Реферат по предмету "Культура и искусство"


Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XVII-XVIII стагоддзяў

Развіццёкультуры Беларусі ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў

Змест
 
1. Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XVII – XVIIIстагоддзяў
1.1 Літаратура
1.2 Жывапіс
1.3 Скульптура
1.4 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Спіс выкарыстаных крыніц
 

1. Развіццёкультуры Беларусі ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў
У пераходныперыяд ад сярэдневечча да новага часу сфарміраваўся беларускі тып рэнесанснайкультуры, узніклі перадумовы для станаўлення сучаснай беларускай мовы,літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчага мастацтваў. Рэнесансная культура ўрэчышчы еўрапейскага працэсу саступіла месца культуры барока, якая раскрыласяна Беларусі ў дзвюх разнавіднасцях – усходнеславянскай, якая сфарміравалася нааснове сінтэзу мясцовай культуры і заходнееўрапейскага ўплыву і чыстайзаходнееўрапейскай, носьбітамі якой на Беларусі былі каталіцкія ордэны. Значныўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. аказалі рэлігійныяпрацэсы (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная ўнія), пазнейшы эканамічнызаняпад і палітычны крызіс.
1.1 Літаратура
На мяжы паміжгуманістычным Адраджэннем і культурай барока сфарміравалася творчасць СімяонаПолацкага і тэарэтыка літаратуры і красамоўства, новалацінскага польскага паэтаМ.Сарбеўскага. У беларускай літаратуры таго перыяду летапісны жанр саступаемесца новым напрамкам: публіцыстыцы, палітычнай сатыры, паэзіі,гісторыка-мемуарнай літаратуры. Пад уплывам рэфармацыі і контррэфармацыіз’яўляюцца публіцыстычныя творы С. Буднага, В. Цяпінскага, П. Скаргі, І. Пацея,М. Сматрыцкага, Л. Карповіча, братоў Зізаніяў. Адметнымі ўзорамі мемуарнайлітаратуры становяцца дыярыўшы – свецкія дзённікі. Прыкладам можа служыць«Дзённік» наваградскага падсудка Федара Еўлашоўскага (1546-1616),«Дыярыўш» А. Філіповіча (1597?-1648), якія ярка апісваюць скандальныяі трагічныя падзеі гісторыі Бацькаўшчыны. У другой палове XVII-ХVIII стcт.мемуарыстыка становіцца шматмоўнай. Вялікую цікавасць выклікаюць уласныяўспаміны аб шматлікіх падарожжах наваградскай лекаркі Саламеі Пільштыновай(Русецкай). Да ранняй эпісталярнай спадчыны адносяцца «Допісы»аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага (1530-1587), у якіх аўтар пішааб пагранічным жыцці, аб планах Івана ІV у адносінах да ВКЛ.
Таленавіты вучоныі публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч М. Сматрыцкі (1577-1633) больш вядомысваім сучаснікам як пісьменнік-палеміст, аўтар шматлікіх твораў, сярод якіхвылучаецца «Фрынас» (1610), дзе пісьменнік выступае супрацьакаталічвання і прыняцця царкоўнай уніі. За выданне гэтага твора быўпрыгавораны да турэмнага зняволення другі пісьменнік-публіцыст, педагог,царкоўны дзеяч, адметны прадстаўнік аратарскай прозы Лявонцій Карповіч (1580-1620).
З канца ХVІ ст. уеўрапейскай літаратуры і мастацтве вылучаецца стыль барока, які бярэ сабе наўзбраенне каталіцкая царква ў барацьбе з рэфармацыйнымі плынямі. Ёнхарактарызуецца кантраснасцю, параднасцю, рухавасцю формы, апеляцыяй дапачуццяў, супярэчлівасцю, метафарычнасцю. У літаратуры гэта праяўляецца ўз’яўленні «высокай» паэзіі, адметным прадстаўніком якой становіццапаэт і драматург, кнігавыдавец, асветнік і грамадскі дзеяч С. Полацкі(1629-1680). Найбольш значнымі яго творамі сталі зборнікі паэтычных твораў«Ветроград многоцветный» і «Рифмологион». Новай длябеларускай паэзіі стала палітычная сатыра («Прамова Мялешкі»,«Ліст да Абуховіча»), якая высвятляе заганы тагачаснага грамадства.
