Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка

Змест:
Уступ
Глава І. Жыццёвы і творчышлях В.Зуёнка
1.1 Жыццёвы шлях паэта.
1.2 Творчы шлях паэта.
1.21 Савецкі перыяд творчасці
1.2.2 Паэзія для дзяцей
Глава II. Любоўная лірыка і тэма вайны ў творчасці В.Зуёнка
2.1 Тэма сяброўства ілюбоўная лірыка
2.2 Паэзія 60-80-х гг.:агульначалавечыя тэмы
2.3 Тэма вайны ў творчасціВ.Зуёнка
2.4 Праблемы нацыянальнайкультуры і філасофская лірыка ў творчасці В.Зуёнка
2.5 Постсавецкі перыяд творчасці
Заключэнне
Спіс літаратуры

Уступ
 
ВасільЗуёнак — адзін з самых вядомых сучасных беларускіх паэтаў пакалення«шасцідзесятнікаў», на плечы якіх сёння надзейна абапіраецца ўвесь шмат'ярусныгмах нацыянаяьнай літаратуры. Яны здолелі з немалым поспехам праявіць сябе ваўсіх яе відах і жанрах — ад паэзіі да прозы і драматургіі ўключна. Лёс гэтагапакалення ў многім драматычны і нават трагічны — жорсткая, кровапралітнаявайна, пасляваенныя нягоды, жыццё ва ўмовах таталітарнай сістэмы, недахоптворчай свабоды… Нягледзячы на ўсе цяжкасці, на частыя ідэалагічныя«замаразкі», якія ў многім адмоўна адбіліся на іх літаратурна-мастацкімстанаўленні, ім удалося стварыць мастацкія каштоўнасці, прызнаныя як нарадзіме, так і далёка за межамі Беларусі.
Якстановяцца паэтамі? Кажуць, што паэтамі нараджаюцца. Магчыма. Васіль Зуёнак—адзін з самых вядомых сучасных беларускіх паэтаў — адказвае на гэта пытаннетак:
3табою не спраўлялі мы заручын,
Сватоўне засылаў я.
Тысама
Прыйшлааднойчы песняю нягучнай…
I з хвілі той спакою мненяма...
Паэзіюне выбіраюць — яна сама выбірае. 3 Васілём Зуёнкам гэта здарылася яшчэ ўшкольныя гады, калі свет упершыню адкрыўся перад ім у сваім першародным бляскуі харастве, натуральнасці фарбаў жыццёвай прыгажосці, прымусіў дзівіцца зямнойкрасе.
Першаепачуццё, звязанае з вострым адчуваннем навакольнага свету, абудзіла паэтыч-ныдар. Дзе ж гэта ўсё адбывалася? На радзіме паэта. Малая яго радзіма – вёскаМачулішчы Крупскага раёна Мінскай вобласці, якая знаходзіца якраз у цэнтральнайчастцы Беларусі. Прарода тут надзіва багатая.
Праз Крупскі раёнцячэ некалькі жывапсных рэчак. У паэме В. Зуёнка “Сяліба” ёсць радкі: “Дверакі, як дзве рукі, Сялібу абдымалі”. Гэта Эса і Нача, паміж якімі знаходзяццяродныя мясціны. Паэт навекі парадніўся з сваёй “сялібай”, якая з першых годжыцця фармавала яго чалавечыя якасці, характар, садзейнічала станаўленнюўласцівых яму здольнасцей, выяўленню духоўнага патэнцыялу.
Спрадвечнаясялянская замля:
Мачулішча...
Відаць, і прыЯрыле
Ільны ў нассеялі,
Вымочвалі ўМачыле.
Бель-кужальпралі, ткалі, вышывалі,
Кашулі ў кайстрынапамінкамі клалі...
Сённямы вельмі ўважліва адносімся да паэтаў, якія пішуць пра надзённасць, пра тое,што хвалюе кожнага грамадзяніна, асабліва калі гэты паэт – сучаснік, ёсцьмагчымасць пазнаёміцца з вельмі блізкімі да сённяшняга дня выпуску зборнікаў ібольш усебакова, іншымі вачыма паглядзець на праблемы сучаснага чалавека. Такіязвесткі і такі погляд можна ўбачыць ў вершах В.Зуёнка.
Гэтасучасны паэт, таму пра яго творчасць і жыццёвы шлях напісана вельмі мала, атворчасць часцей разглядаецца толькі па адной якой-небудзь тэматычнай групе.Напрыклад, Заяц Н. разглядае экалагічную тэму, ды і то не падрабязна.
Вядома,што В.Зуёнак пачынаў як паэт для дзяцей. Пісаў ён сапраўды цікавыя вершы, якіяз захапленнем чытаюць і дарослыя, бо напісаны яны выдатна і займальна, звялікай доляй гумару. Марціновіч А. у кнізе “Святло ліхтарыка: Выбраныястаронкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры” прысвяціў артыкул В.Зуёнку і пачаткуяго творчасці – вершам, прысвечаным дзецям, прыведзены 3 вершы для дзяцей.
ТворчасцьВ.Зуёнка вывучалі Гніламёдаў У., які прысвяціў гэтаму манаграфію “Праўда зерня:Творчы партрэт В.Зуёнка”, у якой рознабакова і тэматычна разнастайнаразглядаюцца вершы паэта. Шпакоўскі Я. пісаў многа артыкулаў пра пісьменнікаўсучаснасці, прысвяціў ён артыкул і В.Зуёнку ў кнізе “Узрушанасць: Артыкулы прасучасную беларускую паэзію”. Прысвечаны ён у асноўным тэме прыроды ісвяткаванням народных гулянняў. Упамінаецца зборнік “Нача”, у якім вершы з 1955– 1974гг.
Вядома,што пра жыццё і творчасць паэтаў ўспамінаюць пасля іх смерці, а да гэтага малакаго цікавяць творы (толькі вузкае кола сяброў). Таму мэтай нашай курсавойработы будзе больш грунтоўнае даследаванне паэзіі сучаснага паэта В.Зуёнка, адля дасягнення пастаўленай мэты мы вылучаем наступныя задачы:
-          тэкстуальнаезнаёмства са зборнікамі вершаў паэта;
-          знаёмстваз працамі па творчасці і жыццёвым шляху паэта;
-          вылучэннеасноўных тэм творчасці паэта ў апрацаваных зборніках;
-          даследаваннетворчай спадчыны В.Зуёнка.

Глава І. Жыццёвы і творчы шлях В.Зуёнка
 
1.1 Жыццёвы шлях паэта
ВасільВасільевіч Зуёнак нарадзіўся 3 чэрвеня 1935 г. у вёсцы МачулішчаКрупскага раёна Мінскай вобласці у сялянскай сям'і. Бацькі працавалі пагаспадарцы — аралі, сеялі, збіралі ўраджай. Сын спасціг сялянскую навуку рана,быў і пастушком, і касцом, і аратым, і малацьбітом.
Касіць?Давай. Араць?
Будзьласкаў: Трымала плуг рука мая...
 Упяць цапоў — не ў ладкі — пляскау
Утым, сорак чацвёртым, я.
« На сзрцы — неспакою камень...»
Угэтых радках, у самім іх гучанні і рытме захавалася натруджанае, але цягавітаедыханне хлебароба-малацьбіта, пазнаўшага і цяжар, і смак сялянскай працы.
Парудзяцінства азмрочыла вайна, якая потым не раз адгукнецца ў творах. Яна пакінулатрагічны след у душы на ўсё яго астатняе жыццё...
Давайны пайсці ў школу не давялося, але чытаць і пісань навучыўся рана, яшчэ дашколы. У 1944 г. прыйшло вызваленне, расчыніла дзверы Мачулішчанская пачатковаяшкола, якую Васіль Зуёнак скончыў фарсіраваным тэмпам —за два гады. Тады жзахапіўся паэзіяй, пачаў пісаць вершы сам. Тыя, каму юны паэт адважыўсяпаказаць свае першыя «спробы пяра», раілі вучыцца.
Паслязаканчэння Узнацкай сямігодкі бацька Васіль Захаравіч адвёз сына ў Барысаў —там было педвучылішча. На развітанне даў некалькі чырвонцаў. У Барысаве творчаядзейнасць маладога паэта працягвалася далей. Тут ён убачыў свае вершынадрукаванымі ў раённай газеце. Скончыўшы педвучылішча, з дыпломам выдатніка,ён апынуўся ў Мінску на аддзяленні журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і з самагапачатку універсітэцкай вучобы трапіў ў літаратурнае асяроддзе, жыў у аднымінтэрнаце з будучымі пісьменнікамі Вячаславам Адамчыкам, Міколам Арочкам,Рыгорам Барадуліным, Сымонам Блатуном, Генадзем Бураўкіным, АнатолемВярцінскім, Леанідам Гаўрылкіным, Нілам Гілевічам, Віктарам Карамазавым,Арсенем Лісам, Міхасём Стральцовым, Барысам Сачанкам. Тады ж, у 1954 г.,упершыню выступіў з вершамі ў рэспубліканскім друку. Сябры хвалілі, падахвочвалі,аднак гэтыя раннія выступленні не прыносілі задавальнення — голас гучаў яшчэквола і не адпавядаў тым новым патрабаванням і магчымасцям, якія пачаліакрэслівацца ў другой палове 50-х гадоў. Між тым жыццё жвава рухалася наперад.Адбываліся агульнавядомыя змены, якія ў цэлым дабратворна ўплывалі наідэйна-палітычную абстаноўку ў краіне, абнаўленне духоўнага і маральнага«клімату» ў грамадстве, пашырэнне сектара творчай свабоды ў літаратуры іграмадстве.
 
