Реферат по предмету "Культура и искусство"


Культура Беларусі у другой палове XVI ст.

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI СТ.
У гісторыі культуры Беларусісярэдзіны XVI — XVIII ст. можна выдзеліць тры перыяды:
1) другая палова XVI ст. — актыўнырэфармацыйна-гуманістычны рух, які імкнуўся сінтэзаваць тэарэтычны гуманізм зсацыяльна-прак-тычнай дзейнасцю;
2) канец XVI — першая палова XVIIстст. — гуманістычная думка эпохі позняга Адраджэння, контррэфармацыя іўсталяванне барока1;
3) другая палова XVII — XVIII стст. — панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму.
Асвета і кнігадрукаванне XVI ст.прынесла змены ў асветніцкую і школьную справу Беларусі. Разам з развіццёмпрагрэсіўных трады-цый Старажытнай Русі на асвету пашыраецца ўплыўрэнесансавага гуманізму. На тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца найбольш перадавыядля таго часу пратэстанцкія і брацкія школы. Амаль у кожнай пратэ-станцкайабшчыне адчыняліся школы. У 70-я гады XVI ст. на Беларусі былі 163кальвінісцкія саборы, пры якіх існавалі школы ў Брэсце, Ашмянах, Смаргоні,Нясвіжы, Мінску, Пінску, Магілёве, Оршы, Віцебску і г.д. Яскравым прыкладамкальвінісцкай школы.на Беларусі быў Слуцкі ліцэй, заснаваны ў 1617 г. Ён меўсвой статут, праграму, метадычныя распрацоўкі, а таксама правілы для вучняў інастаўнікаў. У ліцэі вывучаліся галоўным чынам гуманітарныя навукі — лацінская,грэчаская, старажытнаяўрэйская, польская, нямецкая мовы і літаратуры, рыторыка,гісторыя, логіка, правазнаўства, матэматыка, фізіка. Ліцэй быў чатырохкласнайустановай, дзе тэрмін навучання ў кожным класе складаў два гады. У адказахвучняў найболып каш-тоўным лічылася самастойнасць вывадаў. Большасць вучняў ліцэястанавіліся прапаведнікамі кальвінізму, а найболып здольныя накіроўваліся вауніверсітэты Германіі, Англіі, Італіі.
Арыянскімі абшчынамі былі заснаванышколы ў Іўі, Клецку, Нясвіжы, Койданаве, Любчы, Лоску, Навагрудку і іншыхгарадах і мястэчках. Арыянскія школы былі двух тыпаў — пачатковыя і гімназіі. Угімназіях, у тым ліку ў Іўеўскай, Нясвіжскай, Лоскай, вывучаліся разам з моваміі літаратурамі (лацінскай, грэчаскай, старажытна-яўрэйскай) філасофія,рыторыка, права, геаграфія, прыродазнаўства, матэматыка, фізіка, этыка. Вядомымпедагогам арыянскіх школ быў Ян Ліцыній Намыслоўскі.
У канцы XVI — першай палове XVII ст.на Беларусі адчыняюцца брацкія школы, спачатку ў Вільні (1584), а затым і ўіншых гарадах (Брэст, Магілёў, Мінск, Пінск, Орша і г.д.). У брацкіх школахзвы-чайна вывучаліся пяць моў (беларуская, славянская, грэчаская, лацінская,польская), арыфметыка, дыялектыка, рыторыка, геаграфія, астраномія і іншыядысцыпліны. Індывідуальнае навучанне ў гэтых школах замянялася класна-ўрочным,якое дажыло да нашага часу. Навучальны год, як і зараз, пачынаўся 1 верасня.Былі вельмі вялікія патрабаванні да вучняў (за два дні пропуску без уважлівыхпрычын маглі выключыць са школы) і высокія патрабаванні да настаўнікаў.Адметную ролю ў павышэнні якасці выкладання ў брацкіх школах адыгралі выданні«Азбукі» (у 1574 г. у Львове — Іванам Фёдаравым, у 1596 г. у Вільні — Лаўрэнціем Зізаніем) і «Граматыкі» Мялеція Сматрыцкага (1621). 3 1590па 1654 г. беларускія друкарні выдалі 16 буквароў.
Брацкія школы з'яўляліся цэнтрамі нетолькі асветы, але і кнігадрукавання. Брацкія друкарні ў Вільні, Еўі (каляВільні), Ку-цейне і Магілёве выдавалі большасць кніг богаслужэбнага зместу.Гэта выклікалася неабходнасцю ўпарадкаваць сістэму богаслужэння, процістаяцькаталіцызму і уніяцкаму ўплыву. Побач з літургічнымі выданнямі прыкметнае месцазаймалі кнігі для хатняга чытання (творы Іаана Златавуста, Макарыя Егіпецкага,вучэбная і іншая літаратура), а таксама палемічныя выданні, накіраваныя супрацьконтррэфармацыі, царкоўна-рэлігійнай уніі, паланізацыі.
У 1586 г. у Лоску быў выдадзены«Дапаможнік для авалодання вучэннем Арыстоцеля» на лацінскай мове, аў 1589 г. — «Сентэнцыі, якімі трэба кіравацца ў жыцці».«Сентэнцыі» ўзвялічвалі чалавечы розум, веды, асуджалі невуцтва,кар'ерызм, марную трату часу, заклікалі да карыснай дзейнасці.
Адметную ролю ў кірылічнымкнігадрукаванні адыграў вядомы беларускі друкар магіляўчанін Спірыдон Собаль,які на тэрыторыі Беларусі адчыніў дзве друкарні. Адну — у Куцейне (ля Оршы) у1630 г. і выдаў тут на беларускай мове «Малітвы паўсядзённыя»,«Буквар», «Часаслоў». У 1635 г. ён адчыніў друкарню і ўБуйнічах (пад Магілёвам), дзе выдаў «Псалтыр». У літаратуры апісаны18 яго выданняў.
У другой палове XVII ст. кірылічнаекнігадрукаванне ўваходзіць у паласу крызісу, абумоўленага агульнымсацыяльна-эканамічным і палітычным крызісам Рэчы Паспалітай.
У XVIII ст. на беларускіх земляхпашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ, якаяправодзілася пад кіраўніцтвам С.Канарскага. Рэформа пахіснула манаполію езуітаўу галіне асветы, увяла ў школы польскую мову, значную ўвагу надалаграмадска-этычным і прыродазнаўчым навукам, выхаванню разумовых здольнас-цейвучняў. Створаная ў 1773 г. Адукацыйная камісія адмяніла выкладанне ў рамкахшкольных праграм рэлігіі. На беларускіх землях камісія адкрыла 20 сваіх школ.
Значную ролю ў распаўсюджваннінавуковых ведаў адыграла Гродзенская медыцынская школа, заснаваная АнтоніемТызенгаўзам. Узначальваў яе ў 1775 г. французскі ўрач і натураліст Ж.Э.Жылібер.Ён стварыў пры школе прыродазнаўчы кабінет, аптэку, анатамічны тэатр ібатанічны сад, выдаў два тамы фундаментальнай працы «Літоўская флора»(1781).
Бібліятэчная і архіўная справа.Багацейшай у Рэчы Паспалітай з'яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў,заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амальна ўсіх еўрапейскіх мовах. Разам з рэдкімі і старажытнымі кнігамі, твораміантычных паэтаў і мысліцеляў, працамі французскіх асветнікаў знаходзілісярукапісы базыльянаў, дамініканцаў, бенедыкцінцаў. Залы бібліятэкі ўпрыгожвалісявырабленымі на радзівілаўскай мануфак-туры ў Свержані бюстамі старажытныхфілосафаў. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. Пазагаду Кацярыны II яе перадалі Акадэміі навук — 14 892 кнігі, без уліку гравюр,карт і нот.
