Реферат по предмету "Культура и искусство"


Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi

Культурнае і духоўнае жыццё БССР
 

ЗМЕСТ
 
1. Станаўленнеі развіццё сістэмы адукацыі ў 1920-х гг.
2. Палітыкабеларусізацыі
3. Узмацненнеадміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры
4. АдносіныСавецкай улады да рэлігіі і царквы
5. Вынікі«культурнай рэвалюцыі» у БССР у 30-гг. ХХ ст. Дасягненні і супярэчнасці
6. Асноўныядасягненні адукацыі, навукі, мастацкай культуры ў 50-80-я гг. ХХ ст.
7. Зменыў духоўным жыцці народа ў канцы 1980-х гг.
Спіс выкарыстаныхкрыніц
 

1. Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў 1920-хгг.
Уліку важнейшых задач, якія паўсталі перад ЦК КПБ(б) і ўрадам БССР паслязаканчэння савецка-польскай вайны, з’яўлялася раз-віццё адукацыі на беларускаймове, ліквідацыя непісьменнасці і мала-пісьменнасці сярод дарослаганасельніцтва, падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў. У новым 1921/1922 навучальнымгодзе амаль 60 % школьнікаў прыступіліся да заняткаў.
Уадпаведнасці з пастановай урада ад 16 лютага 1922 г., у рэспубліцы ўводзілася сістэма адукацыі, паводле якой асноўным тыпам навучальнай установырабілася працоўная сямігадовая школа для дзяцей 8-15 гадовага ўзросту. Алебольшай папулярнасцю карысталася пачатковая, чатырохкласная школа, дзенавучалася 75 % усіх дзяцей.
Памеры аднаўлення народнай гаспадаркі ўзрастала фінансаванне сістэмы асветы.Пачынаючы з 1923 па 1929 гг. бюджэтныя расходы ўзраслі з 5, 4 да 35, 2 млнруб., а колькасць школ павялічылася да 6 300. Асноўную іх масу – каля 80 % –складалі пачатковыя школы, меншую частку – 14, 6 % – сямігадовыя. Агульнуюсямігадовую і пэўную прафесійную адукацыю давалі школы рабочай і сялянскай моладзі,школы павышанага тыпу і фабрычна-заводскія школы.
Наркаматасветы БССР скіроўваў значныя сілы і сродкі для лік-відацыі непісьменнасці імалапісьменнасці дарослага насельніцтва. На месцах гэтую працу ўзначалілігубернскія і павятовыя надзвычайныя камісіі па барацьбе з непісьменнасцю, а таксамаячэйкі створанага ў 1924 г. таварыства «Далоў непісьменнасць». Але, нягледзячына створаныя ўрадам і грамадствам умовы, большая частка непісьменных невыказвалі вялікай цікавасці да навучання.
Увыніку за пяць год з 1921 па 1926 гг. агульны ўзровень пісьменнасці грамадзянБССР узросту з 9 па 49 гадоў узняўся толькі на палову працэнта – з 52, 6 да 53,1 %. Каб памяняць сітуацыю да лепшага, з 1926 г. уводзілася абавязковае навучання для дзяцей ва ўзросце 9-11 гадоў. Пункты па ліквідацыі непісьменнасцізабяспечваліся беларус-камоўнымі настаўнікамі і падручнікамі Б. Тарашкевіча іЯ. Лёсіка. Узросшы дабрабыт насельніцтва таксама спрыяў павышэнню ягокультурных запытаў. У выніку за адзін толькі 1929/1930 навучальны год лікпунктыскончыла 169 тыс. чал., больш, чым за ўсе папярэднія гады разам.
Сістэмуўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі складалі аб’яд-наныя блізкія па профіліабо рэарганізаваныя тэхнікумы. За 1921-1930 гг. іх колькасць вырасла з 11 да35, а студэнтаў з 873 да 7 475. Кам-плектаванне сярэдніх і вышэйшых навучальныхустаноў адбывалася па прынцыпе сацыяльнага паходжання і партыйнасці навучэнцаў.Так, у 1930 г. доля рабочых і сялян сярод студэнтаў складала 86,8 %, з якіх 2,5 з’яўляліся камсамольцамі, а 35 % камуністамі. Палова студэнтаў атрымоўваластыпендыю ў 25 руб.
У 1930 г. выкладчыцкі корпус, які павялічыўся за 10 год са 162 да 737 чал., усваёй масе (70%) мелі з вышэйшую адукацыяю.
Увыніку палітыкі беларусізацыі, да канца 1920-х гадоў з 35 тэх-нікумаўрэспублікі 22 з’яўляліся беларускамоўнымі. Таксама існавалі яўрэйскія,польскія, рускія і латышскія тэхнікумы. З 15 678 выпускні-коў 6 616 атрымалідыпломы настаўнікаў, 3 912 – тэхнікаў, будаўні-коў, транспартнікаў; аграномаў,1 963 – медыцынскіх работнікаў, 1 797 – аграномаў, ветэрынараў, 719 –работнікаў культуры, 674 – эканамістаў.
Уканцы 1920-х наркам асветы БССР падпісаў пастанову аб увядзенні завочнай іэкстэрнальнай формаў навучання.
У 1919 г. у Горках адкрылася першая вышэйшая навучальная ўстанова – земляробчыінстытут, пазней рэарганізаваны ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Уснежні 1920 г. у Мінску адкрыўся політэхнічны інстытут, але ўжо ў 1922 г. ён быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі.
Заснаваны30 кастрычніка 1921 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсі-тэт складаўся змедыцынскага і грамадскага факультэтаў, на якіх ву-чылася 1 250 студэнтаў.Першым рэктарам БДУ быў вядомы маскоў-скі навуковец – прафесар У. Пічэта, апершым дэканам факультэта грамадскіх навук – У. Ігнатоўскі.
Занятківялі 14 прафесараў, 49 выкладчыкаў і асістэнтаў. У 1922 г. пачаў працу педагагічны факультэт. Пасля вылучэння з факультэта грамадскіх навук (1925)факультэтаў права і гаспадаркі ўніверсітэт стаў выпускаць эканамістаў іюрыстаў. Усяго да 1926 г. з яго сцен выйшла 247 педагогаў, 175 урачоў, 119эканамістаў і 117 юрыстаў. У 1931 г. на базе педагагічнага і медыцынскагафакультэтаў БДУ быў адкрыты, адпаведна, педагагічны і медыцынскі інстытуты.Акрамя гэтых трох устаноў, спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй рыхтавалі Віцебсківетэрынарны інстытут, Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія, Мінскі камуністычныўніверсітэт.
Прыкамплектаванні ВНУ захоўваўся класавы падыход, Так, у чэрвені 1924 г. былі выключаны «класава чужыя» і «палітычна непісьменныя» студэнты, якія склалі 30 % ад усіхнавучэнцаў. Каб забяспечыць перавагу ў студэнцтве класава блізкіх элементаў,Савецкая ўлада пайшла на стварэнне рабочых факультэтаў (рабфакі), куды набіралірабоча-сялянскую моладзь для падрыхтоўкі да навуання ў ВНУ.
Уцэлым працэс фарміравання новай сістэмы адукацыі ў БССР адбываўся паспяхова.Арганічна спалучаючыся з беларусізацыяй, ён у значнай ступені паспрыяў развіццюнацыянальнай культуры.
2. Палітыка беларусізацыі
Аднымз важнейшых напрамкаў дзейнасці РКП(б) пасля перамогі над унутранняйконтррэвалюцыяй і замежнай інтэрвенцыяй увасобілася ў нацыянальнай палітыцы.Працэс рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў у БССР у 1920-х гг. набыў назву «беларусізацыя».Яе ініцыятарамі выступілі члены ўрада БССР А. Чарвякоў (старшыня ЦВК і СНК), А.Бурбіс (наркам замежных спраў), У. Ігнатоўскі (наркам асветы), З. Жылуновіч(член ЦВК) і іншыя. У 1922 г. у мэтах вывучэння гісторыі і культуры беларускаганарода і распрацоўкі навуковай тэрміналогіі яго мовы быў створаны Інстытутбеларускай культуры (Інбел-культ) пад старшынствам мовазнаўцы С. Некрашэвіча Я.Лёсік узначаліў курсы беларусазнаўства, адкрытыя пры Наркамаце асветы БССР.
Аднымз асноўных накірункаў ажыццяўлення беларусізацыі стаў перавод сістэмы навучанняна беларускую мову. У 1922 г. на яе перайшла каля чвэрці ўсіх школ, а ў астатніхбеларуская мова была абавязковай для вывучання.
Патрэбыў навуковай, вучэбна-метадычнай і мастацкай літаратуры сталі забяспечваццаДзяржаўным выдавецтвам.
Важнымпалітычным і практычным крокам урада БССР на шляху да ўздыму нацыянальнайкультуры з’явілася амністыя былых праціўнікаў Савецкай улады – В. Ластоўскага,І. Краскоўскага, А. Смоліча, А. Цвікевіча і інш. і іх прыцягненне да творчайпрацы
Неабходнасцьперамен да лепшага ў нацыянальным пытанні ўсведамлялі беларускія камуністы,якія ў сакавіку 1923 г. на сваім VІІ з’ездзе пастанавілі спрыяць развіццю беларускаймовы і культуры і заклікалі партыйцаў узначаліць гэтую працу. Сама праграманацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага адраджэння ў БССР былаабвешчана на Ліпеньскім (1924) Пленуме ЦК КПБ. Яе практычная рэалізацыя пачалаадлік з пастановы ЦК КПБ(б) ад 15 ліпеня таго ж года «Аб практычных мерапрыемствахпа правядзенню нацыянальнай палітыкі», якая прадугледжвала: па-першае, развіццёнацыянальнай культуры, перавод школ, ВНУ на беларускую мову, развіццё беларускайлітаратуры, вывучэнне гісторыі Беларусі і г. д.; па-другое, карэнізацыю –вылучэнне беларусаў на кіруючыя партыйныя, савецкія, прафсаюзныя пасады;па-трэцяе, перавод справаводства ўсіх партыйных, дзяржаўных, грамадскіх устаноўна беларускую мову. У прыватнасці, за адзін год належала перавесці апараты ЦВК,СНК, наркамаў асветы і земляробства; за 2 гады – ДПУ, юстыцыі, сацыяльнагазабеспячэння, пошты і тэлеграфа; а усіх астатніх устаноў – за 3 гады.
Умэтах неадкладнага ажыцяўлення нацыянальнай палітыкі, атрымаўшай назву«беларусізацыя», адмыслова створаная камісія на чале з А. Хацкевічам пачаласваю дзейнасць з пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы.
Паводледекрэту ЦВК (люты 1924), беларуская, руская, яўрэйская (ідыш) і польская мовыабвяшчаліся роўнымі. Беларускай надаваліся функцыі мовы зносін паміж рознанацыянальныміўстановамі. Справаводства таксама пераводзілася на беларускую мову. Важныяўрадавыя дакументы друкаваліся на чатырох мовах: агульнасаюзнага значэння – набеларускай і рускай; грамадска-палітычныя (пасведчанні і інш.) – на беларускайі адной з трох іншых моў.
