Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Паэма Адама Міцкевіча "Гражына"

Тэма: Паэма Адама Міцкевіча «Гражына»
 
Мэта:
—прасачыць, як паказана ў паэме гістарычнае мінулае нашай радзімы;
—развіваць уменне аналізаваць літаратурны твор як адзінае цэлае; бачыцьасаблівасці адлюстравання рамантычнага героя; фарміраваць асобасныя адносіны дапрачытанага;
—выхоўваць пачуццё грамадзянскага абавязку перад суайчыннікамі,патрыятызм.
Ход урока
I.       Арганізацыйны момант.
IІ.      Тлумачэнне новага матэрыялу.
—      Спадчына А. Міцкевіча з'яўляецца часткай сусветнайлітаратурпай класікі. Ён заўсёды марыў аб прызнанні сваёй творчасці. Аўтарпісаў:
О, мне дажыць бы да гэтай уцехі, Каб мае трапілі кнігі падстрэхі, Каб за кудзеляй сялянкі прысеўшы, Песні любімыя даўнія спеўшы Прасірацінку-красуню, якая Вечарамі гнала птушыную стаю, I пра дзяўчыну, што скрыпку згубіла, —Каб і мае ўзялі кнігі сялянкі, Простыя кнігі, як іх калыханкі.
Настаўнік расказвае пра жыццёвы і творчы шлях А. Міцкевіча.(Асноўныя даты жыцця і творчасці пісьменніка вучні за-пісваюць у літаратурныясшыткі.)
—      А. Міцкевіч нарадзіўся 24 снежня 1798 г. у сям'іМікалая і Барбары Міцкевічаў. Бацька яго быў адвакатам. 3 дзяцінства Адамвыхоўваўся пад уплывам беларускіх песняў, легендаў, хараства навакольнайпрыроды. Потым разам з Янам Чачо-там вучыўся ў Навагрудскай дамініканскайшколе. Пасля яе заканчэння ў 1815 г. паступіў у Віленскі універсітэт, дзеспачатку вывучаў фізіку і матэматыку, а праз год перайшоў нагісторыка-філалагічны факультэт. Юнак уваходзіў у тайныя студэнцкія таварыствыфіламатаў (сяброў навук), а пазней філарэтаў (сяброў дабрадзейнасці), працаякіх мела патрыятычна-асветніцкі характар.
Як і кожны малады чалавек, А. Міцкевіч перажыў кахан-не. У1818 г., падчас канікулаў. ён прыехаў у маёнтак Туга-навічы, дзе пазнаёміўся зМарыляй Верашчакай. Пазней, працуючы настаўнікам Ковенскай гімназіі, ёнпрысвяціў Марылі цудоўныя лірычныя вершы. Але Марыля выйшла замуж за графаПуткамера. Паэт цяжка перажыў расстанне, хварэў доўгі час, не браўся за пяро.
Драма кахання дапоўнілася драмай грамадскай: уладыраз-грамілі філарэтаў. Сябры, Ян Чачот, Тамаш Зан і Антон Адынец, былі высланыза межы Бацькаўшчыны. хМусіў пакінуць Коўна і А. Міцкевіч, які на працягу1822—1824 гг. выдаў ыекалькі збор-нікаў паэзіі. Паэт накіраваўся ў Пецярбург. Учаканні прысуду А. Міцкевіч наведаў Крым, дзе напісаў «Крымскія санеты» (1826).
У 1826 г. А. Міцкевіч знаходзіўся ў Маскве (яго прызначылі напрацу ў канцылярыю ваеннага генерал-губернатара), дзе ё.н пазнаёміўся з А.Пушкіным.
У сярэдзіне 1829 г. А. Міцкевіч атрымаў дазвол на выезд замяжу і пакінуў Расію назаўсёды.
Паэт наведаў Гамбург, Берлін, Прагу, быў у Італіі, Парыжы. Ёнсумаваў па Радзіме, успамінаў мінулае: гады юнацтва, мары пра незалежнасцьБацькаўшчыны. Усе гэтыя пачуцці адбіліся ў яго творы — паэме «Пан Тадэвуш».
–Чытанне паэмы “Гражына”
1.       Першаснае ўспрыманне паэмы.
— Ці спадабаўся твор? Вашаўражанне ад прачытанага?
— Якія эпізоды, героі запомніліся?Хто выклікаў у вас асуджэнне? Чаму?
— Што хацеў сказаць сваімчытальнікам аўтар?
2.       Работа па вызначэнні жанра твора.
— Чаму гэты твор мы называемпаэмай?
— Як сам паэт вызначыў яе жанр?(Лігпоўская аповесць.)
— Дык што ж гэта: паэма ціаповесць? Абгрунтуйце сваю думку. (Гэта паэма, але эпічная, бо ў ёй расказваеццапра гістарычныя падзеі, таму яе можна назваць нават гістарычнай паэмай.)
3.       Як ў паэме перадаецца гістарычнае апісанне эпохі? Складаецца«Слоўпік эпохі» (гістарызмы і архаізмы): комтур — адзін з вышэйгаыхчыноў у духоўна-рыцарскім ордэне; каганец — сподак з тлушчам або алеем ікнотам для асвятлення памяшкання; кнехты — пехацінцы; фускнехты —коннікі, кавалерысты; кілім — дыван; вотчына — снадчына, буйнаезямелыіае ўладанне; ратнік — воін, ваеыны чалавек; чало — лоб; лодж— куча галля; вайдэлоты — жрацы, якія расказваюць аб справахпродкаў, усхваляюць іх подзвігі.
4.       Зачытваецца пачатак паэмы: апісанне Навагрудскагазамка, начны прыезд нямецкіх паслоў.
—Што вы адучлі, чытаючы першыя радкі паэмы? (Трывогу, напружанасць,загадкавасць.)
—Што дапамагло вам адчуць набліжэнне небяспекі? (Увага звяртаецца навобразныя сродкі мовы.)
