Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Самуіл Іванавіч Маскевіч

ПЛАН
УВОДЗІНЫ
1. САМУІЛ ІВАНАВІЧМАСКЕВІЧ. БІЯГРАФІЯ
2. АСОБАМАСКЕВІЧА Ў ГІСТАРЫЧНЫМ КАНТЭКСЦЕ
3. КУЛЬТУРА ВЯЛІКАГАКНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў XVI-ПАЧАТКУXVII СТ
4. ТЭМАТЫКА І ЗМЕСТМЕМУАРАЎ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
ЛІТАРАТУРА

УВОДЗІНЫ
У 2010г.спаўняецца 430 год з дня нараджэння Маскевіча Самуіла Іванавіча (1580-1642),в.Сэрвач Навагрудчына, (цяпер Карэл. р-н), пісьменніка, мемуарыста, грамадскагадзеяча.
Расія адзначае 4лістапада Дзень нацыянальнага адзінства – дзень вызваленьня Масквы ў 1612годзе. Нашы продкі бачылі тыя падзеі з-за іншага боку крамлёўскага муру. Аднымз іх быў Самуіл Маскевіч з мястэчка Сэрвач пад Навагрудкам. З 21 году –прафесійны ваяка. У 1609 годзенаняўся дабраахвотнікам у войскаРэчы Паспалітай, што выправілася на Маскву… -ПішаАляксей Бацюкоў.[1]
Вобразы галоўныхмаскоўскіх паўстанцаў, забранзавелыя на Краснай плошчы Крамля, апетыя арыямі ідзіцячымі вершыкамі «Сусанін-герой», праз жывучую расейскую імперска-савецкуюспадчыну дагэтуль складаюць выразны эмацыянальны кантэкст, праз які большасцьбеларусаў успрымае падзеі гэтай гісторыі. Некаторыя, згадваючы, што заведзеныяў балоты палякі былі не толькі палякамі, але і нашымі суайчыннікамі. Але пакульвыправа шляхты Рэчы Паспалітай на заваяванне маскоўскай сталіцы не атрымала ўнашай нацыянальнай гістарыяграфіі істотнай увагі, так і застаецца гэтаянастальгія па адэкватнасці ўспрыняцця абстрактнай і найчасцей–безэмацыянальнай. Можна было б традыцыйна жаліцца, што і тут далі махулітаратары, не стварылі грандыёзных у сваёй патрыятычнасці твораў, але па-першае,тая ж няхай і славутая Клушынская бітва – далёка не адзіная і не першая ў спісенеапяянай воінскай славы беларусаў, а па-другое… такі, ці блізкі да такога,твор ёсць.

1. САМУІЛІВАНАВІЧ МАСКЕВІЧ. БІЯГРАФІЯ
Самуіл ІванавічМаскевіч (1580--1642) паходзіў з шляхецкай сям'і сярэдняй заможнасці з мястэчкаСэрвач пад Навагрудкам. Вайсковая служба Самуіла пачалася пасля атрыманняадукацыі ў Навагрудку з удзелу ў ваенных дзеяннях у Прыбалтыцы падКокенгаўзенам (1601). Летам 1607 г. узбунтаваная М. Забжыдоўскім і Я.Радзівілам шляхта падняла рокаш супраць караля Жыгімонта IIIВазы. У сувязі з гэтым набіралася войска супраць паўстанцаў, і С. Маскевічпайшоў на службу да каралеўскага ротмістра Яна Гратуса Тараноўскага і шматпаездзіў па розных месцах Галіччыны, пакуль не быў скарочаны ў выніку недахопусродкаў на ўтрыманне вайскоўцаў. Тады С. Маскевіч перайшоў на службу ў харугвукнязя Януша Порыцкага і браў удзел у бітве з ракашанамі пад Гузавам. Яшчэ неспынілася хваляванне пасля рокашу, як стала вядома, што маскалі скінулі зпасада Ілжэдзмітрыя, але ён быццам уцёк і рыхтуе новы паход на Маскву дзеляавалодання тамтэйшым царскім пасадам. У студзені 1609 г. пачаўся набор войска, і С. Маскевіч уліўся ў шэрагі каралеўскіх валанцёраў. Урэшце маладышляхціц апынуўся ў Расіі, дзе ўзяў удзел у аблозе Смаленска, паходах на Рослаўі Белы, а таксама ў славутай Клушынскай бітве. З каралеўскім войскам С.Маскевіч апынуўся ў расійскай сталіцы. Неўзабаве пачалася вайна на чале з К.Мініным і Дз. Пажарскім, рэчпаспалітае войска было разбіта. С. Маскевічвярнуўся дахаты, пасля нейкі час працягваў службу, нават ездзіў да караля і навальны сойм як прадстаўнік вайскоўцаў, але нарэшце звольніўся і паступіў даЖыгімонта Карла Радзівіла. Не заладзіўшы з новым гаспадаром, С. Маскевічпакінуў яго і ў 1617--1618 гг. стаў дэпутатам трыбунальскага суда адНавагрудскага павета, крымінальным суддзёй, а пасля земскім пісарам уНавагрудку.
