Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Канцэпт "шчасце" у мове сучаснай беларускай паэзіі

ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
I. Канцэпт зпункту погляду розных навуковых пазіцый
1.1 Паняцце канцэпту ўлінгвістычнай літаратуры
1.2 Адзінка шчасце ўлексікаграфічных працах
1.3 Шчасце з пунктупогляду этыкі, філасофіі, псіхалогіі
II. Сінтагматычныяпалі намінацый шчасця
2.1 Спалучальнасць лексемшчасце, доля, лёс, радасць з дзеясловамі
2.2 Спалучальнасць лексемшчасце, доля, лёс, радасць з прыметнікамі
2.3 Спалучальнасцьлексем, што ўваходзяць у састаў канцэпту шчасце з назоўнікамі
2.4 Словазлучэнні,утвораныя па мадэлі шчасце (доля, лёс, радасць) + займеннік
III. Вобразна-выяўленчыпатэнцыял канцэпту шчасце ў мове паэзіі
3.1 Вербальныя рэалізацыіканцэпту шчасце
3.2 Аналіз вобразнагакампанента канцэпту шчасце
3.3 “Крыніцы” шчасцяпаводле паэтычных твораў
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙЛІТАРАТУРЫ
КРЫНІЦЫ
ДАДАТАК

УВОДЗІНЫ
Аднымз актуальных аспектаў сучасных лінгвістычных даследаванняў з’яўляецца праблемаўзаемадачыненняў мовы і культуры, асаблівасці адлюстравання духоўнага светумоўнымі сродкамі. Як вядома, у кожнай мове выяўляецца нацыянальная спецыфікасветабачання, спосаб фіксацыі тых ці іншых фактаў рэчаіснасці.
Праблемаўзаемадзеяння культуры і мовы з’яўляецца аб’ектам даследавання шматлікіхнавуковых дысцыплін. Так, да яе звяртаюцца прадстаўнікі этнапсіхалінгвістыкі,сацыялінгвістыкі, лінгвакультуралогіі, псіхалінгвістыкі.
Пытаннямімовы і культуры, іх узаемадзеяння і ўзаемадачынення цікавіліся яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя такіявучоныя, як А.А.Патабня, У.Уорс, Вільгельм фон Гумбальт.
Зсучасных лінгвістаў, якія займаюцца распрацоўкай канцэпту, — Варкачоў С.Г.(“Лінгвакультуралогія” (2001), “Дыскурсная варыятыўнасць лінгваканцэпту” (2005),Карпаў В.А. (“Скрозь прызму канцэптаў” (2004), Кашалёў А.Д. (“О концептуальныхзначениях приставок –О/-ОБ” (2004), Чарапанаў М.В. (“Сэнсавая структураканцэптаў “свет” і “цемра” і яе моўнае выражэнне” (2003).
ПрацаС.Г. Варкачова мае на мэце вызначыць канцэпты культуры як адзінку калектыўнайсвядомасці, якія маюць моўнае выражэнне і адзначаны этнакультурнай спецыфікай. Упрыватнасці, аўтарам разглядаюцца і сістэматызуюцца ўяўленні пра шчасце ўрускай паэзіі XVIII – XX стагоддзяў і апісваюцца вобразныя асаблівасціімя “шчасце”. У выніку даследавання паняційнага кампанента канцэпту “шчасце” наматэрыяле тэкстаў рускай паэзіі аўтар прыйшоў да высновы: этнакультурнаяспецыфіка згаданага канцэпту вызначаецца перш за ўсё ў семантыцы, звязанай зканцэпцыямі, што склаліся ў грамадстве як жыццёвыя і тэарэтычныя погляды напрыроду і сутнасць шчасця.
Аб’ектамдаследавання ў працы В.Н.Паршынай (“Концепт «чужой» в реализации тактикидистанцирования (на материале политического дискурса) (2004) з’яўляеццанепасрэдна палітычны дыскурс. Праца заснавана на матэрыяле відэазапісаў моўныхпаводзін расійскіх палітычных лідэраў. Аўтар звяртаецца да зместу катэгорыі“чужы” шляхам аналізу слоўнікавых дэфініцый. Праведзенае даследаванне дазволілазрабіць наступныя вывады: вербалізацыя канцэптаў не вычэрпваецца толькілексемамі, але можа ажыццяўляцца з дапамогай структурных схем сказаў, агульнымімаўленчымі паводзінамі; прыёмы дыстанцыравання ад апанента прадстаўлены нестолькі на лексіка-граматычным узроўні, колькі на ўзроўні сінтаксічнайструктуры выказвання.
ПрацаКашалёва А.Д. (“О концептуальных значениях приставок –О/-ОБ” (2004) прысвечанаапісанню найбольш агульных значэнняў прыставак –А/-АБ (-О/-ОБ). Аўтар паказвае,што ўсе або амаль усе значэнні згаданых прыставак можна ахапіць трыма асноўнымі(канцэптуальнымі) значэннямі: ‘знешняе дзеянне’, ‘татальнае дзеянне’, ‘новаяякасць’. Агульныя значэнні ўяўляюць сабой даволі абстрактныя, але ў той жа часзмястоўныя схемы рэальнасці, якія прыпісваюцца апошняй у працэсе маўленчайдзейнасці чалавека, даючы гэтай рэальнасці сэнсавую інтэрпрэтацыю.
ПсіхолагН.А. Джэдар’ян (“Представления о счастье в русском менталитете” (1997) аналізуепраблему шчасця ў аспекце рускай культуры і раскрывае некаторыя асаблівасціўспрымання шчасця/няшчасця ў менталітэце рускага народа. У ходзе працы аўтарпрыходзіць да наступных вывадаў: адносіны да шчасця і пакутаў, шчасця-няшчасцяскладаюць важную характарыстыку самасвядомасці і ў значнай ступені вызначаюцьсвоеасаблівасць духоўнай культуры і нацыянальна-псіхалагічныя рысы рускайментальнасці. Аўтар разглядае пытанне складаных неадназначных сувязей паміжаптымізмам і задаволенасцю жыццём. Аптымізм, на думку Н.А. Джэдар’яна,з’яўляецца адной з тых яскравых адметнасцей рускага народа, у развіцці якіхзначную ролю адыграў фактар шчасця-няшчасця і тое, як ён складваўся ў побыце ігістарычным лёсе народа.
Рознабаковыясувязі культуры і мовы даследуе прафесар В.А.Маслава, аўтар вучэбныхдапаможнікаў “Когнитивная лингвистика” (2004), “Введение в лингвокультурологию”(1997), “Лингвокультурология” (2001). Так, у працы “Поэт и культура:концептосфера Марины Цветаевой» (2004) для аналізу выбраны не толькі пераломныя ўтворчасці М.Цвятаевай канцэпты рускай нацыянальнай свядомасці (лёс, прастора,паэт), але і агульнакультурныя (каханне, прырода, час, вечнасць), а таксамаўласна аўтарскія паэтычныя канцэпты (дом, пакой, радасць, стол). Аўтар разглядаепраблему ўзаемадзеяння паэта і культуры. У працы выкарыстоўваюцца метадыдаследавання кагнітыўнай лінгвістыкі і лінгвакультуралогіі, прадэманстраваныпрыклад канцэптуальнага аналізу, асветлены тэарэтычныя пытанні метадалогіі ілінгвакультуралогіі.
Калі брацьпад увагу той факт, што праблема лінгвакультурнага канцэпту пачала актыўнараспрацоўвацца толькі ў 90-х гадах XX стагоддзя, можна гаварыць пранедастатковае вывучэнне гэтага пытання навукоўцамі. Менавіта гэта і абумовілавыбар тэмы дыпломнай работы.
Увыніку ўзаемадзеяння чалавека са светам складаюцца яго ўяўленні пра свет,фарміруецца мадэль, якая ў філасофска-лінгвістычнай літаратуры называеццакарцінай свету. У апошнія дзесяцігоддзі адной з найбольш важных праблемкагнітыўнай лінгвістыкі стала праблема выяўлення ў свядомасці чалавека цэласнайкарціны свету, што фіксуецца мовай. Карціна свету цесна звязана зканцэптуальнай сістэмай і адбіваецца ў мове. Аналіз моўных сродкаў даемагчымасць зразумець, чым адрозніваюцца нацыянальныя культуры, як яны ўзаемадапаўняюцьадна адну на ўзроўні сусветнай культуры. Такім чынам, тэма дыпломнай работыбачыцца нам актуальнай, менавіта зыходзячы з праблем, пытанняў і задач, штоіснуюць у сучаснай кагнітыўнай лінгвістыцы.
Мэтадыпломнай работы – правесці комплексны аналіз вербальных сродкаў рэпрэзентацыіканцэпту “шчасце” на аснове твораў сучаснай беларускай жаночай паэзіі.
Длядасягнення пастаўленай мэты былі акрэслены наступныя задачы:
· выявіць лексічныя сродкі, з дапамогай якіх абазначаецца канцэпт шчасце;
· даследаваць словаспалучальныя магчымасці лексем, што ўваходзяць усклад канцэпту;
· вызначыць вобразна-выяўленчы патэнцыял канцэпту шчасце
Аб’ектамдаследавання выступае мова твораў сучаснай беларускай паэзіі.
Прадметамдаследавання з’яўляюцца лексічныя сродкі прэзентацыі канцэпту ў творахсучасных беларускіх паэтак.
Матэрыяламдаследавання з’яўляюцца вербальныя рэалізацыі кампанента шчасце. Аўтарскаякартатэка налічвае 450 словаўжыванняў.
Трэбазвярнуць увагу на тое, што намі разглядалася менавіта жаночая паэзія(Я.Янішчыц, Е.Лось, А.Каржанеўская, Д.Бічэль-Загнетава, Р.Баравікова, В.Русілкаі інш.), бо іх творы насычаны эмацыянальна, ярка выражаюць пачуцці і настрой. Усваіх творах паэткі выяўляюць складанасць душэўнага свету жанчыны, яе псіхалагічныстан, лірыка-драматычныя перажыванні. Гэта вельмі важна, бо само шчасце яклінгвакультурны канцэпт належыць да катэгорыі эмоцый.
Работаскладаецца з уводзін, трох раздзелаў, у якіх праведзена даследаванне лексічнайспалучальнасці канцэпту, яго вобразнага выражэння, а таксама заключэння, дзезафіксаваны высновы даследавання.
У дадаткуда работы ў сістэматызаваным выглядзе падагульнены фактычны матэрыялдаследавання.

I.Канцэпт з пунктупогляду розных навуковых пазіцый
 
1.1Паняцце канцэптуў лінгвістычнай літаратуры
 
Слова“канцэпт” стала актыўна ўжывацца ў лінгвістычнай літаратуры з пачатку 90-хгадоў. Першапачаткова тэрмін “канцэпт” выкарыстоўваўся надзвычай шырока. Пераглядтрадыцыйнага лагічнага зместу канцэпту і яго псіхалагізацыя тлумачаццапатрэбамі кагніталогіі, у прыватнасці, кагнітыўнай лінгвістыкі, якаязасяроджвае ўвагу на суадносінах лінгвістычных дадзеных з псіхалагічнымі [9, с.64].
Зусіх вядомых нам азначэнняў мы аддаём перавагу варыянту, прапанаванагапрафесарам Маславай В.А. Канцэпт — аператыўная змястоўная адзінка памяці,ментальнага лексікону, канцэптуальнай сістэмы мовы і мозга, усёй карціны свету,адлюстраванага ў чалавечай псіхіцы [23, с.31]. Паняцце канцэпту перадаеўяўленне пра тыя сэнсы, якімі аперыруе чалавек у працэсе мыслення і якія адлюстроўваюцьзмест вопыту і ведаў, змест вынікаў усёй чалавечай дзейнасці і працэсаўпазнання свету.
Лінгвакультурныканцэпт ёсць семантычнае ўтварэнне высокай ступені абстрактнасці. На думкувучоных, канцэпт можна было б суаднесці з каранёвай марфемай, што складаеаснову словаўтваральнага гнязда.
Р.М.Фрумкінавызначае канцэпт як “вербалізаванае паняцце, адрэфлексаванае ў катэгорыяхкультуры” [38, с.14].
Д.С.Ліхачоўпад канцэптам разумеў “свайго роду алгебраічны выраз значэння, якім чалавекаперыруе ў сваім пісьмовым маўленні” [22, с.30].
Часцейза ўсё прадстаўніцтва канцэпту ў мове прыпісваецца слову, а само словаатрымлівае статус імя канцэпту – моўнага знака, які перадае змест паняццянайбольш поўна і адэкватна. Аднак канцэпт, як правіла, суадносіцца больш чым задной лексічнай адзінкай. Такім чынам, адметнасцю канцэпту з’яўляецца ягосуаднесенасць з планам выражэння ўсёй сукупнасці разнародных сінанімічных(уласна лексічных, фразеалагічных і афарыстычных) сродкаў, якія прэзентуюць ягоў мове. У выніку канцэпт суадносіцца з планам выражэння лексіка-семантычнайпарадыгмы.
Сувязьканцэпту з вербальнымі сродкамі выражэння адзначаецца ва ўсіхлінгвакультуралагічных азначэннях, аднак адзінства ў поглядах адноснаканкрэтных сутнасных адзінак мовы, з якімі суадносіцца канцэпт, у вучоныхпакуль няма.
Тэарэтычнаадносіны “канцэпт – яго моўная рэалізацыя” можна было б змадэляваць на базеантанімічнай парадыгмы ў лексіцы, якая фіксуе адрозненні ўнутры адной і той жасутнасці (радасць – гора; шчасце – бяда; каханне – нянавісць). Любы канцэптубірае ў сябе абагульнены змест мноства формаў выражэння ў натуральнай мове, атаксама ў тых сферах чалавечага жыцця, якія прадвызначаны мовай і немагчымыябез яе; гэта вынік аб’яднання слоўнікавага значэння слова з асабістым вопытамчалавека.
Канцэпттаксама вызначаецца як асноўная адзінка нацыянальнага менталітэту якспецыфічнага індывідуальнага і групавога спосабу светаўспрымання ісветаразумення. Канцэпт уключае ў сябе, акрамя прадметнай суаднесенасці, усюкамунікатыўна значымую інфармацыю. Перш за ўсё, гэта ўказанне на месца, якоезаймае гэты знак у лексічнай сістэме мовы: яго парадыгматычныя, сінтагматычныяі словаўтваральныя сувязі.
Трэбазвярнуць увагу на існаванне так званых “універсальных канцэптаў”, якія выступаюцьу свядомасці ў форме этычных тэрмінаў: добра – дрэнна, маральнае – амаральнае.
Такімчынам, можна вылучыць наступныя рысы канцэпту: 1) гэта мінімальная адзінкачалавечага вопыту ў яго ідэальным уяўленні; 2) гэта асноўная адзінка апрацоўкі,захавання і перадачы ведаў; 3) канцэпт мае рухомыя межы і канкрэтныя функцыі;4) канцэпт – асноўная адзінка культуры. З гэтага вынікае, што канцэптыпрадстаўляюць свет у галаве чалавека, ствараючы канцэптуальную сістэму, а знакічалавечай мовы кадзіруюць у слове змест гэтай сістэмы [23, с. 36].
Лічым,што менавіта гэтае азначэнне канцэпту найбольш поўна ўбірае ягосістэмаўтваральныя адзнакі, адпавядае сутнасці паняцця. З гэтай прычыны абіраемдадзенае азначэнне як вядучае, базавае ў нашай працы.
1.2Адзінка шчасце ў лексікаграфічных працах
 
Дзелятаго каб звесці ў адзінае паняцце ўсе наяўныя ўяўленні пра шчасце, звернемся далексікаграфічных прац. Зразумела, што для аналізу канцэпту шчасце трэбаўсвядоміць усе значэнні гэтага слова, прыведзеныя ў розных слоўніках.
1. З пункту гледжання этымалогіі (Фасмер М. Этимологическийсловарь русского языка: В. 4-х т. Т.3 – М.: Прогресс. — 1971. – 827 с.),шчасце – агульнаславянскае слова, якое суадносіцца з чалавекам, што застаўся “зчасткай”, гэта значыць са здабычай.
Шчасце,згодна з Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы ў 5-ці тамах, мае 3асноўныя значэнні:
I. Стан поўнай задаволенасці жыццём, пачуцце найвялікшай радасці ізадавальнення.
II. Удача, поспех у чым-небудзь. Шчаслівы выпадак, шчасліваеспалучэнне акалічнасцей.
III. Лёс, доля.
Падаеццатаксама ўстойлівае спалучэнне са словам шчасце: на шчасце, якое маезначэнне ‘каб былі поспех, удача ў каго-небудзь, каб шанцавала каму-небудзь’; богшчасця не даў ‘пра няўдачлівага чалавека’.
У Слоўнікусінонімаў і блізказначных слоў маем наступны сінанімічны рад: шчасце,доля, дабро, добрае, памыснасць, фартуна.
Н.Гаўрош(Вобразнае азначэнне ў мастацкіх тэкстах: Слоўнік эпітэтаў беларускайлітаратурнай мовы) падае азначэнне паняцця “радасць”: ‘пачуццё вялікайасалоды, задаволенасці’ і наступны рад магчымых азначэнняў да гэтага слова:бязмежная, бясконцая, неабсяжная, вялікая, высокая, святочная, бурлівая,гордая, звонкая, чыстая, светлая, ясная, шчымлівая, вясновая.
Аналізпрыведзеных значэнняў дадзенага слова дае магчымасць зрабіць заключэнне пратое, што шчасце ўспрымаецца як пачуццё найвялікшай радасці і задавальнення, прыякім удала складваюцца жыццёвыя абставіны. Шчасцем варта таксама называцьзадаволенасць чалавека сваім уласным жыццём, гармонія яго з прыродай, соцыумам.
Сэнсавымізамяшчальнікамі шчасця выступаюць таксама адзінкі ўдача, поспех, лёс, доля,дабро, шанцаванне.
 
