Реферат по предмету "История"


Палітычная і эканамічная гісторыя Беларускіх земляу у другой палове XVII–XVIII ст.

Палітычная і эканамічная гісторыя Беларускіх земляў ўдругой палове XVII — XVIII ст.

Змест
1. Утварэнне Рэчы Паспалітай
2. Войны сярэдзіны XVII — пачатка XVIII ст.
3. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой паловеXVI — першай палове XVII ст.
4. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII — XVIIIст.
5. Эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове XVIII ст.
Спіс выкарыстаных крыніц
/>1. УтварэннеРэчы Паспалітай
У 1522 г. сейм ВкЛ гарантаваў гаспадару княства — Жыгімонту Старому, што яго сын Жыгімонт Аўгуст будзе абавязкова абраны напрастол у княстве пасля смерці бацькі. Але фактычна Жыгімонт Аўгуст стаў кіравацькняствам значна раней — яшчэ з кастрычніка 1529 г., калі на сойме ВкЛ ён пры жыцці бацькі быў абраны вялікім князем. Вялікую ролю ў гэтым адыгралаяго маці — каралева Бона Сфорца. Рэальная ўлада засталася ў руках бацькі, але ёнрэдка ўмешваўся ў справы княства, бо больш займаўся справамі Кароны Польскай. У 1547 г. Жыгімонт па каханню ажаніўся з Барбарай Радзівіл, але Барбара, як і першаяжонка Жыгімонта, хутка памерла. Іншыя шлюбы не прынеслі Жыгімонту ні асабістагазадавальнення ні сыноў.
Лівонская вайна. У 1558 г. маскоўскі цар Іван IV, больш вядомы як Іван Жахлівы, распачаў вайну супраць былога Лівонскагаордэна. На той час Ордэн уяўляў сабой канфедэрацыю — саюз 5 княстваў, створаныхнямецкімі рыцарамі. Асноўнай мэтай маскоўскага цара была здабыча выхаду да Балтыйскагамора, гэта давала магчымасць самастойна гандляваць з Еўропай без дапамогі шматлікіхпасрэднікаў. Атрымаўшы выхад да Балтыкі, Расія магла больш актыўна ўдзельнічацьі ў еўрапейскіх справах. Лівонія была аб’яўлена спадчынай маскоўскіх князёў на падставетаго, што ў старажытныя часы гэтай тэрыторыяй валодалі князі Кіеўскай Русі. СпадчынайМасквы таксама была названая і частка ВкЛ — беларускія і ўкраінскія землі з Полацкам,Віцебскам, Оршай, Магілёвам, Кіевам і іншымі буйнымі гарадамі.
Вялікая маскоўская армія ў першыя месяцы ваенныхдзеянняў у Прыбалтыке захапіла Нарву, Дэрпт, падступіла да Рэвеля. Ордэн запрасіўперамір’я, адначасова актыўна стаў шукаць саюзнікаў у Еўропе, аднак Швецыя, Даніяі Польша адмовіліся ваяваць супраць Расіі, толькі Вялікае княства Літоўскае, разумеючынебяспеку маскоўскага заваявання Лівоніі, вырашыла аказаць дапамогу Ордэну. У 1559 г. Лівонія перайшла пад пратэктарат ВкЛ, у выніку ваенныя дзеянні аднавіліся, і зноў паспяхова дляІвана IV. У ліпені 1561 г. войска ВкЛ на чале з Мікалаем Радзівілам Рудым уступілаў Лівонію, але было разбіта каля горада Пярну. Ордэн фактычна перастаў існаваць.Апошні магістр Кетлер перадаў у сакавіку 1562 г. Мікалаю Радзівілу Чорнаму (стрыечны брат Мікалая Радзівіла Рудога) пячатку Ордэна і ключы ад Рыгі. Каб пашырыць колаўдзельнікаў вайны, Кетлер перадаў эстонскія землі Швецыі, востраў Эзэль Даніі, Лівонію- ВкЛ, за сабой захаваў толькі Курляндыю на правах спадчыннага свецкага княства.Адначасова вялікі князь Жыгімонт Аўгуст прызначыў Кетлера сваім намеснікам у Лівоніі.Так перастала існаваць ваенна-царкоўная дзяржава — Лівонскі ордэн.
