Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Беларускі авангард i эсэізм як вызначальныя плынi ў беларускай літаратуры XX стагоддзя

Беларускі авангард i эсэізм як вызначальная плынi ў беларускайлітаратуры XX стагоддзя

Змест
1. Беларускі авангард i эсэізм як вызначальная плынi ўбеларускай літаратуры 20 стагоддзя
1.1 Беларускі авангард 20-х гадоўі авангардныя плыні ў еўрапейскім мастацтве пачатку 20 стагоддзя
1.1.1 “Рэвалюцыйны” авангард у беларускай паэзіі 20-х гадоў
1.1.2 “Узвышша” і сусветны мастацкі вопыт
1.1.3 Фармальныя пошукі Ул. Дубоўкі ў жанры паэмы
1.1.4 Ф. Аляхновіч і “новая драма”
1.2 Эсэізм як вызначальная ідэя 20 стагоддзя
1.2.1 Паэтыка эсэ
1.2.2 Янка Брыль як прадстаўнiк эсэiстычнай плынi ўбеларускай літаратуры
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Беларускі авангард i эсэізм як вызначальнаяплынi ў беларускай літаратуры 20 стагоддзя1.1 Беларускі авангард 20-х гадоў і авангардныяплыні ў еўрапейскім мастацтве пачатку 20 стагоддзя1.1.1 “Рэвалюцыйны” авангард у беларускайпаэзіі 20-х гадоў
З’яўленне авангардных накірункаў мастацтва звязанаперш за ўсё з пошукам новых сродкаў мастацкай выразнасці. Гэтыя пошукі не заўсёдывітаюцца папярэднікамі, адсюль узнікае канфлікт паміж старым і новым. Тэрмін “авангард"належыць амерыканскаму крытыку Кліменту Грынбергу. У шырокім сэнсе пад “авангардам”,“авангардызмам”, “мадэрнізмам” разумеюцца актуальныя ў мастацтве з’яве, у большвузкім — сукупнасць нерэалістычных напрамкаў у еўрапейскім мастацтве першай паловы20 стагоддзя (сюррэалізм, дадаізм, экспрэсіянізм, футурызм, “плынь свядомасці” іінш).
На думку І.Э. Багдановіч, “беларускі варыянт авангардызмусклаўся ў межах “Маладняка” і часткова “Узвышша” [1, с.220], супаўшы ў часе існаванняз еўрапейскім. Беларуская лiтаратура 20-х гадоў характарызуецца нашымі даследчыкаміяк адкрытая эстэтычная сiстэма: вызначальным фактарам развіцця айчыннай літаратурыў гэты час была стылёвая і жанравая разнастайнасць, суіснаванне, узаемаўплыў, узаемаўзбагачэннерозных мастацкіх тэндэнцый. Побач з рэалізмам плённа развіваліся рамантызм (паэзія“Маладняка”, творы М. Зарэцкага), сімвалізм (творы Я. Купалы, Зм. Бядулі), натуралізм(творы М. Зарэцкага, Я. Нё-манскага, Р. Мурашкі), iмажынiзм (творы Я. Пушчы, Т.Кляшторнага, А. Бабарэкi, Ул. Хадыкi), канструктывiзм (праграма літа-ратурна-мастацкіхаб’яднанняў “Маладняк”, “Узвышша”, “Беларускай лiтаратурна-мастацкай камуны”), футурызм(творы П. Шукайлы, Я. Вiдука, “Беларуская лiтаратурна-мастацкая камуна”), iмпрэсiянiзм(творы Я. Пушчы, К. Чорнага), экспрэсiянiзм (творы Я. Купалы, Зм. Бядулі). Гэтасведчыць пра багацце стылёвай палітры тагачаснай беларускай літаратуры.
Трэба адзначыць, што маладыя беларускія пісьменнікіі кры-тыкі прапанавалі і паспрабавалі тэарэтычна абгрунтаваць уласныя аванградныякірункі і стылі: маладнякізм, аквітызм, вітаізм.
У беларускай літаратуры 20-х гадоў можна вылучыцьдзве наватарскія тэндэнцыі: творы пісьменнікаў, для якіх пошукі ў галіне формы вынікаліз ўнутранай патрэбы абнаўлення мастацтва і пошукі ў галіне формы маладых творцаў,абумоўленыя рэвалюцыйнымі падзеямі, выкліканыя прагай “абнаўлення свету”, стварэння“новай літаратуры”, новай паэтыкі.
