Реферат по предмету "История"


Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР і БССР

Усталяванне савецкай грамадска-палітычнайсістэмы ў СССР і БССР
 

1. Устанаўленне аднапартыйнасці
У выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўная ўлада ўкраіне перайшла да бальшавікоў. Сваю падтрымку ім на ІІ Ўсерасійскім з’ездзеСаветаў выказалі левыя эсэры і абралі сваіх прадстаўнікоў ва ЎЦВК. Што датычылаСаветаў усіх узроўняў як органаў дзяржаўнай улады то ўсе яны (за выключэннемленінскага СНК) з’яўляліся шматпартыйнымі. На Беларусі ў іх склад уваходзіліпрадстаўнікі сацыялістычных партый усіх плыняў. Такімі з’яўляліся Аблвыкамзах,Віцебскі і Магілёўскі губернскія, амаль усе павятовыя і гарадскія Саветы.Толькі ВРК вызначаліся амаль суцэльна бальшавіцкім складам.
Шматпартыйнасць была ўласціва Саветам да таго часу, пакуль 6студзеня 1918 г. не быў разагнаны Ўстаноўчы сход і вярхоўная ўлада ўкраіне цалкам не перайшла да Ўсерасійскага Савета, а мясцовыя Саветы не трапіліў кампетэнцыю Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС). З гэтага часу любаядзейнасць, скіраваная супраць Саветаў як органа дыктатуры пралетарыяту лічыласяконтррэвалюцыйнай. А пасля таго, як левыя эсэры 6 ліпеня 1918 г.паспрабавалі здзейсніць у Маскве дзяржаўны пераварот, то і яны былі аднесеныбальшавікамі да контррэвалюцыянераў.
З вясны-лета 1918 г. выявілася адноснае паслабленне роліСаветаў. Па меры распальвання ў краіне грамадзянскай вайны ўлада ўсё мацнейканцэнтравалася ў руках РСДРП(б) – РКП(б). Каб застацца ва ўладзе, янабыла вымушана прымусовымі захадамі забяспечваць абарону краіны і функцыянаваннеэканомікі. Здзяйсняць гэта звычайнымі метадамі пры наяўнасці ворагаў і апазіцыібыло немагчыма. У 1920 г. вядомы анархіст князь П. Крапоткін казаў, «штоРасія ўжо зрабілася Савецкай рэспублікай толькі па назве; зараз кіруюць у Расііне Саветы, а партыйныя камітэты, і, што дыктатура партыі для стварэння новагасацыялістычнага ладу безумоўна шкодная».
Да канца грамадзянскай вайны Ў. Ленін у рабоце «Дзіцячая хваробалевізны ў камунізме» прыйшоў да высновы аб тым, што дыктатура пралетарыятанемагчыма інакш як праз дыктатуру партыі, але перасцярагаў саратнікаў аднебяспекі прытоку ў партыю дэкласіраваных элементаў. На думку правадыра, яеколькасны склад не павінен быў перавышаць 200 тыс. чал. На справе ў ёйналічвалася ўжо 650 тыс.
Як вынікала з Палітычнай справаздачы ЦК КП(б) Б ІІІ з’езду ўлістападзе 1920 г., нягледзячы на сваю малалікасць (1700 чал.) бальшавікоўне турбавала наяўнасць іншых партый, бо пры неабходнасці супраць іх маглі быцьвыкарыстаны рэпрэсіўныя сродкі. Так, пэўны час дзейнічала 20-тысячная БПС-Р. Алеўжо ў лютым 1921 г. органы Надзвычайнай камісіі (ЧК) арыштавалі 860найбольш актыўных яе функцыянераў і шэраговых членаў.
У сакавіку 1921 г. Усерасійская надзвычайная канферэнцыяБунда, якая адбывалася ў Мінску 5–12 сакавіка 1921 г., прыняла пастановуаб зліцці з РКП(б). Частка бундаўцаў далучылася да сіяністаў, якія працягвалідзейнічаць нелегальна.
Пастановай Палітбюро ЦК РКП(б) ад 8 снежня 1921 г. членамменшавіцкай партыі было забаронена займацца палітычнай дзейнасцю. Рэзалюцыя XII(жнівень 1922) Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) «Аб антысавецкіх партыях іплынях», пашырала гэтую норму і на іншыя апазіцыйныя партыі, а таксамапрызнавала дапусцімым выкарыстанне рэпрэсій у дачыненні да іх. Так, у чэрвені1922 г. была арыштавана група меншавікоў, у жніўні – група правых эсэраў.У чэрвені 1924 г. на з'ездзе членаў БПС-Р было прынята рашэнне аб яесамароспуску. Прызнавалася, што палітыка КП(б) Б цалкам адпавядае сацыяльным інацыянальным інтарэсам працоўнага народа.
У першай палове 1920-х гадоў у БССР працягвала сваю дзейнасцьЯўрэйская камуністычная партыя (Паалей Цыён). У снежні 1922 г. яекіраўніцтва заявіла пра адмову ад сіянісцкай ідэалогіі і разрыў з Сусветнымяўрэйскім камуністычным саюзам. У ёй адбыўся раскол: левая частка партыіўвайшла ў РКП(б), а правая стварыла лаяльную КП(б) Б Яўрэйскую рабочуюкамуністычную партыю.
18 жніўня 1925 г. намеснік Паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ паЗаходнім краі І. Апанскі ў дакладзе «Палітычнае становішча ў Беларусі» заявіў,што ў рэспубліцы не адчувалася контррэвалюцыйнай дзейнасці іншых партый, завыключэннем сіяністаў
Пасля прыняцця ў КП(б) Б часткі былых бундаўцаў, паалейцыяністаў,беларускіх эсэраў колькасць выхадцаў з іншых партый у ёй павялічылася і склалаў 1925 г. 13, 5%. У ліку важнейшых ставіліся задачы ідэйнага выхаванняшэраговых партыйцаў, па паходжанні яўрэяў.
У БССР завяршылася ўсталяванне аднапартыйнай сістэмы ў сярэдзіне1920-х гг. Яўрэйская рабочая камуністычная партыя як аўтаномная частка КП(б) Бперастала існаваць у 1927 г. З цягам часу старыя партыйцы з дарэвалюцыйнымстажам сталі губляцца сярод новых членаў, колькасць якіх рэзка ўзрасла. Да 1927 г.пасля Ленінскага і Кастрычніцкага прызываў яна робіцца масавай партыяй, у якойда 1927 г. налічвалася 1 200 тыс. чал.
Такім чынам, УКП(б) – КП(б) Б не толькі ўяўляла сабою адзінуюў краіне партыю, але і ўвасабляла ў ёй аднапартыйную сістэму. Пасля таго, як уКанстытуцыях СССР (1936) і БССР (1937) з’явілася палажэнне аб кіруючай роліЎКП(б) у савецкім грамадстве, аўтарытэт партыі ўзрос яшчэ больш. Усе дзяржаўныяорганы павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў,канферэнцый і іх выканаўчых органаў.
2. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы ікіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай,выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата
Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі абумовіла складванне ў Расійскайрэспубліцы новай палітычнай сістэмы. Яе канстытуцыйнае афармленне адбылося ўстудзені 1918 г. Да ўсталявання аднапартыйнай сістэмы кіруючая ролябальшавікоў у ажыццяўленні дыктатуры пралетарыяту не падкрэслівалася. Гэтая жуласцівасць характэрна і Канстытуцыі БССР, прынятай 3 лютага 1919 г.
У пачатку 1920-х у савецкіх рэспубліках усталявалася палітычнаясістэма, якая спалучала дэмакратычныя і таталітарныя рысы. Да першых варта аднесцііснаванне правоў і свабод, у тым ліку апазіцыйных партый, да другіх – дыктатурупралетарыята і выкарыстанне ёю гвалтоўных форм барацьбы супраць ідэйныхпраціўнікаў. Так, 6 чэрвеня 1922 г. выйшаў дэкрэт СНК РСФСР аб стварэнніоргана цэнзуры – Галоўнага ўпраўлення па справах літаратуры і выдавецтваў –(Галоўліт). Яго мясцовыя органы знаходзіліся пры выканкамах Саветаў, алефактычна падпарадкоўваліся вышэйшым партыйным органам. Нягледзячы на тое, штоўлада перадавалася ў рукі шматпартыйных Саветаў, вызначальная роля ў іх таксаманалежала бальшавікам. У сістэме грамадскіх аб’яднанняў пераважалібальшавізаваныя маладзёжныя і прафсаюзныя арганізацыі.
Утварэнне новай формы дзяржаўнага ўладкавання СССР, а разам з ёй –новай палітычнай сістэмы, было аформлена 31 студзеня 1924 г. ІІ з’ездамСаветаў СССР у прынятай ім Канстытуцыі, дзе, у прыватнасці, былі зафіксаваныправы саюзных рэспублік, замацаваны характарыстыкі грамадскага ўладкавання,правы і абавязкі грамадзян, выбарчае права, органы ўлады і кіравання. Нягледзячына выразны класава-партыйны характар Асноўнага закона, у цэлым ён быўз’арыентаваны на кансалідацыю грамадства.
