Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай паловы XX ст.

УладзіслаўГалубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першайполовы XX ст.

ЗМЕСТ
1. Уладзіслаў Галубок,Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай половы XXст.
1.1 Уладзіслаў Галубок
1.2 Еўсцігней Міровіч
1.3 Уладзімір Дубоўка
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1.Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiяпiсьменнiкi першай половы XX ст.
1.1Уладзіслаў Галубок
Уладзіслаў Галубок (сапр.Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч) – вядомы беларускі пісьменнік-нашанівец, акцёр, рэжысёр,арганізатар тэатра, мастак – нарадзіўся 15 мая 1882 г. на станцыі Лясная Навагрудскагапавета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.) у сям'і рабочага-чыгуначніка.Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Мінску, дзе бацька працаваў слесарам дэпо. Вучыўсяў царкоўнапрыходскай школе, Мінскім гарадскім вучылішчы. Вучобу давялося перапыніць,бо ў 1905 г. трагічна загінуў бацька. Будучы драматург працаваў грузчыкам на чыгунцы,прыказчыкам у магазіне, слесарам у Мінскім лакаматыўным дэпо. У 1906 г. экстэрнамздаў экзамен за поўны курс гарадскога вучылішча. У гэты ж час выявіў здольнасціў музыцы і асабліва ў жывапісе. Вучыўся спачатку ў мінскага мастака Пракоф'ева,а затым у Яроменкі і Сухоўскага. Наогул жа за ўсё сваё жыццё У. Галубок напісаўбольш за 50 карцін. Асабліва ўдаваліся яму пейзажы, лепшыя сярод якіх «Раніцай»,«Туман», «На рацэ Бярозе», «Сож» і інш. Мастакоўскі талент вельмі спатрэбіўся У.Галубку пазней, калі быў заснаваны вандроўны тэатр, для пастановак якога прыходзіласячаста маляваць дэкарацыі.
У. Галубок яшчэ да рэвалюцыідалучыўся да беларускага культурна-асветніцкага руху. Значны ўплыў на У. Галубкааказаў А. Паўловіч, які ўвёў яго ў пісьменніцкае асяроддзе, што групавалася ваколгазеты «Наша Ніва». Там У. Галубок пазнаёміўся з Я. Купалам, Я. Коласам, М. Багдановічам,З. Бядулем і інш. У 1908 г. у «Нашай Ніве» быў надрукаваны першы мастацкітвор пісьменніка – апавяданне «На вяселле». Друкаваўся У. Галубок таксама ў часопісе«Лучынка», альманаху «Маладая Беларусь», іншых тагачасных перыядычных выданнях.У 1913 г. выйшаў зборнік прозы У. Галубка «Апавяданні». Змешчаныя ў ім творы нагадвалітак званую народную прозу, напісаную ў асноўным у жартоўна-гумарыстычным ключы,з элементамі анекдатызму. Самыя арыгінальныя апавяданні пісьменніка – гэта «Не паклаўшы,не возьмеш», «Чужое смачней», «Дарагія лекі», «Адукаваная кабыла», «Поснаягусяціна», «Журавінка», «Марымонавы сабакі» і інш. М. Багдановічу «Аглядзе беларускай краснай пісьменнасці 1911–1913 гадоў» пісаў: «Галубок, які раньш, пісаў бойкія і вясёлыя апавяданні, да чаго меў праўдзівую здольнасць. Моваіх заўсягды жывая, тэмы іншы раз даволі цікавыя».
Спрабаваў пісаць малады У.Галубок і вершы (да нас дайшло толькі шэсць яго паэтычных твораў: «Доля мужыка»,«Чакай, браце», «Забытая хатка», «Сярмяжнік», «Будучыня»,«Хачу мець зямельку і мру без работы»), у цэнтры якіх звычайна знаходзіўсябеларускі селянін-гаротнік.
Да нацыянальнага беларускагатэатра У. Галубок далучыўся яшчэ да рэвалюцыі, калі спрабаваў свае сілы ў якасціакцёра ў Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі, галоўным арганізатарам якогабыў Ф. Ждановіч. У 1917 г., калі таварыства пасля пэўнага перапынку ўзнавіла сваюдзейнасць, Галубок яшчэ больш актыўна ўключаецца ў яго працу. Прычым выступае ўім не толькі ў якасці акцёра, але і сам спрабуе пісаць п'есы. У 1920 г. У. Галубокстварае ўласны тэатральны калектыў – Трупу беларускіх артыстаў пад загадам Галубкапры Беларускім рабочым клубе ў Мінску (з 1926 г. называлася Беларускім дзяржаўнымвандроўным тэатрам). Тут найбольш поўна і ярка раскрыўся яго шматгранны талент рэжысёра,акцёра, арганізатара. У. Галубок наследаваў і развіваў традыцыі беларускага народнагатэатра, Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага. Са сваім калектывам У. Галубокаб'ездзіў практычна ўсю тагачасную Беларусь, даўшы пры гэтым некалькі тысяч спектакляў.Таму відаць ёсць нейкая вышэйшая справядлівасць у тым, што яму першаму ў рэспубліцыбыло нададзена званне Народнага артыста Беларусі (1928). У 1932 г. тэатр Галубкабыў пераведзены ў разрад стацыянарных з базай у Гомелі і стаў імянавацца БДТ-3 (Заканамернаўзнікае пытанне: чаму наш Гомельскі абласны драматычны тэатр вядзе сваё летазлічэннез 1939 г., а не раней? Дадзеныя, яўна няправільныя, звесткі і па сёння распаўсюджваюццасярод мясцовай інтэлігенцыі фактам адлюстравання на выставе ў файе памяшкання тэатра?Думаецца, што нашыя філолагі і гісторыкі павінны ўмяшацца ў гэтую сітуацыю). Адбылосябыццам бы, на першы погляд, лепшае. Але гэта толькі было знешне. На самой жа справетэатр страціў сваю спецыфіку, ранейшыя сувязі з сялянствам, згубіў рухомасць. Самогаж Галубка практычна адправілі ў высылку. Уладзіслаў Іосіфавіч цяжка ўспрыняў зменыў тэатры, яго арыентацыю на аголены паказ класавай барацьбы, адыход ад мастацкасціў бок лозунгавасці. Ён скараціў свой удзел у пастаноўках як артыст і мастак. Ямуне маглі дараваць патрыятычную дзейнасць, шальмавалі за ўяўны нацыяналізм. У 1937г. У. Галубок быў рэпрэсіраваны (пры арышце прапаў яго куфар з рукапісамі; большасцьбеларускіх вучоных-літаратуразнаўцаў лічыць, што ён трапіў да вядомага «магільшчыка»беларускай літаратуры, цесна звязанага з карнымі органамі, В. Вольскага, які потымвыкарыстаў гэты матэрыял пры напісанні п'ес «Несцерка», «Цудоўнаядудка», «Дзед і жораў»). Месца пахавання У. Галубка невядома. 26.8.1957г. выдатны беларускі пісьменнік і тэатральны дзеяч быў рэабілітаваны.
