Реферат по предмету "Культура и искусство"


Вобразы кахання ў беларускім арнаменце

МИНИСТЕРСТВООБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
УЧРЕЖДЕНИЕОБРАЗОВАНИЯ «БАРАНОВИЧСКИИ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙУНИВЕРСИТЕТ»
Факультет педагогический
Кафедра технологии и изобразительного искусства

КУРСОВОЙ ПРОЕКТ
по дисциплинеКонструирование и моделирование одежды
Тема Вобразыкахання ў беларускім арнаменце
 
 
Барановичи 2009

 
ЗМЕСТ
 
УВОДЗІНЫ
РАЗДЗЕЛ 1. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ АСАБЛІВАСЦЯХАРНАМЕНТУ
1.1Гісторычныя звесткі аб асаблівасцяхарнаменту славянскіх народаў
1.1.1 Асаблівасці рускагаарнаменту
1.1.2 Арнаментальныя матывы ў дэкаратыўныммастацтве украінскага народа
1.1.3 Першыя даследаванні матэрыяльнайкультуры Беларусі
 1.2 Тэарэтычны аспект вывучэння арнамента
1.2.1 Паняццеарнаменту і яго класіфікацыйная характарыстыка
1.2.2 Кампазіцыяарнаменту і яе асноўныя матывы
РАЗДЗЕЛ 2. АНАЛІЗ ТЭМАТЫКІ ЛЮБВІ Ў БЕЛАРУСКІМ АРНАМЕНЦЕ
2.1 Вобразы кахання ў беларускім арнаменце
2.1.1 Лада як сімвал кахання і прыгажосці
2.1.2 Зязюля як сімвал няшчаснага кахання
2.1.3 Русалка як сімвал трагічнаганераздзеленага кахання
2.1.4 Голуб і галубка як сімвалы кахання
2.1.5 Ружа як сімвал прыгажосці і кахання
2.2 Вобразы любві ў беларускім арнаменце яксэнсавае дапаўненне вобразаў кахання
2.2.1Маці-зорка як сімвал любові і міласэрнасці
2.2.2Маці – Аранта як вобраз Багіні
2.2.3Маці і дзіця як вобраз ўвасаблення любові, дабрыні прыгажосці
2.2.4Родная Маці як сімвал вялікай і бескарыслівай Любові
2.2.5Вобрызылюбві да Бацькаўшчыні
2.2.6Тэматыкакахання ў вобразах беларускіх святаў (Купалле і вяселле)
2.2.7Песня як вобразвыражэння кахання
2.2.8Элементы любві ікахання ў вобразах чалавека
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

УВОДЗІНЫ
 
Адным з яскравых помнікаў нашай беларусскайнацыянальнай культуры з’яўляеццца мастацтва вышывання і астаўленныя ў спадчыну– вышытыя вырабы.
Сучасныя майстры запазычаюць з скарбніц народнай спадчыны цудоўныя ўзоры, выкарыстоўваюць як старадаўнія, большскладаныя, так і новыя — дэкаратыўныя, лягчэйшыя ў выкананні — швы, ствараючы новыя ўзорынароднай творчасці.
Беларусскі арнаментзмяшчае вялікую колькасць узораў, якія маюць сваю мову і сваю гісторыю.
Ў вышыўцы значнаемесца займаюць вобразы кахання і вобразы любві. Аб гэтым сведчыць вялікаяколькасць вырабаў з элементамі любоўнай тэматыкі.
Каханне і любоў адныяз вечных і моцных пачуццяў народа, якія дапамагаюць ствараць ў мастацтвеневерагодныя вобразы і кампазіціі.
Вышытыя рэчы можнапрачытаць. Яны змяшчаць у сабе цэлыя гісторыі і лес людзей.
Многія вучоныянапраўляюць сваю дзейнасць на растлумачванне вобразаў у беларускім арнаменце, утым ліку і вобразаў кахання.
Такім чынам аб’ектамнашага курсавога праекту з’яўляецца беларускі народны арнамент.
Прадметам нашайдейнасці выступаюць вобразы кахання ў беларускім народным арнаменце.
Мэта: 1) аналізвобразаў кахання ў беларускім арнаменце;
2) выкананнеарнаментальнага пано «Гісторыя кахання»
Задачамі праектуз’яўляюцца наступныя:
1) Аналізметадычнай, перыядычнай, навуковай і інцэклапедычнай літаратуры;
2) Адзначыцьпэўныя асаблівасці рускага і украінскага арнаментаў;
3)  Вызначыцьнекаторыя асаблівасці беларусскага арнаменту;
4) Вызначыць рольвобразаў кахання ў беларускім арнаменце.
Першыя даследчыкі матэрыяльнайкультуры беларусаў М. Я. Нікіфароўскі, Е. Р. Раманаў, І. А. Сербаў і іншыяімкнуліся зафіксаваць асаблівасці вышытых узораў.
Найбольш дакладна разглядае вобразыкахання ў сваей кнізе «Беларускі арнамент» аўтар і даследчык Кацар М.С, яківызначае найбольш распаўсюджаныя вобразы кахання і таксама вобразы любві ўбеларускім арнаменце. Прыводзіць варыяціі вобразаў па розным рэгіенам нашайБацькаўшчыны.
Адной з асноўных праблем сучаснагадаследавання вобразаў кахання ў беларускім арнаменце з’яўляецца праблемарастлумачэння некатарых вобразаў, якія маюць аўтабіяграфічны характар.
Такім чынам, вобразы кахання як ішматлікія іншыя вобразы з’яўлюцца неад’емнай часткай гісторыі беларускагамастацтва так і часткай сучаснага.

