Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Творчасць Васіля Быкава і паэзія 90-х гг.

1. Характарыстыкапаэзіі на сучасным этапе: другая палова 90-х гг. XXст. — пачатак XXІст.
Сучасная беларускаяпаэзія – з’ява поліфанічная і шматгранная. У сваім развіцці яна дасягнула значныхэстэтычных вышыняў. Творчасць сучасных паэтаў дае нам адказы на сутнасныя пытаннібыцця, раскрывае хвлюючыя думкі, складаныя перажыванні чалавека ў сённяшнім свецеболю, трывог і надзей. Праблемна-тэматычны дыяпазон сучаснай паэзіі надзвычай шырокі,бо яна – крыніца няспыннага мастацкага самапазнання. “Я” паэта заключае ў сабе шматстайнасцьзместу жыцця: духоўна-душэўнага, сацыяльнага, маральна-фласофскага.
На працягу апошніхдзесяцігоддзяў беларуская паэзія прайшла складаную духоўную і эстэтычную эвалюцыю.Сучасныя паэычныя далягляды насычаны вабнымі фарбамі і колерамі слова. Беларускаяпаэзія абжыла многія эстэтычныя межы на шляху лірычнага і эпічнага асэнсавання жыцця,у распрацоўцы жанраў і формаў верша, вобразна-выяўленчага ладу выказвання.
Жывы свет мараў-памкненняў,радасць быцця і пакуты, боль сумлення ўмяшчае ў сабе сучасная паэзія. Яна ўмее размаўляцьз сонцам і небам, чалавекам і цэлым народам, мінулым і будучыняй.
Апошняе дзесяцігоддзебыло як ніколі спрыяльным для творчай самарэалізацыі асобы. Асаблівае ўнутранаепакліканне, відаць, заўсёды адчувалі І. Чыгрын, Л. Сільнова, В. Рагаўцоў, Зянон,М. Папека, А. Майсеенка, Т. Мушынская і іншыя аўтары, творчасць якіх улілася ў рэчышчасучаснай паэзіі.
90-я гады актывізаваліпрыток маладых талентаў у беларускую паэзію. Выключную ролю ў лёсе паэтаў-пачаткоўцаўадыгрываў часопіс “Першацвет”, які быў заснаваны ў 1992 г. На яго старонках з’явіласяняміла імёнаў маладых паэтаў: А. Пашкевіч, В. Жыбуль, С. Патаранскі, А. Дуброўскі,В. Слінко, У. Гарачка, М. Віч, Т. Барысюк, А. Брусевіч, І. Хадарэнка, В. Корбут,В. Панякевіч, Я. Лайкоў, Я. Дашына, П. Гаспадыніч і інш.
Форматворчасцьі жанраўтваральныя працэсы –найважнейшы фактар развіцця паэзіі апошняга дзесяцігоддзя. У беларускайпаэзіі па-ранейшаму папулярнымі былі традыцыйныя жанры балады, элегіі, санета, паслання,прытчы і некаторыя іншыя. Многія жанры мадэрнізаваліся і набылі мастацка-сінтэтычныхарактар, г. зн. спалучаюць у сабе рысы розных мастацкіх сістэм і стыляў.
У 90-я гады відазмяніласяода, якая набыла эмацыянальную стрыманасць, псіхалагічную заглыбленасць, медытатыўнуюразважлівасць. А на схіле XX стагоддзячас гучных од, гімнаў, барабанных рытмаў наогул мінуў, у паэзіі запанаваў элегічныпафас, матывы адзіноты і скрухі, вечара і змроку:”О, як я хацеў бы // Скласці шчасцяоду, // Каб не мой панылы, //Непазбыўны одум!” (Г. Бураўкін). Пра тое, што стагоддзепадсумоўвала тужлівыя вершы, інтымныя споведзі, у якіх вядучым стаў пачуццёвы драматызм,сведчаць элегіі М. Танка, С. Грахоўскага, Т. Бондар, Ю. Голуба, Н. Гальпяовіча,Л. Галубовіча, Л. Рублеўскай.