З-за працэдуры ўзбуйнення тэрыторыі БССР (1924, 1926) працэспрыняцця яе Канстытуцыі VIII Усебеларускім з'ездам Саветаў адбыўся толькі 11красавіка 1927 г. Яна абвяшчала «дыктатуру пралетарыяту ў мэтах падаўленнябуржуазіі, знішчэння эксплуатацыі чалавека чалавекам і здзяйснення камунізма» іпераход улады да саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў.Беларуская Канстытуцыя амаль цалкам дубліравала змест Асноўнага Закону СССР, іневыпадкова, бо ўсе важнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця рэспублікі вырашаліся ўвышэйшых органах улады Саюза ССР.
Канстытуцыя БССР 1927 г. яшчэ не прадугледжвала наданняКамуністычнай партыі вызначальных функцый па кіраванні грамадствам, але ўрэальным жыцці такія тэндэнцыі ўжо вызначыліся. Так, шматступенная сістэмавыбараў пры адкрытым галасаванні дазваляла партыйнаму кіраўніцтву ініцыіравацьі кантраляваць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты.
Грунтоўныя перамены, якія адбываліся ў эканоміцы іграмадска-палітычным жыцці СССР у канцы 1920-пачатку 1930-х гг. запатрабавалііх заканадаўчага афармлення. У канцы лістапада 1936 г. на VIIIНадзвычайным з'ездзе Саветаў СССР зачытаны Генеральным сакратаром ЦК УКП(б) І.Сталіным праект Канстытуцыі нават без абмеркавання быў аднагалосна прыняты. Упачатку наступнага года адбылося прыняцце рэспубліканскіх, у тым лікубеларускай (19 лютага 1937) Канстытуцый. У ліку прынцыповых навацый СталінскайКанстытуцыі былі канстатацыя поўнай перамогі ў краіне сацыялістычнага ладу іпалажэнне аб партыі як «кіруючым ядры ўсіх арганізацый працоўных, якграмадскіх, так і дзяржаўных». Вышэйшыя ўладныя функцыі замацоўваліся заПрэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР у той час, як неканстытуцыйнай, алеафіцыйнай вярхоўнай уладай у краіне з’яўляліся вышэйшыя органы партыйнагаапарату – Палітбюро, Аргбюро, Сакратарыят ЦК УКП(б).
Канстытуцыя дэкларавала істотныя перамены ў выбарчай сістэме,надаўшы выбарчыя правы ўсім грамадзянам (акрамя прызнаных недзеяздольнымі) прытайным галасаванні. Але па-ранейшаму выбары заставаліся безальтэрнатыўнымі іправа вылучаць кандыдатаў у дэпутаты фактычна замацоўвалася толькі запартыйнымі арганізацыямі.
Канстытуцыя ўтрымлівала прыкметы падзелу ўлады на заканадаўчую (ВярхоўныСавет), выканаўчую (Савет Народных Камісараў) i судовую (Вярхоўны суд). Алерэальнага падзелу ўлады не існавала. На справе рашэнні партыйных органаўфактычна ставіліся вышэй рашэнняў заканадаўчых органаў, што стварала адну згалоўных супярэчнасцей савецкай палітычнай сістэмы. Па Канстытуцыі вышэйшыяўладныя функцыі замацоўваліся за Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР (старшыняМ. Калінін), а фактычна іх здзяйсняла Палітбюро ЦК УКП(б) на чале з Генеральнымсакратаром І. Сталіным.
Умацаванне асабістай улады І. Сталіна і пераход да дырэктыўныхметадаў кіравання эканомікай з’явіліся вызначальнымі фактарамі ператварэнняпрынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму ў рэжым аўтарытарызму з яго безумоўнымпадпарадкаваннем мясцовых структур цэнтральным органам як унутры кіруючайпартыі, так і паміж імі – з аднаго боку, і шэраговымі партыйцамі – з другой.
У партыйнай структуры дамінаваў партыйны апарат – Палітбюро, якоепраз ЦК саюзных і аўтаномных рэспублік, абкамы, райкамы перадавалі ніжэйшымінстанцыям рознага кшталту дырэктывы для безумоўнага выканання. Ніжэйшыяінстанцыі пераймалі такі ж стыль працы і даводзілі свае распараджэнні данізавых партыйных ячэяк.
Партыйнае кіраўніцтва паступова зрошчвалася з дзяржаўныміструктурамі, падпарадкоўваючы іх сваёй волі, і ўжо на пачатку 1930-х гг. гэтыпрацэс фактычна завяршыўся. Пасля 1936 г. партыя складала канстытуцыйназамацаваны каркас, аснову піраміды цэнтралізаванай дзяржаўнай улады. Прынятыяёю пастановы былі абавязковымі нават для вышэйшых дзяржаўных органаў улады. Так,3 лютага 1941 г. ЦК УКП(б) прыняў пастанову аб падзеле НКУС СССР на дванаркаматы. У той самы дзень у адпаведнасці з Указам Прэзідыума ВярхоўнагаСавета СССР ён быў падзелены на НКУС СССР і Народны каміссарыят дзяржаўнайбяспекі СССР. Узнік спіс пасад савецкіх, гаспадарчых, адміністрацыйных органаў,устаноў культуры, навукі, адукацыі, вайсковых работнікаў («наменклатура»), якіяпадлягалі зацвярджэнню толькі на вышэйшых прыступках партыйнай улады.
Умацаванне ролі партыі выявілася і ў падпарадкаванні прадстаўнічыхорганаў улады – Саветаў, якія толькі стваралі бачнасць дыктатуры пралетарыяту.Партыйны нагляд за Саветамі выяўляўся ў кадравай ратацыі дэпутатаў, абранні ўіх склад найбольш адданых сістэме і ідэйна загартаваных асоб, пазбаўленні ад«сацыяльна чужых». Кандыдаты ў дэпутаты зацвярджаліся ў партыйных камітэтах іішлі на выбары як прадстаўнікі «блоку камуністаў і беспартыйных».
Прафесійныя саюзы таксама страцілі самастойнасць і зрабіласяпрыдаткам дзяржаўнага апарату. Прафсаюзныя камітэты прызначаліся партыйныміорганамі, знаходзіліся пад іх пільным наглядам і праводзілі іх палітыку. Кожнырабочы быў абавязаны ўступіць у прафесійную арганізацыю. Так, рэспубліканскаяарганізацыя з 1922 па 1940 г. вырасла з 48 тыс. да 650 тыс. чалавек. Ваўмовах сталінскага дыктату магчымасці беларускіх прафсаюзаў па выкананнігалоўнай задачы – абароне правоў сваіх членаў – былі істотна абмежаваны. Так,права рабочых на забастоўку было выдалена са статутаў. Затое прафсаюзы частавыконвалі не ўласцівыя ім функцыі па арганізацыі сацыялістычнага спаборніцтваці прапагандысцкай работы сярод працоўных.
Камсамольцы бралі актыўны ўдзел ва ўсіх партыйных і дзяржаўныхкампаніях: шэфствавалі над новабудоўлямі, змагаліся з непісьменнасцю ірэлігіяй, дапамагалі партыі ў правядзенні суцэльнай калектывізацыі, стварэнніМТС, займаліся ваенна-патрыятычным выхаваннем дзяцей і моладзі. Колькасцькамсамольцаў імкліва расла: у 1922 іх налічвалася 2 600 чал., а ў 1940 – ужобольш за 247 000. Па прыкладу партыйных структур, ЛКСМБ быў строга іерархічнайарганізацыяй, які пераняў у КП(б) Б яе формы і метады працы.
Такім чынам, у другой палове 1930-х гг. у СССР канчатковасфарміравалася своеасаблівая палітычная сістэма кіравання савецкім грамадствам,заснаваная на ўладзе Камуністычнай партыі і замацаваная ў Канстытуцыях СССР ісаюзных рэспублік. Поўнаўладдзе ЎКП(б) вызначыла дзейнасць усей палітычнайсістэмы – дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, ідэалогіі, сродкаўмасавай інфармацыі, права і маралі. Адбылася фактычная падмена партыйнымі камітэтамідзяржаўнах структур. Усе галіны ўлады апынуліся сканцэнтраванымі ў рукахдзяржаўна-партыйнага апарата.
3. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў
У 1922–1924 гг. з пагаршэннем здароўя Ў. Леніна асноўную ролюў партыі і дзяржаве стала адыгрываць Палітбюро ЦК РКП(б) у складзе Л. Троцкага,Р. Зіноўева, Л. Каменева, А. Рыкава, М. Томскага, а таксама І.Сталіна. Абраны Генеральным сакратаром І. Сталін яшчэ пры жыцці Леніна здолеўсканцэнтраваць у сваіх руках велізарную партыйную ўладу, а пасля смерціправадыра ўмела выкарыстаў яе супраць канкурэнтаў у барацьбе за аднаасобнаекіраванне. Дзякуючы адладжанай ім сістэме назначэнства, асноўныя пазіцыі ўапараце ЦК былі заняты адданым яму асобам.
