Реферат по предмету "Литература"


Разработка проблемы национальной идеи в творчестве Василя Быкова

Гродзенскі Дзяржаўны Універсітэт



                                         Выканала студэнтка                 
                                                          2–га курса 2 групы
                                    Швайко Аксана
         2006 год
Распрацоўка праблемынацыянальнай ідэі ў творчасці В.Быкава
Воля –галоўная маральная і фізічная каштоўнасць, дадзеная кожнай жывой істоце аднараджэння. Усё жывое  карыстаецца гэтайкаштоўнасцю, наколькі магчыма ў складаным заблытаным свеце натуральнага існавання.Каб у поўнай мерыўсвядоміць і адчуць яе неабходнасць, яму наканавана прайсці праз хітрасплятанніжыццёвага лабірынту. А то і заставацца ў адным з яго тупікоў. І звыкнуцца,зачахнуць, згубіць прыроджаны дар волі, прыладкавацца ў імя элемэнтарных мэтаўбіялагічнага існавання. Зрабіццачасткай натоўпу, грамадства – такім, як усе.
                                                                                                                                                                Але як быцьчалавеку, калі ён не хоча рабіцца часткай натоўпу, калі гэта — мастак, якімрухае ўнутраны імпульс самавыяўлення? Як захаваць тое Святое, што дадзена намжыццём? Менавіта такім чалавекам, які не хацеў рабіцца часткай натоўпу, які ўсёсваё жыццё аддаў дзеля таго, каб захаваць “тое” Святое і быў Васіль Быкаў. Лёсчалавека, лёс нацыі турбавалі яго ўсё жыццё. І менавіта дзеля свайго народа,дзеля сваёй нацыі ён жыў і працаваў. У нашым цяперашнім жыцці можа, сапраўды,каб выжыць, варта аб’ядноўвацца, збіцца ў зграю, як робяць многія істоты ўжывой прыродзе. Асабліва калі ёсць ідэя — неістотна, добрая ці благая. Часамідэя вызначаецца інстынктам нацыі ці класу, ці нейкай групы, і тады светаказваецца перад ідэямі, праз якія заўсёды ліецца кроў. Нават праз самую святуюз іх — ідэю волі. Але якая яшчэ ідэя патрэбна мастаку, калі яго душа ўжозахоплена ідэяй вышэйшай пробы – праўды і прыгажосці? Іншаму ў яго сэрцы месцаняма. Праўда, наш час асаблівы — крывадушны і жорсткі. Напэўна, зараз у першуючаргу трэба клапаціцца не пра росквіт, а пра выжыванне і захаванне ўсяголепшага ў нацыянальнай і сусветнай культуры, што так бязлітасна разбураеццаўладамі і часам. Напэўна,лепш захаваць усё. Але няўжо незразумела, што і разбураць таксама зручней адныммахам — усё адразу. Так лягчэй для ўладаў, якіяпрывыклі ўладарыць над усім, нават наддушамі людзей. З гэтай мэтай у нядаўнім мінулым яны ствараліпартыю, калгасы. І Васіль Быкаў усёсваё жыццё клапаціўся пра выжыванне і захаванне нацыянальнай культуры. Тамугалоўнай тэмай яго твораў была тэма нацыянальнай ідэі. У сваіх творах ён пісаўпра непераадольную сілу няволі, з якой нацыя параднілася, звыклася, але з якой нехацеў радніцца паэт. Успамінаюцца словы замежнага пісьменніка:”Найвышэйшыпатрыятызм у тым, каб ваяваць з комплексамі сваёй нацыі.” Аднак, нажаль, не ўсемогуць і хочуць ваяваць з гэтымі комплексамі.Таму паступова знішчаецца нашамова і культура.Заспакойвае тое, што ў наш час захавалася яшчэ тая рамантычнаяпавага да пісьменніка.Нездарма так часта з'яўляюцца дзяўчаты і хлопчыкі, якіяпішуць вершы.Ім здаецца што пісьменнік крыху прарок.
