Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Максім Іванавіч Гарэцкі

МаксімІванавіч Гарэцкі (1893–1938)
МаксімІванавіч Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў беларускай культуры. Яготворчасць уяўляе змястоўную і яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнагапрыгожага пісьменства.
М.Гарэцкі – асоба надзвычай шырокага творчага дыяпазону – таленавіты мастакслова, адзін з пачынальнікаў беларускай прозы, буйны вучоны, гісторык ітэарэтык літаратуры, палымяны публіцыст, нястомны змагар за нацыянальнаеадраджэнне, клапатлівы педагог, арганізатар літаратурнага руху, лексікограф,перакладчык, збіральнік і прапагандыст вуснай народнай творчасці.
М.Гарэцкі – гэта гонар і сумленне беларускай нацыі, яе духоўны настаўнік, якіўнёс велізарны ўклад у фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларусаў.
НарадзіўсяМаксім Гарэцкі 6 (18) лютага 1893 г. у в. Меншая (цяпер Малая) БагацькаўкаМсціслаўскага павета Магілёўскай губерні ў сям'і малазямельных сялян ІванаКузьміча і Аўфрасінні Міхайлаўны Гарэцкіх.
У1901 г. бацькі аддалі яго ў школу граматы ў Вялікую (цяпер Большая)Багацькаўку, затым ён вучыўся ў Вольшынскай царкоўна-прыходскай двухкласнайшколе (1903–1905), у настаўніцкіх класах у Вольшы (1905–1908). У 1909 г.прыняты ў Горы-Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча на казённы кошт.
Літаратурнымдэбютам Гарэцкага стала апавяданне «У лазні» (1912), апублікаванае ў 1913 г.на старонках «Нашай Нівы» пад псеўданімам Максім Беларус. Неўзабаве адно задругім пачалі з'яўляцца новыя апавяданні («Стогны душы», «Роднае карэнне», «Упанскім лесе», «Красаваў язмін», усе – 1913), большасць якіх увайшла ў зборнік«Рунь» (1914). Гэты зборнік стаў значнай падзеяй літаратурнага жыцця Беларусі.Ён маніфеставаў з'яўленне пісьменніка буйнога таленту, яскрава акрэсленайтворчай індывідуальнасці. Працэс фарміравання творчай індывідуальнасці М. Гарэцкагана пачатковым этапе адбываўся вельмі інтэнсіўна.
Першыміапавяданнямі («У лазні», «Патаёмнае» (1913) і інш.) малады пісьменнік прыкметнарассунуў тэматычныя і жанрава-стылявыя межы беларускай прозы, трывалазамацаваўшы ў ёй тып сюжэтна разгорнутага сацыяльна-псіхалагічнага апавядання.Бясспрэчнай заслугай М. Гарэцкага з'яўляецца і тое, што ён увёў унацыянальную прозу новага героя – вясковага інтэлігента, які ўсведамляе сваюадказнасць за лёс народа і будучыню роднага краю. Духоўнае аблічча і жыццёвуюпазіцыю такога героя найбольш выразна выяўляюць вобразы навучэнцаў каморніцкагавучылішча Кліма Шамоўскага («У лазні»), Кастуся Зарэмбы («У чым яго крыўда?»,1914), студэнта-медыка Архіпа Лінкевіча («Роднае карэнне»), юнака-адраджэнцаУладзіміра З., які вымушаны быў з'ехаць у чужы край, каб «долю каваць» («Рунь»,1914).
Упераважнай большасці апавяданні ранняй пары напісаны з пазіцый асветніцкагарэалізму. Канфлікт у гэтых творах найчасцей будуецца на сутыкненніюнака-рамантыка з вясковым асяроддзем, дзе пануе цемната, забабоннасць,абыякавае стаўленне працоўнага хлебароба да ўласнага лёсу. Нават родныя бацькіне разумеюць высакародных памкненняў Кліма Шамоўскага і Кастуся Зарэмбы. Бацькісхільныя глядзець на Кліма як на «пана». I Кастусь ва ўяўленні вяскоўцаўтаксама «кандыдат у немалыя паны» (Гарэцкі М. Зб. тв.: У 4 т. Т. 1. Мн.,1984–1986. С. 119. Далей спасылкі на гэтае выданне прыводзяцца ў тэксце. Удужках абазначаны том і старонка.). М. Гарэцкі ўзняўся над спрошчанай трактоўкайвобраза інтэлігента, якога беспадстаўна крыўдзіць, не разумее цёмная, адсталаявёска: герой яго апавяданняў – і ў гэтым бясспрэчнае наватарства пісьменніка – пачынаеўсведамляць дваістасць уласнага становішча адначасова як «прымака ў панстве» і«пасынка вёскі». Фактычна тут М. Гарэцкім была зроблена канцэптуальная заяўкана тэму «дзвюх душ», якая пазней атрымае глыбокае мастацкае ўвасабленне.
М.Гарэцкі адным з першых у беларускай літаратуры пачатку XX ст. на поўны голасзагаварыў пра неабходнасць беражлівага стаўлення з боку народа, працоўнагасялянства да нацыянальнай інтэлігенцыі, якой не стае імунітэту, яшчэ бракуеўнутранай здольнасці супрацьстаяць небяспечным ідэйным уплывам. У ранніхапавяданнях герой М. Гарэцкага нярэдка выступаў як выразнік аўтарскіхпоглядаў. Але пісьменнік у адпаведнасці з патрабаваннямі рэалістычнагамастацтва імкнуўся не атаясамліваць сябе з дзейнымі асобамі.
Аднымз канкрэтных праяўленняў наватарства М. Гарэцкага ў мастацкай прозе былатаксама распрацоўка гістарычнай тэматыкі. Апавяданнямі на тэму мінуўшчыныбеларускага народа («Князёўна», «Войт», абодва 1913), («Лірныя спевы», 1914)Гарэцкі ўпісаў яскравую старонку ў гісторыю нацыянальнага прыгожагапісьменства. Багатыя традыцыі айчыннага і ўвогуле славянскага гераічнага эпасунатхнілі пісьменніка на смелы мастацкі эксперымент у жанрава-стылявой сферы:фрагменты «Лірных спеваў», гэтай балады ў прозе, творча пераймаюць стыльгераічных песень, стыль «Слова аб палку Ігаравым».
Рысайсапраўднага наватарства пазначаны і апавяданні лірыка-філасофскага цыкла падназвай «Што яно?», герой якога ставіць перад сабой амаль невырашальныя задачы –разгадаць таямніцу жыцця і смерці, верагоднасць існавання пазатруннага свету.Ён гатовы нават нячысціку душу прадаць, каб даведацца, «адкуля яно гэта ўсё,хто гэта даў і што будзе пасля смерці?.. Можа, і таго свету няма? Дык што жтады, як тады? Нашто ж такі свет стварыў?» (1, 96–97).
Цыкл«Што яно?» быў адной з першых у тагачаснай беларускай літаратуры спроб творчагаасваення жанрава-стылявых магчымасцей філасофскай, інтэлектуальнай прозы.Адметнасцю яе распрацоўкі М. Гарэцкім было тое, што філасофскі аспект арганічнаўвязваўся з сацыяльна-палітычным. Так, адну з прычын трагічнасці шляху даспазнання загадак і таямніц чалавека і прыроды трэба бачыць у кансерватызмеграмадства, якое баіцца новага, нязвыклага.
Узмястоўным і стылявым плане да цыкла «Што яно?» набліжаюцца лірычныя эскізы,экспрэсіі, абразкі тыпу «Патаёмнае», «Цёмны лес», «Стогны душы», «Буйніцы ідрабніцы» (усе 1913). Тут М. Гарэцкі паўстае не толькі як прыхільніксацыяльна-бытавога рэалістычнага апавядання, але і як мастак рамантычнагамыслення. Унутраны сюжэт твораў пабудаваны не на ўчынках, а на роздумах герояадносна складанасці жыцця, у якім шмат неспазнанага, неразгаданага, таемнага.
Аналізлірычных абразкоў, замалёвак, экспрэсій дазваляе зрабіць выснову, істотную дляразумення кірунку творчага развіцця М. Гарэцкага. Ужо на раннім этапе ўяго творчасці выразна акрэсліліся дзве ўзаемазвязаныя мастацкія тэндэнцыі – адлюстраваннежыцця ў формах самога жыцця (рэалістычныя сацыяльна-псіхалагічныя апавяданні зразгорнутым сюжэтам) і лірыка-экспрэсіўнае спасціжэнне рэчаіснасці звыкарыстаннем жанрава-стылявых элементаў філасофскай прозы. У далейшым працэсузаемадзеяння гэтых дзвюх плыняў ішоў вельмі паспяхова і даў плённыя творчыявынікі.