У 1926 г. створаная Л. Троцкім, Р. Зіноўевым і Л. Каменевым«аб’яднаная апазіцыя» запатрабавала дэмакратызацыі партыі, а ў эканамічнайчастцы – хутчэйшага развіцця цяжкой прамысловасці і ўзмацнення барацьбы зкулаком. Але большасць партыйнага апарату бачыла ў Сталіне меншае зло ўпараўнанні з Троцкім і ў канцы 1927 г. выказалася за вызваленне«апазіцыянераў» ад высокіх пасад.
Як вынікала з выступлення Генеральнага сакратара на ліпеньскім(1928) Пленуме ЦК УКП(б), варта было чакаць, што па меры прасоўвання савецкаганарода па сацыялістычным шляху «супраціўленне капіталістычных элементаў будзеўзрастаць, класавая барацьба будет абвастрацца».
Гэты тэзіс скіроўваўся на апраўданне жорсткіх распраў з усімі, хтовыкажа сумненне ў правільнасці абранага ім курса, хто ўстане на яго шляху дааднасобнай улады. І калі запланаваныя восенню 1929 г. эканамічныяпаказчыкі не далі пажаданых вынікаў, прычына таго была знойдзена ў дзейнасцісабатажнікаў і шкоднікаў. Так, у 1930 г. было абвешчана аб «раскрыцціконтррэвалюцыйнай арганізацыі» – «Працоўнай сялянскай партыі», «Прамысловайпартыі», «Саюзнага бюро сацыял-дэмакратаў (меншавікоў).
У снежні 1932 г. міліцэйскія сілы перадаваліся ўпадпарадкаване Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ), а ўліпені 1934 г. яно было пераўтворана ў Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнайбяспекі (ГУДБ) і ўключана ў саюзна-рэспубліканскі Народны камісарыят унутраныхспраў (НКУС).
Пры ім засноўвалася Асобая нарада, якая на саюзным узроўнізамацавала практыку пазасудовых прыгавораў. Ёй падпарадкавалася сістэма «троек»у рэспубліках, краях, абласцях, гарадах з удзелам начальнікаў упраўлення НКУС,сакратароў парткамітэтаў і пракурораў. Усю карніцкую іерархію ўзначальваўСталін, а непасрэдным выканаўцам яго волі ў 1934–1936 гг. з’яўляўся наркамунутраных спраў і начальнік ГУДБ СССР Г. Ягода.
Рэарганізацыя праваахоўных органаў была абумоўлена планаваннемСталіным масавых рэпрэсій. Іх неабходнасць бачылася яму ва ўзросшайапазіцыйнасці з боку саміх камуністаў. Так, 270 дэлегатаў XVII з’езда ЎКП(б)(студзень-люты 1934) пры галасаванні за новы склад ЦК партыі выказалі недавергенсаку і прапанавалі сакратару Ленінградскага абкама партыі С. Кіраву заняцьвышэйшую партыйную пасаду. 1 снежня 1934 г. Кіраў быў застрэлены прама ўбудынку Смольнага, а разам з «арганізатарамі забойства» Л. Каменевым і Р.Зіноўевым было арыштавана 1 108 з 1 966 дэлегатаў таго самага з’езда, у тымліку 98 членаў ЦК са 139.
Апагеем дзейнасці рэпрэсіўнай машыны Сталіна зрабіліся так званыямаскоўскія судовыя працэсы над прадстаўнікамі колішняй партыйнай і дзяржаўнайэліты СССР. У ліку першых такі працэс адбыўся ў 1936 г. па справе аб«Антысавецкім аб'яднаным трацкісцка-зіноўеўскім цэнтры», які скончыўсясмяротнымі прысудамі абвінавачаным. У студзені 1937 г. суд разглядзеўсправу аб так званым «Паралельным антысавецкім трацкісцкім цэнтры». Асуджаныябылі расстраляны (Г. Пятакоў) або (К. Радэк і Г. Сакольнікаў) загінулі ўтурме.
Генеральны пракурор СССР А. Вышынскі ўкараніў у судовую практыкуправіла, паводле якога, асноўным доказам віны падсуднага з’яўлялася прызнанне ўзлачынстве. Невыпадкова таму следчыя выкарыстоўвалі ўсе магчымыя спосабы, у тымліку пыткі, каб «выбіць» з арыштаванага неабходныя паказанні.
Сфальсіфікаваныя ад пачатку да канца працэсы служылі часткайкампаніі, скіраванай супраць былых ленінскіх саратнікаў, бальшавікоў здарэвалюцыйным стажам, каб паказаць, як тонка маскіруецца контр-рэвалюцыя і якзаглыблены яе карані. 1937 г. на лютаўска-сакавіцкім Пленуме ЦК УКП(б) І.Сталін у сваім дакладзе «Аб асаблівасцях партыйнай работы і мерах ліквідацыітрацкісцкіх і іншых двурушнікаў» даў шырокае тэарэтычнае абгрунтаваннерэпрэсіўнай палітыкі.
Пасля Пленума пачаліся масавыя арышты служачых устаноў,вайскоўцаў, дзеячаў культуры і г.д., галоўным чынам тых, чыя творчая абослужбовая біяграфія сфарміравалася ўжо пры савецкай уладзе. Асаблівы грамадскі рэзанансмеў чэрвеньскі (1937) працэс па справе «ўдзельнікаў ваенна-фашысцкай змовы ўРабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» – М. Тухачэўскага, І. Якіра, І. Убарэвіча ііншых вядомых камандзіраў.
Выключную актыўнасць і ініцыятыву ў «барацьбе з ворагамі народа» выявіўназначаны ў верасні 1936 г. наркам унутраных спраў СССР М. Яжоў. У вынікуў 1937 г. колькасць арыштаваных узрасла амаль у дзесяць разоў.Усяго ў 1937–1938 гадах было арыштавана звыш 1, 5 млн чал.
Масавыя арышты людзей запатрабавалі тэрміновага вырашэння іх лёсу.Невыпадкова таму шырокае распаўсюджанне набылі пазасудовыя органы – «тройкі»,«двойкі», «асобыя нарады НКУС» і іншыя. У сакавіку 1938 г. расстрэльныяпрыгаворы напаткалі М. Бухарына, А. Рыкава, Г. Ягоду, Н.Крэсцінскага і многіх іншых членаў «Антысавецкага праватрацкісцкага блока». Імінкрымінавалі «здрадніцкую, шпіёнскую, дыверсійна-шкодніцкую, тэрарыстычную» ііншую варожую дзейнасць.
Пачатак рэпрэсій у БССР быў падрыхтаваны вынікамі дзейнасціпарткамісіі, накіраванай у маі 1929 г. Палітбюро ЎКП (б) у БССР. У поле яезроку трапілі тыя дзеячы культуры, навукі, а таксама служачыя савецкіх устаноў,якія да таго часу актыўна праводзілі палітыку беларусізацыі. Да распачатайкіраўніцтвам КП(б) Б кампаніі асуджэння так званага нацыянал-дэмакратызма яккулацкай ідэалогіі далучыліся работнікі спецслужбаў. У выніку 23 кастрычніка1930 г. старшыня ДПУ БССР Р. Рапапорт паведаміў аб раскрыцціпадпольнай арганізацыі нацдэмаў «Саюз вызвалення Беларусі» («СВБ»). Да гэтагачасу было арыштавана 86 чал., у тым ліку акадэмікі В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С.Некрашэвіч, прафессар А. Смоліч, пісьменнікі М. Гарэцкі, У. Дубоўка, Я. Пушча,былыя наркамы Дз. Прышчэпаў, А. Баліцкі, намеснік наркама А. Адамовіч і інш. 4лютага 1931 г. выключаны з партыі Ў. Ігнатоўскі пакончыў жыццёсамагубствам.
У лютым 1933 г. работнікі ДПУ паведамілі аб раскрыцці«контр-рэвалюцыйнай эсэра-прышчэпаўскай арганізацыі» у Наркамземе БССР іБелтрактарацэнтры. У выніку было «абясшкоджана 1, 5 тыс. груповак, якіяаб’ядноўвалі да 30 тыс. бандыцкіх элементаў».
Чарговым «поспехам» работнікаў ДПУ стала «выкрыццёконтррэвалюцыйнай арганізацыі» «Беларускі нацыянальны цэнтр», нібыта створанайпольскімі спецслужбамі. У выніку па «справе БНЦ» было асуджана 97 чал.
У ліку іншых «контррэвалюцыйных арганізацый», выкрытых работнікаміДПУ ў 1933 г., былі «Польская арганізацыя вайскова», «Беларуская народнаяГрамада» і іншыя. Усяго з канца 1920-х да сярэдзiны 1930-х гадоў у БССР былорэпрэсiравана звыш 46 тысяч чалавек, з якіх 13 тысяч – расстраляны.
Аб глыбокай канспірацыі «ворагаў народа» мусіла сведчыць выкрыццёў 1937 г. народнага камісара ўнутраных спраў БССР Г. Малчанава, затымстаршыні СНК М. Галадзеда, камандуючага Беларускай ваеннай акругі І.Убарэвіча, старшыні ЦВК БССР А. Чарвякова, І сакратара ЦК КП(б) Б В.Шаранговіча і многіх іншых.