У. Галубок з'яўляецца аўтарамкаля 40 п'ес. Да нас дайшлі толькі 13 з іх (тэксты астатніх згубіліся). Гэта драмы«Апошняе спатканне», «Бязвінная кроў», «Ганка», «Бязродны»,«Белы вянок», «Пан Сурынта», «Плытагоны», «Краб»,«Белая зброя» і камедыі «Пісаравы імяніны», «Суд»,«Ветрагоны», «Ліпавічок».
Драма «Апошняе спатканне»змяшчае ў сабе даволі моцны меладраматычны струмень. Сюжэт яе будуецца на трагічнымлёсе вясковых братоў-блізнят Якіма і Рыгора, якія ўключыліся ў рэвалюцыйную барацьбу,але былі схоплены паліцыяй. Яны дзейнічаюць асобна (Якім у горадзе, а Рыгор на вёсцы)і сустракаюцца толькі перад смерцю-пакараннем, адкуль і назва п'есы.
Трагічны лёс вясковай дзяўчыныГанкі, якая стала ахвярай няспраўджанага кахання, перададзены пісьменнікам у аднайменнайп'есе, якая таксама нясе ў сабе элементы меладраматызму.
Барацьба простых людзей-беларусаўз панамі-прыгнятальнікамі ў далёкім ХVІІ стагоддзі знаходзіцца ў цэнтры п'есы У.Галубка «Пан Сурынта».
Надзвычай папулярнымі ў 1920-ягг. былі камедыі У. Галубка «Пісаравы імяніны» і «Суд». Прычым,яны ставіліся не толькі калектывам У. Галубка, але і іншымі трупамі. Дадзены творыўзнаўляліся нават на сцэне БДТ-1 (сённяшні Купалаўскі тэатр).
У аднаактоўцы «Пісаравы імяніны»(напісана на аснове аднайменнага апавядання Я. Коласа) няма герояў – носьбітаў пэўныхідэйных, маральных пазіцый, якія непасрэдна ўступаюць у драматычную барацьбу. Канфліктдадзенай рэчы У. Галубка грунтуецца на неадпаведнасці паміж знешняй, напускной значнасцю,«уладарнасцю», «інтэлігентнасцю» і ўнутранай пустатой, нікчэмнасцю і разбэшчанасцю.У гэтым яго адметнасць. Ролю станоўчага героя адыгрывае тут смех, праз які «прапускаецца»літаральна ўсё. Аб’ектам высмейвання ў «Пісаравых імянінах» сталі прадстаўнікі валаснойулады і мясцовай «інтэлігенцыі». «Сродкамі сатыры і гумару,– зазначае А. Семяновіч,–драматург стварае мастацкія вобразы-тыпы, якія ўвасабляюць старую чыноўна-бюракратычную«гвардыю» царскай Расіі ў сельскай мясцовасці». Адной з важнейшых і адразу заўважальныххарактарыстык некаторых прадстаўнікоў гэтай «гвардыі» з’яўляюцца «гаворачыя» прозвішчы:Біч, Набінос, Лупадзёр, Абібок. Яны надаюць персанажам значную абагульняючую сілуі выражаюць аўтарскую маральную і сацыяльную ацэнку. Шырока выкарыстоўваецца У.Галубком і прыём самарэкамендацыі і самараскрыцця дзеючых асоб, які бярэ свае вытокіў народным тэатры. Наогул, драматург даволі плённа выкарыстаў у «Пісаравых імянінах»традыцыі беларускага народнага тэатра. Убоства думак, ідэалаў, духоўных запатрабаванняўдзеючых асоб «Пісаравых імянін» вельмі добра перадаецца драматургам праз мову.
Распачатую ў «Пісаравых імянінах»лінію па сатырычнаму высмейванню прадстаўнікоў царскай валасной улады і бюракратычнагачыноўніцтва У. Галубок працягнуў у аднаактоўцы «Суд» (1920). Фабула камедыі «Суд»наступная: селянін Гарбуз прыйшоў у панскі двор, каб забраць сваю карову, якую дваровыязавярнулі да сябе за тое, што яна зрабіла невялікую патраву; у выніку сутычкі зпанскім упраўляючым і яго паслугачамі Гарбуз не далічваецца трох зубоў і паловыбарады; падаўшы на аканома ў валасны суд, Гарбуз разам з жонкай і сведкам Авечкамаказваюцца ў выніку вінаватымі і павінны адсядзець трое сутак у халоднай. Асноўнымаб’ектам аўтарскага адлюстравання ў камедыі сталі вобразы валасных чыноўнікаў (Пісара,Старшыні і Суддзі), якія вяршылі суды над мясцовым насельніцтвам так, як ім гэтабыло патрэбна і выгадна. Да названай кагорты прымыкае Упраўляючы, на якога якразі падаў у суд Гарбуз. Зразумела, што У. Галубок не пакідае па-за ўвагай і ахвярпадобнага «судзёўства» (Гарбуза, яго жонку і сведку Авечку). Даволі цікавай фігурайвыступае ў творы стораж Мірон, якому прыходзіцца быць своеасаблівым буферам паміжсуддзямі і сялянамі.
Арыгінальнымі мастацкімі твораміз'яўляюцца таксама аднаактоўкі У. Галубка «Белы вянок» і «Ліпавічок».
У 1921 г. У. Галубком быланапісана аднаактоўка «Акрываўлены падатак», прысвечаная адлюстраванню жыцця сяляну Заходняй Беларусі. У дадзеным творы драматург засяродзіў увагу на маральна-этычныхпытаннях, якія вельмі цесна пераплецены з сацыяльнымі і ў многім абумоўлены імі.Селянін-арандатар Гарасім ніяк не можа аддаць пану падаткі, бо няма чым плаціць.Пан прысылае вось ужо чацвёртую павестку, а затым накіроўвае свайго войта, які пагражаеГарасіму выкінуць яго разам з сям’ёй «вон з панскіх абшараў». Гарасім у адчаі. Уедліваяі настырная жонка падказвае выхад: забіць разносніцу тавараў і прысвоіць яе грошы.Пасля пакутлівага роздуму, падпоены жонкай, Гарасім згаджаецца на забойства разносніцы,бо яму не дае спакою страшэнны прывід: маленькая дачка Аксіння стане жабрачкай.У першым варыянце п’есы фінал атрымліваўся надзвычай жахлівым: у выніку трагічнайпамылкі Гарасім замест разносніцы забіваў сякерай дачку. У такім выглядзе (менавітаз такой канцоўкай) п’еса ставілася тэатрам У. Галубка. Аднак дадзены фінал не зусімзадавальняў драматурга. Да ўсяго яшчэ яго, як указвае А. Атрошчанка, не прымалакрытыка. Таму пры выданні ў 1929 г. п’есы асобнай брашурай У. Галубок перарабіўфінал (калі Гарасім замахваўся сякерай, Аксіння нечакана прасыналася; забойстваў выніку не адбывалася), даўшы пры гэтым твору новую назву – «Белы вянок».