 
РАЗДЗЕЛ 1ГІСТАРЫЧНЫЯЗВЕСТКІ АБ АСАБЛІВАСЦЯХ АРНАМЕНТУ
 
1.1Гісторычныязвесткі аб асаблівасцях арнаменту славянскіх народаў
 
1.1.1Асаблівасцірускага арнаменту
Мастацтва вышывання мае шматвяковуюгісторыю. Аб існаванні вышыўкі ў эпоху Старажытнай Русі кажуць знаходкі археолагаў,якія адносяцца да 9-10 стагоддзяў. Гэта – фрагменты адзення, упрыгожаныя ўзорамі,выкананыя залатымі ніткамі. Залатым швом у далёкія часы ўпрыгожвалі прадметыбыту, адзенне шляхты.
Паступова мастацтва вышыванняраспаўсюджваецца паўсюдна. Ў абіход ўвайшло слова арнамент.
Слова арнамент у перакладзе з лацінскагаазначае упрыгожваць.
Арнамент выконваюць на вырабахпрыкладнога мастацтва, таму ён з'яўляецца неад'емнай часткай гэтага выраба іцалкам залежыць ад яго формы, матэрыялу і прызначэння .
Пры перапрацоўцы малюнка ўарнамент адбіраюцца асноўныя, характэрныя рысы прадмета (напрыклад, кветкі, птушкі).
Пры стварэнні ўзораў для сучасныхвырабаў мастакі часта выкарыстаюць матывы сялянскай вышыўкі 18- 19 стагоддзяў,у якіх заўсёды захоўваюцца прынцыпы арнаментальнай кампазіцыі.
Трактоўка ва ўзорах матываў расліннагаабо жывёльнага паходжання залежыць ад характару арнаменту, фактуры тканіны, тэхніківыканання. Так, напрыклад, арнамент ягад і лісцяў ў трактоўцы можа быць рознымі залежыць ад таго, якімі швамі ен будзе выкананы.
Характар кампазіцыі ў большай ступенівызначаецца рытмам – заканамерным чаргаваннем асобных элементаў або групы элементаўу арнаменце, што спрыяе дасягненню выразнасці кампазіцыі, выразнасці яеўспрымання.
Для пабудовы арнаменту могуць быцьвыкарыстаныя геаметрычныя формы (трыкутнікі, квадраты, зоркі, акружнасці і г.д.), а таксама хвалепадобныя, ламаныя лініі, спіралі (малюнак 1.1.1.1) і г.д., раслінныяматывы (лісце, кветкі, галіны, дрэвы і г. д.), малюнак выяў жывёл (казуркі, птушкі,рыбы, звяры), а таксама постаць чалавека ў вельмі абагульненай форме. Часам уарнаменце геаметрычныя формы спалучаюцца з матывамі прыроды. Усе часткіарнаменту павінны быць супамернымі.
Часам матывы ва ўзоры не паўтараюцца.Узор можа будавацца на аснове сіметрыі і асіметрыі. Такі ўзор таксама будзеарнаментальным.
Для ўзораў рускага арнаменту характэрнасіметрыя — заканамернае размяшчэнне асноўных ліній, формаў, фарбаў адносна гарызантальнайабо вертыкальнай восяў сіметрыі. Малюнак можа быць пабудаваны адносна адной, атаксама двух або некалькіх восяў сіметрыі.
Пабудова кампазіцыі можа быцьзаснавана на прынцыпе раўнавагі, калі часткі ўзору ўраўнаважваюць адзін аднагоі становіцца часткай узору.
Плоскасць абруса або сурвэткі можабыць падзеленая на квадраты, а ў іх можа размяшчацца ўзор.
Па характары ўзораў і прыёмаў іхвыканання рускі арнамент вельмі разнастайны. Асобныя вобласці, а часам і раёны,мелі свае характэрныя прыёмы, матывы арнаменту, каляровыя рашэнні. Гэта шмат учым вызначалася мясцовымі ўмовамі, побытам, звычаямі, прыродным асяроддзем.
Рускі арнамент мае сваенацыянальныя асаблівасці, ен адрозніваецца ад арнаменту іншых народаў. Вялікуюролю ў ёй адыгрывае геаметрычны арнамент і геаметрычныя формы раслін і жывёл:ромбы ( малюнак 1.1.2 ), матывы жаночай постаці ( малюнак 1.1.1.3), птушкі (малюнак 1.1.1.4), дрэва або квітнеючага куста (малюнак 1.1.1.5), а таксама барсаз паднятай лапай.
У форме ромба, круга, разеткі адлюстроўваласясонца – знак цеплыні, жаночая постаць і квітнеючае дрэва ўвасаблялі урадлівасцьзямлі, птушка сімвалізавала прыход вясны. Размяшчэнне узору і прыёмы арнаменту быліарганічна звязаныя з формай адзення, якое шылі з прамых кавалкаў тканіны.
Арнамент размяшчалі ўздоўжзлучальных швоў.
У вышыўцы па намаляваным контуры,пераважалі ўзоры расліннага характару [4, с.31].
Найболей распаўсюджаным матывам у арнаменце народнай вышыўкіз'яўляецца ромб. У вышыўцы розных народаў ён выглядае па-рознаму і мае розныя значэнні. Ромб з гаплікамі ў вышыўцы разглядаецца як знак урадлівасці, звязаны з паданнем аб маці — прамаці – непасрэдным пачатку ўсіхнараджэнняў на зямлі[3, с.45].
Самыя распаўсюджаныя прыёмы вышыўкі — крыж, размалёўка, выразы, белы радок, скразное швіва, выкананае па сетцы, белаяі каляровая роўнядзь. Часцейза ўсё ўзоры выконваліся чырвонымі ніткамі па белым фонуабо белымі па чырвоным. Вышывальшчыцы ўмела выкарысталі фон як адзінз элементаў узору.Квадрацікі і палоскі ўсярэдзіне буйных постацяў птушкі — павы, барса або дрэва вышываліся сіняй, жоўтай і цёмна-чырвонай поўсцю [5, с.85].
Народных мастацкія творы вышыўкімаюць неабмежаваны попыт як на рускай зямлі, так і за мяжой [4, с.34].
Такім чынам, для рускай вышыўкіхарактэрны матывы геаметрычнага і расліннага арнамента, размешчанага ў выглядзепрамых палос, якія падкрэсліваюць бок адзення. У маляўнічых арнаментах, якіяўпрыгожвалі ручнікі, вышываліся малюнкі фантастычных звяроў, птушак, раслін.
1.1.2Арнаментальныяматывы ў дэкаратыўным мастацтве украінскага народа
Гісторыя народнай вышыўкі ваУкраіне сыходзіць каранямі ў глыбіню стагоддзяў. Дадзеныя археалагічныхраскопак і сведчанні вандроўцаў і летапісцаў пацвярджаюць, што вышыванне яквыгляд мастацтва ва Ўкраіне існуе з спрадвечных часоў. Вышыўкай, па сведчанніГерадота, было ўпрыгожана адзенне скіфаў. Знойдзеныя срэбныя бляшкі з фігуркамімужчын, датаваныя VI ст., пры даследаваннях паказалі ідэнтычнасць не толькіадзення, але і вышыўкі ўкраінскага народнага гарнітура XVIII-XIX стст. Арабсківандроўца, у X ст. н.э., у сваіх аповядах пра русаў згадвае, што яны насілівышытае адзенне. Нажаль, помнікі ўкраінскай вышыўкі захаваліся толькі заапошнія некалькі стагоддзяў. Элементы сімволікі украінскіх арнаментаў супадаюцьз арнаментамі, якія ўпрыгожвалі посуд даўніх жыхароў перыяду неаліту, трыпольскайкультуры.
Вышываннем здаўна займалісяжанчыны, якія з пакалення ў пакаленне перадавалі ўзоры арнаменту, тэхнікувышывання.
Вышыўка, перадаючы характэрныяпрыкметы мясцовасці, адрозніваецца адна ад другой арнаментам, тэхнікайвыканання і гамай колераў.
У глыбокай старажытнасці асноўныяматывы вышыўкі адлюстроўвалі элементы сімволікі розных старажытных культаў. Напрацягу шматлікіх стагоддзяў непасрэдны пэўны сэнс знакаў на гафце губляўся,але традыцыі іх выкарыстання не зніклі. Па матывах арнаменты дзеляцца на трыгрупы: геаметрычныя (абстрактныя), раслінныя, зааморфныя (жывёлы).
Геаметрычныя (абстрактныя)арнаменты ўласцівыя ўсёй славянскай міфалогіі. Яны вельмі простыя: кружочкі,трохвугольнікі, ромбы, зігзагі, лініі, крыжы. Гэтыя вобразы могуць складатьадзіную кампазіцію, напрыклад, могуць спалучацца ў ей ромбы, зігзагі, лініі іг.д. (малюнак 1.1.2.1). Цяжка судзіць, якое ўтрыманне ўкладвалася ў гэтыя знакіраней. Сёння на іх аснове ў народным арнаменце шырока выкарыстоўваюцца такіяматывы, як «барановыя рогі», «кучары» і інш.
У аснове расліннага арнаментуляжыць імкненне прынесці ў вышыўку прыгажосць прыроды.
Ва ўкраінскай вышыўцы частавыкарыстоўваюцца такія матывы, як вінаград (малюнак 1.1.2.2), хмель ( малюнак1.1.2.3 ), дуб (малюнак 1.1.2.4), і інш. Некаторыя з іх нясуць на сабеадлюстраванне старажытных сімвалічных паданняў народа.
У вышыўцы жывёльных арнаментаўадлюстроўваюцца: конь, заяц, рыба, жабы; з птушак – певень (малюнак 1.1.2.5),сава, голуб (малюнак 1.1.2.6), зязюля (малюнак 1.1.2.7); з казурак — муха,матыль, павук, лятучыя жукі. У шматлікіх выпадках гэтыяарнаментыз'яўляюцца своеасаблівымі, уласцівымі дадзенайвышывальшчыцы, малюнкамі,у якіх адлюстроўваецца яе індывідуальнае бачанне ўзору. У падобных арнаментахвыступаюць у разнастайных, часта мудрагелістых спляценнях (аднак з захаваннемтрадыцыйных патрабаванняў да кампазіцыі) заячыя і ваўчыныя зубы, валовае вока,луска карпа і г.д.
Вырашальны ўплыў на характарарнаментальных матываў маюць разнастайныя швы, так званыя «тэхнікі», якіх наУкраіне вядома каля ста.