1.2 Творчы шлях паэта
 
1.2.1 Савецкі перыяд творчасці
Паслязаканчэння ў 1959 г. універсітэта малады журналіст пайшоў працаваць у газету«Рабочае юнацтва», а затым «Піянер Беларусі». З 1966г. па 1972г. – намеснікгалоўнага рэдактара часопіса “Маладосць”. З 1972г. – галоўны рэдактар часопіса“Бярозка”. Быў членам КПСС. З’яўляецца кандыдатам філалагічных навук.
1.2.2 Паэзія для дзяцей
Працаў дзіцячых выданнях абудзіла ў ім захапленне паэзіяй для дзяцей, і ёнсам пачаў для іх пісаць. Пачалі выходзіць кнігі «Вясёлы калаўрот» (1965). «Жылі-быліпад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1974). Раскрываючы гэтыя кніжкі, малычытач трапляў у той свет, сярод якога праходзіла яго штодзённае жыццё, але гэтабыў свой, пераўтвораны паэтычнай фантазіяй аўтара свет:
Выне бачылі, сябры, —
Зорківыпалі у бары.
 Дзені глянеш,
 на паляне —
Усёгарыць чырвоным ззяннем
Падлістамі, ля пянькоў—
Сотнізыркіх аганькоў.
Будзённае,натуральнае становіцца незвычанным, святочным — і тут паэту дапамагае багатаяметафорыка, якая перадае асаблівасці мастакоўскага ўспрымання навакольнайрэчаіснасці. У прыватным і канкрэтным ён бачыць другі план — праяўленнеуні-версальных заканамернасцей быцця. Суніцы — гэта, аказваецца, згусткісонечнага цяпла і святла, «жарынкі», «сонечныя дочкі — зваблівыя вочкі».Птушкі, звяры і дрэвы — жывёльны і раслінны свет — часам выглядаюць мудрэй іразумней за чалавека, які, вы-ходзіць, нават нешта страціў з таго, што збераглігэтыя хавальнікі першасных законаў быцця.
Сапраўды,В.Зуёнак пісаў выдатныя вершы для дзяцей. Чытаем верш Зуёнка «Бадзірог»:
Бадзірог,Бадзірог —
 Непускае за парог:
Дзеціў хаце туляцца,
Аён— ідзе па вуліцы,
Бэкаеі мэкае,
Ледзьне кукарэкае,
Уцякайце— хто куды
Адрагатае бяды!..
Раптамбачыць Бадзірог
Новыявароты —
I з усіх чатырох,
I з усёй ахвотай:
«Што— хіба я не баран?!» —
Паімчаўсяна таран!
Нуа потым —
Штобыло там? —
Заразвам усё скажу:
Дзвепрабоіны у варотах
Іаўчынка на кажух.
Твор— знаходка. Не часта напаткаеш у дзіцячай літаратуры верш, у якім такпа-майстэрску раскрыўся талент аўтара. Усё прываблівае тут. I сама рытміка, падобная на маленькага апавядальніка,які аказаўся сведкам незвычайнай прыгоды, і цяпер спяшаецца пра ўсё паведацьсябрам. I высокі эстэтычны ўзровень,калі, знаёмячыся з гісторыяй-прыгодай, атрымліваеш асалоду ад сутыкнення з паэзіяй,народжанай адным узлётам думкі і пачуцця. I безумоўна, нельга адмаўляць вялікагавыхаваўчага эфекту.
Можнашмат пераконваць хлопчыкаў і дзяўчынак, як гэта важна (і неабходна) быцьзаўсёды паслухмянымі, не сваволіць… Гаварыць, а словы не пакідаючы аніякагаследу. Але карысней выхоўваць словам-прыкладам. «Бадзірог» — кніга В. Зуёнка,якая выйшла ў выдавецтве “Юнацтва”, дзе нямала было змешчана яшчэ незвычайныхгісторый.
Новаякніга В. Зуёнка — «Па ельнічку, па бярэзнічку...». I таксама незвычайная. Тут ажно не адзінзборнік, а адначасова два. Свайго роду кніжка ў кніжцы. Найперш, канечне, гэтажартаўлівыя, гумарыстычныя вершы амаль пра ўсе беларускія грыбы. А з другогабоку — гэта даведнік. Прачытаўшы яго, а таксама пазнаёміўшыся з каляровыміілюстрацыямі -«грыбнымі партрэтамі» — лёгка ўгадаць, што за грыб перад табой.Пойдзеш у лес, ужо ніколі не зблытаеш ядомы з ядавітым. А падасінавіка адмухамора тым больш лёгка адрозніш.
Кніжка«Па ельнічку, па бярэзнічку...» нарадзілася з любасці аўтара да прыроды.Магчыма нават са свайго роду культу яе. Асновай выхавання павінна быць нашароднае слова, а кнігі — выхавацелямі.
Датакіх высноў прыйшоў пісьменнік, адштурхоўваючыся ад уласнага мастакоўскагавопыту. В.Зуёнак выдаў для дзяцей зборнікі паэзіі “Вясйлы калаўрот”(1965),“Жылі-былі пад вадой”(1969), “Сонечны клубочак”(1972), “Будзем сілынабірацца”(1974), “Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987).
Выдатныгумарыстычны верш “Пакатаўся”, дзе расказваецца пра ката, які прыйшоў на катокі не зразумеў, з якой лапкі яму пачаць катацца і за адказам пайшоў да татыцудоўны і вясёлы. Цікавы таксама і верш “Як дазнаўся...”: маленькі хлопчыкдазнаўся, што мядзведзь нічога не робіць, ясі толькі мёд ды маліну, спіць зімойі ніколі не мыецца, дык захацеў таксама быць мядзведзем. Пададзеныя вершыраскрываюць сутнасць дзіцячай логікі і мыслення, нібы піша сам малы.