Багатае нападзеі жыццё адлюстравалася ў Дыярыушы, які складаецца з дзвюх частак:дзённікавай (1594--1604) і ўласна мемуарнай (1605--1621), напісанай пазней.Па-салдацку наўпрост пісьменнік выказвае свае думкі пра акаляючую рэчаіснасць,дае непрадузятую характарыстыку не толькі шляхціцам, сваякам, але і магнатам, ачасам — і ўсім парадкам у Рэчы Паспалітай. Цікава пры гэтым, што каліранейшыя, ды і пазнейшыя мемуарысты пісалі свае творы з дыдактычнымі мэтамі,г-зн. дзеля павучання дзяцей і ўнукаў, С. Маскевіч нікога не збіраўся павучацьнават не арыентаваўся на чытацкія густы, застаўшыся незалежным як у ацэнкахлюдзей і падзей свайго часу, так і ў саміх творчых прынцыпах.
Чалавек шчыраганораву, аўтар лёгка сыходзіўся з людзьмі, карыстаўся іх даверам і меў шматсяброў сярод маскоўцаў. Перад пісьменнікам адчыніліся дзверы лепшых маскоўскіхдамоў. Адораны багатай вобразнай памяццю, ён надзвычай цікава аднавіў настаронках свайго твора побыт, норавы, звычаі тагачаснага маскоўскага баярства.Асабліва ўразіла яго як еўрапейца стаўленне маскоўцаў да жанчын, расійскаезаканадаўства і абгрунтаванне самаўладства. Нямала ўвагі аддаў ён і апісаннюпалацаў і інтэр'еру Маскоўскага Крамля, крамлёўскіх цэркваў, патрыяршыхусыпальніц і асабліва Кітай-горада і маскоўскага гандлю. Праз гэтыя апавяданніпра ўбачанае, праз стаўленне да баяр і простага люду чужой краіны, дасуайчыннікаў і саслужыўцаў выяўляецца, напэўна, галоўная рыса асобы СамуілаМаскевіча — нейкая вытанчанасць, прыраджоная інтэлігентнасць натуры, штопрыўзняло вобраз аўтабіяграфічнага героя над асяроддзем, дазволіла акінуцьпозіркам усе падзеі Смутнага часу і непрадузята ацаніць іх, грунтуючыся наагульначалавечых каштоўнасцях. А значыць, шчырасць і праўда, праўда — гістарычная, чалавечая, мастацкая — была галоўным прынцыпам творчасці С.Маскевіча, і гэта абумовіла высокія вартасці ягонага твора.