Кашулі на Палтаўшчыневышываюццабелымі ніткамі, вельмі рэдка чырвонымі або шэрымі ( малюнак 1.1.2.10). Манішкабелых кашуль у старых узорах упрыгожваліся белым узорам. Узор абводзіўсячорнымі або каляровымі палосамі.
Тэхніка вышывання – «шво наперад іголкай», «крыжык», «шво ззадуіголкі» [2, с.45].
Для тэхнікі вышывання Харкаўскайвобласці уласцівы своеасаблівыя арнаменты, ствараныя паўкрыжам або крыжыкам.
Своеасаблівым арнаментам здаўнаславілася Валынь. Узоры геаметрычныя, выразныя і простыя па кампазіцыі.Выразнасць рытму ўзмацняецца семантыкай колераў вышыўкі, выкананай чырвонайніткай на бела-шэрым палатне. Арнамент паўночнай Валыні дзівяць сваёйвытанчанай прастатой. У паўднёвых раёнах вобласці пераважаюць раслінныя матывы.
Для Чарнігаўскай вобласціхарактэрныя белая вышыўка. Геаметрычны або раслінны арнамент вышываецца белымініткамі або разам з чырвонымі і чорнымі. Выконваецца вельмі дробнымі шыўкамі.
Вышыўцы Кіеўшчыны ўласцівыраслінна-геаметрычны арнамент са стылізаванымі галінкамі вінаграда (малюнак1.1.2.11), колерам хмеля, разеткамі, ромбамі, квадратамі. Асноўныя колерывышыўкі Кіеўшчыны – белы, каралава-чырвоны, чорны.
На поўдні Цярнопальскай вобласцітыповай з'яўляецца вышыўка баваўнянымі ніткамі са згушчанымі шыўкамі: асобныяэлементы абводзяцца каляровымі ніткамі, што забяспечвае высокі рэльеф ікаляровы эфект. Такі арнамент размяшчаюць уздоўж усяго рукава палосамі адпалічкі да боку рукава.
У народным арнаменце Львоўскайвобласці выкарыстоўваюцца разнастайныя тыпы ўзораў.
У паўднёвых раёнах арнамент геаметрычны,белы фон не запаўняецца, што надае ўзорам празрыстасць і лёгкасць.
На Буковіне акрамя раслінных ігеаметрычных матываў выкарыстоўваюцца зооморфные, вышытыяроўняддзю(белай), дробным крыжыкам, кручаным швом
Гуцульскі арнамент характарызуюццаразнастайнасцю геаметрычных і раслінных узораў, мноствам кампазіцый, багаццемспалучэнняў колераў, галоўнай выявай чырвонага з жоўтым і зялёным, прычымдамінуе чырвоны колер. Два або тры адзення жоўтага колеру растлумачваюцьарнамент і надаюць яму залацісты водбліск (малюнак 1.1.2.12).
Для вышыўкі Закарпацця характэрнымз'яўляецца матыў зігзаг у розных тэхніках выканання. Каляровая гама вышыўкідаволі шырокая: чырвоны спалучаецца з чорным (пры гэтым вылучаецца адзін колер– чорны або чырвоны), ужываюцца як белыя, так і шматколерныя арнаменты (малюнак1.1.2.13) [ 2, с.67].
Такім чынам, тэхніка вышыванняўкраінскага народа вельмі разнастайная, як і арнаментальныя матывы ў розныхабласцях Украіны і асобных сёлах. Вышыўка выконвалася белым па беламу, ўасноўным прымянялася для ўпрыхожвання адзення, прадметаў быта.
1.1.3Першыядаследаванні матэрыяльнай культуры Беларусі
Нацыянальна- культурнае адраджэнне на Беларусі паспрыяла узмацненню цікавасці да гісторыі,культуры, астацтва. Кожнаму хочацца ведаць, чым вызначаюцца мастацкіядасягненні нашай рэспублікі, на якой аснове развіваецца сучаснае прафесійнаемастацтва. Матэрыял для гэтага дае традыцыйная народная мастацкая культура,якая ў кожнага народа, у тым ліку і ў беларусаў, вылучаецца нацыянальнайадметнасцю і самабытнасцю [15, с.114].
Арнамент– самая распаўсюджаная форма з прасторавых мастацтваў, суправаджае чалавествана ўсіх этапах яго культуры. Ён глыбока укаранёны ў быце, штодзённасустракаецца ў жыллі, у рэчах, у адзенні.
Арнамент- папулярнейшее з мастацтваў, усім дасціпнае, зразумелае без асаблівыхтлумачэнняў. Арнамент зварочаны перш за ўсё да нашай інтуіцыі, да падсвядомагаадчування выразнасці рытма, колера і формы [12, с. 235].
Вывучэннебеларускага народнага арнамента мае багатую і працяглую гісторыю, якаяпачынаецца з другой паловы ХІХ стагоддзя. Гэта тэма выклікае ўстойлівы інтарэсу даследчыкаў і тлумачыцца гэта тым, што поруч са змяненнямі разнастайных формматэрыяльнай культуры народа (адзення, рэчаў побыту, звычаяў) арнаментальныясімвалы захоўваюцца, перажываючы толькі некаторую трансфармацыю, або зусімзастаюцца без змяненняў. Арнаментальныя матывы ў дэкаратыўным мастацтве народасведчаць аб яго продках. Такім чынам, вывучэнне гэтых старажытных сімвалаўдапамагае зразуменню тых гістарычных эпох, аб якіх няма пісьмовых дадзеных імагчыма судзіць толькі па дашэдшым да нас матэрыяльным рэшткам.
Першыядаследчыкі матэрыяльнай культуры беларусаў М. Я. Нікіфароўскі, Е. Р. Раманаў,І. А. Сербаў і іншыя імкнуліся зафіксаваць асаблівасці вышытых узораў ісвяточнага адзення. Яны лічылі іх адлюстраваннем сваеасаблівасці народнайкультуры.
Першы,даваенны этап вывучэння беларускага народнага арнамента прысвечаны набыванню ізбору факталагічнага матэрыяла. У пасляваенныя гады айчынная навука імкнуласяда больш глыбокай сістэматызацыі і ўсведамленню яго. Да сучаснага моманту намдакладна вядомы асноўны круг матываў і асаблівасцей іх існавання, якіявыкарыстоўваюцца ў беларускім народным арнаменце, некаторыя аспекты гістарычнагаразвіцця характэрных для разнастайных тэхнік вышыўкі і ткацтва. Даследаваныасноўныя спосабы размяшчэння арнаментальных комплексаў на рэчах.
Арнаментз'яўляецца прамым і наглядным увасабленнем сутнасці любога мастацкага стыля.Пералічаныя дасягненні нашай навукі ў гэтай вобласці ўяўляюць несумненную ізначную каштоўнасць, як гістарычныя і этнаграфічныя крыніцы, але яны не могуцьрастлумачыць, чаму састаўленыя разам апісаныя матывы ў вядомых традыцыйныхкампазіцыйных схемах аказваюць такое грунтоўнае эстэтычнае ўздзеянне, а рэчы,якія ўпрыгожаны імі, з'яўляюцца несумненнымі высокамастацкімі творамі [16,с.56].
Длявышыўкі Беларусі характэрныя сакавітыя арнаменты «чырвоным па белым», мярэжкі,вырэзванне, шво па зборках і інш.
Арнаментмае геаметрычныя, раслінна – геаметрычныя, зааморфныя і шэраг іншых матываў.
Уканцы 19 – пачатку 20 стагоддзя і ў папярэдні час, вышыўкай на Беларусіаздаблялі адзенне і асобныя прадметы жыллевага ўбрання.
Сяродарнаментаваных вышыўкай прадметаў жаночага адзення галоўнае месца займае кашуляз палікамі, для абазначэння якой ужываліся два тэрміны: сарочка і кашуля [ 11, с.120].
Традыцыйныбеларускі фартух у залежнасці ад шырыні палатна і мясцовых асаблівасцей шыўся заднаго, часцей двух, а ў асобных выпадках с паловай і трох палотнішчаў.Дэкарыраваўся ен звычайна адным або некалькімі папярочнымі бардзюрамі нападоле. Колькасць арнаментальных палос, іх шырыня, кампазіцыйнае размяшчэнне,наяўнасць ці адсутнасць дэкору на завязках, у месцах злучэння вар’іруецца парэгіонах.
Вышыўка– адзін з асноўных тэхнічных прыемаў для арнаментацыі ручніковых галаўныхубораў. У жаночым адзенні арнамент выкарыстоўваўся на безрукаўках, хустках.
Арнаментальнаявышыўка выкарыстоўвалася і для упрыгожвання мужчынскай кашулі [9, с.235].
Беларускаянародная вышыўка развівалася, захоўваючы вернасць як старажытнаславянскімарнаментальным традыцыям, так эстэтычным ідэалам, якія сфарміраваліся у сістэмебеларусскага этнасу.
Умінулым стагоддзі вышыванне было адным са звычайных заняткаў беларускайжанчыны. Выканаўцамі вышыўкі былі у асноўным незамужнія дзяўчаты, якія павінныбылі загадзя прыгатаваць сабе пасаг.
Вышыўка– выяўленчы фальклор – паўстае перад намі як своеасаблівая скарбніца глыбокіхстаражытных і пакуль что недастаткова вывучаных традыцый беларускага этнасу [9, с.232].
Можназрабіць наступны вынік, таго што арнамент славянкіх народаў мае некатараепадабенства:
-        відыарнаменту(геаметрычны, раслінны і г.д) ;
-        арнаментвыкарыстоўваўся не толькі для упрыхожвання прадметаў быта але ж і для адзення;
— насычаная каляровая гама вышытых кампазіцый;
-        многіяматывы арнамента падобны, напрыклад, у форме
 ромба,круга, разеткі, адлюстроўвалася сонца — знак
 цеплыні,жыцця і г.д.;
-        навышыўку вялікі ўплыў зрабілі старажытнаславянскія
 арнаментальныятрадыцыі — гэта аснова падабенства
 славянскагаарнаменту;
-        арнаментславянскіх народаў мае фальклорны характар.