На Беларусi у 1935–1940 гг. за так званыя «контррэвалюцыйныязлачынствы» было прыцягнута каля 385 тыс. чалавек, з якiх больш чым 50 тыс.было расстраляна. У іх ліку – «члены падпольных антысавецкіх арганізацый»:трацкiстаў, правых, нацыянал-фашыстаў, эсэраў, бундаўцасiянiстаў,царкоўнасектантаў і інш.
У верасні 1938 г. масавыя рэпрэсіі былі арганізавана спынены,а пазасудовыя органы (за выключэннем Асобай нарады НКУС СССР) распушчаны. І.Сталіну спатрэбіўся час, каб падвесці вынікі кампаніі і здзейсніць кадравыяперастаноўкі. У прыватнасці, замест М. Яжова, пасаду народнага камісараўнутраных спраў заняў Л. Берыя. Значную частку свайго часу новы наркамнадаваў барацьбе з выпадкамі парушэння сацыялістычнай законнасці. У выніку многіяработнікі апарату НКУС, у тым ліку яго папярэднік М. Яжоў, а таксама наркамБССР Б. Берман, таксама былі расстраляны.
Усяго з 1921 па 1953 гг. за «контрэвалюцыйныя злачынствы» былоасуджана 3 777 380 чал., з іх да вышэйшай меры пакарання былі прыгавораны 642980, да зняволення – 2 369 220 чал., да ссылкі і высылкі – 765 180 чал. Каля 2,9 млн былі асуджаны пазасудовымі органамі, каля 900 тыс. – судамі і ваеннымітрыбуналамі.
У іх ліку былі і тыя, хто актыўна змагаўся за Савецкую ўладу – В. Кнорын,М. Крыленка, К. Ландэр, М. Калмановіч, В. Фамін. Сімвалам трагедыісталінскіх ахвяр сталі ўрочышча Курапаты каля Мінска, Бутава каля Масквы ііншыя месцы.

4. Грамадска-палітычная сітуацыя ў БССР у першае пасляваеннаедзесяцігоддзе
 
Характэрнай рысай грамадска-палітычнага жыцця народаў СССР першыхпасляваенных гадоў з’ўляўся высокі духоўны ўздым савецкіх людзей, выкліканыперамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
Палітычная сістэма паступова аднавіла сваю дзейнасць. Як і раней,у цэнтры яе знаходзілася ЎКП(б) (з 1952 г. – КПСС). З разгромам фашызму –аўтарытэт яе Генеральнага сакратара, генералісімуса Савецкага Саюза і старшыніСавета Міністраў І. Сталіна максімальна ўзрос. Нават у афіцыйным ужыткураспаўсюдзіўся тытул тытул «Правадыр усіх часоў і народаў», а перамога ў вайнеасацыіравалася з яго іменем. У ліку набліжаных да яго асоб былі члены Палітбюро– Л. Берыя, Г. Малянкоў, В. Молатаў, М. Булганін, М. Хрушчоў.
Партыйную арганізацыю БССР узначальвалі П. Панамарэнка, састудзеня 1947 г. – М. Гусараў, з ліпеня 1950 г. – М. Патолічаў. Навышэйшыя партыйныя, савецкія, грамадскія пасады вылучаліся былыя кіраўнікіпадполля і партызанскага руху І. Варвашэня, В. Казлоў, І. Кожар, С. Прытыцкі.Шэрагі КП(б) Б імкліва павялічваліся. Так, у пачатку 1945 г. у яе складзеналічвалася 29 515, 1951 г. – 116 663, 1954 г. – 129 585 камуністаў ікандыдатаў у члены партыі.
Выбары ў Вярхоўны Савет СССР (1946), Вярхоўны Савет БССР (1947),мясцовыя Саветы (1948, 1950), а таксама народных суддзяў і народных засядацеляўпа-ранейшаму былі безальтэрнатыўнымі, але надзвычай масавымі, і прайшлі падлозунгам падтрымкі «блоку камуністаў і беспартыйных». Як і раней, праца Саветаўбыла фактычна зведзена да ўхвалення, станоўчага каментавання i адпаведнайканкрэтызацыi партыйных рашэнняў.
Характэрнай рысай грамадска-палітычнага жыцця канца 1940-пачатку1950-х з’яўлялася аднаўленне рэпрэсій. Так, у верасні 1950 г. па«ленінградскай справе» было расстраляна 6 высокапастаўленых дзяржаўных дзеячаў.Рэпрэсіі былі выкарыстаны і ў дачыненні шырокага кола грамадзян СССР: жыхароўПрыбалтыкі, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, дзе адбывалася калектывізацыяі разам з ёй – высылка ў Сібір «класава чужых элементаў». Пад падазрэннеспецслужбаў трапілі практычна ўже жыхары часова акупіраванай фашыстамітэрыторыі БССР, у тым ліку члены мінскага падполля. Паэты С. Шушкевіч, С.Грахоўскі і інш. былі ізноў арыштаваны і высланы з Беларусі. Мiнiстр асветыБССР П. Саевiч па абвiнавачаннi у супрацоўнiцтве з югаславамi быў асуджаны на25 год турмы. У 1948 г. на падставе сфальсіфікаванай справы«Антыфашысцкага яўрэйскага камітэта» у СССР пачаліся рэпрэсіі сярод яўрэйскайінтэлігенцыі. Так, 13 студзеня 1948 г. у Мiнску быў забіты народны артыстСССР С. Мiхоэлс. А «справа ўрачоў», якія быццам планавалі атруціць вышэйшыхдзяржаўных асоб, выклікала ўсплёск юдафобіі на дзяржаўным узроўні.
Умовы «халоднай вайны» прымусілі партыйнае кіраўніцтва ўзмацніцьідэйна-палітычнае выхаванне насельніцтва. Так, у 1946 г. яго жорсткайкрытыцы падвергліся рэдактары часопісы «Звезда» і «Ленінград», аўтарыкінафільма «Вялікае жыццё» У «няміласць» трапілі літаратары Г. Ахматава і М. Зошчанка
Актыўнасць ідэалагічных і следам – карных службаў выявілася ўбібліятэчнай і выдавецкай справах, калі ў 1948 г. Галоўліт СССР забараніўдля грамадскага чытання 185 назваў кніг.
На хвалі прапаганды ўсяго савецкага лічылася непатрыятычнымстаноўчыя ацэнкі заходняй культуры, навукі тэхнікі. Таму барацьба супраць«бязроднага касмапалітызму» і «нізкапаклонніцтва перад Захадам» таксама сталахарактэрнай рысай грамадскага жыцця СССР. Так, у лік «нізкапаклоннікаў» трапіліпрыхільнікі не прызнанай на той час у СССР навукі генетыкі. 22 лістапада 1947 г.акадэмік А. Жэбрак за крытыку мічурынскага напрамку біялогіі ўамерыканскім часопісе «Science» быў адхілены ад пасады прэзідэнта АН БССР.
Важнейшым сродкам у фарміраванні ў савецкіх грамадзян ідэйнагаімунітэту супраць буржуазнай ідэалогіі з’яўлялася сістэма прапаганды, якаяахоплівала ўсе дзяржаўныя і грамадскія структуры – ад дзіцячых садочкаў – даВНУ. Усхваленне Сталіна як «Леніна сёння» з’яўлялася калі не асноўнай, то аднойз галоўных частак ідэйна-прапагандысцкай работы.
Уздым яе прыпаў на снежань 1949 г., калі паўсюдна ў СССР ішлосвяткаванне юбілею правадыра. З гэтай нагоды ў БССР адбылося 31 500 мiтынгаў зудзелам 3 млн чал. Група пісьменнікаў і паэтаў напісала «Пiсьмо вялiкамуСталiну ў слаўнае 70-годдзе дня нараджэння ад беларускага народа». У яго жгонар у 1952 г. у Мінску быў узведзены найвялікшы ў краіне манумент.
Такiм чынам, пасля вайны грамадска-палітычнае жыццё ў БССРуваходзіла ў звыклае, апрабаванае рэчышча. Перамога над фашызмам не змянiлапрыроды сталiнскага рэжыму. У яго аснове ляжала жорсткая цэнтралiзацыя ўсiхбакоў жыцця, неймавернае ўсхваленне асобы І. Сталіна, непрымiрымае стаўленне дастаноўчых ацэнак замежных дасягненняў навукі, тэхнікі, культуры. Разам змабiлiзацыяй народа на стваральную працу скiраваную на аднаўленне i далейшаеразвiццё гаспадаркi, грамадскага i культурнага жыцця, шырока практыкавалiсяметады адмiнiстрацыйнага прымусу. Распачатая ў Заходняй Беларусі гвалтоўнаякалектывізацыя прыводзіла да новых ахвяр і пашырала сацыяльную базуантысавецкіх бандфарміраванняў.