У адказ на гэта, атрады Івана IV у пачатку 1562 г. спустошылі ваколіцы Мсціслава, Шклова, Оршы, Віцебска, Дуброўны, Копыля. Для генеральнага наспупленняна Полацк пад Мажайскам рыхтавалася армія ў 60 тыс. чалавек.31 студзеня 1563 г. гэтае войска асадзіла Полацк, а праз 2 тыдні гераічнай абароны (15 лютага) захапіла горад. Вільнязапрасіла міру, але патрабаванні маскоўскага цара былі празмерныя — Полацк і Лівоніяпавінны быць далучаны да Расіі. У 1564 г. ваенныя дзеянні аднавіліся. Невялікаму войску Мікалая Радзівіла Рудога ўдалося разбіць дзве рускія арміі — каля ракіУла 25 студзеня і пад Оршай 2 лютага 1564. Спробы Івана IV пранікнуць у цэнтр дзяржавыбылі сарваныя. Але рускі цар добра замацаваўся ў паўночнай Беларусі — у 1566-1569гг. ён будуе каля Полацка крэпасці Суша, Сокал, Сітна, Красны, Казьяны, Усвяты,Туроўля. У гэтых умовах княству патрабаваўся саюзнік, бо аднаму яму адбіць нападымаскоўскага цара было немагчыма. Найбольш верагодным саюзнікам была Польшча, з якойу 1569 г. была заключана Люблінская ўнія. У 1570 г. новая дзяржава — Рэч Паспалітая пайшла на перамір’е з Іванам IV, апошняму так сама патрабаваласячасова замірыцца з Літвой і Польшчай, бо пачаліся ваенныя дзеянні супраць Швецыі.Хутка памер апошні прадстаўнік дынастыі Ягеллонаў бяздзетны Жыгімонт II Аўгуст,таму ваенныя дзеянні аднавіліся толькі праз некалькі гадоў, калі ў Рэчы Паспалітайусталяваўся ўнутраны парадак.
Люблінская ўнія. У Польшчы, пачынаючы з Крэўскайуніі 1385 г., шырылася ідэя паглынання ВкЛ, што давала польскім магнатам і шляхцемагчымасць займаць новыя пасады, набываць новыя багацці, у сваю чаргу, каталіцкаяцарква магла больш рашуча распаўсюджваць свой уплыў. Шавіністычныя настроі палякаўтым больш вырасталі, чым у больш складаныя абставіны трапляла Вялікае княства Літоўскае.Асабліва відавочна гэта было пад час Лівонскай вайны. Палякі патрабавалі поўнагаўключэння княства ў склад Польшчы. Тым часам дзяржаўныя дзеячы ВкЛ на чале з канцлерамАстафеем Валовічам і яго намеснікам Львом Сапегай згодны былі пайсці на аб’яднаннез Польшчай, але толькі на ўмовах ваенна-палітычнага саюза. Агульны сейм, на якімтрэба было распрацаваць умовы аб’яднання, быў назначаны ў Любліне на 23 снежня 1568 г. Перамовы ішлі на працягу 6 месяцаў, але так і не скончыліся поспехам. Сітуацыя ўскладнялася тым,што шляхта ВкЛ горача падтрымлівала ўнію, бо ў выніку яе яна атрымлівала, як і ўПольшчы, роўныя з магнатамі правы, у тым ліку ў кіраванні дзяржавай. Калі перамовынічога не далі і паслы ад ВкЛ пачалі раз’язджацца, палякі пайшлі на прамую інкарпарацыюкняства. Жыгімонт Аўгуст падараваў Польшчы на вечныя часы ўкраінскія тэрыторыі княства- Валынь, Падляшша, Падолле і Кіеўшчыну. Ва ўмовах Лівонскай вайны гэта было цяжкайстратай для дзяржавы. Да того, вялікі князь (адначасова і кароль польскі) ЖыгімонтАўгуст загадаў дзяржаўным дзеячам і паслам ВкЛ падпісаць умовы ўніі пад пагрозайліквідацыі дзяржаўнасці ВкЛ.
Сутнасцю новай уніі было стварэнне адзінай дзяржавы- Рэчы Паспалітай, але яна мела федэратыўны характар. Па ўмовах падпісаных дакументаўу Рэчы Паспалітай выбіраўся адзіны гаспадар, каранаваўся ён толькі ў Кракаве; сабіраўсяагульны сейм, яго рашэнні павінны былі выконвацца на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай;касаваліся законы ВкЛ, што супярэчылі ўмовам уніі; феадалы аб’яднанай дзяржавы маглінабываць маёмасць у любым рэгіёне новай дзяржавы; павінна была праводзіцца агульнаязнешняя палітыка; уводзілася агульная грашовая адзінка, ліквідавалася мяжа паміждзяржавамі і мытні на ёй; страчаныя ВкЛ украінскія тэрыторыі навекі адыходзілі даПольшчы, а Лівонія знаходзілася ў сумесным валоданні ВкЛ і Польшчы. Але ВкЛ не перасталаіснаваць пасля Люблінскай уніі. Княства было пастаўлена ў залежнае ад Польшчы становішча,але пэўная самастойнасць была захаваная. У княстве захавалася асобнае войска, дзейнічаласваё заканадаўства, свая судовая сістэма, свая адміністрацыя. Захавалася свая пячаткаі беларуская мова дзяржаўнага справаводства. Фактычна, насуперак рашэнням Люблінскагасейма, засталася і свая грашовая сістэма, пры Стэфане Баторым была адноўлена і мяжа.