Сучасных паэтаў асаблівачаста прыцягвала вершаваная форма санета. Санетнае мысленне асабліва яскрава праявіласяў паэзіі Р.Барадуліна, М. Арочкі, У. Паўлава, Н. Мацяш, Р. Тармоы-Мірскага. іінш. У беларускім санетапісанні з’явіўся нават цэлы вянок санетаў “Апакаліпсіс душы”З. Маразава. Санетны цыкл паэта з’яўляецца першай спробай такога віду як у беларускай,так і ва ўсходнеславянскіх літаратурах. Гэткія ж буйныя санетныя структуры стварыліпазней М. Віняцкі (“Загойвае боль, сінь яснавокай зоркі...”) і С. Шах (“Адухаўленне”).Рэалізацыя фармальнай задачы, аднак, прывяла і да пэўных творчых выдаткаў. Гэтымвялікім па аб’ёме паэтыным тэкстам не ўсюды стае змястоўнай угрунтаванасці мастацтваслова.
У гэты час узрастаецікавасць да формальна-стылёвых эксперыментаў. Наватарства ў галіне паэтычнай формывыявілася ў творчасці М. Танка, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, С. Панізніка, Л. Дранько-Майсюка,А. Глобуса, В. Шніпа, А. Давыдава. Выключную ролю ў далейшым эстэтычным сцвярджэнніформатворчага пачатку мае паэзія А. Разанава. Ён увёў у беларускую літаратуру новыяпаэтычныя формы: вершасказы, квантэмы, пункціры, зномы, на працягу апошніх гадоўдавёў іх мастацкую жыццяздольнасць. Кожная з жанравых форм нарадзілася ў вынікупошуку прыдатнай апраткі для думкі, з імкнення перадаць яе рухомасць, імпульсіўнасць,жывую складанасць. Вершасказ – твор, напісаны на памежжы паэзіі і прозы, гэта паэтычнаямедытацыя, у аснове якой – выяўленне сутнасці рэчы ці з’явы. Многі творы А. Разанаваўяўляюць сабой глыбокія аўтарскія філасафемы (такія вершы паэт называе зномамі).Квантэма – ад слова “квант”, твор, які нясе ў сабе пучок, згустак эмацыянальна-інтэлектуальнайэнергіі. Лапідарнасць, графічнасць малюнка вызначае аблічча разанаўскіх пункціраў.Па-наватарску загучалі версэты А. Разанава. Верагодна, назва паходзіць ад слова“версія”: паэт як бы выказвае пэўную версію свайго разумення свету, пэўнай з’явы.Версэтная форма. як сродак асацыятыўнага мыслення паспяхова скарыстоўвалася У. Арловым,А. Мінкіным, І. Бабковым, В. Слінко.
За апошняе дзесяцігоддзедаволі рваспаўсюджаным зрабіўся зварот да лаканічных форм паэтычнага выказвання.Мастацка-выяўленчыя магчымасці мініяцюры пашыраюць Н. Гілевіч у сямірадкоўях, К.Камейша у сваіх “адзор’ях”, якія складаюцца з двух-шасці радкоў. Экспрэсія слова– таксама важны паказальнік твораў малой паэтычнай формы М. Рудкоўскага, А. Вярцінскага,Ю. Свіркі, Нмацяш, Я. Гучка.
Асабліва раскаванаеі нязвыклае формавыяўленне дэманструюць паэты маладзейшага пакалення. Так, паэтВ. Жыбуль віртуозна напісаў паліндрамічную паэму “Рогі гор”. У паэзііі 90-х назіраеццацэлы каскад відаў і форм верша: рандо, глоса, квінціла, актава, акраверш, тэрцына,айрэна, рубаі, імаё, танка і інш. “Экзатычны” японскі від верша хоку прывабіў паэтаўрозных пакаленняў – ад М. Танка да А. Глобуса і В. Шніпа, пра што красамоўна сведчыцьцэлы зборнік трохрадкоўяў “Круглы год” (1996). У зборніку Э. Акуліна “Крыло анёла”знайшлі ўвасаблене разнастайныя формы верша: як традыцыйныя, добравядомыя (элегія,балада, верлібр, трыялет), так і неардынарныя па сваёй структуры: туюг, газель,концона, віланэль, рытурнэль, паліндром.