2. АСОБАМАСКЕВІЧА Ў ГІСТАРЫЧНЫМ КАНТЭКСЦЕ
Самуіл Маскевічбыў родам ліцвін, са шляхецкага роду, які меў уладанні ў Навагрудскім, ПінскіміСлонімскім паветах. Ён рана выйшаў на арэну вайны і не пакідаў яе да канцасвайго жыцця. Рэч Паспалітая ў канцы XVIст і ў пачатку XVIIст. варылася ў віры ваенных дзеянняў: бесперапынныя рокашы ці паўстанні шляхтысупраць караля і сейма, войны са шведамі, з татарамі, з туркамі, з казакамі, недавалі ёй ні хвіліны спакою, і неўтаймаваная шляхта не апускала мяча. Саз’яўленнем Самазванцаў у Расіі, адкрыўся ёй тэатр вялізнейшы: паны кінуліся ўМаскву па славу, па здабычу, спачатку па кроках Атрэп’ева, потым за Тушынскімзлодзеем, пад сцягамі Жалкеўскага, Струся, Рагажынскага, Лісоўскага, Сапегі ііншых правадароў, якімі так славіцца час Сігізмунда III. Захоплены агульнымпрыкладам і прыроднай адвагай, Маскевіч пакінуў маці, вотчыну і пайшоў даСмаленска ў войску Сігізмунда паводле тагачасных звычаяў на ўласных конях, затрадам пахолікаў. Тут ён прастаяў каля 8 месяцаў; неаднойчы хадзіў на прыступ,здзіўляўся доблесці Шэіна, мужнасці народнай; але не дачакаўся заканчэнняасады: харугва князя Порыцкага, у якой ён быў паручыкам, далучылася да атрадагетмана Жалкеўскага, якога накіраваў кароль, каб разбіць рускіх, што спяшалісяна дапамогу Смаленску. Жалкеўскі ўзяў з сабой не больш за 3000 чалавек, прычатырох гарматах, з намерам рассеяць 60000 маскалёў, авалодаць Масквой, скінуцьШуйскага з прастолу і ўзвесці Уладзіслава. Смелы гетман напаў на ўмацаванылагер пад Клушынам: бой быў жорсткі; рускія стаялі цвёрда; палякі-ліцвіныбіліся адчайна; кожная рота іхняя ўступала ў справу па 10-12 разоў; роцеПорыцкага было найбольш горача; харугва гатовая была ўпасці; але немцыздрадзілі, і расійскае войска было разбіта цалкам і адступіла ў Маскву.Жалкевіч ішоў за імі следам, падступіў да сталіцы, дзе там ўжо скінулі Шуйскга,усталяваў мір з баярамі і пасадзіў на царскі прастол каралевіча Уладзіслава,якому хутка прынесла прысягу ўся Расія.
Ва ўсіхпералічаных падзеях Маскевіч прымаў дэтальны ўдзел: у Клушынскай бітве ёнзмагаўся да страты прытомнасці; цэлы дзень гнаўся за бяжаўшымі маскалямі; вёўперамовы з немцамі; а пад Масквой, пасля ўсталявання міру, прыводзіў народ ібаяраў да прысягі. Пасля вяртання Жалкеўскага да Сігізмунда, ён застаўся ўМаскве, пад галоўным начальствам Гансеўскага. Тут ён пазнаёміўся са знатнымімаскалямі, часта піраваў у іх на вяселлях, сяброўскіх вечарынах; аглядаўсталіцу, заўважаў яе выдатныя мясціны, сачыў за норавамі і звычаямі. Паміжіншым, жыхары Масквы, якія падмануліся ў сваіх спадзяваннях, вырашыль прагнацьдзёрзкіх іншаземцаў, і гуртам напалі на палякаў. Маскевіч паспеў зачыніцца ўКрамлі разам з атрадам Гансеўскага; паліў і нішчыў сталіцу; біўся з Ляпуновым,з Трубяцкім; неаднойчы выходзіў на пошукі з панам Струсем і Хадкевічам. Калі жубачыў, што палякам не утрымаць за сабой Расію, то ўбраўся на Айчыну незадоўгада паўстання Пажарскага. У Рэчы Паспалітай ён далучыўся да канфедэратаў, якіяпатрабавалі ад караля жалавання за паход маскоўскі, і здабыў-такі грошы накаралеўскіх вотчынах. Нарэшце, атрымаўшы ўсё, чаго жадаў, спыніў сваю дзейнасцьу чыне палкоўніка.
Маскевіч вёўпадрабязны дзеннік, з 1594 па 1621гг. усяго, што здавалася яму цікавым, што ёнсам бачыў і рабіў, што яго радавала і засмучала.Запісваючы дзень за днём, длясябе, без усякіх думак пра нашчадкаў, ён распавядзе нам пра пабег Налівайкі,пра смерць бацькі, пра вяселле сястры, пра барацьбу караля з ракашанамі, праТушынскага злодзея, пра асаду Смаленска, пра Клушынскую бітву, пра рабаваннеМасквы, пра голад, холад, пра родненскую капусту, пра загублены крыжык, прагероя Ляпунова, пра гуляку Бржазіцкага, пра чарцей, піры, бітвы Жалкеўскага зтуркамі.