І такім прарокам быў для нашайнацыі Васіль Быкаў. Ён, як ніхто іншы, нідзе не пахібіў, не адхіліўся ад напісанагакодэксу Вялікага Паэта, не адхіліўся ад таго, каб быць сапраўдным грамадзянінамсваёй дзяржавы і без сумнення называцца БЕЛАРУСАМ.Імя Быкава стала жывым аргументам. Адзін з беларускіх дзеячаў яшчэ некалькігадоў таму назваў яго “буйной артылерыяй беларускага нацыяналізму”. Пасля ягозасталіся мужныя і пранізлівыя кнігі. Ён быў увасабленнем пісьменніцкагасумлення і асабістай прыстойнасці.Менавіта, ў творах Васіля Быкава мыпрачыталі   праўду пра партызанскі рух наБеларусі, пра мужнасць і здрадніцтва. Вайна ў Васіля Быкава – гэта не вялікіябітвы, а сапраўды народная драма, народны подзвіг, які, самі таго не ведаючы,здзяйснялі людзі самых мірных прафесій. Яны мерзлі, галадалі, рызыкаваліжыццём, рабілі тое, што ім загадвалі, ішлі на пакутніцкую смерць, але заўсёдыверылі і спадзяваліся на перамогу. Васіль Быкаў займае вядучае месца сяродтакіх цудоўных пісьменнікаў, як Грыгорый Бакланаў, Юрый Бондараў, АнатольРыбакоў, кожны з якіх стварыў знакамітыя творы пра вайну, пра вялікі подзвігнашага народа.
У сваіх кнігах Васіль Быкаў пісаўяк  на працягу стагоддзяў наш народ моўчкi цярпеў прыгнёт. Лiў сваю кроў, ахвяраваў мiльёнамi жыццяў i — маўчаў. Маўчаў, бо ягоныя гiсторыкi пазбавiлi яго праўдзiвай гiсторыяграфii, яго фiлосафы ўнушалi яму фальшывую iдэю аб мудрай правiльнасцi ягонага бязмежнага цярпення. Ягоныя рыцары прыгожага пiсьменства спаборнiчалi мiж сабой аб тым, хто найлепш апяе тое, што варта было выбуху гневу i абурэння.                                                    Але хопіць ужо цярпець. Урэшцепрыйшоў час сказаць людзям праўду i зрабiць з яе пэўныя высновы. І менавіта гэтую праўду сказаў беларускаму народу ўсваіх кнігах Васіль Быкаў. Найперш праўду пра мiльёны безымянных людзей Беларусi, рабочых,калгаснiкаў, iнтэлiгентаў з народа, беларусаў, рускiх, палякаў,яўрэяў, людзей iншых нацыянальнасцяў, панiшчаных без вiны, без права, без следу ў народнай памяцi. Праўду пра катаў. Хто былi гэтыя нелюдзi? Гэта патрэбна ў iмя справядлiвасцi, у iмя нашай будучынi. Васіль Быкаў лічыў, што ў тым наш святы абавязак перад гiсторыяй, маральны абавязак перад наступнымi пакаленнямi, каб iм не давялося дакараць нас за тое, што мы мелi магчымасцi i ўпусцiлi яе. Гэталяжа камянём у падмурку нацыянальнай свядомасцi, стане важным элементамгiстарычнай памяцi i гарантам. Гарантам будучынi народа, якi праз кроў i знявагуз упартасцю асуджанага рвецца да сонца, дабра i справядлiвасцi.
У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнайпрэміяй СССР (за аповесць «Дажыць да світання», 1973), а ў 1980 годзе атрымаўзванне Народнага пісьменніка Беларусі, у 1986 годзе быў узнагароджаны Ленінскайпрэміяй за аповесць “Знак бяды”. Некаторыя творы пісьменніка, такія як аповесці“Трэцяя ракета”(1962), «Дажыць да світання” былі экранізаваны. Менавітааповесць “Трэцяя ракета” і прынесла вядомасць Васілю Быкаву.                                                          Каліцяпер чытаеш яго аповесці 1960-1980-х, усё больш асазнаеш той сэнс, тую праўду,што пісаў у сваіх творах Васіль Быкаў. Ён заўсёды лічыў, што пісьменнік павіненрабіць сваю справу-пісаць. Пісаць так, як ён лічыць патрэбным. Аднак не заўсёдыдавалі пісаць так, як хацелася. Вось, напрыклад, адну з яго кніг не сталідрукаваць, нават ужо быў набраны тэкст… Толькі маленькае выдавецтва аб'явіланародную падпіску на гэтую кнігу навэл, яна называецца “Сцяна”. І – выйшла. Маленькімтыражом, канешне. 800 экзэмпляраў. Хоць было і забаронена, хоць і нельга было,але ўсё сваё жыццё ён вёў барацьбу за нацыянальную культуру, нацыянальнуюлітаратуру, нацыянальную мову. Ён без сумнення з'яўляўся Беларускім пісьменнікам.