Глава II.Любоўная лірыка і тэма вайны ў творчасці В.Зуёнка
 
2.1 Тэма сяброўства і любоўная лірыка
Кантактз «дарослым» чытачом напачатку даваўся цяжэй. В. Зуёнак адстойваў глыбокуюканцэпцыю мастацкай творчасці, якая б уключала права паэта на непаспешлівасць,грунтоўнасць творчага пошуку, вынашанасць думкі і пачуцця.
Першы зборнік «дарослай» лірыкі «Крэсіва» з'явіўся ў 1966 г. Ёнадкрываўся наступным вершам:
Мільёныгод.
мільёныгод
Дасонца
3цемсні ірвуся.
Мільёныгод,
мільёныгод
Іду.
Іду—
I не спынюся
Наніве смерці і жыцця
Мневечна
юнымбьшь аратым.
Боўсіх пачаткаў
Я— працяг
I ўсіх працягаў
 Я — пачатак .
Паэтнібыта ўзнаўляў нейкі старажытны міф пра вечнага аратага, міф, які ў сваімдухоўна-практычным значэнні дайшоў да нашых дзён, блізкі нам сваім высакароднымсэнсам. Маштаб, узбуйненне, гіпербалізацыя ў В. Зуёнка не супярэчыліпраўдзе жыцця, у асэнсаванні якога ён імкнуўся да шырокіх абагульненняў, дастварэння ёмістых умоўна- асацыятыўныхых вобразаў: „Ралля — аснова, //Зерне ўток няспынна // Кідаю я рукою агрубелай, — // І тчэцца, тчэцца мудраятканіна — // Жыццё...“
Утым жа першым зборніку прысутнічала і другая стылявая тэндэнцыя. Думаецца, штоне менш красамоўна гаварылі пра паэта, пра яго характар і настрой такія вершы,як „Добры прыезд“,, „Вясновая казка“, „Старыцецярук“, якія звяртаюць на сябе ўвагу глыбокім і дакладным веданнемпобыту, прадметнасцю апісанняў, аўтабіяграфічнасцю. Гэты чалавек выдатна ведаўнавакольны свет вясковага ўлоння, ўсіх яго насельнікаў. У вялікім і малымпраяўляліся яго разумнасць і дабрыня, унутраны такт і клопат. Вершы гаварыліпра душэўную адкрытасць аўтара, здольнасць на эмацыянальны водгук, на суперажыванне.Другая кніга «Крутаяр» (1969) засведчыла плённае збліжэнне іўзаемадзеянне намечаных у ім дзвюх стылявых тэндэнцый: маштабуўспрымання быцця і вострай увагі да яго прыватных падрабязнасцей. Паэзія В.Зуёнка абапіраецца на уласнае разуменне і асэнсаванне свету, у якім «травінкі ўлёдзе», летні гром і соль, якую здабываюць з шахтаў. Паэт даўно стала жыве ўМінску, але родная вёска ўладна прыцягвае да сябе. Кожнае наведванне родныхмясцін ён успрымае як святочны падарунак. Не, ён не супрацьпастаўляе горадвёсцы, але тым не менш, будучы цвярозым рэалістам у сваіх по-глядах на жыццё,выразна адчувае разрыў паміж сучаснымі горадам і вёскай. Але, нягледзячы надынамізм і неўладкаванасць цяперашняга жыцця, ён і яго герой не губляюць сувязіз пачаткамі свайго фізічнага і духоўнага існавання. В. Зуёнаку як паэтупа-ранейшаму характэрны шчаслівая непаспешлівасць, некаторая наватзамаруджанасць думкі і рытму, кантралюемыя эмоцыі, стрыманасць, разам з тым,радок стаў больш спавядальным і ў большай ступені наблізіўся да псіхалагічнайпраўды чалавечага перажывання.