Сачыненніпадобнага роду заўсёды цэнныя для нашчадкаў: нават летапіс манастырскі, келейнысшытак манаха, які збірае народныя паданні, можа патлумачыць многае, чагонельга знайсці ў самых важных дзяржаўных актах; Маскевіч жа бачыў сваімі вачыматакія справы, якія, напэўна, ніколі не паўтарацца. Больш за тое: ён глядзеў нарэчы поглядам назіральніка, апісваў убачанае не без мастацтва, і, што вельміважна, любіў казаць праўду. Аднак, сляпая злоба і нахабства, якіміадрозніваліся іншыя польскія пісьменнікі, не заўладзела яго пяром: не даваўпашаны і маскалям, і не частаваў сваіх. Напрыклад, як пры апісанні Смаленскайасады, Клушынскай бітвы, рабавання Масквы. А як гістарычная крыніца, часоўСамазванцаў, ягоныя мемуары цэнныя не менш за нататкі Бэра і Маржарэта.[2]
НататкіМаскевіча цалкам яшчэ не выдадзеныя. Нямцэвіч надрукаваў толькі часткі з яго ўсваім Zbiorpamietnikow historycznycho dawneyPolszcze (tomII/ p/341-432), з пропускамі, важкімі для нашага часу. У Нямцэвічаўскім выданні нямаапісання Масквы і нораваў таго часу. Але ж мы толькі тады можам ацаніць аўтара,калі пазнаем яго цалкам.
3. КУЛЬТУРАВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў XVI-ПАЧАТКУXVII СТ.
XVIстагоддзе было для ВКЛ эпохай буйнога развіцця ва ўсіх сферах грамадства. Шэрагрэформаў унутранага жыцця, стабільнае палітычнае становішча, знешнепалітычныяпоспехі садзейнічалі росквіту культуры. Пад’ём гаспадарчага жыцця краіныстварыў глебу для пранікнення і замацавання тут лепшых традыцый еўрапейскагаАдраджэння. Нездарма XVIстагоддзе называюць “залатым векам” беларускай культуры.
Канец XV-XVIхарактарызаваўся значнымі зрухамі практычна ва ўсіх сферах духоўнага жыцця. нагэты перыяд выпадае афармленне уласнай рэнесанснай культуры, рэзкі рост і абагачэннееўрапейскіх культурных, гандлёвых і палітычных сувязей, развіццё кірылічнага ілаціна-польскага кнігадрукавання, распаўсджванне рэфарматарскіх ідэй і рухаў,пранікненне свецкіх гуманістычных і асветніцкіх настрояў у культуру,распаўсюджанне дзяржаўнай і нацыянальнай самасвядомасці ў розных колах шляхты,духавенства і народа.
Аднак каліпершая палова XVIстагоддзя прашла пад знакам Адраджэння, то ў другой палове XVI-пачатку XVIIстагоддзя грамадска-палітычнае жыццё, асабліва культура, развівалася пад улывамРэфармацыі і Контррэфармацыі. Распаўсюджанне царкоўнай уніі (1596г.) выклікалашэраг зменаў усветапогля днай дыферрэнцыяцыі, усталяванне новай культуры барокаяк сінтэза рэнесанснай і сярэдневяковай культур, значны рост свецкіх матываў уархітэктуры, выяўленчым мастацтве, літаратуры, а таксама існаваннесупярэчлівага адзінства двух асноўных тэндэнцый- рост уплыву заходнееўрапейскіхформ мастацтва, з аднаго боку, і развіццё вэгіянальнай (усходнеславянскай) інацыянальна-мастацкай школы- з іншага.
Аднак неабходназвярнуць увагу на тое, што культурнае жыццё магло дасягнуць свайго росквітутолькі дзякуючы багатым людзям. Невыпадкова росквіт такой культурнай з’явы, якмастацкае мецэнацтва, прыходзіцца таксама на канец XVI-пачатак XVIIстагоддзя. Справай гонару для шматлікіх людзей з’яўлялася падтрымкатворчасцілітаратараў, мастакоў, вучоных, рэлігіёзных дзеячаў, вынаходнікаў, вялікаераспаўсюджанне атрымала апека над асветай, массавае стварэнне пачатковых школ),калекцыянаванне прадметаў мастацтва і старажытнасці, заснаванне бібліятэк ідрукарняў. Асноўная частка мастацкай спадчыны ВКЛ звязана менавіта змецэнацтвам, падтрымка культуры праводзілася прыватнымі асобамі.