У сваіх творах Васіль Быкаў пісаў толькі праўду, праўду пра людзей, якія хацеліжыць лепей, але баяліся. А тых, хто не баяўся застаўлялі маўчаць. Канешне, былілюдзі, якія дзеля сваёй Бацькаўшчыны, дзеля сваіх родных, увогуле, дзеля свайгонарода, змагаліся і ішлі на пакутніцкую смерць.
 Так, да прыкладу, дзве аповесці ВасіляБыкава, нават з падобнымі назвамі, толькі лёс герояў склаўся па рознаму.“Воўчая яма” і “Воўчая зграя”.                                                              У адной з іх немалады Ляўчук чакае на лавачцы чалавека, якога завуцьВіктар Платонаў. У годы вайны Ляўчук з таварышамі былі пасланы ў тыл – адвесціў спакайнейшае месца радыстку, якая чакала дзіця. Загінулі ўсе. А маленькаедзіця Ляўчук вынес з аду – і цяпер, калі прайшло ўжо трыццаць год, чакаесустрэчы з ім.
І не паказана іх сустрэча. Але сумненняў няма ў тым, што сустрэнуцца яны яклюдзі.А інакш і быць не магло.
У “Воўчай яме” таксамасустракаюцца два чалавекі. У пустым лесе, у глыбокім тыле Чарнобыльскай зоны.Але ў адрозненні ад першай аповесці яны не змагаюцца за сваё жыццё, а,наадварот, губяць яго. Тут сустракаюцца п'яны бомж, былы афіцэр, і хлопчык –салдат, які збег з вайсковай часці. Яны хаваюць касцёр ад дажджу. Запалак у іхняма...
… У першай кнізе чалавекпраходзіць праз сапраўдны ад – і выходзіць з яго, выратаваўшы жыццё дзіцяці.
У другой жа кнізе, людзі, самі таго не разумеючы,апускаюцца, спаўзаюць у ад.
 З Васілём Быкавымадышла ў нябыт цэлая эпоха нашай культуры. Але  ўсе мы будзем памятаць і ганарыцца такімпісьменнікам, якога мела наша Беларусь. Хтосьці ганарыцца ім за ягобеларускасць, хтосьці — за яго ўсесаюзную прызнанасць, што таксама з'яўляеццаформай нацыянальнага гонару.                                                                                         Удзень народзінаў, калі Васілю Быкаву споўнілася 79 год, у райцэнтры СтарыяДарогі, на тэрыторыя музея выяўленчага мастацтва прайшло адкрыццё помніка ў ягославу. Пры жыцці помнікі ставяць толькі лепшым з лепшых… Камень з бронзавымбарэльефам Васіля Быкава стаіць зараз у музеі побач з іншымі помнікамі вядомыхбеларусаў, такіх як Леў Сапега, Максім Багдановіч.                                                   Ённебыў прарокам ні ў творах, ні ў палітычных прагнозах. Быкаў быў  чалавекам з нехарактэрнай длябеларускага пісьменніка бездакорнай рэпутацыяй, трымаўся незалежна, поглядаўсваіх не хаваў, рэжыму не падтрымліваў. Ён меўунікальнае пачуццё смерці, настолькі дасканалае, што нават адчуў той момант,пасля якога ён ужо не здолеў бы вярнуцца і памерці на сваёй зямлі. Што яму было важна.                                                                                                                 Длярасейцаў ён Василь Быков, для немцаў Wassil Bykau. Толькі для тых, хто ненавідзіць сваю літаратуру, сваю мову, свойбеларускі акцэнт і сваю беларускую культуру называюць яго Васілій. Менавітасупраць такіх людзей і змагаўся Васіль Быкаў.  Ён заўсёды казаў, што мову трэба нетолькі  зберагаць і абараняць, але іўзбагачаць, мова павінна засвойваць тое новае, што дае нам жыццё і новы час.                                                                                                 Нягледзячы на ўсё, што выпала на лёс ВасілюБыкаву, ён застаецца для нас вялікіммудрацом, які праз сваю праўдзівасць, волю, антычную стрыманасць і ўменнезаставацца нязменным, ці вакол гучаць хлусня або праўда, ці ганьба або хвала,зрабіўся найбольшым духоўным аўтарытэтам у Беларусі.                                                                                Быкава называлі сумленнем Беларусі. Ён быў адданы, ёнлюбіў наш народ, фактычна, ён так моцна любіў наш народ, што немог не падтрымліваць нашага руху за незалежнасць, за волю Беларусі. Вялікімнатхненнем ён быў для многіх людзей.
