Реферат по предмету "Культурология"


Белорусский народный календарь (Народны каляндар беларусаў)

МІНІСТЭРСТВА  АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ  БЕЛАРУСЬ
БЕЛОРУСКІ  НАЦЫЯНАЛЬНЫ ТЭХНІЧНЫ  УНІВЕРСІТЭТ
Кафедра: “Гісторыi,сусветнай і айчыннай культуры”.
РЭФЕРАТ
на тэму: “Народны каляндарбеларусаў”.
Выканала: Крупенько Ю.У.  
                                   2 курс
                                                                   
Мінск, 2002 г.
План.Фарміраванне і эвалюцыя беларускага каляндара. Сувязь элементаў паганскай і хрысціянскай абраднасці. Беларускія каляндарныя святы: зімовыя, вясновыя, летнія і восеньскія.
 
                                                          “Каб зразумець сябе сапраўдным чалавекам, уявiць
                                                              прыналежнасць да свайго роднага, беларускага, сла-
                                                             вянскага, зразумецьсвае месца ў сусвеце,неабход-
 на вывучаць народныя каштоўнасцi, тое, што стагод-
                                                         дзямi стваралi, выкарыстоўвалi захоўвалi нашы
                                                                продкi ”.
I.                   Казакова
     У кожнага народа спрадвеку веўся свой каляндар, у якiм з пакалення ў пакаленнеперадавалiся мудрасць, веды,вопыт жыццевых назiранняў. Мелi такi каляндар i беларусы. Багацейшы духоўны свет нашых продкаў, iх надзвычайныталент, яскравая фантазiя, гумарадбiлiся ў абрадах i звычаях, гульняхi песнях, прыкметах i павер’ях. Беларускi працаўнiк прымаў упамяцi шматлiкiя парады i забароны, выказаныя вобразным словам. Ен добра ведаў,калi можна весялiцца, а калi ўстрымлiвацца ад забаў, калi можна брацца за тую цiiншую працу, а калi наадварот,  адкласцi яе, каб не нашкодзiць сабе i блiзкiм.
     Каляндар ахоплiвае дзень за днем увесь год, змяшчае ў сабе шматлiкiяабрады, звычаi, прыкметы, павер’i, прыказкi. Шматвякавы вопыт назапашаны многiмiпакаленнямi папярэднiкаў, быў для земляроба азбукай i граматыкай усягояго жыцця. Перададзены ў спадчыну,ен дапамагаў арыентавацца ў з’явах прыроды, ад якiх нярэдка залежаў ураджай – крынiца iснавання селянiна,усей яго сям’i.
     Асобныя днi года i нават цэлыя перыяды ўстрымалiсяселянiнам як сваеасаблiвы паказчык для прыняцця тых цi iншых мер у гаспадарчых справах.  Многiя з гэтых дзен акружалiся магiчнай таямнiчасцю, шэрагампатрабаванняў, парушэнне якiх,ва ўяўленнi сялян, магло прынесцi шмат шкоды. Таму так трывала ўрасталi ў свядомасць людзейкарэннi розных прыкмет, вераваняў i прымхаў.
     Кожны дзень года ў хрысцiянскiм календары(як праваслаўным, так i каталiцкiм), быў запоўнены iменамi святых, прарокаў,апосталаў, пакутнiкаў. Не ўсеяны, зразумела,  адзначалiся ў будзенным жыццi роўнай ўвагай. Адны датыпраходзiлi зусiм непрыкметна;з другiмi звязаны пасобныяпавер’i, парады выконваць цi,наадварот, не выконваць тую цiiншую працу; трэцiя шанавалiся як вялiкiя святы i былiакружаны абавязковымi ўрачыстымiабрадамi.
     Беларускi народны каляндар раскрывае перад намi складаны светапоглядбеларускага селянiна, ягоглыбокае веданне прыроды i любоў да яе, цягавiтасць да працы, дэманструе багатыя творчыя здольнасцi,невычэрпную фантазiю, палетдапытлiвай думкi.
     Слова “каляндар” паходзiць ад старажытнарымскага “календы” (“calendae”), што азначала: першыя чыслы кожнага месяца (днiмаладзiка). Найменне адпавядае iслову “каляндарыум” – кнiга, куды запiсвалiся даўгi, працэнты па якiх патрэбна было плацiць,  iмаладзiковыя днi.       
     Месяцавыя (“лунныя”) меры часу – найстаражэйшыя. Лiк часу толькi па звароту Месяца, што iснаваў  упершабытным грамадстве, называўся месяцавым каляндаром. Дагэтуль захавалася ў побыце сялян завядзенкапачатак розных работ суадносiцьз пэўнымi квадратамi Месяца: маладзiк, веташок, падпоўня, поўня, зыход i г.д. Развiццеземляробства,  жывелагадоўлi прывялопершабытнага чалавека да  карыстання iбольшымi храналагiчнымi мерамi: сезонамi, гадамi. Так з’явiлiся ў старажытнымсвеце сонечна i сонечна-месяцавы каляндары. Апошнi ўжо змяшчаў некалькiмесяцавых параў (прыблiзна 12,4). Праз шэраг гадоў  дадавалi цэлую месяцавую пару, каб прыблiзiць месяцавы год дасонечнага.