У асноверазвіцця культуры ляжалі розныя тыпы фундацый (ахвяраванняў) на стварэнне школ,архітэктурных комплексаў, друкарняў, бібліятэк і існаванне пры дварах асобныхмагнатаў культурных цэнтраў, дзе збіраліся мастакі, музыкі, вучоныя ілітаратары. З XVIст.ў літаратуры з’явілася мноства свецкіх жанраў. У першую чаргу гэта датычыццатрадыцыйнай летапіснай літарартуры. Замест летапісных зводаў з’яўляецца рознагароду літаратура ў выглядзе гістарычных аглядаў, дзённікаў і мемуараў, у якіхз’явы і факты мінулага і сучаснага жыцця выліваліся ў спецыфічную літаратурнуюформу, якая стаяла на мяжы паміж летапісямі і больш познімі мемуарамі. Да лікугэтакіх твораў аносяцца “Баркулабаўская хроніка”, “Дзённік ФёдараЕўлашэўскага”. У гэтых творах яшчэ строга захаваны храналагічны штогадовыпрынцып падачы фактаў, шмат увагі надаецца стыхійным бедствам. Аднак ў запісахі паведамленнях аўтары рэда выходзяць за рамкі мясцовай хронікі, апісваюццаз’явы альбо непасрэдна звязаныя з аўтарам, альбо вядомыя яму са слоў старэйшыхсучаснікаў.
Да лікуарыгінальных твораў чыста свецкай гістарычнай літаратуры адносяцца “Нататкі”Філона Кміты-Чарнабыльскага, які малюе быт памежнай адміністрацыі канца XVIст., а таксама мемуарыстычны “Дыярыуш” Самуіла Маскевіча – цікавыя гістарычныяуспаміны навагрудсвага шляхціца, якія ахопліваюць перыяд ваенна-палітычнайгісторыі Рэчы паспалітай з 1594 па 1621г.
Дзякуючыстасункам з заходнееўрапейскімі краінамі, асабліва паўночна-заходніміславянамі, ў ВКЛ атрымала шырокае распаўсюджанне перакладная літаратура якцаркоўнага, так і свецкага зместу. Сярод перакладной літаратуры візантыйскага іславянскага паходжанняў значнае месца займалі “Жыцці” (напрыклад, “”ЖыццеАляксея, чалавека бажага”, аповесць “Аб Варламе ды Іосіфе”). Хранографы, у якіхзмяшчаліся апавяданні са”Старога” і “Новага” запаветаў, а таксамі з гісторыйРыма і Візантыі.
маскевіч пісьменнік мемуараў
4. ТЭМАТЫКА ІЗМЕСТ МЕМУАРАЎ
Маскоўскі паходвачыма жаўнера
Што бачыцьжаўнер на вайне? Зусім не тое, што прыдворны летапісец. Тут параза з прысмакамздрадыці кулуарнай грызні ніколі не адаб’еццапустацветам патэтыкі. Тут перамога на жылах, калі адзін супраць пятнаццаці –гэта ўжо не хваласпеў, гэта дзякаванне Богу за цуд. Неперадузятасць – бадайнайпрыгажэйшая рыса «Дыярыушу».
Аблога Смаленска.Маскевіч у харугве князя Порыцкага, пад чалом гетмана Жалкеўскага. Аблогацяжкая, доўгая, нудная. Абстрэлы, падкопы, вылазкі. У адзін дзень, падкапаўшы петардупад браму, нападнікі ўдала падарвалі яе, так што вароты адчыніліся. Сотняшляхты ўварвалася ў горад, і ўжо пачалі маскоўцы кідацца са сцен крэпасці, кабсхавацца ў царкве, але «… з прычыны бязладздзя нашага і нашых памылак неблаславіў Пан Бог гэтага мерапрыемства»[3]. Запершай сотняй на штурм не пайшоў ніхто, бо «нашыя начальнікі, баючыся раскрыццясваіх планаў і здрады, непапярэдзілі ў свой час нікога нават з тых палкоўнікаў, якія камандаваліпяхотаю. Казалі, што здрадзіў вугорац Марак, які быў капітанам каралеўскайпяхоты. Ён не пайшоў у пралом ці таму, што немеў духу, ці то па згодзе з праціўнікам». Аблога працягвалася яшчэ амаль двагады.