Дзейнасць спецслужб спалучалiся з шырокай падазронасцю ўлад далюдзей, хто ў часы вайны трапiў пад нямецкую акупацыю, у тым лiку партызан iпадпольшчыкаў. Антысемітызм, барацьба з «бязродным касмапалітызмам» –характэрныя рысы сталінскага рэжыму апошніх год яго існавання. Разам з тымскладанае палітычнае становішча, што існавала ў БССР, нівеліроўвалася працоўнымэнтузіязмам па адраджэнні эканомікі і культуры, паступовым павышэннем жыццёвагаўзроўню людзей, высокай ідэйнай свядомасцю, верай у партыю і правадыра.Перажытая вайна здавалася ім самай страшэннай бядой, у параўнанні з якойнедахоп прадуктаў харчавання, тавараў народнага спажывання, дрэнныя жыллёвыяўмовы, і нават пагроза рэпрэсій лічыліся часовымі цяжкасцямі.
5. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыццяў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. ХХ ст.
Пачатак змен да лепшага ў СССР, у тым лiку i БССР, быў звязаны сасмерцю Сталiна 5 сакавiка 1953 г. i перастаноўкамi у вышэйшых эшалонахулады. Так, пасаду Старшынi Савета Міністраў заняў Г. Малянкоў. М. Хрушчоўузначалiў Сакратарыят ЦК, Л. Берыя – Міністэрства ўнутраных спраў (зуключэннем у яго склад Міністэрства дзяржаўнай бяспекі), М. Булганiн –Мiнiстэрства абароны, К. Варашылаў – Вярхоўны Савет СССР.
У сродках масавай інфармацыі часцей стала праводзіцца думка пракалектыўнае кiраўнiцтва. У сталіцы БССР, абласцях i раёнах адбывалiся пленумы,прысвечаныя ўмацаванню калегiяльнасцi у рабоце партыйных органаў, развiццюкрытыкi i самакрытыкi, павышэнню адказнасцi камунiстаў. Тым часам у ПрэзідыумеЦК паміж уладальнікамі ключавых пасад пачалася барацьба за вызначальны ўплыў іаднасобную ўладу. Каб знайсці падтрымку ў масах грамадзян, Л. Берыяперапыніў «справу ўрачоў» і аддаў загад аб частковы вызваленні рэпрэсіраваныхасоб. У выніку на волю выйшлі 1 181 264 з 2 526 402 асуджаных, галоўным чынам,па крымінальных артыкулах.
Большасць партыйнай эліты выказвала апасенне, што з перамогай Л. Берыяў краіне ўсталюецца рэжым яшчэ больш жорсткі, чым пры Сталіне. З усведамленнемтаго М. Хрушчоў заручыўся падтрымкай маршала Г. Жукава і 26 чэрвеня напасяджэнні Прэзідыума ЦК арганізаваў арышт свайго канкурэнта. У вынiку Л. Берыябыў выведзены з ЦК, выключаны з партыi і па прыгавору суда расстраляны. Чарговы(вераснёўскi) 1953 г. Пленум ЦК КПСС усталяваў пасаду Першага сакратара ЦККПСС i абраў на яе М. Хрушчова. З гэтага часу ўвайшлi у практыку сумесныяпастановы ЦК КПСС i Саўмiна СССР, якiя павiнны былi сведчыць аб узмацненнiфункцый Саветаў. Але, як i раней, вызначальную ролю ва ўсiх сферахжыццядзейнасцi краiны адыгрывалi партыйныя органы. На 1 студзеня 1954 г. уКПСС налічвалася 6, 9 млн камунiстаў, з якiх 129 585 – у складзе КПБ.
Партыйнае i савецкае кіраўніцтва рабiлi захады, накiраваныя напрадухiленне ў будучым парушэнняў законнасцi. У сакавіку 1954 г. ізноўаднаўляўся партыйны кантроль над дзейнасцю сілавых міністэрстваў. Так, МДБвыводзілася з МУС і рэарганізоўвалася ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ). 30красавiка 1954 г. Вярхоўны суд СССР рэабiлiтаваў ахвяр так званай«ленiнградскай справы» i пакараў тых, хто сфабрыкаваў яе. Так, па прыгаворусуда былы МДБ Абакумаў i тры яго памагатыя былi расстраляны. У чаканнi судапамёр i кат беларускага народа, былы кіраўнік НКУС БССР Л. Цанава.
Лiквiдаваўшы найбольш адыёзныя рудыменты рэжыму, апарат КПССпакінуў непарушнай камандна-адмiнiстрацыйную сiстэму. Негалосна прынятая лiнiяна спыненне палiтычных рэпрэсiй не раскрывала iх прычын i асабiстай ролi у iхСталiна. Больш таго, у снежнi 1954 г. у краіне шырока адзначалася яго 75-годдзе.З такой жа ўрачыстасцю 22 красавіка 1955 г. адзначалася 85-годдзе са днянараджэння Ў. Ленiна. Такім чынам, у грамадска-палітычным жыцці тэма «Ленін-Сталін»была непадзельнай. Яскравым увасабленнем таго з’яўляўся Маўзалей, у якімзахоўваліся парэшткі абодвух правадыроў.
У працэсе дзейнасці групы членаў ЦК КПСС па рэарганізацыі сістэмыкіравання склаліся перадумовы для крытыкі сталінізму. Першыя крокі ў гэтымнапрамку былі зроблены 14–25 лютага на ХХ з’ездзе КПСС, дзе з дакладам «Абкульце асобы i яго вынiках» выступіў М. Хрушчоў. Гэтае выступленне, а таксамапастанова ЦК КПСС ад 30 чэрвеня 1956 «Аб пераадоленнi культу асобы i ягонаступстваў», былі прыхільна сустрэты грамадствам і арыентавалі яго на далейшаеразвіццё савецкай дэмакратыі.
Па ўказаннi ЦК КПСС следчымi органамi БССР была праведзенаправерка судовых спраў даваенных гадоў. У вынiку было ўстаноўлена, штоiснаванне на Беларусi антысавецкага падполля ў 1937–38 гг. з’яўляласявынiкам фальсiфiкацыi. У гэтай сувязі з 1956 па 1962 было рэабiлiтавана 29 012чал.
Супраць М. Хрушчова, які ініцыяваў крытыку Сталіна, выступілагрупа членаў Прэзідыума ЦК на чале з В. Молатавым, але пацярпелапаражэнне. Гэта дало І сакратару КПСС магчымасць завяршыць распачатую працу паасуджэнні культу Сталіна. Прамова М. Хрушчова на ХХІІ з’ездзе КПСС (17–31кастрычнiка 1961 г.) знайшла падтрымку большасці народа, асабліва творчайінтэлігенцыі.
Грамадска-палітычнае жыццё СССР і БССР увабрала ў сябе стыль,метады і наступствы кіравання М. Хрушчова, які займаў пасады І сакратараЦК КПСС і старшыні Савета Міністраў СССР. Неўзабаве і ён стаў прымаць рашэнніаднасобна, не параіўшыся з акружэннем. Уласцівы яму стыль кіраўніцтва –валюнтарызм – выявіў сябе ў непрадуманай рэарганізацыі амаль усіх партыйных іўпраўленчых структур. Але савецкая палітычная сістэма засталася нязменнай.
Ва ўмовах панавання КПСС паўнаўладдзе Саветаў было немагчымым упрынцыпе: іх кiраўнiцтва абiралася пад партыйным кантролем, пры прамым iнепасрэдным удзеле камунiстаў. Разам з тым Саветы ўсiх узроўняў пачалi лепшвыконваць свае гаспадарчыя, арганiзацыйныя i культурна-выхаваўчыя функцыi.Палажэннi аб сельскiх, пасялковых, раённых, гарадскiх Саветах адлюстравалiiмкненне да развiцця дэмакратыi. Яны заканадаўча замацавалi правы і абавязкідэпутатаў, усталявалi iх недатыкальнасць. На працягу 1950-х гг. працоўныяБеларусi двойчы бралi удзел у выбарах у Вярхоўны Савет СССР, двойчы ў ВярхоўныСавет БССР i тройчы ў мясцовыя органы рэспублiкi. За безальтэрнатыўны спiскандыдатаў блоку камунiстаў i беспартыйных галасавала звыш 99% выбаршчыкаў.
Прафсаюзы заставаліся самай масавай грамадскай арганізацыяй. З1951 па 1960 г. колькасць яе членаў павялічылася з 815 тыс. да 1 988 тыс.Па-ранейшаму асноўнай сферай дзейнасці прафсаюзаў з’яўлялася вытворчасць. Па iхiнiцыятыве з ладзіліся спаборнiцтвы «за званне брыгад выдатнай якасцi», «заэканомiю iнструментаў», «за сумяшчэнне прафесiй», у якіх удзельнiчала 95,2%працоўных. З 1958 г. разгарнуўся рух за званне ўдарнiкаў i брыгадкамунiстычнай працы. З 1962 г. – за званне «майстар-залатыя рукi».