Закожным грамадзя-нінам захоўвалася права звяртацца ў любую ўстанову на роднаймове і на ёй жа атрымаць адказ. Гэтае палажэнне было зафіксавана ў КанстытуцыіБССР 1927 г. і ў адпаведнасці з ім, выкладанне ў школах рэспубліках адбываласяна 8 мовах. Але асаблівых поспехаў дасягнула ўтварэнне беларускамоўных школ.Ужо ў 1926/1927 навучальным годзе чатырохгадовыя складалі 85, 3 %, сямігадовыя– 66, 6 % і іх колькасць штогод узрастала. У тэхнікумах колькасцьстудэнтаў-беларусаў павялічылася з 45 да 68 % і гэтая тэндэнцыя назіралася даканца 1920-х. ггю Адпаведна ў педагагічных тэхнікумах і інстытутах рыхтавалісябеларускамоўныя кадры.
Умесцах кампактнага пражывання нацыянальных меншасцяў ствараліся іх нацыянальныяшколы – польскія, яўрэйскія, украінскія Пры гэтым, у нацыянальных школахбеларуская мова з’яўлялася абавязковым прадметам. У педагагічных тэхнікумах іінстытутах адкрываліся факультэты з польска- або яўрэйскамоўным навучаннем.
Вялікіўклад у стварэнне беларускай школы ўнеслі народныя камісары асветы БССР У.Ігнатоўскі і (з 1926)А. Баліцкі.
Здзяйсненнекурсу на беларусізацыю ў сістэме асветы прывяло да таго, што ўжо ў 1925–1926гг. з агульнай колькасці школ 76% былі беларускімі, а ў 1932 г. – ужо звыш 90%. У гэтыя ж гады каля 60% ся рэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноўтаксама пе-райшлі на беларускую мову.
Студзеньскі(1925) Пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў узяць актыўны ўдзел у беларусізацыі падлозунгам «Уся КП(б)Б павінна гаварыць на беларускай мове». Асабістыпрыклад паказвалі першыя сакратары ЦК: рускія А. Асаткін-Уладзімірскі і А.Крыніцкі, украінец М. Гамарнік. Вынікам гэтай працы сталася тое, што ўжо ў 1927 г. каля 75% кіруючых кадраў добра валодалі беларускай мовай.
Моцнымімпульсам у развіццё беларусізацыі зрабілася вяртанне ў 1924 і 1926 гг. да БССРтэрыторый, населеных беларусамі.
Адначасоваважным напрамкам беларусізацыі стала так званая «карэнізацыя» – вылучэнне наадказныя партыйныя, савецкія, прафсаюзныя пасады. Яе ажыццяўленне выклікаласянеабходнасцю ва ўстараненні дыспрапорцыі паміж колькасцю тытульнай (карэннай)нацыі і яе прысутнасцю ў кіруючых структурах, дзе пераважалі яўрэі, рускія іінш., але ніяк не беларусы. Паводле перапісу 1926 г. апошнія складалі сярод сельскага насельніцтва 89, 1%, гарадскога – 40 %.
Гэтаестановішча стала паступова змяняцца да лепшага. У 1927 г з агульнай колькасці членаў местачковых Саветаў беларусаў ужо наліч-валася 53, яўрэяў – 40, 5,палякаў – 2, 2, рускіх 2, 5 %. У гарадскіх Саветах (адпаведна) 45, 1, 30, 6, 2,5, 14, 5 %. Колькасць беларусаў – кіраўнікоў акруг і раёнаў дасягнула 48 %.Яшчэ большай была доля беларусаў у апараце СНК (старшыня Я. Адамовіч) і ЦВК(старшыня А. Чарвякоў).
Палітыкабеларусізацыі выклікала творчы ўздым ва ўсіх галінах жыццядзейнасці грамадства.Не толькі беларусы, а практычна ўсе нацыянальнасці, якія пражывалі ў рэспубліцы,выкарысталі прадастаўленыя ЦК УКП(б) і ЦК КПБ(б) урадам БССР магчымасці дляўтварэння нацыянальных Саветаў, навучальных і навуковых (нацыянальныя аддзелы ўАкадэміі навук) устаноў, літаратуры, тэатра, друку. Цэнтрам навуковай думкі ў 1920 г. з’яўляўся Інбелкульт. У 1926 г. на яго базе была заснавана Акадэмія навук БССР на чале з У.Ігнатоўскім. Упершыню для студэнтаў сталі распрацоўвацца падручнікі па гісторыіБеларусі, геаграфіі Беларусі, мастацтвазнаўстве, эканоміцы.
Да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў, якія ўвасобіліся ў развіцціасветы, краязнаўства, літаратуры, тэатра, кіно, у пашырэнні сферы выкарыстанняі павышэнні статусу беларускай мовы; уздыме творчай самадзейнасці беларускаганарода. Нягледзячы на пераважаўшую большасць вясковага насельніцтва, беларусыўжо не з’яўляліся сялянскай нацыяй: яны прысутнічалі ва ўрадзе, у яго мясцовыхструктурах. Беларуская мова зрабілася сапраўды дзяржаўнай: на ёй друкаваласяасноўная маса афіцыйных і іншых матэрыялаў, цэнтральныя і мясцовыя выданні. І,галоўнае, яна зрабілася мовай аднаго народа, які жыў не толькі ў вёсцы, а ўпасёлку і горадзе.
Характэрна,што афіцыйна беларусізацыі ніхто не скасоўваў, тым не менш, многія з тых, хтоўкараняў яе, стаў абвінавачвацца ў нацыя-налдэмакратызме. У чэрвені 1929 г. адпаведны даклад камісіі ЦК УКП(б) на чале з В. Затонскім па выніках праверкі ажыццяўлення нацыянальнайпалітыкі ў БССР быў накіраваны І. Сталіну.
Умэтах барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам адбылася замена партыйнага кіраўніцтваБССР: замест А. Крыніцкага першым сакратаром ЦК КП(б)Б быў прызначаны К. Гей.Практычная частка яе ўскладалася на старшыню ДПУ Р. Рапапорта. Неўзабаве ўМінску была сфабрыкавана „нацдэмаўская, контррэвалюцыйная, антысавецкая арганізацыя“– „Саюз вызвалення Беларусі». Пасля яшчэ дзвюх хваль рэпрэсій былі фізічназнішчаны больш за 100 навукоўцаў (у тым ліку 26 акадэмікаў і 6членаў-карэспандэнтаў) АН БССР, выкладчыкаў БДУ, больш за 200 пісьменнікаў.Існавала пагроза арышту і славутых песня-роў Я. Коласа і Я. Купалу.
Усістэме адукацыі адбыўся пэўны адкат з беларускай мовы. Так, да канца 1930-хгг. усе 22 ВНУ і амаль усе з 95 тэхнікумаў БССР ізноў перайшлі на рускамоўнуюсістэму выкладання.
Нягледзячына згортванне беларусізацыі і знішчэнне нацыя-нальнай інтэлігенцыі, наступствыгэтай палітыкі былі вельмі вялікімі. Важнейшымі з праяў таго сталі ўмацаванненацыянальнай свядомасці і нацыянальнай кансалідацыі беларускага народа.
3. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ўсферы культуры
Памеры ўмацавання бальшавікамі дзяржаўнай улады ўсе партыі і грамадскіяарганізацыі мусілі здзяйсняць сваю працу з ведама савецкіх органаў. Пасляз’яўлення ўказа ЦВК РСФСР ад 12 чэрвеня 1922 г., усе творчыя аб’яднанні мусілі зарэгістравацца ў НКУС. Рэгістрацыі падлягала нават Беларуская асацыяцыяпралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП), створаная па ініцыятыве камуністаў.
Дадатковымрычагом кантролю іх дзейнасці служыла створанае ў лістападзе 1922 г. падкантрольнае партыі і ДПУ Галоўнае ўпраўленне па справах літаратуры і выдавецтваў БССР(Галоўлітбел). Найважнейшай яго задачай з’яўлялася недапушчэнне распаўсюджаннява ўсіх відах і жанрах літаратуры матэрыялаў з крытыкай кампартыі бальшавікоў іСавецкай улады. У разгар барацьбы з царквой у друк не прапускаліся мастацкіятворы з упамінаннем рэлігійнай тэрміналогіі.
Тэатральнаемастацтва таксама знаходзілася ў полі зроку савецкіх і партыйных органаў. 19лістапада 1926 г. п’еса Я. Купалы «Тутэйшыя» адразу ж пасля прэм’еры былавыключана Галоўлітам з рэпертуару БДТ-1 за недабразычлівыя ў дачыненні Савецкайулады акцэнты. Драматург Ф. Аляхновіч, які ў лістападзе 1926 г. прыехаў з Польшчы і паступіў на працу ў БДТ-2, праз два месяцы быў арыштаваны і як «польскішпіён» асуджаны на 10 год турэмнага зняволення.
Неўзабавепры Галоўліце ўзнікла адмысловая структура – Галоўная рэпертуарная камісія. Уадпаведнасці з пастановай ЦК КП(б)Б ад 17 снежня 1928 г. «Аб выніках дыскусіі па тэатральных пытаннях» было прынята рашэнне ўзмацніць прысутнасць набеларускай сцэне твораў іншых нацыянальнасцей СССР і ў першую чаргу рускай. Неўзабавез’явіліся перакладзеныя на беларускую мову «Мяцеж» Дз. Фур-манава, «Разлом» Б.Лаўранёва, «Браненосец 14–69» У. Іванова).
Здругой паловы 1920-х гг., калі ва ўсесаюзным маштабе сфера культуры пачала пераўтвараццаў адзін са сродкаў пабудовы сацыялізму, дзейнасць усіх творчых аб’яднанняўмусіла зрабіцца больш скаардынаванай. З гэтай нагоды ў лістападзе 1928 г. ЦК КП(б)Б правёў працу па згуртаванні ўсіх 8 літаратурных аб’яднанняў у Беларускі саюзпісьменнікаў. Класававыхаваўчая функцыя новай арганізацыі выбягала з пастановыЦК КП(б)Б (1928)»Аб беларускай літаратурна-мастацкай і тэатральнай крытыцы»,але рэальна Саюз беларускіх пісьменнікаў (старшыня М. Клімковіч) аформіўся толькіў 1932 г.
У 1933 г. пачаўся працэс аб’яднання ўсіх жывапісцаў, графікаў, скульптараў. Адчленаў «Усебеларускай асацыяцыі мастакоў», «Рэвалюцыйнай арганізацыі мастакоўБеларусі», суполкі «Прамень» патрабавалі пастаноўкі іх творчасці на ўзровеньдасягненняў у індустрыялізацыі і стварэння такой самай «Магнітабудоўлімастацтва». Так, высокую ацэнку грамадскасці набылі карціны І. Ахрэмчыка «Другіз’езд РСДРП» і «Вызваленне БССР ад белапалякаў», а таксама карціна Ак-сельрода«Начальнік палітаддзела МТС».
Утой самы час творы М. Філіповіча, А. Грубэ, Я. Мініна, А. Астаповіча і інш.,якія пасвойму бачылі прызначэнне мастацтва, рэзка крытыкаваліся. У выніку сярод40 дэлегатаў І з’езда мастакоў Беларусі, які адбыўся ў снежні 1938 г., з былых творчых аб’яднанняў засталося толькі 8 чалавек. Першы мастацкі форум скончыўсяўтварэннем Саюза мастакоў БССР пад старшынствам І. Рубінштэйна.