Этапнайз'явай на шляху інтэнсіўных мастацкіх пошукаў маладога Гарэцкага сталадраматызаваная аповесць «Антон» («Абразы жыцця») (1914, уперш. 1918), якаяўвабрала ў сябе структурныя і вобразна-стылявыя пачаткі і эпасу, і драмы.«Абразы жыцця» аб'яднаны скразной тэмай – тэмай лёсу беларускага народа нагістарычным зломе эпох, тэмай драматызму пошукаў выйсця з крызісу, у якімапынулася грамадства.
Праніклівымастак-аналітык, М. Гарэцкі бачыў, што крызіс на пачатку XX ст. захапіў усепласты грамадства, у тым ліку пануючы клас, сялянства, нават царкву. Што ішлона змену старому жыццёваму ўкладу? Якія маральныя нормы і ўяўленні неслі зсабой новыя сацыяльныя сілы – гандлёвая буржуазія, купцы, чыноўнікі? Як гэтановае ўзгаднялася з традыцыйнымі каштоўнасцямі працоўнай вёскі? На гэтыяпытанні і шукаюць адказу героі твора. Адметнасць пабудовы сюжэта аповесці ўтым, што са смерцю галоўнага героя Антона Жабона дзеянне твора не заканчваецца.Яно перанесена ў Вільню, у іншы неназваны горад, на далёкія вясковыя дарогі. Iтам самагубства маладога Жабона становіцца прадметам вострапалемічнагаабмеркавання з боку прадстаўнікоў розных сацыяльных сіл. Сяляне-аднавяскоўцыасудзілі ўчынак Антона як грахоўны. Перапала і Аўтуху за несумленнае жыццё. Штодатычыць наведвальнікаў віленскай «Славянскай кафейні», якія таксама далучылісяда дыскусіі, дык яны перавялі гаворку ў шырокі сацыяльна-філасофскі план. Агэта істотна паглыбіла змест твора і надало канфлікту высокае сэнсавае гучанне.
Кірунактворчых інтарэсаў М. Гарэцкага ранняга перыяду вызначаўся не толькіапавяданнямі і драматычнай аповесцю, але і публіцыстычнымі, а таксамакрытычнымі артыкуламі. Сярод іх побач з кароткімі допісамі, карэспандэнцыямі,фельетонамі («Нашы», «Весткі з Горак», «Жывая нябожчыца») змястоўнасцю іглыбінёй вылучаюцца разгорнутыя артыкулы-даследаванні «Наш тэатр» (1913) і«Развагі і думкі» (1914). Тут накрэслена шырокая праграма дзейнасці нацыянальнаактыўных сіл, якія павінны быць скіраваны на развіццё беларускіх школ, тэатра,перыядычнага друку, выдавецкай справы, увогуле на духоўнае адраджэнне Беларусі.
Грамадска-палітычныміфактарамі, якія паўплывалі на ідэйна-мастацкія пошукі і светапоглядную эвалюцыюМ. Гарэцкага ў наступны перыяд творчасці, сталі падзеі, звязаныя зпачаткам першай сусветнай вайны. Каб скараціць тэрмін вайсковай службы, Гарэцкіпадае заяву аб залічэнні ў «вольнапісаныя». У адным з баёў ва Усходняй Прусіі25 кастрычніка «сувязіст артылерыйскай батарэі» М. Гарэцкі быў цяжка паранены. Пачалісядоўгія пакутлівыя блуканні па шпіталях Вільні, Магілёва, Масквы. У канцыверасня 1915 г. М. Гарэцкі атрымаў накіраванне на службу ў Пскоў, адкульнеўзабаве выехаў у дзеючую армію. А на пачатку 1916 г. быў залічаны ўПаўлаўскае ваеннае вучылішча (Петраград), па заканчэнні якога ў званніпрапаршчыка едзе ў Іркуцк, адтуль пераводзіцца ў Гжацк.
Уканцы года зноў трапляе на фронт, у раён пінскіх балотаў. I на гэты раз лёсаказаўся не дужа літасцівым да малодшага афіцэра: у лютым 1917 г. ён цяжказахварэў (нагадвала пра сябе і старая рана), лячыўся спярша ў палявым шпіталі,затым на працягу ўсяго лета – у Маскве. З Масквы быў накіраваны ў Жалезнаводск,адкуль восенню прыязджае ў Смаленск, дзе ўладкоўваецца на пасаду камендантагарадскога жыллёвага аддзела (кастрычнік 1917 – чэрвень 1918) і пачынае ўжо прысавецкай уладзе супрацоўнічаць у газеце «Известия Смоленского Советадепутатов».
Практычнана працягу чатырох гадоў М. Гарэцкі не меў надзейнага прытулку, вымушаны быўвесці вандроўны лад жыцця. Аднак і ў самых неспрыяльных умовах ён не выпускаў зрук пяра. Нават у кароткія хвіліны зацішша паміж артналётам клаліся на паперурадкі будучай дакументальна-мастацкай кнігі «На імперыялістычнай вайне». Часслужбы ў Гжацку (кастрычнік – лістапад 1916) стаў часам незвычайнага творчагаўздыму: з-пад пяра празаіка выйшлі такія шэдэўры беларускага малога эпасу, як«Маці», «Хадзяка», «Генерал», «Амерыканец», «Прысяга», «Дзве сястры».
Суроваярэчаіснасць ваенных гадоў унесла істотныя карэктывы ў асветніцкае ўспрыманнепісьменніка, які пачынаў усведамляць, што толькі прапагандай ведаў, заклікам дамаральнага ўдасканальвання асобы немагчыма вырашыць сацыяльныя супярэчнасці,палепшыць бядотнае становішча працоўнага люду. Патрэбны іншыя, болей дзейсныязахады грамадска-палітычнага характару. Менавіта такі падыход і дамінуе ўапавяданнях 1915–1918 гг. Герой гэтых твораў паводле светаадчування ікаштоўнасных установак прыкметна адрозніваецца ад героя ранняй пары. Апошніверыў у жыватворную сілу асветы, навукі, сілу чалавечага розуму, даволі частавыходзіў пераможцам над неспрыяльнымі жыццёвымі абставінамі, бачыў перспектыву («Улазні», «Роднае карэнне», «Рунь» і інш.), а няўдачы, драматычныя падзеіўраўнаважваліся аўтарскім аптымізмам. У новых творах («Літоўскі хутарок»,«Рускі» (абодва 1915), «Маці», «Хадзяка», «Генерал», «Прысяга», «На этапе» (усе1916) і інш.) сюжэт, як правіла, мае трагічную развязку. Адпаведна пячаткайтрагізму пазначаны і лёс дзейных асоб у гэтых творах – гаспадара хутара і ягодзяцей («Літоўскі хутарок»); салдата-беларуса, што пакутуе ад нервовай хваробыпасля забойства аўстрыяка («Рускі»); вясковай дзяўчыны, якая ў страху перадбацькамі загубіла пазашлюбнае дзіцё («Маці»); старога падарожнага, якогааднавяскоўцы не зажадалі прызнаць за тутэйшага жыхара («Хадзяка»). У шэрагупрыгаданых апавяданняў («Літоўскі хутарок», «Рускі», «На этапе», «Генерал»)герой аказваецца непасрэднай ці ўскоснай ахвярай вайны. Выразнаяантымілітарысцкая скіраванасць твораў М. Гарэцкага – вялікая заслугааўтара, які на аснове творчага ўспрымання лепшых дасягненняў класічнайлітаратуры («Севастопольские рассказы» Л. Талстога і інш.) выпрацоўваўплённую традыцыю нацыянальнай мастацкай прозы, погляд на вайну як вялікуюўсенародную трагедыю.
Утворах часоў імперыялістычнай вайны і рэвалюцый М. Гарэцкі робіць акцэнт намаральнай адказнасці асобы за здзейсненыя ўчынкі, што засведчыла пра болейвысокі ўзровень разумення М. Гарэцкім прыроды чалавека і яго ўзаемасувязей зжыццём, якое менавіта ў гэты час відочна ўскладнілася, а супярэчнасці грамадскагахарактару выявілі сябе з асаблівай вастрынёй. Чуйны да змен у грамадскайпсіхалогіі і зрухаў у сацыяльнай рэчаіснасці, пісьменнік не мог не зрэагавацьна іх.