1.3Шчасце з пункту погляду этыкі, філасофіі, псіхалогіі
 
Шчасцеяклексічная адзінка і трактоўка шчасця з пазіцый грамадскіх навук набывае розныяаспекты.
Паміжшчасцем і горам на лексічным узроўні існуе антанімічная сіметрыя, падобная дасіметрыі паміж задавальненнем і незадавальненнем, аднак сіметрыя зместавая,семантычная (такая, якая існуе паміж весялосцю і журботай, болем і асалодай),відавочна, не да канца рэалізаваная [1, с. 136]. Шчасце чалавека можа быцьрэалізаваным поўнасцю.
У філасофскіхтэорыях, арыентаваных на шчасце як найвышэйшую каштоўнасць, няшчасця няма ўпрынцыпе, як няма супрацьпастаўлення ідэалу [13, с. 61].
Зпункту гледжання этыкі шчасце і няшчасце знаходзяцца ў блізкіхадносінах. Гэтая блізкасць заключаецца, па словах Гусейнава А.А., у тым, што“грамадства пабудавана такім чынам, што адначасовае шчасце ўсіх не магчыма.Шчасце адных заўсёды сумежнае з няшчасцем другіх, а здараецца, што яноабумоўлена няшчасцем другіх” [12, с. 306]. Такая этычная тэорыя знаходзіць сваёпацвярджэнне ў сабраным намі матэрыяле: шчасліваму і гора дапаможа; шчасце ігора на тым самым паверсе жывуць; будзе радасць і туга; за радасцю частапрыходзіць нуда; каб трывозе і шчасцю злівацца бясконца; дастаткова для шчасцяі гора; лягуць шчыльна журба і ўдача; перажагнала радасць і гаркоту; пражывуміж радасцяў і страт.
Псіхалагічныя тэорыівыказваюць падобныя меркаванні і погляды на шчасце. Так, па словах псіхолагаДжэдар’яна І.А., “у межах сістэмы ўяўленняў пра шчасце — як ні парадаксальнагэта можа гучаць – найважнейшае значэнне належыць матыву пакутавання як тойструктуры свядомасці, якая ўтрымлівае ў сабе асноўны духоўны сэнс. Шчасцеўспрымаецца не само па сабе, не як асобны цэласны факт або частка жыцця, а ўсуадносінах і праз прызму сваіх супрацьлегласцей – пакутаў і няшчасця”. [12, с.15].
Расійскіпсіхолаг Рубінштэйн С.Л. гаворыць пра парадокс шчасця. Па яго словах, “…чымменш мы гонімся за шчасцем, чым больш занятыя справай свайго жыцця, тым большстаноўчага задавальнення і шчасця мы знаходзім” [30, с. 231].
ПсіхолагГ.М. Браслаў звяртае ўвагу на імкненне чалавека да шчасця і спецыфіку працэсудасягнення сваіх мэтаў. Так, па словах аўтара, “…менавіта імкненне да шчасця ваўсім абарочваецца не вельмі прыемнымі наступствамі. Гэта гаворыць пра тое, штошчасце з’яўляецца не столькі мэтай, колькі ўскосным прадуктам дасягненнязначных вынікаў і, магчыма, знаходзіцца ў адным радзе з каштоўнасцямі альбозаснавана на каштоўнасцях” [5, с. 386].
СтывенРайс (амерыканскі псіхолаг і сацыёлаг) займаўся выяўленнем таго, як людзіапісальна разумеюць шчасце. У выніку ім было вылучана 16 асноўных катэгорыйжаданняў, рэалізацыя якіх робіць чалавека шчаслівым. Сярод гэтых жаданняў:парадак, фізічная актыўнасць, гонар, улада, незалежнасць, сям’я, сацыяльныкантакт, статус, ідэалізм, рамантычнасць, харчаванне, спакой, помста. На думку С.Райса, зыходзячы з асноўных катэгорый жаданняў, можна вылучыць 2 віды шчасця:
· кароткачасовае – такое шчасце заснавана на прыемных пачуццях;
· доўгачасовае — заснавана на каштоўнасцях.
Надумку амерыканскага псіхолага Майкла Аргайла, шчасце – асноўнае вымярэннечалавечага вопыту, яно ўключае пазітыўны эмацыянальны настрой, задаволенасцьжыццём, а таксама такія кагнітыўныя аспекты, як аптымізм і высокая самаацэнка.Крыніцамі шчасця выступаюць такія аб’ектыўныя характарыстыкі, як забяспечанасцьжыцця, занятасць, шлюб, аднак пэўную ролю адыгрываюць і суб’ектыўныя фактары –такія, як уласнае ўспрыманне чалавекам пэўных жыццёвых умоў, напрыклад,сацыяльны статус і адаптацыя. Яшчэ адной крыніцай шчасця з’яўляецца валоданне адпаведнымтыпам асобы: схільнасць чалавека аптымістычна ўспрымаць любыя акалічнасці. Аднакасабовыя якасці могуць змяніцца пад уздзеяннем перажытых жыццёвых падзей [1, с.259].
Зпазіцый этыкі ідэя шчасця заключаецца ў тым, каб назваць нешта, штоналежыць асобнаму чалавеку, з’яўляецца яго набыткам; шчасце індывідуальнае, ане універсальнае паняцце. Большасці людзей шчасце ўяўляецца як “дадзенае мне”,“здабытае”, “заслужанае мной”.
Зіншага боку, шчасце са значэннем ‘шанцаванне, лёс’ аказваецца тым, што ніякімчынам не залежыць ад чалавека, над чым няма яго ўлады.
Уяўленніпра шчасце заўсёды афарбаваныя культурнай спецыфікай і залежаць ад тыпу цывілізацыі,а ў плане моўнага выражэння ідэя шчасця характарызуецца дастаткова высокайступенню “семіятычнай насычанасці”: яна перадаецца вялікай колькасцю сінонімаў,фальклорных і мастацкіх вобразаў.
Шчасцезаўсёды праяўляецца ў радасці. Радасць і шчасце як душэўныя станы вельміблізкія. Аднак шчасце не проста эмацыянальна больш насычаная і расцягнутая ўчасе радасць. У шчасці знаходзіцца ўсведамленне годнасці жыцця. Радасць заўсёдыэмацыянальная, а шчасце можа быць і стрыманым.
Ушчасці чалавек быццам бы бесклапотны. Ён не адчувае занепакоенасці, бо ставіцьсябе вышэй за пераменлівыя акалічнасці. Шчаслівы чалавек не баіцца страціцьтаго, чым валодае, бо бачыць сваё багацце не ў знешніх абставінах, а ва ўнутранымспакоі і ўзвышанасці духу.
Такімчынам, амаль усе тэорыі псіхалогіі і этыкі сцвярджаюць думку пра тое, штошчасце як катэгорыя эмоцый суадносіцца і мяжуе з супрацьлеглай катэгорыяйняшчасця і пакут. Фактычна само існаванне шчасця абумоўлена яго катэгорыяй — антыподам.Такую думку не раздзяляе толькі філасофія, якая ўспрымае шчасце як гранічнавысокую, недасягальную катэгорыю, якая не мае супрацьпастаўлення. Трэба таксамаадзначыць, што даследчыкі, ставячы паняцці “шчасце, радасць” у адзінсінанімічны рад, усё-такі размяжоўваюць іх паводле адценняў значэнняў.
ВЫВАДЫ
Падагульняючывынікі папярэдняга раздзела, трэба зазначыць, што лінгвакультурны канцэптуяўляецца семантычным утварэннем высокай ступені абстрактнасці, якое перадаеўяўленне пра тыя сэнсы, якімі аперыруе чалавек у працэсе мыслення і якія адлюстроўваюцьзмест вопыту, ведаў і вынікаў усёй чалавечай дзейнасці і працэсаў пазнаннясвету.
Сувязьканцэпту з вербальнымі сродкамі выражэння адзначаецца ва ўсіхлінгвакультуралагічных азначэннях, а многія вучоныя прадстаўніцтва канцэпту ўмове прыпісваюць слову, а само слова, на іх думку, атрымлівае статус імяканцэпту – моўнага знака, які перадае змест паняцця найбольш поўна і адэкватна.Аднак канцэпт, як правіла, суадносіцца больш чым з адной лексічнай адзінкай. Тамуадметнасцю канцэпту з’яўляецца яго суаднесенасць з планам выражэння ўсёйсукупнасці разнародных сінанімічных (уласна лексічных, фразеалагічных і афарыстычных)сродкаў, якія фіксуюць яго ў мове.
Зусіх вядомых нам азначэнняў мы аддаём перавагу варыянту, прапанаванагапрафесарам Маславай В.А. Адпаведна канцэпт — аператыўная змястоўная адзінкапамяці, ментальнага лексікону, канцэптуальнай сістэмы мовы і мозга, усёйкарціны свету, адлюстраванага ў чалавечай псіхіцы.
Аналізпрыведзеных у лексікаграфічных працах значэнняў дадзенага слова дае магчымасцьзрабіць заключэнне пра тое, што шчасце ўспрымаецца як пачуццё найвялікшайрадасці і задавальнення, пры якім удала складваюцца жыццёвыя абставіны. Шчасцемварта таксама называць задаволенасць чалавека сваім уласным жыццём, гармоніюяго з прыродай, соцыумам.
Сэнсавымізамяшчальнікамі шчасця выступаюць таксама адзінкі ўдача, поспех, лёс, доля,дабро, шанцаванне.
Амальусе тэорыі псіхалогіі і этыкі сцвярджаюць думку пра тое, што шчасце яккатэгорыя эмоцый суадносіцца і мяжуе з супрацьлеглай катэгорыяй няшчасця іпакут. Фактычна само існаванне шчасця абумоўлена яго катэгорыяй – антыподам.Такую думку не раздзяляе толькі філасофія, якая ўспрымае шчасце як гранічнавысокую, недасягальную катэгорыю, якая не мае супрацьпастаўлення. Шчасцезаўсёды праяўляецца ў радасці. Аднак шчасце не проста эмацыянальна большнасычаная і расцягнутая ў часе радасць. Трэба таксама адзначыць, штодаследчыкі, ставячы паняцці “шчасце, радасць” у адзін сінанімічны рад, размяжоўваюцьіх паводле адценняў значэнняў.