Такім чынам, перыяд развiцця нашай лiтаратуры 20-хгадоў мiнулага стагоддзя з'яўляецца адным з самых iнтэнсiўных у плане апрабацыiновых прыёмаў i прынцыпаў выяўлення. Iмкненне да мадэрнiзацыi эстэтычнай формы,пошукi новых шляхоў мастацкага выяўлення былi вызначальнымi перш за ўсё для твораўмаладых пiсьменнiкаў. Змена сацыяльнага ладу закранула ўсе сферы жыцця грамадства,у тым ліку і прыгожае пісьменства. Маладыя пісьменнікі, што далучыліся да мастацкайтворчасці пасля рэвалюцыі, выхоўваліся ў атмасферы палемікі, спрэчак, пераглядуспадчыны. Малады задор, упэўненасць ва ўласных сілах прымушалі верыць, што яны здольныястварыць новае мастацтва, літаратуру, якіх яшчэ не бачыў свет. Адсюль — і фармальныяпошукі і лозунг “далоў класікаў”, “у рожкі са старымі”. Неабходна таксама ўлiчвацьi паскораны характар развiцця нацыянальнай лiтаратуры, што прымушала творцаў выпрабоўвацьсамыя розныя сродкi мастацкай выразнасцi.
Паказальнымі рысамі авангардызму, згодна Е. Лявонавай,з’яўляюцца: “паглыбленасць у душэўны свет героя, у свядомасць i нават падсвядомасцьчалавека, перавага iрацыянальнага над рацыянальным, радыкальная адмова мастака адпрынцыпу знешняга падабенства, ад эстэтыкi простага пераймання, iмiтацыi, ад адлюстраванняжыцця ў формах i вобразах, адпаведных самому жыццю… скiраванасць пiсьменнiка нажанравы i стылявы эксперымент, фармаванне зусiм новага тыпу мастакоўскага мыслення,успрымання рэчаiснасцi. Увасабленне ў творы непаў-торнага, iндывiдуальнага, суб’ектыўнагапогляду на чалавека i свет, сваё “Я”. Абнаўленне вядомых жанраў i форм, іх свядомаеразбурэнне” [2, с.113].
Да “рэвалюцыйнага” авангарду ў беларускай паэзіі20-х гадоў адносіцца творчасць М. Чарота, М. Грамыкі, А. Александровіча, П. Шукайлы,А. Дудара. Іх творам уласціва празмерная патэтыка, сiмволiка, метафарычнасць. Сённявідавочная празмернасць, ашаламляльнасць, аглушальнасць стылю маладых паэтаў. Праграмнымадмаўленнем старога мастацтва і эстэтыкі стала паэма “Гвалт над формай” М. Грамыкi.Сам аўтар вызначыў жанр твора, як “нібы-паэма”. У прадмове да твора М. Грамыка пісаў:“Шуканне новага зместу, згодна новым формам жыцця, і шуканне новай формы, адпавядаючайрэвалюцыйнай тэме — вось заданні новай паэзіі, новай лірыкі”. Гэта была спроба эстэтызацыiхаатычнага, нетрадыцыйнага, відавочнае захапленне выключна фармальнымi прыёмамi:
Мы ўчора былі толькі галы:
Шукалі папараць Купалы.
А сёння мы, уцекачы,
Завострым вострыя мячы —
Сячы ўсе формы.
І крычы!
Мы толькі рытмам, маршам цвёрдым,
З паглядам жудасным і гордым,
Без формы-вопраткі
У свет!
Усе сцягі — пад ногі! [3, с.64]
Футурыстамі абвясцілі сябе ўдзельнікі “Беларускайлітара-турна-мастацкай камуны” (П. Шукайла, П. Броўка, Я. Відук). Выключна наватарскайз’явай у літаратуры 20-х гадоў абвяшчаўся паэтычны эпас М. Чарота (паэмы “Босыяна вогнiшчы”, “Чырвонакрылы вяшчун”, “Беларусь лапцюжная”).І. Багдановіч называеМ. Чарота “класікам беларускага паэтычнага авангарду" [1, с.277]. Наватарскiхарактар паэмы “Босыя на вогнiшчы” для беларускай літаратуры заключаўся ў яе полiфанiчнымгучанні, фрагментарнасці, сiмволiцы, алегарычнасці, рытмiчнай раскаванасці. Як адзначаеІ. Багдановіч, сімволіка і топіка твораў М. Чарота вытрыманы ў “адпаведнасці з авангарднайпралеткультаўскай мадэллю, дзе перапляталіся рысы постфутурызму і “біякасмізму”[1, с.275]. Відавочныя паралелі паміж “Босымі на вогнiшчы” М. Чарота i паэмай “Дванаццаць"А. Блока.
 1.1.2 “Узвышша” і сусветны мастацкі вопыт
Літаратурны працэс у 20 стагоддзі — гэта ўзаемадзеяннесамых розных мастацкіх плыняў, сістэм, напрамкаў, жанраў. Літаратурнае жыццё ў першайпалове 20 стагоддзя адбывалася пад магутным уздзеяннем мадэрнізму. У творчасці пісьменнікаў-мадэрністаўадбываецца пошук новых прыёмаў і сродкаў мастацкай выразнасці.