     Чалавецтва на працягу свайго iснавання ўдасканальвала меры часу, каб каляндар лепш адпавядаўастранамiчнамў году. У 46 годзе да н.э. у Старажытным Рыме, дзе дзейнiчаў складаныi нязручны сонечна-месяцавыкаляндар, праслаўленыпалкаводзец i ўладар Гай Юлiй Цэзар здейснiў рэформуў летазлiчэннi. Згодна новаўвядзенню, Новыгод пачалi святкаваць з 1 студзеня,а працягласць года стала раўняцца 365,25 сутак. Але ж суткi бываюцьтолькi поўнымi, тамуў яго сiстэме тры гады былi на 365 сутак, а чацверты – 366. Дзеля ўшанаваннятакой важнай падзеi сiстэма летазлiчэння пачала называцца юлiянскай, а месяцнараджэння Цэзара – юлiўсам.
     У 324 г. Рымскi iмператар Канстанцiн абвясцiў хрысцiянства дзяржаўнайрэлiгiяй. А на настўпны год ен сабраў у Нiкеi царкоўны сабор, на якiм было вырашана святкаваць датуўваскрэсенняХрыста ў перыяд памiж 22 сакавiка i 25 красавiка. Есць меркаваннi хранiстаў,што Iсус Хрыстос быў распятына крыжы 23 красавiка, а ўваскрос 25 сакавiка. У сувязi з гэтымдата святкавання Вялiкадня вызначаецца наступным чынам: гэта павiнна быць першая нядзеля пасля першай поўнi(фаза месяца), якая надыходзiцьпасля дня веснавога раўнадзенства.
     Новую рэформукалендара правеў папа рымскi Грыгорый ХШ на аснове праекта iтальянскага доктараi матэматыка Луiджы Лiпiе.Вядома, што аналагiчную структуру календара яшчэў 1560 г. распрацаваўастраном Петрус Пiтат. Справаў тым, што юлiянскi каляндарстрацiў за некалькi стагоддзяў 10 дзен i дату святкавання веснавога раўнадзенства не адпавядала астранамiчнаму календару. Папа Грыгорый ХШ прапанаваў новую сiстэму, у якой улiчваласягэта папраўка. Новае летазлiчэннебыло распачата ў кастрычнiку1582 г. (замест 5 кастрычнiка адразу перайшлi да 14) i атрымалi назву грыгарыянскай.
     Вядома, што ў 1054 г. хрысцiянства падзялялася на дзве канфесii: праваслаўе, якое прытрымлiвалася юлiянскай сiстэмы (або старога стылю), iкаталiцызм, якiпрытрымлiваўся новага стылю (або грыгарыянскай сiстэмы).
     Практычна ўсе каталiцкiя краiны Заходняй Еўропыадразу ж перайшлiнагрыгарыянскую сiстэму ўпарадкаваннячасу. Праваслаўе, якое панавала ў краiнах Усходняй Еўропы, упарта трымалася старой традыцыi. I толькi ў1918 г. 24 студзеня саўнаркомРСФСР прыняў Дэкрэт аб увядзеннiзаходнееўрапейскага календара. Пастанова прымушала адразу пасля31 студзеня лiчыць не 1, а 14лютага.
      Якi каляндар iснаваў у беларусаў? Як сведчаць археалагiчныя знаходкi, усходнiя славяне мелi рэчыйныя календары –на iх язычнiкi ўмоўнымi знакамi абазначалi днi свят i iгрышчаў, земляробчыхработ. Акадэмiк Б.А. Рыбакоў налiчвае каля дзесятка сасудаў II – IV вякоў, па якiх раней“чтааху (считали) i гатааху (гадали)”. Спецыяльнагадаследвання  на матэрыяле беларускiх знаходак пакуль невядома. Акрамя гэтага, усходнеславянскiя народы карысталiся драўлянымiбрускамi даўжыней 30 – 50сантыметраў з трыма, чатырма цi шасцю гранямi, дзе рабiлiся спецыяльныя розныя календары, вырабленные памiж XII i  XVIII стагоддзямi.