II. Сінтагматычныяпалі намінацый шчасця
 
2.1Спалучальнасць лексем шчасце, доля, лёс, радасць з дзеясловамі
Зназоўнікамі шчасце, доля, радасць, лёс спалучаюцца дзеясловы розныхсемантычных груп:
1.Найбольш прадуктыўную ў колькасных адносінах групу (26% ад агульнай колькасцісловазлучэнняў з дзеясловамі) складаюць адзінкі з дзеясловамі часу, якія зулікам граматычнага афармлення падзяляюцца на:
а) cловазлучэнні здзеясловамі прошлага часу:
Многашчасця мела (Бар.; 85);
Небыло шчасця (Бар.; 18);
Шчаслівейшыбыў учора (Мац.; 231);
Быланяшчаснаю (Карж.; 152);
Шчасліваюці была (Бар.; 78);
Ужоне помніла дзён сваіх шчаслівых (Бар.; 166);
Маёшчасце сталася (Акс.; 86);
Заплячыма мела трохі шчасця (Ян.; 89);
Вяршылісяняшчасці (Дудз.; 41);
Колькішчасця было і прайшло (Дар.; 7);
Былая нешчаслівай (Бар.; 118).
б) словазлучэнніз дзеясловамі цяперашняга часу:
Ведаюшчасце (Кан.; 91);
Жывемо і шчасліва (Дудз.; 99);
Немаю шчасця (Лось; 124);
Шчасліваяхаджу (Бар.; 90);
Шчасцемжыву (Лось; 75);
в) словазлучэнніз дзеясловамі будучага часу:
Пабудушчаслівай (Бар.; 115);
Хачушчаслівай пабыць (Кан.; 107);
Будзерадасць (Ян.; 276);
Няхайбудзе шчаслівы (Бурл.; 88);
Сустрэнешу нас ты шчасце (Багд.; 12);
Шчаснымбудзь (Ян.; 231);
Будудоўга шчаслівай (Ян.; 41);
Цібудзе рады (Мац.; 235);
Прыйдзешчасце (Карж.; 52).
2. Вялікуюгрупу (15% ад агульнай колькасці) складаюць словазлучэнні назоўнікаў шчасце,лёс, доля, радасць з дзеясловамі волевыяўлення і пажаданасці:
Хацеласяшчасця зямнога (Гудк.; 4);
Марыцьтолькі аб шчасці (Карж.; 6);
Яда шчасця імкнуся (Карж.; 63);
Нашчасце нам варожаць (Дудз.; 60);
Нашагашчасця не зычыць нікому (Дудз.; 16);
Шчаслівымуяўляю сына (Гудк.; 169);
Малюсяна лёс (Ян.; 70);
Хачушчаслівай быць (Кан.; 107);
Непросіш шчасця (Ян.; 75);
Наклічурадасць выпадкова (Ян.; 72);
Знайсціпадкову шчасця заклінала (Лось; 65);
Варожыцьпра шчасце (Ян.; 84);
Ніхтонам шчасных дзён не навяшчуе (Ян.; 217);
Маліласядолі (Ян.; 189);
Янашчасце сваё ўявіла (Ян.; 44);
Мнешчасця хацеў (Ян.; 274);
Шчасцяжадаюць (Карж.; 16);
Заклінаць,каб абмінуў непапраўны лёс (Б.-Загн.; 197);
Доліпросяць (Бар.; 115);
Умарах да шчасця імкнеце душы (Багд.; 11);
Няхайён будзе шчаслівы (Бул.; 88);
Кожнысам сабе няшчасце напрарочыць (Дар.; 10);
Тыжадаеш шчасця ў каханні (Рус.; 40).
Пераважнаяколькасць дзеясловаў волевыяўлення ў семантычным акружэнні канцэпту шчасце можасведчыць пра значнасць для чалавека гэтага паняцця, пастаяннае імкненне дашчасця.
3.Групу адзінак, у якіх лексемы шчасце, лёс, доля, радасць з’яўляюццазалежным кампанентам, прадстаўляюць словазлучэнні з дзеясловамі, што маюць значэнне‘паўплываць, уздзейнічаць пэўным чынам’ відазмяняюць базавае паняцце або ўтрымліваюцьуказанне на немагчымасць зрабіць гэта:
Перайначыцьлёс (Ян.; 13);
Забірацьрадасць (Ян.; 75);
Чужогашчасця не выкрасці (Рус.; 31);
Долюздабылі (Роўда; 3);
Саткацьдолю (Ян.; 136);
Імкнешсядолю ўзварушыць (Лось; 74);
Шчасцеадабраць (Багд.; 16);
Дзяліцьшчасце (Сад.; 5);
Доліне размяняць (Ян.; 144);
Шчасцяне ўкрасці (Карж.; 33);
Непарушыць шчасця (Ян.; 256);
Дапаможаў шчасці (Бар.; 52);
Абменьваццалёсамі (Ян.; 229);
Доліне абхітрыць (Ян.; 254);
Спудзіцьрадасць (Мац.; 234);
Кінуцьлёс на лязо нажа (Б.-Загн.; 198);
Забіцьшчасце (Гудк.; 123).
Такіясловазлучэнні ўказваюць на актыўную пазіцыю чалавека, які адчувае сябе здольнымуплываць на падзеі, мадэляваць сваё жыццё.
4.Дзеясловы зрокавага ўспрымання выступаюць у якасці галоўнага кампанента ўнаступных словазлучэннях:
Шчасліваглядзець з-пад павек (Багд.; 32);
Шчасліваразглядаю (Ян.; 157);
Насябе, шчаслівую, гляджу (Бар.; 590);
Шчасліваперамільгваюцца (Тваран.; 72);
Шчаснаазірнецца (Дудз.; 87);
Долюўбачыць (Лось; 81);
Мімаходзьазірнуся на ўдачу (Ян.; 33).
5.Дзеясловы фізічнага дзеяння могуць выступаць як галоўныя кампаненты ўсловазлучэннях з лексемамі шчасце, лёс, доля, радасць:
Некінуся шчасце шукаць (Ян.; 186);
Уплялісяў лёс (Ян.; 111);
Радасцьлёгка спудзіць (Рубл.; 16);
Шчасцене займала (Ян.; 65);
Радасцьхаваю (Дудз.; 92);
Шукаюшчасце (Гудк.; 56).
6.Мадэль, у аснове якой – дзеяслоў са значэннем фізіялагічнага стану,прадстаўлена наступнымі словазлучэннямі:
Млелаад шчасця (Ян.; 34);
Шчаслівецне ўчуе (Тваран.; 136);
Шчаслівейшайміж паэтак прачнусь (Рус.; 59);
Жыцьадзіным шчасцем і каханнем (Дудз.; 12);
Заплачупа шчаслівых і няшчасных (Дар.; 8).
7.Лексемы шчасце, лёс, доля, радасць могуць спалучацца з дзеясловамі, якіямаюць значэнне ‘прыкладаць намаганні для дасягнення мэты’:
Даслёз хачу шчаслівай быць (Карж.; 56);
Займеўудачу (Карж.; 37);
Незайздросціла шчасцю чужому (Гудк.; 78);
Нчасценабыць (Гудк.; 86);
Шчасцяпрагне (Б.-Загн.; 75);
Шчасце-долюздабылі (Роўда; 3).
8.Адносна невялікую групу (5% ад агульнай колькасці) складаюць словазлучэнні здзеясловамі маўлення:
Зваліся“шчасцем” (Сом; 70);
Скажу:“Шчасліва!” (Бар.; 25);
Знайсціпадкову шчасця заклінала (Лось; 65);
Змагусказаць шчасліва (Бар.; 110);
Крычаліпра шчасце (Рубл.; 111);
Пралёс з ёй размаўляю (Ян.; 173);
Душаад радасці пяе (Лось; 139);
Празванынешчаслівым (Лось; 133).
Сяродгэтых прыкладаў частотная група словазлучэнняў з дзеясловамі маўлення сазначэннем ‘дзякаваць, быць удзячным’:
Удзячыцьлёсу за міг жыцця (Ян.; 75);
Дзякуюлёсу (Ян.; 20);
Дыкдзякую за радасць хвілін (Лось; 37);
Хайструны дзён уславяць лёс пяра (Карж.; 48).
9. Дляабазначэння канкрэтнага фізічнага дзеяння ў словазлучэннях, дзелексемы шчасце,лёс, доля, радасць выступаюць як суб’екты дзеяння, выкарыстоўваюццадзеясловы руху:
Прабіласяшчасце (Ян.; 222);
Даўталент лёс (Багд.; 26);
Спаслаўлёс (Ян.; 256);
Пацячэшчасце (Шкурдзь; 68);
Шчасцепрыбегла (Багд.; 36);
Шчасцеслізгаецца, падае (Карж.; 62);
Выпырхнеўдача (Ян.; 109);
дзеясловыфізіялагічнага стану:
Няшчасцелягло (Карж.; 32);
Шчасцеі гора жывуць (Багд.; 53);
Усміхаласяшчасцейка (Б.-Загн.;28);
Шчасцеплача (Бар.; 69);
Задрамалашчасце (Рубл.; 100);
дзеясловыфізічнага дзеяння і ўздзеяння:
Лёсперамог (Б.-Загн.; 203);
Лёскіруе мною (Карж.; 140);
Адбіўсялёс (Ян.; 169);
Лёсконей запрог (Б.-Загн. 200);
Выпаўлёс (Ян.; 216);
Паставіўкропку лёс (Ян.; 70);
Лёспадарыў (Ян.; 32);
Шчасцеможа ашукаць (Ян.; 215);
Вяршылісяняшчасці (Дудз.; 41);
Доляпакоры не дала (Карж.; 23);
Змрокрасхінае доля (Мац.; 231);
Долянас вітала (Мац.; 230);
Мажлівасцьнам доля дала (Карж.; 90);
Долясцежкі не мыляе (Ян.; 137);
Паслужыцьшчасце (Ян.; 240).
Характэрныяадзінкі з дзеясловамі, што абазначаюць дзеянне, якое хутка працякае ў часе,імгненнае (выбухне лёс (Ян.; 106), выпаў лёс (Ян.; 91), адбіўся лёс (Ян.;169), выпырхне ўдача (Ян.; 109). Словазлучэнні з дзеясловамі, у якіхлексемы шчасце, лёс, доля, радасць выступаюць як суб’екты дзеяння,складаюць 19 % ад агульнай колькасці прыкладаў з дзеясловамі.
Спецыфікайвылучаецца група дзеепрыслоўных і дзеепрыметнікавых словазлучэнняў.Дзеепрыслоўе ў такіх словазлучэннях паказвае на дадатковае дзеянне, якоеадбываецца адначасова з асноўным (шчасце прыбегла, запыхаўшыся (Багд.; 36). Дзеепрыслоўез залежным словам можа паказваць на ўмову, пры якой адбываецца дзеянне (шчаслівыці будзе ён, пакінуўшы Зямлю (Мац.; 234), або мэтанакіраванае дзеянне (долісівой не тоячы (Б.-Загн.; 196).
Удзеепрыметнікавых словазлучэннях разгледжаныя лексемы могуць выступаць якактыўныя суб’екты (абдзеленыя шчасцем (Дудз.; 108), доляю адпеты) або якаб’екты дзеяння: споўненая доля (Карж.; 145), скошаны лёс (Ян.; 209), лёсзахапляючы (Карж.; 149), шчасце маё ашуканае (Бар.; 69).
Такімчынам, лексемы лёс, доля, шчасце, радасць частотна спалучаюцца здзеясловамі цяперашняга, будучага і прошлага часу. Часцей за ўсё прадстаўленысловазлучэнні з дзеясловамі прошлага і будучага часу, што сведчыць прамагчымасць усведамлення чалавекам свайго мінулага эмацыянальнага стану або пражаданне перажываць гэты стан у будучым. Толькі ¼ словазлучэнняў здзеясловамі часу прадстаўлена формамі цяперашняга часу, што гаворыць пранемагчымасць чалавека спасцігаць, асэнсоўваць сваё шчасце непасрэдна ў момантяго наяўнасці.
Лексемылёс, доля, шчасце могуць выступаць як аб’ект (81% ад агульнай колькасці)або як суб’ект дзеяння (19%). Такі факт пацвярджае думку пра тое, што лёс можаўплываць на чалавека, але і чалавек сам можа мадэляваць сваё жыццё.
2.2Спалучальнасць лексем шчасце, доля, лёс, радасць з прыметнікамі
 
Прыаналізе вылучанай мадэлі прымалася пад увагу метафарызаванае значэнне адзінак.Гэта дазволіла выдзеліць сярод прыметнікаў адпаведныя лексіка-семантычныягрупы:
1.Вылучаецца група словазлучэнняў з прыметнікамі, якія ўказваюць на дэталізацыю шчасця:
Лёсасабісты (Ян.; 131);
Прыватнылёс (Карж.; 71);
Чужоешчасце (Гудк.; 78);
Песеннаядоля (Ян.; 255);
Нашаагульная доля (Карж.; 87);
Лёсвясковы (Ян.; 29).
Трэбазаўважыць, што прыналежныя прыметнікі спалучаюцца з лексемамі доля і лёс,а з лексемай шчасце амаль не ўжываюцца. Гэта пацвярджае думку, штопершыя ўспрымаюцца як дадзенае, вызначанае, а значыць, належаць самому чалавекуабо іншай істоце. Шчасце ж успрымаецца як стан, унутранае перажыванне чалавека.
2.Частотна ў паэтычных творах разгледжаныя лексемы надзяляюцца здольнасцю перадавацьэмоцыі, што ілюструецца ў словазлучэннях з прыметнікамі, якія абазначаюць псіха-эмацыянальныстан:
Нястомныдзень і лёс (Ян.; 126);
Злылёс (Ян.; 135);
Спакойнаешчасце (Рус.; 45);
Зманліваешчасце (Гудк.; 56);
Непрыкаяннылёс (Ян.; 222);
Маладоешчасце (Бар.; 39);
Сталаешчасце (Карж.; 23);
Бяссоннаярадасць (Ян.; 92);
Гордаешчасцейка (Ян.; 157);
Сумнаешчасце (Дан.; 43);
Наіўнаешчасце (Дудз.; 92);
Нескваплівылёс (Ян.; 140).
Трэбаадзначыць, што наяўнасць у лексічным акружэнні канцэпту шчасце слоў, штоабазначаюць рысы спецыфічна чалавечыя, гаворыць пра паэтызацыю шчасця, ягоадухаўленне.
3.Словазлучэнні з прыметнікамі і дзеепрыметнікамі са значэннем працягласці ўчасе, аддаленасці:
Далёкаешчасце давядзецца ўспамінаць (Дан.; 43);
Даўняешчасце (Дудз.; 151);
Нязбытнаешчасце (Дудз.; 133);
Вечнаешчасце (Бул.; 28);
Шчасце,што адкладзена на потым (Дудз.; 151);
Будудоўга шчаслівай (Ян.; 41).
У гэтайгрупе мэтазгодна вылучыць словазлучэнні з прыметнікамі, якія паказваюць хуткаплынны,зменлівы характар шчасця: кароткае шчасце, як ноч на Купалу (Кан.; 103),кароткае лета, як шчасце (Дар.; 18), кароткі, як шчасце (Ян.; 7).
4.Вылучаюцца словазлучэнні, у склад якіх уваходзяць прыметнікі, што выражаюцьэмацыянальныя адносіны чалавека да шчасця. Словазлучэнні, якія складаюцьгэтую групу, выразна падзяляюцца на адзінкі станоўчай:
Дабрабытнейшаешчасце (Рубл.;99);
Безмяцежнаешчасце (Ьар.; 58);
Шчаснылёс (Б.-Загн.; 202);
Вялікаешчасце (Дудз.; 94);
Запаветнылёс (Ян.; 70)
іадмоўнай ацэнкі:
Балеснылёс (Ян.; 111);
Лёсгоркі (Карж.; 149);
Непрыгожаешчасце (Багд.; 36);
Высакоснылёс (Ян.; 67);
Горкаяўдача (Ян.; 13);
Трывожнаешчасце (Бар.; 39);
Драматычнылёс (Ян.; 37);
Непапраўнылёс (Б.-Загн.; 197);
Зманліваешчасце (Гудк.; 56);
Жорсткаешчасце (Ян.; 32).
5. Словазлучэнніз прыметнікамі, якія паказваюць на ступень праяўлення якасці:
Вялікаешчасце (Рубл.; 99);
Высокілёс (Ян.; 258);
Поўнаешчасце (Бар.; 90);
Пранізліваешчасце (Сільн.; 35).
Аналізпрыкладаў сведчыць: у адносінах да лексемы шчасце пераважнавыкарыстоўваецца характарыстыка гранічна высокай ступені яго праяўлення.Мажліва, гэты факт сведчыць пра жаданне аўтараў узмацніць значэнне гэтагаслова.
6.Вылучаецца група адзінак, дзе шчасце, лёс, радасць здольныя спалучацца зпрыметнікамі, якія абазначаюць смакавыя (плачу за горкую ўдачу (Ян.; 256),шчасце здалося посным (Карж.; 106), лёс горкі (Карж.; 149), шчасліва-горкаесэрца) і колеравыя паняцці (кветкі шчасліва-белыя (Ян.; 265), вогненнаешчасце (Ян.; 209), святлістая доля (Мац.; 231), лёс прамяністы (Лось; 26), долясівая (Б.-Загн.; 196).
7.Аўтарскія, індывідуальныя якасці-прыметы канцэпту шчасця перадаюцца празсловазлучэнні:
Шчасцетрапяткое (Дар.; 29);
Чыстаешчасце (Карж.; 75);
Глыбіннылёс (Ян.; 169);
Павуціннаешчасце (Рубл.; 100);
Крохкаешчасце (Ян.; 70);
Дрогкаярадасць (Ян.; 92);
Пранізліваешчасце (Сільн.; 35).
Трэбазаўважыць, што названыя аўтарскія прыметы вылучаюцца сваім падабенствам: маюцьагульнае значэнне ‘які лёгка крышыцца, ломкі, лёгкі, дрыгатлівы’. Аднакаўтарскія прыметы канцэпту шчасце выкарыстоўваюцца ў паэтычных творахпараўнальна нячаста. Колькасць такіх адзінак складае 5% ад агульнай колькасці.
8. Акустычныяхарактарыстыкі праяўляюцца праз словазлучэнні з прыметнікамі, што маюцьзначэнне ‘нягучны, ціхі’: ціха-шчаслівы (Ян.; 256), ціхае шчасце (Гудк.;68).
Такімчынам, можна адзначыць здольнасць лексемы шчасце спалучацца з прыметнікаміўсіх разрадаў (якаснымі, адноснымі і прыналежнымі). У колькасных адносінах наякасныя прыметнікі, што спалучаюцца з лексемай “шчасце”, прыпадае 87% адагульнай іх колькасці. Гэты факт сведчыць пра жаданне аўтараў апісаць, ахапіць шчасцецалкам, назваць яго паўнацэнныя якасці і асаблівасці. Калі гаварыць пра выразныпадзел характарыстык шчасця на станоўчыя і адмоўныя, то яны выражаюць спектр эмоцыйпры апісанні гэтага паняцця.
2.3Спалучальнасць лексем, што ўваходзяць у састаў канцэпту шчасце, з назоўнікамі
 