У Нясвіжскай бібліятэцы захоўвалісятаксама рэдкія рукапісы. Сярод іх — Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617каляровымі малюнкамі. На думку даследчыкаў, ён адносіцца даУладзіміра-Суз-дальскага летапісання XIII ст., па зместу блізкі даЛаўрэнцьеўскага летапісу. Рукапісная копія, якая падаравана Янушу Радзівілунейкім Станіславам Зяньковічам, была зроблена, магчыма, у Смаленску ў канцы XVст. Радзівілаўскі летапіс быў названы так па імені яго ўладальніка БагуславаРадзівіла. Другая назва летапісу — Кёнігсбергскі, бо з 1669 г. ён знаходзіўся ўбібліятэцы г. Кёнігсберга.
У 1761 г., калі рускае войска за-нялогорад, летапіс у якасці тра-фея быў перададзены ў бібліятэку Акадэміі навук уПецярбургу.
Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, старажытныхрукапісаў, геаграфічных карт Беларусі, Літвы і Полыпчы знаходзіліся ў Шчорсах(цяпер -Навагрудскі р-н), у маёнтку магната Храптовіча. У яго бібліятэцызахоўваліся перапіска Багдана Хмяльніцкага з польскімі гетманамі, арыгіналыпісьмаў Хмяльніцкага да казакаў, дзённік польскага пасольства ў Расіі за 1686г., дзённік Марыны Мнішак і іншыя дакументыі.
У Нясвіжскім замку знаходзіўся іархіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаўі іншых дакумен-таў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі МікалайРадзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў Нясвіжы т.зв. Літоўскай метрыкі — дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага. Некаторыя дакументы нясвіжскагаархіва адносяцца да часоў Ягайлы. У архіве захоўваліся пісьмы Людовікаў XV іXVI, Карла XII, Багдана Хмяльніцкага, Пятра 1 і інш. Дакументы архіва напісанына старабеларускай, польскай, лацінскай і іншых мовах.
Бібліятэкі, зборы кніг і гістарычныхдакументаў знаходзіліся так-сама ў маёнтках Сапегаў, Тышкевічаў, Агінскіх і іншыхмагнатаў. Іх сядзібы станавіліся цэнтрамі культурнага жыцця краю.
Літаратура. РаспаўсюджаннеРэфармацыі, гуманістычнага света-погляду, кнігадрукавання спрыяла далейшамуразвіццю беларускай літаратуры. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступоваса-ступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы,гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.
Выдатным творам беларускагалетапісання XVII ст. была Барку-лабаўская хроніка, якая з дэмак-ратычныхпазіцый адлюстравала дзяржаўныя, ваенныя, грамадзянскія справы айчыны свайгочасу.
Беларуская рэфармацыя іконтр-рэфармацыя вылучылі плеяду публіцыстаў: С.Буднага, В.Цяпінскага,П.Скаргу, І.Пацея, М.Сматрыцкага, Х.Філалета, Л.Карповіча, братоў Зізаніяў,А.Філіповіча і інш.
Сымон Будны (1530 — 1593) упершыню ўсусветнай літаратуры выдаў Евангелле (1574) з прадмо-вай, каментарыямі ізаўвагамі, у якіх спрабаваў даць радыкаль-ную рацыяналістычную крыты-ку кнігНовага Запавету. Ён напісаў некалькі твораў, больш значным з якіх быў «Абнайгалоўнейшых палажэннях хрысціянскай веры» (1576 г., Лоск). У гэтымвпг" улйалрті-ваў чадавечуіа.ппыпод.ійзыежяаьіступяупупрятіь.нйдяадмогавй. Боскай Троіцы, з пазіцый антрапацэнт-рызму тлумачыўмаральны выбар чалавека: не страхам перад замагільным жыццём ці пасмяротныміпакутамі, а розумам і свядомасцю. Будны лічыў, што без дапамогі царквы чалавекможа дасягнуць маральнай дасканаласці. Грамадска-палітычныя погляды Буднагабылі памяркоўна-гуманістычныя. Ён прызнаваў прыват-ную ўласнасць,саслоўна-класавую няроўнасць, феадальную залеж-насць сялян, але крытыкаваў феадальнаесамавольства, беззаконне, захопніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці іінтэлектуальнай свабоды. Ідэі С.Буднага аб развіцці беларускай мовы, культурыбылі адным з фактараў станаўлення нацыяналь-най самасвядомасці, а ягоэстэтычныя погляды насілі рацыянальны характар: цудоўнае тое, што ісціннае.
XVI — XVII стст.нацыянальна-культурнага і патрыятычнага руху на Беларусі.
Непрымірымым змагаром за веру продкаўі нацыянальныя традыцыі стаў прадстаўнік аратарскай прозы Лявонцій Карповіч(1580-1620) — беларускі пісьменнік-публіцыст, педагог, царкоўны дзеяч. Яго«Казанні» («Казанне двое», Еўе, 1615; «Ка-занне напахаванне князя В.В.Галіцына», Вільня, 1619; прадмова да кнігі Фікарыя«Вертаград душэўны», Вільня, 1620 і інш.) напісаны прыўзнятым стылемз выкарыстаннем сімволікі, вобразных параўнанняў. Яны аказвалі вялікаеўздзеянне на слухача і чытача.
Сапраўдным змагаром за праўду паўстаеперад намі Афанасій Філіповіч праз свой «Дыярыуш», які, па сутнасці,з'яўляецца зборам твораў. Ён складаецца з аўтабіяграфічных замалёвак, прамоў,палемічных трактатаў, пасланняў, паданняў, багаслоўскіх разважан-няў, рэляцый іг.д. Аўтар не імкнецца да вычварнасці стылю, славес-най эквілібрыстыкі,красамоўства. Сваю мэту ён бачыць у вобраз-ным, шчырым і даходлівым апавяданнісучаснікам і нашчадкам пра складаны і супярэчлівы час у жыцці бацькаўшчыны.Большую частку твораў А.Філіповіч напісаў у варшаўскай турме, калі быўпрыгаво-раны да пакарання смерцю. У сваіх творах ён ганьбіў знешнюю і ўнутрануюпалітыку, а таксама духоўных і свецкіх феадалаў за іх імкненне да раскошы,бязлітасна выкрываў заганы грамадства. Аба-ронца інтарэсаў сацыяльных нізоўбеларускага і ўкраінскага наро-даў, прыхільнік і прапаведнік саюзу з рускімнародам, А.Філіповіч выступіў са сваім палымяным словам напярэдаднінацыянальна-вызва-ленчай барацьбы'беларускага і ўкраінскага народаў падкіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага.
Побач з «Дыярыушам»А.Філіповіча да мемуарнай літаратуры адносяцца «допісы» аршанскагастаросты Філона Кміты-Чарна-быльскага (1530 — 1587), мемуары навагрудскагападсудка Фёдара Еўлашоўскага (1546 — 1616). Дзелавыя «допісы»Кміты-Чарна-быльскага членам рады Вялікага княства Літоўскага пра ваенныя іграмадска-палітычныя справы Маскоўскай Русі — сапраўдныя літаратурныя творы,дзе рэляцыі, паведамленні, разважанні аб лёсе радзімы тонка спалучаюцца змастацкімі дэталямі і фарбамі. Мемуары Еўлашоўскага, у якіх раскрываюцца дэталіЛівонскай вайны праз яе ўсведамленне і бачанне аднаго з удзельнікаў шля-хецкайузаемаеднасці, дазваляюць нам адчуць атмасферу той цяжкай і трагічнай эпохі.