Значную ролю ўкультурным жыцці грамадства ў гэты час стаў адыгрываць тэатр. Адным з першых наБеларусі стала батлейка – народны лялечны тэатр, вядомы яшчэ з ХVІ ст. Яерэпертуар складаўся з 2 частак – кананічнай і свецкай. Прадстаўленне гэтагасвоеасаблівага «тэатра аднаго акцёра» складалася з песень, танцаў, дыялогаўі маналогаў. У ХVІІ ст. з развіццём школьнай адукацыі і драматургіі асобую ролюнабывае школьны тэатр. У ім ставіліся п’есы як рэлігійнага і гістарычнагазместу, так і інтэрмедыі – кароценькія п’ескі на беларускай ці польскай мове,пантамімы, танцы, што выконваліся паміж дзеямі спектакля. Вядомы 24 дэкламацыіС. Полацкага, напісаныя ім для тэатраў брацкіх школ. Галоўным героем інтэрмедыйстаў разумны і дасціпны беларускі селянін. У 1787 г. на змену традыцыйнайшкольнай інтэрмедыі прыходзяць першыя драмы, напісаныя на беларускай народнаймове – «Камедыя» К. Марашэўскага і «Лекар міжволі» М.Цяцерскага.
У ХVІІІ ст.адметнай з’явай культуры становіцца прыгонны тэатр, трупа якога складаласяпераважна з залежных сялян. Рэпертуар першага з іх – Нясвіжскага – складаўсяпершапачаткова з 16 п’ес і оперных лібрэта Ўршулі Францішкі Радзівіл. У другойпалове ХVІІІ ст. З’яўляюцца прыватныя тэатры ў Слоніме, Гародні, Шклове,Ружанах і інш. Пры іх утрымліваліся музычныя капэлы, аркестры. Для падрыхтоўкіартыстаў оперы і балета ствараліся балетныя школы (у Слоніме, Слуцку). На стогод раней, чым на Захадзе, на Беларусі пачалі скарыстоўваць у афармленніспектаклей павільёны. У 70-я гады ХVІІІ ст. працаваў «плавучы тэатр»на Агінскім канале. Беларускія акторы складалі аснову труп сталічных, у тымліку Варшаўскага, тэатраў.
У другой паловеХVІ ст. барочны стыль пачынае ўсталёўвацца ў беларускай архітэктуры. Першымтворам гэтага стылю стаў нясвіжскі касцёл Божага цела – езуітаў (архітэктар –італьянец Я.М. Бернардоні (1554-1593)), прататыпам якога стаў рымскі храм ІльДжэзу. Увогуле, стыль барока ў беларускай архітэктуры меў некалькі этапаўсвайго развіцця.
1-ы этап – ранні(канец ХVІ – першая палова ХVІІ ст.) характарызуецца пошукам формаў, стратайабарончых функцый; паступовым пераходам замкавага дойлідства ў палаца-замкавае.У культавым дойлідстве фарміруецца базілікальны тып храма з бязвежавым, апазней з двухвежавым фасадам (касцёлы езуітаў у Гародні, дамініканцаў уСтоўбцах).
2-гі этап – сталы(другая палова ХVІІ ст. – 1730-я гады) стабілізацыя 2-вежавай базілікі,павелічэнне колькасці ярусаў вежаў, пластычная насычанасць фасадаў(Мікалаеўская царква ў Магілёве). Распаўсюджваецца палацава-сядзібнаебудаўніцтва (комплексы ў Нясвіжы, Слоніме, Гародні, Воўчыне). Для іх характэрнаП-падобная кампазіцыя з анфіладай, парадным дваром, багатым дэкорам фасадаў іінтэ’ераў.
3-ці этап – позні– у культавай архітэктуры – «віленскае барока» (1730-я – 80-я гг.).Важную ролю ў развіцці гэтага адметнага для нашых зямель напрамку адыграладзейнасць Я.К. Глаўбіца. Стыль вызначаецца пластычнасцю аб’ёмаў, маляўнічасцюсілуэта, стромкімі шмат’яруснымі ажурнымі вежамі, фігурнымі франтонамі,багаццем архітэктурнага дэкору (уніяцкі Сафійскі сабор у Полацку, Спаскаяцарква ў Магілёве, ратуша ў Віцебску).
У культавымдраўляным дойлідстве фарміруюцца адметныя традыцыі на Палессі і паўночнымусходзе. Палессе прадстаўлена 2 групамі храмаў, – яруснай кампазіцыі здвух-трох шатровымі вярхамі і асіметрычнымі падоўжанымі кампазіцыямі з вежай нагалоўным фасадзе. Паўночна-ўсходняя традыцыя характарызуецца высокімі зрубамі,завершанымі двухсхільнымі дахамі ці шатрамі.