Назоўнікі,якія спалучаюцца з лексемамі лёс, доля, шчасце, радасць, можна падзяліцьна наступныя лексіка-семантычныя групы:
1.Словазлучэнні з назоўнікамі, якія паказваюць на прыналежнасць да каго-небудзь,чаго-небудзь:
Даўгавылёс (Б.-Загн.; 198);
Шчасценеразумных (Дан.; 28);
Шчасцемаці змізарнелай (Лось; 164);
Жаночылёс паэткі (Сільн.; 72);
Песнілёс (Ян.; 108).
2. Назоўнікіз прасторавай семай частотныя ў словазлучэннях:
Шляхмаёй долі (Б.-Загн.; 203);
Шчасныкуток паэткі (Лось; 156);
Нашляху да шчасця (Дудз.; 133);
Шчаснывіраж лёсу (Ян.; 234).
Згаданыявышэй назоўнікі паказваюць на “месцазнаходжанне” шчасця ў адносінах да чалавека.Нягледзячы на адлегласць, чалавек імкнецца трапіць туды, дзе знаходзіццашчасце.
3. Улексічным акружэнні даследаваных лексем выяўляюцца назоўнікі са значэннемпсіхаэмацыянальнага стану:
Слязінашчасця (Б.-Загн.; 196);
Радычуласці песні (Лось.; 65);
Песняпра шчасце (Ян.; 140);
Шчасліваямука героя (Ян.; 256);
Шчасцез дробнаю слязой (Ян.; 140);
Шчасліваезабыццё лёсу (Карж.; 130);
Прадчуваннешчасця (Лось; 45);
Шчасліваястома маладосці (Паўл.; 66);
Шчасліваебяссонне ліпеня (Гудк.; 75);
Лёсунасмешка (Ян.; 200).
4. Ступеньпраяўлення прыметы, што выражаецца лексемамі шчасце, лёс, доля, праяўляеццаў словазлучэннях:
Шчасліваяда плачу (Карж; 25);
Даглупства шчаслівы (Карж.; 45);
Незавершанасцьнашага шчасця (Карж.; 123);
Лёсупятачок (Ян.; 256);
Шчасцебез меры (Дар.; 18);
Кропляшчасця (Ян.; 70);
Намбы шчасця кропельку (Рубл.; 96).
5. Назоўнікіз часавай семай зафіксаваныя ў наступных словазлучэннях:
Радасцьхвілін (Ян.; 203);
Дзёншчаслівых мноства (Бар.; 154);
Шчасцямесяц (Ян.; 54);
Шчасліваелета надзей (Ян.; 200);
Гадзінулюбові і шчасця (Карж.; 75);
Шчасцяміг (Гудк.; 159);
Момантшчаслівы адкрыцця (Карж.; 45);
Дзеньмайго шчасця (Ян.; 265).
6. Акустычныяхарактарыстыкі праяўляюцца ў словазлучэннях:
Шчаслівышэпт закаханых (Лось; 17);
Словышчасця (Лось; 107);
Голассэрца шчаслівы (Роўда; 5);
Голасад шчасця горкі (Ян.; 256);
Ноткушчаслівага зыку (Карж.; 70);
Шэптышчаслівых каханкаў (Сап.; 776).
7. Улексічным акружэнні даследаваных адзінак частотныя назоўнікі, якія перадаюцьпаняцці пачуццяў і перажыванняў:
Шчасцеў каханні (Гудк.; 86);
Няшчаснаекаханне маладосці (Сом.; 77);
Лёс– суцэльнае чаканне (Ян.; 216);
Шчасцякахання нашага (Рубл.; 20);
Доля– нібы гронка любові (Ян.; 257).
8. Назоўнікі,што перадаюць смакавыя асацыяцыі, прадстаўлены ў словазлучэннях: радасць ігаркота адзіноты (Ян.; 56), шчасліва-горкае сэрца маці (Ян.; 46).
9. Назоўнікі,якія абазначаюць часткі цела чалавека, праілюструем праз наступныясловазлучэнні:
Натонкіх нагах непрыгожае шчасце (Багд.; 36);
Тваршчаслівы маці (Бар.; 137);
Сэрцашчасцем надзяляй (Лась; 106);
Даверлівытвар лёсу (Карж.; 118).
10 Лексемылёс, доля, шчасце, радасць здольныя спалучацца з назоўнікамі, што абазначаюцьстан прыроды, навакольнага асяроддзя:
У змрокудоля (Карж.; 36);
Шчасце– ачмурэння едкі дым (Дудз.; 80);
Светад шчасця (Дан.; 28);
Сонечнызайчык шчасця (Паўл.; 79);
Шчасце– не заўсёды дым (Дар.; 15).
Умежах гэтай групы мэтазгодна вылучыць словазлучэнні з назоўнікамі, якіяабазначаюць прадстаўнікоў расліннага свету:
Радасць– як даспелы яблык (Ян.; 89);
Нагольцы шчасця (Ян.; 64);
Радасцьу дароных рамонках (Дудз.; 92);
Былінашчасця (Ян.; 276);
Нашчасце колас дай (Ян.; 74);
Згаданыявышэй прыклады дазваляюць гаварыць пра пэўную сімволіку шчасця, такія яго ўяўныяадметнасці, якія замацаваліся за гэтым паняццем і існуюць у свядомасці многіхлюдзей.
Такімчынам, назоўнікі, якія спалучаюцца з лексемай шчасце, паўтараюць іпацвярджаюць факты, што мелі месца пры даследаванні словазлучэнняў зпрыметнікамі. Так, выяўляецца тэндэнцыя да ўжывання слоў (як прыметнікаў, так іназоўнікаў), якія паказваюць на гранічна высокую ступень праяўлення шчасця.Лексема шчасце спалучаецца не толькі з прыметнікамі, якія маюцьпрасторавае і часавае значэнне, псіхаэмацыянальнага стану, але і з аналагічныміназоўнікамі.
Асаблівасцямігэтай групы можна назваць словазлучэнні канцэпту шчасце з адзінкамі,якія называюць часткі цела чалавека і стан прыроды.
 
2.4Словазлучэнні, утвораныя па мадэлі шчасце (доля, лёс, радасць) + займеннік
 
Лексічнаеакружэнне канцэпту шчасця прадстаўлена вялікай колькасцю займеннікаў.Трэба адзначыць, што з разгледжанымі лексемамі суадносяцца займеннікі ўсіхразрадаў:
1. Самуюпрадуктыўную ў колькасных адносінах групу (54% ад агульнай колькасці словазлучэнняўз займеннікамі) складаюць словазлучэнні з прыналежнымі займеннікамі: шчаснымой лёс (Б.-Загн.; 202), нашыя лёсы (Карж.; 39), набытак шчасця мой (Ян.; 207),маё няшчасце, у сваім шчасці (Рубл.; 99), ваш балесны лёс (Ян.; 111), нашашчасце (Дудз.; 16), шчасця твайго не парушу (Ян.; 198), нашага шчасця не зычыць(Дудз.; 16), шчасце маё ашуканае (Бар.; 69), маё павуціннае шчасце (Рубл.; 99),незавершанасць нашага шчасця (Карж.; 123), дзе наша доля (Б.-Загн.; 203), нашаагульная доля (Карж.; 87), доля мая (Лось; 66), лёс яго (Лось; 26), не помнюдзён сваіх шчаслівых (Ьар.; 166), душа мая няшчасная (Гудк.; 7), мая шчасліваядоля (Дудз.; 101), мой дзень шчаслівы (Ян.; 265), свой лёс (Ян.; 70), твой імой лёс (Ян.; 126), мая радасць (Ян.; 205).
2. Лексемышчасце, доля, радасць, лёс частотна ўтвараюць словазлучэнні з асабовымізайменнікамі: вам радасна (Лось; 115), дай шчасця мне (Ян.; 189), нам бышчасця крыху (Ян.; 97), шчасце ў мяне (Ян.; 74), ім лёс прыбярог (Ян.; 16), тымнога шчасця мела (Бар.; 85), не мець нам з табою шчасця (Кан.; 52), мы ўшчасця ў гасцях (Мац.; 239), лёс мне падарыў (Ян.; 32), я маю трохі шчасця(Ян.; 89), я не кінуся шчасця шукаць (Ян.; 186), зрабіць цябе шчаслівай (Багд.;5), мне праніклівасць доля дала (Карж.; 36), я шчаслівыя маю правы (Ян.; 174).
3.Словазлучэнні з указальнымі займеннікамі адлюстраваны ў наступных прыкладах: тойшчаслівец (Тваран.; 136), гэта шчасце (Гудк.; 78), той шчаслівы астравок (Кан.;119), гэткай малілася долі (Ян.; 189), гэта доля мая (Ян.; 187), вось гэтуюзіму (Лось; 139), вось думнік-лёс (Ян.; 228).
4. Разгледжаныялексемы спалучаюцца з азначальнымі займеннікамі: кожны ціха радуецца (Карж.;140), усе, што долі просяць (Бар.; 106), шчасная за ўсіх (Лось; 74), кожны самсабе няшчасце напрарочыць (Дар.; 10).
5. Зафіксаваныяадзінкавыя выпадкі словазлучэнняў, што ўваходзяць у канцэптуальнае поле шчасце,са зваротным займеннікам: сябе дзеля шчасця не зберагу (Гудк.; 110), я насябе, шчаслівую, гляджу (Бар.; 590), уяўляла шчаслівай сябе (Гудк.; 35), сябе яадчула шчаслівай (Гудк.; 116).
6. Выяўленычастотныя выпадкі словазлучэнняў з адноснымі займеннікамі: хто мне шчасцяхацеў (Ян.; 75), чый лёс захапляючы і горкі (Карж.; 149), якое тут шчасце(Карж.; 16).
7.Словазлучэнні з пытальнымі займеннікамі ілюструюцца адзінкавымі прыкладамі: камупакоры доля не дала?(Карж.; 23), дзе наша доля? (Б.-Загн.; 203), якомушчасліваму лету…? (Ян.; 200).
8. Зафіксаванытолькі адзіны выпадак словазлучэння з няпэўным займеннікам: нехта шчасцеадабраў (Багд.; 16).
9.Словазлучэнні з адмоўнымі займеннікамі: нашага шчасця не зычыць нікому(Карж.; 140), ніхто не навяшчуе шчасных дзён (Ян.; 217).
У вынікуаналізу прыведзеных прыкладаў можна адзначыць, што словазлучэнні канцэпту шчасцез асабовымі і прыналежнымі займеннікамі складаюць абсалютную большасць (72 %).Гэты факт можа пацвярджаць думку пра тое, што шчасце з’яўляецца асабістым,чалавек перажывае (альбо не перажывае) яго сам, успамінае пра свае ўласныя адчуванні,што выяўляецца праз пераважнае ўжыванне асабовых і прыналежных займеннікаў.
ВЫВАДЫ
Падагульняючывынікі раздзела, трэба звярнуць увагу на тое, што лексемы лёс, доля, шчасце,радасць частотна спалучаюцца з дзеясловамі цяперашняга, будучага і прошлагачасу. Часцей за ўсё прадстаўлены словазлучэнні з дзеясловамі прошлага ібудучага часу, што сведчыць пра магчымасць усведамлення чалавекам свайго мінулагаэмацыянальнага стану або пра жаданне перажываць гэты стан у будучым. Толькі ¼словазлучэнняў з дзеясловамі часу прадстаўлена формамі цяперашняга часу, штогаворыць пра немагчымасць чалавека спасцігаць, асэнсоўваць сваё шчасценепасрэдна ў момант яго наяўнасці.
Лексемылёс, доля, шчасце могуць выступаць як аб’ект (81% ад агульнай колькасці)або як суб’ект дзеяння (19%). Такі факт пацвярджае думку пра тое, што лёс можаўплываць на чалавека, але і чалавек сам можа мадэляваць сваё жыццё.
Вялікаяколькасць дзеясловаў волевыяўлення ў семантычным акружэнні канцэпту шчасцеможа сведчыць пра значнасць для чалавека гэтага паняцця, пастаяннае імкненне дашчасця.
Лексемашчасце спалучаецца з прыметнікамі ўсіх разрадаў (якаснымі, адноснымі і прыналежнымі).У колькасных адносінах на якасныя прыметнікі, што спалучаюцца з лексемай“шчасце”, прыпадае 87% адзінак нашай картатэкі. Гэты факт сведчыць пра жаданнеаўтараў апісаць, ахапіць шчасце цалкам, назваць яго якасці і асаблівасці. Уадносінах да лексемы шчасце пераважна выкарыстоўваецца характарыстыкагранічна высокай ступені яго праяўлення. Мажліва, гэта выяўляе жаданне аўтараўузмацніць значэнне ключавога слова.
Лексічнаеакружэнне канцэпту шчасця прадстаўлена вялікай колькасцю займеннікаў.Трэба адзначыць, што з разгледжанымі лексемамі суадносяцца займеннікі ўсіхразрадаў. Аднак словазлучэнні лексемы шчасце з асабовымі і прыналежнымізайменнікамі складаюць абсалютную большасць (72 %).