Адной з зорак старажытнай беларускайлітаратуры з'яўляецца Мялецій Сматрыцкі (Максім Герасімавіч Сматрыцкі, 1572-1630). М.Сматрыцкі вучыўся на філасофскім факультэце Віленскай езуіцкайакадэміі, слухаў лекцыі ў Лейпцыгскім, Вітэнбергскім, Нюрнбергскімуніверсітэтах. Нам ён вядомы болып як аўтар славу-тай «Граматыкі», якуюМ.Ламаносаў назваў «вратамі» сваёй вучонасці. Сучаснікам Сматрыцкібыў больш знаёмы як пісьменнік-палеміст, пяру якога належыць каля 20 твораўсамых розных накірункаў. Асобае месца сярод іх займае «Фрынас»(1610), у якім Сматрыцкі ад імя сімвалічнага вобраза мацеры-царквы звяртаеццада народа з заклікам еднасці ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым каталіцызмам.Адступніцтва ад веры, ад праваслаўнай мацеры-царквы трактава-лася Сматрыцкім якздрада радзіме. Ён быў таксама адным з пе-ракладчыкаў заходнееўрапейскайлітаратуры розных часоў і наро-даў — Гея, Пятраркі, Ратэрдамскага і інш.
Новай з'явай у беларускай літаратурыбыла палітычная са'уздаг-«Прамова Мялешкі», «ЛістдаАбуховіча». АўТарЬі ВЫГМёМваюць заганы грамадства: самавольства шляхты,бязглуздае перайманне чужаземных звычаяў. Ствараючы вобраз смаленскага ваяводыПіліпа Казіміра Абуховіча, ананімны аўтар выкрывае ваенна-палітычнуюбяздарнасць, прадажнасць, абыякавасць да лёсу радзімы не толькі Піліпа, але іяго продкаў: дзеда, бацькі. Такім чынам аўтар падкрэслівае слушную думку:прадажніцтва вядзе звычайна да дэградацыі не толькі аднаго роду, але і ўсягограмадства. Гандлёвыя справы салдат цікавяць больш за воінскія абавязкі. Аўтар«Ліста» прыходзіць да вываду, што для айчыны было б лепш, каб такія,як Піліп, сядзелі б у сваёй Ліпе ці былі вайсковымі пісарамі, а не ваяводамі.
Складаны шлях ттряіртпў беларускі верш:ад любоўнай лірыкі, вер-шаванага эпасу, рытмічна арганізавайан прозы да кніжнайпаэзіі, якая вызначалася ідэйна-тэматыч-най і жанрава-стылявой разна-стайнасцю(эпіграмы, дэкламацыі, элегіі, сатырычныя і духоўныя вершы, грамадзянскаялірыка). Ананімная лірычная паэма «Ля-мант на смерць ЛявонаКарповіча» ўслаўляе чалавека як носьбіта высокіх маральных якасцей,дзейснага, мужнага, самаах-вярнага змагара за веру сваіх продкаў, узнімае ягода ўзроўню хрысціянскага святога. За-ключная частка «Ляманта» мае выразныпубліцыстычна-дыдактычны характар: паэт ад імя нябожчыка заклікае жыць сумленнаі высакародна, свята берагчы нацыянальна-рэлігійныя традыцыі свайго народа.Твор вызначаецца глыбокай эмацыя-нальнасцю і пранікнёньм лірызмам, яскравайпаэтычна-вобразнай мовай. Яму ўласцівы некаторыя рысы барока: кантрастнасць,барочныя эпітэты, метафары, параўнанні і інш.
Важны ўклад у развіццё беларускай ірускай кульгуры зрабіў паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч СімяонПолацкі (1629 -1680). Сацыяльна-палітычны ідэал Сімяона Полацкага — моцнаядзяржава на чале з «асветным манархам», мэта якой — усталяваць уграмадстве «вечны мір» і "ўсеагульны дабрабыт" без расколуі мяцяжоў. Ен лічыў, што ўсё зло ў грамадстве ад неадукаванасці, невуцтва.Пашырэнне асветы выратуе грамадства ад усіх заган, усталюе поў-ную гармонію імір. Сімяон Полацкі асуджаў багацце, праслаўляў нябесныя сілы і працу, прапаноўваўпраграму прагрэсіўнай дзйнасці цара, прыдворных вяльмож і некаторыхцаркоўных.дзеячаў. Ён апя-ваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Ёнпіша п'есы на біблейскія тэмы: «Комедню прнтчн о блудном сыне» і«Трагедню о Навуходоносоре царе, о теле злате н о трнех отроцех в пеіцн несо-жженных». Найболып значнымі зборнікамі яго паэтычных твораў з'яўляюцца«Вертоград многоцветнын» і «Рнфмологнон».
Тэатр і музыка. Развіццё драматургіівыклікала да жыцця тэатр. Спачатку з'явіўся школьны тэатр, дзе перад пачаткамп'ес на гістарычныя і біблейскія тэмы, а таксама ў антрактах і пасляспек-такляў разыгрываліся інтэрмедыі — пантамімы, танцы, кароценькія п'ескі абосцэнкі, найчасцей камічнага зместу. Школьныя п'есы пісаліся і выконваліся папэўных правілах. Паводле інструкцыі 1647 г., на сцэне нельга было «есці,піць, тупаць нагамі, паказваць штонебудзь такое, што магло б выклікацьнепрыемнае ўражанне ў акцёраў альбо гледачоў». У адпаведнасці з віленскімпрадпісаннем 1717 г. спектакль не мог працягвацца болып за тры гадзіны.Спачатку жаночыя ролі забараняліся наогул, а потым іх дазвалялі выконвацьтолькі муж-чынам.
Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ўXVI ст. атрымаў тэатр лялек — батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны набіблейскай і евангельскай тэ-матыцы, а таксама бытавых матывах. Дзеяннеадбывалася ў спецыяльна пабудаваным двухпа-вярховым доміку звежачкай-мезанінам. На самым верхнім «узроўні» разыгрываліся сцэнкіса Святога Пісання пра Адама і Еву, нараджэнне Ісуса, на сярэднім -празлачынства цара Ірада, а ў самым нізе — з народнага побыту. Пастаноўкі батлейкісуправаджала як вакальная, так і інструментальная музыка: псалмы і канты,на-родныя песні і танцы. Музычныя нумары пачыналі і завяршалі спектаклі, гучаліпаміж сцэнамі, з'яўляліся своеасаблівымі інтэрмедыямі.
Важнай з'явай жыцця другой паловыXVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Многія беларускія магнаты: Радзівілы, Храптовічы,Агінскія, Тышкевічы, Сапегі, Тызенгаўзы і інш., імкнучыся да раскошы, запрашалідля пабудовы сваіх маёнткаў і іх упрыгажэння лепшых айчынных і замежныхдойлідаў, мастакоў, майстроў садова-паркавага мастацтва. У сваіх маёнтках яныўтрымлівалі капэлы, аркестры, тэатры, а нярэдка і самі станавілісялітаратарамі, музыкантамі, кампазітарамі, як Мацей Радзівіл, Міхал КазімірАгінскі, Уршуля Радзівіл, Міхал Клеафас Агінскі, аўтар знакамітага паланеза«Развітанне з Радзімай» і інш.
У свецкай музыцы XVI — XVIII стст.найбольш характэрным жан-рам быў кант: шматгалосая песня свецкага зместу.Вытокі канта — у старажытных гімнах і песнапеннях яшчэ дахрысціянскіх часоў,якія трапілі ў праваслаўную і каталіцкую музыку і знайшлі свой працяг у свецкіхпеснапеннях. Разнастайныя па сваёй тэматыцы (філасофскія, павучальныя,пакаяльныя, жартоўныя, лірычныя, сатырычныя), канты набылі шьфокаераспаўсюджанне на Беларусі, Украіне і Расіі.
Значнае месца ў жыцці насельніцтваБеларусі займалаларкоўная музыка. Да нашых часоў захаваліся помнікіправаслаўнай музыкі — «царкоўйых гімнаў, ірмалоі XVI — XVIII стст.(Супрасльскі, Віцебскі, Жыровіцкі, Слуцкі, Мірскі і інш.).