А пакуль што маскоўскісамадзержац Васіль Шуйскі выступае з 35-тысячным войскам, каб дапамагчынедаціснутым смалянам. З гэтага моманту каралеўскае войска дзеліцца напалам:адна палова, разам з каралём і гетманам, мусіць заставацца пад Смаленскам,другая, складзеная з наймітаў, – ісці насустрач Шуйскаму. Чы не нагода длярасколу? Буйныя польскія магнаты, паны Патоцкія, што прывялі 2000 вершнікаў, нежадаюць выступаць «у полі», бачачы хуткую здачу цытадэлі і хочучы запісацьславу за ўзяцце Смаленскана сваё імя. Гетман Жалкеўскі, «бачачы іх няшчырасць і ведаючы, як неабходнаягэтая апэрацыя, насуперак звычаю і прыстойнасці»[4] кідае лагер,караля і кіруе сваю частку войска насустрач Шуйскаму.
Пахолкі захапілі горад
Уся далейшая аперацыя– чыстая авантура ад пачатку да канца. Крыху болей шасьці тысяч шляхціцаўмусілі разбіць умацаванае швецкімкорпусам войска Шуйскага і захапіць Маскву. Як перыну асмаліць. Што казаць пранастроі шляхты ў войску Рэчы Паспалітай, калі іх пахолкі («пахолак» –збраяносец, слуга), выпраўленыя сабраць правіянт пад Бранскам, зааднозаваёўваюць Рослаў.
Частка маскоўскагавойска (Маскевіч дае лічбу 8000, але яна відавочна перабольшаная) атаймаваласяна рацэ Сеж у чаканні асноўных сілаў Шуйскага. Абклаўшы гэтую частку дзьвюмаротамі і казакамі, астатняе сваё войска польны гетман кіруе насустрач Шуйскаму,каб заспець яго знянацку. 2500 вершнікаў (Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі даелічбу 6325) і 200 чалавек пяхоты, конніцы, некалькі лёгкіх гармат. 24 чэрвеня 1610 г. гэты атрад прабіраецца ўначы праз лес інечакана апынаецца перад праціўнікам. ЛагерШуйскага заспеты знянацку. Жалкеўскіпадпальвае суседнюю вёску, каб дымам прыхаваць сапраўдную колькасць сваіх вояў,і загадвае трубіць у трубы, біць у бубны. Саюзныя з маскоўцамі шведывыступаюць насустрач, войска Шуйскага таксама.
«Пры нашай малалікасціжахліва было нават кінуць позірк на гэтуюнезлічоную процьму ворага», – какетнічае аўтар дзёньніка, і на старонкахзакіпае бой. «Няхай пра гэту бітву апавядае больш падрабязна той, хто толькідзівіўся на яе, а мне цяжка было, і губы перасыхалі». Не, тут ён ізноўкакетнічае. А, вось «Ад золку летняга дня і да абеду гадзін пяць» роты, «якімпа восем або дзесяць разоў даводзілася садзіцца на коней і выходзіць на бой»,безвынікова таўкуцца па полі, трымаючы праціўніка, але не змінаючы яго.Паступова прыходзіць ацверазеньне – іх мала, яны на чужой зямлі, і на літасцьразлічваць ужо не прыходзіцца. Да таго ж «у нас ва ўсім [узбраенні] быланястача, а ў яго [праціўніка] павялічвалася і сіла, і бадзёрасць. Нягледзячы нагэта, нашыя воіны па звычаі кідаюцца з харугвамі на перадавыя шарэнгінепрыяцеля з клічам: да бою, да бою! Але марна. Няма ні сіл, ні рыштунку. Наватне бачна ні палкоўнікаў, ніротмістраў. Аднак мы ўступаем у бітву і змешваемся, як у віры, але гэта наммала чаго дае: вораг ужо бачыць нашую слабасць».
Перамогу ў гэтай бітвешляхцюкам прынеслі самі маскоўцы. Два аддзелы іх райтараў перайшлі ў контранаступ.Адзін стрэліў і пачаў вяртацца пад абарону свайго войска, другі стаўнабліжацца, каб даць свой залп. Вось у гэты момант ці то раздражнёныядзёрзкасцю ворага, ці то з перапуду шляхцюкі ідуць на новую авантуру –налятаюць на занятыя манеўрамірайтарскія аддзелы, змятаюць іх (тыя змятаюцца надзівалёгка, хвіліна – і ўсе першыя шэрагі ахоплівае, хвалямі разыходзіцца паніка), аза імі і астатняе маскоўскае войска.
Пасля гэтай бітвы швецкікорпус здраджвае Шуйскаму, той уцякае ў Маскву, не спадзеючыся на рэшткі сваёйармады, каб урэшце знайсці там манаства, сьмерць і вечны супакой.