Вядомыя беларусы пра Быкава: «Ён заўсёдыгаварыў праўду».


        Гісторык Уладзімір Арлоў пра Васіля Быкава:
-- Я не магузгадаць, калі ўпершыню пачуў імя Васіля Быкава. Мне здаецца, што ён прысутнічаўу маёй свядомасці заўсёды, прынамсі з таго часу, калі я ўсвядоміў сябебеларусам.
Але сапраўднае адкрыццёБыкава адбылося, пэўна, пасля з'яўлення яго аповесці “Знак бяды” – твора,знакавага для нашай літаратуры, шмат у чым вызначальнага. І сёння, згадваючыпершыя свае ўспаміны, першыя згадкі пра гэтае імя, я таксама не мог не згадаць і мае апошнія размовы з Васілём Уладзіміравічам, якія адбыліся ў пачатку чэрвеня, калі ёнвярнуўся ў Беларусь. Я быў уражаны тым, што ён шмат чаго чытаў, ведае, запошніх публікацыяў, з апошніх кніг. Дзякуючы таму, што яго розум заставаўся да канца вострымі яго сэрца білася па-беларуску. І падчас гэтай размовы з ім я перадаў ямупросьбу аднаго з прафсаюзных лідэраў Беларусі, просьбу, прапанову заняццарэстаўрацыяй яго роднага дома, на Ушаччыне. Я быў вельмі ўражаны, калі ВасільУладзіміравіч сказаў: “Не рабіце гэтага,таму што пасля рэстаўрацыі гэты дом спаляць”. Мне хочацца спадзявацца, што нашнацыянальны прарок усё-ткі ў дадзенай сітуацыі памыляўся.Тым больш, што цяпер сапраўды трэба паклапаціцца пра тое, каб захаваўся домБыкава на яго радзіме, каб гэты дом стаў мэмарыялам.
            Станіслаў Шушкевіч:

 “Беларусь яшчэ да смерці надоўгафізічна развіталася з Быкавым. І пасля яна знайшла Быкава, калі ён вярнуўсясюды. І не ўсе тут разумелі, што да чаго, і вельмі цешыліся. Чым больш мінаечасу, тым лепей мы разумеем, што веліч Быкава відавочна непараўнальная ні зкім. Ягоныя вобразы – гэта тыя людзі, да якіх трэба быць падобнымі. Ён даўгэтыя вобразы, і мне здаецца, што яны вечныя”.
                 Леанід Дранько-Майсюк:
 “Вялікі мастак, вялікі філосаф, вялікіграмадзянін – вось маё ўспрыманне Васіля Ўладзіміравіча Быкава. Усім нам, беларусам, трэба прызнаць, што на сённяшнідзень мы як нацыя раз'яднаныя. Але абавязкова прыйдзе тая часіна, калі падуплывам асобы Васіля Быкава, пад уплывам ягонай постаці, а перадусім падуплывам яго вялікай мастацкай спадчыны мы як нацыя аб’яднаемся ў адно цэлае,непарыўнае”.