З-засваёй малалікасці беларускія кампазітары не стваралі ўласных творчых саюзаў,але і яны ўжо не былі самастойнымі ў сваёй творчасці. Іх лёс быў вырашаны 22ліпеня 1933 г. адмысловай, пад грыфам «строга сакрэтна» пастановай ЦК КП(б)Б«Аб стварэннi аўтаномнай сэкцыi кампазiтараў пры Аргкамiтэце Саюзапiсьменнiкаў». У 1934 г. абраны на I Усебеларускай канферэнцыі кампазітараўАргкамітэт распачаў працу па ўтварэнні творчага саюза, якая скончылася толькі ў 1938 г. Першым старшынёй Саюза кампазітараў быў абраны вядомы беларускікампазітар-песеннік Ісак Любан. Як і ў іншых творчых аб’яднаннях, тут таксамазнаходзіліся «ворагі народа», «двурушнікі» і г. д. Так, Міколу Равенскага засупрацоўніцтва з „нацдэмам» У. Дубоўкам выключылі з Саюза і звольнілі зкансерваторыі.
Такімчынам, замест самастойных творчых аб’яднанняў, у СССР, у тым ліку і БССР, быліствораны адзіныя Саюзы пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў Па сутнасці, усеяны ператварыліся ў дзяржаўныя структуры. Ідэалагічным прызначэннем такіхкрэатур з’яўлялася выкараненне нацдэмаўшчыны і ўдасканаленне ідэйнай апрацоўкінасельніцтва мастацкімі сродкамі, праз метад сацыялістычнага рэалізму.
Азначаныясаюзы падлягалі пільнаму кантролю з боку партыйных (Галоўліт) і савецкіх (НКУС)органаў. Зразумела, што прыналежнасць таго ці іншага творцы да Саюзаўпісьменнікаў, мастакоў і г. д. не гарантавала яму прызнання і асабістай бяспекі.Індывідуальная творчасць аўтараў была вельмі абмежаванай. Дзякуючы саюзам, усевіды мастацтва з’яўляліся падкантрольнымі партыйным органам і былі ахопленысістэмай дзяржаўнага заказу, якая вызначала тэматыку і праблематыку будучыхшэдэўраў сацыялістычнага рэалізму.

4. Адносіны Савецкай улады да рэлігіі і царквы
Усталяванаябальшавікамі дыктатура пралетарыята, акрамя ін-шага, прадугледжвала знішчэнневарожых ім арганізацый і ідэалогій, у тым ліку – царквы і рэлігіі. У асноветакой палітыкі знаходзілася левацкае ўяўленне аб царкве як контррэвалюцыйнайсіле і рэлігіі як «опіуму для народа». Тая палітыка знаходзілася ў рэчышчызадач сацыялістычнага будаўніцтва, абапіралася на ўсю моц дзяржаўнага апарату іздзяйснялася ў трох узаемаабумоўленых напрамках – эканамічным,агітацыйна-прапагандысцкім, аператыўна-адміністрацыйным і рэпрэсіўным.
Умэтах падрыву эканамічнай базы цэркваў, паводле дэкрэта аб зямлі ад 26кастрычніка 1917 г. і Палажэннем аб зямельных камітэтах ад 12 снежня 1917 г., яны пазбаўляліся зямельнай і іншай маёмасці як пастаяннай крыніцы даходаў. У адпаведнасці здэкрэтам аб дзяржаў-ным шлюбе і метрыкацыі ад 18 снежня 1917 г., у царквы адбіралася права рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану. 23 студзеня 1918 г. СНК выдаў дэкрэт «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы», яшчэ раз пацвердзіўшыпераход зямель і нерухомасці да дзяржавы. Пасля пастановы Наркамата юстыцыіРСФСР ад 20 ліпеня 1920 г. «Аб ліквідацыі мошчаў ва ўсерасійскім маштабе»парэшткі Е. Полацкай, А. Неўскага, С. Раданежскага, С. Сароўскага і інш.пераста-лі быць аб’ектамі пакланення веруючых і крыніцамі даходаў царквы.
Падчас масавага голаду у Паволжжы і іншых паўднёвых раёнах краіны 23 лютага 1922 г. ЦВК РСФСР у мэтах набыцця за мяжой хлеба галадаючым і насення для засеву палёў ЦВК прыняўпастанову аб канфіскацыі часткі царкоўных рэчаў. У выніку было канфіскавана 33пуды 32 фунты золата, 23 997 пудоў 23 фунты срэбра, 35 670 штук брыльянтаў і іншых каштоўнасцяў. У БССР гэту працу ўзначаліла камісія на чале з А.Чарвяковым, якая перадала ў фонд дапамогі галадаючым больш за 30 пудоў срэбра,каля 100 грамаў золата, 45 брыль-янтаў (32 карат), 52 каштоўных камянёў і інш.
У1920-х для патрэб памяшканняў пад школы для ліквідацыі непісьменнасціадбывалася рэквізіцыя памяшканняў сінагог. Акрамя та-го, сінагогіпераабсталўваліся пад жыллё, фабрычныя памяшканні, сталовыя, музеі. Будынакмінскай харальнай сінагогі быў аддадзены пад тэатр. Яшчэ больш массавай з’явайстала перадача ў 1930-я гг. хрысціянскіх храмаў пад зернесховішчы, майстэрні,архівы і інш.
Пачатакагітацыйна-прапагандысцкай кампаніі супраць царквы і рэлігіі быў пакладзеныпастановай ад 11 снежня 1917 г. аб перадачы справы выхавання і адукацыі здухоўнага ведамства ў народны каміса-рыят асветы. Гэта датычыла і яўрэйскіхнавучальных устаноў – хедэраў і іешываў. Тым самым ствараліся перадумовы дляпрыпынення рэлігійнага ўздзеяння на маладое пакаленне і адначасова – дляатэістычнай прапаганды, аб чым, у прыватнасці, сведчыў дэкрэт СНК ад 23студзеня 1918 г. «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы», у адпаведнасціз якім Расія пераўтваралася ў свецкую краіну.
Паводлепастановы Наркамата юстыцыі РСФСР ад 20 ліпеня 1920 г. «Аб ліквідацыі мошчаў ва ўсерасійскім маштабе», многія ракі з парэшткамі былі публічнаўскрыты, каб прадэманстраваць хлусню святароў аб «нятленнасці святых».
НаБеларусі пачатак антырэлігійнай агітацыі і прапаганды знайшоў увасабленне ўдэманстрацыях, скіраваных супраць іўдаізма і сінагогі. Так, у кастрычніку 1920 г. у Віцебску, калі веруючыя адзначалі самае вялікае свята Йом-Кіпур («Судны дзень»), мясцовыябальшавікі і камсамольцы разам з членамі прабальшавіцкіх арганізацый (Яўрэйскаясекцыя РКП(б), Камбунд, Югендбунд) дэманстратыўна заняліся нарыхтоўкай дроў длячыгункі. У 1923 г. такі ж «йомкіпурнік» ад-быўся ў Мінску, дзе камсамольцыналадзілі маніфестацыю пад лозун-гам «Далоў равінаў і папоў».
Напачатку 1920-х гг. намаганнямі моладзі стала ўкараняцца так званая «чырвонаяабраднасць». Вечарам 6 студзеня 1923 г. у Мінску адбыліся «камсамольскіякаляды» – тэатралізаванае шэсце, якое мусіла сімвалізаваць аджытасць рэлігіі іяе непатрэбнасць моладзі. Замест вянчанняў, маладажонам рэкамендавалі ладзіць«чырвоныя вяселлі», а замест хрэсьбін – «акцябрыны». Так, у 1925 г. у БССР адбывалася каля 300 «акцябрын» і 80«чырвоных вяселляў штомесяц». У яўрэйскі побыт стала ўкраняцца «чырвонаеабразанне».
Прызнанымцэнтрам і асноўным рупарам антырэлігійных ідэй стала газета «Безбожник», якуюрэдагаваў старшыня Антырэлігійнай камісіі Е. Яраслаўскі. У 1925 г. ён узначаліў усесаюзнае таварыства – «Саюз бязбожнікаў». Першапачаткова вынікі дзейнасцігэтай грамадскай арганізацыі былі слабымі. Сітуацыя памянялася, калі задачы сацыялістычнагабудаўніцтва запатрабавалі актывізацыі атэістычнай прапаганды. З гэтай нагоды ІІз’езд Саюза бязбожнікаў, які сабраўся 11–15 чэрвеня 1929 года ў Масквеперайменаваў сваю арганізацыю ў «Саюз ваяўнічых бязбожнікаў» і вызначыў яголозунг: “Барацьба з рэлігіяй – гэта барацьба за сацыялізм».
Празгод, у 1930 г. колькасць членаў саюза вырасла з 465 тыс. да 3, 5 млн. За гэты жчас колькасць членаў саюза ў БССР узрасла больш чым у пяць разоў і дасягнула 42тыс. чал. У 1931 колькасць членаў дзіцячай арганізацыі «Юных ваяўнічыхбязбожнікаў СССР» дасягнула 2 млн. У 1931 г. у СССР працавала звыш 3 000 бязбожных ударных брыгад, звыш 100 бязбожных ударных цэхаў і заводаў, каля 300бязбожных калгасаў.
Партыйнаяканферэнцыя, што адбывалася ў Маскве з 30 студзеня па 4 лютага 1932 г., паставіла на мэце: да 1934-1935 гг. – усё насель-ніцтва, і ў першую чаргу – моладзь ахапіцьантырэлігійнай прапаган-дай; да 1935-1936 гг. – ліквідаваць апошнія малітоўныядамы, да 1936-1937 г. канчаткова выдаліць рэлігію з ужытку людзей.
Аператыўна-адміністрацыйнынапрамак антырэлігійнай палітыкі бальшавікоў аформіўся яшчэ пасля грамадзянскайвайны. Як паказаў вопыт, агітацыя і прапаганда мела поспех, калі янаабапіралася на сілу зброі, таму восенню 1922 г. у сістэме ЦК РКП(б) была створана Антырэлігійная камісія. Асноўным яе прызначэннем з’яўлялася арганізацыя сіл ісродкаў на барацьбу супраць царкоўных арганізацый і іх уплыву на грамадства.Практычнае ажыццяўленне гэтай барацьбы (аператыўная работа, вышук, вярбоўка,арышты і г.д.) ускладалася на – начальніка аддзела ДПУ СССР Я. Тучкова, а агульнаекіраўніцтва – на Е. Яраслаўскага. У працы брала ўдзел уся партыйна-савецкаяэліта.
Знешнегэта дзейнасць павінна была выглядаць як натуральная праява клопату Савецкайулады аб маральным здароўі людзей, вызваленне іх ад царкоўных забабонаў. Насправе ўжо першыя вынікі працы Антырэлігійнай камісіі адбіліся надэстабілізацыі ўнутрацаркоўнага жыцця РПЦ. Так, работнікі ДПУ падтрымалі групуініцыятараў так званага «абнаўлення Царквы», якія не прызнавалі ўлады Патрыярхаі дамагліся яго ізаляцыі ў Данскім манастыры, што прывяло да расколу ў РПЦ. Даканца 1922 г. абнаўленцам належала ўжо 20 тыс. з 30 тыс. храмаў. 29 красавіка 1923 г. царкоўная ўлада перайшла да створанага абнаўленцамі Свяшчэннага Сінода.