     Калi ж адзначаўся Новы год у Беларусi? Земляробчыя светкаваннi Новага года вядомы вясной, летам,восенню i зiмой. Такi дзень звычайна прыстасоўваўся да адпаведнага становiшчана небе свяцiлаў: сонца, месяца, магчыма нават, i асобных зорак. Часцей гэтабыло “пасля поўнi, веташам”, як гаварылi ў народзе, упершы маладзiк паслявеснавога раўнадзенства (20 -21 сакавiка), летняга сонцастаяння (21 -22чэрвеня), асенняга раўнадзенства (22 – 23 верасня) i зiмовага сонцастаяння (21-22 снежня).
     У народным календары блiжэй да названых дзен стаяць i адпавядаюць навагодняйтрадыцыi наступныя святы:вясною – Вялiкдзень, Пасха (нядзеля ў перыяд з 4 красавiка па 8 мая / ст. ст. з 22 сакавiка па 25 красавiка);Збор, Iзбор (нядзеляпершага тыдня пасля
Масленiцы); Аўдоцця Вясноўка (14 сакавiка / 1 сакавiка, першы дзень вясны); Казiмiру католiкаў (4 сакавiка),Благавешчанне, Звеставанне (7 красавiка / 25 сакавiка, свята прылету бусла, абрад “гуканнявясны”); i iнш.
     Летам – Купалле (раней подчас сонцастаяння, затым у адных рэгiенах 23 чэрвеня, у другiх 6 лiпеня).
     Восенню – Багач, Багатнiк, Багатуха, Другая Прачыстая, Другая спажа (21 верасня / 8 верасня,старажытнае свята заканчэння ўборкi зерневых); Сямен, на якiх выконвалi абрад“жанiцьбы комiна”(14 верасня / 1 верасня).
     Зiмою – Каляды (з 7 па 18 студзеня); Каляды ў беларусаў-католiкаў (з 25 снежня па 5 студзеня); варвары (17 снежня / 4снежня).
     Старажытныя славяне, якiя карысталiся“паганскiмi” мерамi часу, у тым лiкуi сонечна-месяцавымкалендаром,  з прыняццем хрысцiянствапрынялi юлiянскае летазлiчэнне па вiзантыйскамуўзору,алеНовы год пачыналi не з 1 студзеня,як у Рыме, а па сваейстаражытнай традыцыi – вясною,1 сакавiка. Пра гэта яскрава сведчаць валачобныя песнi:
“…Да ў тым крэсле самБог сядзiць,
                                              Каля бога ўсе святыя
                                              Шахуюцца, рахуюцца,
                                              Камуўперад наработку выходзяць.
                                              Аўдахея,первая святца, -
                                              Вясна ўсходзе…”
                                                       (Iлукстэнскi павет;
                                                               Сахараў, 1940)
     Уiншых вырыянтах валачобных песень у якасцi першага свята  года выступаюць розныя, блiзкiя да веснавога раўнадзенства:
                                             СвятыяСаракi напярод пайшлi…
                                                          (Вiцебская губерня;
                                                                         Шэйн,1887)
                                              Благавешчанька,
                                              Першасвятка
                                              Жытцорушыць…
                                                        (Дзiсенскiпавет;
                                                                Чэрны, 1895)
                                               …Першасвятца i чым заняцца.
                                               Казiмiрка–  дроўцы сячы…
                                                            (Мiерскi раен; 1970)
                                               Першасвятца – новае летца
                                              Святы Яня, боскi зданя,
                             
Узяў кмочы залатыя, адамкнуў зямлю, пусцiў расу…
                                                                 (Браслаўскi раен; 1963)
                                              А святы Барыс – ен у бога павыш,
                                              Ен канi пасе ў зяленых лугах
                                                  (Шырма, 1962).
     Гэтыя прыклады адлюстроўваюцьшматварыянтнасць язычнiцкага светаўспрымання, iмкненне прыстасаваць сваю веру да новай. У “валачобным календары” прадстаўлены ўякасцi Новага года i святы, час правядзення якiх залежыць ад становiшчанябесных свяцiл.
   Первага свята – святога Вялiкдзень,
     Свят Вялiкдзень з красным яечкам…
                                                     (Шэйн, 1874)
                                               Святы Iзбор      
                                               Упярод ступiць,
                                                Зiмку зрадзiць,
                                                Сошку ладзiць.
                                                                  (Мiерскi раен, 1972)
     Адначасова з варыянтамi валачобных песень,у якiх на першае месца ставiлiсявясновыя днi, бытавала i значная частка iх, дзе ўпамiналася зiмовае святаРажаство:
                                                Свято Ражаство
                                                Упярод пашло
                                                Новы гадок
                                                 Павеў радок
                                                                    (Лепльскi раен, 1976)
     Гiсторыя змен у каляндары, звязаны з перанясеннемсвяткавання Новага года, не простая. Рэформы натыкалiся на супрацiўленне народа, якi даражыў традыцыямiмiнулага i не прымаў душой новаўвядзеннi. Адчуваецца, што мацнейшыя веснавыя iзiмовыя традыцыi, якiя пусцiлiглыбокiя каранi ў свядомасцiнарода, не далi развiцца новай рэлiгiйнай абраднасцi ў сялянскiм побыце. Таячастка Беларусi. Што была ўфедэратыўным саюзе з Польшай, у1582 годзе перайшла на грыгарыянскi стыль. Нечаканы пераход прынес шматблытанiны i нават гора.