III. Вобразна-выяўленчыпатэнцыял канцэпту шчасце ў мове паэзіі
 
3.1Вербальныя рэалізацыі канцэпту шчасце
 
Падвербальнай рэалізацыяй канцэпту шчасця разумеем сукупнасць лексем, штоўваходзяць у канцэптуальное поле шчасце.
Вербальныярэалізацыі канцэпту шчасце, выяўленыя намі ў працэсе аналізу твораўсучаснай жаночай паэзіі, у колькасных адносінах размяжоўваюцца наступным чынам:
1. Самуювялікую групу прадстаўляе лексема “шчасце” (усяго 403 адзінкі), якая прэзентавананазоўнікам (быліна шчасця (Ян.; 276), поўнае шчасце (Бар.; 90), прыметнікам(дуб няшчасны (Карж.; 44), твар шчаслівы (Бар.; 137), прыслоўем(шчасліваразглядаю (Ян.; 157), шчасна азірнецца (Дудз.; 87), дзеясловам (раптампашчасціць (Дудз.; 74).
2. Другойпа частотнасці ўжывання з’яўляецца лексема “лёс” (усяго 54 адзінкі). Прычым янапрадстаўлена выключна назоўнікам.
3. Удаследаваным матэрыяле выяўлена 36 выпадкаў перадачы канцэпту шчасцепраз лексему “доля”.
4.Лексема “радасць” ахоплівае 25 адзінак, якія з пункту гледжання часцін мовыпрадстаўлены назоўнікамі (радасць і гаркота (Ян.; 56), радасць хвілін (Ян.;203), прыметнікамі (радасныя радзіны (Рубл.; 205), радасны палон (Ян.;205), дзеясловамі (ціха радуецца (Карж.; 140).
5. “Удача”як кампанент канцэпталагічнага ядра “шчасце” перадаецца 6 лексемамі: а хтозаймеў такую вось удачу (Карж.; 13); лягуць шчыльна журба і ўдача (Ян.; 137);плачу за горкую ўдачу расянай кропелькай віна (Бар.; 137); выпырхне вясёлкаю ўдача;такая вось няўдача – згубіла чаіца дзяцей (Карж.; 34); на шлях няроўны азірнусяі на ўдачу мімаходзь (Бар.; 137).
6. Выяўленыадзіны выпадак ужывання лексемы “пашэнціць” (пашэнціла – пазбег скаварады (Карж;103).
Большпадрабязна вербальныя рэалізацыі канцэпту шчасце прадстаўлены ў выглядзетабліцы (гл. ДАДАТАК).
Лексема“шчасце” ўжываецца ў функцыі прэдыката, які кіруе аб’ектнай залежнай часткай:“шчасце, (што/калі)…”. Такая канструкцыя перш за ўсё выражае інтэлектуальную прымету(“вельмі добра, прыемна”):
Яў тым шчаслівая, напэўна, што не выходзіла адсюль (Ян.; 75);
Ярада, што праз груд гадоў не развучылася смяяцца (Ян.; 79).
Акрамястаноўчай ацэнкі, якая выражаецца сродкамі аб’ектнай часткі, сцвярджаеццатаксама адмоўная адзнака адпаведнай супрацьлеглай падзеі: “калі б гэтага неадбылося, было б дрэнна”. Часта ў склад прэдыката ўводзіцца ўказанне на таго,хто з’яўляецца ініцыятарам дзеяння) падзеі шляхам выкарыстання прыналежныхзайменнікаў (“маё, тваё, наша і г.д. шчасце”):
Долямая – нібы гронка любові (Ян.; 257);
Гэтадоля мая – песня, сцежка, трывога (Ян.; 187).
Лексема“шчасце” ў саставе пабочнага слова (“на шчасце”) так, як і прэдыкатыўнаячастка, у першую чаргу здольна перадаваць станоўчую ацэнку выказвання таго, хтогаворыць:
Песніяшчэ не ўсе, на шчасце, перапеты (Карж.; 36);
Ах,на шчасце, яшчэ не ўсохла балота (Ян.; 222);
Нашчасце, не ўсе дарогі валакуцца ў зманашаны Рым (Ян.; 32).
Блізкімпа семантыцы і будове з’яўляецца зварот “на радасць” (У гэтай кватэры, нарадасць, ёсць боль, што завецца зямлёй (Ян.; 32). Такая канструкцыя можаўскладняцца наяўнасцю займенніка, які ўказвае на носьбіта шчасця (на нашашчасце (Лось; 31). Распаўсюджаны пабочны зварот, у якім рэалізуецца лексема“лёс”. Будова такой пабочнай канструкцыі ажыццяўляецца па схеме: “дзякаваць +каму” (дзякуй лёсу, ёсць азёрны час; дзякуй лёсу, маю не ў нагрузку (Ян.; 20).Семантыка такого звароту выражаецца ў задавальненні, выказванні падзякі за удалызыход падзей.
Значэннешчасця з пункту погляду крыніцы яго месцазнаходжання з’яўляецца, відавочна,вынікам метанімічнага пераносу назвы душэўнага стану на прычыну, якая яговыклікае. Псіхалагічна сукупнасць станоўчых эмоцый, якая прыносіць суб’ектуперажыванні шчасця, бліжэй за ўсё да пачуцця кахання. Напэўна, менавіта тамушчасце атаясамліваецца з найбольш інтэнсіўнай крыніцай:
Каханне– шчасце, працяг жыцця (Бар.; 230);
Быцьлёсам хацела тваім і дзяліць з табой шчасце і гора (Сад.; 5);
Нямногашчасця для дваіх; з табой не было шчасця, а без цябе і жыць не варта (Бар.; 18);
Поўнюсясонечным зайчыкам шчасця – чуць цябе, бачыць (Паўл.; 79).
Прыметнік“шчаслівы” абазначае якасць, якая працякае ў часе альбо перадаецца якаднамомантны якасны стан, перажыванне эмоцыі шчасця непрацяглы час:
Шчаслівыміг хады сярод дзяцей (Гудк.; 159);
У колераўшчаслівая сустрэча (Тваран.; 118);
альбояк якасць, што знаходзіцца па-за часам:
Шчаслівамуі гора дапаможа (Бар.; 72);
Шчасліваяхаджу (Ьар.; 90);
Дашчасця дажылі (Лось; 75);
Жыцьшчасцем (Дудз.; 12).
Большаячастка лексікаграфічных тлумачэнняў прыметніка “шчаслівы”, перыфразы з імем“шчасце” — які валодае шчасцем (на ўсіх каменьчыках звінеў сваёй бяздумнасцюшчаслівы (Багд.; 44), які выражае шчасце (прыкрыю твар шчаслівы рукавом(Бар.; 13), поўны шчасця (неабдымным, немінучым сэрца шчасцем надзяляй(Лось; 106), душа ад радасці пяе (Лось; 139),які прыносіць шчасце (Выбралазайздросную долю – пад шчаслівай сасной нарадзіцца (Б.-Загн.; 60), мне нашчасце колас дай (Ян.; 74).
Прыметнікісемантычна могуць залежыць ад суб’екта-асобы (альбо адушаўлёнай асобы), якаяздольная перажываць шчасце і якой можа спрыяць удача: Якія зараз дзецівырастаюць! Народжаныя ў шчасці, дабрыні (Лось; 74); Я ціхага шчасця хацела(Гудк.; 68).
Асаблівасцюякаснага прыметніка “шчаслівы” з’яўляецца тое, што ён можа ўтвараць ступеніпараўнання: простая вышэйшая (шчаслівейшая між паэтак (Рус.; 43), дзевачкашчаслівейшая (Сільн.; 30), ты стаў дасведчанней сягоння, а шчаслівейшы быўучора (Мац.; 231), а таксама складаная найвышэйшая ступені параўнання (наватсамая ў свеце шчасліўка на зайздросных вачах у нябыт адыходзіць (Рубл.; 99).
Прыметнік“шчаслівы” можа ўжывацца з інфінітывам “быць шчаслівым” або з іншымідзеяслоўнымі формамі:
Хачушчаслівай быць, шчаслівай;
Ябуду доўга тут шчаслівай; дзіўна;
Каббыла я нешчаслівай.
Субстантываваныпрыметнік шчаслівы характарызуе суб’екта, здольнага перажываць пэўныяэмоцыі (Я да шчасця імкнуся (Карж.; 63), з прадчуваннем шчасця прачынацца(Дан.; 11). Пры азначэнні прыметнікам “шчаслівы” імёнаў прадметаў і з’яўсемантычны перанос рухаецца ў напрамку ад суб’екта да аб’екта, ад душэўнагастану да прычын, што яго выклікаюць (шчаслівая, што да лятункаў прыкута(Дудз.; 24), я буду доўга тут шчаслівай святлом узгоркаў і раўнін (Ян.; 41),голас сэрца на Радзіме шчаслівы (Ян.; 46).
Шматлікіяпрыклады раскрываюць месца, час, дзе і калі суб’ект быў ці будзе шчаслівы:
Ужоне помню дзён сваіх шчаслівых (Роўда; 5);
Шчасце,што адкладзена на потым (Дудз.; 134);
Я заплячыма маю трохі шчасця (Ян.; 89);
Ібыў бы шчасны наш куток (Лось; 156);
Падссохлым лістом задрамала маё павуціннае шчасце (Рублю.; 100);
Ляцець,ляцець няма куды, акром шчаслівага – дахаты (Бар.; 45).
Значэнне“шчасце-ўдача” – гэта якасць знешніх у адносінах да суб’екта акалічнасцей, штовыражаецца ў канкрэтных прадметах. Такія прадметы можна назваць сімваламі, гэтаабазначае, што за імі ў народнай свядомасці замацавалася непасрэдная сувязь зудачай (Зычліва знайсці падкову шчасця заклікала (Лось; 65); Хай вамшчасціць знайсці падкову (Лось; 65); А чаркі не адной на шчасце не разбіта(Ян.; 192).
Паралельназ агульнавядомымі сімваламі шчасця выкарыстоўваюцца і індывідуальна-аўтарскія: Мнена шчасце колас дай (Ян.; 74). Для перадачы значэння шчасця-ўдачывыкарыстоўваюцца лексема “шчаслівіца/шчаслівец” (нават самая ў свецешчасліўка на зайздросных вачах у нябыт адыходзіць (Рубл.; 99); шчаслівіца, япомню промні рук (Ян.; 34); той шчаслівец не ўчуе шолаху (Тваран.; 136).
Прыметнік“шчаслівы” частотна выступае азначэннем да слова “каханне”. “Шчаслівае каханне”– гэта каханне ўзаемнае:
Ібудзе ў нас шчаслівае бяссонне, і толькі нам належыць гэты свет (Гудк.; 75);
Кабсыгралі п’есы пра шчаслівае каханне (Рубл.; 20);
Ятабой закуты ў звенні, калі ёсць ланцуг шчаслівы (Багд.; 32);
Кабжыць адзіным шчасцем і каханнем (Мац.; 231);
Ізаміраюць шэпты шчаслівых і зняможаных каханкаў (Сап.; 776).
Прыметнікняшчасны перадае іншую сітуацыю: безадказнае каханне прыносіць пакуты і ўяўляеццанешчаслівым:
Тутне самагубства з-за няшчаснага кахання (Сом; 77);
Лепшнешчаслівай быць з табою, чым нешчаслівай без цябе (Б.-Загн.; 213).
Вербальныярэалізацыі канцэпту “шчасце” прадстаўлены таксама дзеясловам “шчасціць”.Уразгледжаным матэрыяле зафіксавана форма незакончанага (зычліўцы дарагія,хай вам шчасціць знайсці падкову (Лось; 65) і закончанага трыванняў (раптампашчасціць – яшчэ раз палюбіш (Дудз.; 74).
Такімчынам, мы прыйшлі да наступных высноў: 1) лексема “шчасце” можа ўжывацца ўфункцыі прэдыката, які кіруе аб’ектнай залежнай часткай: “шчасце, (што/калі)…”,якая, акрамя станоўчай ацэнкі, сцвярджае таксама адмоўную адзнаку адпаведнайсупрацьлеглай падзеі: “калі б гэтага не адбылося, было б дрэнна”; 2) прыметнік“шчаслівы” можа ўжывацца ў складзе інфінітыва “быць шчаслівым”; 3) частотны зварот,з лексемай “лёс” (“дзякаваць + каму”), які мае значэнне ‘быць удзячным за ўдалызыход падзей; 4) у народнай свядомасці замацаваліся сімвалы, што паказваюць нанаяўнасць (або адсутнасць) шчасця. Яны могуць быць як агульнавядомымі, так ііндывідуальна-аўтарскімі.
3.2Аналіз вобразнага кампанента канцэпту шчасце
Акрамяразнастайных канататыўных адценняў, паняційнае ядро канцэпту акружана мноствамметафарычных асацыяцый. Пры аналізе канцэпту гэтыя асацыяцыі неабходнаўлічваць, бо яны ўяўляюць сабою зрокавае мадэляванне пачуццёва неўспрымальныхсутнасцей. Набор метафарычных асацыяцый, які існуе ў грамадскай свядомасці,адлюстроўвае этнакультурную спецыфіку соцыума – яго менталітэт [23; 198].
Семантычнаеапісанне імёнаў эмоцый – шчасце ўяўляе сабой разнавіднасць перш за ўсё эмацыянальнагастану – звязана са значнымі лексікаграфічнымі цяжкасцямі, галоўным чынам зпрычыны недаступнасці для непасрэднага назірання і вымярэння пачуцця. Гэтавыклікае неабходнасць прымянення ўскосных прыёмаў тлумачэння, асноўнымі з якіхз’яўляюцца сэнсавы і метафарычны.
Аналізвобразнага кампанента канцэпту шчасця можна праводзіць па некалькіх параметрах:ступені спецыфічнасці/універсальнасці канкрэтных спосабаў метафарызацыі, іхчастотнасці, па тыпу “дапаможнага суб’екта” – прамога, невытворнага значэннялексічнай адзінкі, да якой прыпадабняецца шчасце, па ступені выражанасці.Важным з’яўляецца прысутнасць у тэксце прамога параўнання шчасця з прадметам,з’явай, істотай альбо магчымасць узнавіць названыя параўнанні па ўскосныхпрыкметах іх спалучальнасці з іншымі лексемамі.
Часцейза ўсё шчасце, як і ўсе эмоцыі ў цэлым, прыпадабняецца да нейкай вадкасці, штоцячэ, запаўняе чалавека знутры, якой ён поўніцца, якую ён прагне паспрабаваць:
Кабтрывозе і шчасцю злівацца бясконца (Рус.; 41);
Хлынуўшчаслівай стомай(Паўл.; 66);
Крышталёмпацячэ маё шчасце па нябеснай халоднай шчацэ (Шк.; 68);
Маладое,трывожнае шчасце, недапітая радасць да дна (Бар.; 39);
І глытокгалодны шчасця. Паспрабую. Паспрабую (Ян.; 223);
Поўнюсясонечнымзайчыкам шчасця – чуць цябе, бачыць (Паўл.; 79);
Збіраццапа кропліяна пачала на донейку шчасця (Карж.; 109);
Поўняццашчасцемнаіўным імгненні (Дудз.; 92);
Ічужога шчасця кропля апякла да дна душу (Ян.; 62).
Частотнайз’яўляецца персаніфікацыя шчасця, долі, лёсу – яны могуць дзесьці жыць, ісціабо бегчы, спаць, вітаць чалавека або падманваць яго, кіраваць чалавекам абослужыць яму, надзяляць яго падарункамі:
Нашашчасце слізгаецца, падае (Карж.; 62);
Прыйдзешчасцек сіраціне (Карж.; 52);
Хайнам паслужыць шчасце (Ян.; 240);
А радасцьгэтак лёгка спудзіць (Мац.; 234);
Падссохлым лістом задрамала маё павуціннае шчасце (Рубл.; 100);
Паміжсценкамі і шчасце і гора на тым самым паверсе жывуць (Багд.; 53);
Натонкіх нагах непрыгожае шчасце прыбегла, запыхаўшыся, на абцасах (Багд.;36);
Выпырхневясёлкаю ўдача(Ян.; 109);
Камуж пакоры доля не дала (Карж.; 23);
Мнепраніклівасць доля дала (Карж.; 66);
Журавінавымболем прабілася шчасце (Ян.; 222);
Незавершанасцьнашага шчасця на паўкроку замерла (Карж.; 123);
Даўталент лёс(Багд.; 26);
Нашлёс нашых коней запрог (Б.-Загн.; 200).
Дагэтай групы варта аднесці адзінкі, якія люструюць уяўленні паэтак пра тое, штошчасце мае ўзрост:
Сталаешчасце, што табетрэба, каб засталося і не пакідала (Бар.; 84);
Маладое,трывожнаешчасце, недапітая радасць да дна (Бар.; 39).
Дастатковачастотныя зааморфныя і батанічныя метафары:
Шчаслівастомленай згубіцца жывым сцяблом у збажыне (Б.-Загн.; 155);
Долямая – нібы гронка любові (Ян.; 257);
Запознарадасць, як даспелы яблык (Ян.; 89);
Поручшчасце, як галінка з плодам (Бар.; 97);
Шчасцесалоўкам плачаў лісці (Бар.; 69);
Ілісце, і шчасце– на тло (Рубл.; 100);
Былінашчасцяломіцца ў акно (Ян.; 267);
Мнена шчасце колас дай (Ян.; 74);
Калітрымціць душа на тонкай гольцы шчасця (Ян.; 64);
Кветкіўсе шчасліва-белыя (Ян.; 266);
Уплялісяўваш балесны лёс шыпы і ружы (Ян.; 111);
Звязаныснопікамнашыя лёсы (Карж.; 39);
Дубняшчасны(Карж.; 44).
Нярэдкашчасце прыпадабняецца да святла – яно свеціцца, пераліваецца, падобна гаручамурэчыву – гарыць, грэе. Адзначаная якасць можа адрознівацца па ступені сваёйпраяўленасці. Так, шчасце, радасць, удача могуць саграваць чалавеказнутры, асвятляць шлях, але іншы раз гарачыня ад іх можа быць такой моцнай, што“плавіць” наваколле:
Штоза вогненнае шчасце (Ян.; 209);
Тамсвет ад шчасця неразумных (Дан.; 28);
Светлайрадасцюмаёй сагрэўся белы дзень (Б.-Загн.; 208);
Светдля шчасцяне заслонены (Ян.; 205);
Адшчасця плавіўсясусвет (Рус.; 39);
Толькіднець пачало над доляй (Мац.; 232);
Быццамзмрок расхінае святлістая доля сама (Мац.; 231);
Лёсупрамяністагаяго той не міне (Лось; 26);
Свеціццаціха-шчаслівапраз снег (Ян.; 256).
Шчасцепрыпадабняецца да сонца або месяца:
Засвеціцьшчасця месяц (Ян.; 54);
Поўнюсясонечным зайчыкам шчасця;
Ветлымсонцам ці шчасцем сагрэты (Ян.; 42);
Агэты дзень, высокі і шчаслівы, як сонца над зямлёю ўздыму(Ян.; 146).
Рэдкіяпараўнанні з паветрам, якім можна дыхаць:
Дыханнешчаслівага дня(Ян.; 203);
Яклёс праз сівізну – тваіх гадоў дыханне (Ян.; 197) альбо з дымам:
Штошчасце? Ачмурэння едкі дым (Дудз.; 80);
А шчасцене заўсёды дым (Дар.; 15).
Яквынікае з паэтычных тэкстаў, шчасце можна аддаць, падзяліць, забраць, украсці,забіць:
Быцьлёсам хацела тваім і дзяліць з табой шчасце і гора (Садко; 5);
Штонарабілі? Шчасце забілі (Гудк.; 123);
Дайжа мнешчасцейка на развітанне (Ян.; 189);
Я некінуся шчасце шукаць (Ян.; 186);
Забівалілюдзей багатых, каб людзям бедным шчасця даць (Рубл.; 60);
Жыццёнавучыць свайму закону: чужога шчасця не выкрасці (Рус.; 31);
Незаву безмяцежнагашчасця (Бар.; 58);
Наклічурадасцьвыпадкова (Ян.; 72);
Кабшчасце ў каханні набыць (Гудк.; 86);
Таммама родная і тата мне шчасце-долю здабылі (Роўда; 3);
Сустрэнешу насты і шчасце сваё і каханне (Багд.; 12);
Крычыце,што нехта шчасце ў вас адабраў (Багд.; 16);
кінуцьлёсна лязо нажа (Б.-Загн.; 198);
Высокаешчасце здабыта (Лось; 62);
Хтозаймеўтакую вось удачу (Карж.; 37);
Вазьмусвой лёс і перайначу(Ян.; 13).
Ушчасця можна пабыць у гасцях, ашукаць яго:
Якшчасце маё ашуканае, салоўкам плача ў лісці (Бар.; 69);
Знаю:долі мне не абхітрыць (Ян.; 254);
Сённямы ў шчасця ў гасцях (Мац.; 239).
Зрэдкушчасце можа параўноўвацца з марамі, сном:
Чамусьціля ног паэта мне марыць толькі аб шчасці (Карж.; 6);
Ёнстаў шчаслівым забыццём (Ьар.; 144);
Пайдударогай снегавою на мроях шчасця варажыць (Бар.; 76);
Зім сны твае шчаслівы след кладуць (Дудз.; 22);
Толькіў марах да шчасця мкнеце вы душы свае (Багд.; 11), а таксама зпрадчуваннямі, уяўленнямі:
Такяна шчасце сваё уявіла (Ян.; 44);
Упрадчуванні шчасцязноў жыву (Бар.; 46);
Уяўлялашчаслівай сябе (Ян.; 24);
Зпрадчуваннем шчасця прачынацца(Дан.; 11);
Шчаслівымуяўляюсына (Гудк.; 169);
Янадзеі знасілана шляху да нязбытнага шчасця (Карж.; 34),
Зрэдкусустракаюцца параўнанні шчасця з зачыненымі на замок дзвярыма:
Хоцьі знаю: закрыліся дзверы, за якімі шчаслівыя мы (Карж.; 22), зтканінай:
Блаславіліі долю саткалі (Ян.; 136),
змелодыяй:
Вартапераняць хоць бы нотку шчаслівага зыку (Карж.; 70),
з выбухам:
Аў фіялетавай выбухне лёс (Ян.; 106),
аковамі,ланцугом, палонам, катаргай:
Мызрадніліся, спазнаўшы шчаснай катаргі работу (Ян.; 237);
Застаюсябез шчасных акоў захаплення, святла і дабра (Дудз.; 127);
Гудзелюбові крылле, шчаслівы славячы прыгнёт (Ян.; 97);
Ятабой закута ў звенні, калі ёсць ланцуг шчаслівы (Багд.; 32);
Забароненымне твой радасны палон,
транспартнымсродкам:
Іжоўты сцелецца агонь пад колы лёсу (Ян.; 237),
хваробай:
Яад шчасця лекаў не знаю (Ян.; 234);
Даўнімшчасцем баліць (Дудз.; 151).
Шчасцеўяўляецца нечым крохкім, лёгкім, што можна разбурыць, парушыць:
Чужыагонь лаўлю ў акне і шчасце крохкае лілею (Ян.; 70);
З дрогкайрадасцю бяссоннай (Ян.; 92);
Шчасцетрапяткое(Дар.; 29);
Задрамаламаё павуціннае шчасце (Рубл.; 100);
І шчасцятвайго не парушу (Ян.; 134).
Шчасце(паводле ўяўленняў паэтак) можа пакінуць свой след, адбітак:
Зім сны твае шчаслівы след кладуць (Дудз.; 22);
Адбіўсятвой глыбінны лёс(Ян.; 169);
Натвары – шчасця зведанага след (Карж.; 68);
Мойадбітак шчасцяна здымку (Ян.; 275),
яномае межы:
Затыя старыя межы, што зваліся кімсьці шчасцем (Сом; 70).
Частотнашчасце асацыіруецца з грашыма, матэрыяльным забеспячэннем, маёмасцю:
А лёсупятачок (Ян.; 107);
Быццамшчасця незаймала (Ян.; 65);
Жорсткагашчасця цаноюперад любоўю маёю (Ян.; 32);
Адкульбыло відаць, што шчасце – апошні ў кішэні пятак (Багд.; 54);
Забыць,што шчасце не коштуе (Дар.; 28);
Каблюдзям бедным шчасця даць (Ян.; 39);
Скупына радасцьдзед той быў).
Чалавекможа валодаць (або не валодаць) правамі на шчасце:
Я шчаслівыямаю правы (Ян.; 174);
Маемна шчасцеправы (Ян.; 103);
Ціж я пачвара? Ці ж я на шчасце правоў не маю? (Рубл.; 56).
Дляжанчын-паэтак важнай рэччу з’яўляецца сям’я, дзеці, таму ў іх паэзіісустракаюцца наступныя параўнанні, звязаныя са шчасцем:
гордаешчасцейка – мая сямейка (Ян.; 157);
настанцыю, дзе шчасце мацярынства ўжо прывёў мяне жаночы лёс (Сільн.; 72);
матуляшчасліваясыну гатуе яечка ўсмятку (Б.-Загн.; 85);
такаявось няўдача: згубіла чаіца дзяцей (Ян.; 81).
Шчасцеў паэзіі можа выступаць у выглядзе з’яў прыроды, іх праяў (Хлынуў шчаслівайстомай (Дудз.; 133); Выпырхне вясёлкаю ўдача (Ян.; 109).
Нярэдкасустракаецца смакавая метафара:
Гадысумесныя, а шчасце здалося посным – не спажыць (Карж.; 106);
Згарчынкай шчасцяна губах (Ян.; 71);
Усёў адным шчасліва-горкім сэрцы (Ян.; 46);
Плачуза горкую ўдачу расянай кропелькай віна (Ян.; 13).
Частотныяпараўнанні шчасця, долі, радасці з дарогай або шляхам:
Шляхмаёй споўненай долі(Б.-Загн.; 203);
Нашчасным віражы (Ян.; 234);
Сцежкінаша доля немыляе (Ян.; 137);
Нашляху да шчасця(Дудз.; 133);
Шчасліваедарогі вамі долі (Ян.; 45);
Мысцежку выбралі сабе як долю (Ян.; 145);
Неразмяняць ні сцежкі і ні долі (Ян.; 144);
Надзеізгубіла на шляху да шчасця (Дудз.; 133).
Такімчынам, можна канстатаваць вялікую колькасць разнастайных вобразаў, звязаных зуяўленнямі пра шчасце. Вобразы шчасця могуць мець характар агульнавядомых ізразумелых (прыпадабненне да вадкасці, персаніфікацыя шчасця, прыпадабненне дасвету і паветра, вобразы, звязаныя з грашыма і дабрабытам у цэлым), а таксамаіндывідуальна-аўтарскіх наватвораў, якія не сустракаюцца ў бытавых зносінах іапісаннях шчасця (параўнанне шчасця з птушкамі і жывёламі, ежай і харчаваннем,шляхам і дарогай).
3.3“Крыніцы” шчасця паводле паэтычных твораў
 