Карыстаючысярасколам, мітрапаліт Мінскі і Тураўскі Мельхісэ-дэк у ліпені 1922 г. дамогся ўтварэння аўтаномнай Беларускай права-слаўнай царквы (БПЦ). На 1 чэрвеня 1927 г., у БССР налічвалася 1 110 праваслаўных прыходаў, з якіх 300 лічыліся абнаўленчымі, а ўсе астатнія– «ціханаўскімі». З ведама ДПУ ў жніўні 1927 г. у Мінску адбыўся з’езд дэлегатаў БПЦ з мэтай утварэння царкоўнай аўтакефаліі. У выніку, да канца 1927 г. у беларускіх епархіях (без уліку старааб-радцаў) дзейнічалі тры плыні праваслаўных вернікаў:411 прыходаў ціханаўцаў, 344 – аўтакефалістаў і 305 – абнаўленцаў. Зумацаваннем у 1927 г. улады намесніка памерлага патрыярха – мітрапалітаМаскоўскага Сергія і падпарадкаванага яму Патрыяршага Сіноду стратэгічны планУКП(б) дасягнуў сваёй мэты: адзінай РПЦ ужо не існавала. Для Савецкай улады,якая ініцыіравала «абнаўленчы раскол» і кіравала ім праз органы ДПУ-АДПУ,першаступенную значнасць мела лаяльнасць духавенства, гатоўнасць прызнацьсавецкую ўладу народнай і прапагандаваць гэты пункт гледжання. У нейкіх рэформаху галіне царкоўнага ладу, акрамя тых, што дапамагалі развіццю і ўмацаваннюрасколу, бальшавікі не былі зацікаўлены.
Рэпрэсіібальшавіцкай партыі супраць свяшчэннаслужыцеляў былі абумоўлены перакананнем яелідэраў у безумоўнай варожасці Савецкай уладзе. Так, у 1920-я гады ў БССР былоасуджана 75 служыцеляў іўдзейскага культу. У снежні 1930 г. толькі ў Віцебску былі асуджаны і сасланы ў Салавецкі лагер 15 равінаў. З пачаткам калектывізацыіпачаліся рэпрэсіі супраць хрысціянскага духавенства як носьбітаў кулацкайідэалогіі. У выніку, да лета 1930 г. у СССР было расстраляна 560 і пазбаўленаволі 22 289 чал. У БССР – адпаведна – 25 і 68. У лютым – сакавіку 1933 г. у рэчышчы масіраванай барацьбы органаў АДПУ-НКУС супраць «ворагаў народа» у БССР была«выкрыта» контррэвалюцыйная царкоўна-паўстанцкая арганізацыя "Іезуіт"з удзелам 5 епіскапаў, 48 святароў і інш., усяго 79 чал.
Вынікамнаступнай аперацыі стала «раскрыццё» у ліпені-верасні 1937 г. разгалінаванай сеткі (200 чал.) прадстаўнікоў «Беларускай аўтакефальнай царквы». Папрыгавору «тройкі» 1 лістапада былі расстраляны епіскапы Філарэт, Апанас і яшчэ9 «кіраўнікоў» арганізацыі, а астатнія – асуджаны да пазбаўлення волі. Нарэшце,у лютым-сакавіку 1938 г. былі арыштаваны члены «шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі»,якія дзейнічалі ў шасці раёнах БССР. Яе кіраўніком з’яўляўся – «польскі шпіён»мітрапаліт Мінскі Пётр.
Відавочна,што «польскі след» у барацьбе ЎКП(б)-КП(б)Б суп-раць каталіцтва і касцёла быўнайбольш выразным. Большасці абвіна-вачаных інкрымініравалася прыналежнасць даПольскай арганізацыі вайсковай. Тым не менш, па словах чэкістаў, якія ў жніўні 1933 г. выкрылі адну з такіх арганізацый у БССР, яна складалася з 7 філій і ўзначальвалася ксяндзамі.Праз палову года 55 яе ўдзельнікаў, як святароў так і простых вернікаў, быліасуджаны да расстрэлу або турэмнага зняволення.
Характэрна,што ў сярэдзіне 1930–х гг. прапагандысцкія метады барацьбы супраць рэлігіі і іхносьбітаў цалкам саступілі месца гвалтоўным. Так, у 1936 г. «Саюз ваяўнічых бязбожнікаў» выявіў сваю фактычную незапатрабаванасць, бо толькі пятая часткаяго членаў працягвала выплату ўзносаў. А да 1930-х гг. 2 155 праваслаўных, 271 іўдзейскіхі 113 каталіцкіх святароў і іншых служыцеляў культаў былі вынішчаны.
Аб’ектамбарацьбы бальшавікоў супраць рэлігіі зрабіліся не толькі святары, але і храмы,дзе яны прамаўлялі «слова боскае». Так, 5 снежня 1931 г. па асабістаму загаду І. Сталіна ў Маскве быў разбураны храм Хрыста-Выратавальніка. Паўсюднапачалося масавае закрыццё цэркваў. Пасля рэалізацыі пастановы бюро ЦК КП(б)Б ад18 жніўня 1937 г. «Аб захадах па закрыцці польскіх касцёлаў» у БССР даканца года заставаліся дзеючымі 11 каталіцкіх храмаў са 113. Потым зачынілі ўсекультавыя ўстановы. У 1938 г. засталіся толькі два праваслаўныя храмы – уМазыры і Оршы. Усяго было закрыта 1 445 цэркваў, 704 сінагогі, 113 касцёлаў.
Нягледзячына велізарныя фізічныя, эканамічныя і маральныя ахвяры, якія панеслісвяшчэннаслужыцелі і простыя вернікі, І. Сталіну і яго паплечнікам не ўдалосявынішчыць рэлігію. Аб тым, у прыватнасці, сведчыў перапіс насельніцтва, які адбыўсяў 1937 г. Так, з 30 мільёнаў непісьменных грамадзян СССР старэй за 16 год 25млн назвалі сябе веруючымі, а з 68, 5 млн пісьменных – больш за 30 млн.
Такімчынам, палітыка РКП(б)-УКП(б) у дачыненні да рэлігіі і царквы вызначаласябескампраміснасцю, непрымірымасцю і накіраванасцю на поўнае знішчэннесвяшчэннаслужыцеляў, храмаў і культаў. Яны была выклікана ідэалагічнымі,палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі прычынамі. Для дасягнення сваіх мэтаўулада выкарыстоўвала самыя разнастайныя, але галоўным чынам, гвалтоўныя метады,вынікам якіх сталі шматтысячныя людскія ахвяры, матэрыяльныя і духоўныя стратынародаў СССР.
5. Вынікі «культурнай рэвалюцыі» у БССР у 30-гг. ХХст. Дасягненні і супярэчнасці
Сталінскаямадэрнізацыя эканомікі (індустрыялізацыя прамысловасці і калектывізацыясельскай гаспадаркі) суправаджалася карэннымі пераўтварэннямі ў галіне культуры,якія набылі назву культурнай рэвалюцыі. У ходзе яе прадугледжвалася поўнаяліквідацыя непісьменнасці, укараненне новай сістэмы адукацыі, развіццё навукі,станаўленне літаратуры і мастацтва, фарміраванне інтэлігенцыі.
КіраўніцтваБССР надавала важнае значэнне павышэнню адукацыйнага ўзроўню насельніцтва. Напачатак 1932-1933 навучальнага года 6 988 школ наведвала 856, 5 тыс. дзяцей. У1930-я гг. у БССР аформілася сістэма школьнай адукацыі: пачатковая школа (1-4класы), няпоўная сярэдняя (1-7 класы) і сярэдняя (1-10 класы). У школах уводзіласяўніфікаваныя навучальныя праграмы, урочная форма, пяцібальная сістэма ацэнкі ведаўвучняў.
Удругой палове 1930-х гг. поспехі гаспадарчага развіцця дазволілі павялічыцьасігнаванні на асвету. Так, у 1937-1938 навучальным годзе ў 7 132 школах БССРза партамі сядзела ўжо 1 015,8 тыс. дзяцей. Амаль 249 тыс. чал. ліквідавалісваю непісьменнасць.
Павелічэннесеткі сярэдніх школ стымулявала імкненне моладзі да далейшай адукацыі. Патрэбаў рабфаках паступова знікала і ў 1939 г. яны былі скасаваны. У 1937-1938навучальным годзе ў 96 тэхнікумах навучалася 33, 2 тыс. студэнтаў. З 1927 па1932 гг. колькасць ВНУ павялічылася з 4 да 31, а студэнтаў у іх – з 4, 6 тыс.да 10, 5 тыс. У ліку вядучых прызнаваліся БДУ, Інстытут народнай гаспадаркі, Політэхнічны,Сельскагаспадарчы (Горкі), медыцынскія (Мінск, Віцебск) і педагагічныя (Мінск,Віцебск) інстытуты. Праз 5 год было вырашана шляхам узбуйнення ВНУ скараціць іхколькасць да 21. Гэта, аднак, не зменшыла магчымасці моладзі атрымаць адукацыю.У 1937-1938 на-вучальным годзе колькасць студэнтаў узрасла да 15 255 чал., інабыла тэндэнцыю да павелічэння, паколькі ў шэрагу ВНУ (БДУ, БПІ і інш.)узнікла завочная форма навучання.
1930-я гады – час далейшага развіцця беларускай навукі, флагманам якой заставаласяАкадэмія навук у складзе 12 інстытутаў. Найбольшых поспехаў дасягнулідаследаванні ў галіне арганічнай хіміі (М. Прыляжаеў, М. Казлоў, У. Шкатэлаў)хіміі, батанікі (Ц. Годнеў), геалогіі (М. Бліядуха), насенневодства (П.Альсмік), жывёлагадоўлі (М. Найдзёнаў). Высокія вынікі ў вывучэнні фізіялогіігалавека і метадаў лячэння хвароб прыносілі працы Д. Маркава, М. Кроля, Ф.Гаўс-мана, Л. Разанава і інш.
Грунтоўныянавуковыя даследаванні ажыццяўляліся ў Балотным, Лесапрамысловым, Свінагадоўчымінстытутах, на Цэнтральнай бульбяной станцыі, на кафедрах БДУ, БПІ і іншых ВНУ.Да канца 1930-х гг. у БССР навуковымі праблемамі займаліся 2 227 спецыялістаў51 навуковай установы.
1930-ягады з’яўляліся прыкметным этапам у развіцці беларускай літаратуры.Найважнейшымі тэмамі празаікаў з’яўляліся падзеі грамадзянскай вайны (Я. Колас«Дрыгва», Б. Мікуліч «Дужасць», П. Галавач «Носьбітынянавісці»), калектывізацыі (М. Зарэцкі «Вязьмо», С. Бара-навых«Межы», П. Галавач «Сполах на загонах», Я. Колас«Адшчапе-нец», К. Крапіва «Мядзведзічы»), пачуцці і жыццё савецкагачалавека (К. Чорны «Бацькаўшчына», Э. Самуйлёнак «Будучыня»).