Маскоўскі пастой
Самуіл Маскевіч ускладзе каралеўскага войска едзе ў Маскву. Безстрэлаў, бітваў сталіца прымае на пастой жменьку заваёўнікаў – тыя, каб някідалася ў вочы іхная малалікасць, увайшлі «безладу» і адразу разбрыліся на пастой.
Пастой, рыхтаваны намесяц, завяршыўся праз паўтара годы.Пазней гісторыкі напішуць, што завяршыць авантуру паспалітай шляхты недаў сам кароль Жыгімонт – схіляючыся да ідэі уніі Рэчы Паспалітай з Расіяй,ён не адпусціў свайго сына ў Маскву прымаць царскі тытул. Гэта, а таксаманатуральны народны гнеў супраць свавольстваў шляхты, падняло расійскілюд на паўстанне і канчатковае выгнанне інтэрвентаў.
Пра свавольствы шляхтыМаскевіч піша з шчырай скрухай, хоць з часам, са зменай настрою ў паспалітымвойску, скруха мінае. «Дзікасць», грубасць маскоўскага люду штурхае шляхту напераасэнсаванне ўласных каштоўнасцяў, так што нарэшце ў дзікай краіне ім можнаўсё тое ж, што дазваляюць сабе тубыльцы. Так, калі першага таварыша-свавольнікашляхта карае смерцю за тое, што п’яны страляў па праваслаўных абразах, тонаступнага вырашае караць не паводле сваіх законах, а паводле мясцовых. Заместсмерці за гвалт над баярскай дачкой нейкаму пахолку даюць бізуноў. У вынікузадаволенымі засталіся і баярын, і пахолак. Што цяпер магло стрымаць шляхцюкоўад гвалту, выкрадання жанок?
Іх норавы
Дарэчы, пра грубасць.Маскевіч ніяк не можа зразумецьрасейцаў, што праклінаюць і здзекуюцца з сваіх абразоў за тое, што тыя неўратавалі іх ад рабаваньня ці згубы жывёлы («мы на вас молімся, а вы!»). Як нязмог ён зразумець Івана Жахлівага, які ў часе паспяховай ваеннай кампанііабдорваў смаленскую царкву Міхаіла Арханёла, аж зрабіў ёй залаты копул, а ўчасе няўдалай – загадаў абдзерці з яесцен усё начынне і скарбы, а копул знесці стрэлам з гарматы. Маскевіч неразумее расейцаў наагул, для яго гэта іншая культура, прычым іншая данепрыстойнасці.
Надта камплімэнтарнадля маскоўцаў пачатку XVII ст. будзе гучаць думка, што тут, на старонках«Дыярыушу» сустракаюцца розныя цывілізацыі. Практычна ў кожным фрагмэнцеўспамінаў пра маскоўскае «гасцяванне» Маскевіч дазваляе сабе сваю высакароднуюпагарду.
Яму не падабаеццамаскоўская ежа («акрамя той здобы, што падобная на францускую»), яму непадабаецца, як на банкеце іх частавалі мядамі («за кожным разам падавалірозныя, каб паказаць, як багата ў іх царстве. Нашы хацелі напіцца і прасіліпадліваць, але аднаго гатунку, аднак маскоўцы рабілі па-свойму»), яму непадабаюцца застольныя забавы – мала што тут ніхто нетанчыць («лічаць, што шаноўнаму чалавеку непрыстойна танцаваць»), дык няманіякай музыкі (дзеля іх, гасцей, праўда, запрашалі лірнікаў, але што там замузыка – трымценне на адной ноце), а ўвесь адпачынак – гэта скокі блазнаў і«надзвычай бессаромныя прыпеўкі».
Дый «жэняцца яны амальшто як габрэі» (будзем літасцівыя за некарэктнасць, усё ж сын свайго часу) –наўрад ці нэўтральна заўважае аўтар. У Маскве жанок трымаюць пад замком і ўчорным целе, усё жыццё не даючы выходзіць з двара.
Тут не займаюццанавукамі, бо яны забароненыя на загад цара («які баіцца, каб не знайшоўся хтомудрэйшы за яго, бо тады народ пагрэбуе ім і абярэ царом мудрэйшага»). Як прадзіва дзіўнае Самуіл Маскевіч распавядае пра баярына часу Івана Жахлівага, якімеў прагу да моваў і вымушаны быў прымаць настаўнікаў – немца, паляка – употай,уночы, пераапранутых у рускія вопраткі.