—Зачытайце, як выглядалі «начныя госці», як яны сябе паводзілі.
Мы адчуваем, што адбудзецца нешта незвычайнае: прыезднямецкіх паслоў для саветніка князя Рымвіда быў загадкай. А разгадка страшная:«брат на брата» ідзе з вайной і для гэтага ўступае ў тайную змову з тэўтонамі,вечнымі ворагамі літоўцаў і беларусаў.
ІІІ. Замацаванне новага матэрыялу.
5.       Кароткі пераказ зместу паэмы, складанне яе плана,заніс у сшыткі.
1)  Апісанне Навагрудскага замка.
2)  Начныя госці.
3)  Размова Рымвіда з княземЛітаворам.
4)  Княгіня Гражына.
5)  Спробы княгіні пераканацьмужа.
6)  Пагрозы нямецкага насла.
7)  Трывожная вестка.
8)  Бой з тэўтонцамі.
9)  Дапамога загадкавага чорнагарыцара.
10)Гібель князёўны.
11)Смутак гараджан.
12)Пахаванне Гражыны і смерць Літавора.
13)Эпілог (расказ старога).
У ходзе пераказу настаўнік і вучні зачытваюць урыўкі з паэмы.
Работа над вобразам Гражыны.
—Як названа паэма А. Міцкевіча, якая расказвае пра барацьбу літоўцаў зкрыжакамі? Чаму?
—Зачытайце апісанне знешнасці Гражыны. Якія яшчэ дэталі дапамагаюць намуявіць прыгажосць гераіні, яе характар?
—Як прыгажосць душы Гражыны раскрываецца ў яе дзеяннях, учынках?
—Чаму Гражына вырашае дзейнічаць супраць волі мужа? У чым «выключнасць» яеўчынка?
—Ці можам мы аднесці яе да рамантычных герояў? (Настаўнік прапануе вучнямзвярнуцца да памяткі «Рамантызм».)
—Чым прываблівае вас Гражына?
—А як аўтар адносіцца да сваёй гераіні? Што дапамагло вам даведацца абгэтым? (Літоўскае «гражас» азначае «прыгожы».)
—У эпілогу твора ёсць такія радкі:
Не знойдзецца сягоння ў Навагрудскай гміне Ніводзін, хто незнаў бы песні аб Гражыне, Бо й дудары пяюць, і паўтараюць дзеўкі… А месцабітвы той цяпер завуць Літэўкі.
Якую думку аўтар сцвярджае гэтымі словамі? (Народ ніколіне забывае аб тых, хто выступае за яго інтарэсы, за яго свабоду.)
          Гутарка пра Літавора і Рымвіда.
Зачытваюцца ўрыўкі з паэмы з апісаннем гэтых герояў.
—      Якая асноўная думка паэмы? У якіх радках яна выказанааўтарам? (7 Рымвід, і Гражыма разумеюць, што эгаістычныя памкненні асобныхкнязёў могуць прынесць гора ўсяму народу, што спрэчныя пытанні ў дзяржавепавінны вырашацца самімі правіцелямі, без прыцягнення знешніх сіл.)
Зачытаем словы Рымвіда:
3 вялікай крыўдаю прамовіў: «Пане! Я не магу сваім вушам дацьверы! На брата брату трэба ўзняць далоні? Вось ён на немцах вышчарбіў сякеры Івострыць іх супраць сваіх смгоння! Нязгода — зло, ды скончыцца бядою Яднаннегэта. Мы ж — агонь з вадою!»
—      У гэтых радках і заключаецца асноўная думка аўтара.Яны выражалі і асноўны настрой усёй прагрэсіўнай грамадскасці, якая імкнулася ўтой час да аб'яднання сваёй раздробленай краіны ў барацьбе за яе свабоду інезалежнасць, чаму А. Міцкевіч прысвяціў усё сваё жыццё і творчасць.
ІV. Дамашняе заданне.
1. Ахарактарызаваць вобразыпаэмы.
2. Выразна прачытайце ўрыўкі зпаэмы, намалюйце ілюстрацыі да іх, пракаменціруйце.
3. Адкажыце пісьмова на пытанне «Што агульнага паміж памай А.Міцкевіча «Гражына» і «Словам пра паход Ігаравы»?
IX. Рэфлексія.
— Якія ўражанні, пажаданні вы хацелі б выказаць паслясённяшняга ўрока? Ці задаволены вы сваёй працай?


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Эмбриология человека
Реферат Управление финансами Основные признаки
Реферат Принципы организации безналичного денежного оборота и формы безналичных расчетов
Реферат Семантика и функционирование предлога of в английском языке
Реферат Организационные и отраслевые особенности финансов предприятий: финансы некоммерческих организаций
Реферат Понятие и система гарантий местного самоуправления
Реферат Особенности фонематического восприятия у детей дошкольного возраста с общим недоразвитием речи третьего уровня
Реферат Формирование бухгалтерской отчетности
Реферат О чём говорят книги?
Реферат Грисвольд против Коннектикута
Реферат Разработка бизнес-плана цеха по производству сварных конструкций на базе Вертикального варочного закрытого аппарата
Реферат My Antonia 3 Essay Research Paper One
Реферат Главные особенности художественно-философского мира Есенина
Реферат Акушерство. Планирование семьи, контрацепция
Реферат Путь поэта