Узнёслайтворчасцю сваю адданасць сацыялістычнай Айчыне выявілі Я. Купала (паэма «Надракой Арэсай», вершы «Алеся», «Хлоп-чык і лётчык»), М. Лужанін (паэма «Галасыгарадоў"), А. Куляшоў (паэма «Хлопцы апошняй вайны») і інш.
У1930-я гг. пачалася творчасць паэтаў новага пакалення – М. Аў-рамчыка, А.Вялюгіна, А. Зарыцкага, М. Калачынскага, П. Панчанкі.
Новымкрокам у драматургіі стала п’еса Я. Коласа «Вайна вайне». К. Чорныперапрацаваў для сцэны свой раман «Бацькаўшчына», З. Бя-дуля – аднаіменнуюп’есу «Салавей». Беларускія тэатры паставілі п’есы Э. Самуйлёнка „СяржантДроб“ і „Пагібель воўка“, П. Глебкі „НадБярозай-ракой“, В. Вольскага „Цудоўная дудка“. К. Крапівы»Канец дружбы", «Партызаны» і «Хто смяеццаапошнім».
У1930-я гг. беларускія тэатры далучалі грамадзян да лепшых узораў рускай ізамежнай класікі – А. Астроўскага («Беспасажніца», «Ваўкі і авечкі»), I. Шылера(«Каварства і каханне») і інш. Калектыў БДТ-1 ставіў п’есы К. Чорнага «Бацькаўшчына»,А. Карнейчука «Платон Крэчат», З. Бядулі «Салавей», К.Крапівы «Партызаны» і інш, якія карысталіся вялікім поспехам угледачоў, дзякуючы ўдзелу ў спектаклях У. Крыловіча, У. Уладамірскага, Г.Глебава, І. Ждановіча, Б. Платонава, Л. Рахленкі, Л. Ржэцкай. Асаблівай папулярнасцюкарысталася камедыя К. Крапівы «Хто смяецца апошнім».
Мастацкікіраўнік БДТ-2 М. Міцкевіч рабіў акцэнт на партыйна класавых падыходах прыраскрыцці вобразаў герояў. Прызначаны ў 1934 г. рэжысёр В. Дарвішаў здолеў выклікасць цікавасць гледачоў пастаноўкаю спектакляў Б. Рамашова «Байцы»,А. Карнейчука «Пагі-бель эскадры», М. Горкага „Мяшчане“.Беларускі рэпертуар быў прадстаўлены п’есамі Я. Купалы „Паўлінка“ і»Прымакі", Я. Коласа «У пу-шчах Палесся». Зоркамі БДТ-2з’яўляліся А. Ільінскі і П. Малчанаў.
Пасляадхілення Ў. Галубка ад кіраўніцтва БДТ-3 рэжысёр К. Саннікаў за пяць год сваёйпрацы паспеў зрабіць шмат для таго, каб творчасць калектыва была па вартасціацэнена гомельскай публікай. Тым не менш, у 1937 г. уся трупа была арыштавана, а тэатр закрыты.
Партыйнаекіраўніцтва ўсведамляла неабходнасць далучэння шы-рокіх мас да тэатральнагамастацтва. Невыпадкова, у 1931 г. у Мінску пачаў працаваць Тэатр юнага гледача,а ў 1938 г. у Гомелі – Дзяржаўны тэатр лялек. У 1938 г. у Гомелі, Бабруйску, Барысаве, Слуцку, Полацку, Рагачове, Мазыры, Лепелі працавала 8вандроўных калгас-на-саўгасных тэатраў.
Важнайпадзеяй у развіцці музычнага мастацтва БССР стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, якая дала пуцёўку ў жыццё першым прафесійнымкампазітарам – А. Багатырову, М. Крошнеру, П. Падкавыраву, В. Алоўнікаву, Дз.Лукасу. У 1933 г. Беларускі дзяржаўны тэатр оперы пачаў сваю дзейнасць зпастаноўкі оперы «Кармэн» Ж. Бізэ і ў далейшым радаваў гледачоўтворамі рускіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў.
Намаганняміайчынных пастаноўшчыкаў у 1939 г. адбыліся прэм’еры опер Я. Цікоцкага «Міхась Падгорны»і А. Багатырова «У пушчах Палесся», агучаных Л. Александроўскай, М. Млодэк,М.Дзянісавым, І. Балоціным.
У 1937 г. пачаў выступленні сімфанічны аркестр Дзяржаўнай фі-лармоніі, урэпертуары якога былі ўключаны сімфоніі, напісаныя В. Залатаровым, А. Клумавым,М. Аладавым, з нацыянальнымі матывамі. Апрацоўкай фальклорных твораў займалісякампазітары І. Любан, С. Палонскі, Н. Сакалоўскі, Г. Цітовіч.
Найбольшвядомымі творамі кампазітараў былі: першая беларуская рэвалюцыйная опера«Вызваленне працы» М. Чуркіна і камічная опера «Тарас на Парнасе» М. Аладава,«Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага, «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Кветкашчасця» А. Туранкова і першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера.
Народнуюмузыку прапагандаваў Беларускі дзяржаўны ансамбль народных інструментаў,створаны ў 1930 г., (з 1937 г. – хор і ансамбль беларускай народнай песні ітанца). Да 1938 г. кампазітары Беларусі напісалі звыш 20 буйных сімфоній, 12камерных твораў. У іх ліку песень, якія сталі вядомы ва ўсім СССР – «Бывайцездаровы» I. Любана і «Вечарынка ў калгасе» С. Палонскага.
Да1939-х гадоў беларускія кінематаграфісты працавалі ў Ленін-градзе на кінастудыі«Савецкая Беларусь». Новым напрамкам іх дзейнасці сталі здымкі хранікальных ідакументальных фільмаў па бягучых падзеях. 1933 г. азнаменаваўся выхадам гукавых фільмаў «Першы ўзвод» рэжысёра Ў. Корш-Сабліна і«Двойчы народжаны» рэжысёра Э. Аршанскага. Прызнанне гледачоўатрымалі фільмы «Шукальнікі шчасця» і «Маё пакаленне» У. Корш-Сабліна,«Дзяўчына спяшаецца на спатканне» М. Вернера, «Мядзведзь» Г. Аненскага. Аднакуклад кінастудыі ў развіццё ўласна беларускай культуры быў яшчэ невялікі.
Яквынікала з экспазіцый Усебеларускіх выстаў, якія штогод адбываліся ў Мінску,асноўная маса майстроў пэндзлю прысвяціла свой талент тэме сацыялістычнагабудаўніцтва. У 1932 г. шмат добрых слоў было сказана на адрас палотнаў В.Волкава «Перадача вопыту» і Г. Віера – «Кавальскі цэх».
 Вядучыммайстром-пейзажыстам заставаўся В. Бялыніцкі-Біру-ля. У ліку яго твораў 1930-хгг. – «Пачатак восені», «Набегла хмара», «Бэзцвіце». Здолелі захаваць сваю творчую індывідуальнасць М. Дучыц, М.Гругер, Ю. Пэн.
За1930-я гг. цэх беларускіх скульптараў папоўніўся за кошт такіх майстроў, як З.Азгур, А. Арлоў, А. Бембель, А. Глебаў. Над вобраза-мі сучасніка працавалі А.Грубэ («Трактарыстка», «Беларус»), А. Ар-лоў («Пагранічнік і калгасніца»,барэльеф «Жыццё піянераў») і інш. Але найбольш вядомы твор тых гадоў – гэтаскульптурная кампазіцыя М. Манізера «Ленін на трыбуне» (1933) у архітэктурнымансамблі Дома ўрада, спраектаванага І. Лангбардам.
Зіншых дасягненняў беларускай архітэктуры, варта адзначыць Дзяржаўную бібліятэкуБССР (Г. Лаўроў), Дзяржаўны тэатр оперы і балета і Дом Чырвонай Арміі (І.Лангбард), будынак ЦК КП(б)Б (А. Воінаў і Ў. Вараксін).
Такімчынам, удасканаленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыі, навукі, выяўленчагаі музычнага мастацтва, архітэктуры закладвала грунт для новай савецкайкультуры, фарміравала кадры савецкай інтэлігенцыі і тым спрыяла перамозестратэгічных задач сацыялістычнага будаўніцтва.
Разамз тым развіццё савецкай культуры не было свабодным. Па ідэалагічных меркаванняхяно штучна стрымлівалася і скіроўвалася ў рэчышча, якое вызначалася І. Сталінымі яго хеўрай у маштабах усёй краіны. Значны ўрон беларускай культуры быўнанесены, па-першае, адмовай ад беларусізацыі і праследваннем яе прыхільнікаў;па-другое, класавым прынцыпам фарміравання студэнтаў і выкладчыцкага кор-пусу;па-трэцяе, неабгрунтаванымі палітычнымі рэпрэсіямі супраць дзеячаў беларускайкультуры.

6. Асноўныя дасягненні адукацыі, навукі, мастацкайкультуры ў 50-80-я гг. ХХ ст
Асуджэннекульту асобы Сталіна станоўча адбілася на ўсіх напрамках жыццядзейнасцісавецкага грамадства. Паводле закона «Аб умацаванні сувязі школы з жыццём iдалейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў СССР», прынятага ў снежні 1958 г., школьная адукацыя скіроўвалася на політэхнічнае навучанне і працоўнае выхаванне. У 1959 г. была ўведзена абавязковая 8-гадовая адукацыя. Для сірот і дзяцей са слабазабяспечаных у матэрыяльнымплане сем’яў утвараліся школы-інтэрнаты. Гэтая сістэма навучання і выхаваннясябе апраўдала, у 1965 г. у БССР налічвалася ўжо 128 такіх школ. Актывізаваліпрацу школы рабочай моладзі. У выніку з 1956 да 1965 г. сярэднюю адукацыю атрымалі каля 600 тыс. юнакоў i дзяўчат.
У1972 ва ўсёй краіне, у тым ліку БССР, пачаўся пераход да ўсеагульнай сярэдняйадукацыі. У 1985 г. яе атрымалі ўжо 170 тыс. чал., на 20 тыс. больш, чым у 1965годзе. Акрамя адукацыі, сярэдняя школа, галоўным чынам праз сістэмунавучальна-вытворчых камбінатаў, ставіла на мэце даць выпускніку пэўнуюпрафесію.
Узросшаяпатрэба ў кваліфікаваных рабочых абумовіла стварэнне спецыяльных навучальныхустаноў. Так, у 1959 г. усе рамесныя і іншыя вучылішчы былі пераўтвораны ў гарадскія i сельскія прафесіянальна-тэхнічныя вучылішчы (ГПТВі СПТВ). З 1961 па 1985 іх колькасць вырасла са 103 да 240. Каб узняць агульныўзровень будучых рабочых, у 1970-я гг. у ПТВ, іх навучэнцам, акрамя прафесіі,занадавалася сярэдняя адукацыя.
З 1960 г. па 1985 г. са 102 да 139 павялічылася колькасць тэхні-кумаў, анавучэнцаў у іх – са 139 тыс. да 160, 4 тыс.