Яксведчыць прааналізаваны матэрыял, “жаночае” шчасце ранжыруецца ў залежнасці ад мяркуемагамесцазнаходжання вытокаў шчасця. Шматлікія прыклады сцвярджаюць крыніцу шчасцяпа-за суб’ектам. Шчасце – сума розных задавальненняў, што прыносяць радасць іадрозніваюцца паміж сабой толькі інтэнсіўнасцю. Адпаведна шчасце супрацьстаіцьняшчасцю як гору і пакутам:
Увялікім сваім, дабрабытнейшым шчасці (Дар.; 18);
Неабдымным,немінучым сэрца шчасцем надзяляй (Лось; 106);
Дзеад шчасця плавіўся сусвет (Рус.; 39);
Івось у гэтую зіму душа ад радасці пяе (Лось; 139).
Прааналізаваныматэрыял сведчыць, што крыніца шчасця можа знаходзіцца па-за воляй інамаганнямі чалавека. Гэта абумоўлівае адносіны да шчасця як да нечагададзенага, прадвызначанага чалавеку зверху:
Ятак цяпер удзячна лёсу за міг жыцця, за сэнс жыцця (Ян.; 75);
Ішчасця міг і здзек павінна ўспрымаць я такім – якое ёсць (Карж.; 45).
Паводлежаночых уяўленняў, як сведчыць матэрыял, шчасце – свабода ад пакутаў цела ідушы, што прыносіць задавальненне і спакойны, роўны настрой. У гэтым выпадку шчасце,па сутнасці, раўназначнае да не-няшчасця:
Дыкшчасным будзь хоць раз на роўнай ноце (Ян.; 231);
Вуснысвецяцца ціха-шчасліва праз снег (Ян.; 256);
Яціхага шчасця хацела (Гудк.; 68);
Ікожны ціха радуецца ўпотай (Карж.; 140);
Лёспрыбярог нам спакойнае шчасце такое (Рус.; 34);
Незямныяшукалі шляхі і хацелася шчасця зямнога (Гудк.; 14);
Светлайрадасцю маёй сагрэўся дзень (Б.-Загн.; 208);
Незаву безмяцежнага шчасця (Ян.; 23).
Крыніцайшчасця, паводле паэтычнай моўнай свядомасці, могуць выступаць такія паняцці, якмаладосць (Маладая, шчасліва жонка (Бар.; 39), свабода (Ужонепадуладная нікому, праз адзіноту, смутак і знявер вяртаюся, шчаслівая, дадому(Бар.; 80), род заняткаў чалавека (Шчаслівы чалавек –геолаг; няшчасны чалавек – анколаг (Лось; 136), Знала: праца ратуе ў бядзе(Гудк.; 78), Сябе аддаць шчаслівай працы (Карж.; 41), Павінны зямлю сваю працайі словам услаўляць, каб шчасліва глядзець з-пад павек (Багд.; 27), сям’яі дзеці (Шчаслівы міг хады сярод дзяцей (Лось; 24), Займеў сям’ю, жывемо і шчасліва (Дудз.; 99), каханне: Каханне – шчасце, працягбыцця (Бар.; 30), І праз душу душою прарасці, каб жыць адзіным шчасцем ікаханнем (Дудз.; 12), Словы шчасця:”Кохаю. Страждаю” (Лось; 107), Жанчыневялікае шчасце – адзінага ў свеце любіць (Ян.; 24); любоў да Радзімы:А голас сэрца на Радзіме шчаслівы, шчыры і глыбокі (Роўда; 5), Ах, Беларусь,мая ты доля, мая сляза і пацалунак (Лось; 66), Хай вас цяпло Радзімы саграе(Лось; 136).
Многіяпаэткі разумеюць шчасце як магчымасць задавальняцца агульначалавечымікаштоўнасцямі: здароўем, прыродай – тым, што ў нас ёсць і што мы не цэнім,пакуль яно ёсць:
Алеякое шчасце, што на даляглядзе, побач працуеш (Б.-Загн.; 94);
Ябуду доўга тут шчаслівай святлом узгоркаў і далін (Ян.; 41);
Мерацьсваё шчасце вусікамі і барадавачкамі гурочка (Б.-Загн.; 230).
Трэбазаўважыць, што аб “простым шчасці” разважаюць тыя, каго яно наўрад цізадаволіць: паэткі, дзеля якіх задавальненне жыцця – найперш у творчасці.
Часаму якасці шчасця прымаецца жыццё само па сабе:
Жыццё– выпрабаванне і шчасця міг (Гудк.; 133);
Дзіцятка,на шчасце займаецца дзень (Кан.; 45).
Шматлікіяпрыклады сцвярджаюць: шчасце чалавека знаходзіцца ў ім самім. Шчасце – сістэмаўстановак, яно залежыць ад жыцця і жаданняў самога чалавека. Так, шчасце можаразглядацца як рэалізацыя чалавекам сваіх талентаў і магчымасцей, паразуменне збоку іншых людзей:
Ёнда сваёй дабраўся вышыні і вышынёю гэтаю шчаслівы (Бар.; 30);
Сказацьі пачуць – гэта шчасце, бадай (Карж.; 168).
Выразнымсуб’ектна-арыентаваным разуменнем шчасця з’яўляецца мадэль няведання, згодна зякой шчаслівым можна быць толькі з прычыны адсутнасці інфармацыі сувязі сасветам:
Тамсвет ад шчасця неразумных (Дан.; 28);
Калісьцібег ручай бурлівы, на ўсіх каменчыках бурліў сваёй бяздумнасцю шчаслівы (Багд.;44);
Янышчаслівыя, дзеці прыроды, бо не чытаюць і не думаюць (Гудк.; 120).
Сэнсжыцця існуе, яго знаходзіць сам чалавек, гэта значыць чалавек у стане сам спасцігнуцьі здабыць сабе шчасце:
Высокаешчасце здабыта зямлі, чалавеку і промням (Лось; 62);
Тутмама родная і тата мне шчасце-долю здабылі (Роўда; 3);
Высокаешчасце здабыта зямлі, чалавеку і промням (Лось; 62).
Трэбаадзначыць існаванне прамежкавых поглядаў: часта чалавек не ўсведамляе прычынысвайго шчасця, яго вытокаў: Я аднаго ўявіць не ўмею: хаджу шчаслівая прычым? (Бар.; 78) альбо не можа апісаць свае ўласныя перажыванні, свой стан: Паміжняшчасных і шчаслівых якая я? (Ян.; 187), Гады адляталі рыскамі, шчасліваю цібыла? (Бар.; 78).
Частотныяпрыклады даюць падставу сцвярджаць існаванне погляду на шчасце як на нештанесапраўднае, ілюзорнае, якое вельмі рэдка сустракаецца на жыццёвым шляху:
Светсярдзіты рэдка песціць шчасцем, а знябыты ў ім не бачыць злосці (Бар.; 50);
Усвеце шчасця можна не займець, затое ў ім адчайнай скрухі мора (Бар.; 82);
Восьгэтым шчасцем камарыным: нібыта ў днях і не было (Ян.; 27);
Штошчасце? Ачмурэння едкі дым! (Дудз.; 80).
Усвядоміцьсваё шчасце можа толькі той чалавек, які некалі перажываў няшчасце, гора. Такімчынам, можна выдзеліць сітуацыю кантрасту, згодна з якой шчасце магчыма толькітады, калі яму папярэднічаюць супрацьлеглыя абставіны:
Зарадасцю часта прыходзіць бяда (Бар.: 168);
Шчаслівамуі гора дапаможа (Бар.; 72);
Ёнтабою шчаслівы і табою балючы (Карж.; 69);
Ёнбыў тады маёй пакутай, ён стаў шчаслівым забыццём (Бар.; 144);
Шчасцештукуе між намі бяду (Д. Б-Загн.; 164).
Прааналізаваныматэрыял сведчыць, што ў народнай свядомасці бытуе думка пра нежаданне чалавека,які адчувае сябе шчаслівым, расказваць пра свой стан, “хваліцца”. Наадварот,такі чалавек імкнецца “схаваць” свае пачуцці. Частотныя прыклады ілюструюцьвышэйназваную думку:
Толькісвой погляд шчаслівы ты ўсё-ткі прыхавай (Карж.; 117);
Якпатрабуе этыкет адводжу позірк сарамлівы (Бар.; 49);
Ікожны ціха радуецца ўпотай (Карж.; 140);
Ярадасць хаваю ў дароных рамонках (Дудз.; 92);
Тутне хваляцца шчасцем: як жывецца жывуць (Ян.; 5);
Прыкрыютвар шчаслівы рукавом, каб вам безабароннасці не выдаць (Бар.; 137).
Зпункту погляду грамадства, чалавеку, які цалкам задаволены жыццём, шчаслівы,спачуваць у чым-небудзь не варта: Для шчасных гэта добры знак – безспачування жыць (Рубл.;96).
Выразнаядумка пра тое, што чалавек здольны суб’ектыўна ацэньваць сваё шчасце:
Увялікім сваім дабрабытнейшым шчасці самотнай была жанчына (Рубл.; 99);
Наватсамая ў свеце шчасліўка на самотных вачах у нябыт адыходзіць (Ян.; 47);
Прысонцы можна быць дажджу, пры шчасці поўным – нешчаслівай (Бар.; 90).
Прааналізаваныматэрыял сведчыць пра тое, што крыніца шчасця залежыць ад тыпу асобы чалавека,яго характару і тэмпераменту. Часта гэтая крыніца змяняецца з узростам, каліюнацкі максімалізм змяняецца мінімалізмам шчасця:
Запознарадасць, як даспелы яблык (Ян.; 89);
Напэўна,шчасце ў мяне не па ўзросце (Ян.; 74);
Сталаешчасце, што табе трэба, каб прыжылося і не пакідала?(Ян.; 74);
Маладоетрывожнае шчасце, недапітая радасць да дна (Бар.; 39).
Трэбазазначыць, што меркаванні адносна вытокаў шчасця падзяляюцца на тры групы:першая разглядае шчасце як дадзенае чалавеку, а значыць, яго крыніцазнаходзіцца па-за межамі чалавечай дасягальнасці – ён не можа паўплываць наз’яўленне або страту шчасця.
Другоемеркаванне сцвярджае: шчасце чалавека знаходзіцца ў ім самім. Шчасце – сістэмаўстановак, яно залежыць ад жыцця і жаданняў самога чалавека.
Трэцяягрупа поглядаў падтрымлівае думкі пра тое, што чалавек не здольны ўсвядоміць сваёшчасце і прасачыць за часам яго з’яўлення і страты.
ВЫВАДЫ
Падагульняючывынікі, трэба звярнуць увагу на тое, што лексема “шчасце” можа ўжывацца ўфункцыі прэдыката, які кіруе аб’ектнай залежнай часткай: “шчасце, (што/калі)…”,якая, акрамя станоўчай ацэнкі, сцвярджае адмоўную адзнаку адпаведнайсупрацьлеглай падзеі: “калі б гэтага не адбылося, было б дрэнна”; прыметнік“шчаслівы” можа выступаць у складзе інфінітыва “быць шчаслівым”; вельмі частасустракаецца зварот з лексемай “лёс” (“дзякаваць + каму”), які мае значэнне‘быць удзячным за ўдалы зыход падзей. У моўнай свядомасці замацаваліся сімвалы,што паказваюць на наяўнасць (або адсутнасць) шчасця. Яны могуць быць якагульнавядомымі, так і індывідуальна-аўтарскімі.
Можнаканстатаваць вялікую колькасць разнастайных вобразаў, звязаных са шчасцем.Вобразы шчасця могуць мець характар агульнавядомых і зразумелых (прыпадабненнеда вадкасці, персаніфікацыя шчасця, прыпадабненне да святла і паветра, вобразы,звязаныя з грашыма і дабрабытам у цэлым, звязаныя з сям’ёй і дзецьмі), атаксама індывідуальна-аўтарскіх наватвораў, якія не сустракаюцца ў бытавыхзносінах і апісаннях шчасця (параўнанне шчасця з птушкамі і жывёламі, прыродныміз’явамі, ежай і харчаваннем, шляхам і дарогай, зачыненымі дзвярыма).
Канцэпцыіадносна вытокаў шчасця падзяляюцца на тры групы: першая разглядае шчасце якдадзенае чалавеку, а значыць, яго крыніца знаходзіцца па-за межамі чалавечайдасягальнасці – ён не можа паўплываць на з’яўленне або страту шчасця.
Другаяканцэпцыя лічыць, што шчасце чалавека знаходзіцца ў ім самім. Шчасце – сістэмаўстановак, яно залежыць ад жыцця і жаданняў самога чалавека. Частотныя прыкладыдаюць падставу сцвярджаць існаванне погляду на шчасце як на нешта несапраўднае,ілюзорнае, якое вельмі рэдка сустракаецца на жыццёвым шляху.
Можнавыдзеліць сітуацыю кантрасту, згодна з якой шчасце магчыма толькі тады, каліяму папярэднічаюць супрацьлеглыя абставіны (гора, няшчасце, пакуты).
Трэцяягрупа поглядаў падтрымлівае думкі пра тое, што чалавек не здольны ўсвядоміцьсваё шчасце і прасачыць за часам яго з’яўлення і страты.