Аднаактоўка «Ліпавічок» быланапісана драматургам прыкладна ў 1928 г. Сюжэт гэтай камедыі грунтуецца на казачна-фантастычнайгісторыі, якая адбылася з Дзедам і Бабай, калі да іх, бяздзетных, зайшоў у хатупасля кірмашу сусед Цярэшка. У мяху Цярэшкі сярод набытых на кірмашы рэчаў і гасцінцаўБаба запрыкмеціла Ліпавічка – невялікую драўляную ляльку. Сусед тлумачыць, што янанезвычайная: варта яе палажыць у калыску, палюляць – і яна ажыве. Цярэшка, падараваўшыстарым Ліпавічка, ідзе дамоў. Калі Дзед з Бабай пачынаюць калыхаць-люляць Ліпавічка,замест аднаго дзіцяці з’яўляецца аж сямёра. Цяпер у хаце становіцца не тое, кабвесела, а і шумна. Вяскоўцы дзівяцца, адкуль у Дзеда з Бабай столькі дзяцей. Умелаўплёўшы ў сюжэтную канву камедыі элементы беларускіх народных казак, песень, гульняў,У. Галубок стварыў даволі цікавае і маляўнічае прадстаўленне, поўнае лірызму і мяккага,дабрадушнага гумару. «Свабодна, без ніякага аўтарскага «ціску» развіваецца дзеянне,пераходзячы ў песні і жартоўныя эпізоды,– піша А. Саннікаў.– Добразычлівы гумарасвятляе характары дзеючых асоб, смех з іх недарэчных дзеянняў прасякнут спачуваннеміх добрым якасцям; некалькі прыглушаныя фарбы, нечаканая іронія ствараюць непаўторнынастрой, які папярэднічае вясёлым песням і танцам у канцы п’есы. П’еса паказваебагацце і хараство беларускага фальклору, раскрывае яго самыя прывабныя бакі». Дзякуючынашым рэжысёрам, п’еса «Ліпавічок» набыла сцэнічнае жыццё: у 1969 г. яе, крыху дапрацаваўшы(не ў літаральным сэнсе, а толькі ў плане дабаўлення матэрыялу да асноўнага твора,каб атрымаўся поўнафарматны спектакль), паставіў А. Ляляўскі ў Дзяржаўным тэатрылялек БССР. Спектакль па дадзеным творы складаўся з дзвюх частак. У аснову першайлёг сюжэт уласна «Ліпавічка». Другая частка, тэкст якой напісаў сам А. Ляляўскі,развівала дзеянне далей. У ёй Дзед і Баба змагаюцца за правільнае выхаванне дзяцейз чарцянятамі Вушасцікам і Лабасцікам. Спектакль «Ліпавічкі» карыстаўся папулярнасцюў маленькага гледача.
1.2Еўсцігней Міровіч
Еўсцігней Афінагенавіч Міровіч(сапр. прозвішча Дунаеў) нарадзіўся 29 ліпеня 1878 г. у Пецярбургу ў сям'і чыгуначніка.Бацькі Е. Міровіча былі родам з Беларусі (з былой Віцебскай губ.), але жыццёвыяакалічнасці прывялі іх на працу ў Пецярбург. Пасля заканчэння пачатковай школы іСамсонаўскага рэальнага вучылішча Сцеша Дунаеў вучыўся ў школе малявання пры Акадэміімастацтваў і паспяхова здаў выпускныя экзамены. Але яго вабіў тэатр. Ён паступіўна двухгадовыя Тэатральныя курсы імя Ф. Волкава, рабіў паспяховыя крокі на прафесійнайсцэне (з 1900 г. працаваў у Адміралцейскім, потым у Кацярынінскім тэатрах). У 1906г. стаў правадзейным членам С.-Пецярбургскага саюза драматычных і музычных пісьменнікаў.Плённая і паспяховая дзейнасць Е. Міровіча як акцёра і рэжысёра пецярбургскіх тэатраўпрацягвалася да 1918 г. У 1919 г. у складзе гастрольнай трупы Ліцейнага тэатра ёнпаехаў на радзіму бацькоў, выступаў у Віцебску, Гомелі, Мінску. З гэтага часу яготворчая дзейнасць цесна звязана з Беларуссю. Ён быў акцёрам і рэжысёрам Мінскагагарнізоннага тэатра (1919), Тэатра рэвалюцыйнай сатыры (1921), рускага тэатра «Шануар»(1922). У 1921–1931 г. Міровіч з'яўляецца мастацкім кіраўніком БДТ-1 (Беларускагатэатра імя Я. Купалы). Яму даводзілася вырашаць складаныя на той час праблемы акцёрскіхкадраў, нацыянальнага рэпертуару. Е. Міровіч вывучаў гісторыю і культуру, побыті традыцыі беларускага народа. Падтрымліваў творчую моладзь, заахвочваў да напісаннянацыянальных па каларыту і тэматыцы п'ес, дапамагаў давесці іх да сцэнічнага ўвасаблення.Першы такі спектакль быў пастаўлены Е. Міровічам у БДТ-1 па п'есе М. Чарота «Накупалле» (1921). Ён меў поспех у гледачоў, паказваўся на фестывалі ў Маскве (1923),стварыў папулярнасць драматургу, рэжысёру і акцёрам. Е. Міровіч адкрыў для тэатратакіх таленавітых драматургаў, як В. Шашалевіч, Л. Родзевіч, В. Гарбацэвіч, Я. Рамановіч,Р. Кобец, Д. Курдзін, ставіў іх п'есы. Выхаваў плеяду выдатных акцёраў купалаўскагатэатра (У. Уладамірскі, Г. Глебаў, Л. Ржэцкая і інш.). Чалавек высокай духоўнасціі культуры, Е. Міровіч энергічна і натхнёна ствараў сваю рэжысёрскую школу, абапіраючысяна лепшыя традыцыі сусветнага і рускага тэатральнага майстэрства, паслядоўна выкарыстоўваючывопыт сістэмы К. Станіслаўскага ў рабоце з акцёрамі. Яго спектаклі вылучаліся псіхалагічнайпраўдай характараў, майстэрствам акцёрскага пераўвасаблення, глыбінёй рэжысёрскагапрачытання твораў, яркай сцэнічнасцю.