Угэты перыяд імкліва развівалася вышэйшая школа. 1960-70-я гг. пачалі працумашынабудаўнічы (Магілёў), радыётэхнічны (Мінск), тэхналагічны лёгкай прамысловасці(Віцебск), машынабудаўнічы, тэхналагічны, (Магілёў), політэхнічны (Наваполацк)і інш. інстытуты. Гродзенскі і Гомельскі педагагічныя інстытуты быліпераўтвораны ва ўніверсітэты. У 1970-х гг. з мэтай збалансавання сацыяльнагаскладу студэнцтва, у ВНУ былі ўтвораны падрыхтоўчыя аддзяленні, якія рыхтавалііх слухачоў да паступлення на першы курс. У 1960 г. у нас налічвалася 24 ВНУ з 59 тыс. студэнтаў. У 1985 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 33 i 182 тыс. Па колькасці студэнтаў на 10 тыс. насельніцтва БССР (164) БССРвыйшла на першыя месцы ў Еўропе.
Буйнейшымнавуковым цэнтрам рэспублікі паранейшаму заставалася АН БССР. Размяшчэнне ўрэспубліцы прадпрыемстваў машына-, станка- іпрыборабудавання стымулявалі паскоранае развіццё фізіка-тэхнічных навук. Задасягненні ў галіне спектраскапіі, люмінесцэнцыі, квантавай электронікі іматэматыкі лаўрэатамі Ленінскай прэміі былі адзначаны М. Барысевіч, М. Яругін,У. Платонаў, Л. Кісялеўскі, У. Лабуноў і інш. З 1965 па 1985 гг. па навуковамупатэнцыялу наша рэспубліка займала трэцяе месца ў СССР.
З1954 па 1966 гг. Саюз беларускіх пісьменнікаў узрос са 114 да 242 чал. Дасягненнямілітаратуры 1960-1970-х гг. варта лічыць трылогію І. Мележа «Палеская хроніка».У шэраг грунтоўных твораў аб жыцці народа ўвайшлі творы А. Чарнышэвіча«Засценак Малінаўка», А. Кулакоўскага «Сустрэчы на ростанях», І. Шамякіна,«Сэрца на далоні», «Крыніцы», «Трывожнае шчасце», «Атланты і карыятыды».
ТэмаВялікай Айчыннай вайне зрабілася найважнейшай ва ўсіх літаратурных жанрах. Я.Брыль у рамане «Птушкі і гнёзды» адным з першых узняў праблему выбару паводзінчалавека на вайне. У трылогіі І. Чыгрынава «Плач перапёлкі» рэалістычнаперадзены драматызм падзей і чалавечых лёсаў на вайне.
Прызнаныммайстрам ваенна-псіхалагічнага жанру жанру з’яўляецца В. Быкаў («Альпійскаябалада», «Дажыць да світання», «Жураўліны крык», «Мёртвым не баліць» і іншыя).У цыкле яго «партызан-скіх» аповесцей – «Круглянскі мост», «Сотнікаў», «Воўчаязграя», «Пайсці i не вярнуцца», «Знак бяды» аўтар, як ніхто іншы да яго, здолеўзакрануць рэальныя чалавечыя пачуцці. Праўдзівае, а не плакатнае, асвятленнечалавечых лёсаў у час вайны ўласціва творам А. Ада-мовіча, І. Пташнікава і інш.
Сапраўднайпадзеяй у беларускай літаратуры гэтага часу стаў выхад твораў У. Караткевіча,якія ляглі ў падмурак новага гістарычнага жанру літаратуры. У іх ліку – раманы«Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замакАльшанскі» і інш.
Адлюстраваннеагульначалавечых каштоўнасцей праз асабістыя перажыванні герояў стала адной згалоўных тэм пасляваеннай паэзіі П. Броўкі ў зборніках «Пахне чабор», «Далёкаад дому», «А дні ідуць…». З вялікай сілай выявіўся талент М. Танка ў зборнікахвершаў «Нарачанскія сосны», «Прайсці праз вернасць». Высокі патрыятызм і тонкаялірыка выдатна спалучаліся ў ваеннай тэматыцы паэтаў А. Куляшова і П. Панчанкі.Славу прызнаных майстроў паэтычнага слова набылі сабе А. Вярцінскі, С.Грахоўскі, Г. Бураўкін, Р. Бараду-лін, Н. Гілевіч, В. Зуёнак, А. Лойка і інш.
 Натэатральнай сцэне вызначылася ўстойлівая тэндэнцыя пераходу ад праблемыбесканфліктнасці, барацьбы добрага з лепшым і г. д. да рэальнага жыцця людзей.Пытанні маралі, унутранага свету чалавека выдатна асвятляў у сваёй творчасціпачынальнік новага этапу ў развіцці беларускай сатырычнай камедыі А. Макаёнак.Яго п’есы «Каб людзі не журыліся», «Лявоніха на арбіце», «Зацюканы апостал»,«Трыбунал», «Таблетку пад язык» і інш. выклікалі велізарную цікавасць публікі.Высокі ўзровень драматургічнага майстэрства прадэманстраваў К. Крапіва ў сваёйп’есе «Брама неўміручасці».
Зпачатку 1980-х гг. тэатральнае маестацтва ўзбагацілася новым драматургам – А.Дударавым, які паставіў п’есы «Выбар», «Вечар»,«Радавыя». Прызнанне грамадскасці набылі п’есыА. Дзялендзіка «Выклік багам» і А. Петрашкевіча «Трывога».
 Дзякуючывысокапрафесійнаму складу Кансерваторыі, у 1960-1980-я гг. на беларускай сцэне быліпастаўлены ўзоры оперных класікаў – Ж. Бізэ, Ш. Гуно, П. Чайкоўскага, А.Барадзіна, М. Рымскага-Корсакава, М. Глінкі. Акрамя таго, беларускія аўтарысваёй творчас-цю ўзбагацілі гэты від мастацтва. Так, Я. Цікоцкага напісаў оперу«Алеся», А. Багатыроў – «Надзея Дурава», Г. Пукст –«Машэка». Аса-блівым нацыянальным гучаннем характарызаваліся оперы Ю.Семяня-кі «Зорка Венера», і «Францыск Скарына» Дз. Смольскага.
Агульнавядомытворы кампазітараў-песеннікаў У. Алоўнікава «Радзіма мая дарагая» і«Лясная песня», а таксама «Песня пра Нёман» М.Сакалоўскага. У ліку шматлікіх аўтарскіх твораў –кантата «Беларускія песні» А. Багатырова, араторыя «Званы» Я. Глебава, песні І.Лучанка і інш.
Шырокуювядомасць набылі Дзяржаўная харавая акадэмічная капэла БССР, Дзяржаўны народныхор, Дзяржаўны ансамбль танца, сімфанічны i народны аркестры. З 1970 г. пачаў сваё трыўмфальнае шэсце музычны калектыў «Песняры» на чале з У. Мулявіным.
 Здругой паловы 1950-х гг. перыяд імклівага развіцця нацыя-нальнага кіно. У лікувысокамастацкіх твораў варта назваць кінастужкі «Гадзіннік спыніўся апоўначы»(рэжысёр М. Фігуроўскі), «Трэцяя ракета» (Віктараў), «Альпійская балада», «Яродам з дзяцінства» (М. Шпалікаў), «Іван Макаравіч» (І. Дабралюбаў), «Бацька»(Б. Сцяпанаў).
Экранізавалісявядомыя творы беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку В. Быкава «Трэцяя ракета»,«Альпійская балада», «Узыхо-джанне», «Знак бяды»; I. Мележа – «Людзі набалоце», У. Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замакАльшанскі».
Экранізацыялепшых спектакляў беларускіх тэатраў, акрамя іншага, спрыяла ўзбагачэннюсавецкай культуры, папулярызацыі такіх артыстаў, як Г. Макарава, П. Кармунін,Р. Янкоўскі, Г. Гарбук, В. Та-расаў, М. Яроменка і інш.
У1950-я гады беларускі цэх жывапісцаў папоўніўся выпускнікамі маскоўскіх іленінградскіх мастацкіх устаноў (М. Савіцкі, М. Данцыг, I. Стасевіч), а таксамавыпускнікамі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (В. Грамыка, Л.Шчэмелеў, Б. Аракчэеў, I. Рэй).
УслаўленнюСавецкай улады прысвечаны творы Н. Воранава «Бе-ларусь. За ўладу Саветаў», М.Манасзона – «І з’езд РСДРП», X. Ліў-шыца – «І Ўсерасійскі з’езд Саветаў», Ф.Дарашэвіча – «У. I. Ленін сярод першых чырвоных камандзіраў», А. Шыбнёва – «З Леніным»),
Важнейшымнапрамкам творчасці мастакоў другой паловы 1960 – 1980-х гг. прысвячаўсяподзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Свае працы на гэтую тэму прысвяціліЯ. Зайцаў «Мая рэспубліка ў агні Айчыннай», В. Грамыка «Салдаты», «1941. НадПрыпяццю»), М. Данцыг («Партызанскае вяселле», А. Малішэўскі («Мы вернемся», I.Стасевіч «Суровае юнацтва», М. Залозны «Салдаты».
Асобаемесца ў асвятленні гэтай тэмы займае творчасць М. Савіцкага парызанскага цыклу«Блакада», «Віцебскія вароты», «Партызанская мадонна», «Поле». Вялікае эмацыянальнаеўздзеянне маюць напісаныя ім карціны з цыклу «Лічбы на сэрцы» аб ахвярахфашысцкіх концлагераў.
Уазначаны час набываюць далейшае развіццё тэматычны жывапіс: родная прырода,свабодная праца, дом і сям’я. Лепшыя яго ўзоры ўяўляюць «Мае Палессе» Г.Вашчанкі, «Па родных мясцінах» В. Сумарава, М. Савіцкага «У полі». Toнкімлірычным настроем прасякнуты карціны М. Казакевіча «Юнацтва» і Л. Шчэмялёва«Вясна». Новым словам у жывапісе 1970-1980-х гг. з’явіўся зварот да мінуўшчыны,які здзейснілі Ў. і М. Басалыгі, А. Марачкін, У. Тоўсцік, Ф. Янушкевіч.
Абдасягненнях беларускіх мастакоў выразна сведчаць узоры манументальнагамастацтва: мазаічнае пано «Палёт» Г. Вашчанкі, вітраж на фасадзе i размалёука ўхоле кінатэатра «Піянер» Я. Зайцава i I. Ц1ханава, мазаіка ў фае кінатэатра«Партызан» М. Данцыга і Б. Няпомняшчага, размалёука «Зямля Светлагорская» Г.Вашчанкі, мазаіка «Партызаны» А. Юшчанкі і інш.
Усталяваныў 1954 г. у Мінску Манумент Перамогі (аўтар праекта Г. Заборскі, скульптары З.Азгур, А. Глебау, А. Бембель, С. Селіханаў) і запалены ў 1961 г. каля яго Вечны агонь сталі не толькі сімвалам, але і сапраўдным мастацкім шэдэўрам. У лікунайбольш велічных помні-каў такога кшталту мемарыяльныя комплексы «Брэсцкаякрэпасць-герой» (А. Бембель, У. Кароль, В. Волчак, В. Занковіч, Ю. Казакоў іінш.), «Хатынь» (С. Селіханаў, В. Занковіч, Л. Левін і інш.) і «Пра-рыў» ураёне г. п. Ушачы Віцебскай вобл. (А. Анікейчык, Ю. Градаў, Л. Левін), помнік«Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі (А. Бембель, А.Арцымовіч, А. Стаховіч), помнік Н. Ф. Купрыянавай (А. Заспіцкі, І. Міско, М.Рыжанкоў), якая не дачакалася з вайны пяці сваіх сыноў.