Так,у эцюдах «Габрыелевы прысады», «Кіславодскія замалёўкі», «Знібее сэрца» (усеверасень 1917) М. Гарэцкі спрабуе знайсці адказ на балючыя пытанні, якіядатычылі лёсу Бацькаўшчыны, будучыні беларускага народа, і адначасовазадумваецца над мэтаю і сэнсам чалавечага жыцця, выказвае запаветную маруўбачыць цэласнага, гарманічнага, разняволенага чалавека. Менавіта прадчуваннемнепазбежнасці хуткіх сацыяльных перамен («Прыйшоў вялікі час, і вялікай працычакае краіна»), усведамленнем асабістай мастакоўскай адказнасці за лёс роднагакраю («мала я жыў, мала зрабіў…») і тлумачыцца зварот М. Гарэцкага дажанру публіцыстыкі. Публіцыстыка якраз і вызначыла творчае і грамадзянскаеаблічча Гарэцкага ў першыя паслякастрычніцкія гады, а традыцыйныя жанрыпрыгожага пісьменства – апавяданне, драматычны абразок і г. д. – на пэўны часбылі адсунуты на другі план. На працягу ўсяго 1917 г. з-пад пісьменніцкагапяра выйшлі тры згаданыя вышэй лірычна-філасофскія эцюды, завершана апавяданне«Зіма» і распачата праца над аповесцю «За што?» Яшчэ больш сціплым у творчымплане для празаіка аказаўся 1918 г. (апавяданне «Панская сучка», нарыс«Деревня»). Асноўная ж увага была засяроджана на вострапалемічных выступленняху друку, галоўным чынам у «Известиях Смоленского совета рабочих, солдатских икрестьянских депутатов». Дарэчы, многае з апублікаванага ў гэты складаны час М.Гарэцкі перагледзіць, на некаторыя моманты гляне іншымі вачыма, часам пад іншымракурсам. Наогул погляды М. Гарэцкага на новую ўладу і яе палітыку быліняўстойлівымі. Гэта заканамерна, бо пісьменнік, па-першае, увесь часзнаходзіўся ў пошуку; а па-другое, сама ўлада сваімі супярэчлівымі дзеяннямізастаўляла часта мяняць погляды.
Абняўстойлівасці поглядаў М. Гарэцкага на новую ўладу і палітыку яекіраўнікоў сведчыць, напрыклад, нарыс «Деревня» (надрукаваны ў лістападзе 1918 г.пад псеўданімам Ваш Амсціслаўскі). Тут хоць часам і прарываецца рэвалюцыйныпафас «непоколебимой веры в вождей коммунизма» и «в правоту их учения и дела»,але рэальны змест твора агульную дэкларацыю не пацвярджае. Болей таго. Тутможна выявіць сімптомы псіхалагічнай гатоўнасці М. Гарэцкага перагледзецьнекаторыя са сваіх ранейшых аптымістычных прагнозаў.
Нарыс«Деревня» ў канцэптуальным плане можна разглядаць як подступы, якпершапачатковы накід аповесці «За што?», аднаго з найбольш глыбокіх,па-мастацку дасканалых, унутрана цэласных твораў. Вытокі цэласнасці – у плённымпрадаўжэнні М. Гарэцкім вопыту класічнай літаратуры і паслядоўнай арыентацыі наэстэтычныя прынцыпы рэалізму і народнасці. Перакладзеная з беларускай мовыаповесць з'явілася на старонках «Известий Смоленского совета» 1 мая 1918 г.пад псеўданімам Дзед Кузьма. Пазней яна дапрацоўвалася і выходзіла ў свет падназвай адпаведна «Ціхія песні» (1926) і «Ціхая плынь» (1930). У цэнтры творазнаходзіцца лёс вясковага хлопца Хомкі і шырэй – лёс значнай часткі беларускаймоладзі, якая невядома за чые інтарэсы гінула, так і не паспеўшы па-сапраўднамуўвайсці ў жыццё.
Артыкулам«Няхай жыве Камуністычная Беларусь!» (4 студзеня 1919 г.) як быпадводзілася рыса пад творчай і ідэалагічнай пазіцыяй М. Гарэцкага другогаперыяду дзейнасці.
Трэціперыяд храналагічна прыпадае на час знаходжання ў Вільні (пачатак 1919 – кастрычнік1923), куды пісьменнік пераехаў разам з рэдакцыяй газеты «Звязда» і дзевымушаны быў застацца ў сувязі з раптоўным захопам горада войскамі Пілсудскага.Гэты перыяд аказаўся асабліва плённым у творчых адносінах. Толькі ў 1921 г.з-пад пяра М. Гарэцкага выйшаў шэраг выдатных апавяданняў. Сярод іх – «Дурнынастаўнік», «Трасца», «Смачны заяц», «Еду дамоў», «Страшная музыкава песня»,«Скарб», «Сасна», «Фантазія», «Апостал», «У панскай кухні», «Руіны», «Старыпрафесар», «Багатая пчэльня» і многія іншыя.
Гэтакжа актыўна выступае М. Гарэцкі і ў жанры публіцыстыкі. У тым жа 1921 г. ёндрукуе вострапраблемныя артыкулы «Загадка маскоўскіх камуністаў», «Тугэйшаежыццё», «Свабода слова», «Аб беларускіх пісьменніках», «Любіце польскі народ»,«Эндэцкія выкрутасы», «Беларускі касцёл» і шмат іншых змястоўных матэрыялаў,якія наглядна дэманстравалі шырыню творчых інтарэсаў пісьменніка і сведчылі праяго імкненне быць у цэнтры грамадска-палітычнага і культурнага жыцця.
Адначасна М.Гарэцкі разгортвае інтэнсіўную навукова-асветную і выдавецкую дзейнасць:пачынае ствараць «Гісторыю беларускае літаратуры» (1920, 1921), рэдагуе газету«Наша думка» (снежань 1920 – красавік 1921), выступае ў якасці заснавальніка івыдаўца-рэдактара газеты «Беларускія ведамасці» (верасень 1921 – студзень1922). Асабліва вялікае значэнне мела «Гісторыя беларускае літаратуры». Якфундаментальная для свайго часу праца яна ставіла вывучэнне беларускай паэзіі,прозы, драматургіі, крытыкі і літаратурна-грамадскага руху на трывалуюнавуковую глебу, паглыбляла метадалагічныя прынцыпы гістарызму, аб'ектыўнасці,прывучала глядзець на літаратуру як на мастацкую, эстэтычную з'яву, як напраяву духоўнай дзейнасці.
Наактыўны творчы стан пісьменніка дабратворна паўплывалі перамены ў асабістымжыцці: у ліпені 1919 г. Максім Іванавіч пабраўся з настаўніцай першайВіленскай Беларускай гімназіі Леанілай Усцінаўнай Чарняўскай.
Галоўнымжа імпульсам творчага нагхнення Гарэцкага-пісьменніка было пераадоленне імуласных палітычных ілюзій смаленскай пары, што найболын яскрава праявілася ўаповесці «Дзве душы», якую ён па прыездзе ў Вільню даволі аператыўна вынес насуд чытачоў «Беларускай думкі» (чэрвень – ліпень 1919). На час друкавання аповесціпісьменнік, па ўсім відаць, зразумеў, што яго надзеі на бальшавіцкую ўладу якна рэальную палітычную сілу, якая дапаможа нацыянальна ўсвядомленай частцыбеларускага грамадства стварыць суверэнную дзяржаву, дабіцца фактычнайнацыянальнай незалежнасці, марныя і што для бальшавіцкага кіраўніцтва размовыаб праве беларусаў на самавызначэнне – толькі тактычны ход у палітычнай гульні.I ў аповесці «Дзве душы» М. Гарэцкі зрабіў спробу даць мастацкае вытлумачэннепадзей рэвалюцыі і народжаных ёю працэсаў у грамадскім жыцці, раскрыць ролюнацыянальнай інтэлігенцыі як абаронцы гуманістычных ідэалаў.