Васіль Быкаў быў першым сучасным беларускім пісьменнікамагульнанацыянальнага маштабу. Яму зусім не пасавалі самыя розныя савецкіяпісьменніцкія атрыбуты, у тым ліку і званне “народны пісьменнік Беларусі”. Творчасць Быкава разгортвалася ў агульнаеўрапейскім літаратурнымкантэксце, а яе грунтам быў  досведаўтара. А таму творчасць Быкава іншая ад той, якою яе традыцыйна вызначаюць.Ягоную прозу нельга назваць ні “лейтэнанцкай”, ні “прозай пра вайну”. Вайна,насамрэч, — гэта “памежная сітуацыя”, у якой знаходзіць сябе аўтар і героіягонай прозы. І ў сваім  быкаўскімвымярэнні яна — страшны выбар паміж прагным, амаль жывёльным жаданнем “застаццаў жывых” (Рыбак) і “чалавекам унутры чалавека” (Сотнікаў). Гэта страшны выбар,кошт якому — смерць.
Васіль Быкаў пісаў творы наваенную тэму не таму, што яму так падабалася вайна, ці армія, наадварот ён яененавідзеў усё жыццё. Але там ён бачыў магчымасць рэалізацыі некаторых сваіхідэй, у тым ліку, галоўным чынам, ідэй адмоўных. Ён шмат зрабіў для літаратурываеннага пакалення. А ў сваіх аповесцях і расказах Быкаў стварыў непаўторнылітаратурны свет. Лёс яго герояў быў трагічным. Зноў і зноў пад кулямётным агнёматакуюць яны немцаў.Зноў і зноў галодныя, невядома ў што апранутыя, зімою,мерзнучы да самых касцей, летам, адбіваючыся ад мушак, ідуць партызаны назаданне – спаліць мост, або ўзарваць чыгунку, або неабходна дабыць ежу длясалдат, — ідуць, не ведаючы, што чакае іх на гэтай лясной паляне ці ў бліжэйшайвёсцы.Зноў і зноў абдымае гэтае страшэннае кола… Гарыць вакол лес, гарацьвёскі, гараць людзі, і не дай бог жывым – папасціся ў лапы гэтым жывёлам...
І разам са сваімі героямі пісьменнік – пад кулямётны агонь, у балота, якоеабкружана немцамі, у пылаючую хату, задыхваючыся ад дыму... Зноз і зноў перажываўён вайну – і сваю, “лейтэнанскую”, і чужую, але чужую цяпер таксама, як і сваю.Сумны настрой Васіля Быкава данавакольнага асяроддзя быў і таму, што ў сваіх кнігах на працягу доўгіх гадоўён быў унутры гэтай жорсткай, жахлівай вайны.  Калі яна ўрываецца ў жыцці людзей, то заўсёды прыносіць гора, няшчасце,парушае паўсядзённы лад жыцця. Пра самую жорсткую вайну – Вялікую Айчынную –успамінаюць і сёння. Васіль Быкаў – адзін з самых лепшых айчынных пісьменнікаў,які на працягу доўгіх гадоў творчасці застаецца верны тэме вайны. Асаблівасцюяго твораў з'яўляецца тое, што ён паказваў у сваіх апавяданнях вайну такой,якой яна была – у муках і крыві.                                                                         Аднымз такіх твораў з'яўляецца апавяданне “Адна ноч”. Герой разрываецца паміжграмадзянскім абавязкам і чалавечым сумланнем.Галоўны геройапавядання Іван Валока, спасаючыся ад нямецкіх куль, апынуўся ў падвале падабваліўшыміся сценамі. Але самым складаным з'яўляецца тое, што разам з ім падзаваламі апынуўся нямецкі салдат, якому патрэбна медыцынская дапамога. Што жзробіць Іван? Ёндапамагае немцу выбрацца з-пад бетоннай глыбы і перавязаць параненае месца. Усю ноч змагаюцца яныза сваё жыццё. І вось яны на волі. Немяц разумее, штозастаўшыся з рускім салдатам, ён пападзе ў палон, пагэтаму, убачыўшыгітлераўцаў, ён кідаецца да іх. Але ў Івана з'яўляецца жаданне не аддавацьгэтага чалавека ворагам. І ён забівае яго.Тэма жорсткасці вайны праходзіцьчырвонаю ніткаю праз увесь твор. У вайны свае законы. Галоўныя героі ваенныхдзеянняў – боязнь і нянавісць.Яны застаўляюць людзей рабіць жорсткія інегераічныя ўчынкі. Нявінныя людзі гінуць дзеля таго, каб дасягнуць нечых мэт. шай мэты, акрамя адзінай, — забівацьлюдзей.гэтаму, убачыўшы гітлераўцаў, ён кідаецца да іх.  Вось сапраўдны воблік вайны: хаос, паніка,жорсткасць, якія матывуюцца толькі адным – боязню. Гэта вайна не мае ніякайіншай мэты, акрамя адзінай, — забіваць людзей.                                                                              Канешне, герой апавядання не ідэальны чалавек. Як імногія іншыя маладыя салдаты ён марыць памерці прыгожа. Адзіная думка, якаяхвалюе яго пакуль ён знаходзіцца пад заваламі – як нікчэмна будзе вось такпамерці. Размаўляючы з немцам ён думае, што скажа на гэта яго камандзір.Прачнуўшыся ён збіраецца збегчы. Але аўтар не асуджае яго, спісваючы ўсё намаладосць і на вайну. Пісьменнік – франтавік не выказвае сваёй пазіцыі, ён нестановіцца ні на чый бок. Быкаў піша аб тым, што ў такіх умовах людзі могуцьсябе весці па- рознаму, праяўляць слабасць або гераізм, паказвае ўнутранны міргероя. Пісьменнік дапамагае нам зразумець жорсткую праўду пра вайну.