Насэрцы — неспакою камень;
Араптам я паміж сяброў
Хаджу— апошні магіканін,
Штовылез з прашчурскіх бароў?
Туттрывога не столькі нават за сябе (сам ён вытокам сваім не здрадзіў), як засяброў, якія, магчыма. залішне паспешліва зрабіліся гараджанамі, забыўшы пошум«прашчурскіх бароў».
Тэмесяброўства прысвечаны і такія вершы як “Я ўчора вельмі любіў...”, “Па –сяброўску...” і інш.
ПаэзіяВ. Зуёнка рознымі шляхамі, але ўвесь час развіваецца па лініі ўзбагачэннядухоўнага свету лірычнага героя. Пра гэта, між іншым, сведчыць любоўнаялірыка паэта, адзначаная высокай культурай унутранага пачуцця.
Буду
 садам тваім па вясне.
Буду
 ў полі сцяжынкан забытай:
Перапёлка
назолку засне —
Прыбягайдажынаць сваё жыта
Буду
цёплаюмуравой
Натваіх лугах-сенажацях.
Буду
ўНёмана сіні сувой.
Якрусалку, цябе спавіваць я.
 Буду
 раніцай легкім дымком
Надстрахой тваёй віцца ў просінь.
Буду
 ціхім дамавіком
Сныжаданыя у хату прыносіць.»'
« Не бяжы, не уцячэш ад сябе...»
Лірыка кахання дапамагае глыбей і паўней адчуць і пазнаць багацце душы іпрыгажо сць чалавечых адносін у іх унутранаіі паўнаце і шматграннасці. Сюдыможна аднесці такія вершы як “Абяцаю ночы бяссонныя...”, “Нахіляўся, як дзікілясун...”, “Аднойчы”, “Яшчэ схіляецца ў журбе...”, “Водгук вясны”,“Імправізацыя”, “Госці – ўспаміны...” і інш.
2.2 Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы
Паэтычнысвет В. Зуёнка, адлюстраваны ў яго лірыцы 60-х гадоў, прасякнуты непадробнайсапраўднасцю — сапраўднасцю чалавечых пачуццяў. Вельмі плённым этапам росту,інтэнсіўных пошукаў і адкрыццяў сталі для яго не толькі 60-я гады, але і перыяд70-х (нягледзячы на з'явы застою), калі ўзнялася цана на аўтэнтычнасць пачуцця,вызначылася перспектыўная тэндэнцыя: ад зерняў праўды — да праўды зерня, дановай, больш глыбокай канцэпцыі рэчаіснасці. Найбольш чуйныя да запатрабаванняўчасу паэты ўжо не маглі задавальняцца абяцаннем непасрэднасці. Эмпірычнаезасваенне новых з'яў саступае месца імкненню ўлавіць сутнасць сучасных канфліктаў.70-я гады, першая палова 80-х і наступны перыяд у творчасці В. Зуёнка адзначаныпаглыбленнем характару духоўнасці. Яна ўбірае ў сябе значныя пласты народнагавопыту, адчуванне прыроды, паглыбляе асэнсаванне чалавека. Думка становіццабольш філасафічнай, дапамагаючы паэту пазнаць усеагульную сувязь з'яў,жыццядзейнасць чалавечага духу. У якасці аб'екта паэзіі ўсё часцей выступае неасобны факт, бытавая дэталь, выпадак, а сукупнасць фактаў, важная праблема, лёсі гісторыя народа.
Прыкметнымнабыткам у гэтым напрамку пошукаў стала кніга «Сяліба» (1973), якаяўключала вершы і паэму аднайменнай назвы. У гэтай кнізе аўтар яшчэ большнаблізіўся да надзённых пытанняў, турбот і клопатаў жыцця. Перад намі паэт,лірык, настроены больш на роздум, самавыяўленне, чым на «апісанне»свету. Яму рупіць задумвацца над сэнсам і таямніцамі жьшця, смерці, гісторыі,над «чалавечымі якасцямі», ад якіх залежыць лёс прыроды, лёс планеты. Асаблівасціформы ў яго строга падпарадкаваны змястоўным задачам. Лірычнае дзеяннепадкрэсліваецца, узмацняецца сродкамі гнуткай, выразнай, па-сапраўднаму экспрэсіўнайпаэтыкі. Вершам В. Зуёнка ўласцівы ўнутраны драматызм.
Ідэалпаэта — свабодны чалавек, не закайданены разбоем, зладзействам,подласцю, крывёй. В. Зуёнак хоча паставіць з'яву ў сістэму шырокіх каардынатаў,асэнсаваць яе месца і ролю ў гэтай сістэме, каб як мага паўней раскрыцьмаральна-псіхалагічны і палітычны вопыт сучасніка. Чалавек у яго не толькічастка грамадства, але і частка прыроды і гісторыі, пачуццё адзінства з якіміз'яўляецца адной з прадумоў яго свабоды, а таксама адказнасці.
В.Зуёнак імкнецца да ўсебаковага і глыбокага ахопу рэчаіс-насці, якая знаходзіцьадбітак у яго лірычным перажыванні, у ёмістым, багатым на эстэтычныя адценніслове.
Змешчанаяў зборніку паэма «Сяліба» (1965—1970) уяўляе сабой своеасаблівую гісторыюроднага краю, яе першы, так сказаць, паэтычны накід. Калі гаварыць канкрэтна,дык размова ў ёй ідзе пра ўзаемаадносіны чалавека з прыродай, сацыяльным ікультурна-экалагічным асяроддзем. Аўтар хоча ўнесці ў чалавечыя адносіны дазямлі і яе багаццяў, да нашай вялікай спадчыны разумны сэнс. Падзеі, штоадбываюцца ў паэме, з самага пачатку набываюць эмацыянальную экспрэсіўнасць ідраматычную вастрыню. Лірычны герой паэмы, ад імя якога вядзецца размова, — нашсучаснік, але гэта ў поўнай меры гістарычны чалавек. Яго можна лічыцьдругім «я» паэта, параднёным зім і паходжаннем, і ўзростам, ісупольнасцю жыццёвага лёсу.
«Сяліба»пісалася ў час застою: паэт, на жаль, не мог сказаць усяго, што хацеў, але ён,— разумеючы экалогію як светапогляд сучаснага чалавека, як сістэму ягоўзаемаадносін з усім асяроддзем, у якім ён жыве і часткай якога выступае ўсядухоўная культура, — у многім падрыхтоўваў людзей да думкі аб прыярытэцеагульначалавечых каштоўнасцей над усімі іншымі, больш вузкімі.
Калігаварыць пра напрамак мастацкіх, духоўных пошукаў паэта 70-х гадоў, дыктрэба адзначыць, што позірк яго скіраваны ў глыбіню жыцця, на пазнанне ягосутнасці, раз-гадку ісціны ў апошняй інстанцыі. Вынікам гэтых пошукаў сталапаэма «Маўчанне травы», над якой В. Зуёнак працаваў у 1974—1979 гг. «Маўчаннетравы» ў многім не падобна на «Сялібу», хаця, безумоўна, і тут, і там знайшлівыяўленне агульныя рысы, якія характарызуюць творчасць іх аўтара. Маюцца наўвазе яго ўзросшая самастойнасць, адчуванне рэальнай складанасці народнагажыцця, уменне спалучыць цікавасць да яго з увагай да індывідуальнага светуасобы. Аднак на гэты раз паэт прыходзіць да значна больш ёмістага, сацыяльна імаральна насычанага эпічнага абагульнення, шырока разгорнутага ў прасторы ічасе.
Беларускаяпаэзія здаўна славілася сваімі ўстойлівымі мас тацкі развітымі эпічнымітрадьшыямі. Што ж новага адкрыў, ідучы па ўжо традыцыйным шляху, В. Зуёнак?
Пачнёмз таго, што яго паэма, пры ўсей сваей эпічнай за глыбленасці, аўтабіяфафічная.Падзеі ў ёй адбываюцца ва ўсходняй частцы Беларусі — у родных мясцінах паэта,вёсцы Узбор'е. Узброены сталым пачуем свядомага гістарызму, аўтар ідзе давытокаў — хоча даследаваць карэнні сацыяльнага і духоунага жыцця свайго народа.Пачынаецца твор сцэнай у карчме — канфліктам паміж галоўным героем паэмыВасілём і яго шваграм Сямёнам. Канфлікт — спрадвечны і тыпова вясковы: непадзялілі зямлю. Сямён, у якога надзел большы, чым у каго, адчувае сябе тым неменш пакрыўджаным і помсціць Васілю — пырнуў яго нажом.
Мінуўчас, наступіла калектывізацыя. Размова аб камуне, пачаўся калгасны рух. Сямён,як кулак, трапляе ў Сібір. Гэта, вядома, чалавечая трагедыя, пры ўсіх адмоўныхякасцях, уласцівых характару Сямёна. Кранае, напрыклад, тое, што Сямён узяў зсабой у вузельчыку жменьку жыта, як зарок не здрадзіць свайму хлебаробскамуабавязку. Хоць час (70-я гады) і не дазваляў, але паэт, наколькі змог, імкнуўсяраскрыць цяжкую драму вясковага чалавека ў тыя гады. Яна закранула таксама ілёс Васіля і іншых яго аднавяскоўцаў, якіх не мінуў ні адзін паварот, ні адзінзалом у жыцці беларускага сяла на працягу XX ст. В. Зуёнак аб'ектыўна расказваепра жыццё даваеннай калгаснай вёскі, не ідэалізуючы сваіх герояў. Перад наміпаэт зямных працоўных спраў, якія ў яго ўспрыманні ўздымаюцца да вышынідухоўнага акта, калі ўся чалавечая істота гарманічна спалучаецца з аб'ектыўнымсветам. Напрыклад, у цудоўных апісаннях падзей календара земляроба: касьба,жніво… Аўтар ведае і толк, і смак у сялянскай справе, нездарма ён у вельмішчырых, сакавітых радках апявае спрадвечную сялянскую прыладу — касу-літоўку,якая славілася некалі па ўсёй Беларусі.
Васіль,абраны на пасаду старшыні калгаса, сустракаецца з разнастайнымі праявамічалавечай натуры — дабром і злом. Ен чрацуе разам з усімі, на сенажаці ўагульным гурце. Прыезджы, з раёна, начальнік папікае Васіля тым, што ён абуўлапці: «Лапці галасуюць твае за што?! За перажыткі ў быце?», не ведаючы. штогэты абутак вельмі прыдатны ў касьбу, на балоце, калі пад нагамі хлюпае вада.
Праудзіванапісаны вобраз гультая і абібока Трыхана, які, нягледзячы на гэтыя сваенепачэсныя якасці, хоча прабіцца ў сельскія актывісты (прыдбаў фрэнч, галіфэ,на грудзі павесіў значок), дзеля чаго ідзе на паклёпы і даносы.
Напасаду старшыні з раёна прысылаюць Плеўкіна. Яго партрэт напісаныпа-майстэр-ску, з перавагаю гумару, нават сатыры.
Вялікаезначэнне ў паэме маюць не толькі такія пасюжэтныя элементы кампазіцыі, якпартрэтныя характарыстыкі, але і разнастайныя пейзажна-бытавыя карціны ізамалёўкі. Значная ўвага ўдзяляецца ўзнаўленню прыватных падрабязнасцейсялянскага жыцця, працы, побыту, напісаных буйным планам. Цэлы раздзел,напрыклад, прысвечаны вясковай лазні, якая складала абавязковую прыналежнасцьпобыту з даўніх пракаветных часоў. Паэт раскрывае, аднаўляе народную памяць,непаўторнасць этнічных рыс у духоўным абліччы радзімы.
«Зверху»аказваюцца гуманістычны вопыт і мудрасць народа, яго дабрыня і чалавечнасць,адлюстраваныя у праўдзівых, пераканальных вобразах. Актыўны ўдзел уфарміраванні духоўна-эмацыянальнай атмасферы паэмы прымае лірычны пачатак, якіадкрываў прастор для думак і пачуццяў, стымулявау асабовае адчуванне жыцця,паглыбляў псіхалагізм. У паэме шмат лірычных адступленняў, падказаных аўтаруўспамінамі дзяцінства, якія, аднак, не толькі не супярэчаць эпічнаму пачатку,але і паглыбляюць яе праўдзівасць, узмацняюць пачуцці. Звяртае ўвагу паэтычнаемайстэрства, дакладнасць і ёмістасць слова ў Зуёнка, сакавітаснь пісьма. Ёнумее адным штрыхом — праз дэталь, «мікравобраз» — даць цэласную карцінувясковага працоўнага ўкладу. Цудоўна апісаны сцэны ў карчме, перабудова вёскіна новы, калгасны лад, касьба, рытуал вясковай лазні, у якой чалавек выганяебярозавым венікам хворасць і стому пасля працоўнага тыдня. Уся паэма прасякнутанародным духам. У слове паэта спалучаюцца адлюстраванне і выражэнне, паказ ігучанне, думка і пластыка.
Духоўнысвет Васіля — чалавека з народа — гэта свет арыгінальнай і старажытнай культурыса сваімі ўстойлівымі каштоўнасцямі, тыпам паводзін. Паэт стаіць на тым пункцепогляду, што народ стварыў цэлую сялянскую цывілізацыю, устанавіў выпрабаваныявякамі нормы маралі і этыкі, што сялянская культура жывілася з крыніц, якіявытокамі сваімі карэняцца ў старажытных пластах народнага светаўспрымання.
Упаэме раскрываецца духоўна-маральная аснова народнага жыцця, прыгажосць душыземляроба-працаўніка і паэта. Гэта вобразы Васіля, Сілівея, Ехі…Народна-нацыянальны тып быцця і светаўспрымання складае самую сутнасць жыццёвайі творчай пазіцыі паэта ў «Маўчанні травы». У асобе Васіля і ягосяброў-аднавяскоўцаў ён паказвае цягавітасць і працавітасць вясковага чалавека,вернасць запаветам продкаў. Дзяцінства, юнацтва, ма-ладосць — усе сілы быліаддадзены зямлі, працы на ёй. Праца выступае як найвялікшая каштоўнасцьнароднага жыцця. Іншыя адносіны да працы вядуць, на думку паэта, да дэградацыіасобы. Справа, зразумела, не вычэрпваецца толькі клопатамі аб хлебе надзённым.Гаворка непазбежна выходзіць на такія катэгорыі духоўнасці, як мараль,мудрасць, прыгажосць. Пра Васіля можна сказаць, што па сваёй сутнасці гэтацэласны чалавек, які сінтэзуе ў сабе прыроднае і духоўнае, сацыяльнае ііндывідуальнае, асобу і яе ролю ў агульнанародным жыцці.
Упаэме знайшла сур'ёзнае і шматграннае асэнсаванне тэма подзвігу беларускагасялянства ў Вялікай Айчыннай вайне. Трэба было жыць, каб змагацца, ізмагацца, каб жыць. Гераічнай, прыгожай смерцю загінуў старшыня калгасаПлеўкін.
Такімчынам, у ліра-эпічным характары «Маўчання травы» аўтар дасягнуў значнагаўзроўню філософска-этычнага і гістарычнага асэнсавання жыцця. Паэт не хацеў бы,каб звужаліся далягляды сялянскай культуры — лепшае, што ў ёй ёсць, павіннаўзбагачаць усю сучасную складаную цывілізацыю. Галоўны маральны вывад, яківынікае з паэмы, заключаецца ў неабходнасці захавання і развіцця лепшыхгуманістычных традыцый мінулага, той дэмакратычнай культуры, якую выпрацавалінашы продкі.
Адметныяграні майстэрства выявіў В. Зуёнак у зборніку «Світальныя птушкі»(1982), у якім выразна адчуваецца ранейшая сацыяльна-эстэтычная асноватворчасці паэта, маральная бескампраміснасць лірычнага героя, маштабнасцьпогляду на з'явы, знаёмыя па папярэдніх кнігах. Але ў параўнанні з папярэднімігэта кніга выглядае больш шматстайнай, дынамічнай. Часцей, чым раней, бачымпаэта ў дарозе, у руху, у назіраннях, што, безумоўна, павялічвае магчымасці іабсягі размовы пра сучасныя з'явы жыцця. Адпаведна мяняецца і стылістыка:з'яўляюцца рысы нарысавасці, рэпартажу, замалёўкі, а ў некаторых вершах наватадзнакі фельетона.
Кнігастваралася ў той перыяд часу, які потым назвалі застойным, але скіраванасупраць застою і ідэалізацыі рэчаіснасці. Ёсць падставы сцвярджаць, што тут звялікай сілай выявіўся выкрывальны дар паэта, здольнага востра рэагаваць наганебныя з'явы навакольнага жыцця. Востра. з'едліва напісаны верш « Праўдурэзалі згарача...» (Світальныя… с.24), скіраваны супраць ананімшчыкаў.
Ананімшчык,у разуменні паэта, з'ява не выпадковая, а — параджэнне часу, які меў патрэбу ўтакім сацыяльным тыпе, калі чалавек, выхоўваўся ў атмасферы падазронасці інездаровага суперніцтва. Паэт бачыць, што сучаснасці не хапае высакароднасці ігераізму, і, наколькі можа і як можа, пратэстуе супраць такога стану рэчаў.
Адвыкліказаць: «Купіў».
Гаворымчасцей: «Дастаў...»
Адвыкліказаць: «Грабе».
Гаворымчасцей: «Сабраў...»(Світальныя… с.109).
Ёнуважлівы да сацыяльнага гучання слова. Пры гэтым не абмяжоўваецца фіксацыяйз'явы, а імкнецца зразумець яе прычыны і карэнні. Савецкая, камуністычнаяідэалогія сцвярджала, што ў нас пабудавана грамадства развітога сацыялізму, штоў выніку скасавання прыватнай уласнасці нарадзіўся новы чалавек, для якогаўласціва пераадоленне адчужэння, поўная эмансіпацыя чалавечых пачуццяў іякасцей, вяртанне да сапраўднай чалавечай сутнасці. Аднак, як высветлілася,гэтага не адбылося. Больш таго, адбыўся рэгрэс — адыход, адступленне ад высокіхчалавечых норм. В. Зуёнак забіў трывогу, з болем загаварыў пра раз'яднанасць,узаеманепаразуменне, душэўную спусто-шанасць сваіх сучаснікаў, адрыў духу адматэрыі.
Двакрылы ў мяне —
Зямляі неба.
Ялётау на іх яшчэ не нарадзіўшыся.
Лётаўпад гукі матчынай калыханкі.
Потымстаў хадзіць па зямлі,
Іншыраз узнімаюся ў неба, —
Усёна адным, на адным крыле.
Каліж, калі зноў на двух?
Скажыце,зямля і неба.
Можа,тады, як аліюся з вамі?(Світальныя… С.35).
Усувязі з гэтым ён хоча шырока зірнуць на чалавека, уключыўшы сучаснуюрэчаіснасць у кантэкст вечных пытанняў быцця, пошукаў яго каштоўнасныхарыенціраў.
Першыз такіх арыенціраў — памяць, судакрананне з гісторыяй і часам. Паэтпрапаноўвае сваё ўяўленне пра памяць як абсалютна рэальным жыццестваральнымпачатку, канкрэтна адчувальным, жывым і існуючым. Чалавечая памяцьасэнсоўваецца як фундаментальная духоўная каштоўнасць.
Бяспамяццявякі
3душы хай ападуць:
Цяжкіяжарсцвякі —
Амертвыя жывуць!(С.20)
Другіарыенцір — свет прыроды, без адчування якой немагчыма духоўнаяцэласнасць чалавека, маральна-этычнае і эстэтычнае багацце асобы. Так, паэтбачыць сваё адлюстраванне не толькі ў сферы духу, але і ў прыродзе, якаяз'яўляецца крыніцай і стымулятарам вечнага працэсу стварэння, развіцця іўзнаўлення саміх першаасноў чалавечага існавання на зямлі.
Увершы «Непаўторнасць» узнікае ёмісты вобраз — «вочы прыроды».Умоўна-асацыятыўны па форме, ён вельмі значны па сваім маральна-эстэтычнымнапаўненні, аснову якога складае жыццёвы вопыт паэта. Паводле яго пераканання,«вочы прыроды» здольны сказаць чалавеку многае.
Прыходзіцьжа аднойчы
Такаявышыня.
Глядзяцьпрыроды вочы
Штоночыі штодня.
Глядзяцьтабе насустрач,
Глядзяцьтабе наўслед.
Іты ужо — невідушчы —
Бачышцэлы свет...(С.32).
Усувязі з тэмай прыроды ў яго паэзіі значнае развіццё атрымаў жанр натурфіласофскайлірыкі. Філасофскія паняцці і вызначэнні перадаюцца ў яго вобразнай мовайпаэзіі, якая, аднак, кранае і хвалюе не толькі сваім эмацыянальным зместам. Янаўздзейнічае на чытача глыбінёй і праўдзівасцю пазнання чалавечага свету — якзнешняга, так і унутранага. Роздум аб чалавеку, прыродзе, сусвеце спалучаеццаса шчодрым душэўным самавыяўленнем мастака, багатага на дабрыню і шчырасць.Натурфіласофская лірыка В. Зуёнка пранізана навуковымі ідэямі.
Згараеатам, і згарае дрэва.
Кабнарадзіцца зноў упершыню.
Натуравечная, а формы — ад агню.
Жыццёрасце на сонечных угрэвах.(Світа… С.12).
Паняцце«агонь» набывае вобразна-асацыятыўнае значэнне, мае шырокі філасофска-семантычныкантэкст. У беларускага паэта агонь выступае як рухавік жыцця.
Паэма«Агонь і сонца» (1981) — працяг натурфіласофскай лірыкі, але тут знайшліадбітак і чыста зямныя матывы, і непасрэдныя адчуванні паэта. Твор прысвечаныкасманаўту Уладзіміру Кавалёнку — земляку паэта. Усе яе дванаццаць раздзелаў —сеансаў касмічнай радыёсувязі з героем з'яўляюцца спробам і заглянуць у духоўнысвет нашага сучасніка, які знаходзіцца на самых перадавых пазіцыяхнавукова-тэхнічнага прагрэсу. Народнасць светаадчування тут арганічнапаядналася з інтэлектуалізмам і фі-ласафічнасцю. Праўда, у паэме можназаўважыць некаторую сумарнасць, уласцівую галоўнаму вобразу, і адценніілюстрацыйнасці, што пакінула след у асобных раздзелах, і часам просты пераказпадзей. Аднак многія старонкі па-сапраўднаму хвалююць глыбінёй і праўдзівасцюлірычнага перажывання. Напрыклад, там, дзе паэт непасрэдна звяртаецца да свайгогероя-касманаўта, які знаходзіцца на арбіце.
Хтозараз ты:
працягмой у Сусвеце
Цісам сусвет, што да мяне ідзе?
Якімтаўром —
скажымне, ці прыкмеціў?–
Міжзор адзначаны зямны мой дзень?(Світ… с.141).
Паэтразважае пра месца чалавека ў свеце, пра яго здольнасць арганічна «ўпісацца» ўразвіццё прыроды, не парушаючы натуральнасці асноватворных працэсаў. Разам з земляком-касманаўтамён прыгадвае родныя мясціны, супольныя шляхі-дарогі, успамін аб якіх неперастае цешыць чалавечую душу нават тады, а можа асабліва тады, калі янараптам апынецца на вышыні касмічнай арбіты.
Паэма«Агонь і сонца» — услаўленне стваральнай актыўнасці чалавека, сцвярджэннееднасці свету, які павінен развівацца толькі паводле гуманістычных законаўіснавання жыцця.
Зборнік«Лукам'е» (1984) таксама вельмі разнастайны паводле свайгозместу. Разнастайны, але не стракаты.
Маральныяі эстэтычныя вытокі яго творчасці — народныя ў шырокім сэнсе гэтага паняцця,бачна шматгранная мастацкая індывідуальнасць паэта, узбагачанага духоўнымвопытам другой паловы XX ст. Вёска В. Зуёнка, якая стаіць на скрыжаванні ўсіх дарог-шляхоў,непарыўна звязана з вялікім светам чалавечага быцця як асобнае з агульным. Угэтым, можна сказаць, сутнасць яго творчай канцэпцыі, якая яскрава прадстае і ўкнізе «Лукам'е». У ёй знаходзім і непасрэднасць шчырага пачуцця, іфіласафічнасць, якая праяўляецца праз рэалістычную канкрэтнасць.
У«Лукам'і» адбілася сама атмасфера нашага жыцця, яго стыль і лад, якія наватсамі па сабе становяцца цікавым і самадастатковым матэрыялам для верша.
Бягуцьусе —
Імы бяжым.
Кудынясе?
Такірэжым.
Бяжым— рэжым… Ужо сама рыфма намякае на асноўную думку верша: аўтарвыказвае сумненне ў гуманістычнай паўнацэннасці жыцця ў рэжыме бегу, пастаяннайспешкі, якія, аднак, не набліжаюць людзей да мэты, а абарочваюцца мітуснёй,рухам дзеля руху, без накірунку.
Счапленнез векам
Навіражы:
Некукарэкай —
Бяжы,бяжы.
I ты пааключан —
Неалставан.
Эпохавучыць:
—Даван. давай!
Нібыраспяцце
Накрыжы.
Нібыпракляцце:
Бяжы,бяжы...
«Бягуць усе...»
Атрымліваеццанейкі гіганцкі абсурдны калаўрот, які не дазваляе чалавеку прыпыніцца,памаўчаць, падумаць, адчуць і зразумець жыццё ў яго глыбіні і ўласнайсамацэннасці.
Паглыбляеццапсіхалагізм Зуёнкавай лірыкі, засяроджанасць на ўнутраным, сваім,балючым. Паэтычны погляд В. Зуёнка спалучае блізкія часы з аддаленымі,прасякнутымі шматпакутным духам нашай гісторыі, што пакінула пасля сябе столькікурганоў-магіл, курганоў-помнікаў. Стогн беларускіх курганоў чуецца і ў паэме«Лукам'е» (1983). Падзеі, якія ў ёй адбываюцца, адносяцца да сярэднявеччанашай гісторыі — канца XV ст., калі беларускую зямлю (якую ў тыя часы называлі Літвою) разам звялікім князем Ягайлам «залучылі ў польскія прымы». Беларусь і Карона апынулісяў адной дзяржаве — Рэчы Паспалітай. Беларусь у гэтым дзяржаўным саюзе ўсёбольш губляла сваю самастойнасць і традыцыі.
У«Лукам'і», як і ў паэме «Сяліба», праявіўся своеасаблівы антрапамарфізм —адухаўленне рэчаў і прыродных з'яў. Гаворка ідзе пра эпоху язычніцтва. Нельгасказаць, што аўтар паэтызуе яе, аднак імкнецца перадаць дух старажытнагаязычніцтва, якое здаўна жыло на гэтых землях і прывучала людзей да прыроднагаўлоння, дапамагло арганічна ўжыцца ў яго, парадніла.
Паэманаселена цікавымі персанажамі. Голасам паэта загаварылі пакаленні продкаў, штодоўгія стагоддзі знаходзіліся ў стане сну і нематы.
Стася— сімвал Беларусі, якая прымае пакуты ад заваёўнікаў, што ішлі сюды з крыжам імячом, сеючы рабунак і здзек, не звяртаючы ніякай увагі на тое, што гэта быўужо край хрысціянства, праваслаўя.
Героіпаэмы змагаюцца супраць феадальнага прыгнёту і акаталічвання краю, і гэта быловыяўленнем сацыяльнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы, у якой заняў сваёмесца і Іван Лукомскі — сын сваёй зямлі.
«Лукам'е»— глыбокі, эмацыянальна трапяткі роздум над гістарычнымі шляхамі і лёсамроднага народа. Паэма сведчыць аб здольнасці аўтара арганічна ўжывацца ў далёкуюэпоху, у асаблівасці жыцця і побыту, псіхалогіі, светаадчування людзей тагочасу. Яна прысвечана беларускай мінуўшчыне, прасякнутая філасофскім роздумамнад гістарычным бегам часу.
2.3 Тэма вайны ў творчасці В.Зуёнка
Сялянскаяаснова не звужае грамадскія далягляды паэта, не аддзяляе яго ад іншых. 3 іншыміяго лучыць якраз асабіста перажытае і выпакутаванае.
Язнаю хлеб.
Былоладункаў! —
3сурэпкай, з конскім шчаўлюком.
3карой, зчырвонаю мядункай
Дыз жалудовым крупчаком
3сухой скарынкаю ваеннай.
Што,як шынелік той, — лубком,
3бензінным духам пасля змены,
3вясельным сонечным хмяльком...
 Пракіслы,ёлісты. гаркавы —
Заусё на свеце саладзей...