Пасля падпісанняЛюблінскай уніі (1569) уплыў Польшчы на беларускую культуру становіцца ўсёбольш значны. Беларуская мова паступова выцясняецца, а ў 1696 г. сойм прымаепастанову аб ужыванні ў дзяржаўным справаводстве выключна польскай мовы. Упачатку ХVІІІ ст. былі зачынены амаль усе брацкія школы і друкарні. Укнігавыданні пачала пераважаць лацінка. Асноўным носьбітам беларускай мовызастаўся народ. Пашыралася паланізацыя і акаталічванне краю.
З апошняй чвэрціХVІІІ ст. на беларускіх землях пачынаюць распаўсюджвацца ідэі Асветніцтва –антыфеадальнай буржуазнай ідэалогіі перыяду станаўлення капіталістычныхадносін. Яна сцвярджала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці грамадства,асобы і дзяржавы. Асаблівымі рысамі беларускага Асветніцтва можна назвацьадсутнасць рашучага рэвалюцыйнага і матэрыялістычнага характару, арыентацыю навырашэнне сялянскага пытання; носьбітамі ідэй асветніцтва сталі дваранства ідухавенства. Беларуская літаратура ў гэты час развіваецца марудна; для яехарактэрны полілінгвістычны характар.
У Еўропе яшчэ зканца ХVІІ ст. пачынаецца працэс секулярызацыі жыцця, што вылілася, перш заўсё, у пераходзе школьнай адукацыі з-пад кантролю царквы пад апеку дзяржавы. У1773 г. ў Рэчы Паспалітай быў ліквідаваны ордэн езуітаў. Гэта супала з пачаткамрэформы ў сферы адукацыі – стварэннем Адукацыйнай камісіі. Яна імкнуласяўсталяваць поўны кантроль над усёй сістэмай асветы ў краіне. Прадугледжваўсясвецкі характар, шматпрадметнасць і 3-ступенчатасць сістэмы адукацыі:(парафіяльныя акруговыя і падакруговыя школы, Галоўная школа ВКЛ – былаяВіленская езуіцкая акадэмія). Але запланаванае адукацыйнай камісіяй не былоправедзнна ў жыццё, гэтаму супрацьстаяла каталіцкае духавенства, феадалы ірэаліі часу – падзелы Рэчы Паспалітай. Ідэі Асветніцтва паўплывалі на творчасцьфілосафа К. Лышчынскага (1634?-1689), які напісаў трактат «Аб неіснаваннібога», г. Каніскага (1717-1795), І. Капіевіча. Да прац, што ўтрымліваліідэі свецкага развіцця навук, адносяцца работы філосафаў К. Нарбута і Б.Дабшэвіча, матэматыка і астранома М. Пачобута-Адляніцкага, гісторыка А.Нарушэвіча. Ідэі французскіх асветнікаў прапагандавалі прыдворныя тэатры.
Становішча культурыбеларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай было вельмі няпростым. Скончыўся«залаты век», узмацніўся польскі ўплыў. Носьбітамі сапраўдыбеларускай мовы, культуры, традыцый сталі сяляне і гарадскія нізы.
1.2 Жывапіс
З перыядуXVII-XVIII стст. захавалася нешмат помнікаў жывапісу ў параўнанні з колькасцюстворанага ў тыя часы. Але і тое, што захавалася, гаворыць аб усебаковымразвіцці гэтай галіны мастацтва.
Манументальныжывапіс – фрэскі. З архіўных матэрыялаў вядома пра роспіс фрэскамі шматлікіхправаслаўных і ўніяцкіх храмаў мясцовымі майстрамі (касцёлы распісваліпераважна замежныя майстры). Так, у XVII ст. былі распісаны Петрапаўлаўскаяцарква ў Мінску, цэрквы ў Оршы, Магілёве, Віцебску. У XVIII ст. распісаліправаслаўныя храмы ў Слаўгародзе (Прапойску), Чачэрску, уніяцкія – Сафію ўПолацку (адстроена Я.Глаўбіцам і Б.Касінскім ў 1738-1750-я гг.) іКрыжаўздвіжанскую царкву Жыровіцкага манастыра (мастак Шаталовіч, 1772 г.) ііншыя.