     9 студзеня 1584 года ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм выйшла спецыяльная грамата, што прадпiсвала адзначаць святы ў новым стылi. Прынцыпова доўга карысталася старымкалендаром унiяцтва. У 1596годзе пачынальнiкiўнiiIпацiй Пацей iКiрыла Тарлецкiзрабiлiспробу пераводу на новы стыль, але яна была няўдалай. У сваю чаргу сiнод Рэчы Паспалiтай сваiмiактамiнеаднаразова прадпiсваў меры пакарання тых, хто выкарыстоўваў старыстыль. А царскiя ўлады ў далучаныхбеларускiх землях устанаўлiвалiстары юлiянскiкаляндар iжорстка распраўлялiся з унiятамi. Цяпер беларускiя ўнiяты прыстасоўваюць свой каляндар да сучаснагалетазлiчэння (грыгарыянскагастылю), а ўкраiнскiя карытаюцца старым.
     Унiяцкi каляндар добразахоўваецца ў беларускай вуснай народнай творчасцi. Енадлюстрованы ў народных прыказках, паданнях, песнях. Больш таго, можнамераваць, што ўнiяцкае асяроддзе з яго талерантнасцю, сувязю з народам, роднай мовай магло творчаi дзейсна спрыяць уXVI – XVII стагоддзях як з’яўленнюновых вусных твораў, так iразвiццю многiх жанраў фальклору.Асаблiва гэта адносiцца да “каляндарных” жанраў: прыказак, павер’яў, паданнях,валачобных песень i iнш.
     Народная памяць любоўна зберагае як нядаўнiя,так i старажытныя вераваннi сваiх продкаў.
     Яшчэ да рэвалюцыi неаднаразова ставiласяпытанне  аб рэформе календара, бо ен небыў дастаткова дакладны, упараўнаннi з астранамiчным разыходзiўся на некалькi сутак. У 1918 годзе дэкрэтам Саўнаркома краiны перайшла на грыгарыянскiкаляндар. Згодна дэкрэту,датаю, што iшла за 31 студзеня,у тым годзе стала не 1, а 14 лютага. Прысвяткi i святынароднага календара на Беларусiсярод праваслаўных замацавалiся па старым стылi, а сярод католiкаў – па новым.Таму афiцыйны грамадзянскi Новыгод адзначаецца па новым – 31 снежня, а на большай тэрыторыi Беларусi Каляды – з 7 па 19 снежня.
     Першыя звесткi аб календары знаходзяцца ў“Астрамiравым евангеллi” (1056 — 1057).
     Лiчыцца, што першы беларускi каляндар выдадзены ў 1587 годзе, абчым засведчылi вiленскiя беларускiякалендары 20 – 30-ых  гадоў нашагастагоддзя. Магчыма, маецца на ўвазе “Календаръ римски новы”, выпушчаны ў згаданым годзе Герасiмам Сматрыцкiму Астрозе, цi што-небудзь iншае. Але, як вядома, яшчэ ў1522 годзе ў беларусаўiснавала “Малая падарожная кнiжка” – каляндар, “выложенный из греческого на русскийязык доктором Франциском с Полоцка”. У гэтым друкаванымусходнеславянскiм царкоўна-астранамiчнымкалендары, разлiчанным на 1523 – 1543 гады, побач з грыгарыянскiм летазлiчэннемдадзена i юлiянскае. Змешчаны “Псалтыр”, “Часаслоў”, некалькi канонаў, “Шасцiдневец”,  “Саборнiк”, куды ўвайшлi “Святцы” i “Пасхалiя”. У “Малой падарожнай кнiжцы” славуты Скарына для сваiх землякоў на роднай  беларускай мове тлумачыўасновы пазнання летазлiчэння.
     Хрысцiянскi каляндар адлюстрованы на многiхгравюрах скарынаўскiх выданняў.
     Новы этап у гiсторыi беларускаганароднага календара звязаны з падзвiжнiцкай дзейнасцю    фалькларыстаў    i   этнографаў    А.Багдановiча,   I. Бермана,     Е. Раманава,
Я. Чачата,   Ф.Карскага, М. Нiкiфароўскага i iнш. Янысабралi багаты матэрыял, якi адлюстроўвае шматграннае духоўнае жыцце беларускаганарода ў прыказках, прыкметах, песнях, абрадах, паданнях, гульнях, святах.
