y галiне бяспекi, паступовай iнтэграцыi у


ЕС Заходнееyрапейскага саюза, з актывiзацыяй агульнай палiтыкi y Сяродземнамор'i, Азii, Афрыцы, Лацiнскай Амерыцы, з гарманiзацыйнай сацыяльнай сферы, з узаемадзеяннем у галiне юстыцыi i унутраных спраy. З пачатку 1999г. у 11 краiнах Еyрапейскага Саюза (Аyстрыя, Бельгiя, Германiя, Iрландыя, Iспанiя, Iталiя, Люксембург, Нiдэрланды, Партугалiя,


Фiнляндыя, Францыя) уведзена адзiная валюта «еyра», якая прымяняецца пры разлiках па безнаяyных плацяжах. З 1студзеня 2002г. пачалi выкарыстоувацца манеты i банкноты "еура" для наяyных разлiкаy. У 1997г. Шэнгенскiя пагадненнi, да якiх не далучылiся Вялiкабрытанiя i Iрландыя, былi yключаны y прававую сiстэму ЕС з мэтай стварэння «агульнай прасторы свабоды, бяспекi, правасуддзя».


У 1997г. быy падпiсан Амстэрдамскi дагавор, якi пацвярджаy адзiнае грамадзянства Еyрапейскага Саюза. Яно дапаyняла, але не y якiм разе не адмяняла прыналежнасць да нацыянальнага грамадзянства. Грамадзянiн ЕС валодае наступнымi правамi: правам свабодна перамяшчацца i пастаянна пражываць на тэрыторыi дзяржаy-удзельнiц; актыyным i пасiyным выбарчым правам на выбарах у мунiцыпальныя органы дзяржавы-удзельнiцы, дзе ен пражывае, не з'яyляючыся грамадзянiнам гэтай дзяржавы; актыyным i пасiyным выбарчым правам на


выбарах у Еyрапарламент у дзяржаве-удзельнiцы, дзе ен пражывае, не з'яyляючыся грамадзянiнам гэтай дзяржавы; правам на дыпламатычную i консульсую абарону на тэрыторыi трэцяй дзяржавы, у якой яго краiна не мае уласнага прадстаyнiцтва; правам звароту з петыцыяй у Еyрапарламент па пытаннях кампетэнцыi апошняга; правам звароту y органы ЕС на адной з 12 афiцыйных моy Саюза i атрымання адказу на той жа мове.


Яшчэ у 1985г. па хадатайству сямi краiн, не уваходзiyшых у Супольнасць (Аyстрыя, Iрландыя, Нарвегiя, Лiхтэнштэйн, Фiнляндыя, Швейцарыя, Швецыя) Гэта y асноyным краiны, якiя yваходзiлi y ЕАСГ. быy распрацаваны план стварэння Еyрапейскай эканамiчнай зоны (ЕЭЗ), якая б прадстаyляла сабой зону свабоднага гандлю з удзелам краiн супольнасцi.


У 1994г. такая зона была створана гэтымi дзяржавамi, акрамя Швейцарыi. Як паказала будучыня, ЕЭЗ стала крокам на шляху часткi гэтых краiн да поyнапраyнага членства у ЕС. Еyрапейскi Саюз праводзiць актыyную палiтыку y адносiнах да краін Усходняй Еyропы. У яго межах створан i дзейнiчае Еyрапейскi банк рэканструкцыi i развiцця для усходнеерапейскiх дзяржаy. Яго мэтай з'яyляецца падтрымка рыначных рэформ i парламентскай дэмакратыi y гэтых краiнах.


У канцы 90-х гадоy у склад Еyрапейскага Саюза yваходзiла 15 краін. Разам з тым, многiя еyрапейскiя дзяржавы афiцыйна заявiлi аб сваiм жаданнi далучыцца да iнтэграцыйных працэсаy у межах ЕС. Гэтыя пытаннi актыyна абмяркоyваюцца i iдзе падрыхтоyчы працэс. У 1993г. Еyрапейскi савет распрацаваy умовы yступлення y ЕС новых членаy (так званыя капенгагенскiя крытэрыi).


Згодна з iмi кожная краiна-кандыдат павiнна мець: стабiльныя iнстытуты, гарантуючыя дэмакратыю, верхавенства закона, правы чалавека i абарону меншасцяy; функцыянуючую рыначную эканомiку i здольнасць саyладаць з канкурэнцыяй i сiламi рынка у межах Саюза; здольнасць прыняць на сябе абавязкi па членству, уключаючы прыхiльнасць да мэтаy палiтычнага, эканамiчнага i валютнага саюза. У канцы 2000г. у Нiццы адбылася канферэнцыя на вышэйшым узроyнi краiн-членаy


ЕС. Галоyнае пытанне было звязана з пашырэннем Саюза. Гэта пытанне было вырашана станоyча i былi нават унесены змяненнi y колькаснае прадстаyнiцтва краiн-членаy у органах ЕС пасля яго пашырэння. Аднак больш канкрэтныя рашэнні ў гэтым сэнсе былі прыняты на сустрэчы лідэраў краін ЕС у Капенгагене ў снежні 2002г. Была дасягнута згода аб тым, што з 1 мая 2004г.