Аднак няма ніякайпагарды там, дзе звычаі маскоўцаў сугучныя сацыяльнай філасофіісамога Маскевіча. «У гутарках нашы, выхваляючыся сваімі вольнасцямі, раілі імаб’яднацца з польскім народам і таксама прыдбаць свабоду. Але расейцы на гэтанаўпрост адказвалі: «Вам добра вашая воля, а нам – нашая няволя. У вас невольнасць, а свавольства, якога неведаем мы, бо ў вас моцны прыгнятае і рабуе слабога. У нас жа самы знатныбаярын ня мае права пакрыўдзіць самага апошняга прасталюдзіна, бо на першую жскаргу цар робіць суд і расправу. А калі ж сам цар са мною абыдзеццанесправядліва, дык гэта ягонае царскае права, бо ён, як Бог, і карае, і даруе».
На радзіму –расчараваныя
Дзе-нідзе пачатковыскепсіс Маскевіча гасне. Ён пачынае глядзець наўкола вачыма падарожніка, лёсамзакінутага ў гэты такі блізкі і такі далёкі свет. Крэмль, Кітай-горад,майстэрства рамеснікаў, зухаватасць ліхадзеяў (што не збаяліся днём навідавокускрасці ў Маскевіча каня) – Расія,далёкая экзатычная краіна, такая яшчэ простая і, часам, цікавая – плыве ў«Дыярыушы» праз дым пажарышчаў, кроў,гвалт, не змешваючыся, аднак, згэтай бязлітаснай і бессэнсоўнай вайной. Ужо не авантурай, далёка не.Абкладзеныя з усіх бакоў атрадамі паўстанцаў, ад кожнага селяніна-праваднікачакаючы здрады, шляхцюкі рвуцца на Радзіму– лясамі, балотамі, галодныя, злыя, не дачакаўшыся грошай за службу, расчараваныяў сваім нерашучым каралі і недальнабачных камандзірах. І рвуцца і прарываюцца,напаследак, ужо на самым памежжы ледзьве нетрапіўшы ў пастку. Ім усё ж такі здрадзіў селянін-праваднік. Адсеклі галаву.
Вяртанне дахаты ўсяго ўдвух радках– «Знарок затрымаўся ў брата, каб не ісьці разам з войскам праз Літву». Ненясуць больш за войскам крылы славутай Клушынскай бітвы. Вось і ўсе эмоцыі, усяпатэтыка і пафас. Так вяртаўся звайны стомлены трыццацідвухгадовываяр. І прыблізна так вярталася з дзікай чужой краіны ўся напаўзабытая авантурабеларускай шляхты.

ЗАКЛЮЧЭННЕ
НататкіМаскевіча з’яўляюцца каштоўнымі крыніцамі інфармацыі пра паўстанне Налівайкі ііншыя падзеі Расіі і Рэчы Паспалітай. Увогуле, мемуары Маскевіча ахопліваюцьперыяд 1594-1621гадоў. Ён занатоўваў большай часткай тое, што бачыў сам, толькікалі-некалі карыстаўся пераказам. Яго ўспаміны адрозніваюцца называннемдакладных дат, падзей і іх удзельнікаў. Асабліва падрабязна апісана знаходжаннеМаскевіча ў Расіі.
Яго творывыдадзены Юліянам Нямцэвічам у 1822 годзе ў “Зборніку гістарычных помнікаў”. У1825 годзе з’явіўся рускі пераклад ў “Паўночным архіве”.Больш дакладны перакладз заўвагамі і уводзінамі выдаў М.Устралаў у сваіх “Паданнях сучаснікаў праДмітрыя Самазванца” (1831-1834, 1837, 1859).

ЛІТАРАТУРА
1. Анталогія даўняйбеларускай літаратуры. XI — першая палова XVIII ст. Мінск, 2005.
2.Авантурабеларускай шляхты: “Наша Ніва”/2 лiстапада 2006
3. ДневникМаскевича 1594-1621 // Сказания современников о Дмитрии Самозванце. Т. 1. СПб.1859
4В.В.Богуславский. Славянскаяэнциклопедия: XVII век в 2-х томах. A-M-культура;
5. Гісторыя беларускай літаратуры:Старажытны перыяд: Вучэб. дапаможнік. для філалагічных факультэтаў пед.ВНУ/М.М. Грынчык, У.А. Калеснік, і інш.; Мн., 1998.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.