 
1.2Тэарэтычны аспект вывучэння арнамента
1.2.1Паняцце арнаменту і яго класіфікацыйная характарыстыка
Арнаментам (ад лацінскага ornamentum – упрыгожванне)называецца ўзор, які характарызуюцца рытмічным раскладам элементаў. Чалавек здаўніх часоў упрыгожвае арнаментамі розныя прадметы: посуд, прылады і зброю,тэкстыльныя вырабы, меблю, кнігі, архітэктурныя будаванні і г.д. Усё тое, штолюдзі бачаць, а майстры робяць сваімі рукамі, павінна адказваць не толькісвайму функцыянальнаму, утылітарнаму назначэнню, але і радаваць вокапрыгажосцю. Акрамя чыста эстэтычнай функцыі арнамент традыцыйна нясе інфармацыюаб уладальніке, а раней выконваў і ролю талісмана, напрыклад, аберега ад злыхсіл. Таму пры стварэнні ўзораў у народным стыле неабходна ўлічваць сэнсаваезначэнне іх асобных матываў [17, с.12].
Па віду выяўленчага элемента, або матыва, яківыкарыстоўваецца ў арнаменце, яго падзяляюць на:
1. Геаметрычны (кропкі, стужкі — ламаныя, прамыя ізігзагападобныя, кругі, ромбы, шматгранікі, зоркі, крыжы і г.д.).
2. Раслінны (які стылізуе лісці, кветкі, плады, упрыватнасці лотас, акант, лілія, гронка вінаграда і г.д.).
3. Анімалістычны, які стылізуе фігуры або часткі фігуррэальных або фантастычных жывёл (леў, л'віныя лапы, арол, паўлін, рыба ідэльфін, змяя, матылёк, сфінкс і г.д.).
4. Прыродны, які стылізуе з'явы прыроды (маланкі,арэол пламені, сонца, месяц, зоркі іг.д.) [15, с.35].
5. Геральдычныя матывы: гербы і іх элементы, найбольшцэннымі якасцямі якіх з'яўляюца прастата і лаканізм, і якія ў апошні час шырокавыкарыстоўваюцца пры распрацоўке таварных знакаў [10, с.34].
Выкарыстоўваюцца таксама так званыя комплексныяматывы, – матывы з двайным назначэннем: утылітарным і дэкаратыўным, выяўленчым.Да іх адносяцца мастацкія або арнаментальныя надпісы, напрыклад, арабская абостаражытнаруская вязь, стылізаваныя кітайскія іерогліфы.
У гэтых выпадках надпіс нясе сэнсавую нагрузку іадначасова з'яўляецца ўпрыгожваннем.
Сімвалічныя матывы, напрыклад, трохвугольнік сімвалізуегоры; круг, спіраль — сонца або месяц; круг, які падзелен надвае сінусоідай –знак інь-янь – абазначае непадзельнасць жаночага і мужчынскага пачаткаў [8,с.145].
1.2.2 Кампазіцыяарнаменту і яе асноўныя матывы
Вывучэнне арнаменту патрабуе агульнай сістэматызацыішматлікіх і разнастайных па тэматыцы матываў, якія ва ўзоры звязаны паміж сабойі ўтвараюць цэласную і адзіную кампазіцыю.
 Сяродвышэй адзначаных матываў пануючае становішча займаюць геаметрычныя, бытаваннеякіх у той ці іншай ступені прасочваецца на Беларусі паўсюдна. Важнай умовайатрымання вышыванага геаметрычнага арнаменту з'яўлялася выкарыстанне льнянойдаматканкі, перапляценне нітак якой утварала дробна-сятчатую структуру з роўнымі строгімі лініяміпапярочна-падоўжных напрамкаў [ 6, с.107].
Традыцыйны геаметрычны арнамент беларускай народнайвышыўкі, падобна да арнаменту іншых усходнеславянскіх народаў, не вызначаўсяасаблівай разнастайнасцю састаўных элементаў. Яго асноўнымі фігурамі быліромбы, квадраты, крыжы, разеткі, зоркі, трохвугольнікі, прамыя і ламаныя лініі[1, с.103].
Сярод пералічаных элементаў цэнтральнае месцаадводзілася ромбу. Звычайна ён з'яўляўся стрыжнем кампазіцыі, вакол якогагрупаваліся астатнія фігуры. Семантыка ромбу вельмі разнастайная: 1) ромб (ціквадрат) ускладняўся прадаўжэннем двух сумежных бакоў, якія ўтвараюць верхні ініжні вуглы; прадаўжэннем усіх чатырох бакоў у абодвух напрамках (малюнак1.2.2.1); дапаўненнем двума, трыма ці большай колькасцю паралельных і роўных(грабеньчатых) адрэзкаў, размешчаных на ўнутраных і вонкавых баках (малюнак1.2.2.2; малюнак 1.2.2.3); злучэннем парамі грабеньчатых адрэзкаў (малюнак1.2.2.4). Нярэдка прадоўжаныя бакі ўскладняліся ромбамi па ўсіх вуглах.Узнікала крыжа-падобная рамбічная канструкцыя (малюнак 1.2.2.5).
Вядучая роля ромба ў беларускім геаметрычным вышыванымарнаменце дасягалася не толькі разнастайнасцю форм унутранага малюнка,закончанасцю контураў, але і кантрастным вылучэннем яго на фоне іншых матываўці, наадварот, аднастайным запаўненнем акаляючага фону.
Акрамя рамбічных фігур у геаметрычных узорахбеларускай народнай вышыўкі значнае месца займаў крыж. Часцей за ўсё гэта касы роўнаканцовы крыж,абазначаны лінеарна або шырокай палосай. Ён можа быць упісаны ў іншыя фігурыабо складаць самастойны рапорт арнаментальнай кампазіцыі.
Устойлівым матывам з'яўляецца ўпамянутая вышэй ромба-крыжападобная канструкцыя (малюнак 1.2.2.6). Розныя прапорцыі паміж велічынёй цэнтральнагабакавых ромбаў даюць мноства варыяцый.
Значнае месца ў беларускай вышыўцы займае матыў, якіўмоўна можна назваць разеткай. Гэта могуць быць васьмівугольныя зоркі, упісаныяў ромб ці апісаныя вакол яго (малюнак 1.2.2.7).
У раслінна-геаметрычных узорах трансфармацыя разетківядзе да стварэння стылізаванай кветкі з пялёсткамі мяккіх круглявых контураў(малюнак 1.2.2.8).