Гэтыя ж творчыя і педагагічныяпрынцыпы Е. Міровіч паслядоўна праводзіў, працуючы ў іншых тэатрах Беларусі. У 1932г. ён пераехаў у Гомель, кіраваў мясцовым тэатрам рабочай моладзі, які ў 1935 г.быў рэарганізаваны ім у Першы Беларускі калгасна-саўгасны тэатр. У 1937–1940 гг.Міровіч працуе на пасадзе мастацкага кіраўніка Тэатра юнага гледача БССР. Адначасоваён выкладаў майстэрства акцёра ў тэатральным вучылішчы (1938–1941; Мінск). У 1940г. Е. Міровічу было прысвоена званне Народнага артыста Беларусі. У 1941–1945 гг.Е. Міровіч зноў з'яўляецца рэжысёрам купалаўскага тэатра. З 1945 г. – мастацкі кіраўнікі загадчык кафедры акцёрскага майстэрства Беларускага тэатральнага інстытута. ПамёрЕ. Міровіч 16 лютага 1952 г.
Першая п'еса Е. Міровіча «Апякун»(напісана ў 1904 г.) была забаронена для паказу ў тэатрах царскай цэнзурай. Такіж лёс напаткаў і іншыя яго раннія творы: «Гнілыя ўстоі» (1905), «Сучасны вампір»,«Ноч міліянера» (абедзве 1906). Пецярбургская публіка з драматургіяй Міровіча ўпершынюпазнаёмілася восенню 1910 г., калі на сцэне Ліцейнага тэатра мініяцюр была пастаўленаяго п'еса «Графіня Эльвіра». Поспех Міровіча-драматурга ўзрос з напісаннем і пастаноўкайп'ес «Тэатр купца Япішкіна» (пастаўлена ў 1914) і «Вова прыстасаваўея» (пастаўленаў 1915). Апошняя п'еса абышла амаль усе сцэны прафесійных і аматарскіх тэатраў Расіі,ставілася яна і ў Мінску. Была экранізавана на Беларускім тэлебачанні (1978, рэж.В. Карпілаў). П'еса накіравана супраць ілжэпатрыятызму арыстакратычных колаў у час1-й сусветнай вайны, трымалася на моцнай смехавай (нават саркастычнай) аснове, вылучаласявыдатнымі сцэнічнымі якасцямі. У дакастрычніцкі час Е. Міровічам напісана большза 50 п'ес.
Плённай была яго дзейнасцьі як беларускага драматурга. Разумеючы патрэбу стварэння прафесійнага нацыянальнагатэатра і адчуваючы недахоп нацыянальнага драматургічнага матэрыялу, Е. Міровіч звярнуўсяда вуснапаэтычнай творчасці і гісторыі беларускага народа. Паклаўшы ў аснову фальклорныясюжэты, шырока выкарыстоўваючы элементы народных абрадаў і звычаяў, ён напісаў п'есы«Машэка», «Кат і сын» (пастаўлены ў 1923), камедыю «Каваль-ваявода» (пастаўленаў 1925), стварыў першую беларускую гістарычную драму «Кастусь Каліноўскі» (пастаўленаў 1923, экранізавана ў 1928). Творы яго мелі сцэнічны поспех, давалі штуршок развіццюбеларускай нацыянальнай драматургіі. У 2-й палове 1920-х гг. гзтыя п'есы і спектакліпа іх падвяргаліся жорсткім нападкам вульгарна-сацыялагізатарскай крытыкі за такзваны «нацыянал-дэмакратызм». У 1925 г. Е. Міровіч напісаў сатырычную камедыю «Кар'ератаварыша Брызгаліна» (прэм'ера адбылася 26.12.1925, пастаўлена таксама тэатрам Ленінградскаганароднага дома), сюжэт якой быў непасрэдна звязаны з рэчаіснасцю 1920-х гадоў. Таленавітанапісаная п'еса, з ярка выпісаным вобразам цэнтральнага персанажа (былы царскі жандар,які стаў савецкім кіраўніком), з выкарыстаннем дэтэктыўных элементаў, здаецца, адпавядалаўсім канонам савецкай сцэнічнай класікі (і лічылася такой), аднак была ўсё ж данінайаўтара свайму часу, своеасаблівай мастацкай ілюстрацыяй канцэпцыі барацьбы партыісупраць так званых класава-варожых элементаў у сацыялістычным будаўніцтве. ВобразБрызгаліна, «скрытага» ворага савецкай улады, быў папярэднікам Гарлахвацкага з сатырычнайкамедыі К. Крапівы «Хто смяецца апошнім». Актуальнымі па тэматыцы, але больш слабыміў мастацкіх адносінах былі п'есы Е. Міровіча «Перамога» (1926), «Запяюць верацёны»(1928). Спектакль па апошняй п'есе даў пачатак вядомай «тэатральнай дыскусіі». Уперыяд калектывізацыі Міровіч стварыў некалькі п'ес на вясковую тэматыку: «Лён»(пастаўлена ў 1932) і «У вясновую ноч» (1934). Асноўная заслуга Е. Міровіча як беларускагадраматурга – у стварэнні ім беларускай фальклорна-гераічнай і нацыянальна-гістарычнайдрамы.