БОГ, абставіны,лёс падаравалі Быкаву жыццё. Можа быць, і дзеля таго, каб ён, першым збеларусаў, стаўся еўрапейскім беларуска-нацыянальным пісьменнікам.  На Васіля Быкава заўсёды нападалі за яго талент, завернасць праўдзе. Праўда разглядалася як падрыўная акцыя. І з ёй, і з тымі, хтоверыў у яе, вялі барацьбу: праўду забаранялі, называлі паклёпам, творы невыдаваліся. Не абышло бокам гэта і Быкава, нягледзячы на ягопісьменніцкую славу.                                                                                                Васіль Быкаў заўсёды казаў, што ад здольнасці жыць сумленна шмат залежыць унаш складаны, трывожны час. Менавіта ад гэтага залежыць жыццё на Зямлі. Жыцьсумленна нялёгка. Але чалавек можа быць чалавекам, і людзі змогуць выжыць толькіпры ўмове, калі сумленне людское будзе на самымпершым месцы.                                    У самым пачатку шасцідзесятых была апублікована аповесцьВасіля Быкава “Трэцяя ракета” пра вайну і амаль адначасова выйшла кніжка“Жураўліны крык”, у якой была аповесць і некалькі апавяданняў – таксама правайну. Гэтыя першыя аповесці Быкава сведчылі пра цяжкасць, з якой прабівалісабе шлях творы пра вайну, пра яе ўдзельнікаў.                                                                                                      ВасільБыкаў быў маўклівым, ён больш слухаў чым гаварыў. А калі і гаварыў, то заўсёдымала і спакойна. Ён быў бясстрашным, калі перад ім быў чысты ліст паперы. Гэтабыло яго поле барацьбы. Колькі яго не білі, не пакараўся, не адступаў, несходзіў на лепшую жыццёвую тэрыторыю, заўсёды стаяў на сваім. А ў самы цяжкічас Васіль Быкаў змог выстаяць, пакалыхнуўшыся, зноў знайсці сябе, і самаегалоўнае застацца сабой.                                                                  Пасля таго, як прайшоў некаторы час, кнігі Быкава пачалі змяняцца. Каліда гэтага ў яго кнігах апавядалася пра ўбачанае і перажытае на вайне, то цяперБыкаў выбірае новы накірунак, пачынае пракладваць другі шлях.                                                                                                          Утворах Быкава ў асноўным былі  людзіпартызанскай вайны, якія ставілі на першае месца праблемы філасофскагахарактару. Ён усю сваю ўвагу накіраваў на даследаванне сацыяльна – норававыхпытанняў, распаленых сталінскім рэжымам і вайной, якая была прынесена на нашузямлю гітлераўцамі, пісьменнік імкнуўся высветліць, што адбываецца ў такіхумовах з чалавекам.Больш за ўсё Быкава цікавілі паводзіны людзей у вельміцяжкіх, складаных умовах. Ён хацеў даведацца прычыны ўчынкаў людзей – вернасціі здрады, зладзейства і чалавечнасці, мужнасці і слабасці. Гэта вечная і заўсёды новаядля літаратуры праблема: чалавек і варожыя для яго абставіны, якія  калі нікалі дапамагаюць яму збудзіцца,супрацьстаяць і весці барацьбу, але часцей губяць чалавека, разрываюць ягодушу. У сваіх творах Быкаў заўсёды мог ісці далей, у сённяшні дзень, знаходзіцьу ваеннай тэме праблемы, якія хвалююць