Каталіцкіякасцёлы ў XVII-XVIII стст. афармляліся ў стылі барока, які з’явіўся на Беларусіна прыканцы XVI ст. Тыповыя рысы барока – дэматэрыялізацыя плоскасці сцяны,любоў да вычварнасці, “разарваных” архітэктурных форм, пышнасці, тэатральнасці,знешняй эфектнасці. Сярод найбольш яскравых прыкладаў – афармленне касцёлаўфранцысканцаў у Гальшанах, езуітаў у Нясвіжы (XVII ст.), касцёла св. Станіславаў Маглёве (1765 г., мастак Пятро Паўлоўскі). У роспісах касцёлаў мастаківыкарыстоўвалі кампазіцыі вядомых заходнееўрапейскіх мастакоў. У другой паловеXVIII ст. у архітэктуры і афармленні некаторых помнікаў выразна назіраюцца рысыкласіцызму (размалёўка касцёла Тадэвуша ў Лучаі).
Іконапіс наБеларусі адчуў на сабе ўплыў заходнееўрапейскіх і візантыйскіх тэндэнцый, алеўсё ж характарызавалася захаваннем нацыянальных традыцый, выпрацоўкай асабістыхпрынцыпаў. У выніку сінтэзу розных напрамкаў фарміруецца асабістая іканапіснаяшкола (канчаткова – у ХVІІІ ст.), прадстаўленая адметнымі магілёўскай,палескай, полацка-віцебскай, гарадзенскай, слуцка-мінскай плынямі. Длябеларускага іканапісу характэрна спалучэнне сімвалізму выяўленчай мовы звострахарактарным тыпажом, дакладнасць перадачы дэталяў.
Гістарычныя ўмовы(Люблінская і Брэсцкая ўніі) і ўплыў заходнееўрапейскай культуры паспрыялітаму, што ў іконапіс пранікаюць рэалістычныя пачаткі. Помнікам першай паловыXVII ст. “Маці Боская Адзігітрыя” з Жыткавіч і “Ілья” з Крычава ўласцівы адыходад іканапіснай манеры пісьма, увядзенне арнаментыкі і дэкаратыўнага афармленняполя абразоў драўлянымі накладкамі з “каменнямі”. Такім чынам, абразыпераўтвараліся ў “карціны з рамамі”, што сведчыць пра разбурэнне канонуіконапісу на Беларусі. Яшчэ больш перадавыя памкненні прасочваюцца ў творчасціневядомага мастака з Маларыты (“Праабражэнне” 1648г., “Пакроў” 1650 г.,“Успенне” 1652 г.) і Пятра Яўсеевіча з Галынца, які напісаў ікону-карціну“Нараджэнне Маці Боскай” (1649 г.). Мастак рэалістычна напісаў магілёўскіпейзаж за кратамі акна, бытавыя рэчы, уласцівыя сваёй эпохе.
У помнікахсярэдзіны – другой паловы XVII ст. мастакі інтэнсіўна ўводзяць у свае творыархітэктурны і ландшафтны пейзаж, персанажы апранаюць у адзенне сваёй эпохі.Прыклады – “Маці Боская Адзігітрыя Баркалабаўская” з Быхава (1659 г.),“Уваскрасенне – Сашэсце ў пекла” з Чачэрска (1678 г.).
У помніках XVIIIст. іконы яшчэ больш паходзілі на помнікі свецкага жывапісу, што выявілася ўперадачы прасторы, архітэктурных дэталях, размяшчэнні фігур “Аўраамій іМеркурый Смаленскія”, “Пакланенне вешчуноў” (1723-1728 гг.), а ў помнікахсярэдзіны стагоддзя з’яўляюцца элементы барока, адчуваецца блізкасць дафальклору, але некаторыя помнікі гавораць пра зніжэнне ўзроўня прафісійнагамайстэрства мастакоў. Іканапісцы як і раней, у асноўным паўтаралі традыцыйныяіконаграфічныя схемы, захаванне якіх перашкаджала канчатковаму разрыву зсярэдневяковым светапоглядам.
Партрэтнаемастацтва ў XVII-XVIII стст. развівалася пад уплывам шляхецкага светапогляда,згодна якому шляхціц – былы “сармат” – з’яўляецца гаспадаром дзяржавы і жыцця,ен жа павінен праславіць свой род, сям’ю. Пахаванне члена роду пераўтвараласява ўрачысты рытуал, у якім асобае месца займаў трунны пахавальны партрэт. Гэтасадзейнічала шырокаму развіццю мастацтва партрэта. Вялікія партрэтныя калекцыізбіраліся ў магнацкіх рэзідэнцыях у Нясвіжы і Слуцку, Ружанах, Слоніме, Гродна,Свіслачы і інш., з іх бралі прыклад і шляхціцы. З партрэтаў рабіліся шматлікіякопіі для родзічаў.