У 1950-я гг. раслi i умацоўвалiся камсамольскiя арганiзацыiрэспублiкi. Калi у 1950 г. у шэрагах ЛКСМБ налiчвалася 368 тыс. камсамольцаў,то да 1961 г. ужо 621 тыс. ЛКСМБ здзяйсняў шэфства над пiянерскайарганiзацыяй, браў удзел у сацыялістычных спаборніцтвах. Па заклiку партыiкамсамол Беларусi узяў удзел у асваеннi цалiны ў Казахстане, Сiбiры, на Алтаi iУрале. Камсамольскія работнікі папаўнялі кадры партыйна-савецкай наменклатурыБССР. Яе тагачасны кіраўнік І сакаратар ЦК КПБ К. Мазураў заўсёды аператыўнарэагаваў на дырэктывы з Крамля. У 1958 г. М. Хрушчоў пад час наведванняБССР высока ацаніў шанцы беларускага народа ў пабудове камунізму.
Поспехі пасляваеннага аднаўлення эканомікі СССР, выкрыццёсталіншчыны, знішчэнне «жалезнай завесы» і часовае прыпыненне «халоднай вайны»,усё гэта і іншае надало савецкаму грамадству моцны імпульс далейшага развіцця.Але ўсё гэта і іншае не задавальняла частку партыйнай наменклатуры, якуюпалохаў працэс дэмакратызацыі грамадства. У выніку 13 кастрычнiка 1964 г.на пасяджэннi Прэзiдыума ЦК КПСС М. Хрушчову былi прад’яўлены прэтэнзii заразвал сельскай гаспадаркi, злоўжываннi у кадравай палiтыцы, праявы культу ягоасобы. Больш абрунтавана гэта прагучала назаўтра, 14 кастрычнiка 1964 г.на Пленуме ЦК у дакладзе А. Суслава «Аб ненармальным становiшчы, штосклалася ў Прэзiдыуме ЦК у сувязi з няправiльнымi дзеяннямi Хрушчова». У вынікуапошні «па ўласным жаданнi» ён быў вызвалены ад займаемых пасад.
Такім чынам, кароткачасоваму перыяду знаходжання М. Хрушчовава ўладзе ўласцівы велічныя і заганныя падзеі, рэзкія кантрасты, дасягненні істраты. Як кіраўнік дзяржавы ён наблізіўся да народа і мкнуўся палепшыць ягожыццё, але як партыйны дзеяч, ён рабіў гэта ў адпаведнасці са сваімі ўяўленняміаб народных патрэбах і тымі ж, добра апрабаванымі дырэктыўнымі метадамі.«Хрушчоўскай адлізе» уласцівы несумяшчальныя супярэчнасці: з аднаго бокувыкрыццё сталіншчыны, амністыя і рэабілітацыя пацярпелых ад яе, з другога –адсутнасць галоснасці, патуранне новаму культу, прапаганда ўтопіікамуністычнага грамадства. Намаганнямі Хрушчова савецкае грамадства пазбавіласясталінісцкіх крайнасцяў, але глыбокіх дэмакратычных пераўтварэнняў не адчула.
6. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 70-я – першай палове 80-х г.ХХ ст.
У кастрычніку 1964 г., пасля адстаўкі М. Хрушчова першымсакратаром ЦК КПСС быў выбраны Л. І. Брэжнеў, старшынёй Саўміна СССР – А.М.Касыгін. Пасля ХХІІІ з’езда КПСС (сакавік-красавік 1966) Прэзідыум ЦК быў ізноўперайменаваны ў Палітбюро, і адноўлена назва «Генеральны сакратар». З’ездcкасаваў ранейшую пастанову аб забароне абрання адных i тых жа асоб на кiруючыяпасады больш, чым тры разы запар. Адначасова адбывалася далейшая цэнтралізацыяпартыйна-дзяржаўнага апарата. Да бліжэйшага акружэння Л. Брэжнева належалічлены Палітбюро – старшыня КДБ Ю. Андропаў, міністр абароны Дз. Усцінаў,міністр замежных спраў А. Грамыка.
Рэальныя рычагi улады засяродзіліся ў наменклатуры. Адначасова ўяе асяроддзі ўкараніліся такія хібы, як бюракратызм, карупцыя і пратэкцыянізм.Яе намаганнямі з’явіліся «падзаконныя акты», «тэлефоннае права». Шэраговыякамунiсты не мелi магчымасцi уплываць на дзейнасць камiтэтаў, тым больш –фармiраваць палiтыку партыi.
Саветы як выбарныя органы ўлады па-ранейшаму заставаліся на другiплане. Сесii Вярхоўнага Савета СССР і саюзных рэспублік адбываліся з удзеламдэпутатаў, абраных за працоўныя або iншыя заслугi, без улiку iх дзелавыхякасцей як законатворцаў. Выбарчая сістэма па-ранейшаму прадугледжвалабезальтэрнатыўнасць. Удзел электарата ў выбарах пры «ўмелых падліках» – быў неменш выніковым, чым пры Сталіне, бо часам дасягаў 99,96%.
Прафсаюзы зрабіліся неафіцыйнымі дзяржаўнымі структурамі. Іхфункцыі па абарона інтарэсаў работнікаў былі дзейснымі ў той ступені, у якойяны не супярэчылі інтарэсам парткама і адміністрацыі прадпрыемства абоўстановы.
Камсамолу быў адведзены свой сектар грамадска-палітычнай, галоўнымчынам, ідэйна-выхаваўчай работы. Пасады кіруючых органаў УЛКСМ з’яўлялісянаменклатурнымі. Усплёскі камсамольскай актыўнасці былі звязаны з правядзеннемфестываляў і спартакіяд моладзі і студэнтаў, дзяржаўных святаў, летніх«працоўных» семестраў і інш. Імкненне функцыянераў аб’яднаць у камсамолемаксімум юнакоў і дзяўчат праблемы камуністычнага выхавання не вырашала.
У 1977 г. была прынята трэцяя Канстытуцыя СССР. У шостымартыкуле вызначалася роля партыі як кіруючай сілы савецкага грамадства і тымпацвярджалася манапольнае становішча КПСС у савецкай палітычнай сістэме. Там жапаведамлялася аб з’яўленні ў СССР новай сацыяльнай і інтэрнацыянальнайсупольнасці – савецкага народа. У выніку КПСС ператваралася ў агульнародную, аСаветы працоўных дэпутатаў у Саветы народных дэпутатаў. Але сама ўлада агульнанароднайтак і не зрабілася. Нягледзячы на адмову ад сталінізму як ідэалогіі і практыкісавецкага будаўніцтва, партыйныя лідэры не адмовіліся адкамандна-адміністрацыйных метадаў кіравання.
Вярхі кіруючай партыі з часоў Леніна фарміравалі і фармуляваліадзіную для ўсіх савецкіх грамадзян ідэалогію. Па сутнасці, усёграмадска-палiтычнае жыццё было запраграмаваным і падкантрольным партыйныморганам. Яно было моцна ідэалагізаваным ва ўсіх яго формах і праявах. Адной змэтаў усёй ідэйна-выхаваўчай дзейнасці – натхніць працоўныя масы на пабудовуматэрыяльна-тэхнічнай базы камунізма. Высокі працоўны рытм павінны былізабяспечыць заклікі аб датэрміновым выкананні пяцігодак, кампаніі (ініцыятывы,пачыны, ударныя вахты і г.д.), кампаніі: «60-годдзю ўтварэння СССР – 60 ударныхтыдняў», «Пяцiдзённае заданне – у чатыры днi», «ХХVI з’е-зду партыi – 26ударных вахт». Неад’емнай рысай грамадска-палітычнага жыцця часоў Л. Брэжневаі яго паслядоўнікаў з’яўлялася святкаванне шматлікіх «чырвоных датаў» і юбілеяў
Ідэалагічныя ўстаноўкі ўкараняліся ў жыццё з дапамогай сродкаўмасавай інфармацыі – тэлебачання, радыё, прэсы – пастаянна, метадычна, разам іпаасобку. Усе члены КПСС і кіраўнікі розных рангаў былі абавязаны выпісвацьпартыйныя ці ведамасныя газеты.
У савецкіх ідэалагічных матэрыялах праблема агульначалавечыхкаштоўнасцей нават не прыгадвалася, а мiжнародны рух супраць парушэння правоўчалавека ў СССР трактаваўся iдэалагiчнымi работнiкамi як iнспiраванымiжнародным iмперыялiзмам. Уся iнфармацыя аб няшчасных выпадках у вытворчасці,авіякатастрофах, прыродных катаклізмах жорстка дазіравалася, або наогулзамоўчвалася. Так, беларускія СМІ не паведамілі аб разгроме жыхарамі Слуцкабудынку суда (1967), ахвярах выбуху цэху футараляў Мінскага радыёзавода (1972)і крушэння электрацягніка (1977) і многіх іншых.
Такое становішча, калі рэчаіснасць не адпавядала паведамленнямсавецкіх СМІ, давер да іх зніжаўся і людзі шукалі іншыя крыніцы інфармацыі, якправіла, на хвалях радыёстанцый Бі-Бі-Сі (Лондан), «Нямецкая хваля» (Мюнхен), «ГоласАмерыкі» (Вашынгтон) і інш.