1.3Уладзімір Дубоўка
п'еса творчыдубоўка міровіч
Уладзімір Мікалаевіч Дубоўканарадзіўся 2 (15) ліпеня 1900 г. у в. Агароднікі Вілейскага павета Віленскай губерні(зараз – Пастаўскі раён Віцебскай вобласці) у сям'і селяніна. Бацька меў 6 дзесяцінзямлі, шэсць сыноў і адну дачку, увесь час цягнуўся да заробкаў на баку, пакульканчаткова не стаў рабочым-інструментальшчыкам на Беларускай чыгунцы і не пераехаўз сям'ёй у 1915 г. на сталае жыхарства ў Маскву. Дзяцінства будучага паэта прайшлона вёсцы, аднак асноўным месцам жыхарства стала Масква. Яшчэ ў маленстве вялікаеўражанне на У. Дубоўку зрабіла беларуская вусная народная творчасць (казкі, песніі інш.), прыгажосць роднай прыроды. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Манькаўскайшколе. У 1912–14 гг. вучыўся ў Мядзельскім двухкласным вучылішчы. У 1918 г. скончыўНова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю, вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, настаўнічаўна Тульшчыне (1918–20). У 1920–21 гг. служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у паходзена Варшаву, пасля заканчэння вайны вёў барацьбу з бандытызмам. Пасля дэмабілізацыіпрацаваў метадыстам і інспектарам беларускіх школ у Наркамаце асветы РСФСР і займаўсяу Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава, які скончыў у 1924 г.У 1922–25 гг. Дубоўка з’яўляўся рэдактарам беларускага тэксту «Весніка ЦВК, СНКі СПА Саюза ССР», адначасова ў 1923–24 гг. быў адказным сакратаром прадстаўніцтваБССР пры Урадзе СССР. Член літаратурна-мастацкай арганізацыі «Маладняк» ад часуяе ўзнікнення (1923): быў адказным сакратаром Цэнтральнага Бюро (ЦБ), рэдактарамнекалькіх нумароў часопіса «Маладняк». Рэдагаваў часопіс «Беларускі піянер». У 1925г. разам з А. Бабарэкам, К. Чорным, К. Крапівой, З. Бядулем, Я. Пушчам увайшоў уініцыятыўную групу па арганізацыі літаратурна-мастацкага аб'яднання «Узвышша». Быўу складзе рэдкалегіі часопіса «Узвышша». Хоць пастаянна жыў у Маскве, але прымаўактыўны ўдзел у беларускім літаратурным руху – быў старшынёй маскоўскай філіі «Маладняка»,друкаваў вершы ў альманахах беларускіх студэнтаў («Маладая Беларусь», «Змаганне»),з'яўляўся першым рэдактарам літаратурнай старонкі на беларускай мове (арганізоўваласяраз у два тыдні) у газеце «Гудок», быў ініцыятарам і адным з аўтараў выдадзенайу 1926 г. у Маскве кнігі «Якуб Колас у літаратурным жыцці». У 1924–27 гг. выкладаўбеларускую літаратуру ў Камуністычным універсітэце народаў Захаду, у 1926–30 гг.рэдактар «Збору законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага ўрада Саюза ССР». 20.7.1930г. незаконна арыштаваны, 10.4.1931 асуджаны на 5 год высылкі у Яранск, а ў 1937г. – на 10 год пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Кіраўскай вобл., Чувашыі, наДалёкім Усходзе, у Грузіі, Краснаярскім краі. Працаваў тынкавальшчыкам, малярам,мулярам, столярам. Здаралася працаваць і на лягчэйшых работах – юрысконсультам,эканамістам, бухгалтарам. Увесь гэты час як пісьменнік У. Дубоўка нічога не рабіў.З 1958 г. (пасля рэабілітацыі) жыў да канца сваіх дзён у Маскве.
28 мая 1921 г. у газеце «СавецкаяБеларусь» быў апублікаваны верш У. Дубоўкі «Сонца Беларусі», які з’явіўся пачаткамсталай творчасці аднаго з лепшых беларускіх паэтаў 1920-х гг. Гэты твор стаў якбы спраўджаннем прарочай мары Купалы («Не пагаснуць зоркі ў небе»). Дубоўка не тоіцьрадасці: «Як зорачкі ўночы… Заблішчэлі асветы гурткі». Ішла ў цямноту прыніжаныхдуш асвета. «Прачнуліся ўсе куткі!» – усклікнуў паэт у асвечана-ўскалыхнутых 20-гадах(«Беларусь светам знання мы заллём!»). Маладому паэту гэтыя гады ўяўляліся «стромай»,на якую, пераскочыўшы прадонне заняпаду, з «нізін» уздымаецца роднае людства, «сакалінаясям'я». Першы паэтычны зборнік У. Дубоўкі «Строма» (Вільня, 1923) мае яшчэ шматзыходных матываў ад Купалы, Ясеніна, Брусава, Блока, аднак яны ўжо гадавалі і рысысамабытнага таленту, вялі яго ад небяспекі прымітыву і засілля сацыялогіі да пошукупаэтычных формаў, да культуры верша. Мяккай зоркай адлюстраваўся, нібы ў азёрныхтонях бацькоўскага краю, шчыры лірызм, авеяны вабнай напеўнасцю, што ішла ад улюбёнасціў песенныя скарбы народнай творчасці («Ноч наплакалі бярозы», «Вецер! Мой вольныбраточак ты, вецер!»). Паэт прагнуў вятрыстага крылля, каб ляцець са «стромы» датых, хто застаўся ў «нізіне», да роднай заходнебеларускай зямлі, па жывому адрэзанайад Усходняй Беларусі. «Строму» працінае шчымлівая мальба на яе, на адзіна-цэлую:«О, Беларусь! Я на цябе малюся...», «Я кленчу на маленні...». Трохі пазней гэтачуллівая пяшчота набыла глыбіню гістарычнага вымярэння, выключную дасканаласць,строгасць формы ў вядомым шэдэўры патрыятычнай лірыкі «О Беларусь, мая шыпшына»(1925):
О Беларусь, мая шыпшына,
Зялёны ліст, чырвоны цвет!
У ветры дзікім не загінеш,
Чарнобылем не зарасцеш.
Хоць ёсць тут і чуйнасць пяшчоты(«Пялёсткамі тваімі стану»), але як пасуровелі рэаліі часу, што сталі ўражлівымідэталямі: малітва за Беларусь на зыходным парозе ў паэзію была, аказваецца, не простадэклараваннем любові, а сыноўнім зваротам да ўсявышніх сіл, просьбай аб заступніцтве– малады паэт інтуітыўна ўгадваў тое, пра што сказалася з грозным прароцтвам у сярэдзіне20-х гадоў, а затым сталася ў сярэдзіне 80-х, калі выбухнуў Чарнобыль. Атрутны «дзікі»вецер, які не перапыняўся ў гады ўладарства вярхоўнага сатрапа, у часы застою, рэзкападзьмуў і ў сярэдзіне 80-х гадоў.
Не дзіўна, што ў перыяд «маладнякоўства»,калі адна за адной выходзілі ў свет Дубоўкавы кнігі паэзіі – «Там, дзе кіпарысы»,«Трысцё» (абедзве – 1925), «Сгеdо» (1926), «Наля» (1927), да іх аўтара нарастаўнедавер з боку вушастых цэрбераў таталітарнага рэжыму. Паэт паводзіў сябе натуральна– як і належыць творцу, не падладжваўся пад нарматывы афіцыёзу і дыктату, углядаўсяў трывожныя зігзагі часу, унутраным слыхам лавіў прадчуванні сваёй душы, пісаў,што ляжала на сэрцы і не пярэчыла ці пярэчыла кроўным ідэалам. Ён ніколі не быўу палоне ідылічнасці, нават калі пісаў пра Камуну Свету (пра гэту міражную краіну,ілюзорны Эдэм ёсць напамін нават у вершы «О Беларусь, мая шыпшына» («Імкнешся даКамуны Свету»), але ж ёсць там і больш рэальная вяшчуннасць, далёкая ад той ілюзіі,на якую тады хварэлі амаль пагалоўна). Да бачання свету паэт ставіцца філасафічна:кругагляд шырэе не толькі, калі глядзець з вяршыні, але і тады, калі спусцішся са«стромы» ў нізіны, нават у «балатавіны» жыцця («Балоты разлягліся абапал ракі»).У вершы «Не дзівіся» (1925) – уласна вызначаная мудрасць, выкладзеная з акцэнтацыяйрыфмічных сугучнасцей:
Прыспусціся ў даліну з узвышша,
каб узняцца ізноў, і – вышай!