Фома верша, як паказваеў многіх праявах сучасная творчая практыка, гэта не проста прыгожы эфект, а мастацка-выяўленчаясамакаштоўнасць паэзіі. Архітэктурныя і фігуральна-адмысловыя пабудовы сучаснагаверша – гэта тое, што нараджаецца ў процівагу звыклай, аднастайнай строфіцы. Пошукіў галіне формавыяўлення, падмацаваныя эстэтычным адзінствам формы і змест, прыкметнаўзбагачаюць архтэктоніку сучаснага верша і стылёвую тэхніку пісьма, прыдаюць беларускайпаэзіі новае аблічча.
Сучасная беларускаяпаэзія вызначаецца меладычна-музычнай экспрэсіяй слова. Менавіта таму яна была запатрабаванамногімі кампазітарамі, якія стварылі на аснове вершаваных тэкстаў шматлікія песні.Некаторыя з іх сталі сапраўднымі шлягерамі. У жанры літаратурнай песні працягваліплённа працаваць А. Ставер, А. Дзеружынскі, У. Карызна, В. Лукша, У. Някляеў. Узнялосяі новае пакаленне паэтаў-песеннікаў – Л. Дранько-Майсюк, Л. Пранчак, А. Бадак, У.Пецюкевіч.
У сучаснай паэзіідалейшае развіццё атрымалі сатырычныя і гумарыстычныя жанры. Быў апублікаваны шэрагананімных паэм. Назіраецца заняпад некалі вельмі папулярнага жанра байкі, які сасупаемесца іншым разнавіднасцям сатырычнай паэзіі. Найбольш плённа ў 90-я гады развіваласяпародыя і эпіграма. Па-майстэрску напісаны паэтычныя пародыі Г. Юрчанкі, А. Зэкава,М. Скоблы, П. Саковіча, Я. Мальца, У. Марука, У. Ералаева. Гэтыя аўтары дасціпнавысмейваюць мастацкія хібы і пралікі сучасных вершатворцаў.
У жанры сатырычнаймініацюры напісаны “дурноты” Р. Барадуліна. Смех паэта бойкі, з’едлівы, часам простанароднагрубы. Сатырычную накіраванасць маюць многія вершы Н. Гілевіча, В. Зуёнка, М. Чарняўскага,В. Жуковіча.
Заўважаецца ўпаэзіі адбітак імклівага рытму і тэмпу ўрбанізаванага жыцця. Беларуская паэзія выяўляепсіхалогію, культуру і філасофію мыслення нашага сучасніка, які адчувае прасторуі дух горада, жыве з ім адным няпростым жыццём.
Сёння ў беларускайпаэзіі творы ўрбаністычнага зместу – даволі прыкметны тэматычны пласт, яны паўнавартнаснаўводзяць нас у космас горада, пакрысе разбураюць стэрэатып пра абсалютную вясковасцьнашай паэзіі XX ст. І погляд на беларусаў, як выключнасялянскую цывілізацыю.
Традыцыйнымі ў беларускайпаэіі заставаліся вершы пра вёску, бацькоўскі кут, родную зямлю. Большасць сучасныхпаэтаў – гэа выхадцы з вёскі, і таму натуральна тое, што з іх вуснаў гучаць песніпра сваё вясковае маленства, родныя сцежкі, дрэвы, лугі і дарогі. У сучаснай паэзіімы сустрэнем багата твораў, напоўненых сардэчнымі пачуццямі пакланення і любовіда Радзімы. Вёска – мацярык, які неадольна прыцягвае да сябе, дае мацунак. У адлюстраваннівёскі паэты, як правіла прытрымліваюцца традыцыйных, мастацка-стылёвых форм і сродкаўвыяўлення, у іх творах пераважае рэалістычна-прадметны характар светаўспрымання.Апошнім часам стылёвыя формы і прыёмы паэтычнага выказвання ўскладняюцца, робяццабольш сінтэтычнымі. Поруч з “вясковымі ідыліямі”, паэтызацыяй душэўнага харастваі мудрасці вяскоўцаў паболела змрочных малюнкаў, драматычных матываў і інтанацый,звязаных з выміраннем беларускай вёскі. Настальгічныя матывы вызнычылі гучанне вершаўВ. Зуёнка, М. Арочкі, Ю. Свіркі.