Агульнаэтнічная і рэгіянальная своеасаблівасцьвышыванага арнаменту любога тыпу, у тым ліку геаметрычнага, складаецца з некалькіхфактараў. Да іх адносяцца асартымент матываў і іх тыпалагічных варыянтаў, прынцыпысіметрыі, асаблівасці тэхнічнага выканання і каларыту [19, с.109].
Разнастайнасць арнаментальных кампазіцый па законамсіметрыі зводзіцца да трох відаў: бардзюры, сеткі, разеткі (медальены).
Бардзюры – пераважны від арганізацыі арнаментальныхматываў беларускай народнай вышыўкі. Бардзюр – гэта бясконцы рад фігур,размешчаных уздоўж яго восі і валодаючых адным з відаў сіметрыі [ 21, с.85].
Пры нанясенні геаметрычнага арнаменту ў выглядзебардзюраў выкарыстоўваліся практычна ўсе віды лічаных аздабляльных швоў пасуцэльнай, а таксама разрэджанай тканіне. Аднак традыцыйным і пераважнымтэхнічным прыёмам з'яўляўся нацяг, які выконваўся пражай чырвонага колеру [10,с.112] .
У беларускай народнай вышыўцы выкарыстоўваецца таксамасятчаты арнамент: фігуры на плоскасці размяшчаюцца ўздоўж прамых ці нахіленыхвосей (прамая ці косая сетка).
На рубяжы стагоддзяў паміж вышываным геаметрычнымарнаментам з яго абстрактнымі формамі і выяўленчым раслінным матывам, у цэлымрэалістычным, існаваў даволі вялізны пласт раслінна-геаметрычных узораў [10,с.115].
Адна з прычын з'яўлення новых узораў – адыход адстрогіх лінейных форм старажытных матываў.
Трансфармацыя геаметрычных узораў ураслінна-геаметрычныя мела пэўныя заканамернасці. Хутчэй змяняліся разеткі ізоркі, якія лёгка ператвараліся ў стылізаваныя кветкі.
Блізкасць да раслінных форм маюць разеткі з плаўнымікруглявымі контурамі пялёсткаў.
Трансфармацыя матываў у розных відах геаметрычнагаарнаменту– бардзюрах, медальёнах, сетках – адбывалася з рознайступенню інтэнсіў-насці [10, с.116].
З'яўленне ў арнаментацыі стылізаванай выявы кветкіпрывяло да вылучэння яе ў самастойную фігуру –разетку-кветку.
Самы папулярны матыў расліннай вышыўкі – зігзагападобная ці хвалепадобная галінка з раўнамерна адыходзячымі ўрозныя бакі (ці ў адзін бок) геаметрызаванымі разеткамі або плаўнымі круглявымілісцямі вінаграднай лазы з гронкамі, часам буйнымі яркімі кветкамі, сярод якіхпераважаюць ружы, сустракаюцца лілеі, цюльпаны (малюнак 1.2.2.9) [10, с.118].
Прыкметным у беларускай вышыўцы быў матыў вазона. Імаздаблялі пераважна ручнікі, нярэдка манішкі мужчынскіх, рукавы жаночых кашуль,фартухі, сустракаецца вазон і ва ўзорах абрусаў, полагаў, падзораў [20, с.120].
Не менш папулярная выява вазы ў форме саскладанамадэліраванай ножкай, канічнай дзесяцілопасцевай стапой, з прамым ці адагнутым венчыкам і падоўжна-рэльефнайпаверхняй чашы (малюнак1.2.2.10) [18, с.234].
3 пачатку XX сг. матыў вазы паступова змяняеццавазонам – гаршком для кветак.
Сярод раслінных узораў матыў дрэва –адзін з даўнейшых. Звыклым пастаянным элементам прысутнічае ён у арнаменцежаночых: кашуль, фартухоў, ручнікоў.
У канны XIX ст. раслінныя матывы папаўняюцца выявайвянка (малюнак 1.2.2.11). Ім аздаблялі пераважна ручнікі, або навалачкі,надзоры. Прататыпам вянка з'явілася добра знаёмая ў прыкладным мастацтве XVIIIст. выява круглявых люстрана-сіметрычных пальмавых ці лаўровых галін,перавязаных унізе бантам [10, с.122].
Сярод шматлікіх кветкавых матываў вышыванага арнаментуна рубяжы стагоддзяў бясспрэчна дамінуючае становішча займаў матыў ружы.
Распаўсюджаны і матыў вінаграднай лазы. У плаўныхлініях гнуткай галіны з буйнымі дэкаратыўнымі лісцямі прасочваецца засваеннерыс барока. Да найбольш характэрных варыянтаў адносіцца матыў лазы з гронкамі вінаграду.
Арнамент беларускай народнай вышыўкі ўключае таксамаарніта-морфныя матывы, якія можна сустрэць на ручніках, фартухах, на жаночыхкашулях. Нягледзячы на пэўную абагульненасць вобразаў, прыналежнасць птушак дапэўнага віду праглядаецца ў многіх выпадках вельмі выразна. Гэта пеўні, галубы,індыкі, арлы, сустракаюцца лебедзі, гусі, качкі. Наогул камназіцыі, у якіхпрысутнічалі птушкі, як правіла, уключалі і раслінныя матывы. Птушак частавышывалі на дрэвах-кветках, на квітнеючых галінах, на сцяблах расліны ў вазоне.Вельмі характэрныя ўзоры, дзе арнітаморфныя бардзюры чаргаваліся з расліннымі,прычым арнаментальны рад з птушак складаў звычайна верхні ярус кампазіцыі.
У арнітаморфных узорах беларускай народнай вышыўкікампазіцыя з дзвюх птушак і расліннасці паміж імі адна з самых папулярных.
Мноства варыянтаў мела і выява расліннасці.Папулярнымі былі дрэвы-кветкі з сіметрычна адыходзячымі па абодвух бакахгалінамі і геаметрызаванай шматпялёсткавай разеткай на вяршыні або дрэўца з чатырмаідэнтычнымі разеткамі-кветкамі.
Вельмі распаўсюджанымі і разнастайнымі па стыліз'яўляліся ўзоры з выявай пеўня [13, с.124].
Такім чынам, разгляд арнаментыкі беларускай народнайвышыўкі канца XIX – пачатку XX ст. дазваляе сцвярджаць. што яенайстаражытнейшай асновай быў геаметрычны арнамент. Да традыцыйных відаўарнаменту адносяцца таксама сетка і адзінкавыя медальённыя фігуры. З'яўленнераслінна-геаметрычных узораў, якія паслужылі сувязным звяном паміж архаічнымі іпараўнальна новымі расліннымі ўзорамі, было вынікам унутранага развіццягеаметрычнага арнаменту [10, с.131].