Слушныя заўвагi адносна спецыфiкi беларускага мадэрнiзмуналежаць В. Максiмовiчу Адзначаючы пазiтыўны характар “уздзеяння эстэтыкi мадэрнiзму(як сiстэмы сiнтэтычнай i акумулятыўнай) на беларускую лiтаратуру — iнтэгральнуючастку сусветнай лiтаратуры”, В. Максімовіч разам з тым падкрэслiвае, што паскоранаядынамiка развiцця беларускай лiтаратуры пачатку 20 ст., працэс дэкананiзацыi, дэнарматыўнасцi,дыфузii формаў, стыляў паспрыялi таму, што нацыянальная «версiя» мадэрнiзмуцалкам не ўкладваецца ў кананiчныя рамкi гэтага культурнага феномену. Таксама неабходнамець на ўвазе “выключны патэнцыял iдэi нацыянальнага адраджэння, якая выступае якфакт мастацкай структуры, як яе i светапоглядная, i ўласна мастацка-эстэтычная дамiнанта"[4, с.6].
На пачатку дваццатага стагоддзя ў беларускай літаратурыпанавала так званая “адраджэнніцкая дамінанта”, якая была скіравана да патрэб фармаваннябеларускай нацыі і падпарадкоўвала сабе ўвесь абсяг мастацкай думкі.
Мадэрнізм не толькі меў значны ўплыў на беларускуюлітаратуру ў 20-я гады, але менавіта яму належыць вялікая роля ў павышэнні культурытворчасці беларускіх пісьменнікаў.
Спецыфiка беларускага мадэрнiзму: наўмысна знiжанае,травесцiйнае пераўвасабленне народнапаэтычнага эпасу, паэтызацыя паўсядзённай рэчаiснасцi,пейзажная тэматыка як вiдазмененая форма мадэрнiсцкай утопii, сацыялагiзацыя прыродыi г. д.
Вядома, што лiтаратурна-мастацкае аб'яднанне “Узвышша”вызначалася выразна наватарскiм характарам. Прычым арыентацыя на засваенне лепшыхузораў сусветнай лiтаратуры была свядомай, мэтанакiраванай устаноўкай, што адлюстраванаў канцэпцыi ўзвышэнства (“Камунiкат беларускага лiтаратурна-мастацкага згуртавання“Узвышша”, “Тэзiсы”, праграмная заява “Ад беларускага лiтаратурна-мастацкага згуртавання“Узвышша”, артыкулы А. Бабарэкi “З далiн на ўзвышшы”, “Аквiтызм у творчасцi Ул.Дубоўкi, “Узвышэнская паэзiя: Аналiз паняцця”, “Паэзiя як уяўленне”).
Так, у праграмнай заяве “Ад беларускага лiтаратурна-мас-тацкагазгуртавання “Узвышша” гаворыцца: “Узвышша беларускай мастацкай культуры творыццане колькасцю паэтаў i пiсьменнiкаў, якiя б асмелiлiся абвясцiць сябе каманднымiвысотамi, а якасцю той лiтаратурна-мастацкай прадукцыi, якая прыносiцца ў скарбнiцубеларускай мастацкай лiтаратуры з глыбiнь сучаснасцi, узброенай ведамi, воляю, шчырымжаданнем i энтузiязмам вялiкай творчасцi. Толькi так творыцца тое ўзвышша беларускайпралетарскай лiтаратуры, якое ўгледзяць вякi i народы” [5, с.170].
Пра арыентацыю ўзвышаўцаў на менавiта сусветныўзровень развiцця лiтаратуры сведчыць наступная заява аб'яднання: “Яно (“узвышанскае"беларускае мастацтва — А. М.) павiнна стаць адным з тых фактаў агульнай беларускайтворчасцi, якi скажа ўсяму свету, што могуць утварыць работнiкi i сяляне калiсьпрыгнечанай нацыi, якi скажа, што работнiкi i сяляне гэтай нацыi маюць багатую фармальнуюкультуру, якая з культурамi iншых, раней прыгнечаных нацый iдзе на змену “закатам”розных “вялiкiх Эўропаў" [5, с.169]. Iмкненне сяброў аб'яднання да ўзвышэннябеларускай мастацкай культуры да класiчных су-светных узораў сёння з'яўляецца агульнапрынятыму нашым лiтаратуразнаўстве.
У наш час беларуская навука аб лiтаратуры адышлаад заганнай тэндэнцыi адмаўлення мадэрнiсцкiх уплываў на беларускую лiтаратуру.Айчыннымi даследчыкамi сёння даволi плённа распрацоўваецца гэта пытанне (работыЛ. Корань, П. Васючэнкi, I. Багдановiч, В. Максiмовiча, Дз. Санюка i iнш.). Такiмчынам, нашы вучоныя сведчаць, што беларуская лiтаратура не стаяла наўзбоч ад сусветна-еўрапейскiхмастацкiх тэндэнцый. Арыентацыя на сусветныя мастацкiя ўзоры спрыяла павышэнню iнтэлектуальнагаi мастацкага ўзроўню нашай лiтаратуры.