ЗАКЛЮЧЭННЕ
Прааналізаваўшыадпаведную лінгвістычную літаратуру і творы сучасных беларускіх паэтак, можназрабіць наступныя падагульненні.
Лінгвакультурныканцэпт шчасце выступае семантычным утварэннем высокай ступеніабстрактнасці, якое перадае ўяўленне пра тыя сэнсы, якімі аперыруе чалавек упрацэсе мыслення і якія адлюстроўваюць змест вопыту, ведаў і вынікаў усёйчалавечай дзейнасці і працэсаў пазнання свету.
Часцейза ўсё прадстаўніцтва канцэпту ў мове прыпісваецца слову, а само словаатрымлівае статус імя канцэпта – моўнага знака, які перадае змест паняццянайбольш поўна і адэкватна. Аднак канцэпт, як правіла, суадносіцца больш чым задной лексічнай адзінкай. Такім чынам, адметнасцю канцэпту з’яўляецца ягосуаднесенасць з планам выражэння ўсёй сукупнасці разнародных сінанімічных(уласна лексічных, фразеалагічных і афарыстычных) сродкаў, якія апісваюць яго ўмове.
Уякасці рабочага азначэння канцэпту мы прынялі варыянт, прапанаваны прафесарамМаславай В.А. Адпаведна канцэпт – аператыўная змястоўная адзінка памяці,ментальнага лексікону, канцэптуальнай сістэмы мовы і мозга, усёй карціны свету,адлюстраванай ў чалавечай псіхіцы.
Калігаварыць аб прэзентацыі лексемы шчасце ў лексікаграфічных працах, тотрэба адзначыць такія яго спецыфічныя значэнні, як шанцаванне, пры якімспрыяльна складаюцца жыццёвыя абставіны, стан поўнага задавальнення сваімжыццём, лёсам.
Шчасцемтаксама называюць задаволенасць чалавека сваім уласным жыццём, гармонію яго зпрыродай, соцыумам.
Сэнсавымізамяшчальнікамі шчасця выступаюць таксама адзінкі ўдача, поспех, лёс, доля,дабро, шанцаванне.
Амальусе тэорыі псіхалогіі і этыкі пагаджаюцца і пацвярджаюць думку пра тое, штошчасце як катэгорыя эмоцый суадносіцца і мяжуе з супрацьлеглай ёй катэгорыяйняшчасця і пакут. Фактычна само існаванне шчасця абумоўлена яго катэгорыяй – антыподам.Такую думку не паздзяляе толькі філасофія, якая ўспрымае шчасце як гранічнавысокую, недасягальную катэгорыю, якая не мае супрацьпастаўлення.
Уяўленніпра шчасце заўсёды афарбаваныя культурнай спецыфікай і залежаць ад тыпуцывілізацыі, а ў плане моўнага выражэння ідэя шчасця характарызуецца дастатковавысокай ступенню “семіятычнай насычанасці”: яна перадаецца вялікай колькасцюсінонімаў, мастацкіх вобразаў.
Шчасцезаўсёды праяўляецца ў радасці. Радасць і шчасце як душэўныя станы вельміблізкія. Аднак шчасце не проста эмацыянальна больш насычаная і расцягнутая ўчасе радасць. У шчасці знаходзіцца ўсведамленне годнасці жыцця. Трэба таксамаадзначыць, што даследчыкі, уключаючы адзінкі “шчасце, радасць” у адзінсінанімічны рад, размяжоўваюць іх паводле адценняў значэнняў.
Спецыфікаканцэпту шчасце выяўляецца ў спалучэннях назоўнікаў і прыметнікаўз лексемай шчасце, у якіх выразная тэндэнцыя да ўжывання слоў (якпрыметнікаў, так і назоўнікаў), якія паказваюць на гранічна высокую ступеньпраяўлення шчасця. Лексема шчасце спалучаецца з не толькі з прыметнікаміз прасторавым і часавым значэннямі, псіхаэмацыянальнага стану, але і зназоўнікамі, што маюць такія ж лексічныя значэнні.
Улексічным акружэнні даследаваных адзінак запатрабаваныя назоўнікі, якіяперадаюць пачуцці і перажыванні, акустычныя і смакавыя асацыяцыі.
Лексемылёс, доля, шчасце, радасць частотна спалучаюцца з дзеясловаміцяперашняга, будучага і прошлага часу. Часцей за ўсё прадстаўлены словазлучэнніз дзеясловамі прошлага і будучага часу, што сведчыць пра магчымасцьусведамлення чалавекам свайго мінулага эмацыянальнага стану або пра жаданнеперажываць гэты стан у будучым. Толькі ¼ словазлучэнняў з дзеясловамічасу прадстаўлена формамі цяперашняга часу, што гаворыць пра немагчымасцьчалавека спасцігаць, асэнсоўваць сваё шчасце непасрэдна ў момант ягоперажывання.
Лексемылёс, доля, шчасце могуць выступаць як аб’ект (81% ад агульнай колькасці)або як суб’ект дзеяння (19%). Такі факт пацвярджае думку пра тое, што лёс можаўплываць на чалавека, але і чалавек сам можа мадэляваць сваё жыццё.
Вялікаяколькасць дзеясловаў волевыяўлення ў семантычным акружэнні канцэпту шчасцесведчыць пра значнасць для чалавека гэтага паняцця, пастаяннае імкненне дашчасця.
Лексічнаеакружэнне канцэпту шчасце прадстаўлена вялікай колькасцю займеннікаў.Трэба адзначыць, што з разгледжанымі лексемамі суадносяцца займеннікі ўсіхразрадаў.
Лексема“шчасце” можа ўжывацца ў функцыі прэдыката, які кіруе аб’ектнай залежнайчасткай: “шчасце, (што/калі)…”, якая, акрамя станоўчай ацэнкі, сцвярджаетаксама адмоўную адзнаку адпаведнай супрацьлеглай падзеі: “калі б гэтага неадбылося, было б дрэнна”; прыметнік “шчаслівы” можа ўжывацца ў складзеінфінітыва, “быць шчаслівым”; вельмі часта сустракаецца зварот, з лексемай“лёс” (“дзякаваць +каму”), які мае значэнне ‘быць удзячным за ўдалы зыходпадзей. У моўнай свядомасці замацаваліся сімвалы, што паказваюць на наяўнасць(або адсутнасць) шчасця. Яны могуць быць як агульнавядомымі, так ііндывідуальна-аўтарскімі.
Прааналізаваныматэрыял дае падставу сцвярджаць разнастайнасць вобразаў, звязаных са шчасцем.Вобразы шчасця могуць мець характар агульнавядомых і зразумелых (прыпадабненнеда вадкасці, персаніфікацыя шчасця, прыпадабненне да святла і паветра, вобразы,звязаныя з грашыма і дабрабытам у цэлым), а таксама індывідуальна-аўтарскіхнаватвораў, якія не сустракаюцца ў бытавых зносінах і апісаннях шчасця(параўнанне шчасця з птушкамі і жывёламі, ежай і харчаваннем, шляхам ідарогай).
Паэтычныямеркаванні адносна вытокаў шчасця, падзяляюцца на тры асноўныя групы. Першаяразглядае шчасце як дадзенае чалавеку, а значыць, крыніца згаданай катэгорыіэмоцый знаходзіцца па-за межамі чалавечай дасягальнасці – ён не можа паўплывацьна з’яўленне або страту шчасця.
Другоемеркаванне сцвярджае: шчасце чалавека знаходзіцца ў ім самім. Шчасце – сістэмаўстановак, яно залежыць ад жыцця і жаданняў самога чалавека.
Частотныяпрыклады даюць падставу сцвярджаць існаванне погляду на шчасце як на нештанесапраўднае, ілюзорнае, якое вельмі рэдка сустракаецца на жыццёвым шляху.
Можнавыдзеліць сітуацыю кантрасту, згодна з якой шчасце магчыма толькі тады, каліяму папярэднічаюць супрацьлеглыя абставіны (гора, няшчасце, пакуты).
Трэцяягрупа поглядаў прытрымліваецца думкі пра тое, што чалавек не здольны ўсвядоміцьсваё шчасце і прасачыць за крыніцай яго з’яўлення.

СПІСВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
 
1. Аргайл М. Психологиясчастья. М., 1990. – 271 с.
2. Арутюнова Н.Д. К проблеме функциональных типов лексическогозначения. // Аспекты семантических исследований. – М., — 1980. – С.32-37.
3. Арутюнова Н.Д. Номинация, референция, значение. // Языковаяноминация. Общие вопросы. – М., — 1977. – С. 206.
4. Бендетович Г.Б. Лингвометодические аспекты категоризации // Языккак система коммуникативных операций: сб. науч. статей. – Мн. – 2004. – С. 6-9.
5. Бреслав Г.М. Психология эмоций. – М.: Смысл, 2004. – 544 с.
6. ВепреваИ.Т. Метаязыковой комментарий в современной публицистике // Известия Академии Наук.Серия литературы и языка. – 2002. — №6. – С. 12 – 21.
7. Воркачев С.Г. Дискурсная вариативность лингвоконцепта // Известия РАН. Сериялитературы и языка. – 2005. – Т.64. — №4. – С. 46-55.
8. Воркачев С.Г. Концепт счастья: понятийный и образный компоненты //Известия АН. Серия литературы и языка. – 2001. – Т.60. — №6. – С.47 – 58.
9. Воркачев С.Г. Лингвокультурология, языковая личность, концепт: становлениеантропоцентричной парадигмы в языкознании // Филологические науки. — 2001. — №1. – С. 64-71.
10. Гаўрош Н. Вобразнае азначэнне ў мастацкіх тэкстах. Слоўнікэпітэтаў беларускай літаратурнай мовы. Вучэбны дапаможнік. – Мн., 1986, — 98 с.
11. Гачев Г.Д. Национальные образы мира. Космо-психо-логос. – М., — 1995.– 215 с.
12. Гусейнов А.А., Апресян Р.Г. Этика: Учебник. – М.: Гардарики, 2002.– 442 с.
13. Демидов Д.Б. Феномены человеческого бытия. – Мн.: Экономпресс, — 1999. – 180 с.
14. Джидарьян И.А. Представления о счастье в русском менталитете //Психологический журнал. – 1997. – Т.18. — №3. – С.13 – 25.
15. Донецких Л.И. Слово и мысль в художественном тексте. – Кишинёв,“Ситинца”, 1990, — 164 с.
16. Карпов В.А. Сквозь призму концептов // Веснік ВДУ. – 2005. — №4. –С. 160.
17. Конан У. Архетыпы нашай культуры. // Адукацыя і выхаванне. – 1996.- №1. – С.6 – 9.
18. Конан В. Народ в координатах культуры. // Нёман. – 1995. — №2. – С. 13 – 15.
19. Кошелев А.Д. О концептуальных значениях приставки О-/ОБ- // Вопр.языкознания. – 2004 — №4. – С. 68-101.
20. Красных В.В. От концепта к тексту и обратно // Вестник МГУ, сер. 9.Филология. – 1998. — №1. – С.34- 40.
21. Кураш С.Б. Комперативные тропы как объект исследования вкогнитивном и культурологическом аспектах // Русистика и белорусистика на рубеже веков.Вклад белорусских лингвистов, уроженцев Могилёвщины, в науку: Тезисы докладовмеждународных научных чтений Международной научной конференции «Проблемаистории и культуры Верхнего Поднепровья», — 25-26 октября 2001 г. / Под ред.Т.Г. Михальчук. – Могилёв.: МГУ им. А.А.Кулешова. – 2001. – 168 с., С. 121-122.
22. ЛихачевД.С. Концептосфера русского языка // Русская словесность: Антология. – М.: Academia,- 1997. – С. 28 – 37.
23. МасловаВ.А. Когнитивная лингвистика: Учебное пособие / В.А. Маслова. – Мн.: ТетраСистемс,2004. – 256 с.
24. МасловаВ.А. Поэт и культура: концептосфера Марины Цветаевой. – М.: Флинта, Наука,2004. – 256 с.
25. МасловаВ.А. Поэтический текст как объект анализа // Русистика и белорусистика нарубеже веков. Вклад белорусских лингвистов, уроженцев Могилёвщины, в науку:Тезисы докладов международных научных чтений Международной научной конференции«Проблема истории и культуры Верхнего Поднепровья», — 25-26 октября 2001 г. /Под ред. Т.Г. Михальчук. – Могилёв.: МГУ им. А.А.Кулешова. – 2001. – 168 с., С.3-5.
26. Новаковска-КемпнаИ. Категория чувства в когнитивном языкознании // Психологическая служба. –2004. — №6. – С.5 – 12.
27. ПаршинаО.Н. Концепт «чужой» в реализации тактики дистанцирования (на материалеполитического дискурса) // Филол. науки. – 2004. — №3. – С. 85-94.
28. Плотнікаў Б.А.,Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. – Мн.: Інтэрпрэссервіс, КніжныДом. – 2003. – 672 с.
29. ПрокофьевВ.Ю. Концепт «Москва» в поэзии // Вестник Самарского государственного ун-та. –2004. — №1. – С. 170 – 171.
30. Рубинштейн С.Л. Проблемы общей психологии. – М., 1976. – 365 с.
31. Русецкий В.Ф. Ключ к слову: Беседы о языке художественнойлитературы: Пособие для учителей. – Мн.: Экоперспектива, 2000. – 128 с.
32. Русский язык: проблема художественной речи: лексикология илексикография. – М., “Наука”, 1981. — 199 с.
33. Телия В.Н. К проблеме связанного значения слова: гипотезы, факты,перспективы // Язык — система, язык – способность. – М., — 1995. – С. 25-36.
34. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65 000слоў / Пад рэд. М.Р. Судніка, М.Н. Крыўко – Мн.: БелЭн, 1996. – 786 с.
35. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т. Т.5. Кн. 2. У-Я /[Рэд. тома М. Р. Суднік]. – Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. – 608 с.
36. Уфимцева А.А. Роль лексики в познании человеком действительности ив формировании языковой картины мира. – М., — 1988. – 187 с.
37. Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В. 4-х т. Т.3 –М.: Прогресс. — 1971. – 827 с.
38. Фрумкина Р.М. Концептуальный анализ с точки зрения лингвиста ипсихолога // Научно-техническая информация, — 1992. – Серия 2. — №3. – С. 3 –29.
39. Цітова А.І. Асацыятыўны слоўнік беларускай мовы. — Мн.: ВыдавецтваБДУ. – 1981. – 144 с.
40. Черепанов М.В. Смысловая структура концептов “свет” и “тьма” и ееязыковое выражение // Известия Саратовского ун-та. Нов. Серия. – 2003. – Т. 3. — №2. – С. 116-121.
41. Шчэрбін В.К. Спалучальнасць слова. // Беларуская мова.Энцыклапедыя. – Мн., 1994. – С. 194.
42. Юрэвіч А. Л. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. – Мн.: ВыдавецтваМіністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР. –1962. – 246 с.

КРЫНІЦЫ
1. Багдановіч І. Чаравікі маленства: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1985.– 62 с.
2. Гудкова М. Уголас: кн. паэзіі. – Мн.: Маст. літ., 1995. – 174 с.
3. Данільчык А. Абрыс Скарпіёна: Вершы– Мн.: Маст. літ., 1996. – 79с.
4. Дудзюк З. Так і не: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1993. – 189 с.
5. Канапелька А. Летазлічэнне: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1999. – 127с.
6. Каржанеўская Г. Вечны водгук: вершы і паэма. – Мн.: Маст. літ.,1988. – 158 с.
7. Каржанеўская Г. Званы гадоў: Зборнік паэзіі. – Мн.: Маст. літ.,1980. – 112 с.
8. Лось Е. Лірыка ліпеня. Вершы і паэмы. – Мн.: Маст. літ., 1977. –149 с.
9. Рублеўская Л. Замак месячнага сяйва: Вершы. – Мн.: Маст. літ.,1992. – 126 с.
10. Русілка В. Ажына: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 2004. – 70 с.
11. Сом Л. Адзінокая зорка: Вершы і песні. – Мн.: Маст. літ., 1996. –86 с.
12. Тварановіч-Сеўрук Г. Ускраек тысячагоддзя: Вершы. – Мн.: Маст.літ., 1996. – 143 с.
13. Янішчыц Я. На беразе пляча: Лірыка. – Мн.: Маст. літ., 1980. – 96с.

ДАДАТАК
 
Табліца.Вербальныя рэалізацыі канцэпта “шчасце”Колькасць лексем Лексема Рэалізацыя лексемы ў кантэксце
1
5
19
5
1
36
54
390
4
Пашэнціць
Удача
Радасць
Рады
Радасны
Доля
Лёс
Шчасце
Няшчасце
Пашэнціла – пазбег скаварады
А хто займеў такую вось ўдачу; лягуць шчыльна журба і ўдача; плачу за горкую ўдачу расянай кропелькай віна; выпырхне вясёлкаю ўдача; на шлях няроўны азірнуся і на ўдачу мімаходзь.
У гэтай кватэры, на радасць, ёсць боль, што завецца зямлёй; з дрыготкай радасцю бяссоннай; як называюцца слёзы? Святлынь, радасць, гаркота; струна душы, падобная на ўскрык, перажагнала радасць і гаркоту; я пражыву між радасцей і страт; прошлай радасці званец; ты адыходзіш святочна і проста, забіраеш радасць і сон; і кожны дзень – гарачы вырай здзіўленняў, радасцяў, клапот; запозна радасць, як даспелы яблык; вялікія тут перамены збыліся на радасць жыцця; скупы на радасць дзед той быў; дзякуй, служанка-дарога за крохкую радасць хвілін; як не стае мне адзінай рукі, у якой мая радасць і сіла; будзе радасць і туга; лета радасці за руку вядзе; і радасць гэтак лёгка спудзіць; наклічу радасць выпадкова.
Як многа ў мяне людзей, што рады майму спяванню; я рада, што праз груд гадоў не развучылася смяяцца; ды й мы таксама рады; ціха радуецца ўпотай;
Чую сэрцам: забаронены мне твой радасны палон.
Сваю мо долю дарагую ўбачыць; імкнешся долю ўзварушыць; доля, што жыве на небе сёмым; над спаленай доляй стаіць; за лепшай доляй; блаславілі і долю саткалі; а сцежкі наша доля не мыляе; так песня – долю нараджае; між пакутай і доляй паміж; мы сцежку выбралі сабе як долю; іншай долі не даўмецца; хіба я гэткай малілася долі; не размяняць ні сцежкі і ні долі; яшчэ з табой мы павяснуем, доля; а доля, як вайна; не бойся скрухі, песенная доля; долі мне не абхітрыць; доля мая – нібы гронка любові; такую мажлівасць нам доля дала; яшчэ шкадуе доля нас; і над нашай агульнаю доляй сапсаваны гадзіннік вісіць; ах, Беларусь, мая ты доля; у нядолі ўзгадавала; долі сівой не тоячы; доля нас вітала; быццам змрок расхінае святлістая доля сама; шлях маёй споўненай долі; дзе наша доля; толькі днець пачало над доляй; душа раскрыжавана, у змроку доля; мне праніклівасць доля дала; каму ж пакоры доля не дала; хто долі просіць.
Лёсу прамяністага не міне; на лёс свой запаветны малюся; я так цяпер удзячна лёсу за міг жыцця, за сэнс жыцця; многае мне лёс падарыў; лёсам мне дадзена многа; лёс мой высакосны; на кім паставіў кропку лёс; у паэтаў не скваплівы лёс; о дай апомніцца ёй, лёс; выбухне лёс; выпаў лёс быць мужнай; лёсу пятачок; упляліся ў ваш балесны лёс шыпы і ружы; о не пра свой, пра песні лёс; твой і мой нястомны дзень і лёс; хай струны дзён уславяць лёс пяра; вазьму свой лёс і перайначу; на шчасце ім лёс прыбярог; лёс мой вясковы; не нараку на лёс; лёс захапляючы і горкі; лёс асабісты; быць лёсам хацела тваім; не абдзялі ж яе шчасцем, лёс; злому лёсу не верце; адбіўся твой глыбінны лёс; пра лёс з ёй размаўляю; скошан лёс; паміж двух непрыкаяных лёсаў; такі нам выпаў лёс – суцэльнае чаканне; жоўты сцелецца агонь пад колы лёсу; думкамі абменьваемся, лёсамі; вось думнік-лёс; як лёс праз сівізну тваіх гадоў дыханне; лёсу насмешка; прайшоў, як лёс; прынёс цябе не лёс, а памяць; стаіць незалежна, як лёс; высокі лёс; у самым цэнтры драматычных лёсаў; як жорстка лёс кіруе мной; прыватны лёс; кінуць лёс на лязо нажа; наш лёс нашых коней запрог; абмінуў непапраўны лёс; Даўгавы лёсам ісці; лёс перамог; звязаны снопікам нашыя лёсы; дзякуй лёсу, брат; дзякуй лёсу ёсць Азёрны край; спаслаў жа шчаслівую муку мне лёс.
Шчасця замала ў ціхай кватэры, слёзы шчасця, падкова шчасця, высокае шчасце здабыта, жорсткае шчасце, не просіш шчасця, з гарчынкай шчасця, трымціць душа на гольцы шчасця, шчасця не займала, чужога шчасця кропля, шчасцем сагрэта, шчасця замала, засвеціць шчасця месяц, да шчасця зусім недалёка, варожыць пра шчасце, шчасце крохкае лілею, шчасце не па ўзросту, на шчасце колас дай, на шчасце правы, маю трохі шчасця, хваліцца шчасцем, кароткі, як шчасце, на шчасце прыбярог, як на шчасцейка, сонечны зайчык шчасця, неабдымнае шчасце, не маю шчасця, не зычыць шчасця, жыць адзіным шчасцем і каханнем, шлях да шчасця, шчасце злічана часам, свет ад шчасця не заслонены, задрамала шчасце, дабрабытнейшае шчасце, наша шчасце падае, прыдзе шчасце к сіраціне, не аслабнуць у шчасці, з шчасцем парадніць, на донейку шчасця, сляза ад шчасця бяжыць, шчасце з дробнаю слязой, гордае шчасцейка, голас ад шчасця звонкі, шчасця шукаць, дай мне шчасцейка, набытак шчасця, вогненнае шчасце, прабілася шчасце, ад шчасця лекаў я не знаю, глыток шчасця, шчасця твайго не парушу, камарынае шчасце, песня пра шчасце, хай нам паслужыць шчасце, быліна шчасця, адбітак шчасця, шчасце уявіла, непрыгожае шчасце, шчасце адабраў, у марах да шчасця, сустрэнеш шчасце, не абдзялі шчасцем, шчасцем узняло, далёкае шчасце, з прадчуваннем шчасця, шчасце мацярынства, шчасце не коштуе, крычалі пра шчасце, шчасця не выкрасці, жадаю шчасця, дапаможа ў шчасці, чыстае шчасце, поўняцца шчасцем імгненні, шчасце здалося посным, вечнае шчасце, шчасце зямное, даўнім шчасцем баліць.
Маё няшчасце сталася, кожны сам сабе няшчасце напрарочыць, няшчасце лягло, вяршыліся няшчасці.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Коммуникативно-прагматические характеристики ретрактивных речевых актов в английском диалоге
Реферат Система идентификации личности по отпечаткам пальцев Подсистема анализа изображения
Реферат О сомнительной съедобности "Туристического продукта" и прочих казусах закона о туризме
Реферат Cue Ball In Hand Behind The Head
Реферат Walking Across Egypt
Реферат Научное познание и его специфические признаки Методы научного познания
Реферат Christians Essay Research Paper I agree with
Реферат Электронная почта 2 Понятие и
Реферат Лингвистические аспекты аргументации на примере юридического дискурса
Реферат Навигационный проект перехода судна типа "Буг" по маршруту порт "Феодосия – порт Палермо"
Реферат Двойной интеграл в полярных координатах
Реферат Правила безпеки під час виконання окремих робіт в електроустановок загального призначення
Реферат Стибиц (Stibitz) Джордж
Реферат Структура и набор команд процессора intel80X86
Реферат Технология строительства магистральных трубопроводов: анкерное закрепление трубопроводов