     Да рэвалюцыi Беларускiя календары з рознымi патрэбнымiзвесткамi друкавалiся ўВаршаве, Кракаве, Маскве, Петраградзе, Бярэсцi, Вiльнi, Гомелi, Гродне, Магiлеве,Менску, Полацку i iнш. Аднак сталую традыцыю iх выпуска па сутнасцi сфармiравалi выдаўцы “Нашай нiвы”. Першы выйшаў  на 1910 год у друкарнi МарцiнаКухты ў Вiльнi. Аўтары iкнулiся, каб гэтыя невялiкiя кнiжачкiсталiся карыснымi i неабходнымi асноўнаму чытачу – селянiну. Каляндар  падаваўся па месяцах у трох разделах: праваслаўным, рымска-каталiцкiм,грэка-каталiцкiм (унiяцкiм) iадпаведна на трох мовах – царкоўнаславянскай, польскай i беларускай. Ва ўнiяцкай частцы назвы свят iпрысвяткаў траплялiся прастамоўныя, у канцы змяшчалi некаторыя прыказкi: Вялiкдзень (Пасха); Ражаствосв. Iвана Хрысцiцеля(Рождество IоаннаПредтечи), i iнш. Хаця i каротка, але быў прадстаўлены яўрэйскi каляндар, штосведчыла аб дэмакратычнасцi i верацярпiмасцi ўкладальнiкаў.
     У календары змешчаны розныя цiкавыя i карысныя матэрыялы – змены фазМесяца, надвор’е, даты кiрмашоў на Беларусi i iнш. Акрамя таго, друкавалiся творы пiсьменнiкаў, фальклорныя матэрыялы, асвятлялiся палiтычныяi эканамiчныя пытаннi.
     Прыблiзна па такому прынцыпу створаны наступныявыданнi:  “Беларускi календар на 1917 год”,  “Беларускi гаспадарчы календар на 1926 год”,  “Беларускi гаспадарчы календар на 1930 год” i iнш.
    
     На станаўленне і развіццёбеларускай традыцыйнай абраднасці на працягу апошняга тысячагоддзя аказалі значныўплыў розныя рэлігійныя веравучэнні, якія, умацоўваючы свае пазіцыі ў нашымкраі, нярэдка імкнуліся абвергнуць спрадвечныя мясцовыя абрады, звычаі,вераванні і г. д., падмяняючы іх аналагічнымі новаўвядзеннямі ці падробкамі,якія грунтаваліся на ўласнай светапогляднай аснове. Але, як сведчыцьгістарычная рэальнасць, народныя традыцыі нельга наўмысна ні выжыць, ні падмяніць,ні забараніць, акрамя тых выпадкаў, калі яны свядома губляюцца і адыходзяць унябыт у этнічнай памяці, як аджыўшае і непатрэбнае звяно ў культурным укладзежыцця. Яскравым сведчаннем таму ўпартая барацьба хрысціянства з язычніцтвам,што вялася на працягу цэлага тысяча-годдзя, але, відавочна, вынікі яемалазначныя, бо яна не змагла канчаткова зламаць рэлігійныя светапоглядныяпастулаты нашых далёкіх продкаў-язычнікаў, якія так і захаваліся ў свядомасцілюдзей да нашых часоў. У сённяшнім выглядзе і язычвіцтва, і хрысціянства хутчэйутвараюць цэласную аснову культурнага здабытку нацыі.
     Хрьісціянства, павёўшы ўпартуюбарацьбу за знішчэнне язычвіцтва, выкарыстоўвала самыя розвыя метады длядасягнення сваёй мэты, ад забарон да актыўнай ідэалагічнай хрысціянізацыі народныхмас. Ужо з самага пачатку ўвядзення вовай рэлігіі хрысціянскія прапаведвікіаб'явілі язычвіцтва паганскай верай, людзей, якія ўпарта адстойвалі і абараняліверу ў сваіх дахрысціянскіх  Багоў,называлі пагавцамі, нават Багоў язычнікаў перайменавалі ў ідалаў. У 1551 годзеў шырока вядомай пастанове Стоглавага сабора язычніцкія звычаі і абрады быліасуджавы і ўвогуле забаронены.
     Трэба зазначыць, што хрысціянскіяпрапаведнікі падобныя пастановы выконвалі даволі сумленна.
     Правядзенне хрысціянскіх пастоў,калі не дазваляліся любыя ўвесяленні, гулянні, спяванні, прыпадае на двіправядзення мвогіх найбольш важвых язычніцкіх рытуальных дзён. Так,перадвелікодны сямітыднёвы пост сумяшчаецца з Гуканнем вясны, пятроўскі пост (зканца Траечнага тыдня да 12 ліпевя — дня апосталаў Пятра і Паўла) прыпадае надві Купалля, а двухтыднёвы Успенскі (спажынны) пост супадае са Спасаўскімісвяткамі.