Мадэрнізм — найбольш паказальная з’ява для літаратурыпершай паловы 20 ст. Да гэтага часу мастацтва слова ў сваім развіцці грунтаваласяна мімесісе, “на вербальных упадабленнях формам быцця, як натуральным, гэтак і штучным"(В. Акудовіч), што было выкладзена яшчэ ў “Паэтыцы” Арыстоцеля. Мадэрнізм зрабіўспробу адысці ад упадаблення рэальнасці і прапанаваў новыя формы мастацкага выяўлення.
Пра мадэрнiсцкiя ўплывы на творчасць узвышаўцаўпiша Ул. Конан: “Тэзiсы эстэтычнай праграмы “Узвышша” ёсць сiнтэз класiчнай мастацкайтрадыцыi i лiтаратурнага наватарства першай чвэрцi 20 стагоддзя" [6, с.156],што знайшло сваё адлюстраванне ў канцэпцыi “аквiтызму”, або “жывой вады”.I. Багдановiчтаксама адзначае пераемнасць эстэтычнай праграмы “Узвышша” i яе творчай рэалiзацыiз мадэрнiсцкай мастацкай парадыгмай: “Пры гэтым сцвярджэнне узвышаўскай эстэтыкiадпавядала рэчышчу еўрапейскага мадэрнiзму. ” [1, с.324].
Творчасць тагачасных беларускiх i заходнiх пiсьменнiкаў,пры ўсёй адрознасцi грамадскiх i сацыяльных умоў, адбывалася пад уплывам складаных,супярэчлiвых падзей — войнаў, разбурэн-няў iмперый, хуткiх тэмпаў тэхiчнага прагрэсу,iмклiвага раз-вiцця псiхалогii, фiласофii. Iдэi тых жа З. Фрэйда, А. Бергсона, О.Шпенглера былi вядомыя ў Савецкiм Саюзе. Новы вопыт патрабаваў адпаведных сродкаўмастацкага ўвасаблення, абнаў-лення прыёмаў мастацкай выразнасцi.
Навацыi згуртавання “Узвышша”: кантрастная вобразнасць,“жывапiсанне словам”, акцэнт на асацыятыўную рытмiку вобраза, метафарычная канцэнтрацыя(творы Я. Пушчы, Ул. Дубоўкi, Т. Кляшторнага, М. Лужанiна, В. Маракова, Ул. Жылкi).
 1.1.3 Фармальныя пошукі Ул. Дубоўкі ўжанры паэмы
Сярод маладых пісьменнікаў 20-х гадоў 20 стагоддзяасабліва вылучаўся Ул. Дубоўка. Яго паэтычны трыпціх “Кругі”, “Штурмуйце будучыніаванпосты", "І пурпуровых ветразей узвівы” — адна з самых адметных з'яўу беларускай паэзіі 20-х гадоў. Ул. Дубоўка значна ўзбагаціў паэму ў фармальныхадносінах. “Штурмуйце будучынi аванпосты" — гэта паэма — “камбайн”: для яеструктуры ўласціва змяшэнне паэтычных родаў i жанраў, выкарыстанне фальклорных формi прыёмаў. Выкарыстанне міфа-фальклорнага матэрыялу, па меркаванню В. Максі-мовіча,дазваляе гаварыць пра “пазакантэкст" твора, “другі ўзровень” твора, пра “культуратворчасцьяк асобы від мастацкага мыслення і мастацкай рэфлексіі" [7, с.71]. І далейдаследчык працягвае: “Культуратворчасць станавілася адмысловай умовай падключанасціда сусветнай культурнай традыцыі. ” [7, с.73]. Своеасаблiвай лiра-паэмай з'яўляеццацыкл “Крыху восенi i жменька кляновых лiстоў”.
Паэмы Ул. Дубоўкi з'явіліся ўвасабленнем тэорыiўзвышэнства ў галiне стылю: “Тварэнне новых форм", “эксперыменты па кампазіцыі”,музычнасці мовы, сказавай фразеалогіі”, “эксперыменты па аднаўленні паэтычнай лексікішляхам новага асэнсавання слоў і надання ім новых функцый, вызначаных новым светаадчуваннем”,усе гэтыя моманты, пералічаныя ў тэарэтычных артыкулах А. Бабарэкі, увасоблены ўпаэме “I пурпуровых ветразей узвiвы.".