людзей да цяперашняга часу. У яго творахбылі не толькі боль і горыч цяперашняга часу, але і “вечныя” праблемычалавечага быцця. Сваіх герояў Быкаў ставіць перад вельмі цяжкімі пытаннямі: якзберагчы чалавечнасць у бесчалавечных абставінах, што чалавек можа ў гэтыхтрагічных умовах, дзе тая мяжа, пераступіўшы якую, ён губляе сябе, ці толькі длясябе жыве чалавек? У сваіх творах ён падмячае тое галоўнае, што хвалюелітаратуру з даўніх часоў: колькі каштуе шчасце і што гэта за шчасце, калідасягаецца яно смерцю. Быкаў, каб пранікнуць у глубіны чалавечай душы,  паказаць яе магчымасці, ставіць сваіх герояўу ўмовы амаль фантастычныя і выключныя, якія выклікаюць або ўзлёт або падзенне.Васіль Быкаў лічыў, што дзесяцігоддзямі на нашу краіну абрушваліся розныяцяжкасці, невыносныя беды, але самай вялікай цяжкасцю і бядой сталабесчалавечнасць. І гэта з'яўляецца нацыянальнай праблемай, з якой усё сваёжыццё вёў барацьбу Васіль Быкаў. За сваю дзейнасць, за словы праўды, якіягучалі ў яго творах на яго нападалі крытыкі, забаранялі публікавацца.                                                                 Быкаў  адзін зпершых у нашай літаратуры паслясталінскага часу – не толькі ў літаратуры правайну – аправерг класавую мараль, якая прапагандавалася дзесяцігоддзямі,паказваў агульначалавечыя каштоўнасці, якія адвяргалі сродкі і не даваліпрабівацца шляху да бесчалавечнасці. Гэтастала ўнутранным сэнсам творчасці Быкава. Неабходнай умовай для жыцця чалавекаі грамадства ён лічыў гуманізм.
Наша Беларусь мела трыБыкавы:
Першы – класіксавецкай літаратуры. Вялікі стыль, Духоўнасць, Праўда, Народ. Ён меў рэпутацыюрэжучага праўду салдата, які, калі й піў, дык “з ідэяй”.
Другая постацьБыкава – апостал.
Час стагоддзі, яккасой, сцінае,
Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў...
Ўсё мінае — Гонар не мінае,
Бо народжаны адным сумленнем.
Калі сонца выб’еццаз туману,
Толькі іх і ўспомніць хор народаў,
Воінаў сваіх, святых і зраненых,
Рыцараў сумлення і свабоды, —
Гэты час быўплённы для пісьменніка на публіцыстыку ды калектыўныя звароты.
З познім Быкавым сучасныялітаратары любілі мерацца ў актуальнасці, цешачыся, як дзеці, што і ў іх такатрымліваецца. Сапраўды, сярэдняму беларускаму літаратару мэтафарычнасці непазычаць. Аповесці Быкава глядзеліся “акуратнымі еўрапейскімі раманамі” ўкантэксце заходняга літаратурнага працэсу, дзе слова “раман” даўно ўжо злітаратуразнаўчага зрабілася паліграфічным тэрмінам.
Васіль Быкаў здолеўасэнсаваць вялікую моц праўды як адзінай, галоўнай мэты пісьменніка. Тойпраўды, якая не паддаецца нават часу. Ёй з верай служыў Быкаў, і яназастанецца. Застанецца як не знікаючая каштоўнасць і ў беларускай, і ў рускайлітаратуры, у якой ён таксама быў верны традыцыям, а многае і падказаў,падмеціў. Ён і яго кнігі застануцца і ў нашай памяці, і ў нашых сэрцах...

асіль Быкаў здолеў асэнсаваць вялікую моц праўды як адзінай, галоўнай мэтыпісьменніка.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.