З XVI ст. наБеларусі пад уплывам заходнееўрапейскага мастацтва партрэты пісалі алеем напалатне, адначасова пераймаліся прыёмы малявання. У XVII ст. назіраеццазасваенне традыцый мастацтва Фландрыі і Галандыі. Яны выяўляюцца ў партрэтахЯнуша Радзівіла, Аляксанра Астрожскага, Альбрэхта Станіслава Радзівіла(апошняму ўласцівы і рысы іспанізму).
У XVII-XVIIIстст. з’яўляюцца новыя тыпы і формы партрэтаў – арыстакратычны, рэтраспектыўныз багатым антуражам, пакаленны ці пагрудны (шляхецкі ці мяшчанскі), партрэты ўлатах рыцарскага тыпу, партрэт вучонага і пахавальны. Кожны з іх захоўваў свойканан, што сведчыць пра цесныя сувязі з іконапісам. Шырока ў XVII-XVIII стст.распаўсюдзіліся так званыя “сармацкія партрэты”. Назва звязана з уяўленнямішляхты аб сваім паходжанні ад ваяўнічых сарматаў, якія пакарылі землі Ўкраіны,Беларусі, Польшчы і Літвы. Асобы на іх былі апранутыя ў старадаўнія касцюмы,маляваліся ўсе атрыбуты ўлады, якімі валодала асоба, гербы. Партрэт выконваўфункцыю сацыяльную ў большай ступені, чым эстэтычную. Таму асоба падавалася безідыялізацыі – гэта быў бясстрасны і дакладны партрэт. У стылі “сармацкага”выконваліся парадны, рыцаркі і трунныя партрэты магнатаў і заможнай шляхты.Прыклады – “Партрэт Канстанціна Астрожскага” (пач. XVII ст.), “Партрэт КшыштафаВесялоўскага” (1636 г.), “Партрэт Міхаіла Казіміра Паца” (другая палова XVIIст.) і інш. Партрэты выконвалі як запрошаныя майстры, так і мясцовыя. Вядомымастак з Вільні Іаган Шрэрэр (XVII ст.), невядомы мінскі майстар напісалі ў1676 г. “Партрэт Анджэя Завішы”. Жывапісцы з Полацка стварылі галерэю партрэтаўвыкладчыкаў Полацкай езуіцкаў калегіі, лепшы сярод іх – “Партрэт МікаэляКвіена, прафесара старажытных усходніх моў”. У 1783 г. для Радзівілаў іхпрыдворным мастаком Юзафам Ксаверыем Гескай быў створаны “Партрэт СтаніславаАўгуста Панятоўскага”. У вогуле, на развіццё мастацтва Беларусі XVIII ст.аказалі вялікі ўплыў прыдворныя мастакі саксонскіх курфюрстаў (адначасова ікаралёў Рэчы Паспалітай) з Дрэздэна, дзе працавала вялікая колькасць мастакоў зФранцыі і іншых заходнееўрапейскіх краін.
Такім чынам,беларускія майстры партрэтнага жывапісу перапрацоўвалі здабыткізаходнееўрапейскай культуры і захоўвалі мясцовыя асаблівасці, самабытнасць.
У XVII-XVIIIстст. у адпаведнасці з пануючымі стылямі развівалася пластыка. Барока ўархітэктуры, скульптуры, разьбе, лепцы на Беларусі пратрымалася ўсе XVII і трычвэрці XVIII ст. і набыло лакальны характар, мясцовыя асаблівасці (густызаказчыкаў, традыцыі мясцовага народнага мастацтва).
1.3 Скульптура
Скульптуравыкарыстоўвалася ў афармленні касцёлаў, праваслаўная царква яе не прымала.Яскравае ўяўленне аб ансамблі ранняга барока дае алтар касцёла ў Будславе(1643-1651 гг.). У алтарнай скульптуры канца XVII ст. адбываецца ўзмацненнебарочных матываў (“Распяцце” Казіміруса Круповіча, 1696 г.). У сярэдзіне XVIIIст. скульптура нярэдка выконвалася пад светлы мармур, ці наадварот, уся фігурапакравалася пазалотай, пасярэбранню, акрамя твару і рук (статуі з Гродна,Кобрына, Шарашова.