А. Бабарэка прапанаваў тэорыю «кантраснагавобраза», які павінен быць пакладзены ў аснову твора. Менавіта на кантраснымпрынцыпе і пабудаваны эксперыментальныя паэмы Ул. Дубоўкі: спрэчка Лiрыка i Матэматыка- асноўны кампазiцыйны прыём паэмы “I пурпуровых ветразей узвiвы.", Пасажыраi Кандуктара — паэмы “Штурмуйце будучынi аванпосты”. Трэба адзначыць, што кантраснывобраз атрымаў шырокае распаўсюджанне ў сусветнай паэзіі (П. Элюар, Л. Арагон, Р.Дэснос, творчасць сюррэалістаў).
В. Максімовіч даводзіць “патэнцыйную спрычыненасцьпаэмнай структуры Дубоўкі да новай, мадэрнісцкай парадыгмы, лучнасць яго светапоглядуз новым мысленнем, з новымі тэндэнцыямі ў літаратуры, якія напрамую звязаны з працэсаміактывізацыі суб'ектыўнага волевыяўлення мастака" [7, с.71].
А. Кабаковіч у манаграфіі “Беларускі свабодны верш”(1984) піша і пра дысметрычны верш як адну з форм праяўлення эксперыментатарства.
Творчасць Ул. Дубоўкі вылучаў пошук “красы” (мадэрнісцкіпрынцып). Прычым “красы” гордай. Вершам паэта ўласціва майстэрства гукавой iнструментоўкi,рытмiчная гнуткасць паэтычнага радка, высокая культура рыфмы, абнаўленне жанравыхформ (зборнiкi “Строма”, “Там, дзе кiпарысы”, “Трысцё”, “Сredo”, “Наля”). Роля Ул.Дубоўкi ва ўзбагачэннi выяўленчых магчымасцяў беларускай паэзii выключная.
 1.1.4 Ф. Аляхновіч і “новая драма”
Францішак Аляхновіч — беларускі тэатральны дзеяч,таленавіты драматург, рэжысёр, акцёр.Ф. Аляхновіч стаяў ля вытокаў беларускага Адраджэнняпачатку 20 ст. Ігнат Дварчанін надзвычай высока ацэньваў дзейнасць Ф. Аляхновічаў адраджэнні беларускага тэатральнага мастацтва, называў яго бацькам беларускайдраматургіі.
“Драматургічны “жанр" Францішка Аляхновічажыве найперш на ўзроўні ідэі, быцця, космасу. Творчасць драматурга цесна знітаваназ той новай мастацкай парадыгмай, якая знайшла сваё адлюстраванне ў класіцы такіхзнакамітых майстроў драматургічнага жанру, як Генрык Ібсен, Марыс Метэрлінк, БернардШоу, Герхард Гаўптман, Юхан Аўгуст Стрындберг, Антон Чэхаў. Драматычная прастораіх твораў пры ўсёй сваёй “эмпірычнай" простасці, празрыстай яснасці здаеццаўбачанай праз прызму прывіднага свету, у якім за знешне досыць распаўсюджаным, добразнаёмым праступае яго ірацыянальны, у многім сімвалічны, сэнс. Творчасць сусветнавядомых мастакоў была непарыўна звязана з працэсамі далейшага паглыбленага пазнанняжыцця ва ўсёй яго складанасці, шматмернасці, паўнаце, адметная сваёй псіхалагічнайзаглыбленасцю" [4, с.322].
В. Максімовіч адзначае, што гэта тэндэнцыя захапілаі беларускую драматургію пачатку 20 ст.: “У эпіцэнтр яе мастацкіх задач, апроч усяго,трапілі і найважнейшыя пытанні чалавечага быцця, экзістэнцыя асобы ў складаных варункахзрушанага дэфармаванага свету, сутнасць якога выяўлялася перадусім у ігнараваннімаральных запаведзяў, маральнага імператыву. Чалавек усё часцей заставаўся сам-насамз паўсюднымі недарэчнымі пярэваратнямі лёсу, з неадступным насланнём сіл зла"[4, с.322].
Паказальна, што дзеяча нацыянальна-вызваленчагаруху Ф. Аляхновіча цікавіць не нацыянальная сутнасць герояў, а тое, “што родніцьіх з трансцэндэнтальным пачаткам па-за межамі свайго “я”, з духоўным пачаткам свету"[8, с.54]. Гэта сведчыла пра выразна новы падыход да стварэння персанажа.
В. Максімовіч зазначае: “У цэнтры “новай драмы"- чалавек як ён ёсць, з усімі магчымымі і наяўнымі выдаткамі тых умоў і абставінаў,да якіх воляй лёсу яму давялося спрычыніцца. Увагу “навадрамаўцаў” прыцягвала найпершасоба, пазбаўленая аднамерных характарыстык, дзеянні і паводзіны якой недапушчальнавытлумачыць адной, хай сабе і галоўнай, прычыннай дамі-нантай" [4, с.325].