«Дзведушы» – твор наскрозь палемічны, ён добра ўпісваецца ў атмасферу тагачасныхпалітычных дыскусій. Але публіцыстычны элемент у яго тэксце найчасцейпрыхаваны, пададзены праз спрэчкі і сутыкненні дзейных асоб. Разам з тым гэта івельмі асабісты твор. Паміж галоўным героем і аўтарам аповесці шмат агульнага,толькі агульнае, асабістае тут не прыватна-побытавага, а светапогляднагаўзроўню. Галоўны герой Ігнат Абдзіраловіч – сялянскі сын, які воляю лёсу быўпадменены на панскае дзіцё, праходзіць складаны шлях духоўнага ісветапогляднага станаўлення.
Глыбокая,бескампрамісна праўдзівая, мужная аповесць з'явілася значным крокам усветапоглядным развіцці М. Гарэцкага. Аповесць «Дзве душы» стала дляпісьменніка моцным творча-псіхалагічным штуршком у далейшай выпрацоўцы іпаглыбленні нацыянальна-адраджэнскай канцэпцыі, адной з канкрэтных задач якойбыло імкненне раскрыць вытокі негатыўных момантаў у нацыянальным характары беларуса– момантаў, якія абумовілі грамадзянскую пасіўнасць, палітычную індыферэнтнасцьнародных мас у барацьбе за пабудову самастойнай дзяржавы.
Апавяданні,напісаныя М. Гарэцкім у час знаходжання ў Вільні, склалі кнігу «Досвіткі».Пасіўнымі ахвярамі цемнаты, забабоннасці, панскага самадурства паўстаюць героігэтых твораў. Так, Якуб Кубраковіч («Дурны настаўнік») прагнуў разгадацьтаямніцу «вечнага пачатку», але сутыкнуўся з варожым асяроддзем, якое абвясцілаяго «дурнем». Сацыяльная няроўнасць выхоўвае лёкайскую псіхалогію, спажывецкую,паразітычную мараль («У панскай кухні»). Нізкі ўзровень духоўныхзапатрабаванняў дваровага люду, атмасфера «панскай кухні» якраз і прывялі датрагедыі («Рыпіну забіў мужык. Забіў плашкаю. Два разы ўдарыў пасярод хаты, пагалаве, і ніхто не бараніў яе»). Герой апавядання «Смачны заяц» правініўсяперад князем і, баючыся пакарання, гатовы на самагубства. Калі ж «злачынства» –падмена зайца на ката – не раскрылася, радасны кухар заяўляе: «…на тое ж мыслугі панскія, каб нас секлі». Слуга змірыўся са сваёй доляй, у яго не ўзнікаедумка пра абарону ўласнай годнасці. Прадстаўнік новага пакалення – унукспрачаецца з дзедам, ад імя якога ідзе апавяданне, пратэстуе «супрацьнезразумелай для яго пакоры панскіх падданых», прапаноўваючы свае сродкібарацьбы: «Узяў бы я добры кол», «Узяў бы карабочак сернікаў і добры пук саломы…»Але ўмудроны жыццёвым вопытам стары ведае, што стыхійная помста, крывавы бунт,гвалтоўніцтва не прыводзілі да жаданай мэты, заканчваліся трагічна. За гэтаймаральнай высновай угадваецца і пазіцыя М. Гарэцкага. Толькі ў працэсевыхавання сацыяльнай і нацыянальнай свядомасці, толькі праз духоўнае адраджэннечалавека можна ажыццявіць высокія гуманістычныя ідэалы – менавіта такуюабагульнена-філасофскую думку нясуць «Досвіткі». Заканамерна, што кнігаатрымалася тэматычна цэласнай, бо ўключаныя ў яе творы аб'яднаны адзінстваммастацкай задумы. Гэта своеасаблівы «антыпрыгонніцкі», «антыпанскі» і«антыбунтаўнічы» цыкл, адрасаваны сучасніку. Назвай кнігі падкрэслівалася, што длябеларускага сялянства празмерна доўга цягнуліся яго гістарычныя «досвіткі», асвітанак яшчэ наперадзе, і абуджэнне не настане само па сабе, новы дзень трэбанабліжаць актыўнай дзейнасцю.
Штодатычыць іншых апавяданняў, напісаных у той жа час, але не ўключаных у кнігу,дык сваім зместам і стылявой скіраванасцю яны бліжэй да «Дзвюх душаў». Гэтаапавяданні «У 1920 годзе», «Апостал», «Незадача», «Усебеларускі з'езд 1917года», якія паглыбляюць узнятую ў аповесці тэму рэвалюцыі і новай улады,канкрэтызуюць яе з улікам змен, што адбываліся ў Беларусі пасля публікацыі«Дзвюх душаў». З выразна акрэсленых гуманістычных пазіцый М. Гарэцкі малюеабыякавыя адносіны рэвалюцыйнай улады да сялянства, раскрывае нізкі маральныўзровень тых, хто ўзяў на сябе адказнасць будаваць новае жыццё. Створаныяпісьменнікам вобразы камуніста Курапы («Апостал»), камісара Батрачонкава («Незадача»)накрэслівалі вельмі плённы кірунак асэнсавання тэмы рэвалюцыі, бо ў асновегэтага кірунку ляжалі прынцыпы народнасці і рэалізму, вера ў багатыя, але яшчэнявыяўленыя сілы працоўнага люду.
Увіленскі перыяд М. Гарэцкім напісана большасць драматычных абразкоў, сярод якіх– «Мутэрка» (1920), «Салдат і яго жонка», «Свецкі чалавек», «Не адной веры»,«Чырвоныя ружы», «Каменацёс», «Жалобная камедыя» і пачатак «ЖартаўлівагаПісарэвіча» (усе 1922). Спынімся на драматычных абразках М. Гарэцкага (нетолькі дзвінскага цыклу, а наогул на ўсіх п'есах) больш падрабязна.
Самыранні, яшчэ дарэвалюцыйнага часу, драматычны абразок М. Гарэцкага – аднаактоўка«Атрута», якая мае ярка выражаную антыалкагольную накіраванасць.
У «сцэнкахз натуры» (аўтарскае вызначэнне) «Гапон і Любачка» М. Гарэцкі, гэты, паводлетрапнага вызначэння А. Навіны, «ідэолаг народнай інтэлігенцыі», закрануў вельміважную праблему, якая прайшла «чырвонай ніткай» праз усю творчасць пісьменніка.Значная частка духоўнага патэнцыялу нацыі, а менавіта настаўніцтва, якое, якніякая іншая грамадская група, павінна быць носьбітам нацыянальнай свядомасці,узорам адукаванасці, выхаванасці, маральнасці, кідаецца ў распусту (Гапон),выяўляе не надта высокую культуру паводзін, прафесійную некампетэнтнасць іэлементарную бязграматнасць (Любачка).
«Роднымбратам» Гапона Гапонавіча N. з’яўляецца Даніла Пахомавіч Мутэрка – галоўныперсанаж наступнай малой п’есы М. Гарэцкага, названай па прозвішчу герояці, больш правільна, «антыгероя» (Ф. Дастаеўскі). «Абразок з натуры» «Мутэрка»(па форме гэты твор блізкі да звычайнай аднаактоўкі) быў напісаны ў 1920 г.Дзеянне ў п’есе адбываецца «ў 1919–1920 годзе, узімку, пад польскай акупацыяй»(Гарэцкі М. Мутэрка. Абразок з натуры // Гарэцкі М. Зб. тв.: У 4т. Т. 2. С. 283.). Былы загадчык царскай двухкласнай школы, выхадзец звёскі (сын мужыка, як зазначае аўтар) Даніла Мутэрка перабраўся ў мястэчка іўладкаваўся хатнім настаўнікам у заможнай местачковай удавы Блюмы Ліпскай.Мутэрка не проста вучыць дачку Ліпскай Соню, г. зн. прыходзіць і дае ёй урокі.Ён жыве ў доме гаспадыні і заводзіць з ёю даволі блізкія адносіны. Калі жЛіпская надакучыла (не апошнюю ролю тут адыграла «без пары развіўшыся, па матцысытная і пухлая, даволі гожанькая, з даўгімі косамі» Соня, на якую настаўнікпачаў заглядацца), Мутэрка вырашае парваць са старэючай удавою. У часвысвятлення адносін з Ліпскай, якая не можа зразумець перамены ў паводзінахсвайго каханка (а Ліпская на самой справе кахае Мутэрку), раскрываеццасапраўдны твар былога загадчыка двухкласнай школы, высвечваецца яго маральнывоблік, чалавечая і грамадзянская сутнасць.