У свецкайскульптуры шырока распаўсюдзілася мемарыяльная скульптура – надмагіллі.Устанаўленне помніка ў храме гаварыла пра наяўнасць на Беларусі новага,гуманістычнага светапогляду. Надмагіллі вядомы з XVI ст., выконвалісязамежнымі, часцей італьянскімі майстрамі. З XVII ст. вядомы надмагіллі ўНясвіжы (1608 г. і 1616 г.), у Крамяніцы (1623 г.), у Гальшанах, Вільне.
У XVIII ст. унадмагіллі пачынаюць укампаноўвацца маляўнічыя партрэты. У мемарыяльнайскульптуры Беларусі сустракаюцца амаль усе вядомыя тыпы надмагілляў, выкананыяна высокім мастацкім узроўні, яны сведчаць аб вялікіх поспехах мастацтвапартрэта.
У разбе сярэдзіныXVII ст. адбыліся значныя змены, звязаныя з засваеннем раней невядомых матываўі выкарыстоўваннем вялікай колькасці невядомых раней інструментаў. Беларускіямайстры творча перапрацавалі барочную разьбу, яны зрабілі яе высокай, аб’ёмнай.Найбольш выдатныя помнікі – гэта шматярусныя іканастасы, характэрныя толькі дляправаслаўных і ўніяцкіх храмах. Новы, беларускі, “ачышчаны ад каталіцызму”варыянт разьбы майстры прынеслі ў Маскву, дзе майстры ведалі толькі плоскую“фражскую” разьбу. Славу беларускім майстрам у Маскве стварыў палац цара ўКаломенскім (1667-1668 гг.) і шэраг іканастасаў для маскоўскіх манастыроў ісабораў (Новадзявочы манастыр 1683-1686 гг.). У XVIII ст. у перыяд сталагабарока адбываецца “абміршчэнне”, што праяўляецца ў скарачэнні радоў іканастасу,у больш стрыманым іх афармленні. Павышаная ўвага ўдзяляецца царскім варотам.Адначасова некаторыя помнікі гавораць аб прыкметным зніжэнні прафісійнагамайстэрства рэзчыкаў, як і ў іканапісе – рэлігійнае мастацтва не здольна былопаказаць перадавыя тэндэнцыі эпохі.
1.4 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
XVII-XVIII стст.– гэта перыяд найвышэйшага росквіту і, у XVIII ст., заняпадка беларускагарамяства. Рамеснік у той час – гэта не проста вытворца рэчаў, неабходных угаспадарке. Рамеснік – гэта перш за ўсё мастак, кожная рэч павінна быць“шэдэўрам”, па нашаму – помнікам мастацтва. У гэтым сэнсе вядучым рамяствомбыла ювелірная справа, і беларускія майстры дасягнулі ў ёй значных поспехаў. Напрацягу адзначанага перыяду ў шматлікіх гарадах Беларусі і ў Вільні дзейнічаліцахі залатароў і сярэбранікаў, а колькасць майстроў (па архіўных дадзеных)дасягала 1700 чалавек. Асноўнымі замоўцамі залатароў з’яўляліся заможныяфеадалы і царква – як каталіцкая, так праваслаўная і ўніяцкая.
Майстры хутказасвойвалі дасягненні заходнееўрапейскага мастацтва і адначасова захоўвалітрадыцыйны канон. Іх спалучэнне адрознівае нацыянальную мастацкую школубеларускіх майстроў-залатароў і сярэбранікаў XVII-XVIII стст. У многіхзахаваўшыхся помніках пачатку XVII ст. назіраюцца моцныя рысы Рэнесанса іготыкі, але хутка пануючым стылем стала барока, асноўнай прыкметай якога быўсакавіты раслінны арнамент. Беларусы перанялі таксама кветкавы арнамент, якінарадзіўся ў галанскіх майстроў у 1650-1660-я гг. і хутка стаў пануючым ва ўсёйЕўропе. У помніках сталага барока (другая палова XVII ст.) асабліванатуралістычна прачаканьваюцца цюльпаны, макі, гваздзікі, нарцысы, півоні,ландышы. У гэтай традыцыі выконваюцца рызы – барэльефныя накладкі, “адзенне”абразоў (прыклад – рыза алтарнай карціны ў Камаях). Адзін з асноўных матываўсталага барока – акант – з’яўляецца ў помніках з 1666 г. (пацір з Ружан).