Болып за чатыры стагоддзі таму ўНясвіжскай друкарні быў на-друкаваны „Канцыянал“ — адзін з першых наБеларусі нотных зборнікаў, які змяшчаў болып за сотню песень (кантаў) зпрыкладзенымі да іх нотамі. У 1594 г. „Канцыянал“ быў перавыда-дзеныў Вільні. У Нясвіжы была створана адна з першых на Беларусі майстэрня па вырабумузычных інструментаў, а таксама падручнік па харавых спевах. Яго напісаў каля1794 г. мясцовы выкладчык Антон Варанец. Праз паўтара дзесяцігоддзя падручнікбыў выдадзены ў Вільні на польскай мове пад назвай „Пачатак музыкі — якфігуральных, так і харавых спеваў“ з дабаўленнем італьянска-польскагаслоўніка музычных тэрмінаў.
Развіццё музычнай культуры дазволіламагнатам ствараць у сваіх маёнтках прыватныя капэлы. Самыя вялікія капэлы быліпры тэатрах:
Нясвіжскім — Міхала КазіміраРадзівіла, Слонімскім — Міхала Казіміра Агінскага, Гродзенскім — Антонія Тызенгаўзаі Шклоўскім — Сямёна Зорыча. Рэпертуар магнацкіх капэл складала модная на тойчас у Еўропе музыка: дывертысменты (устаўныя, пераважна вакальна-харэаграфічныянумары ў драматычных, оперных і балетных спек-таклях XVII -XVIII стст.),серэнады, танцы, а таксама сімфоніі, канцэрты, араторыі, кантаты. Дзейнічалі інародныя капэлы, якія часам запрашаліся на балі да паноў.
Побач з магнацкімі капэламідзейнічалі аркестры Тышкевічаў у Свіслачы, Аляксандра і Казіміра Салегаў уРужанах і Дзярэчыне і інш. Аркестры беларускіх магнатаў часам былі буйнейшыя завядомыя заходнееўрапейскія. Напрыклад, аркестр М. Агінскага налічваў 106інструментаў, у той час як у аркестры, у якім працаваў славуты Ф. Гайдн(аўстрыйскі кампазітар XVIII ст., якому належаць 104 сімфоніі, болып за 20опер, 14 мес і шмат іншых музычных твораў), было толькі 14 інструментаў.Існавалі ваенныя аркестры, якія звы-чайна складаліся з духавых інструментаў.
Высокі ўзровень музычнай культурызабяспечваў магчымасць пастаноўкі на сцэнах тэатраў такіх складаных музычныхтвораў, як опера і балет. Для падрыхтоўкі акцёраў оперы і балета на Беларусііснавала некалькі школ (у Слуцку, Нясвіжы, Слоніме). Спектаклі суправаджалакапэла музыкантаў высокай кваліфікацыі (у асноўным немцы, чэхі, аўстрыйцы).Некаторыя спектаклі былі разлічаны на тэатральныя карціны: выхад на сцэну групысалдат, узяцце штурмам крэпасцей, фехтаванне, баталіі. У гэтых выпадках удзел успектаклях прымалі кадэты, салдаты гарнізона.
Асабліва цікавым быў Слонімскі тэатрМіхала Казіміра Агінскага, які існаваў дваццаць гадоў (1771-1791). У тэатрыпрацавалі прафесійныя італьянскія, нямецкія, польскія спевакі, прыгонны хор ібалет. Балетная трупа была пад-рыхтавана ў Слонімскай балетнай школе, спектаклісуправаджала капэла Агінскага. Збор нот, твораў, што выконваліся на розныхсцэнах (філіялы тэатра існавалі ў Седліцах — Полыпчы і Целя-ханах), налічваў 60опер, 18 балетаў, 3 музычныя камедыі, 253 сімфоніі і больш за 460 іншых твораў(араторыі, арыі, музыка для дывертысментаў, асобных танцаў і г.д.). Рэпертуартэатра складаўся з опер і балетаў італьянскіх кампазітараў, а так-сама твораўМ.К. Агінскага (»Зменены філосаф", «Елісейскія палі» іінш.). Сцэна тэатра дазваляла ставіць спектаклі барочнага стылю — з выхадамвялікай колькасці спевакоў, статыстаў, з паказам тэатралізаваных баталійконнікаў і водных феерый. Частка сцэны затаплялася вадой і па ёй плавалі лодкі.Тэхнічныя магчымасці сцэны дазвалялі паказваць адна-часова два фантаны, якіяасвятляліся бенгальскімі агнямі. Пры тэатры працаваў спецыяльны піратэхнік — майстар па феерверках. Не менш цікавы і вядомы быў Нясвіжскі тэатр, звязаны зімем Францішкі Уршулі. Радзівіл. Для свайго тэатра яна напісала 16 драматычныхі оперных лібрэта, сярод якіх «Дасціпнае каханне», «Суддзіпазбаўленага розуму», «Каханне нараджаецца з погляду» і інш.П'есы ставіліся ў спецыяльнай тэатральнай зале Нясвіжскага замка, у летняйрэзідэнцыі Радзівілаў Альбе, у «зялёным» тэатры і палацы пад назвай«Кансаляцыя», амфітэатр якой на прырод-ным узгорку быў разлічаны натысячу глядачоў. Спачатку тэатр Радзівілаў з'яўляўся аматарскім: на сцэневыступалі члены кня-жацкай сям'і, сваякі, госці, выхаванцы кадэцкай школы. Удругой палове XVIII ст. у тэатры ўсё часцей з'яўляліся іншаземцы-прафесіяналы іартысты з прыгонных сялян, якія атрымалі адпа-ведную адукацыю. Асабліва гэтаўзмацнілася пасля смерці Францішкі Уршулі Радзівіл, калі са сцэны зніклідраматычныя творы і перавага аддавалася операм і балетам. Ставіліся творызамежных і айчынных аўтараў. Напрыклад, музыку для аперэты «Агатка» іоперы «Войт альбанскага паселішча» напісаў кампазітар нямецкагапаходжання Ян Давід Голанд (дырыжор нясвіжскага аркестра), вершаванае лібрэта — Мацей Радзівіл.
Акрамя тэатраў у Слоніме і Нясвіжы ўдругой палове XVIII ст. прыгонныя і прыватныя тэатры працавалі ў Слуцку,Шклове, Магілёве, Чачэрску, Свіслачы, Плешчаніцах. Дзейнічаў таксама«плы-вучы тэатр» на баржах на Агінскім канале. Талія і Мельпамена-музы грэчаскай міфалогіі, якія апекавалі камедыю і трагедыю, натхнялібеларускіх артыстаў.
Выяўленчае мастацтва. ІдэіАдраджэння, а затым і барока праніклі ў майстэрні мастакоў. У беларускімжывапісе акрэсліліся два налрамкі. Першы — мастацтва, заснаванае настаражытнарускіх традыцыях; другі — жывапіс, які знаходзіўся пад уплывамзаходнееўрапейскай мастацкай школы. Але і ў першым і ў другім напрамкахадбываецца перапляценне візантыйскага і заходнееўрапейскага стыляў з мясцо-вайшколай, захаванне мясцовых традыцый, выпрацоўка свайго ідэалу і мастацкіхпрынцыпаў.
У выніку сінтэзу розных школ інапрамкаў склалася самабытная беларуская іканапісная школа, якой ўласцівавернасць канону, сімвалізм выяўленчай мовы, характарнасць тыпажу, шырокаевыка-рыстанне этнаграфічных элементаў (узорыстасць, разнастайнасць арна-менту,у тым ліку і расійскага). У найболып ранніх творах XVI ст. («Маці БоскаяАдзігітрыя» са Случчыны, «Маці Боская Іерусалімская» зБрэстчыны) прыкметна спалучэнне асноўных рыс сярэдневяковага мастацтва зэлементамі рэнесансу: светлы каларыт, аб'ём, лірычнасць. Пад уплывам Адраджэнняз'яўляецца імкненне да перадачы аб'ёму, прасторы, прапарцыянальнасці чалавечыхфігур і асяроддзя («Нара-джэнне Багародзіцы», «Апосталы Лука іСымон», «Пакланенне веш-чуноў» з Брэстчыны).