     Але наш народ цярпліва перажываўі падобныя асуджэнні сваёй рэлігіі, і забароны, прадаў — жаючы і захоўваючытрадыцыі язычніцкіх часоў. Нават у XIXстагоддзі, калі, здавалася, хрысціянства ўжо даволі трывала “абжылося” нанашых землях як новая дзяржаўная рэлігія, тагачасны люд упарта прытрымліваўсяшматлікіх рэлігійных свят і абрадаў, якія паходзяць з язычніцтва.
     Як пацверджанне таму і сёння ўбольшасці традыцыйных абрадаў беларусаў мы знаходзім адлюстраванне якхрысціянскай, так і язычніцкай рэлігійных плыняў, зыходзячы з чаго нават ужыванненазваў многіх абрадаў і свят захавалася паралельнае: Каляды — Ражство Хрыстова,Грамніцы — Срэценне Божае, Зялёныя святкі — Тройца, Купалле — дзеньІванаХрысціцеля, Багач — Ражство Маці Божай і г. Д. Тут варта зазначыць, штопрыналежнасць гэтых свят да розных рэлігій выразва характарызуе і працягласцьіх па часе. Як вядома, у нашых продкаў-язычнікаў месцамі правядзення рытуалаў інабажэнстваў з маленнямі да Багоў і Добрых Духаў былі рошчы, гаі, узвышшы,рэкі, свяцілішчы, дзе рытуальныя святкаванні праводзіліся на працягу некалькіхдзён, а то і тыдняў. Прырода, адкрыты прастор, неабмежаваная колькасцьудзельнікаў садзейнічалі таму. Хрысціянскія ж святы і абрады — гэта храмавыяцырымоніі, якія ў большасці сваёй разлічаны на аднадзённыя ўрачыстасці імаленні. Таму ў сённяшняй цесна пераплеценай канве язычніцкай і хрысціянскайдухоўных плыняў заўсёды на час правядзення таго ці іншага язычніцкага свята прыпадаенекалькі хрысціянскіх: Каляды і Ражство Хрыстова, Васілле, Вадохрышча; Гуканневясны і Саракі, Вялікдзень, Дабравешчанне, Юр'е, Мікола; Зялёныя святкі іТройца, Духаў дзень і г. д.
     Паколькі на працягу многіхстагоддзяў у нашым краі не было адзінага і пастаяннага веравызнання, беларускінарод у большасці выпадкаў упарта прытрымліваўся спрадвечнай дзедаўскай верычасоў язычніцтва, якая хоць і забаранялася і крытыкавалася хрысціянствам ііншымі рэлігійнымі плынямі і дзяржаўнымі структурамі, але была адзіным,пастаянным і агульнавядомым на ўсёй тэрыторыі веравучэннем, якое трактаваласяняпісанымі законамі продкаў, што бытавалі і перадаваліся з пакалення ўпакаленне, як самае сакральнае, і захавалася да нашых дзён у выглядзетрадыцыйных рытуалаў, звычаяў, вераванняў і г. д.
     Падобная сітуацыя даволіпераканаўча сведчыць пра тое, што спрадвечная традыцыйная аснова і ўсё, што наёй створана, уяўляе сабой найболын устойлівае і актыўнае звяно ва ўкладзе жыццячалавека.
     Абраднасць — гэта традыцыйнаянорма паводзін, якая вынікае з гістарычнага вопыту жыцця многіх і многіхпакаленняў.
     У народным календары самыактыўны абрадавы комплекс прыпадае на вясну і восень — менавіта на тыя порыгода, калі чалавек засяваў ніву і ўбіраў яе. Такая акалічнасць невыпадковая.Пасля доўгага зімовага сну ажывала прырода, абуджалася да новага вітка жыцця маці-зямля. Думы і надзеі чалавека ў гэты часбылі прасякнуты разважаннямі аб ранняй і цёплай вясне, будучым ураджаі,спрыяльным пладавітасці зямлі,надвор'і. Але перш чым прыступіць да актыўнай сялянскай працы, трэба былодачакацца, пакуль сонейка прагрэе зямлю, ажывіць яе і адзене ў зялёны ўбор.Чалавек не жадаў быць толькі пасіўным назіральнікам і чакаць прыходу вясеннягацяпла і пачатку земляробчых работ. Ён
імкнуўся праз прызму вясенніх абрадаў, розных магічных рытуалаў звярнуцца зпросьбамі і маленнямі да Добрых Духаў і Багоў, каб наблізіць прыход вясны іабудзіць жыватворную сілу зямлі. Гуканне вясны, Саракі, Благавешчанне, Юр'е,Мікола і многія іншыя вясеннія святы і прысвяткі былі прасякнуты гэтай надзённаймарай людзей. А дачакаўшыся цяпла і засеяўшы ніву, трэба было звярнуцца і даДухаў-продкаў, каб разлічваць і на іх благаславенне і спрыянне ў паўсядзённыхсправах земляроба. Iтамунапярэдадні Духава дня, альбо Тройцы, у суботу спраўлялі духаўскія ці, як іхяшчэ называюць, траечныя, Дзяды.