Этапнымі творамі,што сведчаць аб авалоданні мясцовымі майстрамі новымі прыёмамі чаканкі, якоеяны спалучаюць з ліццём, гравіроўкай і павышаным рэльефам, з’яўляецца абраз“Маці Боская Адзігітрыя” са Слуцка, крыж Дзісенскага брацтва (1673 г.) і аправаЕвангелля з Урэчча. Яны вызначаюцца багаццем каларыту, дасягнутагаразнастайнасцю тэхнік: праразной чаканкай, чэрню, ліццём па форме, гравіроўкай,філігранню. Мясцовыя майстры стварылі свой, лакальны варыянт барочнагамастацтва. Яго ж яны перанеслі ў Маскву, куды пад час вайны 1654-1667 гг. былінасільна вывезены ўсе рамеснікі з беларускіх гарадоў, якія ўяўлялі хоць нейкуюкаштоўнасць. У Маскве майстры працавалі ў Аружэйнай і Сярэбранай палатах нарускага цара і з’яўляліся яго асабістай маёмасцю. Моцны ўдар нанесла залатарнайсправе і Паўночная вайна – шмат вырабаў з золата і срэбра было выкрадзена падчас нашэсця швецкага і рускага войскаў.
Пасля Паўночнайвайны барока ўступае ў апошнюю стадыю развіцця. У інтэр’ерах, як і ў пластыцы,у 1730-1775 гг. пануе ракако. Да найбольш выразных помнікаў гэтага стылюадносяцца рыза абраза “Маці Боская Адзігітрыя Смаленская” майстра Пятра Сліжыка(г. Дзісна, 1774 г.). Прыкметы ракако – павышаная дэкаратыўнасць і вычварнасцьформ, любоў да с-падобных завіткоў. У арнаментыцы з’яўляецца ракавіна, якая ідала назву гэтаму стылю. Пад канец XVIII ст. з’явіліся сымптомы новага стылю –класіцызму (яшчэ ў сімбіёзе з барока).
Буйныя заказызалатары атрымлівалі не толькі ад царевы, але і ад феадалаў: гетманскія булавы,жэзлы, парадныя шаблі “карабелы”, паясы, залаты і сярэбраны посуд, нават фігурыдванаццаці апосталаў (Нясвіж, сховішча Радзівілаў). У выкананні некаторыхпрадметаў майстры вымушаны былі архаізаваць іх выгляд, што адпавядаласветапогляду шляхты, тэорыі яе сармацкага паходжання.
Вялікую ролю ўафармленні царкоўных і свецкіх інтэр’ераў, адзення магнатаў, шляхты і іх бытуадыгрываў не толькі мастацкі метал, але і іншыя віды дэкаратыўна-прыкладногамастацтва: кераміка, фаянс, шкло, скура, саломка, тканіны, вышыўка, аплікацыя,шпалеры.
Вялікаераспаўсюджанне ў XVII-XVIII стст. атрымала кафля. Па тэхніка-матэрыяльныхадзнаках яна дзеліцца на тэракотавую (“чырвоную” – XVI-XVII стст.), манахромнуюрэльефную і паліхромную рэльефную (XVI-XVII стст., асобныя прыклады ў XVIIIст.) і распісную (XVIII ст.). У афармленні кафлі выкарыстоўвалі геаметрычныяматывы, кветкі, расліны, фрукты, птушак, жывёл, гербы, выявы людзей, бытавыяжыцейскія і біблейскія матывы, тэксты. Кампазітнае афармленне, названае“паўлінава вока” з’яўляецца ўласна беларускім вынаходніцтвам. Рамеснікіцаніннай справы так сама былі выведзены ў Маскву, дзе іх прадукцыя карысталасявялікім попытам (кафляныя печы). Там беларускія майстры Ігнат Максімаў зКопысі, Сцяпан Іваноў з Мсціслава адраджаюць традыцыю дэкарыроўкі фасадаўцэркваў пліткамі (Барысаглебская царква ў Гродна на Каложы, XII ст.). Кафлявыкарыстоўвалася і ва ўнутраным аздабленні храмаў.
У інтэр’ерахмагнацкіх і шляхецкіх палацаў канца XVIII ст. асаблівая ўвага ўдзяляеццашпалерам, дыванам, мэблі, люстэркам, люстрам. На фаянсавых мануфактурах уСвержані (з 1738 г.), Целяханах (з 1778 г.) ствараліся фігуркі шляхціцаў,кафля, садовыя вазы, падсвечнікі – прадукцыя ішла на ўпрыгожванне палацаў.Вялікі попыт на вырабы са шкла прывёў да з’яўлення шкляных мануфактур уНалібоках (1717 г.), Урэччы (1732 г.), Мышы 1736 г.), Ільі (1767 г.), Гродна(1770 г.) і іншых месцах. Найбольш вялікімі былі першыя дзве. Асартымент гэтыхмануфактур дасягаў 100 назваў, у Ўрэччы ўпершыню ў Рэчы Паспалітай пачалірабіць люстэркі вельмі добрай якасці. Наогул, адметная рыса гэтых радзівілавыхмануфактур – высокі ўзровень гравіроўкі і шліфоўкі.