«Чыстай»,прычым яскрава выражанай сатырычнай камедыяй з’яўляецца аднаактоўка «Свецкічалавек». У гэтым творы М. Гарэцкі жорстка ганьбуе тых, хто, пажыўшы крыху ўгорадзе, навукі і культуры асаблівай не прыдбаў, але ўжо пагарджае ўсімвясковым, нават бацькамі. Менавіта такім тыпам з’яўляецца цэнтральны персанажкамедыі – Мікола Муха (Мікалай Хведаравіч Мухін, як ён сам сябе велічае і,заўважым, патрабуе, каб так да яго звярталася нават родная маці), які прыехаў уродную вёску з Масквы, каб «выбраць пашпарт». Ён не толькі не дапамагае старымбацькам па гаспадарцы (а гэта быў час жніва), але і наогул паводзіць сябенадзвычай непрыгожа, нават нахабна, дэманструючы тым самым «здзіўляючуюмаральную глухату, душэўную чэрствасць, дух ваяўнічага, наступальнагамяшчанства» (Мушынскі М.І., Голуб Т.С., Кенька М.П. Каментарыі //Гарэцкі М. Зб. тв.: У 4 т. Т. 2. С. 369.).
Абразок«Жалобная камедыя» – таксама вострасатырычны твор. Разам з тым можна весцігаворку і аб пэўным выяўленні ў ім трагікамічных матываў. У гэтым глыбокапраблемным абразку М. Гарэцкі «па-майстэрску малюе партрэты рознага родупалітычных дэмагогаў і прыстасаванцаў, раскрывае іх маральнае банкруцтва» (Тамжа).
Самымбуйным сярод малафарматных твораў дзвінскага цыклу з’яўляецца «ЖартаўлівыПісарэвіч» (яго М. Гарэцкі толькі пачаў у Дзвінску, а закончыў пазней). Тутаўтар засяродзіў увагу на праблеме бежанства, якая для нашага народа заўсёдыбыла актуальнай. Апошняя, Чарнобыльская бяда – яскравае гэтаму пацвярджэнне.Перажыванні, пакуты, нягоды і злыбеды, якія прыйшлося вынесці ў бежанстве нашымземлякам, і ў прыватнасці, аднаму з беларускіх інтэлігентаў Алесю Пісарэвічуразам з сям’ёй, якраз і склалі сюжэтную і калізійна-канфліктную аснову«Жартаўлівага Пісарэвіча». Нельга не пагадзіцца з М. Мушынскім, які піша, што«ў абразку «Жартаўлівы Пісарэвіч» пісьменнік стварыў вельмі яскравы, непаўторныі псіхалагічна пераканальны вобраз цярплівага пакутніка-беларуса, які дае нетолькі сваім сучаснікам, але і іх болей шчаслівым нашчадкам урок сапраўднаймаральнасці, высакародства і велічы духу. Пісарэвіч – гэта сапраўдны геройгісторыі, гэта нацыянальны тып, які насуперак злому лёсу і чэрствым людзямсцвярджае высокую чалавечую годнасць, душэўную сілу і самапавагу. ЖартаўлівагаПісарэвіча мы з поўным правам можам паставіць побач з героямі «Віленскіхкамунараў» і «Камароўскай хронікі», з гераічнымі вобразамі Янкі Купалы, зманументальнымі героямі «Новай зямлі», з велічнымі героямі ваенных раманаўКузьмы Чорнага» (Мушынскі М. На пераломе эпох // Гарэцкі М. Творы:Дзве душы: Аповесць. Апавяданні. Жартаўлівы Пісарэвіч: П’еса. Літаратурная крытыкаі публіцыстыка. Лісты. С. 481–482.). У дачыненні да «ЖартаўлівагаПісарэвіча» таксама можна весці гаворку як аб п’есе, у якой маюць месцатрагікамічныя матывы. Агульная танальнасць камічнага, яго пэўная сцішанасць, атаксама малафарматнасць твора (тут, відаць, спрацоўваюць агульнапрынятыятрафарэтныя ўяўленні аб разгортванні трагічнага толькі на вялікай мастацкайплошчы) неяк не дазваляюць поўнасцю і безапеляцыйна адносіць дадзеную п’есу дажанру трагікамедыі. Але ж трагікамічнае ў творы адназначна прысутнічае.
Уабразку «Салдат і яго жонка» аўтар надзвычай тонка і псіхалагічна дакладнаперадае душэўную драму былога салдата і яго жонкі. Не можа Цімох дараваць сваёйАгаце тое, што яна ў час знаходжання мужа на вайне прыдбала дзіця. І крыўда, іжаль, і спачуванне, і злосць з нянавісцю, і адчай – усё пераплялося ў душыСалдата. Нават фізічныя пабоі, якія Цімох наносіць жонцы, выліваючы ў іх разамса злосцю свае душэўныя пакуты (на гэта Агата рэагуе досыць спакойна і прымаеяк зразумелае), не прыносяць заспакаення. Цімох нават падштурховае жонку пайсціна злачынства, каб пазбавіцца дзіцяці, а з ім і душэўных пакут. Хто ж вінаватыва ўсёй гэтай драме? Амаль што цалкам на пастаўленае пытанне адказваюць самігероі абразка, у прыватнасці, Агата, якая аднойчы, калі Цімох чарговы разускліквае, за што ён павінен пераносіць такія пакуты, прамаўляе: «За беднасцьнашу». І сапраўды, беднасць, галеча, несправядлівасць, абцяжараныя вайной,з’яўляюцца асноўнымі віноўнікамі адлюстраванай у п’есе «Салдат і яго жонка»чалавечай драмы.
Ахвярамірэлігійнага фанатызму сталі героі п’есы М. Гарэцкага «Не адной веры».Фабрычны работнік Адварды, хлопец увогуле неблагі, але бесхарактарны, і яголюбая Таццяна, дзяўчына шчырая і даверлівая, вырашылі пажаніцца. Аднакзакаханым прыйшлося расстацца: родныя Адварды, католікі і «палякі», адзінымфронтам выступілі супраць шлюбу юнака з праваслаўнай і «рускай». «Мы ж землякі,мы ж свае… Што ты ў касцёле, а я ў царкве? Я ж такая руская, як ты паляк»(Гарэцкі М. Не адной веры // Гарэцкі М. Зб. тв.: У 4 т. Т. 2. С. 310.),– гаворыць Таццяна каханаму, спрабуючы давесці да яго абсурднасць узнікшай нашляху да шчасця перашкоды. Адварды і сам добра ўсведамляе гэта. Але ж паднаціскам бесцырымоннага і нахрапістага брата Станіслава, выканаўцы волі бацькоў,вымушаны пакінуць надта любую яго душы і сэрцу Таццяну. Уласнаябесхарактарнасць і залішняя пакладзістаць так і не дазволілі юнаку выступіць уабарону свайго кахання і шчасця. У выніку – пакалечаныя лёсы абодвух герояў.
Толькіўмоўна можна лічыць абразкамі «Чырвоныя ружы» («чатыры абразкі з мінулагажыцця», паводле аўтарскага вызначэння), таму што ў прынцыпе гэта поўнафарматнаяп'еса. Адлюстраванне падзей у творы ахоплівае больш чым пяцідзесяцігадовыперыяд гісторыі народа – ад паншчыны да восені 1917 г. Гістарычны экскурсспатрэбіўся драматургу, каб праз лёс канкрэтных сялянскіх сем'яў (прыгонныяМацей, Сцяпан, Мірон, іх дзеці і ўнукі) аналітычна-мастацкім шляхам устанавіць,з якімі ж маральнымі, духоўнымі набыткамі прыйшлі працоўныя масы да Кастрычніцкайрэвалюцыі. Вывад, да якога прыходзіць пісьменнік, такі ж несуцяшальны, як і ў«Досвітках»: стагоддзі прыгнёту, бяспраўнасці, здзеку прывялі да таго, штосялянства ў рэвалюцыі выступае носьбітам дзікага бунту, рабаўніцтва іразбурэння.