Шок ад умоў уніі атрымалі і магнаты і шляхта, штотак дамагалася аб’яднання з Польшчай. У наступныя дзесяцігоддзі ў княстве праводзілісямерапрыемствы, накіраваныя на аслабленне наступстваў аб’яднання: працягвалі сабірацьасобныя ад палякаў сеймы, стварылі ў 1581 г. Галоўны Трыбунал — вышэйшую судовую ўстанову ў княстве замест вялікакняскага суда. У 1588 г. быў прыняты трэці Статут ВкЛ. У гэтым галоўным зводзе законаў княства Люблінская ўнія наогул незгадваецца. Насуперак рашэнням 1569 г., у княстве забаранялася прадаваць маёнткііншаземцам (да іх адносіліся і палякі), дзяржаўныя пасады мелі права займаць толькіўраджэнцы княства. У Статуце была замацавана норма, згодна з якой гаспадар нес адказнасцьза захаванне тэрытарыяльнай адзінасці дзяржавы. Аднак унія засталася, яе вынікамібыла паланізацыя і акаталічванне пануючага саслоўя княства — шляхты і магнатаў.Узмацнілася запрыгоньванне сялянства, княства ўцягвалася ў новыя знішчальныя войны.Узмацніўся польскі культурны націск, рэзка пагоршыліся ўмовы для развіцця беларускайкультуры. Але ўнія была меньшым злом для ВкЛ у параўнанні з перспектывай быць заваяваныміІванам IV.
Юрыдычна Люблінская ўнія была ліквідавана 3 мая 1791 г. з прыняццем Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, згодна з якой дзяржава страчваласвой федэратыўны лад.
Выбары караля. Са смерцю Жыгімонта Аўгуста скончыласядынастыя Ягеллонаў, якая правіла ў ВкЛ і Польшчы на працягу амаль 200 год. З’явіласяновая традыцыя — выбранне караля з-за мяжы, з іншых каралеўскіх дынастый. Працэсвыбрання зваўся элекцыя, складаўся з некалькіх этапаў. На першым сейме — канвакацыйным- вызначалася працэдура выбараў новага кіраўніка дзяржавы. Да выбараў караля кіравацьдзяржавай было даручана архіепіскапу гнезнескаму, прымасу Польшчы. На элекцыйнымсейме праходзілі выбары караля з ліку некалькіх кандыдадаў. Асаблівасцю канвакацыйнагаі элекцыйнага сеймаў было тое, што на іх не дзейнічала права “liberum veto”, штодавала магчымасць адначасова праводзіць некаторыя рэформы.
На элекцыі 1573 г. на прастол Рэчы Паспалітай пратэндавалі Эрнэст, сын імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, ГенрыхВалуа — брат французскага караля, рускі цар Іван IV, семіградскі ваявода СтэфанБаторы. За кожным з іх стаяла групоўка з уплывовых асоб Польшчы ці ВкЛ. Пераможцамстаў Генрых Валуа (кароль і вялікі князь у 1574 г.). Але перад каранацыяй ён вымушаны быў зацвердзіць дзве паперы — “pacta conventa” і так званыя“Генрыкавы артыкулы”. “Pacta conventa” ўтрымлівала прывілеі і вольнасці дзяржавы,выдадзеныя каралямі і вялікімі князямі раней, а “артыкулы" былі распрацаванынепасрэдна для Валуа і будучых гаспадароў. Яны ўтрымлівалі наступныя палажэнні:кароль не меў права пратандаваць на перадачу ўлады па спадчыне; гарантавалася свабодахрысціянскага веравызнання; кароль не меў права прымаць рашэнні без абмеркаванняз 16 сенатарамі; кожные 2 гады павінен сабірацца сейм, без згоды якога нельга ўводзіцьновыя налогі і сазываць паспалітае рушэнне; без згоды сената нельга весці міжнародныясправы, прызначаць на вышэйшыя дзяржаўныя пасады і здымаць розных асоб. Калі карольі вялікі князь не выконваў умоў “артыкулаў”, шляхта мела права на стварэнне канфедэрацыіі ўзброенае выступленне супраць каралеўскай улады.
Валуа пашчасціла — праз пяць месяцаў памёр ягобрат, кароль Францыі, і Генрых збег у Парыж да французскай кароны. Пасля перамоўз Іванам Жахлівым і некаторымі іншымі прэтэндэнтамі, на новай элекцыі каралём быўабраны Стэфан Баторы, выдатны вайсковец і палітычны дзеяч. Ён так сама вымушаныбыў зацвердзіць “pacta conventa” і “Генрыкавы артыкулы” — іх цяпер зацвярджалі ўсекаралі, абраныя на прастол Рэчы Паспалітай, уключна да Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Стэфан Баторы (кароль і вялікі князь у 1576-1586гг.) адразу пачаў падрыхтоўку да ўзнаўлення ваенных дзеянняў з рускім царом. Апошніў 1577 г. заняў усю Лівонію, што належыла Рэчы Паспалітай. Па рашэнню сейма 1578 г. была сабрана вялікая армія, пераважна з наёмнай пяхоты — немцаў і венграў, з моцнай артылерыяй.Да таго, у Рэчы Паспалітай Баторы правёў вайсковую рэформу — у склад арміі ўключылічастку дзяржаўных сялян, якія атрымалі па 1,5 валокі зямлі і абавязаны былі несцівайсковую павіннасць. У пачатку жніўня Баторы асадзіў Полацк, што было нечаканадля рускага цара і праз тры тыдні штурмам узяў горад. Старажытная беларуская сталіцазначна пацярпела як ад штурма рускіх, так і ад штурма венграў — галоўная страта- гэта знішчэнне бібліятэкі Сафійскага сабора і страта Полацкага летапісу.