Антыкамуністычная дзейнасць заходніх спецслужб знаходзілаўрадлівую глебу сярод часткі інтэлігенцыі, так званых «шасцідзесятнікаў»,паборнікаў правоў чалавека і іншых грамадзян, якія дэманстравалі сваю антыпатыюсавецкай палітычнай сістэме, называлі сябе «ўнутранай апазіцыяй» абодысідэнтамі, распаўсюджвалі друкаваныя творы (так званы самвыдат) забароненыхаўтараў і інш.
Не меншую шкоду прэстыжу краіны наносіла інспірыраваная КПСС хваляантысемітызму. Для яўрэяў былі ўведзены абмежаванні па прыёме на працу,прасоўванні па службовай лесвіцы, уступленні ў партыю, выездзе за мяжу. НаБеларусі дыскрымінацыя яўрэяў вылілася ў непрыхаваную юдафобію, якая знайшла«навуковае» абгрунтаванне ў працах філосафа Ў. Бягуна «Ползучая контрреволюция»і вялікую папулярнасць у тых, хто iмкнуўся перакласцi сваю слабуюкампетэнтнасць у эканомiцы, культуры, палітыцы на сiянiсцкiя падкопы.
У 1964–1985 гг. сярод 15 саюзных рэспублік БССР уяўляла сабойразвіты ў эканамічным плане рэгіён. Яе магутная партыйная арганізацыязабяспечвала поўнае і своечасовае выкананне ўсіх задач, пастаўленых ЦК КПССперад беларускім народам. Таму спрыяла працяглае – з 1965 па 1980 гг.знаходжанне на пасадзе І сакратара ЦК КПБ П.М. Машэрава, які карыстаўсяглыбокай павагай усяго беларускага народа. Пад час вырашэння тых ці іншыхпраблем ён сыходзіў з партыйных інтарэсаў і шмат у чым спрыяў працэсу «росквітуі збліжэнню нацый», аддаючы перавагу інтэрнацыянальным і класавым каштоўнасцямперад нацыянальнымі і агульнароднымі. Так, на Красавiцкiм (1974) Пленуме ЦК КПБП. Машэраў упікнуў навукоўцаў у тым, што «ў некаторых публiкацыях, у тым лiкуаб народных паэмах «Энеiда навыварат», «Тарас на Парнасе», у працах абЕўфрасiннi Полацкай, Сматрыцкiм, Зiзанii, праявiлiся адгалоскi пазакласавагааб’ектывiзму, iдэалiзацыя асобных багасловаў як выдатных асветнiкаў».
Разам з тым пры П. Машэраве народу навязваўся вульгарныiнтэрнацыяналiзм, а па сутнасцi, нацыянальны нiгiлiзм. Гiсторыя народападмянялася гiсторыяй партыi. Беларускай мовай стала пагарджаць інтэлігенцыя інават сяляне. Аб творчых калектывах «Песняры», «Верасы», «Харошкі» ведалі ўСССР і ў далёкім замежжы, але гэта была толькі знешняя бачнасць паспяховасцібеларускай культуры. На справе, у рэспубліцы колькасць беларускіх школскарачалася, а ў гарадах яны зніклі наогул. Толькі 30% вучняў рускіх школвывучалі беларускую мову, а ў Мінску нават – 10%. Пасля трагічнай гібелі П. Машэрава(1980), калі ЦК КПБ узначальвалі Ц.Я. Кiсялёў (да 1983) i М. Слюнькоў (да 1986)курс ЦК КПСС на «росквiт i зблiжэнне нацый» даваў найлепшы плён менавіта наБеларусі.
Абсалютызацыя ідэі інтэрнацыяналізму ў спалучэнні са сталінскіміметадамі іх ажыццяўлення выразна выявілі сябе ў міжнароднай палітыцы СССР. Непалепшылася становішча і з прыходам на пасаду
Генеральнага сакратара Ю. Андропава (з лiстапада 1982 па люты1984). З улікам псіхафізічнага стану партыйнага кіраўніцтва наяўнасць у СССРвелізарнай колькасці ядзернай зброі не выключала магчымасці іх выкарыстання.Пасля таго, як у 1984 г. савецкі знішчальнік збіў паўднёва-карэйскіпасажырскі самалёт, многія краіны свету сапраўды атрымалі падставу лічыць СССР«імперыяй зла».
Ва ўнутранай палітыцы Ю. Андропаў спрабаваў удасканаліць сістэмуза кошт яе ачышчэння ад часткі карумпаванай наменклатуры і ўмацаваннядысцыпліны ў грамадстве, але рабіў гэта сталінскімі метадамі, і не меў поспеху.Пасля яго смерцi i прыходам да ўлады К. Чарненкi (люты 1984-сакавік 1985) гэтаякампанiя сцiхла. Новы лiдэр заняў вышэйшую пасаду, будучы ў стане смяротнайхваробы, і як кіраўнік нічым істотным не вызначыўся. Частыя перабраннiкiраўнiцтва з асяроддзя старых марксiстаў-ленiнцаў, пераiменаваннi у iх гонаргарадоў i устаноў, у лепшым выпадку, не спрыялi павышэнню аўтарытэту партыi, аз другога боку, сведчылi аб пагаршэннi маральна-палiтычнага клiмату ў СССР.
Перыяд з 1964 па 1985 гг. па вартасці часта называюць часам«застою», страчаных магчымасцей, крызісу марксісцка-ленінскай ідэалогіі ісацыялістычнай сістэмы гаспадарання. Для БССР – гэта час росквітуідэйна-палітычнага канфармізму грамадзян, пашырэння сярод іх нацыянальнаганігілізму і заняпаду беларускай школы.
7. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ўперыяд перабудовы
З сярэдзіны 1980-х гг. у грамадстве ўзрастала ўсведамленненеабходнасці перамен да лепшага. Такія ж настроі ўзніклі нават у часткі членаўЦК КПСС. У іх ліку быў таксама М.С. Гарбачоў, у сакавіку 1985 г. абраныГенеральным сакратаром партыі. Менавіта з ім звязана новая эпоха ў гісторыіСССР – перабудова, сутнасць якой мыслілася ў стваральнай працы па ўдасканаленнiсацыялiзму, а яе мэтай – у паскарэннi прагрэсу савецкага грамадства. Першымкрокам у гэтым напрамку сталі заканадаўчыя акты ЦК КПСС і Саўміна СССР ад 7 і16 мая 1985 г., скіраваныя супраць п’янства. Самі працоўныя выразнага энтузіязмуда заклікаў аб удасканаленні сацыялізму не выказвалі, а антыалкагольнуюкампанію сустрэлі ў цэлым адмоўна. Менавіта таму на XXVII з’ездзе КПСС (25лютага – 6 сакавiка 1986), які пацвердзіў курс на паскарэннесацыяльна-эканамічнага развіцця СССР, гаворка пайшла аб неабходнасці свядомага,асэнсаванага ўдзелу ўсіх савецкіх людзей у абвешчаным партыяй курсе. У гэтайсувязі дэпутаты выказаліся за дэмакратызацыю грамадскага жыцця і яе атрыбут –галоснасць.
Моцнай перашкодай на шляху абвешчанага партыяй курса зрабіласяЧарнобыльская катастрофа 26 красавіка 1986 г., якая, акрамя іншага,чарговы раз выявіла існуючай сістэмы гаспадарання і кіравання.
Адным са спосабаў зняцця маральна-псіхалагічнай напружанасці ўграмадстве стала прадастаўленне старонак газет і часопісаў для выступленняпростых грамадзян з крытычнымі заўвагамі, скаргамі, прапановамі і г.д. М.Гарбачоў свядома ішоў на развіццё галоснасці, будучы ўпэўненымі ў ачышчальнайсіле праўды і адкрытай, зразумелай людзям палітыкі. З яго дазволу ў снежні 1986 г.у Маскву са ссылкі вярнуўся ідэйны лідэр дысідэнтаў акадэмік А. Сахараў, штозначна павысіла давер інтэлігенцыі да палітыкі перабудовы.
Студзеньскi (1987) Пленум ЦК КПСС прыняў новую рэфарматарскуюстратэгію аб’яднання сацыялізму з дэмакратыяй і рынкам – так званую «мадэльсацыялізма з чалавечым тварам». Лістападаўскі (1987) Пленум ЦК пайшоў яшчэдалей: з нагоды 70-годдзя Вялiкага Кастрычнiка на ім была прадпрынята спробаасэнсавання ўсяго шляху пабудовы сацыялізму. У выніку партыйная эліта прыйшлада высновы, што рэвалюцыйныя лозунгі 1917 г. у многім засталісянерэалізаванымі. Адсюль вынікаў чарговы лозунг: «Рэвалюцыя працягваецца». Угэтай сувязі абвяшчалася рэформа палітычнай сістэмы, скіраваная на дасягненнепаўнаўладдзя Саветаў, фарміравання механізмаў грамадзянскай супольнасці іправавой дзяржавы.