Важная роля ўбыце, касцюме феадалаў, афармленні інтэр’ераў належыла вырабам ткацтва,вышыўцы, карункам, шпалерам і дыванам. Каштоўны матэрыял па арнаментыцы тканін,карункаў, вышавак, цясьмы, стужак даюць творы жывапісу і скульптуры XVII-XVIIIстст.
У XVII ст.пачынаецца вытворчасць бязворсавых дываноў (кілімаў) у Мядзелі, Мінску, Слуцку,Магілёве, Шклове, Полацку і ворсавых дываноў у Слуцку. У наступным, XVIII ст.была наладжана вытворчасць разнастайных відаў шаўковых, залотных тканін(адамашак, атлас, паўатлас, аксаміт і інш.), шаўковых і залотных карункаў(край, аграмант, прошва), набіванкі. У вышыўцы пачалі выкарыстоўваць новыяматэрыялы і тэхнічныя прыёмы – шклярусы, перламутр, бліскаўкі. Вышыўкавыконваецца біццю і каніцеллю.
Найбольш магутнымцэнтрам ткацтва на Беларусі быў Слуцк, менавіта там і была ў 1730-1750-я гг.адкрыта (перанесена з Нясвіжа) так званая “персіярня” – мануфактура па вырабупаясоў. Запрошаны майстар Ян Маджарскі выпрацаваў строгую і гарманічнуюструктуру пояса новага тыпу, за якім засталася назва – “слуцкі пояс”.
У XVIII ст. уткацтве былі дасягнуты вельмі вялікія поспехі – асвоены новыя прывазныяматэрыялы, найскладанейшыя тэхналогіі (нават вопытны французскі ткачвыпрацоўваў у дзень не больш 10 см. узорнага палатна) і арнаментыка. У Беларусібылі створаны буйныя мануфактуры.
У XVIII ст.шпалеры і дываны вырабляліся ў Гродна, Слоніме і Карэлічах. Апошніяадрозніваліся найбольш высокім мастацкім і тэхнічным узроўнем. На шпалерахадлюстроўвалі партрэты, канкрэтныя эпізоды з жыцця магнатаў, якія ўслаўлялі іхподзвігі (“Бітва пад Славечнам” ткачыхі Марыі Кулакоўскай). Часам шпалерыдасканала капіравалі картыны вядомых еўрапейскіх мастакоў. Выдатныя помнікідэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі XVII-XVIII стст. паказваюць, што янызаймаюць такое ж пачэснае месца, як жывапіс і пластыка. Удэкаратыўна-прыкладным мастацтве відаць станаўленне і развіццё нацыянальнайшколы, якое адбывалася на базе культуры папярэдняга перыяду.

Спіс выкарыстаныхкрыніц
 
1. Мысліцелі і асветнікі Беларусі:Энцыклапедычны даведнік. Мн.: БелЭн, 1995. 672 с.
2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У6 т. Т. 1-5; Т. 6. Кн. 1-2. Мн.: БелЭн, 1993-2003.
3. Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi:курс лекцый / Шымуковiч С.Ф.– Мн., 2005. – 235 с.
4. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыякультуры Беларусі. Мн.: Экаперспектыва, 1996. 453 с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Способы производства и методы модификации резиновой смеси для производства сальника реактивной штанги с целью уменьшения себестоимости и увеличения производительности
Реферат Япония - архипелаг передовых технологий
Реферат План реконструкції підприємства Дніпропетровське обласне комунальне підприємство Облпаливоq
Реферат Средства и системы контроля доступа на объекты охраны
Реферат Структурні елементи цифрової системи передачі інформації
Реферат Структурный синтез D-элементов и лестничных arc-схем
Реферат Международная защита социальных прав женщин
Реферат I общая характеристика основной образовательной программы (ооп)
Реферат Определение рыночной стоимости бизнеса ООО Фокус
Реферат Понятие и виды субъектов трудового права
Реферат Учет износа и аренды основных средств.
Реферат Теория фигур: тропы
Реферат Good Man Is Hard To Find By
Реферат Метод непрерывных испытаний. Графический метод. Испытания на ремонтопригодность
Реферат Международно-правовые нормы в области охраны товарного знака и их имплементация в законодательство АР