У XVIII ст. у іканапіс, як наогул убеларускае мастацтва, пранікае стыль барока («Выбраныя святыя: ВасільВялікі, Рыгор Багаслоў, Іаан Златавуст» з Брэстчыны, «Аўрамій іМеркурый Смаленскія» і інш.). У барочным іканапісе вялікая ўваганадавалася афармленню абкладам, вянцом, дэкарыроўцы тканінай, ляпным арнаментамі г.д. Можна з упэўненасцю гаварыць аб існаванні на Беларусі некалькіхіканапісных школ: магілёўскай, полацка-віцебскай, палескай, гродзенскай,слуцка-мінскай. Магілёўская школа, напрыклад, характа-рызавалася стрыманасцюжывапіснай палітры, некаторай прыглуша-насцю, у той час як жывапісу палескайшколы ў большай меры ўласціва колеравае гучанне, багацце палітры, а ўгродзенскай прык-метны ўплыў польскага жывапісу XVI — XVII стст. Але,нягледзячы на некаторае адрозненне, для ўсіх іх характэрны рысы, якія іскладаюць беларускую іканапісную школу.
У канцы XVIII — пачатку XIX ст.беларускі іканапіс паступова страціў сваю адметнасць і перастаў існаваць яксамабытная мастацкая школа.
Другім важным напрамкам быўманументальны жывапіс. У XVI ст. тут таксама прыкметны ўплыў рэнесанснага стылю- імкненне да перадачы аб'ёму, перспектывы, святлоценявой і колераваймадэліроўкі. Яскравым прыкладам манументальнага жывапісу пераходнага перыядуз'яўляецца роспіс драўлянай царквы куцеінскага Богаяўленскага манастыра (каляОршы). Шматфігурная кампазіцыя (38 сцэн) на біблейскія і евангельскія сюжэтыпакрывала амаль усе сцены. 1 хаця яшчэ дамінуюць статычнасць і фрагментарнасцьмалюнка, ужо адчуваецца імкненне авалодаць тэхнікай перадачы руху, спробыадлюстраваць у кампазіцыі прастору і аб'ём. Цікавымі кампанентаміману-ментальнага жывапісу XVII ст. насычаны роспіс мураванага Богаяўленскагасабора ў Магілёве (1633 — 1636), Святадухаўскай царквы Тупічэўскага ма-настыраў г.Мсціслаўлі (70 сцэн на біблейскія і евангельскія сюжэты).
Сапраўдным творам мастацтва ў манументальнымжывапісе з'яў-ляецца роспіс Мікалаеўскай царквы ў Магілёве (1669 — 1672) — «Но-вазапаветная Троіца». Фігуры Бога-Айца і Бога-Сына размешчаны насіне-блакітным фоне купала. Твары мадэліраваны пастэльнымі танамі знайтанчэйшымі нюансамі колеру. Адзенне персанажаў традыцыйначырвона-карычневага, жоўтага і сіняга колеру, свабодныя складкі,светлапаветранае асяроддзе, кампазіцыя і іншыя асаблівасці«Нова-запаветнай Троіцы» сведчаць аб высокіх мастацкіх каштоўнасцяхпомніка беларускага жывапісу.
3 перамогай контррэфармацыі ўманументальным жывапісе распаў-сюджваецца стыль барока. Яму характэрнапрасторавасць, маляўнічасць, дынамізм кампазіцыі, багацце ўзору, натуралізм. Удругой палове XVII ст. створаны буйныя фрэскавыя цыклы (Станіславаўскі касцёл уМагілёве, Успенскі касцёл кармелітаў у Мсціслаўлі, езуіцкі касцёл ФранцыскаКсаверыя ў Гродне).
Папулярным відам станковага жывапісуў XVI — XVIII стст. становіцца партрэт. Ствараюцца своеасаблівыя родавыягалерэі (Канстанціна Тызенгаўза ў Паставах, пры Полацкім езуіцкім калегіуме,партрэтныя галерэі Тышкевічаў, Радзівілаў і інш.). У архіўным пераліку 1779 г.у Нясвіжскім замку налічвалася 984 творы мастацтва на палатне і дрэве. Сярод іх- партрэты Ягайлы і Льва Сапегі, Радзівілаў, гетманаў Казіміра Сапегі іСтаніслава Кішкі і інш.
Таленавітым мастаком і гравёрам XVI — пачатку XVII ст. з'яў-ляўся Тамаш Макоўскі, каморнік пры двары Радзівілаў,нейкі час узначальваў друкарню ў Нясвіжы. Па прапанове Мікалая РадзівілаСіроткі ён 16 гадоў працаваў тапографам, географам, гісторыкам і мастаком, кабсабраць матэрыял і скласці поўную і дакладную карту Вялікага княстваЛітоўскага. У 1613 г. у Амстэрдаме карта Макоўскага была надрукавана на чатырохвялікіх аркушах. У дадатку да яе давалася падрабязнае апісанне Беларусі іЛітвы: прыродныя багацці, навуковыя ўстановы Полацка і Нясвіжа, народныязвычаі, курныя сялянскія хаты, раскоша магнацкіх палацаў, гандаль з ЗаходняйЕў-ропай праз Кролевец (цяпер Калінінград) і Рыгу. На карце Макоўскагапазначаны рэкі і азёры, гарады, цэнтры ваяводстваў, рэзідэнцыі епіскапаў імітрапалітаў. Яна неаднаразова на працягу XVII ст. пера-выдавалася ў Амстэрдамена лацінскай і французскай мовах (зараз карта захоўваецца ва універсітэцкайбібліятэцы г. Упсала ў Швецыі).
Тамаш Макоўскі з'яўляецца аўтарамгравюр з краявідамі Вільні, Клецка, Трокаў, Смаленска і іншых старажытныхгарадоў. Ён ілюстраваў таксама многія кнііі. Налрыклад, кніга К.Дарагастайскагапра конегадоўлю «Гішка» выдадзена ў Кракаве ў 1603 г. з 50 гравюраміМакоўскага, на якіх коні, частка збруі адлюстраваны на фоне замкаў, гарадоў інаваколля. У кнізе «Вандроўкі князя Мікалая Радзівіла Сіроткі ўІерусалім», надрукаванай у Брунсбергу на лацінскай мове, змешчаны партрэтпадарожніка, выгравіраваны Макоўскім. Серыя гравюр Т.Макоўскага «АсадаСмаленска» прысвечана падзеям 1609 -1611 гг., калі пад кіраўніцтвамваяводы М.Шэіна рускае войска і насельніцтва абаранялі горад на працягу 20месяцаў.
Шматлікія творы выяўленчага мастацтвапакінулі бацька і сын Гескія, якія жылі і працавалі ў XVIII ст. Янырэстаўрыравалі фрэскі Нясвіжскага езуіцкага касцёла, якія захаваліся да нашагачасу. Бацька, Ксаверы Даменік, стварыў шэраг партрэтаў галерэі Радзівілаў.Лічыцца, што ён з'яўляецца аўтарам карціны «Тайная вячэра» длягалоўнага алтара Нясвіжскага фарнага касцёла. Сын, Юзаф Ксаверы, напісаўнекалькі партрэтаў для нясвіжскага збору, маляваў абразы для Стаўбцоўскагадамініканскага касцёла. Яго пэндзлю належыць партрэт караля Рэчы ПаспалітайСтаніслава Аўгуста Панятоўскага.
У канцы XVIII ст. барочныя творыжывапісу трацяць свае лепшыя якасці. Псіхалагізм замяняецца знешняй афектацылйстану, а рэалізм — бутафорнасцю. Барока саступае месца новаму лылю ў выяўленчыммастацтве — класіцызму.