эсэізм беларускі авангард літаратура
Ф. Аляхновіч не тлумачыць прычыну чалавечых няшчасцяўгерояў сацыяльнай няроўнасцю, што “пазбаўляе яго драматургію ад прамой сацыяльнайзаангажаванасці і ідэалагічнай аднамернасці” [4, с.325].
Асноўную перадумову з’яўлення твораў з яскрававыяўленым паглыбленнем ва ўнутраны свет героя, у яго падсвядомасць, ірацыянальнаеВ. Максімовіч бачыць у “самой эпосе “крызісу мастацтва”, калі значна была падарванавера ў магутнасць пазітывісцкай навукі, у заканамернасць і эвалюцыю развіцця гістарычнагапрацэсу, культуры, сацыяльнага арганізма наогул” [4, с.325].
Генезіс “новай драмы" многія даследчыкі выводзяцьз філасофска-псіхалагічнага рамана, у рэчышчы якога плённа працаваў і Ф. Дастаеўскі.“Навадрамаўцы" ў многім ішлі за вялікім рускім пісьменнікам, абапіраючыся наяго здабыткі ў галіне псіхалагічнага аналізу, на спасціжэнні дваістай натуры свайгогероя, якая выяўлялася найперш у сутыкненні “нерухомых ідэй” і “несумяшчальных"пачуццяў. Яны запазычылі ў яго метад псіхалагічнага даследавання, паводле якогаўнутраная працэсуальнасць чалавека залежыла не ад уздзеяння знешняга асяроддзя,а ад стыхійна ўзнікаючых духоўных імпульсаў" [4, с.328].
 1.2 Эсэізм як вызначальная ідэя 20 стагоддзя1.2.1 Паэтыка эсэ
Адной з вызначальных ідэй 20 стагоддзя з’яўляеццаідэя сiнтэзу, узаемапранiкнення.20 стагоддзе вылучаецца выразнай канвергенцыяй памiжкультурамi Захаду i Усходу, паміж фiла-софiяй, рэлiгiяй, мастацтвам, навукай. “Аднакпрацэс сiнтэзу iдзе i ўнутры самiх згаданых галiн — сучаснае мастацтва, фiла-софiя,лiтаратура ўвесь час скрыжоўваюць разнастайныя метады i жанры, кантамiнуючы вобразыi паняццi розных эпох i сiстэм, iдучы да адзiнай унiверсальнай формы. I хоць такаяформа iснуе толькi гiпатэтычна, сама iдэя унiверсальнасцi стала ў 20 ста-годдзiаб’ядноўваючай для вельмi вялiкага кола з’яў. Право-бразам такой формы будучагаў лiтаратуры з’яўляецца эсэ, якое ужо сёння настолькi моцна паўплывала на iншыятыпы мастац-кага слова, што дало падставу крытыкам вызначыць эсэ як эвышжанр, якглабальную пазажанравую пабудову”.
Паказальная адметнасць эсэ — выяўленне ўласнага“Я”, асабістых думак, пачуццяў, перажыванняў аўтара. Эсэ з’яў-ляецца пэўнай формайдухоўнага вопыту, увасабляе сабой своеасаблівае спалучэнне філасофіі, навукі і мастацтва,у эсэ перакрыжоўваюцца эстэтычныя, этычныя і пазнавальныя бакі.
Эсэ як літаратурны жанр быў створаны М. Мантэнем(“Вопыты”).Г. Кісліцына піша пра экспансiўны характар эсэ: “Цяжка назваць значныхпрадстаўнiкоў сусветнай фiласофii, i асаблiва лiтаратуры 20 стагоддзя, якiя б незвярталiся цалкам або часткова, праз эсэiзацыю iншых жанраў, да эсэiстыкi”.
Пачынаючы з 20 стагоддзя эсэізацыя з'яўляецца паказальнайз’явай не толькі для літаратуры, але і для іншых сфер духоўнага жыцця, і перш заўсё для філасофіі. Эсэізацыя найбольш яскрава выявілася ў творчасці пісьменнікаў-экзістэнцыялістаў:“Сартр, Камю, Хайдэгер, Унамуна, Вайль — гэта пісьменнікі-мысляры, іпастасі якіхне разыходзяцца ў рамках аднаго твора, дзе думка і вобраз ўраўнаважваюцца, дзякуючыіх шчыльнай суаднесенасці з рэальным побытавым жыццём. Такім чынам, эсэізацыя незамыкаецца колам літаратуры, а становіцца агульнакультурным феноменам, які, калізгадзіцца з Эпштэйнам, можна азначыць як рух да жыцця — думкі — вобразнага сінтэзу”.