Гаворкаідзе пра нястачы ваеннай пары, вядомыя аўтару не з чужых вуснаў.Асабісты вопыт абумовіў яскравую вобразнасць, незвычайнае багацце мовы,канкрэтыку і эмацыянальнасць.
Тэманародных выпрабаванняў у гады вайны прысутнічае ў яго творчасці, пачынаючы зсамых першых вершаў. Вайна са сваім трагізмам і героікай, драматызмам ісамаадданай барацьбой народа за жыццё фарміравала светаўспрыманне паэта і ўмногім вызначыла яго сучасны погляд на рэчы.
Асабліваяпяшчота да маці тых, хто не вярнуўся з вайны: муж, адзіны сын… Гэтыя пачуцціцяжка перадаць, але В.Зуёнак па-майстэрску перадае іх і ў радках гучыцьабяцанне не страціць здабытае нашымі продкамі. У якасці прыкладаў можнапрывесці наступныя вершы: “З вайны сустрэлі мацяркі сыноў...”, “Бо наваліўся блістабой у маі...”, “Помнік”, “У прымыльніку – мыліцы...”, “А чаму безаркестраў сталіца?”, “Прыйдзі аднойчы ў вечаровы час...”, “Дзень і ноч...”, “Дзіўна, але ж ад яго, ад гэтага каменя...”, “Мой ліпень”, “Мой друг са смуткаміудзейскім...”, “На шляхах вялікай даўніны...”, “Гэты час”, “Пераможца” і інш.
2.4 Праблемы нацыянальнай культуры і філасофская лірыка ўтворчасці В.Зуёнка
 