     У аналагічнай паслядоўнасціпраходзіць і восеньская абраднасць, сэнс якой зводзіўся да таго, каб аддзячыцьБагоў за здабыты ўраджай і багацце ў сялянскіх засеках і каморах. Макаўе, яблычныі арэхавы Спас, Прачыстая, Багач, Пакроў вызначаюцца рытуаламі, маленнямі іахвярапрынашэннямі Багам і маці-зямлі за іх ласку і клопат пра дабрабытчалавека і шчодрыя дары сялянскай нівы. Вянцом восеньскай абраднасці зноў жабылі асяніны, ці змітраўскія Дзяды, на якіх дзякавалі Духаў-продкаў за іхсадзеянне і спрыянне ў земляробчых і гаспадарчых справах чалавека і здабьггкіна сялянскіх палях.
     Зімовы і летні перыяды, яквядома, характарызаваліся актыўнай працай людзей. Пачынаючы з Піліпаўкі і амальда Вялікадня абраблялі лён, ткалі палатно, шылі, вышывалі. Пачынаўся стойлавыперыял для жывёлы, якую штодзённа трэба было даглядаць, а таксама трымаць уцяпле жыллё, навучыць грамаце дзетак і г. д. Лета ж у сваю чаргу патрабавалаактыўнай аддачы сіл на полі, у лузе, у лесе: “Лета працуе на зіму, а зіма налета” альбо “Што ўлетку прыдбаеш, то зімой з'ясі”, — сведчыць народная мудрасць.Таму летняя і зімовая абраднасць прадстаўлена значна вузей у народнымкалендары, за выключэннем калядных (раждзественскіх) і купальскіх дзён, якія быліпрымеркаваны да перыядаў зімовага і  летняга сонцастаяння.
     Варта зазначыць і такуюасаблівасць каляндарвых абрадаў, што многія з іх характэрны толькі для пэўныхрэгіёнаў Беларусі і хутчэй захаваліся як рэлікты племянной культуры нашыхпродкаў. Так, абрад Пахаванне стралы бытуе толькі на тэрыторыі, якую насялялірадзімічы, Ваджэнне куста і Жаніцьба Пасвета — Дрыгвічы і Яцвягі, ЖаніцьбаЦярэшкі і Камаедзіца — крывічы. У кантэксце сённяшняй агульнанацыянальнайтрадыцыйнай культуры гэтыя абрады ўяўляюць сабой парэгіянальныя абрадавыя локусы,якія значна дапаўняюць і ўзбагачаюць нашу духоўную спадчыну.
     Сямейная абраднасць ахопліваенайбольш важныя вехі ў жыцці чалавека — нараджэнне, вяселле, провады ў войска,перасяленне ў новую хату, пахаванне і памінанне нябожчыка — якраз усе тыямоманты, якія былі найбольш значнымі і адказнымі, пэўнай мяжой на жыццёвымшляху. Iхоць усе яныабгрунтаваны практычнай неабходнасцю, іх змест у асноўным напоўнены клопатам абпрадаўжэнні чалавечага роду, здаровым развіцці будучага патомства. Нездарма ж ународзе кажуць: “Калі дзіця на свет прыходзіць, новы кусок хлеба родзіць”, “Бездзяцей ціха, ды на старасці ліха” ці “Дзіцятка хоць і крыва, ды бацьку з маткаюміла”.
     У беларусаў з нараджэннемдзіцяці звязаны два абрады — адведкі (адведзіны), калі сваякі і знаёмыяпрыходзілі да бацькоў немаўляткі, каб павіншаваць іх і раздзяліць іх радасць,падтрымаць маладых бацькоў слушным словам, практычным павучаннем альбоматэрыяльнай дапамогай, і радзіны (хрэсьбіны) — абрад хрышчэння дзіцяці ўцаркве або касцёле. Жаданне здароўя маці і дзіцяці, шчаслівага будучага лёсунованароджанаму ўласціва многім рытуальным дзеянням, звычаям і павер’ям, штосуправаджаюць радзінную абраднасць.
      Менавіта ў сям'і і дзецях — шчасцечалавека і яго вечнасць.