Да канца 1579 г. былі разбураны ўсе крэпасці, што Іван Жахлівы пабудаваў на Полаччыне. У наступным 1580 г. войска Баторыя захапілі Вялікія Лукі і Веліж, а ў 1581 г. асадзілі Пскоў, але няўдала. У пачатку 1582 г. у Ям-Запольскім было заключана перамір’е, якім скончылася Лівонскаявайна. Па ўмовах перамір’я за Рэчу Паспалітай заставаліся Полацк і ўсе былыя земліВкЛ, а Расіі варочаліся рускія крэпасці. Вайна скончылася тым, з чаго пачалася,толькі беларускія землі былі разрабаваныя і вынішчаныя заваёўнікамі.
Акрамя ваенных поспехаў, С. Баторы вызначыўся ўдухоўна-рэлігійнай сферы жыцця грамадства. Баторы садзейнічаў езуітам, у 1579 г. дазволіў пераўтварыць Віленскі калегіўм у акадэмію з правамі ўніверсітэта, а ў 1581 г. заснаваў езуіцкі калегіўм у Полацку.
Пад час падрыхтоўкі новай вайны з Масквой, Баторынечакана памёр у 1586 г.
На прастол Рэчы Паспалітай зноў пратандавала некалькікандыдатаў — цар маскоўскі Фёдар Іванавіч, германскі імператар Максіміліян і шведскіпрынц Жыгімонт з каралеўскай дынастыі Ваза. Перамогу пры падтрымцы магнатаў ВкЛатрымаў апошні прэтэндэнт, які быў каранаваны як Жыгімонт III Ваза (1587-1632 гг.).Па меркаваннях шматлікіх гісторыкаў, гэты гаспадар не вызначаўся ні розумам, ніздольнасцямі дзяржаўнага дзеяча. Але ён быў цалкам адданы каталіцтву, а езуіты атрымаліпры ім надзвычайныя перавагі і прывілегіі.
Пад час выбрання гаспадаром Рэчы Паспалітай, Жыгімонтвымушаны быў зацвердзіць трэці Статут ВкЛ, які быў выдадзены ў 1588 г. Бадай гэта была адзіная карысная справа, якую зрабіў гаспадар для княства. Па ініцыятыве езуітаўі са згоды праваслаўных іерархаў, якія баяліся страціць пасады, гвалтоўнымі метадамібыла праведзена царкоўная ўнія ў 1596 г. Гэтая падзея раскалола грамадства на варожыябакі і дала падставы для ўмяшальніцтва рускай дзяржавы ва ўнутраныя справы РэчыПаспалітай у будучыне. Акрамя наступлення на праваслаўе, езуіты працягвалі барацьбуз пратэстантамі. Кнігі пратэстантаў паліліся, навучальныя ўстановы зачыняліся, апратэстантаў-магнатаў пазбавілі магчымасці займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады.
Узмацненне рэлігійнага і сацыяльнага ўціску выклікалапершае буйное казацка-сялянскае паўстанне пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі ў1595-1596 гг., якое ахапіла частку Украіны і поўдзень Беларусі. Паўстанне было падаўлена,але яно паказала моц украінскіх казакаў і рост недавольства ў грамадстве.
У знешней палітыцы Жыгімонта за першымі поспехамізаўсёды адбываліся няўдачы. Жыгімонт пратандаваў на шведскі трон, за які ён ваяваўу 1601-1611 і 1614-1629 гг., абодва разы няўдала. Правалам скончыліся намаганніЖыгімонта і яго дарадцаў усталяваць кантроль над рускай дзяржавай.
Авантуры з Ілжэдзмітрыямі. Выбраны ў 1598 г. на маскоўскі прастол Барыс Гадуноў некаторымі баярскімі коламі абвінавачваўся ў забойстве царэвічаДзмітрыя (адбылося ў 1591 г.), сына Івана Жахлівага — адзінага пасля Федара Іванавічапрадстаўніка правячай у Маскве дынастыі Рурыкавічаў. У цяжкі перыяд кіравання дляБарыса (страшэнны голад 1601-1603 гг.) ў Рэчы Паспалітай з’явіўся чалавек, што выдаваўсябе за цудам жывога царэвіча Дзмітрыя Іванавіча. Гэтым авантурыстам быў беглы манахГрышка Атрэп’еў, які некаторы час працаваў пры патрыярхе Іоне і добра ведаў маскоўскідвор. Такі авантурыст быў падарункам для кіраўніцтва Рэчы Паспалітай, гэта дазвалялараспаліць у маскоўскай дзяржаве грамадзянскую вайну і потым скарыстацца яе наступствамі.Жыгімонт ІІІ і канцлер ВкЛ Леў Сапега прыватным чынам падтрымалі намаганні Ілжэдзмітрыяі яго паплечнікаў, дазволілі сабраць прыватнае войска. За дапамогу яны патрабаваліад будучага маскоўскага цара перадаць Рэчы Паспалітай Смаленшчыну, Северскае княства;жонцы — палячке Марыі Мнішак перадаць ў асабістае валоданне Пскоў і Ноўгарад; дацьпалякам перавагі ў гандлі; садзейнічаць распаўсюджванню каталіцтва ў Масковіі (асабіста“царэвіч” ужо быў католікам) і інш. На ўзроўні дзяржавы Рэч Паспалітая ў адносінахз Масквой захоўвала нейтралітэт.