 
Раздзел 2 Аналізтэматыкі любві ў беларускім арнаменце
 
2.1 Вобразы каханняў беларускім арнаменце
2.1.1 Лада яксімвал кахання і прыгажосці
Адной з распаўсюджанных тэматык у беларускім мастацтвез’яўляецца тэматыка кахання. У беларускай народнай вышыўцы яна таксамапрысутнічае.
Каханне ў арнаменце прадстаўленамножствам вобразаў. І адзін, з самых распаўсюджаных вобразаў, гэта матыў Лады.
Ладу і Купалінку адзначалі за іхвясёлы нораў, уменне спяваць і скакаць. Абодва гэтыя вобразы дайшлі да нас здалёкага мінулага.
Лада ў славян і літоўцаў шанавалася як апякункакахання і шлюбаў, багіня юнацтва, прыгажосці і пладавітасці. Яна надежна адлюстравана ў паэзіі, а таксама ўпеснях.
Ручнікі з узорам Лады знойдзены на Віцебшчыне іГомельшчыне. Часцей за ўсё яна паказана ў выглядзе маладой дзяўчыны, нярэдкасуправаджаецца ружамі і галубкамі, якія сімвалізуюць прыгажосць і каханне (малюнак 2.1.1.1).
Пра Ладу існуе легенда, што ў часранішняй зары ўпала алмаз — расінка на чырвоную ружу. Зазіхацела ружа іскрамі — брыльянтамі. А тут і прамень сонца залаты ўпаў на ўлонне ружы. I вылецела зпялёсткаў ружы юная, як раніца, прыгожая, як сама прыгажосць, свежая, якрасінка, Лада – беларуская багіня кахання і прыгажосці. I паляцела яна лёгкайластаўкай па вёсках і сёлах Беларусі. Дзе гулянка, дзе вечарынка – там і Лада.Яна запальвае каханне ў сэрцах хлопцаў і дзяўчат, асвятляе ўсмешкамі шчасця іхтвары, напаўняе душы надзеяй на шчасце, дабро.
Вобраз нараджэння Лады паводлелегенд існуе ў беларускай вышыўцы. Вобраз дзяўчыны знаходзіцца ў цэнтры. Ваколяе шмат кветак. Сама дзяўчына быццам бы выходзіць ці паднімаецца з зямлі(малюнак 2.1.1.2).
Трэба адзначыць, што гэты вобразвызначаецца многімі рэгіянальнымі варыяцыямі. Напрыклад, існуе яшчэ матыў Ладыі Лада — мужа і жонкі ці закаханых хлопца і дзяўчыну, у некатарых рэгіенах іхназываюць Леля і Лель.
Лелю лічылі самай прыгожай, самайлепшая з дзяўчат. Яе тварык як ранішняя зара, вочкі як зоркі на небе, вусны –цвет ружы, валасы –траўка-мураўка, голас як званочак. Ручкі яе шаўковыя, каліпрыгалубіць – ніколі не забудзеш. А Лель – гэта добры, лагодны хлопец. ЧасамЛель і Лёля ўспрымаюцца як добрыя, прыгожыя дзеці (малюнак 2.1.1.3).
Найбольш часта Лель і Лёля сімвалізавалі любоў дамалых дзяцей. Вобраз дзіцяці як сімвал прадаўжэння жыцця здаўна пашыраны ўмногіх народаў (малюнак 2.1.1.4) [7, с.134].
Яны прадстаўляюць сабой вобраз хлопца і дзяўчыны, якіястаяць побач адзін ля аднаго.
Гэты вобраз абазначае моцнае і узаемнае каханне.
Такім чынам Лада – гэта вобраз кахання не толькі ўбеларускай вышыўцы, але ж і ў многіх славянскіх народах, якая паказваецца ўвыглядзе дзяўчыны з вянком (малюнак 2.1.1.5).
Кажды рэгіон Беларусі мае свой вобраз Лады – сімвалакахання, напрыклад, яе часта называюць Леляй, якая знаходзіцца ў пары з Лелям[7, с.139] .
2.1.2 Зязюля яксімвал няшчаснага кахання
У народнай свядомасці вобраззязюлі – гэта сімвал жанчыны ў горы, смутку, жальбе. Звычайнагэта ўдава, якая аплаквае роднага чалавека. Існуе шмат старадаўніх народныхпесень пра зязюлю, а значыць і пра няшчаснае каханне і разлуку.
Зязюлю частей вышываюцьнапосцілках і ручніках.
Калі яна паказана ў спалучэнні ззоркамі – сімваламі дзяцей, значыць, твор прысвечаны мацярынскамугору: ці сын загінуў навайне,ці нехта з дзяцей памёр (малюнак 2.1.2.1).
Зязюля разам з букетам абазначае, горкую ўдовіну долюі няшчаснае каханне, разлуку закаханых (малюнак 2.1.2.2) [7, с.137].
Такім чынам, зязюля – гэта сімвал няшчаснага кахання, які ў сваю чаргу можа быцьсімвалам гора, страты і г.д., гэта залежыць ад матываў вышыўкі.
2.1.3 Русалка яксімвал трагічнага нераздзеленага кахання
Трагічнае, нераздзеленае каханнедзяўчыны апета ў мастацкай творчасці многіх народаў Еўропы і звязваецца звычайназ вобразам русалкі. У старажытнай Грэцыі русалак, або німфаў, было некалькі:дрыяды – лясныя, наяды – рачныя, нерэіды – марскія русалкі.
У павер'ях старажытных славянрусалкамі рабіліся няхрышчаныя дзяўчынкі, калі яны паміралі. Але часцей –падманутыя, кінутыя, няшчасныя дзяўчаты, якія тапіліся з гора.
З глыбокай старажытнасці ў славянвядомы абрадавыя ігрышчы – Русаллі. Яны былі звязаны з аграрнай магіяй,вераю ў русалак, якія распараджаліся воднай стыхіяй і забяспечвалі ўраджай.Было гэта і свята дзяўчат, у якім спалучаліся энергія маладосці і трагізмняшчаснага кахання, радасць і смутак, абрадавая магія і звычайная весялосць.
Русалка ў народнай мастацкайтворчасці выяўляецца па-рознаму, але звычайна ў выглядзе букета кветак, якісваім сілуэтам нагадвае дзявочую фігуру на кусце. На ўвазе маецца куст каліны, якуюзвычайна звязваюць з вобразам дзяўчыны, што пакутуе ад няшчаснага кахання(малюнак 2.1.3.1).
Акрамя сімвалічнага куста калінырусалка часам паказвалася і больш рэалістычна. Аднак, рэалізм тут даволіадносны. Фігуры моцна стылізаваныя, сілуэтам нагадваюць Ладу, Лёлю і іншыяжаночыя вобразы (малюнак 2.1.3.2) [7, с.138].
Такім чынам, русалка – гэта сімвалнераздзеленага кахання, сімвал дзяўчыны, якая пакутае ад нясчаснага кахання,але ж пры гэтым яна вяселая і маладая, таямнічая, надзеленная нейкайневерагоднай магіяй.
2.1.4 Голуб ігалубка як сімвалы кахання
Любоўнай тэматыкай, матывамі кахання прасякнута амальуся матэрыяльная і духоўная дзейнасць чалавека.
Увогуле голуб сімвалізуе многіяпаняцці. Ён выступаў як сімвал міру, у хрысціянстве абазначае Святога духа. Алечасцей за ўсё ён сімвалізуе каханне. Вобразы голуба і галубкі сустракаюцца ўмногіх народных песнях. Каханнеможа толькі зараджацца або ісці на спад, быць узаемным ці трагічным. Усе гэтыяасаблівасці ў народнай мастацкай творчасці набылі адпаведную інтэрпрэтацыю.
Напрыклад, самы пачатак кахання,яго зараджэнне. Калі галубок ды галубка ідуць у адзін бок, то гэта значыць, штопаміж дзяўчынай і хлопцам пачынаецца любоў (малюнак 2.1.4.1).
Калі голуб і галубка вышытыгалоўка да галоўкі, то гэта значыць, што хлопец і дзяўчына любяць адзін аднаго(малюнак 2.1.4.2).
Калі паміж голубам і галубкаю паказаны букет ці вазон, то гэтак жанчынавыказвае пажаданне вечнай шчаслівай любові. Яшчэ адзін варыянт тлумачэння –калі два галубкі вышыты галоўка да галоўкі, а пасярэдзіне кветка, то гэтазначыць: «любі мяне, як я цябе, і мы будзем шчаслівыя»
Сімвал нераздзельнага кахання прадстаўлен галубаміпавернутымі галовамі друг ад друга. Трагічнае каханне ўнароднаймастацкай творчасці адлюстроўваецца гэтак жа, як і шчаслівае: голуб і галубкапавернуты галоўка да галоўкі, між імі букет ці вазон (малюнак 2.1.4.2).
Усе тканыя і вышываныя вырабы зсімваламі кахання носяць аўтабіяграфічны характар. Майстрыхі ўвасаблялі ў іхсвае сардэчныя таямніцы, дзяліліся радасцю шчаслівага кахання або аблягчалідушэўны боль, калі яно не ўдавалася.
Існуе і вобраз памяці пра каханне: галубкі павернутыадзін да аднаго паміж імі вазон, які мае лісточкі (малюнак 2.1.4.4) [7, с.140].
Такім чынам голуб і галубка –вобразы, якія адлюстроўваюць каханне на розных яе стадыях і ў розных сітуаціях.
2.1.5 Ружа яксімвал прыгажосці і кахання
Кожная кветка па-свойму прыгожая iадметная. Але царыцай кветак называюць ружу.
Ружа як сімвал прыгажосці ікахання адлюстравана ў шматлікіх мастацкіх творах народаў амаль усяго свету.Асаблівай папулярнасцю карыстаецца гэтая прыгожая кветка ў сучаснай народнаймастацкай творчасці з яе павышанай дэкаратыўнасцю, яркасцю і насычанасцю колераў, імкненнем да адлюстраваннярэальных вобразаў. Сакавітыя буйныя кветкі і бутоны ружаў знойдзены на тканыхпосцілках з розных куткоў Беларусі, трапляюцца яны і на ручніках, часам даволістарых (малюнак 2.1.5.1; малюнак 2.1.5.2).
У народзе прыгажосць і каханне заўсёды спалучаліся ўадзінае ўсеабдымнае пачуццё [7, с.147].
Такім чынам вобразы кахання прадстаўлены ў беларускайвышыўцы ў выглядзе Лады, Лелі і Леля, голуба і галубкі, русалкі, зязюлі,ружы.Кожны вобраз мае свій асабісты сэнс і адлюстроўвае перажыванні вышывальшчыцы.
2.2 Вобразы любві ўбеларускім арнаменце як сэнсаваедапаўненне вобразаў кахання
 
2.2.1 Маці-зоркаяк сімвал любові іміласэрнасці
Існуюць у беларускай вышыўцы акрамя вобразаў кахання івобразы любві.
Любоў гэта вялікае мнагазначнае пачуцце, яно можапраяўляцца да маці, да прыроды, да роднай зямлі, да сям’і і г.д. Беларускіяткачыхі паказвалі сваю любоў ў арнаментызаваннай форме на адзенні, прадметахбыта, на ручніках.
Адным з такіх вобразаў з’яўляецца ўшанаваны ўсімівобраз маці, як сімвал любові іміласэрнасці ў дэкоры тканых і вышываных вырабаў. У яго аснове – васьміканцоваязорка, што абазначае чалавека, асобу.
Вобраз маці абазначаецца і ўвыглядзе дрэва. Зоркі па канцахгалін абазначаюць жывых дзяцей, свечкі— памерлых. Майстрыхі просяць Бога даць здароўе і шчасця дзецям, а тым, кагоўжо няма вечны спакой (малюнак 2.2.1.1) [7, с.153].
2.2.2  Маці – Аранта як вобраз Багіні
Арыгінальнае спалучэнне язычных вераванняўі хрысціянскай сімволікі праследжваецца на вышываным абразку«Маці-Радзіцельніца» ўМагілёўскім манастыры Уваскрэсення Хрыста. Вышылаяго манашка паводле заказу жонкі прадвадзіцеля дваранства Гартынскага. Таязамольвала вялікі грэх: сілаю прымусіла дачку пайсці замуж за нялюба гора дачкаўтапілася, стала русалкаю няшчасная маці ахвяравала ў манастыр дарагі абраз, наякім адлюстравана маці ў выглядзе Аранты з узнятымі рукамі, на ўзроўні жывата –дзіця;
Вобраз Аранты – Маці-Багіні з узнятымірукамі – добра вядомы ў хрысціянскім мастацтве. У тканых вышываныхвырабах народных майстрых ён досыць умоўны, схематызаваны, але таксамапа-свойму ўрачысты іманументальны (малюнак 2.2.2.1) [7, с.157].