«Абразкі»сталі яшчэ адным красамоўным пацвярджэннем высокай творчай актыўнасці М. Гарэцкагана пачатку 20-х гадоў, хоць жыццёвыя абставіны не спрыялі нармальнай творчайпрацы: у студзені 1922 г. пісьменнік быў арыштаваны польскімі вайсковыміўладамі і кінуты ў адзіночную камеру на Лукішкі. Суд, праўда, не адбыўся, алепалітычны вязень быў «са здзекам… выкінуты з Вільні ў нейтральны пас паміжпольскім і літоўскім фронтам» (Гарэцкі М. Аўтабіяграфія // Пра час і прасябе. Мн., 1966. С. 95.). Спярша М. Гарэцкі накіроўваецца ў Коўна,адтуль у Дзвінск, дзе пэўны час выкладае на Беларускіх настаўніцкіх курсах.Якраз тут і напісаны драматычныя абразкі. У Дзвінску ён быў паўторна арыштаваныі зноў дастаўлены ў Вільню, дзе тры тыдні знаходзіўся пад вартаю, потым яговыпусцілі пад заклад.
Укастрычніку 1923 г. М. Гарэцкі, атрымаўшы ў савецкім пасольстве ў Варшаведазвол, пакінуў Вільню і разам з сям'ёй пераехаў у Мінск. Гэтае рашэнне быловыклікана многімі прычынамі грамадска-палітычнага, суб'ектыўна-псіхалагічнагахарактару. Адыгрывала сваю ролю варожае стаўленне польскіх уладаў да«беларускага нацыяналіста», які вёў актыўную грамадска-асветную працу. Здругога боку, умацоўвалася вера ў тое, што абвешчаная бальшавікамі падтрымканацыянальна-адраджэнскіх сіл у БССР будзе ажыццёўлена. Сумаваў пісьменнік і пароднай Багацькаўцы, дзе засталіся бацька, маці, прыкутыя незабыўным горам – трагічнайсмерцю (верасень 1922) іх адзінай дачкі Ганны і арыштам органамі НКУС сынаГаўрылы (жнівень 1922). Галоўным жа пабуджальным матывам пярэбараў было ўсведамленнеГарэцкім сваёй зрошчанасці, духоўнай еднасці з народам, унутраная гатоўнасцьдзяліць з ім усе жыццёвыя выпрабаванні. Пісьменнік павінен быў кожную хвілінуадчуваць сябе ў сваім нацыянальна-культурным асяроддзі. Яму патрэбен быўпаўсядзённы псіхалагічны кантакт з рэальным чытачом, патрэбна былаагульнанацыянальная аўдыторыя. Вядома, М. Гарэцкі прадбачыў небяспеку, якаяпадпільноўвала яго ў Савецкай Беларусі, бо афіцыйныя ўлады маглі не даравацьяму ні «Дзвюх душаў», ні «Апостала», нават калі гэтыя і іншыя «крамольныя»творы друкаваліся пад псеўданімам. I тым не менш адважыўся на рызыкоўны крок.
Прыезду Мінск клаў пачатак новаму, асабліва драматычнаму перыяду жыцця і творчайдзейнасці М. Гарэцкага. Гэты перыяд правамерна назваць савецкім. Храналагічнаён дзеліцца на два этапы, мяжой якіх стаў арышт 1930 г. Мянялася не толькімесца працы і пражывання пісьменніка, але і яго сацыяльны статус. З Мінска(студзень 1926) ён пераязджае ў Горкі (люты 1926 – жнівень 1928), потым зноўвяртаецца ў Мінск (верасень 1928 – ліпень 1930). Арышт па ілжывым даносе адкрыўнайбольш змрочную старонку ў жыцці Максіма-пакутніка, несправядліва асуджанагапа сфабрыкаванай справе міфічнага «Саюза вызвалення Беларусі» і высланага напяцігадовы тэрмін у г. Вятку.
Перыяд1923–1930 гг. уражвае здзіўляючай паслядоўнасцю пісьменніка ў выяўленнітворчых і грамадска-палітычных поглядаў. Ён не стаў падладжвацца падідэалагічныя патрабаванні новай улады, не кінуўся на шлях нястрымнагаўслаўлення новай сацыялістычнай явы, рэвалюцыйнага энтузіязму працоўных, а, які раней, з годнасцю і самапавагай працягваў нацыянальна-адраджэнскую праграму,якую намеціў і ажыццяўляў на Віленшчыне: вядзе навуковую, культурна-асветнуюпрацу, выкладае беларускую мову і літаратуру ў Камуністычным універсітэце БССР,чытае курс беларусазнаўства на рабфаку Беларускага універсітэта (верасень 1925 –студзень 1926). У Інбелкульце ўзначальвае мовазнаўчую і літаратуразнаўчуюсекцыі.
Паказальна,што яго тагачасныя творы тэматычна скіраваны не да новай рэчаіснасці, а да нядаўнягамінулага. Падобная зарыентаванасць, думаецца, і была формай апасродкаванайацэнкі палітычнай сістэмы, да якой пісьменнік у 1919–1922 гг. ставіўсядаволі крытычна. Ацэнка засталася нязменнай, і пасля пераезду ў Мінск М.Гарэцкі цалкам засяроджваецца на дапрацоўцы раней апублікаваных ці яшчэнезавершаных твораў, якія і вызначылі яго пісьменніцкае аблічча ў другой палове20-х гадоў. Гэта аповесці «У чым яго крыўда?» (прыблізна 1925–1926),«Меланхолія» (1916–1921, 1928), дакументальна-мастацкія запіскі «Наімперыялістычнай вайне» (1914–1915, 1919–1920, 1925–1926, 1928). Уносяццазмены, папраўкі і ў аповесць «За што?», якая выходзіць пад назвай «Ціхія песні»(1926), «Ціхая плынь» (1930), у п'есу «Жартаўлівы Пісарэвіч» (1922, 1925, 1927,1928). Не абмінуў патрабавальны мастак увагай і малафарматныя рэчы, рыхтуючы дадруку зборнік «Апавяданні», што меўся выйсці ў свет у 1928 г. і павіненбыў стаць творчай справаздачай пісьменніка за пятнаццаць гадоў дзейнасці ўгаліне нацыянальнай прозы (1912–1928). Амаль кожны з раней апублікаваных твораўтаксама быў перагледжаны аўтарам. Але Белдзяржвыдавецтва не прыняло зборнік дадруку, бо «палітрэдактар Будзінскі даў адмоўны водзыў» (Чарняўская Л. Успаміны празнаёмства і сустрэчы з Якубам Коласам // Полымя. 1994. №9. С. 103.).
Выкарыстанне М.Гарэцкім тэксту ранніх апавяданняў у аповесці «У чым яго крыўда?» былопрадыктавана агульнай тэндэнцыяй развіцця яго прозы, тэндэнцыяй умацавання яеэпічнай асновы. Эпічная паўната дасягалася, вядома, не механічным пашырэннемканкрэтнага матэрыялу, а новым ракурсам адлюстравання рэчаіснасці.
Так,Клім Шамоўскі і Кастусь Зарэмба акцэнтавалі галоўную ўвагу на негатыўных бакахвясковага жыцця, а Лявон Задума ўжо валодае здольнасцю выразней бачыць істаноўчыя з'явы ў жыцці вёскі. А гэта якраз і вяло да пераадолення непаўнаты,эскізнасці малюнка, арганічнага ў апавяданні, але недастатковага ў буйнымтворы. На розных сэнсава-змястоўных узроўнях вырашаны і канфлікт героя звясковым асяроддзем. У прыватнасці, па-новаму прачытваецца і сітуацыя з лістомКастуся да Ганначкі. Там бесцырымонныя паводзіны вяскоўцаў, якія калектыўначыталі інтымнае пасланне юнака да дзяўчыны, былі галоўнай прычынай яго«крыўды». У аповесці ж сэнсавыя параметры «крыўды» вызначаюцца не толькіперажываннямі Лявона, але і ўсведамленнем сацыяльных прычын нізкай побытавайкультуры сялян.