У кастрычніку 1604 г. “войска" Ілжэдзмітрыя І уступіла ў Расію. Паўднёвыя гарады сустракалі “сапраўднага” цэвічаз хлебам-соллю. Пачаліся ваенныя сутычкі з царскім войскам, якія для самазванцаскончыліся дрэнна. Дапамагла Ілжэдзмітрыю нечаканая смерць Барыса Гадунова ў красавіку 1605 г. Ён сабраў вялікае апалчэнне сярод рускіх гарадоў і ўжо летам быў у Маскве.Малалетні цар Фёдар Гадуноў разам з маткай быў задушаны, патрыярх Іоў — які асабіставедаў Грышку Атрэп’ева — арыштаваны. Хутка народная радасць перарасла ў нянавісць.Новы “цар” не паважаў рускіх традыцый, рускай веры, а яго палякі наогул вызывалінепрыкрытую нянавісць масквічоў. Гэтым скарыстаўся ўплывовы баярын Васілій ІванавічШуйскі.17 мая 1606 г. адбылося паўстанне маскоўскага насельніцтва, “цар” быў забітыпрыхільнікамі Шуйскага, палякі амаль усе перабіты (Марыну Мнішак з бацькам выратавалібаяры).
Народ не любіў Шуйскага, але прыхільнікі “пракрычалі"яго новым царом на Чырвонай плошчы і разгарачоная маскоўская чэрнь згадзілася. Новаяўлада ў Маскве была вельмі нестабільнай, чым зноў скарысталіся авантурысты. Летам 1607 г. з’явіўся новы “царэвіч Дзмітры" — настаўнік з Магілёўшчыны. Ён аб’яднаўатрады Ілжэдзмітрыя І, стаў рухацца на Маскву. Сталіцу захапіць ён не здолеў і абаснаваўсяў Тушыне, атрымаўшы прозвішча “тушынскі вор”. У гэты час прыватныя войскі Яна Сапегіі Аляксандра Лісоўскага пачалі беспаспяховую асаду Троіца-Сергіевага манастыра,якая цягнулася з верасня 1608 г. па студзень 1610 г.
Лагер “тушынскага вора” стаў другім адміністратыўнымцэнтрам маскоўскай дзяржавы, якая раскалолася на некалькі частак. Сюды прыехаліМарына Мнішак з бацькам, якія “прызналі" ў Ілжэдзмітрыі ІІ “сапраўднага” Дзмітрыя.Становішча маскоўскага цара Васілія Шуйскага ўскладнілася, і ён запрасіў дапамогіў шведаў. Ваенныя дзеянні пачаліся вясной 1609 г. паспяхова для Масквы і Швецыі. Ад “тушынцаў" была вызвалена значная тэрыторыя. Рэч Паспалітаязнаходзілася ў стане вайны са Швецыяй (Жыгімонт дабіваўся шведскай кароны), тамуў верасні 1609 г. Жыгімонт распачаў адкрытую вайну супраць рускай дзяржавы і асадзіўСмаленск. Ілжэдзмітры ІІ стаў непатрэбны ўладам Рэчы Паспалітай і праз год быў забітыў Калуге. Асада Смаленска цягнулася да чэрвеня 1611 г. Годам раней, у чэрвені 1610 г. баяры зверглі Шуйскага — яго войска было разбіта арміяй Рэчы Паспалітай,а шведы захапілі поўнач дзяржавы разам з Ноўгарадам. Маскоўскай “сямібаяршчынай"браты Шуйскія былі выдадзены Жыгімонту ІІІ. У кастрычніку 1611 г. былы цар быў паказаны на сейме ў Варшаве як “захоплены пад час бітвы" кіраўнік варожай дзяржавы,што не адпавядала рэчаіснасці.
Пасля звяржэння Шуйскага, у стане гетмана Жалкеўскагаў чэрвені 1610 г. пад Масквой было падпісана пагадненне аб прызванні на рускі прастолпольскага каралевіча Уладзіслава. У верасні баяры ўпусцілі польскае войска ў Маскву.Крыху пазней пад Смаленск паехала прадстаўнічая дэлегацыя да Жыгімонта прасіць Уладзіславана маскойскае царства. Кароль сам жадаў стаць рускім царом, патрабаваў здачы Смаленскаі не прызнаў дагавора, падпісанага Жалкеўскім, таму пасольства правалілася, а паслыбылі ўзяты пад ахову. Кіраўніцтва ў Маскве цалкам перайшло да пана Гансеўскага іпалякаў.