Гэта лёс на спатканне выйшаў…
Трагедыя такога сапраўднага,шчодра адоранага талентам паэта, як У. Дубоўка, пачыналася з таго, што ён ва ўмовахразрастання, нібы ракавай пухліны, сістэмы таталітарызму заставаўся рыцарам праўдалюбства:
Годзе і годзе, таварыш пакорны!
Так жа было, але гэтак небудзе!
Нас недарэмна малолі у жорнах,–
з кожнай пакруткай мацнеліўсе людзі.
Выдзьме ўвесь попел, як ворага,вецер,
выжане рабскую кроў і пакору.
Ён цярпліва стараўся адпрэчвацьатрутныя стрэлы ў свой адрас, застаючыся звычайна ў межах прыроджанай тактоўнасціі далікатнасці. Хоць, бывала, прыходзілася палемічна скрыжоўваць дзіды і клінкі.
Вельмі рана, у сярэдзіне 20-хгадоў, ваяўнічасць запалу яго праўдашукальніцтва азмрочваецца самотай прадчуванняахвярнасці супрацьстаяння:
Паляжам мы, і вецер нашы косці
паточыць, пылам над лясаміразнясе.
А ўсё ж ткі мы шукаем прыгажосці,
штодзённа кленчым мы сваёйкрасе.
Перавыданні сваіх твораў паэтневыпадкова адкрываў раннім вершам, назву якому даў першы радок запамінальнай страфы:
Залатая, асенняя раніца!
Хараством ты на свеце адна.
Сонца ў пушчы глыбокай купаецца
і ніяк не дастане да дна…
Вяшчунная шматзначнасць гэтагаметафарычнага вобраза зыходзіла з таго ж творчага прынцыпу – разумення мастацтваяк адлюстравання хараства, як дараванай пекнаты жыцця. У. Дубоўка быў надзеленынезвычайнай чуйнасцю да ўсяго прыгожага ў свеце і чалавеку. Паэт проста не можаскласціся, развіцца, каб у дасканалых формах красы не асэнсоўваць светапазнанне.Відаць, таму ў любой суровай рэчаіснасці, у пекле выпрабаванняў яго паплечніца-красаніколі не здраджвала яму, дапамагала трымацца, не ўпасці, верыць у ачышчэнне чалавекаад бруду антыкрасы. Гэтая якасць натуры паэта, умацаваная на яго жыццёва-творчыхшляхах 20-х гадоў, гартавала супрацьстаянне яго духу.
Выпрацоўваючы ў асяродкахвысокай культуры свае ідэалы хараства, У. Дубоўка паэтызаваў і разумна ўзважваўіх, як і ўсё ў жыцці, філасафічна і мудра. Паняцце сапраўднай красы зарадзіласяў самасвядомасці паэта як спрадвечна людская ненатольная прага гармоніі, дабра іпраўды. Красой не толькі трэба захапляцца, яе трэба апантана шукаць, маліцца наяе і ў слове, і ў грамадзянскім дзеянні. Яе трэба мужна сцвярджаць, трэба змагаццаза яе. Нездарма сам паэт быў унутрана падрыхтаваны да высокаахвярнай гатоўнасціў імя хараства. У вершы «Ці снег, ці завея» (1926) ёсць роздумна-спавядальныя радкі,скіраваныя ў самога сябе і ў цэлы свет: «Нашто укарочваць // спатканні з красой».Гэта прадчуты лірычны драматызм уласнага лёсу. Таму падобныя радкі – як судакрананнез токам.
Краса паэта была гордай красой.Гордая краса – гэта Дубоўкаў дэвіз. Яна паказвае на вядучую якасць светабачанняпаэта. Эстэтычнага сцверджання варта толькі тое, што сапраўды прыгожае, з-за чагонават жыццём ахвяраваць паэт унутрана гатовы, калі такое будзе суджана лёсам: «Жыццёаддам я хараству...». За такімі словамі, што з'явіліся ў другой палове 20-х гадоў,па сутнасці, стаяла цэлая праграма грамадзянскага і эстэтычнага служэння, актыўнагадзеяння, пацверджаных асабістым лёсам.
1958 г. стаў новай жыццёва-творчайвяхой, з якой пачаўся адлік «другога нараджэння» паэта. На гэтым этапе, калі распачаўсядухоўны наступ разняволеных гуманістычных і дэмакратычных памкненняў у грамадстве,У. Дубоўка не пісаць не мог. Ён прагна ўдыхаў навальнічныя павевы нібыта зноў адроджаныхідэалаў маладосці. Праграмны верш «Нам некалі са смуткам знацца» (1958) засведчыўпоўнае надзей жыццесцвярджальнае стаўленне паэта да карэнных перамен – за адзінгод з'явілася каля паўсотні паэтычных твораў паэта, лепшыя з якіх склалі дзве вялікіянізкі – «таежную» «Чакае ля берагу човен мяне» і «Пасля вандравання».
Творчым плёнам падарожжа У.Дубоўкі па Палессі стала кніга «Палеская рапсодыя» (1961 г; у 1962 г. за яе У. Дубоўкубыла прысуджана літаратурная прэмія імя Я. Купалы). У палескую месячную вандроўку(разам з В. Віткам) ён выправадзіўся нібы дзеля прычашчэння з першавытокавых крыніцроднай зямлі. Вочы поўніліся ўражаннямі новых вобразаў свету духоўна блізкіх людзей,дзівоснай прыроды, гэта было душэўнае далучэнне да ўсяго, ад чаго паэт быў гвалтоўнаадарваны. Была сапраўдная ўцеха кроўнага судакрананння, ажыўленне як бы засмяглыхкапіляраў адзінага кровазвароту. Можна зразумець такое ўласцівае для натуры паэтазахапленне прыроднай красой лясоў, рэчак і людскіх душ («Якая ўрачыстая хвойка?!»,«Звяршым мур», «Яна пасыпала на дошчачку зярнятак...»). Сучасная прасветленасцьхараства пераплецена са шматлікімі экскурсамі ў старадаўняе мінулае («Пінск», «ГербМазыра»), са шматзначнасцю народных паданняў («Мілавіца», «На Замчышчы ў Тураве»).Поўная шматзначнага досціпу «Народная казка пра Бацяна» вяртае нас актуальнасцюалегарычнага падтэксту да аналагічных творчых пераасэнсаванняў народных казак-прытчаўу паэме «Кругі». Калісьці Боця, будучы чалавекам, неасцярожна выпусціў з мяшка гадаў,а яны, як на бяду, распладзіліся – цяпер паспрабуй іх вылавіць: «Ходзіць Боця ўчырвоных боцях // па дрыгве, амшарах. // Ён збірае гадаў на балоце, // адбывае кару».