Развіццё пейзажнайі інтымнай лірыкі заўсёды было характэрным паказальнікам беларускай паэзіі. Паэтычная“кніга прыроды” узбагацілася творамі М. Танка, А. Іверса, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна,Ю. Свіркі, К. Камейшы, В. Гардзея. Прыродаапісальная лірыка – гэта паэтызацыя красыродных краявідаў, глыбока эстэтычнае стаўленне да навакольнага свету.
Сучасная лірыка маевырызную экалагічную накіраванасць. Беларускія паэты прапаведуюць глыбока духоўныяі этычныя адносіны да навакольнага свету. Многія паэты з трывогай рэагуюць на зруйнаваннеспрадвечнага нацыянальнага асяроддзя, выступаюць супраць браканьерства, варварства,глумлення з хараства.
Сучаснаялірыка кахання – хвалюючая песня паэзіі, яна надзвычай багатая на матывы, глыбокія эмоцыі.Паэты выяўляюць самыя патаемныя перажыванні, стан душы. Вершы пра каханне склалікнігі Р. Баравіковай (“Каханне”), Г. Бураўкіна (“Чытаю тайнапіс вачэй” 2001).
Лірыка кахання ў значнайступені прадвызначае духоўна-эмацыянальнае аблічча паэтычнай творчасці М. Танка,Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, А. Лойкі, Я. Сіпакова, А. Вярцінскага, В. Зуёнка,У. Някляева, А. Пісьмянкова, Л. Галубовіча.
Такім чынам, перыяднацыянальна-культурнага адраджэння быў і застаецца да гэтай пары сапраўды паэтычным,уздымным, даў праявіць у творчасці арыгінальнасць, асобасны пачатак, майстэрства.
2. Праблематыкааповесці В. Быкава “Мёртвым не баліць”
У шмат якіх адносінахпаваротнай для лёсу Васіля Быкава была аповесць “Мёртвым не баліць”. Яна з’явіласяў друку ў 1965 годзе ў ліпеньскім і жнівеньскім нумарах часопіса “Маладосць”. Усціслым аўтарскім выкладзе яна гучала так: “Мінулая вайна паказала, якім высокімі нізкім можа быць чалавек. Да якой велічы могуць узняцца адны, і да якой нізкасціапусціцца другія”. Гэты твор пра “чалавечнасць, без якой немагчыма было выстаяцьу бязлітаснай барацьбе”. І не выпадкова, закранаючы тэму чалавечнасці, В.Быкаў згадваепра адмоўныя вынікі культу асобы.
Васіль Быкаў, падчаснапісання аповесці адштурхоўваўся ад таго, што было перажыта ім самім. Ён не разпадкрэсліваў, што твор мае шмат біяграфічнага, а сюжэтныя сітуацыі ўзяты “простаз маёй франтавой рэчаіснасці”. Аднак, нельга думаць, што пісьменнік літаральна выкарыстоўваўтолькі тое, што адбывалася ў сапраўднасці. Без творчай фантазіі не абыходзяцца іў дакументальна-гістарычнай, дакументальна –мастацкай прозе. Хоць там домысел маестрогія абмежаванні. У сваёй мастацкай аповесці, якая на строгую дакументальнасцьне прэтэндуе, творчым вымыслам карыстаўся са значна большай свабодай.
Акрамя канвы падзей,аўтару трэба было стварыць вобразы людзей, што заўсёды складае галоўны клопат пісьменнікаў мастацкім творы. Бо ніякі падзейны ланцуг не ажыве без пераканальных чалавечыххарактараў.