Эсэізм закрануў і беларускую літаратуру, пра штосведчыць не толькі значная колькасць твораў эсэiстычнай накiраванасцi — ад невялiкiх“Думак у дарозе” Я. Коласа да раманаў-эсэ “Як агонь, як вада” А. Лойкi, “ФранцыскСкарына, або Сонца мала-дзіковае”, але і выдатных узораў уласна эсэ (Ул. Караткевіча,М. Стральцова, А. Асташонка, А. Сямёнавай і інш.). Сёння да эсэ звяртаюцца ці неўсе найбольш значныя беларускія літаратары і культуролагі: С. Дубавец, А. Глобус,Л. Галубовіч, В. Акудовіч, Ул. Арлоў, Ю. Залоска, І. Бабкоў і інш.
 1.2.2 Янка Брыль як прадстаўнiк эсэiстычнайплынi ў беларускай літаратуры
Творчасць Я. Брыля належыць да еўрапейскай плынiў беларускай літаратуры. Вызначальнае ў яго творах — навелiзм, інтэлектуалізм, якіпраяўляецца ў глыбокім веданні літаратуры, як айчыннай, так і сусветнай, філасофіі,культуры, самім стылі мыслення. Веданне рускай і польскай моў паспрыяла таму, штоЯ. Брыль яшчэ ў маладосці далучыўся да скарбаў сусветнай літаратуры. Гэта сталанадзвычай важным фактарам яго інтэлектуальнага і духоўнага развіцця. У творах Я.Брыля пастаянныя звароты да думак, меркаванняў іншых пісьменнікаў, паэтаў, філосафаў.У яго вельмі багаты інтэлектуальны досвед.Я. Брыль “увёў" у беларускі кантэкст,адаптаваў многіх замежных творцаў.А. Адамовіч падкрэсліваў: “У прозе Я. Брыля ўсёздзіў-ляюча ўраўнаважана: нацыянальная яркасць матэрыялу і вялікая культура чалавеказнаўства,эмацыянальнасць і разважлівасць, лірызм і пластычнасць малюнка. ”.
Раман Я. Брыля “Птушкi i гнёзды” — адзін з самыхзначных у нашай мастацкай літаратуры.Б. Пятровіч адзначаў: “Лічу гэты раман аднойз вяршынь нашай мастацкай прозы. Гэта была Еўропа. Гэта быў узровень, якім можнабыло ганарыцца”. У рамане “Птушкі і гнёзды” пераважае лірычная канцэпцыя чалавекаі свету. Гэты твор належыць да жанрава-стылёвай разнавіднасці лірычнага рамана,паколькі ў асобе галоўнага героя “схільнасць да самааналізу, засяроджанага роздумупераважае над актыўнасцю ўчынкаў”.
Лірычныя нататкі Я. Брыля “Жменя сонечных промняў”,“Трохі пра вечнае”, “Сёння і памяць”, «Пiшу, як жыву», «Вячэрняе»,«Дзе скарб ваш», «Парастак» — гэта комплекс iдэй, вобразаў,думак, меркаванняў i выказванняў пра чалавека і свет: “Усё маё — па сутнасці дзённік.Мая частка Зямлі, жыццё на ёй, гэтай частцы, я пазнаў маё, стараўся зразумець ягоі расказаць пра гэта іншым. І гэтага майго так мала і так многа!". Мастацкідэвіз Я. Брыля “не прыдумваю”, а “пішу жыццё" набывае ледзь не літаральны сэнс.Творы Я. Брыля прымушаюць думаць, асэнсоўваць, разважаць. “На працягу ўсяго свайготворчага шляху Брыль-лірык сцвярджае, што канкрэтная асоба — не меншая каштоўнасць,чым народ, чалавецтва. Магчыма, гэтая ўпэўненасць дапамагла яму, нарэшце, стацьсамому адзіным героем сваіх твораў, адкінуць усякія літаратурныя, у тым ліку жанравыярамкі, абмежаваўшыся самым шырокім азначэннем “лірычная проза" (зборнік “Дзескарб ваш" — 1997). У сваім багатым вопыце, у памяці і блакнотах пісьменнікадкрывае моманты, якія маюць агульналюдскі маральны сэнс, адбіваюць у сабе прыкметыгісторыі, і давярае іх чытачу”.
А. Адамовіч пісаў пра Я. Брыля: “…як ніхто ён ставіцьБеларусь, беларускае слова ў шырокі кантэкст чалавецтва…”.
У апавяданнях Я. Брыля лірычная канцэпцыя чалавекаі свету “пераважае над эпічным асэнсаваннем быцця і таму накладвае моцны адбітакне толькі на іх стыль, але і на жанравую структуру (так званы “адкрыты лірызм”)".