Савецкі перыяд у творчасці В. Зуёнка завяршаюць зборнікі вершаў «Вызначэнне»(1987) і «Лета трывожных дажджоў» (1990). У гэтых кнігах,створаных у час перабудовы, яшчэ адчувальней сталі рытм часу, дынаміка жыцця,пошукі шляхоў у будучыню.
Дляаўтара непрымальна аднабаковасць тэхнакратычнага, «машыннага»шляхуразвіцця грамадства, таму што ён вядзе ў тупік. Просьба паэта, якую ён называе«зорнай просьбай», такая:
Хайнеадольны час імчыцца, —
Каго— не знаю, а прашу
Вярніценебу таямніцу,
Азакаханым — іх душу.
Гэтаяздольнасць адчуваць глыбінныя з'явы жыцця, як ужо гаварылася, адна знайбольш прывабных рыс паэзіі В. Зуёнка, які даўно прывык жыць балючыміпытаннямі свайго часу. Адно з іх разглядаецца ў вершы «Прыпар», які маепадзагаловак «Балада неперспектыўнай вёскі»— выміраючая вёска, занядбалая,вёска без будучыні. Такіх, дзе няма ні школы, ні магазіна. ні дзіцячага садка(не гаворачы ўжо пра царкву, якую разбурылі даўно), дзе жывуць апошнія старыя,у Беларусі шмат. Паэт у думках звяртаецца да яе былых славутых насельнікаў —дзядзькі Восіпа, дзядзькі Хведара, дзеда Захара, прадзеда Аўласа, бабкі Хімы,на чыіх плячах вёска трымалася і якіх ужо няма з намі, каб расказаць прасучаснае запусценне — як зарастаюць у полі дарогі, як «лапушыцца, буяе крапіва,а насенне з бярозы магільнай прарасло на парозе хаты». Самы прыпар, а іхняма...
Штож вы гэта,
Дзядзькіі цёткі,
Штож вы гэта,
Дзядыі бабкі,
Штож вы,
Прадзедыі прабабкі,
Штож вы, мертвыя, —
Сораму прыпар
Натым свеце ляжаць і лайдачыць
Уставайцехутчэй!...
Апотым —
Мыяшчэ раз па вас пагалосім.