Аповесць у асаблівайступені “павернута” да таго комплексу чалавечых і грамадскіх адносін, якія моцнаўплываюць на жыццё наступных пакаленняў. Паказ мінулага перакрыжоўваецца э паказампасляваеннай сучаснасці. У творы быў зададзены такі ўзровень мастацкай праўды, даякога тагачасны чытач, а тым больш ідэалагічныя службы проста не дараслі.
Калі ацэньваць гэтытвор не толькі па яго мастацкіх адметнасцях, а перш за ўсё па тым, наколькі праўдзівапаказваецца ў ім чалавек на вайне, дык можна сказаць, што Быкаў пры ўсёй сваёй эстэтычна-выяўленчайнавізне ў творчай практыцы пісьменніка застаўся ў аснове сваёй ранейшым. Ён зноўнапісаў пра вайну вельмі праўдзіва мужна, але яшчэ з большым згушчэннем драматызму,з большым трагедыйным напалам.
Аўтара аповесці папракаліў знарочыстым згушчэнні фарбаў, у празмерным нагнятанні трагічнага гучання, у празмернасціпаказу і дэгераізацыі персанажаў. Так выявілася паўвекавая адарванасць літаратурысацрэалізму ад вялікай класічнай традыцыі, якая заўсёды лічыла праўду мэтай рэалістычнагамастацтва.Так, “Мёртвым не баліць” – твор жорсткі, да краёў напоўнены драматыззмамі трагедыйнасцю. Але вінаваты ў гэтым не столькі пісьменнік, колькі сама вайна,якая жорстка абыходзілася з чалавекам. Быкаў жа сваёй аповесцю сцвярджаў элементарнае:што пісьменнік глядзіць на свет праз прызму чаллавечай душы і што пагібель аднагочалавека азначае катастрофу сусветнага значэння.
Назва аповеці “Мёртвымне баліць” утрымлівае ў сабе і працяг: “баліць жывым”. Вельмі баліць душа малодшагалейтэнанта Васілевіча, які выжыў, але не забыў пра найгоршае, што запомніў на вайне.Прырода душэўнага болю, ад якога не можа пазбавіцца Васілевіч, больш глыбокая іскладаная, бо ў ім, у адрозненні ад фізічнага болю, сканцэнтраваліся ўсе вострыясупярэчнасці ў счасным свеце, якія перараслі ў востры канфлікт.
Надзейна, пастаяннаі нязменна на вайне, ды як потым выявілася і пасля вайны, толькі адно – боль. Менавітаён і не дае ўзняцца вышэй за падзеі, думаць пра маштабнасць ахопу.
У герояў з аповесцібылі прататыпы. Яны дапамагалі вывяраць твор на максімальную праўдзівасць. Героіў аповесці змагаюцца да апошняга ў самых неспрыяльных, сапраўды трагедыйных абставінах.Яны – людзі звычайныя, але выкладваюцца да канца, ужо тым самым праяўляючы немалыгеразм, а то і самаахвярнаць.
Героі аповесці “Мёртвымне баліць”, якім трэба ахвяраваць сабою, каб спыніць танкавую атаку ворага, выказваюцьнямала крыўды, нараканняў на розныя недагляды, з-за якіх тая атака аказалася нетолькі магчымай, але і нечаканай. Яны часам адкрыта абураюцца. Але гэта няцяжказразумець, ўлічыўшы хоць бы тое, што людзям, паказаным у аповесці, пакуль яны яшчэжывыя, баляць свежыя раны, асаблва нясцерпна, калі іх пачынаюць вярэдзіць, абражаючыбеспадстаўнымі падазрэннямі тых, хто зрабіў для перамогі ўсё магчымае і немагчымае.