У савецкай літаратуры 50-70-х гадоў афіцыйна падтрымліваласятолькі эпічнае адлюстраванне быцця: “Лірычная ж канцэпцыя чалавека і свету не выклікаладаверу і дыскрэдытавалася як “сентыментальшчына”. Для Я. Брыля ж заўсёды вызначальнымбыў чалавек, яго жыццё, роздумы, памкненні і перажыванні. Адпаведна, як адзначаеВ. Нікіфарава, агульнае, што яднае апавяданні Я. Брыля 1945-1961 гадоў, “гэта праблемасвабоднага выяўлення і самасцвярджэння чалавечай асобы”.
“Жаданне быць сучасным — не ў плане ідэйнай кан’юн-ктуры,а ў плане эстэтычных пошукаў, — не вяртацца назад, а сказаць нешта новае — прывялоЯ. Брыля да рашэння выступіць “з такім “інтымным" ды “старэчым" жанрам”.Мінія-цюры Я. Брыля былі прызнаны “найвышэйшым дасягненнем пісьменніка, якое адкрываеновую старонку не толькі ў яго творчасці, але і ва ўсёй беларускай прозе”.
Дзякуючы такім пісьменнікам, як Я. Брыль, творыбеларускай літаратуры атрымалі сусветнае прызнанне.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Багдановiч, І. Авангард i традыцыя: Беларуская паэзiяна хвалi нацыянальнага адраджэння [Тэкст] / І. Багдановіч. — Мн.: Беларуская навука,2001. — 387 с.
2. Лявонава, Е.А. Плыні і постаці [Тэкст] / Е. Лявонава.- Мн.: рэд. часопіса “Крыніца”, 1998. — 336 с.
3. Грамыка, М. Гвалт над формай [Тэкст] / М. Грамыка// Шляхі: Беларуская паэзія 20-30-х гг. — Мн.: Юнацтва, 1992. — 335 с.
4. Максімовіч, В. Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратурыпачатку 20 стагоддзя [Тэкст] / В. Максімовіч. — Мн.: Аракул, 2000. — 351 с.
5. Ад беларускага лiтаратурна-мастацкага згуртавання “Узвышша”[Тэкст] // Узвышша. — 1927. — № 1. — С.3.
6. Конан, Ул. Лiтаратурнае “Узвышша” ў кантэксце сусветнайкультуры [Тэкст] / Ул. Конан // Скарынiч: лiт. — навук. гадавiк. — Вып.4/уклад.А.Каўка. — Мн.: “Беларускi кнiгазбор”, 1999. — 240 с.
7. Максімовіч, В. Шыпшынавы край: Старонкі беларускайлітаратуры 20-30-х гг.20 ст. [Тэкст]: дапаможнік для настаўнікаў / В. Максімовіч.- Мн.: “ІВЦ Мінфіна”, 2002. — 160 с.
8. Ковель, У. Тэма інтэлігенцыі ў творчасці ФранцішкаАляхновіча [Тэкст] / У. Ковель // Роднае слова. — 1999. — № 2. — С.53 — 58.
9. Кісліцына, Г.М. Лірычная мініяцюра як жанр беларускайлітаратуры [Тэкст] / Г. Кісліцына. — Мн.: Беларуская навука, 2000. — 118 с.
10. Адамовіч, А. Маральнасць таленту [Тэкст] / А. Адамовіч// Крыніца. — 1995. — № 3. — С.10-11.
11. Пятровіч, Б. Лячуся Брылём [Тэкст] / Б. Пятровіч// Крыніца. — 1995. — № 3. — С.22-25.
12. Нікіфарава, В.Б. Янка Брыль [Тэкст] / В. Нікіфарава// Гісторыя беларускай літаратуры 20 стагоддзя: у 4 т. Т.3: 1941 — 1965/Нац. акад.навук Беларусі. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С.479 — 521.
13. Брыль, Я. Трохі пра вечнае [Тэкст] /Я. Брыль. — Мн.:Маст. літ., 1980. — 320 с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат English 101 Essay Research Paper In comparing
Реферат Hamlet Act 1 Scene 1 Essay Research
Реферат «сыновних королевств»
Реферат Экономико-статистический анализ себестоимости зерна в СПК Литковский Тарского района
Реферат Актуальність поглядів а. С. Макаренка на проблему педагогічної техніки сучасного вчителя
Реферат Зооморфні зображення на мальованій кераміці культури Кукутень-Трипілля
Реферат Аналитическая работа по тексту Л.С. Выготского "Проблема возраста"
Реферат Биоразнообразие
Реферат Бобрищев, Иван Дмитриевич
Реферат 3 теоретический анализ литературы по проблеме мотивации женской измены
Реферат Развитие познавательных способностей у детей дошкольного возраста в процессе ознакомления с природой
Реферат Amistur cuba s. A. Agencia de Viajes
Реферат Гражданская война в Камбодже
Реферат Анализ труда персонала, занятого на предприятии
Реферат Сочинение на тему "Силен или слаб Обломов?"