Хтовінаваты у тым, што наступныя пакаленні аказваюцца не вартымі сваіхпапярэднікаў — працаўнікоў і рупліўцау на ніве жыцця? Такое пытанне напрамую неставіцца, але недзе ў глыбокім падтэксце яно ўгадваецца… Пры гэтым аўтар умееўзбагаціць шматфарбны спектр эмоцый нават ноткамі гумару, якія, звернутыя дасумлення сучасніка, адцяняюць драматызм і незваротнасць падзей...
Неадступнастрашаць яго працэсы эрозіі роднай глебы, занядбання нацыянальнай мовы ікультуры. Цяжка бачыць, што з поля знікла песня. Праблема будучынібеларускай мовы, літаратуры ў вершы " Настаўнікаў і прарокаў ..."Гаворка ідзе пра тых бессаромных настаўнікау і прарокаў, якія — задзесяцігоддзі таталітарызму — усё зрабілі, каб беларус пазбыўся і мовы сваёй, інацыянальнага аблічча.
Наелісяісцін удосыць,
Наслухалісямудрацоў
Патрэбенслову філосаф
Сарамлівы.Як Міша Стральцоў.
Гэтайстрафой заканчваецца верш — і зроблена яна выдатна. Выказванне стала высокімузорам паэзіі, дасягнуўшы значнасці мастацкага абагульнення. У тканіну вершаўведзена канкрэтнае імя -пісьменніка Міхася Стральцова, якога цанілі за тонкіэстэтычны густ і пачуццё слова, уменне заглянуць у яго патаемны свет, адчуцьадценні. М. Стральцоў з высокім усведамленнем значэння культуры дляжыццядзейнасці народа супрацьпастаўляецца тым «сваім брахунам і чужым», хто ўчасы камуністычнага праўлення і русіфікацыі ўсё зрабіў, каб культуру гэтузанядбаць і забыць.
Нагэту тэму таксама напісаны вершы “З газетных аб’аў”, “Я пакідаю галасы...”, “Наскрыжаваннях сусвету...”, “Люлялі воды Адрыятыкі...” і інш.
Другаякніга — «Лета трывожных дажджоў» — стваралася ўжо ў чарнобыльскую эпоху, пасля злашчаснай вясны 1986 г. 3 тагочасу, калі здарылася чарнобыльская трагедыя, мы жывем у новым свеце, у іншымпсіхалагічным вымярэнні.
«Летатрывожных дажджоў» пацвердзіла здольнасць і мужнасць глядзець праўдзе ў вочы,успрымаць рэчаіснасць такой, якая яна ёсць. Бо чарнобыльскі выбух можна параўнацьз выбухам нейтроннай бомбы, які атруціў усе жывое. 3 глыбокім болем гучацьвершы “Урок паўтарэння” і «Родны мой краю ..»
Паэтзвяртаецца да сродкаў публіцыстыкі, называе рэчы сваімі імёнамі, і гэтадапамагае яму ўзняцца да істотных сацыяльна-маральных абагульненняў, прасякнутыхглыбокім, вострым пачуццём, унутраным драматызмам. Яго вобразнасць — вобразнасць прамога і праўдзівага сведчання.
Зборнікі«Вызначэнне» і «Лета трывожных дажджоў» запрашалі да шчырай і сур'ёзнайразмовы. Паэт разглядае чалавека на шырокіх абсягах часу, у кантэксценацыяналыіай культуры і лёсу.
 
2.5 Постсавецкі перыяд творчасці
 
Новы,постсавецкі перыяд у творчасці В. Зуёнка пачаўся кнігай «Чорнаялесвіца» (1992), у якой былі змешчаны вершы і паэма «Падарожжа ваколдвара». Паэтычны сэнс метафары «чорная лесвіца» раскрываецца празшэраг асацыяцый у анатацыі да зборніка: «Чорная рэчка Пушкіна — чорная лесвіцаЯнкі Купалы -чорныя прыступкі лёсу. Яны вядуць у глыбіні нашай трагічнайгісторыі». Не першы раз, мяркуючы па папярэдніх кнігах, імкнецца заглянуць у іхпаэт. Цяпер гэты погляд абвостраны падзеямі апошняга часу.
Прайшлабеларусізацыя –
Другаяна нашым вяку.
Ікруціцца на языку:
Штогэта: рэанімацыя,
Ціабуджэнне нацыі,
Цітолькі ўсяго эксгумацыя
Нанейкім касмічным вітку?...1
Аднакдрамы, трывогі, нават трагедыі, ад якіх ніколі не ўхілялася паэзія В. Зуёнка,ніколі не закрэслівалі у ёй парасткаў надзеі.
1.Зуёнак В. Чорная лесвіца. Мн. 1992. С. 97.
«Чорнаялесвіца» развівае паэтычны характар, закладзены ў папярэдніх зборніках. —узбагачэнне духоўнага свету лірычнага героя адбываецца праз асэнсаваннеагульначалавечых асноў жыцця. Гэта мае месца нават тады, калі ў цэнтр увагіпаэта трапляюць практычна важныя і актуальныя сёння пытанні нацыянальнайдзяржаунасці, незалежнасці, суверэнітэту, якія, вядома, у чымсьці па-новамуфарміруюць яго грамадзянскае і нават эстэтычнае аблічча, калі «Мінулаеяшчэ не прарасло, а будучае ўсё — даўно забыта...» У яго хваляваннях іперажываннях знаходзіць адбітак сённяшні дзень, пастаўлены ў сувязь з днём учарашнімі будучым. Такую сувязь знаходзім у паэме «Падарожжа вакол двара», напісанай наўзмежжы 80—90-х гадоў. Аўтар і на гэты раз выступае як своеасаблівы летапісецчасу — летапісец аб'ектыўны, але далёка не бясстрасны: у паэме надзвычай моцнылірыка-публіцыстычны струмень, які надае твору вельмі асабовае гучанне.
Каліпрататыпам галоўнага героя «Маўчання травы» быў бацька паэта Васіль Захаравіч,дык «Падарожжа вакол двара» ў многім навеяна вобразам маці КуліныКанстанцінаўны, з якой паэт развітаўся 1 лютага 1989 г. Маці — цэнтральнаяпостаць. Яна гаспадыня на тым двары, на якім прайшло яе працоўнае жыццё і праякі ідзе гаворка ў паэме. Твор насычаны жывымі падрабязнасцямі яе штодзённыхклопатаў, якія хаця і не прасціраліся далёка за межы роднага двара, аленаскрозь былі прасякнуты мудрай чалавечнасцю. Гэта тыповы для беларускай вёскідвор, з якіх, уласна кажучы, яна спрадвеку і складалася, аднак ён не адасобленыад таго вялікага жыцця, якое адбываецца за яго межамі. Тут існуе відавочнаясувязь, хаця, на жаль, часам і залішне супярэчлівая.
Паэма«Падарожжа вакол двара» сведчыць, што сучасны паэт немагчымы без страснага,энергічнага маральнага пошуку, спавядальнасці, без уласнага адкрыцця агульнайідэі часу. Праз індывідуальнае быццё яго і яго герояў праяўляецца быццё грамадскае— у паэме знайшлі выяўленне патрыятызм паэта, яго душэўная шчодрасць, дабрата,сыноўняя адданасць бацькоўскай зямлі. Паэма сцвярджае сувязь з родным домам іроднасць з усім светам, яна вяртае нас да вытокаў, да зямлі. Тут яскраваадбіўся свет беларускай прыроды, да якой мы прывыклі з дзяцінства.
Нягледзячыні на што, у паэме няма нараканняў на жыццё. Як ні цяжка ўсім, паэма пакідаенадзею.
Дворбез мамы —
народбез мовы…
Дыагонь святы не пагас.
Ёсцьдуша — будуць вешчыя словы.
Дворзбірацьме, знявераных, нас...
Такімчынам, у паэзіі В. Зуёнка знайшлі глыбокае асэнсаванне наш складаны век,перажыванні сучасніка, суровая памяць вайны, узаемасувязь асобы, прыроды іграмадства, мараль і этыка, праблемы адраджэння нацыянальнай свядомасці,дзяржаў-насці, духоўных традыцый. Ужо ў першых сваіх кнігах ён праявіўцікавасць да вечных тэм чалавечага быцця і да канкрэтных набалелых пытанняў,спалучаючы маштабную, асацыятыўна-ўзбуйненую вобразнасць з паэтыкайнепасрэднага, канкрэтна-пачуццёвага адлюстравання жыцця. Яго вершы і паэмы — — эмацыянальныя і вострасучасныя — прывабліваюць сваім жыццялюбствам,натуральнасцю паэтычнай інтанацыі, народным характарам. Паэту ўласцівы шырокідухоўны дыяпазон, выразны грамадзянскі тэм-перамент, пяшчотны лірызм, чалавечнасць.Яго мастацкі свет уключае прыроднае ўлонне і космас як складнікі таго велічнагажыццёвага асяроддзя, сярод якога нараджаецца чалавек і якому ён абавязанырозумам і пранікнёнасцю думкі. Усё навакольнае паўстае ў яго творах як часткаўласнай душы, розуму і лёсу паэта.
ТворчасцьВ. Зуёнка глыбока прасякнута пафасам гістарызму. Яна паяднала грамадзянскасць зінтымнымі матывамі, сацыяльна-публіцыстычны пласт лірыкі з магутнайканцэнтрацыяй метафарычнай вобразнасці ў натурфіласофскіх вершах. Мастацтва В.Зуёнка — вынік яго светапогляднай пазіцыі, ён заўсёды імкнецца да гранічнайвыразнасці радка, валодае гнуткім, гаваркім вершам. які дапамагае шырокамудухоўнаму самавыяўленню паэта, яго зацікаўленай размове з сучаснікам.
ПаэзіяВ. Зуёнка сцвярлжае высокую і разумную місію чалавека на зямлі.