Высокамастацкаяманументальная скульптура таксама ўвасобілася ў помніках У. I. Леніну у Лепелі(I. Глебаў), Я. Купалу (А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі), Я. Коласу (З. Азгур) у Мінску, Ф.Скарыне ў Полацку (А. Глебаў, I. Глебаў, А. Заспіцкі),
Такімчынам, беларускія літаратары і дзеячы мастацтва, аб’ядна-ныя ў творчыя саюзы,пад кантролем КПСС-КПБ выконвалі не толькі эстэтычную, але і ідэйна-выхаваўчуюфункцыю. У БССР, як і ва ўсім СССР, духоўнасць грамадзян асацыіравалася саступенню авалодання імі сацыялістычных каштоўнасцей (марксізм-ленінізм,сацыялістыч-ная Радзіма, агульнанародная ўласнасць, калектывізм і таварысцкаяўзаемадапамога, «чалавек чалавеку – сябар, таварыш і брат, дружба народаў СССРі інтэрнацыяналізм і інш.).
Лічылася,што ў СССР самая адукаваная і высокамаральная мо-ладзь, якая праз УЛКСМнепарыўна звязана з КПСС і гатова выканаць любую, пастаўленую ёй задачу. Існаванне«несаюзнай» моладзі і нейкіх асобных яе інтарэсаў лічылася выключэннем, якое незаслугоўвала ўвагі. Так, да пачатку перабудовы, за 20 год існавання Камісіі пасправах моладзі ў Вярхоўным Савеце БССР яе члены не падалі ніводнагазаканапраекту аб жыццёвых патрэбах юнакоў і дзяўчат.
Невыклікала заклапочанасці ўсяго парламента (старшыні Прэзідыуму І. Шамякін, з 1985 г. – І. Навуменка) поўнае знікненне ў гарадах беларускіх школ, звужэнне сферы выкарыстаннябеларускай мовы, занядбанасць гістарычным мінулым, помнікамі і традыцыямі мінуўшчыны.Занятыя вырашэннем уласных праблем партыйная і камсамольская наменклатура разамз кіраўніцтвам творчых саюзаў не маглі прадпрыняць дзейсных захадаў супрацьраспаўсюджання ў нашай краіне элементаў заходняй культуры. Не дзіўна, штомоладзь губляла давер да сацыялістычных каштоўнасцей і стварала ўласную субкультуру:павальна захаплялася айчыннай і замежнай музыкай (стылі «рок», «поп», «дыска»)і контрабанднымі «відакамі»; збівалася ў суполкі «панкаў», «металістаў», «рокераў».Насуперак ачмурэлай атэістычнай прапагандзе, трэць юнакоў і дзяўчатудзельнічала ў рэлігійных абрадах.
Напачатку 1980-х гг. расчараванне савецкіх людзей сацыялістычнымі каштоўнасцяміадбілася і на пабытовым узроўні, калі ў грамадстве надзвычай пашырыласяп’янства, наркаманія і г. д.
Зпачаткам перабудовы, партыйныя ідэолагі трактавалі змест духоўнасці ўнепарыўнай сувязі з марксізмам-ленінізмам і толькі пад уздзеяннем магутнагаадраджэнскага руху былі вымушаны прызнаць вяршэнства агульначалавечых каштоўнасцейнад класавымі («сацыялі-стычнымі»), у тым ліку рэальную свабоду сумлення,неабходнасць бе-ларускай мовы ў якасці дзяржаўнай і многае іншае. Але шматлікіяпа-становы партыйных пленумаў, выступленні СМІ (тэлебачанне, прэса, радыё) паўмацаванні народнай духоўнасці мелі дэкларатыўны характар. Вызначаць гэтыпрацэс, ажыццяўляць яго і кіраваць ім у ЦК КПБ ужо не было ні сіл, німагчымасцяў. Па сутнасці, за словамі аб духоўнасці хаваліся тактычныя намаганнінаменклатуры захаваць сваю ўладу і сацыялістычны курс развіцця.
Таяж частка беларускага народа – інтэлігенцыя і проста грамадзяне, якія неатаясамлівалі духоўнасць з камунізмам, звязалі яе з нацыянальнымі патрэбамі –адраджэннем дзяржаўнага статусу беларускай мовы, арганізацыяй сістэмыбеларускай адукацыі, пераадоленнем нацыянальнага нігілізму, развіццёмнацыянальнай літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчанга мастацтва.
Нафоне разбуральных працэсаў у эканоміцы, сацыяльных узрушэнняў (беспрацоўе,п’янства, наркаманія, прастытуцыя, СНІД і інш.) аслаблення саюзнай дзяржавыпраблема «духоўнага Чарнобылю» здавалася свядомым грамадзянам значна большактуальнай, чым усе астатнія. Невыпадкова, што неаднолькавыя падыходы ўсіхпалітыч-ных і грамадскіх аб’яднанняў да вызначэння прыярытэтных накірункаў упалітыцы перабудовы абумовілі разнастайныя праявы духоўнага жыцця, супярэчлівыявынікі і ацэнкі.
Уліку першых у БССР, хто скарыстаў спрыяльную палітыку перабудовы на карысцьнацыянальных інтарэсаў, былі сябры шматлікіх гісторыка-культурных аб’яднанняў –«Талака» (Мінск), «Паходня» (Гродна) і інш., а таксама маладыя літаратары Саюзапісьменнікаў, якія арганізавалі ўласную суполку «Тутэйшыя». Менавіта гэтыясуполкі, у партыйнай трактоўцы – «нефармальныя аб’яднанні» – абмяркоўваліскладаныя перыяды гісторыі, бралі ўдзел у святкаванні народных святаў «Гуканневясны», «Дзяды», крытыкавалі сталінізм і г. д. Іх намаганнямі з’явіліся першыя,напалову легальныя друкаваныя выданні і лістоўкі. Менавіта яны паставілі ўпарадак дня павышэнне статусу беларускай мовы. Таму ж паспрыялі змешчаныя ўадкрытым друку звароты (1986) і (1987) прадстаўнікоў творчай і навуковайінтэлі-генцыі БССР на адрас ЦК КПСС. Ідэю аб яе дзяржаўнасці настойліваправодзіла газета «Літаратура i мастацтва». Пасля таго, летам 1988 г. у ёй з’явіўся артыкул аб знойдзеных у Купрапатах парэштках ахвяр сталінізму, яе аўтарытэтзначна ўзрос.
У1988-1989 навучальным годзе ў многіх ВНУ БССР па рашэнні рэктаратаў стаўчытацца курс гісторыі Беларусі на беларускай мове. Нарэшце, павышэнню статусубеларускай мовы паспрыяла ўтварэнне грамадскай арганізацыі Таварыствабеларускай мовы імя Ф. Скарыны.
Прапагандабеларускімі арганізацыямі беларускай мовы, герба «Пагоня»,бела-чырвонага-белага сцяга сустракала жорсткую крытыку і нават сілавыя захадыз боку партыйнай наменклатуры. Але ўрэшце, напярэдадні выбараў у ВярхоўныСавета БССР, каб не адштурхнуць ад сябе электарат, КПБ была вымушана прызнацьсправядлівасць патрабаванняў беларускіх арганізацыйі ў снежні 1989 г. выказалася ў падтрымку беларускай мовы і нацыянальнай школы.
Нарэшце,26 студзеня 1990 г. зноў абраны парламент БССР прыняў закон «Аб мовах уБеларускай ССР», які надаў беларускай мове статус дзяржаўнай. 20 верасня 1990 г. Вярхоўны Савет (старшыня М. Дземянцей) зацвердзіў распрацаваную Саветам Міністраў Дзяржаўнуюпраграму развіцця беларускай мовы i іншых нацыянальных моў.
Нягледзячына сваю абмежаванасць, распачатая палітыка перабудовы ў плане дэмакратызацыі ігалоснасці паспрыяла далейшаму прагрэсіўнаму развіццю беларускай літаратуры. Упрыватнасці, на хвалі адноўленай палітычнай рэабілітацыі ахвяр сталінскагарэжыму да чытача вярнуліся забароненыя творы М. Гарэцкага, А. Гаруна, П.Галавача, У. Ластоўскага.
З’явілісяаповесці-успаміны С. Грахоўскага «Зона маўчання», «З воўчымбілетам», П. Пруднікава «Яжовыя рукавіцы», Ф. Аляхновіча «Укапцюрах ГПУ», Б. Мікуліча «Аповесць для сябе», у часопісе«Ма-ладосць» былі надрукаваны ўспаміны Л. Геніюш «Споведзь».
Значнылітаратурны рэзананс выклікала Чарнобыльская катастрофа. З яе мастацкімасэнсаваннем выступіў Б. Сачанка – «Родны вугал», І. Шамякін – «Злоснаязорка», В. Карамазаў – «Краем Белага шляху», В. Казько –«Выратуй i памілуй нас, чорны бусел», А. Адамовіч – «Апакаліпсіспа графіку», У. Някляеў – «Зона».
Паслясмерці Ў. Караткевіча (1984) эстафету гістарычнага рамана працягваў Л. Дайнэказ творамі аб беларускім сярэднявеччы – «Меч князя Вячкі", «Следваўкалака", «Жалезныя жалуды». Уважлівым даследчыкам і тонкімназіральнікам выявіў сябе Ў. Арлоў творамі «Дзень, калі ўпала страла» і«Асветніца з роду Ўсяслава» (1989). Велізарную папулярнасць заваяваў твор. К.Тарасава «Памяць пра легенды: беларускай даўніны галасы i абліччы» і інш. Важкіўклад у вяртанне забытых іменаў унёс Э. Ялугін сваёй дакументальнай аповесцю«Без эпітафіі аб лёсе» Ц. Гартнага.
Утэме Вялікай Айчыннай вызначыліся тэндэнцыі адыходу ад павярхоўных, плакатныхперсанажаў да раскрыцця складаных характараў, адбітых у творах В. Быкава«Кар’ер», «Сцюжа» і І. Новікава «Ачышчэнне». Новым словам у літаратуры канца1980-х стала аповесць С. Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі», прысвечаная ахвярамвайны ў Афганістане.
Беларускаяпаэзія развівалася больш імкліва. Значная яе частка насіла публіцыстычныхарактар. У ліку лепшых аўтараў Н. Гілевіч, які прысвяціўнацыянальна-культурнаму адраджэнню свае кнігі паэзі «Повязь», «Як дрэвакарэньнем», «Жыта, сосны й валуны». Зборнікі вершаў выдалі Р. Барадулін і В.Зуёнак. У 1988 г. Сапраўднай падзеяй у літаратурным сусвеце зрабілася выданнеасобнай кніжкай легендарнай у 1970-х гг. ананімнай вершаванай паэмы «Сказ праЛысую Гару».