Высветліцьгэтыя прычыны якраз і павінна была другая частка трылогіі – аповесць«Меланхолія», у якой Лявон выступае ў новай якасці: пасля завяршэння вучобы ёнпрацуе каморнікам у глухім кутку Віленшчыны. Тут Лявон Задума ўздымаецца наболып высокі ўзровень светапогляднага развіцця. Пра гэта сведчыць пашырэннесферы яго інтэлектуальнай зацікаўленасці: інтэлігенцыя і народ, інтэлігенцыя іўлада, шляхі вызвалення ад сацыяльнага і нацыяльнага прыгнёту, праблема сэнсужыцця і прызначэння чалавека, жыццё і смерць – вось над чым б'ецца зараз думкаЛявона. Істотна тое, што пісьменнік, па-першае, свядома вывеў героя за межызвыклага вясковага асяроддзя і сутыкнуў яго з больш складанымі сферамі сацыяльнайрэчаіснасці, а па-другое, абраў эпісталярную форму падачы матэрыялу,падкрэсліўшы тым самым ролю інтэлектуальнага, аналітычнага пачатку, права асобымець свой уласны, суб'ектыўны погляд на жыццё і чалавечыя ўзаемаадносіны.«Меланхолія» прадэманстравала відавочныя поспехі аўтара ў авалоданні сакрэтаміпабудовы сацыяльна-псіхалагічнай аповесці. Напоўнены глыбокім філасофскімзместам, роздумамі героя, схільнага да рэфлексіі, да тонкіх перажыванняў, творпазбаўлены, аднак, статыкі, апісальнасці. Сюжэт яго дынамічны. Але заснаваны ённе на голай падзейнасці, не на дэтэктыўных калізіях і сітуацыях, а на рухудумак і пачуццяў героя. Уласна і сам герой увесь час знаходзіцца ў няспыннымруху, у дарозе, у пошуках адказу на хвалюючыя пытанні (ад'езд на працу, паездкаў цягніку, прыгоды па дарозе на пошту, вандроўка па віленскіх вуліцах, вяртаннез балаголам у родную вёску, наведванне могілак). А вобраз дарогі – гэта сімвалшляху, якім Беларусь мае ісці ў будучыню.
Кніга«На імперыялістычнай вайне» – заключная частка трылогіі аб блуканнях па пакутахбеларускай інтэлігенцыі ў асобе сялянскага сына Лявона Задумы. Гэта і новы этапстанаўлення героя як асобы, грамадзяніна, абаронцы гуманізму і духоўных асноўжыцця. Нездарма пісьменнік даручыў маладому каморніку весці ваенны дзённік,зрабіў яго летапісцам гісторыі народа ў адзін з трагічных перыядаў жыцця.Наватарскае значэнне кнігі ў тым, што яна стаіць ля вытокаў жанру беларускаймастацкай дакументалістыкі. У аснову кампазіцыі твора пакладзены прынцыпсвабоднага чаргавання аб'ектывізаваных малюнкаў ваеннай паўсядзённасці,акопнага побыту і роздумаў, разважанняў героя. Але кніга пазбаўлена эклектыкі,яна ўнутрана цэласная, па-мастацку завершаная. Цэментуючым пачаткам, якіаб'яднаў разрозненыя апісанні ў арганічнае адзінства, выступае абагульняючаядумка мастака, пункт яго гледжання, маральная пазіцыя. Стрыжнёвая лінія«Запісак…» – адлюстраванне вайны ў яе рэальным абліччы. Асобным выданнем«Запіскі…» выйшлі ў 1926 г. і былі прыхільна сустрэты крытыкай, якаяслушна адзначыла іх глыбокую праўдзівасць і жанравае наватарства (формадзённіка). Рабіліся спробы разглядаць твор у кантэксце еўрапейскай антываеннайлітаратуры (параўнанне з вядомым рамана А. Барбюса «Агонь»).
Кніга«На імперыялістычнай вайне» знаменавала далейшае ўзыходжанне пісьменніка навышыні эпічнай творчасці. Гэты быў і яшчэ адзін крок у асваенні буйной формы,якой павінна была стаць «Камароўская хроніка» – галоўная кніга М. Гарэцкага.Як засведчыў брат пісьменніка, «Максім настолькі захапляўся збіраннем матэрыялуда «Камароўскай хронікі», што зрабіў у 1926 годзе адмысловае падарожжа ў Сібір,бо туды вялі жыццёвыя шляхі некаторых герояў» (Гарэцкі М. Успаміны, артыкулы,дакументы. Мн., 1984. С. 13.). Вынікам даволі працяглай вандроўкі (чэрвень– ліпень) ад Масквы да Благавешчанска сталі «Сібірскія абразкі», якія можнаацэньваць і як самастойны цыкл, цікавы шмат у якіх адносінах. У прыватнасці,сюжэт большасці «абразкоў» пабудаваны на падзеях і з'явах паслякастрычніцкайпары: а гэта дае магчымасць прасачыць, як адбывалася фарміраванне светапоглядупісьменніка і якім было ўспрыманне новай, савецкай рэчаіснасці. Галоўная тэма«Сібірскіх абразкоў» – лёс беларусаў-перасяленцаў, якія пакінулі родны край упошуках лепшай долі.
М.Гарэцкі працягваў таксама творчую працу над цыклам кароткіх апавяданняў падназвай «Люстрадзён». Творы цыкла падпісаны псеўданімам Мізэрыус Монус. Сваімзместам і агульнай скіраванасцю «Люстрадзён» крыху адрозніваецца ад «Сібірскіхабразкоў». Так, у асобных апавяданнях («Пагранічны інцыдэнт на Амуры»,«Асляпёны конь») мела месца пісьменніцкая ўступка ідэалагічным патрабаваннямчасу. Яе можна бачыць у тэндэнцыйнай абмалёўцы дзейных асоб, у спрошчанымпадыходзе да раскрыцця псіхалогіі чалавека і вытлумачэнні яго паводзін. I ўсё жуступкі М. Гарэцкага палітыцы мелі абмежаваны характар, яны не закраналісутнасных асноў творчасці.
Працунад «Люстрадзёнам» М. Гарэцкі, аднак, не паспеў закончыць, бо 18 ліпеня 1930 г.ён быў арыштаваны органамі АДПУ, і большасць апавяданняў цыкла засталася ўрукапісах. М. Гарэцкаму інкрымінавалі знаходжанне з 1924 г. улітаратурнай групе контррэвалюцыйнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі».Сфабрыкаваныя абвінавачванні пісьменнік адмёў і вінаватым сябе не прызнаў. Тымне менш ён быў асуджаны да пяцігадовай высылкі ў Вятку. Амаль адначасова зМаксімам Гарэцкім быў арыштаваны і яго брат Гаўрыла Гарэцкі, які праходзіў,аднак, па іншай справе – па справе «працоўнай Сялянскай партыі» – і быўасуджаны да вышэйшай меры пакарання, замененай пазней на дзесяць гадоўканцлагеру.
Са дняарышту да 10 красавіка 1931 г. М. Гарэцкі знаходзіўся за кратамі, а да 25чэрвеня – у перасылцы з Мінскай турмы. Умовы жыцця палітычнага ссыльнага ўВятцы былі надзвычай складанымі. Цяжка было знайсці жытло і сталую працу. М.Гарэцкі рабіў спробы ўладкавацца карэктарам у газеце «Вятская правда»,чарцёжнікам у Земтрэсце, рахункаводам падгароднай гаспадаркі, грузчыкам напрыстані. Нарэшце ўдалося паступіць на фабрыку вучэбных дапаможнікаўчарцёжнікам.
У1932 г. яго прызначылі тэхнікам-каштарыснікам завода Вучпалітэхабсталявання,потым тэхнікам-калькулятарам у Вяткабудзе. Доўгі час жыў на вышках, «на другім,недабудаваным, паверсе дома», а затым пашчасціла зняць прахадны пакойчык, уякім «дваім ледзь павярнуцца». Драматычныя перыпетыі жыцця ў Вятцы М.Гарэцкі адлюстраваў у лістах да жонкі. Перапіска з Леанілай Усцінаўнай – гэтаэпісталярны нарыс, які з'яўляецца дакументальным абвінаваўчым актам супрацьбесчалавечнай палітычнай сістэмы. За скупымі, лаканічнымі паведамленнямі састаронак нарыса паўстае трагедыя беларускай інтэлігенцыі, кінутай па воліабаронцаў таталітарнага ладу на здзек і фізічнае вынішчэнне. Лісты яскравапаказваюць, якія тытанічныя намаганні спатрэбіліся М. Гарэцкаму, каб неачарсцвець душою, не расчаравацца ў жыцці, не страціць веру ў людзей. А прычындля скрухі і адчаю было багата. Перш за ўсё – недарэчныя абвінавачванні,несправядлівы прысуд, крыўда на тых, хто паверыў паклёпнікам, пазбавіўмагчымасці займацца творчай працай. Несціханым болем заставаўся дляпалітссыльнага лёс жонкі і малых дзяцей, якія на доўгі час апынуліся ўпрыгнечаным маральным становішчы, без падтрымкі і сродкаў існавання. I ўсё жнеадольная прага тварэння жыла ў сэрцы М. Гарэцкага. У літаратурнай працыён спадзяваўся знайсці паратунак, забыцца пра нанесеныя крыўды, сцвердзіць сваючалавечую існасць, споўніць доўг мастака-грамадзяніна.