Заключэнне
 
Сёння,па ўсім, відаць, беларуская літаратура, як і ўсё шматнацыянальнае савецкаемастацтва, знаходзіцца на пачатку новакга і, хочацца спадзявацца, боьш высокагаэтапу ў сваім развіцці, абумоўленага тым рашучым паваротам у бок перабудовыўсіх галін грамадскага жыцця, якім адзначаны наш час. Мяркуючы па ўсімперабудова азначае пачатак новай эпохі ў гісторыі нашай дзяржавы на шляхахдалейшага развіцця. Неабходнасць і заканамернасць перабудовы, шырокай дэмакратызацыіграмадства, усталяванне прынцыпаў галоснасці і праўдзівасці ўсё глыбей іарганічней усведамляецца ўсімі людзьмі. Немалая заслуга ў гэтым належыцьлітаратуры, у прыватнасці паэзіі, якая ў лепшай сваёй частцы дапамагла ідапамагае выспяванню новых, перадавых грамадскіх настрояў і перакананняў.
Уліку такіх паэтаў выступае – В. Зуёнак. Калі б мяне папыталі, якая галоўнаярыса яго паэзіі, я б адказаў: напаказная народнасць, якая сталасацыяльна-эстэтычным крытэрыем аўтара. Слова гэта – народнасць – важкае, нелегкадумнае, ім не кідаюцца, і далёка не кожнаму мастаку яно падыдзе. Зуёнку –падыходзіць. У цэнтры яго творчасці – сапраўды народны характар з уласцівымідля яго высокай маральнасцю і дабрынёй, разважлівасцю і бясконцай вынослівасцю,з пачуццём міласерднасці і любові, якая здольна ўсё адолець на шляху далепшага.
Продкіяго — людзі простай сялянскай працы. Яны ўлагоджвалі зямлю-карміцельку,здабывалі хлеб свой. І калі ўзносілі малітву, дык не аб вечным жыцці, анайбольш аб ім – аб хлебе надзённым. Паэт схіляе галаву перад народнай праўдай,якая ў яго ў вельмі канкрэтным абліччы.
ПаэзіяВ. Зуёнка – цікавая, смелая, глыбокая – круты палявы замес, настоены на багатымдушэуным вопыце паэта. Тут знайшоў глыбокае адлюстраванне наш складаны век,перашыванні сучасніка, суровая памяць вайны, узаемасувязь асобы, прыроды іграмадства, працоўная мараль і этыка сённяшняга чалавека, выявілася схільнасцьпаэта да маштабнага, асацыятыўна-ўзбуйнёнага вобраза, яркіх фарбаў і колераў. Уметафары “праўда зерня”, да якой звяртаецца паэт, закладзена сутнасць ягомастакоўскай канцэпцыі, успрыманне свету, цікавасць да вытокаў, імкненнеглядзець у корань.
Неадразу ён знайшоу сваю дарогу. У першых кнігах ідэйна-маральны пафас частасаступаў месца жывапісна выяўленчаму мастэрству, інтэнсіўныя мастцкія пошукі незаўсёды вялі да плённых вынікаў. Уласцівае раннім творам рамантычнае ўспрыманнез цягам часу дапаўняецца і спалучаецца з лірычна-пранікнёным іфіласовска-заклыбленым асэнсаваннем сацыяльна-маральных з’яў сучаснасці.
Ўжоў першых кнігах ён праявіў цікавасць да вечных тэм чалавечага быцця і даканкрэтных набалелых праблем. Вершы і паэмы В. Зуёнка, эмацыянальныя івострасучасныя, прывабілі сваім жыццялюбствам, яскравасцю фарбаў, натуральнасцюпаэтычнай інтанацыі. Яму ўласцівы шырокі духоўны дыяпазон, выразны грамадскітэмперамент, пяшчотны лірызм, чалавечнасць. Мастацкі свет паэта ўключаепрыроднае ўлонне і космас як складаемыя таго велічнага жыццёвага асяроддзя,сярод якога нараджаецца чалавек і якому ён абавязаны сваім розумам іпранікнёнасцю думкі. Усё навакольнае прадстае ў яго творах як частка ўласнайдушы, розуму і лёсу паэта.

Спіс літаратуры
 
1.        БарадулінР. Недзе слова шукае мяне.//Маладосць. – 1995.-№6.
2.        Беларускаялітаратура 20 ст.: Вучэбны дапаможнік. М.І.Мішчанчук, І.С.Шпакоўскі. – Мн.,2001.- 264с.
3.        Высокаенеба ідэала. – Мн., 1979.
4.        Гісторыябеларускай літаратуры 20 ст. У 4т. Т.4. Кн. 1(1966 – 1985). –Мн., 2002. -928с.
5.        ГніламёдаўУ. Праўда жыцця: Творчы партрэт Васіля Зуёнка. – Мн., 1992. – 143с.
6.        ГніламёдаўУ. Васілю Зуёнку – 60. // ЛіМ. – 1995. — №6.
7.        Заяц Н.Элегія жыцця: Лірычная проза В.Зуёнка” // РС. -2005. -№6.
8.        Заяц Н.Экалагічная праблематыка ў лірыцы В.Зуёнка. // РС. – 2005. — №1.
9.        Зуёнак В.Выбраныя творы: У2т. Т.1. Гронка цішыні. – Мн., 1996.
10.       ЗуёнакВ. Лукам’е: Вершы і паэма. – Мн., 1984. – 110с.
11.       ЗуёнакВ. Нача: Лірыка. – Мн., 1975. – 256с.
12.       ЗуёнакВ. Пісьмы з гэтага свету: Вершы. –Мн., 1995. – 174с.
13.       ЗуёнакВ. Світальныя птушкі: Вершы і паэма. – Мн., 1982. – 159с.
14.       ЗуёнакВ. Час вяртання: Вершы. – Мн., 1981. – 160с.
15.       ЗуёнакВ. Чорная лесвіца: Вершы, паэма. – Мн., 1992. – 159с.
16.       Ляаднаго вогнішча: Літ. – крыт. артыкулы. –Мн., 1984. – 168с
17.       МарціновічА. Святло чароўнага ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячайлітаратуры. Кн.2. –Мн., 1998. – 198с.
18.       НуждзінаТ. Песні далёкай ніць… // Наша слова. -2005. – 6 ліп. — №25.
19.      ПісьмянкоўА. Шэсць рэчак В.Зуёнка. // ЛіМ.- 2000. – 24 чэрв.
20.       ТворчасцьВ.Зуёнка: Узаемадзеянне лірычнага і эпічнага.Рэд.В.Н.Заяц.–Мн.,2006.–21с.
21.      ШпакоўскіЯ. Узрушанасць: Артыкулы пра сучасную беларускую паэзію.-Мн.,1978.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.