Архітэктура. У XVI — першай паловеXVII ст. ускладнялася планіроўка і архітэктура беларускіх гарадоў, працягваласястварэнне абарончых і культавых збудаван-няў у стылі барока'. Як і раней,беларускі феадальны горад меў тыповую забудову: умацаваны за-мак — рэзідэнцыяфеадала, князя альбо велікакняжацкага намесніка і размешчаны вакол замкагандлёва-рамесны пасад пад аховай замкавых сцен. Замак з'яў-ляўся цэнтрамгорада і галоўнай яго архітэктурна-будаўнічай дамінантай.
Не быў выключэннем з гэтага правіла іМінск, у якім у другой палове XVI ст. вызначаліся пяць асноўных раёнаў забудовы:
1) Замчышча, якое існавала ў раёнецяперашняй плошчы 8 Сакавіка. Мінскі замак быў пабу-даваны з дрэва, абгароджанывысокім земляным валам (месцамі да 10 м і вышэй) і апаясаны глыбокім ровам,напоўненым вадой. Замак часта гарэў, але зноў адбудоўваўся;
2) Нізкі рынак, альбо Стары (Нізкі)горад, — цэнтральнае гандлёвае месца, якое знаходзілася ў балоцістай мясціне,перад паўднёвай сця-ной замка, на беразе вусця р.Нямігі, дзе цяпер прыпынактранспарту на плошчы 8 Сакавіка і дзе праходзіць вуліца ад праспекта Машэравада Свіслачы і знаходзіцца Петрапаўлаўская царква;
3) Высокі рынак, альбо Верхні горад,размяшчаўся там, дзе сёння плошча Свабоды, вуліцы Бакуніна, Герцэна,Інтэрнацыянальная, Рэ-валюцыйная і інш. Архітэктурны ансамбль рынка ўключаўгандлёвую плошчу,, крамы, Казьмадзям'янаўскі кляштар, Святадухаўскую драўлянуюцаркву, ратушу;
4) Траецкае прадмесце знаходзілася налевым беразе р.Свіслач (раён вуліц Старавіленскай, Багдановіча, Янкі Купалы),насупраць замка і Нізкага рынку. На тэрыторыі прадмесця знаходзіліся рынак згандлёвай плошчай, крамы, жылыя кварталы;
5) Татарскае (Ракаўскае) прадмесцебыло заселена палоннымі крымскімі татарамі і знаходзілася ў раёне цяперашніхвуліц Аст-роўскага, Вызвалення, Дзімітрава, а таксама на месцы, дзе сёння размешчаныДом кнігі і гасцініца «Юбілейная». Тэрыторыя паміж Татарскай слабадойі Свіслаччу называлася Татарскімі агародамі.
Да XVII ст. Мінск быў драўляны.Інтэнсіўнае мураванае будаўніцтва ў Мінску ўзнікла ў пачатку XVII ст., што былозвязана з абвастрэн-нем сацыяльна-палітычнага і рэлігійнага становішча ўнутрыВялікага княства Літоўскага ў сувязі з заключэннем Брэсцкай царкоўнай уніі інаступленнем контррэфармацыі. Праваслаўныя, католікі і уніяты імкнулісязасведчыць сваю сілу і прысутнасць у горадзе шляхам па-будовы манументальныхмураваных храмаў і кляштараў. Ідэйнае і рэлігійнае саперйіцтва стымуляваламураванае будаўніцтва. У першай палове XVII ст. на плошчы Высокага рынку, намесцы драўля-най Святадухаўскай царквы, быў пабудаваны базыльянскі кляштар (у змененымвыглядзе захаваўся да нашых дзён — у ім да нядаўняга часу размяшчаўсяБелсаўпраф), а побач з ім (цяпер вул. Энгельса) -дамініканскі касцёл і кляштар.У сярэдзіне XVII ст. насупраць будынка базыльянскага мужчынскага кляштара быўпабудаваны базыльянскі жаночы кляштар. Будынкі мінскіх базыльян уяўлялі сабойадзіны архітэктурны комплекс з кампазіцыйным цэнтрам — царквой Свя-тога Духа.На Высокім рынку былі пабудаваны таксама касцёл і кляштар бернардзінцаў (данядаўняга часу ў гэтых будынках размяшчаўся архіў), касцёл і кляштарбернардзінак (зараз — гэта праваслаўны сабор на плошчы Свабоды, у кляштарныхбудынках — жылыя дамы).
У XVII ст. у Мінску былі пабудаваныкасцёл і кляштар бенедыкцінак, якія знаходзіліся на старой Кальварыі(Кальварыяй называліся каталіцкія могілкі, якія тады знаходзіліся ў раёнецяпе-рашняй вуліцы Камсамольскай на адрэзку паміж вуліцай Інтэрнацыянальнай іпраспектам Ф.Скарыны). У 1612 — 1613 гг. у раёне вуліцы Ракаўскай, ля Нямігі,на сродкі і стараннем праваслаў-най шляхты і гараджан пачалося будаўніцтвамураванай Петрапаў-лаўскай царквы і манастыра. Праз некалькі гадоў царква іманастыр былі пабудаваны (царква існуе і сёння). У горадзе вялося таксамабудаўніцтва асабнякоў багатых гараджан і крамаў.
Да сярэдзіны XVIII ст. быў архітэктурназакончаны ансамбль Са-борнай плошчы Верхняга горада. У 1709 — 1710 гг. назаходнім баку гэтай плошчы пабудаваны езуіцкі касцёл, кляштар і мураваныябудынкі калегіума. У 1750 г. з правага боку касцёла была вымура-вана ў стылібарока, як і касцёл, трох'ярусная гарадская вежа з гадзіннікам (зараз яна неіснуе). Кафедральны касцёл быў часткова перабудаваны ў 1951 г. іўімразмяшчалася спартыўнае таварыства «Спартак» (цяпер адноўлены яккасцёл).
Галоўнай архітэктурна-будаўнічайдамінантай Нясвіжа з'яўляўся замак, заснаваны ў 1583 г. на месцы створанагараней драўлянага замка. Мікалай Радзівіл Чорны ў 1547 г. перабудаваў драўляныза-мак. Яго сын і наследнік Мікалай Крыштоф Радзівіл, па мянушцы Сіротка, пасляпадарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет распачаў у Нясвіжы вялікае будаўніцтва.Ён запрасіў выдатнага архітэктара Яна Марыю Бернардоні, па пра-ектах якога быліствораны цудоўныя збудаванні ў Кракаве, Калішы і Любліне. Але менавіта ўНясвіжы таленавіты італьянец пакінуў свае лепшыя творы — за-мак, касцёл і калегіумезуітаў.
Нясвіжскі замак пабудаваны пастараітальянскай абарончай сістэме, паводле якой каменная сцяна замяняласякаменным валам, а вежы пераўтвараліся ў больш нізкія бастыёны, куды ставілігарматы для абстрэлу перадполля за ровам. Па версе вала ішла дарога, абароненаябрустверам. 3 вонкавага боку рова знаходзілася дадатковая дарога — дляперамяшчэння стралковых атрадаў, якія абаранялі падыходы да крэпасці. Замакакружала з усіх бакоў вада азёр і каналаў. Трапіць на яго тэрыторыю можна былотолькі па драўляным мосце, які разбіралі пры пагрозе варожага нападзення.Вароты.замка былі двухпавярховыя з дазорнай вежай. Другі паверх злучаўся звалам. У замку знаходзіліся атрады прыватнай арміі Радзівілаў.