У склад ЕС увойдуць наступныя 10 краін: Венгрыя, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія і Эстонія. 1 мая 2004 г. пасля доўгай працэдуры праверкі на адпаведнасць капенгагенскім крытэрыям адбылося самае буйнае пашырэнне ЕС. Агульная колькасць краін-удзельніц павялічылася да 25, а колькасць насельніцтва - да 455 млн. Чалавек. Унутраны валавы прадукт


ЕС склаў пасля пашырэння амаль 10 000млрд. еўра. Гэтае пашырэнне ЕС мела, акрамя ўсяго іншага, вялікі палітычны сэнс. Яно абазначала канчатковае пераадоленне ялцінскіх пагадненняў 1945 г. аб раздзеле Еўропы на Усходнюю і Заходнюю. У 2004 г. у Еўрапейскім Саюзе актыўна абмяркоўвалася праблема распрацоўкі і прыняцця канстытуцыі


ЕС. Нягледзячы на дастаткова сурьёзныя рознагалоссі у ходзе яе падрыхтоўкі, 29 кастрычніка 2004 г. у Рыме кіраўнікі дзяржаў і урадаў 25 краін Еўрасаюза падпісалі праект адзінай канстытуцыі ЕС. Праект прадугледжвае увядзенне пасад прэзідэнта і міністра замежных спраў ЕС, далейшае паглыбленне інтэграцыі. Нягледзячы на тое, што у адпаведнасці з праектам канстытуцыі еўрапейскія


дзяржавы адмаўляюцца яшчэ ад часткі свайго суверэнітэта , у галоўных сферах жыцця яны яго як і раней захоўваюць. Пасля падпісання праекта канстытуцыі пачынаецца працэс яе ратыфікацыі. Скарэй за ўсе ён будзе нялегкім і дастаткова працяглым. Тым не менш ратыфікацыя канстытуцыі будзе абазначаць яшчэ адзін сурьёзны крок на шляху далейшага развіцця працэса інтеграцыі у Еўропе. Спіс крыніц і літаратуры 1.


Кашкин С. Ю Калиниченко П. А Четвериков А. О. Глава 1. Историческая эволюция Европейского Союза и его правовой системы: от европейской идеи к Европейской конституции // Введение в право Европейского Союза: учебник / Под ред. Кашкина С. Ю. 3-е изд перераб. и доп. М.: «Эксмо», 2010. 2. Введение в право Европейского


Союза. Учебное пособие. Под ред. Кашкин С.Ю. М ЭКСМО 2005. 3. Бирюков М.М Европейский Союз, Евроконституция и международное право. М Научная книга 2006. 4. Энтин МЛ. Суд Европейских Сообществ. М 1987. 5. Капустин А.Я Европейский Союз: интеграция и право, М 2000. 6. Хартли Т.К Основы права Европейского Сообщества.


Введение в конституционное и административное право Европейского Сообщества. М 1998. 7. Шеленкова Н.Б Европейская интеграция. Политика и право. М 2003. 8. Anneli Albi. Implications of the European constitution // EU enlargement and the constitutions of Central and Eastern Europe. Cambridge, UK: Cambridge


University Press, 2008, 2005. 9. Sari, Aurel. The Conclusion of International Agreements by the European Union in the Context of the ESDP (англ.) // International and Comparative Law Quarterly. Social Science Electronic Publishing, 2008. Vol. 57. P. 53 86.



Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат История + перспектива = Хабаровск
Реферат Организация как система 4
Реферат Формы организации уроков оригами как средство развития творческих способностей младших школьнико
Реферат Оптимізація фінансової стратегії підприємства ТОВ Провансе
Реферат История экономики экономических учений
Реферат Стратегия интеграции в маркетинге
Реферат Планирование маркетинга и сбыта
Реферат Условия труда на предприятиях общественного питания
Реферат Модульный подход в формировании ключевых компетенций у учащихся
Реферат Особенности учетной политики для организаций перешедших на кассовый метод определения прибыли
Реферат Организация предпринимательской деятельности в России ВВЕДЕНИЕ
Реферат A Separte Peace Essay Essay Research Paper
Реферат Прогрессивные идеи политической справедливости
Реферат Организация торговой деятельности универсама
Реферат Природа державної влади