Па-першае,пісьменнікам быў завершаны раман «Віленскія камунары», які належыць да буйныхздабыткаў беларускай раманістыкі, усёй нацыянальнай прозы. Адзначым, шторанейшыя ацэнкі твора патрабуюць істотнага перагляду. Так, ролю і значэннерамана трэба бачыць не ў тым, што яго аўтар нібыта сцвердзіў у вобразнай формеідэю непазбежнасці выхаду працоўных мас на гістарычную арэну і паказаў, якнарод з ахвяраў гісторыі становіцца яе творцам, рухаючай сілай. I адносіныпісьменніка да вопыту віленскіх камунараў, якія са зброяй у руках выступілі наабарону савецкай улады, у сапраўднасці не такія апалагетычныя, як вынікае зранейшых даследчых прац. Гэта ж трэба сказаць і адносна пісьменніцкай канцэпцыірэвалюцыі. Непрадузяты аналіз рамана паказвае, што ў сваіх поглядах наКастрычнік М. Гарэцкі застаўся, па сутнасці, на тых жа ідэйных пазіцыях, што іў аповесці «Дзве душы». Толькі выяўлены погляды не адкрыта, а апасродкавана,логікай сюжэтнага развіцця, праз выбар формы апавядання, якое вядзецца ад імягалоўнага героя. Такая форма абумоўлена імкненнем М. Гарэцкагазамаскіраваць ад пільнага цэнзарскага вока сваё разуменне сацыялістычнайрэвалюцыі, схавацца за героя-апавядальніка. Гэтае разуменне найбольш выразнавыяўлена М. Гарэцкім у заключных частках рамана-хронікі, дзе «віленскіякамунары» аказваюцца пераможанымі. Пісьменніцкая ўвага якраз і засяроджваеццана высвятленні прычын паражэння. Прычынаю ж было тое, што камунары аказалісязаложнікамі ідэі ўзброенай барацьбы як нібыта адзінага, універсальнага сродкувырашэння сацыяльных супярэчнасцей. У рамане пераканальна паказана, штопартыйныя кіраўнікі мелі цьмянае ўяўленне аб настроях, якія панавалі ў вёсцы іў горадзе.
М.Гарэцкі падае разважанні аднаго з рабочых-актывістаў аб тым, што нібыта «вёсканастроена для нас надта добра, сяляне спачуваюць бальшавікам, чакаюць загадаў».Але жаданае тут выдавалася за існае: калі пачалося паўстанне, на дапамогукамунарам ніхто не прыйшоў! Вось так у пісьменніцкім асвятленні выглядала напрактыцы так званая ўсенародная падтрымка рэвалюцыі, якую спрабавалі ажыццявіць«віленскія камунары». Як вынікае са зместу твора, авантурызм кіраўнікоўРэўваенсавета, іх адарванасць ад народа, уласцівы ім дух сектанцтва, фанатызм іпрывялі да паражэнкя.
Па-другое,М. Гарэцкі прадоўжыў працу над «Камароўскай хронікай», якую з поўным правамможна расцэньваць як унікальную з'яву ў гісторыі беларускай літаратуры. Гэта – галоўнаякніга мастака, справа ўсяго творчага жыцця. Тут знайшлі сваё ўвасабленнепрацяглыя маральна-філасофскія пошукі М. Гарэцкага, яго роздум надкардынальнымі праблемамі чалавечага існавання. Разам з тым «Камароўскаяхроніка» – гэта шмат у якіх адносінах твор будучых часоў, літаратуры XXI ст.
Невыпадкова М.Гарэцкі з такой апантанасцю працаваў над ім і так палка марыў убачыць творзавершаным. «Ну, нічога. Усё нічога. Усё добра будзе. Каб толькі мне напісацьгэтую сваю «Хроніку». Гэта была б рэч, што на працягу пэўнага часу нейкую цанумае».
Відавочна,што ва ўмовах высылкі М. Гарэцкі быў пазбаўлены магчымасці не толькі дапоўніцьранейшыя запісы, але і апрацаваць іх належным чынам дзеля паўнейшагаўвасаблення маштабнай мастацкай задумы – даць шырокую панараму жыццябеларускага народа на вялікім гістарычным адрэзку – ад эпохі прыгоннага права іда канца 30-х гадоў XX ст. I хоць твор застаўся незавершаным, недапрацаваным,М. Гарэцкі здолеў дакументальна-мастацкімі сродкамі намаляваць у ім яскравыэпічны вобраз эпохі, выявіць праз лёсы герояў змястоўную філасофскую канцэпцыюжыцця.
Неспрыяльныяабставіны жыцця ў Вятцы, а затым і гвалтоўная смерць перашкодзілі М. Гарэцкамузавяршыць не толькі «Камароўскую хроніку», але і шэраг іншых твораў, упрыватнасці «Лявоніус Задумекус», «Скарбы жыцця» і «Кіпарысы». Пісаліся яны ўрозны час: «Задумекус» у другой палове 1931 – пачатку 1932 г., «Скарбы» – у1932–1935, а магчыма і ў 1937 г. «Кіпарысы» – гэта апрацаваныя на высылцыдзённікавыя занатоўкі 1928 г. (Полымя. 1993. №2. С. 116–121.).
Творыгэтыя ўпершыню пабачылі свет больш чым праз паўстагоддзе пасля забойствапісьменніка. Першыя два з іх у новым святле раскрываюць трагізм становішчарэпрэсіраванага мастака і разам з адпаведнымі раздзеламі «Камароўскай хронікі»кладуць пачатак эстэтычнаму асваенню беларускай літаратурай тэмы сацыялістычнагаГУЛАГа.
Улістападзе 1937 г. Максім Гарэцкі быў зноў арыштаваны і пастановай тройкіНКУС Смаленскай вобласці прысуджаны да расстрэлу. Прысуд выкананы 10 лютага1938 г. Трагічная смерць заўчасна абарвала жыццё выдатнага пісьменніка,творчасць якога ўяўляе адну з найбольш змястоўных старонак гісторыі беларускайлітаратуры і ўвогуле нацыянальнай культуры.

Спісвыкарыстаных крыніц
гарэцкібеларуский літаратурный дзеяч
1. Мушынскі М.І. МаксімГарэцкі // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 1. Мн.,1999. С. 381–426.
2. Яцухна В.І.Беларуская малафарматная драматургія ХVІ – першай паловы ХХ стст. – Гомель,2004.
3. Гарэцкі М. Зб.тв.: У 4 т. Мн., 1984–1986. Т. 1–4.
4. Гарэцкі М. Творы:Дзве душы: Аповесць. Апавяданні. Жартаўлівы Пісарэвіч: П’еса. Літаратурнаякрытыка і публіцыстыка. Лісты. Мн., 1990.
5. Гарэцкі М. Гісторыябеларускае літаратуры / Уклад. і падрыхт. тэксту Т.С. Голуб. Мн., 1992.
6. Мушынскі М. Напераломе эпох // Гарэцкі М. Творы: Дзве душы: Аповесць. Апавяданні.Жартаўлівы Пісарэвіч: П’еса. Літаратурная крытыка і публіцыстыка. Лісты. С. 481–482.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Одавара-дзе, замок Одавара
Реферат Greek And Roman Contributions Essay Research Paper
Реферат Разработка и исследование системы автоматического регулирования температуры электропечи на базе промышленного регулятора Р-111
Реферат Вино и любовь в лицейской лирике Пушкина
Реферат Модель производственной функции для сельскохозяйственной отрасли
Реферат Предложения по совершенствованию применения лизинга в компании
Реферат Даниэл Белл
Реферат Ринок цінних паперів та перспективи розвитку в Україні
Реферат Организация и оплата труда на предприятии 2
Реферат Нормы регулирующие отношения создания и регистрации юридического лица
Реферат О примирительных процедурах посредничестве и проблемах мирового соглашения
Реферат Нормы и особенности транспортного права
Реферат Доходы бюджета
Реферат Общая характеристика трудового законодательства
Реферат Организация приема товара в магазине по качеству