       Стварэнню новай сям'і з даўніхчасоў надавалася важвае значэнне. Па тых, хто будзе бацька і маці, яшчэ задоўгада вяселля судзілі аб лёсе будучай сям'і і яе нашчадкаў. Невыпадкова, што сяродусіх сямейных абрадаў вясельная абраднасць самая працяглая па часе. Пачынаеццаяна звычайна сватаннем, калі жаніх з двума-трыма сваякамі прыходзіў да бацькоўдзяўчыны прасіць яе рукі. Атрымаўшы згоду на выданне дачкі, праз тыдзень-два збіралісяна заручыны, дзе сустракаліся родзічы жаніха і нявесты, і ўжо пасля такогазнаёмства і згоды двух родаў на маючы адбыцца шлюб дамаўляліся аб часеправядзення вяселля, якое звычайна гулялі некалькі дзён. Заканчваліся жбеларускія вясельныя абрады пярэзвамі, калі на працягу тыдня, а то і больш, госці маладога і маладойзапрашалі адзін аднаго да сябе ў госці.
     Провады навабранцаў у войска таксама напрацягу апошніх стагоддзяў выліліся ў характэрны для гэтай падзеі абрад, якіхутчэй быў выкліканы заклапочанасцю родных і бацькоў аб вяртанні будучагасалдата жывым і здаровым да роднай хаты, у сваю сям'ю.
     Беларускі абрад провадаў на армейскую службускладаецца з некалькіх рытуалаў, такіх, як паездка навабранца з роднымі ў храм,дзе за яго здароўе   служылі   абедню,  развітанне   з   аднавяскоўцамі  —   абход  будучым салдатам  родных  і знаёмых у сваёй вёсцы, якія яму зычыліхутчэйшага вяртання дадому, а старэйшыя людзі, бывалыя салдаты дзялілісясакрэтамі вайсковага жыцця,  вечар-провады,   што   спраўлялі  за   дзень   да ад'езду на зборны пункт, на якім будучагавоіна аплаквалі і благаслаўлялі “чэсна служыць Айчыне”, надзялялі грашыма ірэчамі “на дарогу”, а таксама провады непасрэдна ў дзень адпраўлення    з  сваёй   хаты,   калі  родныя   рабілі   шматлікія рытуалы і магічныя дзеянні, “каб хлопец жывым  і здаровым вярнуўся назад”.
    Перасяленнеў новую хату атрымала назву — улазіны альбо ўваходзіны, для якіх характэрнырытуалы, накіраваныя на шчаслівае і заможнае пражыванне пэўнай сям'і на новыммесцы.
     Смерць    была   канчатковай    мяжой    зямнога  існавання  чалавека.   Жалоба   і  пашана,   з   якой  праводзяць у апошні шлях нябожчыка,  —  гэта своеасаблівая  даніна павагі і  ўдзячнасці за  пакінуты ім след на зямлі,сярод людзей.
      Беларускія жалобныя абрады складаюцца з двух частак— пахавання памёршага і памінальных дзён аб ім: траціны, шасціны, саракавіны іг. д. Па вераваннях беларусаў, пахаванне — гэта провады чалавека “на той свет”,дзе ён прадаўжае сваё бясконцае і вечнае існаванне ў выглядзе Духа-продка із'яўляецца апекуном свайго родуісям'і.
     Як бачым, традыцыйная абраднасцьбеларусаў складаецца з характэрных рытуальных цыклаў, якія адлюстроўваюцьспрадвечны ўклад жыцдя людзей, культуру іх быту, светапоглядную аснову. Iхоць каляндарныя і сямейныя абрады вельмістаражытныя па сваім паходжавні, аднак да сённяшніх дзён яны не страцілімэтавай накіраванасці і прызначэння ў народным жыцці, здолелі захаваць у сабеадну з цікавейшых старонак народнага побыту, нашай вацыянальнай культурнайспадчыны.
     Калядныя святы займаюцьасобнае  месца сярод іншых свят народнагакалендара. З гэтымі святамі нашы продкі звязвалі свае надзеі на шчаслівае жыццеу будучым годзе, на багаты ўраджай і дабрабыт сям’і, на перамогу лета надзімой, цяпла – над холадам, святла – над цемрай.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Причины и условия преступлений в пограничных войсках
Реферат Построение группового корректирующегоий кода объёмом 9 слов
Реферат Особенности развития банковской системы России 2
Реферат Christianity And Abortion Essay Research Paper The
Реферат Клиника и лечение трихомониаза у мужчин (Доклад)
Реферат психологічні засади оптимізації формування мотивації досягнення успіху у дітей дошкільного та мо
Реферат Нефтегазовый комплекс: анализ и прогнозы
Реферат Облік і аналіз розрахунків з постачальниками покупцями різними дебіторами та кредиторами
Реферат Сын, достойный своей матери
Реферат Джордано Бруно. Герметическая традиция и ренесансная магия
Реферат Литература - Анестезиология и реаниматология (гомеостаз у хирургических
Реферат Talk Radio Essay Research Paper In Talk
Реферат Статус Центрального банка Российской Федерации и вопросы его реализации
Реферат База данных о детях
Реферат Административные правонарушения в области налогового права