Бязглузда, у вынікунейчага недагляду, злачыннай памылкі, гінуць сябры Васілевіча. У гэтым свеце ўсёпераблыталася, ператварылася ў сваю супрацьлегласць, але якраз тады, калі здаецца,што нічога больш горшага не здарыцца, бо ўжо надышоў край усяму, як адбываецца яшчэнешта такое, што не ўкладваецца ў свядомасць. На мінным полі, куды байцы трапіліпа віне Сахно, падрываецца Каця Шчарбенка, дзяўчына, што хавае сваю спагаду да іншыхза вонкавай грубасцю і рэзкасцю, але гэтым і выклікае сімпатыю да сябе. Немітусліва-дзелавітая,надзейная пры любых нечаканасцях Каця, па сутнасці сама, па дабраце сваёй спагадлівайда людскіх пакут душы, увязалася ў тую страшэнную калатнечу, якая стала для яе апошняй.“І тут я разумею: яна памрэ! Але гэта дзіка, гэта жахліва! Гэта злачынна і ненатуральна:чаму гіне дзяўчына, калі мы, трое мужчын салдат, застаёмся жывымі?”.
І ў гэтым, і ў іншыхвыпадках герой Быкава сутыкаецца з поўнай бязглуздзіцай, растлумачыць якую немагчыма,бо ён жыве і дзейнічае ў свеце абсурду. Ужо згаданы Васілевіч займае ў аповесціцэнтральнае месца. Яму аддадзена найбольш з таго, што было перажыта Васілём Быкавымпад Кіраваградам. Ад імя Васілевіча вядзецца апавяданне ў творы.
Як сапраўдны быкаўскігерой, Васілевіч не вызначаецца нейкай асаблівай прыкметнай мужнасцю. Наадварот,у шэрагу эпізодаў ён выглядае нават менш гераічным, чым некаторыя яго таварышы.І ўвогуле ён паказаны са звычайнымі чалавечымі рысамі, але ўсюды вельмі пераканальна,гыбока, з сапраўды быкаўскай псіхалагічнай дакладнасцю. Яму нялёгка трываць боль,ісці на міннае поле, вельмі не хочацца паміраць. Але ва ўсіх рашаючых момантах Васілевічаказваецца на вышыні. А калі трэба, дык ён пойдзе і на самаахвярнасць, як у тойбарацьбе супраць нямецкіх танкаў, дзе Васілевіч толькі выпадкова застаўся жывы,зусім не разлічваючы на гэта.
Аднак калі Васілевічнамагаецца неяк адолець навакольны абсурд і ўтаймаваць стыхію хаосу, што цалкамадпавядае яго чалавечай натуры і светламу розуму, то Сахно, не ўсведамляючы сваёйразбуральнай, дыструктыўнай дзейнасці, здаецца, робіць ўсё, каб паскорыць працэсраспаду чалавечай асобы. Ён у дзікай сітуацыі, калі небяспека раскладзена амальу роўай ступені для кожнага, спрабу выгадаць, выпраўяючы наперад то аднаго, то другогаз малодшых па званню. У выніку – пакутлівая пагібель жанчыны, якую невядома хтопаслаў на вайну. “Менавіта гэта жорсткасць, — адзначаў Быкаў,- была адной з галоўныхпрычын нашых нябачаных у гісорыі страт, калі жыццё салдата каштавала менш за цынкавуюскрынку вінтовачных патронаў...”.Быкаў глыбока выявіў поўную бездухоўнасць Сахно,тое, што гэта чалавек з двайнымі меркамі і двайной мараллю. Яго “жалезная цвёрдасць”жорсткасць і бязлітаснасць накіраваны толькі на іншых. Не жадаючы асабліва рызыкаваць,Сахно ідзе ўжо пракладзеным следам, аплачаным чалавечымі жыццямі. Няма яго і сяродтых, хто кладзецца пад танкі, ахвяруючы сабой дзеля будучай перамогі.