Лірычныя паэмы «Студэнт» (1924),«Кляновыя лісты» (пазнейшая назва «Камсамолка Ганна»), «Наля», «Там, дзе кіпарысы»(усе – 1925), «Плач навальніцы» (1926), напісаныя ў маладнякоўскі час, засведчыліадметны тып ліра-эпічнага мыслення У. Дубоўкі. Гэта былі своеасаблівыя ўваходзіныў лірычны эпас, заснаваны не на падзейнай сюжэтнасці, а на імпульсіўным самавыяўленніжывога пачуцця, на яго пераходах і нечаканых перападах, эмацыянальнай настраёвасці,якія надаюць адпаведную танальнасць «мелодыям». Гэта цыклы «мелодый»-вершаў, песнітрывожна-балючых перажыванняў, якія ўскалыхнуты нейкай рэальнай з'явай, рэчыўнымфактам. Паэмы істотна разгортвалі і паглыблялі магчымасці лірычнага светапазнання.Змястоўнасць лірычнага перажывання ў ранніх паэмах абумоўлівалася тым цікавым фактам,што амаль усе яны так ці інакш звязаны з асабліва балючай «тэмай» разарвання Беларусіна Усходнюю і Заходнюю. Спачатку дужа верылася, што тут, на ўсходзе, у родным Мінску,і сапраўды будуецца Беларускі Дом. Ды з высокіх пасад у Маскве, спрыяючы як магагэтаму адраджэнскаму будаўніцтву, У. Дубоўка пільным вокам улаўліваў дзіўныя праявызнешне вонкавай тынкоўкі і абмалёўкі «этнафасаду» гэтага Дома. Спакваля ўжо чынілісяімперскія захады рабунку над свядомымі нацыянальнымі коламі інтэлігенцыі, зманьванняяе з-за мяжы да вяртання і актыўнай нібыта «адбудовы» нацыі. Над інтэлектам нацыізгушчаўся навальнічна-таталітарны гвалт. Адна з лепшых ранніх паэм «Плач навальніцы»была менавіта «плачам», што, нібы рэквіем, прагучаў па ахвярах рэпрэсіўнага гвалту.Голас болю быў узняты супраць рэпрэсій, што лютавалі ў заходнім бацькоўскім краі.Можна было праводзіць пэўныя паралелі і з Усходняй Беларуссю.
Паэма «Кругі» (1925), прысвечанаяА. Бабарэку, адкрыла ў асобе аўтара вялікага і нястомнага шукальніка новых шляхоўі сродкаў далейшага абнаўлення паэтычнага эпасу. У. Дубоўка нечакана, рызыкоўнаі смела пачаў уводзіць у задумы і кантэкст сваіх паэм казачны эпас – як адно з працаёмкіхвымярэнняў жанравай шматзначнасці паэмы. Тут, магчыма, не абышлося без творчаганаказу М. Багдановіча – духоўная і творчая пераемнасць яго вопыту праглядаецца ўпаэзіі Дубоўкі па многіх лініях. У паэме «Кругі» ўзнікаюць як бы дзве лініі ўнутранагаразвіцця – па гарызанталі і па вертыкалі. Гарызантальны рух – паездка лірычнагагероя з Масквы ў Мінск – сюжэтна ледзь абазначаны, ён трымаецца на эмацыянальнайускалыхнутасці пачуццяў, на змене ўнутраных, часам супярэчлівых станаў (мажор –мінор). Вертыкальны ж рух узнікае з глыбінь мудра згаданых прытчаў, фальклорныхаповедаў, у якіх сітуацыі, вобразы герояў дужа стасуюцца да актуалій новага часу,просяцца ў шматзначныя алегорыі.
У паэмах «I пурпуровых ветразейузвівы», «Штурмуйце будучыні аванпосты!» (абедзве – 1929), якія з'яўляюцца своеасаблівымпрацягам паэмы «Кругі», спакушаны майстар ужо выводзіць на новыя ліра-эпічныя «кругі»аб'ектыўных персанажаў, даверыўшы ім усю складанасць роздуму аб часе. У тым ліку– і алегарычную трансфармацыю павучальных прытчаў і казак. У Дубоўкавы паэмы прыйшлавострадраматычная форма дыялогаў і маналогаў рэзка размежаваных апанентаў: Лірыкаі Матэматыка («I пурпуровых ветразей узвівы»), Пасажыра і Кандуктара («Штурмуйцебудучыні аванпосты!»). Зразумела, што гэта былі хутчэй умоўныя абазначэнні супрацьлеглыхпазіцый, кантрастныя ўвасабленні персаніфікаваных ідэй, чым жывыя, псіхалагічнаіндывідуалізаваныя персанажы. Узнік непазбежны элемент умоўнай схематызацыі – нена карысць мастацкасці. Аднак паэт апраўдваў мэтазгоднасць «пэўнай схематызацыі»,часткова вымушанай пад ціскам абставін, а часткова – і эстэтычна дазволенай як своеасабліваяправамерная форма, як умоўна-мастацкі прыём. Была досыць удала і ёміста выкарыстанадраматычная форма, прыдатная, каб умяшацца ў вострую дыскусію, на якой абгаворвалісякардынальныя праблемы, якія кроўна наспелі ў канцы 20-х гадоў, – як у сферы сацыяльныхзломаў у людскім жыцці, так і ў самім мастацтве і былі закліканы «адлюстраваць»(слова, уведзенае Дубоўкам!) такія зломы татальных перабудоў.