У пачатку 1611 г. рускія сабралі першае апалчэнне, але з-за супярэчнасцяў у кіраўнікоў Маскву вызваліць яно не здолела.Тым часам войска Жыгімонта ІІІ у чэрвені 1611 г. штурмам заняла Смаленск. У восень 1611 г. на Паволжы пачало збірацца другое рускае апалчэнне, арганізатарам якогабыў Кузьма Мінін. На пасаду ваеннага кіраўніка быў вылучаны князь Дзмітры Пажарскі.У жніўні 1612 г. яны ў маскоўскім Крамлі асадзілі войска Рэчы Паспалітай. Войскіапалчэння разбілі армію гетмана Хадкевіча, якая везла шмат правізіі і прыпасаў асаджаныму Крамлі. У апошніх не засталося выбару, як здацца апалчэнцам.
У студзені 1613 г. Земскі сабор у Маскве выбраў новага цара — Міхаіла Раманава, каралевіч Уладзіслаў быў пазбаўленыправа на маскоўскі трон. Летам 1617 г. ён з войскам і атрадамі ўкраінскага гетманаСагайдачнага пайшоў на Маскву, але Масквы ўзяць не здолеў. Было падпісана Дэўлінскаеперамір’е на 14,5 год. Згодна з ім, ВкЛ атрымлівала Смаленскія землі, Карона Польская- Ноўгарад-Северскія і Чарнігаўскія землі. Быў праведзены абмен палоннымі. Уладзіслаўпрацягваў лічыць сябе маскоўскім царом. На гэтым усходні напрамак перастаў цікавіцьЖыгімонта ІІІ Вазу. З 1614 па 1629 г. кароль ваяваў з Густавам Адольфам за шведскуюкарону, але беспаспяхова. Таксама беспаспяхова скончыліся яго намаганні па замацаваннюцэнтральнай улады — у 1620 г. была арганізавана змова супраць караля. Наступленнена казацкія вольнасці вызвала вялікае паўстанне на Украіне ў 1630 г., якое было жорстка падаўлена.
На Беларусі адбылося шэраг выступленняў у гарадах.У 1606-1610 гг. у Магілёве кіравала справамі горада рада, выбраная з простых мяшчан.Кіравалі радай Стахор Мітковіч, шабельнік Мікіта, ганчар Міхалка, шавец Фёдар ііншыя. Войска жорстка пакарала ўдзельнікаў выступлення і вярнула ўладу гарадскойвярхушке. У 1615 г. адбылося паўстанне ў Мазыры, у якім частку гараджан стараставывеў з-пад улады магістрата і падпарадкаваў сабе. Мяшчане на чале з бурмістраміІванам Крыцкім і Жданам Машай занялі замак, перадалі ў гарадскую казну незаконнаспагнаныя грошы і пашырылі ўладу магістрата на ўвесь горад. Праз некалькі год, у 1622 г. каралеўскі суд прызнаў частку пераўтварэнняў паўстанцаў. У 1623 г. у Віцебску мяшчане не вытрымалі нахабных дзеянняў уніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча іпад час паўстання забілі яго і выкінулі ў Заходнюю Дзвіну. Удзельнікі паўстаннябылі пакараныя смерцю, а горад пазбавілі права на самакіраванне. Пасля смерці ЖыгімонтаІІІ у 1632 г. яго пераемніку дасталося шмат невырашаных знешніх праблем і разладунутры дзяржавы.
Новым каралём Рэчы Паспалітай быў абраны сын ЖыгімонтаІІІ — Уладзіслаў IV Ваза (1632-1648 гг.). Пад час яго элекцыі маскоўскія ўлады спрабаваліскарыстацца магчымасцю заваяваць Смаленск. Было захоплена шмат невялікіх гарадоў,але Смаленск не здаваўся. Вясной 1633 г. кароль Уладзіслаў прыйшоў на помач асаджаным.У лютым 1634 г. рускі ваявода Міхаіл Шэін капітуляваў. Але Уладзіслаў не здолеўразвіць поспех — абвастрыліся адносіны з Турцыяй і Швецыяй. У чэрвені быў падпісаныПалянаўскі мір, у аснову якога пакладзена Дэўлінскае перамір’е. Адзінае адрозненне- Уладзіслаў адмаўляўся ад прэтэнзій на маскоўскі трон за кантрыбуцыю ў 20 тыс рублёў.Пад час гэтай вайны, якая завецца “Смаленскай”, рускае войска спрабавала заняцьПолацк. Летам 1633 г. яны наблізіліся да горада з поўначы, захапілі Запалоцце, алеВерхні Замак заняць не здолелі і, спаліўшы горад, адышлі.