Галоўны франтон замка Радзівілыўпрыгожылі сваім гербам і ваеннымі эмблемамі з пышным арнаментам у стылібарока. Арка ўяз-ной вежы вяла ва ўнутраны парадны двор, дзе каменныя пабудовыразмяшчаліся па перыметры своеасаблівага кола. Цэнтральны корпус займалі саміРадзівілы. Злева ад яго знаходзіўся трохпавярховы казар-менны дом з высокайдазорнай вежай, справа — двухпавярховае гаспадарчае збудаванне. Другі двор — конны, альбо гаспадарчы, на ім у XVII -пачатку XIX ст. размяшчаліся падземнаястайня і яма-бункер для мяд-зведзяў. Трэці двор быў зусім маленькі. Ён злучаўсяз навакольным светам сакрэтнымі пераходамі. Мясцовыя легенды сведчаць аб тым,што падземныя хады ішлі да Альбы (летняй рэзідэнцьгі Радзівілаў з каналамі ісажалкамі, на якіх плаваў княжацкі флот) і нават Мірскага замка.
У 1706 г. Нясвіжскі замак быўразбураны шведамі. У 1726 г. яго адбудавалі ў стылі барока. Запрошаны длягэтага архітэктар К.Ждановіч пачаў насыпаць новыя валы. У XVIII ст. быўперабудаваны галоўны корпус палаца. Стварэннем аднаго з лепшых на Беларусіландшафтных паркаў завяршалася фарміраванне палацава-паркавага ансамбля. 3 тагочасу ў асноўных абрысах гэты ансамбль захаваўся да нашых дзён.
У другой палове XVI — першай паловеXVII ст. ролю абарончых збудаванняў выконвалі Галыпанскі, Глускі, Заслаўскі,Клецкі,
Койданаўскі, Любчанскі, Лепельскі,Ляхавіцкі, Магілёўскі, Мазырскі, Шклоўскі замкі, Верхні (Горны) і Ніжні(Дольны) замкі Старога Слуцка і Новы замак Новага Слуцка, замкі Старога іНовага Быхава, замак у в.Сма-ляны Аршанскага раёна, дом-крэ-пасць ув.Гайцюнішкі Вора-наўскага раёна, комплекс замкавых умацаванняў у Копысі,Дуброўне, Друі, Іказні і інш.
Працягвалася культавае будаўніцтва. Удругой палове XVI -пачатку XVII ст. былі створаны Троіцкі касцёл у в.Чарнаўчыцы(Брэсцкі р-н), Успенская царква і Петрапаўлаўскі касцёл у в.Новы Свержань іПетрапаўлаўскі касцёл у в.Дзераўная (Стаўбцоўскі р-н), фарны1 касцёл(фара Вітаўта) у Гродне, касцёл Ушэсця Прасвятой Багародзіцы ў Магілёве, касцёлу в.Гальшаны (Ашмянскі р-н), кальвінскія зборы ў Смаргоні, в.Асташына(Навагрудскі р-н) і ў в.Кухцічы (Уздзенскі р-н).
У 1587 — 1593 гг. быў пабудаваныНясвіжскі фарны касцёл — трохнефавая крыжова-купальная базіліка з аднойвыцягнутай апсідай, па баках якой узведзены двухпавярховыя сакрысціі(памяшканні, прызначаныя для захавання культавага начыння, адзення і, магчыма,кляштарнай казны). Цэнтральны высокі неф, ніжэйшыя бакавыя, алтарная алсіда,трансепт2, купал са светлавым ліхтаром, дзве бакавыя каплічкі — восьчасткі, з якіх складаецца прасторавая сфера храма. Даследчыкі адносяцьНясвіжскі фарны касцёл разам з аналагічным у Калішы да першых помнікаў барокана тэрыторыі Рэчы Паспалітай: галоўны фасад мае цэнтральную вось сіметрыі,плоскія пілястры размешчаны ў два ярусы. Фасад касцёла быў атынкаваны іпабелены, у яго нішах размешчаны статуі святых. Сярод роспісаў храманалічваецца звыш 40 кампазіцый, сярод якіх «Тайная вячэра», дзеХрыстос адкрыў апосталам тайну сваёй ахвяры. У касцёле захаваўся старажытныарган, размешчаны на галерэі. У паўпадвальным памяшканні храма, перакры-тыммасіўнымі скляпеннямі, знаходзіцца магільны склеп роду Радзівілаў. Касцёлдзейнічае і сёння.
Стыль барока, запазычаны з Італіі,яшчэ доўга спалучаўся ў мясцовым дойлідстве з элементамі готыкі і рэнесансу.Так, касцёлы бернардзінцаў у Гродне (1595 — 1618) і Іўі (каля 1600 г.) побач зплоскімі барочнымі фасадамі мелі гатычныя шматгранныя апсіды, умацаваныяконтрфорсамі. Мікалаеўскі касцёл у Міры (1599 -1605) — трохнефавая базіліка зтрансептам, цэнтральны неф якой завяршае шмат'ярусная рэне-сансная вежа, з двухбакоў да яе прымыкаюць невялікія круглыя бакавыя вежы з вітымі ўсходамі, якіякампазіцыйна завяршаюць бакавыя нефы.
Ранні этап станаўлення беларускагабарока завяршыўся фарміраваннем характэрнага базілікальнага аднаапсіднага тыпухрама з двухвежавым фасадам: касцёл у Дзятлаве (1624), касцёл брыгітак у Гродне(1642 — 1656), касцёл у Вішневе каля Валожына (1637 — 1641) і інш.
Але хутка на Беларусі будуюццакасцёлы з бязвежавымі галоўнымі фасадамі, дзе канцэнтраваліся асноўныя сродківыразнасці, што, як вядома, было характэрна для італьянскага барока (касцёлыбернардзінцаў і францысканцаў у Гродне, дамініканцаў у Мінску і Навагрудку іінш.).
Позняму беларускаму барока побач знадзвычайнай маляўнічасцю і пластычнасцю, багаццем святлаценю ўласцівыстромкасць і лёгкасць, хвалістыя абрысы вежаў і франтонаў. У мастацтвазнаўствеяно атры-мала назву «віленскае барока». Найбольш выразна рысы познягабела-рускага барока выявіліся ў культавых пабудовах уніятаў XVIII ст. Сафійскісабор у Полацку (перабудаваны ў 1738 — 1750 гг.), цэрквы і манастыры ўБеразвеччы (каля Глыбокага), Барунах (каля Ашмян), Талачыне, Богаяўленская іКрыжаўзвіжанская цэрквы ў Жыровічах (каля Слоніма), Васкрасенская царква ўВіцебску і інш. У меншай ступені характарыстыкі «віленскага барока»знайшлі ўвасабленне ў каталіцкім будаўніцтве другой паловы XVIII ст.: касцелы ўСлонше, Лужках і Германавічах (каля Шаркаўшчыны), касцелы дамшіканцау уСмалянах (каля Оршы) і Дунілавічах (каля Паставау).
Даліку пабудоў грамадзянскага прызначэння адносяцца адміністрацыйныя і гаспадарчыябудынкі. 3 увядзеннем гарадскога самакіравання на аснове магдэбургскага правана рыначных плошчах, побач з крамамі і гасціннымі дварамі, будаваліся ратушырозных памераў і планіроўкі. Пераважалі ратушы са.діматярусныш вежамі,завершанымі разнастайнымі купалаш ці шпілямі. Частка памяшкан-нлў ратушы(падвалы, першыя паверхі) адводзілася пад хлебныя крамы, склады тавараўпрыезджых купцоў, памяшканнідля апрацоукі сукнаў у іх хавалі гарадскія вагі ібочкі, якімі мералі збожжа ( бочка мерная"). У ратушы знаходзілісяканцылярыя самакіравання, гарадская казна, архіў з кнігамі адміністрацыйныхпрадшсанняў рады і яе судовых рашэнняў, граматы з прывілеямі, выдадзенымігрраду. Найболып вядомымі з'яўляюцца будынкі Мінскай, Нясвркскан, Гродзенскай,Віцебскай, Магілёўскай, Слонімскай, Чавускан, Чачэрскан і Шклоўскай ратуш.Болыпасць гэтых будынкаў не захавалася.