Матываміадраджэння прасякнута кніга паэзii «Міласэрнасць пла-xi» Р. Барадуліна.Патрэбам беларускага адраджэння прысвячалі сваю творчасць маладыя паэты А. Сыс,С. Сокалаў-Воюш, Л. Рублеўская, А. Пісьмянкоў, Л. Дранько-Майсюк, Г. Булыка, А.Глобус, В. Шніп. Для тэатральных падмосткаў пісалі А. Дудараў, А. Асташонак, У.Бутрамееў, М. Арэхоўскі, У. Саўліч, С. Кавалёў, I. Ciдарук і інш.
Уцэлым з пачаткам перабудовы літаратурны працэс Беларусі развіваўся ўсупярэчлівых умовах. З аднаго боку, паслабленне партыйнага ўціску над дзейнасцюСаюза пісьменнікаў і кожнага з яго членаў паспрыяла з’яўленню новых, пазбаўленыхкан’юнктуры прац, а таксама вяртанню забароненых і забытых пад час сталіншчынытвораў. Як крок наперад трэба прыняць з’яўленне новых, нацыянальна арыентаваныхаповесцей, раманаў, п’ес прысвечаных беларускай мінуўшчыне. З другога бокулітаратурны працэс характарызаваўся моцным уцягненнем яго ўдзельнікаў упалітычную барацьбу. У выніку адной з характэрных асаблівасцяў літаратуры канца80-х гадоў ХХ ст. зрабілася яе публіцыстычнасць.
Упачатку перабудовы беларускі тэатр адчуў на сабе ўздзеянне тых самых праблем,што і літаратура. Акрамя таго, пагаршэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтванегатыўна адбілася на тэатральнай аудыторыі. Перавод усіх 17 тэатраў насамафінансаванне прывёў да супярэчлівых наступстваў. З аднаго боку, творчыякалектывы набылі рэальную свабоду творчасці: магчымасць самастойна фарміравацьрэпертуар, планаваць гастрольныя паездкі, рэгуляваць кошт білетаў і памерызаработнай платы і г. д. А з другога боку – яны трапілі ў рэчышча рыначныхадносін і былі вымушаны дэманстраваць тыя п’есы, якія давалі найбольшыпрыбытак. Так, амаль усе беларускія тэатры другой паловы 1980-х паставілідалёкія ад высокай маральнасці п’есы «Да-рагая Алена Сяргееўна», «І быў дзень»,«Курыныя галовы». Найбольш гучны поспех напаткаў п’есу А. Галіна «Зоркі на ранішнімнебе». Пэўны ўклад у такога кшталту драматургію ўнёс А. Дудараў, які напісаўчатыры п’есы з жыцця маргіналаў. Характэрна, што пастаўленыя Русскімтеатрам імя М. Горкага булгакаўскія «Майстар і Маргарыта» і чэхаўскія «На дне»і «Тры сястры» прайшлі зусім не заўважанымі.
Памеры дэмакратызацыі грамадскага жыцця, аслаблення ідэалагічнага ўціску,абуджэння цікавасці да беларускасці і г. д. беларускі тэатр прыцягваў гледачоўі сур’ёзнымі, высокамастацкімі пастаноўкамі як «Памінальная малітва» Б. Эрына,«Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева, «Дагарэла свечачка дапалічкі», А. Петрашкевіча.
Яшчэў 1982 г. у Магілёве рэжысёр В. Маслюк спрабаваўінсцэні-раваць «Тутэйшых» паводле п’есы Я. Купалы, але толькі ў 1990 г. М. Пінігіну ўдалося здзейсніць гэтую «крамольную пастаноўку».
Уцэлым у другой палове 1980-х гг. беларускаму тэатру даводзілася выжываць.Высокамастацкі рэпертуар з п’есамі В. Шукшына, А. Макаёнка, В. Быкава і іншыхаўтараў саступаў забаўляльным пастаноўкам. Спатрэбілася ўмяшальніцтва дзяржавы,каб разам з Саюзам тэатральных дзеячаў аднавіць высокае прызначэнне тэатра ўсправе фарміравання высокаразвітай чалавечай асобы.
Такіяж цяжкасці перажываў беларускі кінематограф.У ліку лепшых прац «Беларусьфільма»варта назваць кінастужкі рэжысёраў Э. Клімава «Ідзі і глядзі» (1985) і В.Рыбарава «Мяне клічуць Арлекіна» (1988). Але калі першы фільм закранаўуласцівую беларускаму мастацтву тэму жыцця і барацьбы народа ва ўмовах нямецкайакупацыі і ўжо тым прыцягваў увагу, то – другі, будзіў зусім іншыя, нязвыклыяпачуцці, бо героем фільма быў выхаванец савецкай эпохі, пазбаўленыагульначалавечых прынцыпаў і не здольны быць карысным грамадству. Яшчэ большвыразна такія «прадукты эпохі» знайшлі ўвасабленне ў кінафільме В. Пічула«Маленькая Вера».
ДасягненнемСаюза кінематаграфістаў БССР варта лічыць заснаванне рэспубліканскагавідэацэнтра, які значна паспрыяў духоўнаму адраджэнню нацыі, папулярызацыібеларускай культуры за мяжой.
Нелепшыя часы перажывала класічнае мастацтва – опера, балет, сімфанічная музыка.Увагу гледачоў прыцягнулі оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана і«Майстар i Маргарыта» Я. Глебава. У барацьбе за гледача яно саступала месца такзванаму шоу-бізнэсу. Рэнтэбельнымі заставаліся нешматлікіявакальна-інструментальныя («Песняры», «Верасы», «Сябры») і танцавальныя(«Харошкі») ансамб-лі. У 1987 г. пачаў выступленні Дзяржаўны аркестр Беларусіпад кіраўніцтвам М. Фінберга.
Утэматыцы твораў выяўленчага мастацтва паранейшаму пры-сутнічалісюжэты ВялікайАйчыннай, але прызнаных народам шэдэўраў тут створана не было. Адной з асноўныхтэм стала гісторыя сярэднявечча. У. Стальмашонак выканаў серыю партрэтаўРадзівілаў, замалёвак архітэктурных помнікаў Нясвіжа. Г. Вашчанка стварыўтрыпціх, прысвечаны К. Каліноўскаму, і цыкл партрэтаў дзеячаў беларускайкультуры. Увагу многіх мастакоў, у тым ліку А. Савіцкага і А. Марачкіна,прыцягнула праблема Чарнобыльскай катастрофы.
Такімчынам, другая палова 80-х хх. ХХ ст. з’яўлялася самым кароткім па часе, алевельмі важным па значнасці перыядам у гісторыі БССР, які, акрамя іншага,характарызаваўся паступовым крахам камуністычнай ідэалогіі і станаўленнембеларускай культуры, заснаванай на прынцыпах гуманізму, на агульначалавечых інацыянальных каштоўнасцях, першых дасягненнях літаратуры і мастацтва
7. Змены ў духоўным жыцці народа ў канцы 1980-х гг
Другой,пасля адраджэння беларускасці, найважнейшай з’явай у справе фарміраваннядухоўнасці зрабілася вяртанне рэлігіі ў свядомасць і побыт людзей. Да пачаткуперабудовы царква як арганізацыя не выяўляла сваёй прысутнасці ў грамадскімжыцці. Тым не менш партыйныя лідэры паранейшаму бачылі ў ёй ідэалагічнагапраціўні-ка. Аб тым, у прыватнасці, сведчыла пастанова ЦК КПСС 1981 г. «Аб узмацненні атэістычнага выхавання» і даклад сакратара Ю. Андропава «Актуальныя пытанніідэалагічнай, масава-палітычнай работы партыі» на Чэрвеньскім (1983) Пленуме ЦККПСС. Так, з нагоды набліжэння 1000-годдзя хрышчэння Русі камуністы прадпісаліпатрыярхату РПЦ абмежаваць святкаванне гэтай даты толькі царкоўным асяроддзем.Орган ЦК КПБ «Политический собеседник» звяртаў увагу сваіх нешматлікіх чытачоўна неабходнасць атэістычнага выхавання. Але ў 1988 г. сам Генеральны сакратар КПСС М. Гарбачоў быў вымушаны публічна прызнаць велічную ролю царквы,а разам з тым і неабходнасць поўнай легалізацыі яе дзейнасці.
Відавочнаеідэйнае банкруцтва камунізму выявілася нейперш у вяртанні людзей да сваіхкаштоўнасцяў. Так, у 1988 г. колькасць дзеючых праваслаўных храмаў у БССРскладала 369, праз год – 477, да канца 1990 г. – 609. Закрытымі заставаліся 387, але дзякуючы энергіі вернікаў на чале з мітрапалітам Мінскім і СлуцкімФіларэтам, і яны сталі вяртацца ва ўлонне праваслаўя.
Летам 1989 г. пачалі аднаўляцца ранейшыя епархіі. У ліпені ў Жыровічах – адбыласяхіратонія двух новых архірэяў: архіепіскапа Магілёўскага і МсціслаўскагаМаксіма і епіскапа Полацкага і Віцеб-скага Дзімітрыя. Новых архіпастыраўблаславіў патрыярх Антыёхіі Ігнацій IV, які наведаў Мінскую і Беларускуюмітраполію. З 1 верасня 1989 г. узнавіліся заняткі ў Мінскай духоўнай семінарыі,ізноў пачаў дзейнічаць Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку.
Царкватаксама ўключылася ў агульнанародны рух па ажыццяўленні перабудовы. У красавіку 1990 г. тры яе прадстаўнікі – Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў), айцец Віктар(Радамысльскі), айцец Аляксандр (Дзічкоўскі) на альтэрнатыўнай аснове быліабраны дэпутатамі Вярхоўнага Савета БССР. Праваслаўная царква стала набліжаццада нацыянальнае культуры. Па прапанове Філарэта літаратар В. Сёмуха ўзяўся запераклад Бібліі на беларускую мову.
Амальадначасова выявілі актыўнасць прадстаўнікі іншых канфесій. Так, у ліпені 1989 г. Папа рымскі Ян Павел II прызначыў апостальскага адміністратара для католікаў Беларусі –ксяндза Тадэвуша Кандрусевіча. Прыкладна ў гэты ж час пачалі дзейнічацьпратэстанцкія канфесіі евангельскіх хрысціян-баптыстаў, адвентыстаў сёмага дня,пяцідзесятнікаў і інш.
Такімчынам, вяртанне людзей да сваіх рэлігійных каштоўнасцей дапамагло ім знайсцісэнс далейшага жыцця, набыць душэўную і духоўную раўнавагу. Акрамя таго,менавіта на этапе, калі ў беларускае грамадства хлынулі ідэі так званай«сексуальнай рэвалюцыі», гвалту, юдафобіі і г. д., менавіта царква зрабіласякансалідуючым яго фактарам і сродкам стрымлівання негатыўных працэсаў удухоўным і сацыяльным жыцці ўсіх людзей, асабліва моладзі.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1.Гісторыя Беларусі: у 2-х ч. / Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн., 1998.
2.Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. – Мн., 1994.
3.Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі ў дакументах iматэрыялах. – Мн., 1998
4.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. – Мн., 1993-2003.
5.Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.