Уладзіслаў разумеў адмоўныя наступствы разладуў грамадстве на рэлігійнай падставе, таму актамі 1632 і 1633 гг. легалізаваў існаваннеправаслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай. Але яго палітыка экспансіі на Украіне сталапрычынай вялікай казацкай вайны, якая распачалася ў апошнія месяцы праўлення караля.Асноўны цяжар вырашэння казацкага пытання і звязаных з ім наступстваў прыпаў начас праўлення другога сына Жыгімонта ІІІ Вазы — кардынала Яна Казіміра Вазы (1648-1668гг.).
 2. Войны сярэдзіны XVII — пачатка XVIIIст.
Вызваленчая вайна ўкраінскага народа пачалася вясной 1648 г. У бітвах каля Жоўтых Водаў і Корсуня казацкае войска пад кіраўніцтвам БагданаХмяльніцкага (яго бацькі паходзілі з Беларусі) перамаглі польскія арміі. АдначасоваХмяльніцкі, якога абралі гетманам, стаў засылаць агентаў і казацкія атрады — “загоны"на тэрыторыю паўднёвай Беларусі (тэрыторыя ВкЛ, у адрозненні ад Украіны — якая з 1569 г. належыла Польшчы) з мэтай распачаць і тут вялікую “вызваленчую” вайну.У адрозненні ад Украіны, на Беларусі не было польскіх паноў (Статут 1588 г. забараняў палякам набываць маёмасць у ВкЛ), таму распачаўшаяся ўнутраная вайна стала грамадзянскай.Беларусы — мяшчане і сялянене ваявалі супраць беларусаў — шляхціцаў. Да таго ж іказацкая вярхушка, акрамя пашырэння паўстання, мела і другі намер — далучыць паўднёвуюБеларусь да Украіны.
Летам 1648 г. на поўдзень Беларусі былі занесены першыя ачагі паўстання, якое адразу прыняло жорсткія формы, было накіравана нататальнае знішчэнне супраціўнікаў. Першыя казацкія “загоны" атрымалі падтрымкупростага насельніцтва, сяляне далучаліся да казакаў і вынішчалі маёнткі шляхты,гараджане адчынялі брамы. Першы “загон” атамана Галавацкага разграбіў ваколіцы Брагіна,Лоева, Гомеля. Шляхта, каталіцкае духавенства і асабліва езуіты вынішчаліся. У чэрвені 1648 г. атрады Нябабы, Крывашапкі, Гаркушы, Мікуліцкага, Няпаліча рассыпаліся паўсяму Палессю і сталі захопліваць гарады — Рэчыцу, Мазыр, Кобрын, Бярэсце. ПаплечнікХмяльніцкага, беларус Сакалоўскі здолеў захапіць Бабруйск.
Кіраўніцтва ВкЛ вымушана было сазваць паспалітаерушэнне, але сабранае войска было разбіта ў верасні 1648 г. пад Кобрынам. Новую наёмную армію збіраў гетман Януш Радзівіл на асабістыя сродкі і грошы каталіцкайцарквы. У гэты час выбухнула паўстанне ў Пінску. У кастрычніку 1648 г. мяшчане пад кіраўніцтвам рамесніка І. Шашэні вынішчылі езуітаў, шляхту ў горадзе і злучыліся затрадам атамана Антона Нябабы. Першы ўрадавы атрад пад кіраўніцтвам пана Мірскагабыў разбіты, але ў лістападзе 1648 г. падыйшлі галоўныя сілы на чале з Янушам Радзівілам.Горад быў узяты штурмам і ўвесь вынішчаны. Загінула каля 3 тыс. жыхароў. Радзівілпачаў займаць паўднёвыя гарады і адразаць паўстанцаў і казакаў ад Украіны. Былізахоплены Тураў, Мазыр, Бабруйск. У Мазыры паўстанцы на чале з рамеснікам ІванамСталяром і майстрам Седляром злучыліся з загонам атамана Міхненкі і запёрліся ўгорадзе, адхіліўшы прапанову аб капітуляцыі. Штурм пачаўся 19 студзеня 1649 г., некалькі атак паўстанцы адбілі, але, схаваўшыся ў вазы з дравамі, атрады Радзівіла ўварвалісяў горад, разрабавалі яго, частку спалілі. У Бабруйску паўстанцы разам з казакаміатамана Паддубскага разбілі ўрадавы атрад пана Паца, тады горад у пачатку студзеняасадзіў атрад пана У. Валовіча. Чатыры тыдні асады не прынеслі поспеха Валовічуі на помач рушыў гетман Я. Радзівіл, тым не менш, сілаў на штурм не хапала. Радзівілтайна пераманіў на свой бок заможных мяшчан і духавенства, і тыя ноччу 22 лютагаадчынілі браму. Войска ўчыніла крывавую расправу, не пашчасціла і здраднікам. Кіраўнікіпаўстання былі закатаваны страшнай смерцю. Так гетман Радзівіл выбіў казакаў з беларускіхгарадоў. Да вясны 1649 г. паўстанне пайшло на спад і Хмяльніцкі накіраваў новыязагоны на Беларусь. На тэрыторыю ВкЛ запарожцы перапраўляліся па бродах праз Днепркаля Лоева. Таму не выпадкова туды рушыў гетман ВкЛ Я. Радзівіл. Каля Лоева сканцэнтраваласявялікая казацкая сіла — атаманы і палкоўнікі Гаркуша, Падбайла, Міхаіл Крычэўскі(з беларусаў) з колькасцю казакаў каля 17 тыс. і сялян — 10 тыс. Паўстанцы 22 ліпеняатакавалі войскі Радзівіла, што збіраліся перайсці брод, але пацярпелі паражэнне.З гэтага часу дзеянні казакаў і паўстанцаў на Беларусі прынялі партызанскія формы.На Украіне дзеянні супраць палякаў так сама перапыніліся, бо ў жніўні 1649 г. быў падпісаны Збораўскі мір. Апошні не задаволіў казакаў, і Хмяльніцкі рыхтаваўся да новай вайны.Тым часам Ян Казімір паабяцаў амністыю ўдзельнікам паўстання, якія зложаць зброю,таму паўстанне на Беларусі стала сціхаць. Януш Радзівіл тым часам рыхтаваў пад Бабруйскамвялікае войска, якое павінна было з поўначы ўвайсці на Украіну. Калі ўлічваць антыпольскіянастроі гетмана, то ён марыў аб вяртанні багатых украінскіх зямель у склад Вялікагакняства, аднак мара не збылася.