Аповесць “Мёртвымне баліць” нагадвала, як цяжка адбываецца ў свеце накапленне чалавечнасці і як шпаркаможа быць зруйнавана дасягнутае крывавай цаной: “воля і мір – занадта кволыядрэўцы, каб іх можна было вырасціць без усеагульнага клопату ўсёй трохмльярднайсям’і”. У пасляваенным роздуме Васілевіча шмат публіцыстычнага пафасу і сцвярджэннягуманістычных каштоўнасцей. Часам сапраўды ствараецца ўражанне, што аўтар, ахопленыжаданнем выказацца напоўніцу, як бы адстаўляе свайго героя ўбок і сам уступае ўадкрытую палеміку з магчымымі апанентамі. Сам аўтар зазначае:”Тады нам усё гэтаўяўлялася па-рознаму, але цяпер бачыцца ўсё ясней: нашы ахвяры былі недарэмныя, кожная кропля крыві, пралітая на полі бою, так ці іначай набліжала нашуперамогу, таму што ў той вайне і нашым жорссткім адзінаборстве пераважвала толькічаша, да краёў напоўненая чалавечай крывёю. Мільёны чалавечых жыццяў –красамоўнае таму сведчанне. Можа быць іменна таму на нашым баку аказалася перамога,значэнне якой непераходнае для чалавецтва”.
Ветэран Васілевіч,якога такія, як Сахно і Гарбацюк, лічылі “ротным Ванькам”, здольным адно падпарадкоўвацца,нясе ў аповесці дух змагання за свааю чалавечую годнасць ва ўмовах неспрыяльныхакалічнасцей. Выпадак выключны, можа, нават, унікальны, калі адзін з многіх,хто зведаў што такое вайна, гэтак небывала абвострана ўспрымае падзеі і гытак хваравітарэагуе на магчымыя наступствы людской забыўлівасці. Вось чаму мы бачым героя ў фіналетвора перад вітрынай кнігарні, бо сярод мноства кніг, у якіх сканцэнтраваны эмоцыі,роздум і надзеі ўсіх часоў і народаў, павінна быць кніга, што перадае яго боль іяго памяць.
У аповесці “Мёртвымне баліць” яе аўтар, прыхільнік строгага рэалізму, які сам называе “бесстароннім”,“неперадузятым”, наблізіўся да разгадкі мінулых трагедый, бед і паражэнняў. Не зважаючына негатыўную рэакцыю літаратурнага чынавенства на публікацыю гэтага твора, ён рабіўсваю справу, бо “свет, што раздзіраецца паміж дабром і злом, чакае не элегічныхпеснапенняў, а лекара і выратоўцы”.
Вельмі важны для разуменняўсёй мастацкай канцэпцыі твора гістарычны аптымізм пісьменніка асабліва выразнагучыць у раздзелах, якімі завяршаецца сюжэтная лінія, прысвечаная пасляваеннамужыццю. Гэтыя раздзелы дазваляюць бачыць, што пякучая нянавісць да сахно і гарбацюкаўне спустошыла жывую душу Васілевіча, не пазбавіла яго чалавечнасці, якая цяпер,пасля ўсяго перажытага, выяўляецца ў яго гэтак жа паслядоўна і моцна, як і ранейда сутыкненнем са злавеснымі тыпамі. Яна адчуваецца і ў добразычлівым стаўленніда моладзі, і ў глыбокай удзячнасці да тых, хто ратаваў яго ў гады вайны, і ў ягонымшматзначным, часам публіцыстычна завостраным, па-філасофску заглыбленым роздумепра пільную неабходнасць для чалавецтва барацьбы за мір, пра гаючую сілу прыроды,каштоўнасць жыцця з усёй яго нялёгкай клапотнасцю.
З адкрытай публіцыстычнасцю,увогуле, нярэдкай у аповесці “Мёртвым не баліць”, сцвярджаецца тое, што ахвяры,прынесеныя дзеля перамогі, у сваёй сутнасці не былі дарэмнымі, вылучаецца думкапра неадольнасць жыцця, падводзіць качатковую рысу ўсяму, што паказана ў творы,завяршаючы яго на падкрэслена аптымістычнай ноце.

Літаратура
 
1.  Гісторыя беларускай літаратурыXX стагоддзя. У 4 т. Т.З – Мн.: Беларускаянавука, 2002.
2.  Гісторыя беларускай літаратурыXX стагоддзя. У 4 т. Т.4 – Мн.: Беларускаянавука, 2002.
3.  Бугаёў Д. Васіль Быкаў: Нарысжыцця і творчасці. – Мн.: Нар. асвета, 1987.
4.  Буран В. Васіль Быкаў. Мн., “Маст.літ.”, 1976.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.