 
2.2.3  Маці і дзіця як вобраз ўвасаблення любові, дабрыні прыгажосці
Найвышэйшае ўвасабленне любові,дабрыні і прыгажосці – маці і дзіця, якія натхнялі майстроў і мастакоў усіхчасоў і народаў.
Аснову сімвала Маці складае зорка,што абазначае чалавека. Гэты вобраз прыўзняты, узвялічаны, дзякуючы яркаму,пышнаму вянку-гірляндзе вакол зоркі. У сукупнасці ўтвараецца светлы вобразмацярынства. Сакавіты, урачысты каларыт узмацняе гэтае адчуванне .
Даволі вядомы сімвал дзіцяці. Угэтым ручніку увасабляецца любоў, любоў маці да немаўлятка. Нямала клопатаўпрыносяць дзеці, але ж не менш і радасці, шчасця. Дзеці робяць наша жыццёшчаслівым (малюнак 2.2.3.1).
Адзначаюць яшчэ сімвалы Берагіні,дзіцяці і абярэга (малюнак 2.2.3.3 ) [7, с.161].
2.2.4РоднаяМаці як сімвал вялікай і бескарыслівай любові
Матыў зоркі змешчанай у падобнуюзорку большага памеру, а потым – у васьмівугольную фігуру называюць сімваламроднай Маці, што ўвасабляе самую вялікую і бескарыслівую любоў, якая толькіможа быць на свеце.
Зорка ў зорцы – гэта любоў маці дадзяцей, памножаная на любоў дзяцей да маці. Гэта любоў у квадраце. На гэтайлюбові трымаецца жыццё на зямлі(малюнак2.2.4.1) [7, с.153].
2.2.5Вобрызылюбві да Бацькаўшчыні
Асобнае месца займаюць вобразылюбві да Бацькаўшчыні:
1) Вобраз рэчкі
Любоў да сваей Бацькаўшчынызвязваецца з любоўю да нечага канкрэтнага: лесу, рэчкі, поля. Гэтыя паняцціабазначаюцца вельмі характэрным матывам.
Нашы продкі сяліліся пераважна на берагах рэк,карміліся з іх, рэкі былі для іх дарогамі. Матыў ракі часта гучыць у песнях,легендах, казках, сустракаецца і ў народным мастацкім ткацтве, найчасцей напосцілках. Мае ён выгляд папярочных палос, якія нагадваюць рабізну на вадзе.
 Значна пазней такі старажытны і просты дэкордапоўніўся дарожкамі яркага стрэлападобнага арнаменту – як хвалі на вадзе адсвежага ветру (малюнак 2.2.5.1 ) [7, с.164] .
2) Вобраз прыроды Беларусі
Адзінства з прыродай, любоў да яевыявілася і ў вышыўцы і ў ткацтве. На посцілках, ручніках, дарожках і іншыхвырабах вышыты і кветкі, і травы, і жывёлы, і птушкі. Вырабыапошніх дзесяцігоддзяў характарызуе дэкаратыўнасць, якая часам пераходзіць у натуралізм. Асабліва гэтавыяўляецца ў посцілках з расліннымі матывамі. Асабліва папулярныя матывы ружы(малюнак 2.2.5.2) [7, с.166] .
3) Вобразы птушак
Найбольш поўным выразнікам лірычных і паэтычныхнастрояў у народнай мастацкай творчасці былі птушкі. Так, голуб і галубкасімвалізавалі каханне (глядзіце вышэй воразы голуба і галубкі), зязюля —жанчыну-ўдаву (глядзіце вышэй воразы зязюлі), салавей — песняра кахання, сокал— вобраз каханага, арол — героя. А пра жаваранака кажуць, што ен спявае пра любоў. Зразумела, што гэтыя вобразы часта сустракаюцца ўтканых і вышываных вырабах.
На старажытных вышываных ручніках птушкістылізаваныя, напрыклад вобраз жаваранка ( малюнак 2.2.5.3). Гэта водгукстаражытнай сімволікі сілуэтаў птушак, подых яшчэ язычніцкіх звычаяўахвярапрынашэння.калі яны маюцьдосыць канкрэтнае сімвалічнае прызначэнне: падарунак каханаму, ахвяра-абярэгфрантавіку і інш.
Гэта яркае пацвярджэнне спалучэння і старажытнайсімвалічнай, і сучаснай дэкаратыўнай ролі любімых у народнай творчасці вобразаўптушак [7, с.168].

 
2.2.6Тэматыкакахання ў вобразах беларускіх святаў (Купалле і вяселле)
Адно з найстаражытных і любімых ународзе святаў – Купалле. Гэта свята вяршыні лета, росквітупрыроды, выяўлення яе магутных жыццёвых сіл. Гэтая жыццёвасць, жыццярадаснасць,весялосць панавала і ў купальскую ноч з яе вогнішчамі, варажбой, скокамі,музыкай.
У народнай мастацкай творчасці вельмі любімы іпашыраны вобраз Купалінкі, якая ўяўляецца ці маладой вясёлай дзяўчынай, ціжанчынай з дзецьмі Гэты паэтычны вобраз част сустракаецца ў народным мастацкііткацтве і вышыўцы (малюнак 2.2.6.1).
Купалінка часта паказана ў танцы (малюнак 2.2.6.2).
Дзяўчаты плялі вянкі для гаданнядзяўчына кідала свой вянок у агонь, ітой з хлопцаў, хто яе кахаў іхацеў ажаніцца, стараўся выхапіць вянок з агню. Мог і добра апячыся пры гэтым,але ж выхопліваў, дэманструючь моцнае кахання. Такім чынам вянок таксама можабыць сімвалам кахання (малюнак 2.2.6.3).
На Купалле рабілі карагоды, якіямалі таксама чароўны магічны сэнс [7, с.168].
Наступным святам, якое змяшчаешмат вобразаў кахання, з’яўляецца традыцыйнае вяселле –прыгожае, шматпланавае дзейства, якое складаецца з некалькіх этапаў, уключаесамыя разнастайныя абрады, песні, жарты, пажаданні.
Абавязковымі атрыбутамі вясельнайабраднасці былі тканыя і вышываныя вырабы. Яны складалі асноўную частку пасагу,былі падарункамі, дапаўнялі і суправаджалі розныя рытуалы і абрады.
На Гродзеншчыне і Беласточчынеткалі вельмі прыгожыя, так званыя двухасноўныя дываны на падарункі. На іх можнабачыць амаль усё вяс-ельнае дзейства. Жанчына з коньмі ў правым кутку дывана –маці нявесты або Параскева-Пятніца. Дзве фігуры пасярэдзіне, якія трымаюцца зарукі, – маладыя. Пеўні збоку, якія здаюцца несувымернавялікімі, – ахвяра Богу, каб той даў маладым шчасце. Далей стаяцьнявесціны дружкі і, нарэшце, козы як сімвал заможнасці, багацця, плоднасці. Паўсіх чатырох кутках сіметрычна размешчаны стылізаваныя дрэвы –Святыя Дрэвы, якія павінны забяспечыць даўгалецце і шчасце. Амаль усё полезапоўнена разеткамі – гэта абярэгі (малюнак 2.2.6.5).
Вянчанне важны этап вяселля, і ўбеларускім арнаменце таксама есць вобразы прызначанныя гэтаму абраду,напрыклад, вобраз «маладыя вянчаюцца» (малюнак 2.2.6.6). Дзе паказаны вобразыжаніха і нявесты.
Калі жадаюць маладым кахання – ручніказдабляецца сілуэтамі галубка [7,с.169].
2.2.7Песня яквобраз выражэння кахання
У песнях часта апісваюць і выражаюць моцныя пачуціці ўтым ліку любоў або каханне:
Дзе і калі нараджаецца каханне?
Часам – утанцы, у карагодзе. Гляне дзяўчына на хлопца – ізакахаецца. А потым ужо дома свае пачуцці выяўляе ў вышываных ці тканых узорах.Вось так і з'яўляюцца на ручніку голуб і галубка.
Бывае, каханне да свайго Леля нараджаецца ў марах,уранку ці ўвечары. А ўжо потым, на гулянцы ці на вячорках, замацоўваецца ўтанцах і песнях.
А вось так выглядае ўзор любоўнай песні (малюнак2.2.7.1) [7, с.170].
2.2.8Элементылюбві і кахання ў вобразах чалавека
1) Дзяўчына — бярозка,дзяўчына – рабіна.
Абагульнены вобраз чалавека ўнароднай мастацкай творчасці нярэдка атрымліваў больш канкрэтнае ўвасабленне –дзяўчыны,жанчыны, хлопца, мужчыны, дзіцяці.
Вобраз дзяўчыны параўноўваецца ўнародных песнях з бярозкай, з рабінай, з калінай, з зязюляй і г.д. Напрыклад,бярозка – прыгожае, стройнае, белае дрэва звязваецца з лірычным,пяшчотны вобразам дзяўчыны.
З рабінаю звязваюцца жаночыя вобразы, лес якіхпазначаны адценнем трагізму. Рабіна прыгожая заўсёды – івясною ў белей квецені, як нявесте ў вясельным уборы, і восенню ў чырванігронак, што выклікае вобраз сталай жанчыны.
Куст каліны найчасцей увасабляе вобраз русалкі, аленярэдка гэта абагульнены сімвал мараў пра каханне і шчасце або трагічнага лесу(малюнак 2.2.8.1) [7, с.162].
2) Вобраз мужчыны і жанчыны
Толькі людзей прырода надзяліланайвялікшым пачуццём кахання. I гэты прыродны дар нашы продкі заўсёды шанавалі,ставіліся да яго зусім не так, як многія сёння. Адносіны мужчыны і жанчынызаўсёды акружаліся арэолам святасці, лічыліся асноваю трывалай, здаровай сям'і.
Сэнс песен, што суправаджалівыпечку каравая, і фігурныя аздобы на ім нярэдка мелі эратычную афарбоўку, алеўсё гэта мела здаровы, разумны сэнс – захаванне чысціні роду,стварэнне здаровай сям'і. Гэты ж сэнс укладваўся і ў абрад першай шлюбнай ночы(малюнак 2.2.8.2).
Такой жа святасцю і маральнайчысцінёй прасякнуты ўзоры, якія абазначаюць адносіны мужчыны і жанчыны. Выгляді кампазіцыя гэтых узораў розныя, і ўсе яны, маюць розныя значэнні (малюнак2.2.8.3).
Такім чынам, можна адзначыць, штоў беларускім народным арнаменце існуюць вобразы кахання, якія ў асноўнымпаказваюць адносіны паміж дзвума асобамі ці пачуцце кахання. Вобразы каханнямаюць розную трактоўку, напрыклад, вобразы паказваюць няшчаснае каханне, ціузаемнае і г.д.
У асобную группу можна аднесцівобразы любві, якія паказваюць любоў чалавека да прыроды, да радзімы, да маці іг.д.
Гэтыя вобразы можна аб’яднаць уадну вялікую группу, бо ўсе яны абазначаюць моцныя пачуцці, пачуцці любві цікахання [7, с.164].