XVI ст. На яго першым паверсеразмяшчаліся школа, гасцёўня, аптэка і друкарня. Відавочна, на першым паверсе ўт.зв. канвікце (бурсе) жылі вучні. На другім па-версе знаходзіліся келліманахаў, капліца, апартаменты рэктара. Парадныя пакоі былі распісаны фрэскамі.Над галоўным уваходам знаходзілася вежа, а на ёй — гадзіннік і званы. Мураваныябудынкі калегіума мінскіх езуітаў мясціліся на Саборнай плошчы (у адным з іхпасля перабудовы ў 1968 г. у чатырохпавярховы гмах размяшчалася сярэдняя спецыяльнаямузычная школа).
Ствараліся таксама выдатныя палацавыяансамблі, якія спалучалі розныя стылявыя плыні — барока, ракако, класіцызм. Дляпалацавых пабудоў характэрна спецыфічная кампазіцыя з пара-дным дваром,анфіладяай планіроўкай, багатай дэкаратыўнай апрацоўкай фасада і інтэр'ера. Іхвеліч і прыгажосць дапаўнялі паркавыя ансамблі. Магнацкія рэзідэнцыісапернічалі паміж сабой, а часам і з каралеўскімі палацамі ў пышнасціархітэктуры, аксесуарах іх унутранага ўбрання. Галерэю палацаў гэтага перыядускладаюць рэзідэнцыі буйных магнатаў: Агінскіх у Слоніме, Чартарыйскіх уВоўчыне (Камянецкі р-н), Радзівілаў у Нясвіжы і Дзятлаве, Тызен-гаўза ў Гроднеі інш.
Палац Тызенгаўза ў Гродне быўпабудаваны ў канцы XVIII ст. (1760 — 1770) архітэктарамі Ю. Мёзерам (нямецкіархітэктар на службе ў Тызенгаўза) і італьянцам Дж. Сакам (прадстаўнікархітэктуры барока і класіцызму, прыдворны архітэктар графа А. Тызенгаўза, апотым галоўны архітэктар каралеўскіх мануфактур у ВКЛ). Палац размяш-чаўся наплошчы, да якой быў павернуты галоўным фасадам. Гэта аднапавярховы мураваныбудынак, П-падобны ў плане, накрыты высокім дахам з невялікімі мансардамі ўцэнтры бакавых крылаў. Будынак упрыгожваў бельведэр — круглая, авальнаяпабудова, шмат-гранная ў плане, з зашклёнымі ці адкрытымі праёмамі, завершанаякупалам і скульптурнай выявай Цэрэры над галоўным уваходам. Зялёны колер сцен,белыя ляпныя дэталі фасада добра спалучаліся з чырвоным колерам даху.
Планіроўка палаца была змешанай — уцэнтральнай частцы анфіладная, а ў крылах — калідорная. Парадныя залы быліаздоб-лены плафонамі з размалёўкай і мармуровымі разнымі камінамі. Дапаўднёва-ўсходняга боку палаца быў прыбудаваны тэатр Тызенгаўза. 3 гэтага жбоку палаца прафесарам Ж.Э.Жыліберам з Ліёна быў ство-раны батанічны сад, якіпа разнастайнасці, рэдкасці і колькасці відау раслін не саступаў лепшым садамЕўропы. Пасля далучэння Беларусі да Расіі з пачатку XIX ст. ён стаў рэзідэнцыяйгубернатара.
У Слоніме аднапавярховы палацАгінскіх налічваў 116 пакояў і залаў.
У Нясвіжскім палацава-паркавымансамблі Радзівілаў мелася болып за 300 пакояў і 12 вялікіх залаў. Самымібагатымі скарбамі былі напоўнены Каралеўская, Залатая, Мармуровая, Гетманская,Рыцарская, Паляўнічая і іншыя залы. Каменныя лесвіцы, упрыго-жаныя медныміпарэнчамі, вялізныя прыхожыя, завешаныя старадаўнімі карцінамі, партрэтамігетманаў Радзівілаў, дыванамі і габеленамі, паркеты з чырвонага, чорнага ілімоннага дрэва, багатая мэбля, зброя, упрыгожаная інкрустацыяй золатам ісерабром, маршальскія жэзлы, гетманскія булавы, поўныя камплекты рыцарскіхдаспехаў, скульптуры з мармуру, сабранага з усяго свету, васковыя фігурыгістарычных асоб, скульптуры 12 апосталаў у рост чала-века, выкананыя з золатаі серабра, кованыя срэбныя сталы, падсвечнікі болып чым метровай вышыні зкаштоўных металаў, сярэбраны коўш «вагой 82 залатнікі, вышыні 5вяршкоў», пазалочаныя балея і рукамыйнік, старадаўні фарфор, фамільнаезолата і серабро — гэтыя і многія іншыя гістарычныя і мастацкія каштоўнасціРадзівілаў былі створаны не адным пакаленнем беларусаў, болыпасць з якіх засваю працу на паноў мелі «лапці, торбу, хлеб з мякінай, цемру кур-найхаты...». Паводле слоў пісьменніка У.Сыракомлі, які пра-цаваў ваўпраўленні гаспадаркай Радзівілаў, сяляне плацілі сваім гаспадарам за ўсё: закарыстанне зямлёй, за лес, за пчол, за рыбу, а магчыма, "і за самопаветра".
Другая палова XVIII ст. — часросквіту дэкаратыўна-прыкладнога мас-тацтва на беларускіх землях. Сяродвыдатных дасягненняў майстроў: посуд урэцкай і налібоцкай шкляных мануфактур,мірскія і слуцкія дываны, карэліцкія габелены і сусветна-вядомыя слуцкія паясы,што вырабляліся ў радзівілаўскай «персіярні» пад кіраўніцтвам ЯнаМаджарскага.
Мануфактура ў Слуцку па вытворчасціпаясоў была заснавана па загаду князя Міхала Казіміра Радзівіла ў канцы XVI ст.1Слуцкія паясы, вытканыя з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак, упрыгожвалісяўзорным шляком і беларускім раслінным арнаментам з кветак слуцкага краю — незабудак, валошкаў і інш. Арнамент амаль ніколі не паўтараўся. Лепшыя майстрыўмелі рабіць двух- і чатырох-баковыя паясы. На кожным баку быў свой малюнак.Адзін і той жа пояс выкарыстоўвалі як будзённы, святочны, вясельны і жалобны.Паводле падлікаў даследчыкаў, усяго было выраблена каля 10 тыс. унікальных,непаўторных слуцкіх паясоў.
Такія асноўныя накірункі развіццякультуры на беларускіх землях у другой палове XVI — XVIII стст.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ
 
1. 150пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка — Вільня: «Наша будучыня», 2002.
2. Арлоў У.,Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. — Вільня: «Нашабудучыня», 1999.
3. ЗапаветМураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройствуСеверо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003.
4. ГісторыяБеларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш. — Мінск: «Універсітэцкае», 2000.
5. ІгнатоўскіУ.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. — Мінск: «Беларусь», 1992.
6. Иллюстрированнаяхронология истории Беларуси. — Минск: «БелЭн», 1998.
7. ИсторияБеларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец — Минск: «Амалфея», 2000.
8. КаліноўскіК. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў — Мінск:«Беларускі кнігазбор», 1999.
9. К.Калиновский. Из печатного и рукописного наследия. — Минск: «Беларусь»,1988.
10. КраінаБеларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. — Martin:«Neografia», 2003.
11. Нарысыгісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш.- Мінск: «Беларусь», 1994.
12. ТаляронакС. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-«Вешальнік» // Беларускі гістарычнычасопіс №3, 1997.
13. ШалькевичВ.Ф. Кастусь Калиновский: Страницы биографии. – Мн.: Университетское, 1988. –240 с.
14. Энцыклапедыягісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч. 1/. — Мінск «БелЭн», 1993-2001.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.