У 1987 г. працэс развіцця галоснасці выклікаў небывалы ўздымграмадскай цікавасці да айчыннай гісторыі савецкага часу. Дзякуючы публікацыямнавукоўцаў і жывых сведак, сталі асвятляцца «закрытыя» раней тэмы і факты. Убібліятэках сталі даступнымі «закрытыя» фонды, а ў архівах – «спецсховішчы».
1 лістапада 1987 г., у скверы Я. Купалы ў Мінску пад чассвяткавання «Дзядоў» упершыню публічна прагучала асуджэнне сталінскага тэрору.Кіраўніцтва краіны распарадзілася аб аднаўленні працы па рэабілітацыі ахвярсталінскага рэжыму. Створаная камісія Палітбюро па дадатковым вывучэннірэпрэсій 1930–1940-х гг. пастанавіла рэабілітаваць Л. Каменева, Р.Зіноўева, А. Рыкава, М. Бухарына, Л. Троцкага. У ліку іншых быўрэабілітаваны і Дз. Жылуновіч.
ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС, якая адбывалася ў Маскве ўчэрвеня – ліпені 1988 г., стала важнейшай палітычнай падзеяй года.Прынятыя канферэнтамі рэзалюцыі былі скіраваны на ўтварэнне ў СССР«сацыялістычнай прававой дзяржавы» і грамадзянскай супольнасці на асновеліберальных каштоўнасцей (прынцып падзелу ўлад, альтэрнатыўныя выбары,скасаванне цэнзуры, права чалавека і інш.).
Стымулюючым фактарам развіцця перабудовы мусіла адбыцца перадачаўлады ад КПСС да Саветаў народных дэпутатаў. Вышэйшым органам дзяржаўнай уладымусіў стаць з’езд народных дэпутатаў СССР. Для таго ў снежні 1988 г. быліўнесены змены ў выбарчую сістэму, якая б гарантавала дэмакратычнае абранневышэйшага саюзнага органа заканадаўчай улады ў складзе 2 250 чал.
Агульныя выбары адбываліся 26 сакавіка 1989 г. У лікудэпутатаў ад БССР былі абраны А. Адамовіч, У. Бядуля, Г. Бураўкін, В.Быкаў, У. Ганчарык, М. Дземянцей, А. Дабравольскі, А. Дубко, А.Жураўлёў, В. Кебіч, І. Лучанок, Я. Сакалоў і іншыя.
Скліканы 25 мая І з’езд народных дэпутатаў СССР стаў пастаяннадзеючым парламентам. Старшынём з’езда і Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР быўабраны М. Гарбачоў. З ліку дэпутатаў, якія найбольш актыўна выступалі супрацьпамяркоўна-рэфармацыйнага курса з’езда, утварылася Міжрэгіянальная дэпутацкаягрупа (МДГ) на чале з Б. Ельцыным, Ю. Афанасьевым, Г. Паповым, А. Сахаравымі інш. У верасні 1989 г. члены МДГ распрацавалі комплекс неабходныхпатрабаванняў – скасавання шостага артыкула Канстытуцыі СССР аб «кіруючай роліКПСС» і прыняцця шэрагу новых законаў.
Міжрэгіянальная дэпутацкая група аказала моцны ўплыў нафарміраванне праграмы дэмакратычнага руху ў Расіі, у тым ліку на працэспазбаўлення ад ідэалогіі «гуманнага сацыялізма» або «сацыялізма з чалавечымтварам». Так, 11 сакавіка 1990 г. Пленум ЦК КПСС вырашыў адмовіцца адканстытуцыйных гарантый партыйнай манаполіі на ўладу і выказаўся за ўвядзенне ўкраіне інстытута прэзідэнцтва. Трэці, нечарговы з’езд народных дэпутатаў (12–15сакавіка 1990) выбраў М. Гарбачова Прэзідэнтам СССР і ануляваў шостыартыкул Канстытуцыі. У выніку шматпартыйная сістэма рабілася рэальнасцю.
Такой самай рэальнасцю зрабілася імкненне народаў СССР даперагляду свайго нацыянальна-прававога статусу. Пачаткам абнаўленчага працэсумусіла стаць прыняцце 12 чэрвеня 1990 г. І з’ездам народных дэпутатаўРСФСР пад старшынствам старшыні Вярхоўнага Савета Б. Ельцына Дэкларацыі абдзяржаўным суверэнітэце. Услед за Ўкраінскай ССР 27 ліпеня 1990 г.Дэкларацыю аб суверэнітэце БССР прыняў Вярхоўны Савет рэспублікі пад старшынствамМ. Дземянцея.
Паступовае ўстараненне КПСС ад кадравых функцый разбурала механізмдзяржаўнага кіравання СССР. Замена існаваўшага парадку прызначэння на пасадысістэмай альтэрнатыўных выбараў кіраўнікоў ва ўстановах і арганізацыях аслабілапатэнцыял КПСС і веру людзей у сацыялізм. Так, 26 кастрычніка 1990 г.мінскі палітклуб «Камуніст» звярнуўся «да членаў Кампартыі Беларусі, да ўсіхграмадзян рэспублікі, якія захавалі вернасць ідэалам Вялікага Кастрычніка» ззаклікам «Ні кроку назад, таварышы». Любымі сродкамі захаваць таталітарны рэжым– распаўсюджаннем цемрашальства, юдафобіі і іншай навалачы – такой была мэтаоргана ЦК КПБ «Политический собеседник».
Такім чынам, за час знаходжання М. Гарбачова на пасадзеГенеральнага сакратара КПСС савецкая палітычная сістэма набыла істотныя змены,пры чым, не зусім такія, на якія разлічвалі сам ініцыятар перабудовы і ягобліжэйшае атачэнне.
Па-першае, хоць са сталінізмам было пакончана, але пабудовы«сацыялізму з чалавечым тварам» не адбылося.
Па-другое, КПСС страціла канстытуцыйную гарантыю кіруючай сілыграмадства і ператварылася ў адну з многіх партый у шматпартыйнай сістэме.Марксізм-ленінізм як пануючая ідэалогія быў адкінуты. Яму на змену прыйшоўідэйны плюралізм.
Па-трэцяе, рэспубліканскія партыйныя арганізацыі, у тым ліку КПБ,сталі заяўляць аб сваёй самастойнасці. Пры гэтым многія з іх, у тым ліку КПБ,не падзялялі курса М. Гарбачова і абвінавачвалі яго самога ў здрадзесправе камунізму.
Па-чацвертае, у зноў створаных на дэмакратычнай аснове Саветахусіх узроўняў – ад Вярхоўнага да сельскага – роля камуністаў па-ранейшамузаставалася вызначальнай. У выніку, змены да лепшага амаль не адбываліся.
Па-пятае, распачатая дэмакратызацыя і спробы ўдасканаліць саюзныдагавор узмацнілі ў нацыянальных рэгіёнах цэнтрабежныя тэндэнцыі, што ў многімпадрыхтавалі распад СССР. Дэкларацыя аб суверэнітэце БССР асаблівага энтузіязмуў кіруючых колах не выклікала.
У выніку разам з яшчэ не знішчанай таталітарнай палітычнайсістэмай у СССР узніклі і набылі тэндэнцыю да ўзмацнення элементы дэмакратычнайсістэмы з уласцівымі ёй правамі і свабодамі людзей, шматпартыйнасцю, абіраемыміорганамі ўлады, вяршэнствам закону, незалежнымі СМІ і г. д. У гэтых адносінахпалітычнаму рэжыму БССР былі характэрны крайні кансерватызм і канфрантацыйнасць.Невыпадкова, что КПБ, якая ўвасабляла гэты рэжым, набыла назву«анты-перабудовачнай Вандэі» – сілы, скіраванай супраць рэвалюцыйнагаабнаўлення грамадства.
 

Спіс выкарыстаных крыніц
1. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А.П. Ігнаценка.– Мн., 1994.
2. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.
3. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В.В. Гетад, M.I. Калінскі. 3 – е выд. –Мн., 1992.
4. Шымукович С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / С.Ф. Шымукович. – Минск, 2005. – 235 с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Способы улучшения цифровых сигналов в условиях ограниченного объема априорной информации
Реферат Современные дискуссии о предмете экономической теории.
Реферат Правовое регулирование деятельности зарубежных правоохранительных органов по охране морских пространств
Реферат «М. Ю. Лермонтов. Личность поэта, его творчество» Цель: образовательная познакомить учащихся с биографическими данными, показать их отражение в стихотворении «Тучи»
Реферат 1. Объективные и субъективные предпосылки формирования государственных корпораций в 2007 году
Реферат Учет и оценка материально-производственных запасов на предприятии
Реферат Коммуникативные особенности китайцев
Реферат Миграции по экономическим мотивам
Реферат Деякі перспективи реалізації модельних експериментів на комп ютері та створення віртуальних лабо
Реферат Аграрные отношения и особенности их развития в современных условиях
Реферат Природные экосистемы
Реферат Информация при оценке объектов недвижимости
Реферат Техніко–криміналістичне дослідження підроблених документів на право водіння, володіння і користування автотранспортом
Реферат Наука, культура и религия
Реферат На холмистом берегу Сетуни