 
ЗАКЛЮЧЭННЕ
 
У выніку праведзенайнавукова-даследчай работы дасягнуты мэты, былівыкананы асноўныя задачы. На аснове напрацаванага матэрыялу можна зрабіць наступныявынікі:
1) Арнаментальныяматывы рускага арнаменту і украінскага маюць некаторае падабенства з беларускімнародным арнаментам;
2) Для рускай вышыўкінайбольш характэрны матывы геаметрычнага і расліннага арнамента, размешчанага ўвыглядзе прамых палос, якія падкрэсліваюць бок адзення. У маляўнічыхарнаментах, якія ўпрыгожвалі ручнікі, вышываліся малюнкі фантастычных звяроў,птушак, раслін.
3) Тэхніка вышыванняўкраінскага народа вельмі разнастайная, як і арнаментальныя матывы ў розныхабласцях Украіны і асобных сёлах. Вышыўка выконвалася белым па беламу, ўасноўным прымянялася для ўпрыхожвання адзення, прадметаў быта.
4) Вывучэнне арнаментупатрабуе агульнай сістэматызацыі шматлікіх і разнастайных па тэматыцы матываў,якія ва ўзоры звязаны паміж сабой і ўтвараюць цэласную і адзіную кампазіцыю.
5) Арнаментбеларускай народнай вышыўкі ўключае геаметрычны, раслінны, анімалістычны,прыродны арнамент;
6) Да вобразаўкахання ў беларускім арнаменце адносяцца: вобраз Лады, Лелі і Леля, вобраззязюлі, русалкі, голуба і галубкі, вобраз ружы;
7) У асобнуюкатэгорыю адносяцца вобразы любві: Маці-зорка, Маці-Аранта, вобраз Маці ідзіцяці, вобраз роднай Маці, вобразы любві да Бацькаўшчыны, вобразы кахання ўбеларускіх святах, вобраз любоўнай песні і некаторыя вобразы чалавека.
Такім чынам намі былідасягнуты мэты:
1) аналіз вобразаўкахання ў беларускім арнаменце;
2) выкананнеарнаментальнага пано «Гісторыя кахання».
Пано ўяўляе сабойматывы, размешчаныя папярок палотнішча. Кожны матыў размешчаны на адной паласетканіны, якая раздзелена мярэжкамі з абодзвух старон.
Матывы пано маюцьсвоеасаблівую трактоўку:
1) Матыў песні –зараджаецца каханне ў марах;
2) Галубыразмешчаныя адзін за другім – каханне пачынаецца;
3) Ружа –пачынаецца росквіт кахання;
4) Матыў галубоўпавернутых адзін да аднаго, а паміж імі дрэва – росквіт кахання;
5) Матыў Лелі іЛеля – маладая пара;
6) Матыў Лелі іЛеля с з дзецьмі – моцная шчаслівая сямья.
Былі выкананынаступныя задачы праекту :
5) Аналізметадычнай, перыядычнай, навуковай і інцэклапедычнай літаратуры;
6) Адзначыцьпэўныя асаблівасці рускага і украінскага арнаментаў;
7)  Вызначыцьнекаторыя асаблівасці беларусскага арнаменту;
8)  Вызначыцьроль вобразаў кахання ў беларускім арнаменце.
Такім чынам, тэматыка кахання адназ самых цікавых у народнай вышыўцы.З дапамогай вобразаў кахання вышывальшчыцаможа выразіць сваі пачуцці на палатне і расказаць пра сваю пэўную гісторыюкахання.
Можна яшчэ адмеціць, што вобразыкахання маюць прыгожыя матывы, якія можна выкарыстоўваць для упрыгожваннярозных элементаў быту.
Данны матэрыял можна выкарыстоўваць як длявывучэння даннай тэматыкі кахання ў беларускім арнаменце так і ў якасцідапаможніка пры вышыванні вышэй упамянутых вобразаў.

 
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХКРЫНІЦ
 
1Богуславская, И.Я. Художественные особенностирусской народной вышивки с геометрическим орнаментом / И.Я. Богуславская // СЭ,1982, №3–174с.
2Гасюк, Е.О., Степан М.Г. Художественнаявышивка / Е.О. Гасюк, М.Г. Степан. – Л.: Аврора, 1986 — 454 с.
3Герчук Ю.Я. Что такое орнамент: структура исмысл орнаментального образа / Ю.Я. Герчук.-Л.: Аврора, 1982 – 356с.
4Дурасов, П.И. ИЗО мотивы русского народа /П.И. Дурасов. – М.: Аврора, 1996 – 235с.
5Еременко, Т.И. Вышивка крестом / Т.И.Еременко. – Л.: Аврора, 1994 – 367с.
6Иванов, С.В. Народный орнамент какисторический источник / С.В. Иванов // СЭ, 1958, №2 – 126с.
7Кацар, М. С. Беларускі народны арнамент.Ткацтва. Вышыўка / М… Кацар. – Мн.: БелЭн, 1996 – 208с.
8Кильчинская, Е.А. От изобразительности корнаменту/ Е.А.Кильчинская. — М.: Наука, 1968 – 244с
9Лебедева, Н.И., Маслова, Т.С. Русскаякрестианская одежда 19-20 веков / Н.И. Лебедева, Т.С. Маслова. – Л.: Аврора,1967 – 296с.
10 Маслова, Т.С.Орнамент русской народнойвышивки как исторический источник/ Т.С. Маслова // СЭ, 1975, №3 – 124 с.
11 Молчанова, Л.А. Мастерская культура белорусов/ Л.А. Молчанова. – Мн.: БелЭн, 1998 – 325с.
12 Прускі, М.Н. Беларускі арнамент / М.Н.Прускі. – Мн.: Альбом, 1979 – 284 с.
13 Раманюк, М.Л. Беларусскае народнае адзенне /М.Л. Раманюк. – Мн.: Альбом, 1981 – 376с.
14 Русакова, Л.М. Мотивы ромба с крючками вузорах сибирских вышивальщиц / Л.М. Русакова. –М.: Наука, 1973 – 220с.
15 Сахута, Я.В. Беларускае мастацтва Беларусі /Я.В. Сахута. — Мн.: Альбом, 1980 – 234с.
16 Сахута, Я.В. Беларускае мастацтва Беларусі /Я.В. Сахута. — Мн.: Беларусь, 2001 – 269с.
17 Соколова, Т.М. Орнамент – почерк эпохи / Т.М.Соколова. –Л.: Аврора, 1972 – 182 с.
18 Угрыновіч, У.В. Кветкі сабраныя ў вазе, абоГісторыя аднаго выяўленчага сюжэта / У.В. Угрыновіч // Літаратура і мастацтва,1981, №26 – 75 с.
19 Фадзеева, В.Я. Беларуская народная вышыўка /В.Я. Фадзеева. – Мн.: Навука і тэхніка, 1991 – 199 с.
20 Фадзеева, В.Я. Беларускі ручнік / В.Я.Фадзеева. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994 – 215 с.
21 Шубников, А.В. Симметрия в науке и вискусстве, 2-е издание / А.В. Шубников. – М.: Наука, 1972 -234 с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Множественная регрессия и корреляция 2
Реферат Scott Fitzgerald Essay Research Paper F Scott
Реферат Исследование частотных свойств линейных динамических звеньев
Реферат Разработка мероприятий по повышению эффективности отрасли растение
Реферат Взаимосвязи индивидуальных психологических особенностей и особенностей произвольной саморегуляции и стресс-совладающего поведения
Реферат Сравнительная характеристика МСФО 16 Основные средства и ПБУ 6 01 Учет основных средств
Реферат Понятие о биосфере с точки зрения В.И.Вернадского
Реферат Вред наркотиков
Реферат Криптография: гражданско-правовые аспекты
Реферат Реакция ячменя сорта Зазерский-85 на инокуляцию биопрепаратами
Реферат Государственный бюджет проблемы формирования и исполнения в Республике Казахстан
Реферат War Justification Essay Research Paper The justification
Реферат История в творчестве А. С. Пушкина
Реферат Особенности учета по стандартам МСФО 36 Обесценение активов и МСФО 11 Договор поряда
Реферат Особенности расселения населения на планете