Наватарскія шуканні падказаліпаэту жанравае абазначэнне адной з яго апошніх перадрэпрэсійных паэм – «Камбайн».Гаворачы пра Дубоўкаў «Камбайн», крытыка звычайна абмяжоўваецца характарыстыкай,што дадзена самім паэтам: «Гэта замежнае слова, узятае мною ў англійскай вымове,азначае ў дакладным перакладзе «камбінаваць, суладжваць, спалучаць, змешваць». Прыгэтым асабліва акцэнтуецца эксперыментальнасць жанравай формы. Смелыя шуканні неабыходзяцца без элементу эксперыментальнасці – той долі рызыкі, наватарскага новаўвядзення,якія трэба праверыць на «ўсходжасць», вынесці на суд грамадскасці, замацаваць уяе свядомасці. Новыя структурныя ўвядзенні казак, нататак, лістоў, перакладаў класічныхтвораў (напрыклад, Пушкіна, Байрана), бясспрэчна, дэфармавалі строга эпічны жанравыканон паэмы. Аднак гэтыя разнародныя, на першы погляд, кампаненты ўваходзілі ў кампазіцыйнаеадзінства твора надзіва «суладжана», узаемаспалучана. Азначэнне «камбайн» у гэтымсэнсе стасуецца не толькі да апошняй паэмы, але і да ўсяго трыпціха паэм. Гэтаясвоеасаблівая трылогія паэм, структурна асэнсаваная на адзіных, удала знойдзеныхнаватарскіх прынцыпах формабудовы. Пра наватарства адкрыццяў гэтай формабудовы можнагаварыць без перабольшванняў. У. Дубоўка таленавіта прадугадаў нараджэнне асобнайжанравай разнавіднасці паэмы – камбінаванай. Няхай жанравае абазначэнне «камбайн»і не прыжылося ў беларускай паэзіі, затое застаўся структурны тып камбінаванай паэмы.Непазбежнасць яе ўзнікнення была дакладна ўлоўлена Дубоўкам. Паэтам была адкрытаі сцверджана арыгінальная тэндэнцыя ў жанравым руху паэтычнага эпасу. Жанравы варыянткамбінаванай паэмы не без поспеху пачалі распрацоўваць пазней Я. Еўтушэнка, А. Вазнясенскі,I. Драч, Р. Барадулін, А. Вярцінскі і многія іншыя паэты.
Да прасветленага матыву «рапсодыі»належаць, па сутнасці, і Дубоўкавы паэмы, балады, напісаныя пасля вызвалення з лагераўі вяртання ў свет родных людзей – у тым жа шчодрым на адроджаную творчасць 1958г. з'явіліся «Перад іменем Любові», «Закладалі падмурак дзяржавы сваёй...», у 1960г. – «Беларуская Арыядна», у якіх лёсы канкрэтных людзей, іх незвычайная мужнасцьі споведзь.
Высокую культуру майстэрстваУ. Дубоўка выхоўваў на перакладчыцкіх пераўтварэннях А. Пушкіна, Дж. Байрана, У.Шэкспіра – многія з іх творчых узораў, што дужа імпанавалі беларускаму паэту, уводзіўён у свае паэмы, і не проста дзеля экстравагантнасці і незвычайнасці формы, а сутнасна.Напрыклад, у апошняй паэме канца 20-гадоў «Штурмуйце будучыні аванпосты!», напярэдадніарышту, ад'язджаючы з Мінска, У. Дубоўка ўводзіць у фактуру твора вялікі паэтычныфрагмент (на 80 радкоў) паэмы Байрана ў сваім перакладзе: «Бывай, бывай! Мой родныкрай, // Знікай за небасхіл… Вітацьму неба, воды ўсе, // Айчыну толькі не» (II,186–187). Вялікі англійскі паэт-рамантык, захоплены інтэрнацыяналіст плыў тады,ваяўніча імкнучыся бараніць «грэцкія міфы». «Джордж Байран! Каб ведалі вы // пранашай краіны нядолю, // здратованыя паплавы і ў корань стаптанае поле...» (II, 189–190)– з уздыхам кажа, тоячы шматзначнасць запросін, У. Дубоўка. А ў перакладзе байранаўскага«Шыльёнскага вязня» нямала вычытваецца імпануючага, душэўна блізкага, амаль супольнагастану выпрабаванняў, спазнаных пакут, мужнасці духу пераадолення пякельнага ўвязнення:«Не выкрасліць ніхто слядоў тых дзён. // Яны тыранству вечны шлюць праклён» (II,243). Гэтак жа з асабістай прыналежнасцю да высокіх і трагічных ідэй Байрана былівыдатна пераўтвораны на беларускую мову яго паэмы «Бронзавы век» і містэрыя «Каін».З бездакорнай адточкай, з адпаведна сэнсавай эквівалентнасцю былі перакладзены таксама«Санеты» Шэкспіра (1964).
Уладзімір Дубоўка стварыўвершаваныя казкі для дзяцей «Цудоўная знаходка», «Кветкі – сонцавы дзеткі», «Казкі»,«Залатыя зярняты» і інш. Ён таксам аўтар навукова-прыгодніцкіх аповесцей для дзяцей«Жоўтая акацыя», «Як Алік у тайзе заблудзіўся», «Ганна Алелька», кнігі апавяданняў-успамінаў«Пялёсткі».

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Арочка М.М. Уладзімір Дубоўка // Гісторыябеларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. – Мн., 1999.
2. Чыгрын І.П. Дубоўка Уладзімір // Беларускіяпісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. – Мн., 1993.
3. Дубоўка У. Выбраныя творы: У 2 т.– Мн., 1965.
4. Багдановіч І.Э. Міровіч Еўсцігней //Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. – Мн., 1994.
5. Міровіч Е. П'есы / Міровіч Е. – Мн.,1957.
6. Майсейчык А.А. Галубок Уладзіслаў //Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. – Мн., 1993.
7. Лаўшук С. Рэвалюцыяй акрылены талент// Галубок Ул. Творы – Мн., 1983.
8. Карабанава Л.В. Драматургія УладзіславаГалубка – Мн., 1982.
9. Яцухна В.І. Беларуская малафарматнаядраматургія ХVІ – першай паловы ХХ стст. – Гомель, 2004.
10. Галубок Ул. Творы / Галубок Ул. –Мн., 1983.
11. Атрошчанка А.Я. УладзіслаўГалубок – Мн., 1969
12. Семяновіч А.А. Беларускаясавецкая драматургія 1917-1932 – Мн., 1968.
13. Саннікаў А. Невядомая аднаактоваяп’еса У. Галубка // Беларускае мастацтва. Зборнік артыкулаў і матэрыялаў. Вып.ІІІ. – Мн., 1962.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Понятие о конституции
Реферат Эстетическое воспитание в процессе физического воспитания школьников
Реферат Реферат по этнологии
Реферат 4 ноября – День народного единства горькие уроки смуты
Реферат Literature Essay- A StreetCar Named Desire By
Реферат Организация работы ремонтного участка АТП
Реферат Микробиология дрожжевого производства
Реферат Возможности использования анализатора жидкости Флюорат 02-3м для анализа питьевой и природной воды
Реферат Конституцiйнi права та обов язки громадян України
Реферат Инфляция, ее причины, экономические и социальные последствия. Антиинфляционная политика
Реферат Учет санкционирования расходов бюджета
Реферат Управленческий учет расходов на продажу товаров
Реферат 3. Відділу охорони та збереження тваринного світу Департаменту біотичних ресурсів та екомережі Домашлінець В. Г
Реферат Стручковый перец однолетний (красный перец)
Реферат Економiчна ефективнiсть переробки молока та шляхiв її пiдвищення на прикладi ВАТ "Широкiвський сирзавод" Днiпропетровської областi