У красавіку 1651 г. Хмяльніцкі аднавіў ваенныя дзеянні супраць палякаў, а на Беларусь паслаў заслон ад войск Радзівіла- загоны Нябабы і сына Юрыя. Казакі авалодалі Крычавам і зноў сустрэліся ў чэрвеніна Дняпры з Радзівілам каля Лоеўскіх бродаў. Радзівіл зноў перамог казакаў і ўвайшоўна тэрыторыю Украіны, а 8 жніўня 1651 г. заняў Кіеў. Хмяльніцкі вымушаны быў падпісацьу верасні 1651 г. у г. Белая царква мірныя пагадненні, значна горшыя за папярэдніяЗбораўскія. Галоўнае для ВкЛ — ён выводзіў з беларускіх зямель усе атрады. Новымір не пратрымаўся доўга — з 1653 г. ваенныя дзеянні казакаў аднавіліся, але заразХмяльніцкі прасіў дапамогі ў Масквы і атрымаў яе. Масква пайшла на чарговую вайнуз Рэчу Паспалітай, а для Беларусі яна стала нацыянальнай катастрофай, “патопам”.
Вайна Масквы і Рэчы Паспалітай 1654-1667 гг., ці“патоп”. Хмяльніцкі прапанаваў маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу Раманаву аб’яднацьз Расіяй Украіну і дапамагчы ў заваяванні Беларусі — так званай “спадчыны"рускіх цароў. На Земскім саборы ў Маскве 1 кастрычніка 1653 г. былі прыняты рашэнні аб прыняцці Украіны ў склад Расіі (з правам пэўнай аўтаноміі) і вайне “супрацьПольшчы”. Адначасова маскоўскі ўрад яшчэ раз спрабаваў вырашыць “балтыйскае пытанне"- атрымаць выхад да Балтыйскага мора. У студзені 1654 г. Пераслаўская рада згадзілася на злучэнне Украіны з Расіяй.
У княстве ведалі пра набліжэнне вайны. Кіруючыяколы — гетман Януш Радзівіл рыхтаваў войска і крэпасці, наадварот, простае насельніцтвачакала прыходу “добрага цара”, да того ж аднаверца, праваслаўнага.
Да вясны 1654 г. рускія сканцэнтравалі тры арміі агульнай колькасцю каля 80 тыс. чалавек. З поўначы стаяў Шарамецеўз 20 тыс. (накірунак — Віцебск, Полацк, Падвінне); у цэнтры было 40 тыс. войскаЧаркаскага, які павінен быў заняць Смаленск і ісці на Барысаў; на поўдні — 20 тыс.арміі Трубяцкога ў супрацоўніцтве з 20 тыс. казакаў Залатарэнкі павінны былі займацьбеларускія гарады. Гэтай ардзе супрацьстаяла войска ВкЛ — 20 тыс наёмнікаў і 10тыс. апалчэнцаў, так званае паспалітае рушэнне.
Ваенныя дзеянні пачаліся ў маі 1654 г. Рускія арміі хутка захапілі Падзвінне — частка гарадоў адчыняла брамы, частка супраціўлялася.Гарады, якія прыходзілася браць штурмам, вынішчаліся (Мсціслаў), і наадварот, мяккіяадносіны спачатку былі да гарадоў і дваран, што не ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях.У гэты час шляхта паказала сваю карыслівасць — яно прысягала рускаму цару і наватскладала асобныя атрады ў складзе рускай арміі (так званая прысяжная шляхта). Алекаталіцкае і ўніяцкае духавенства вынішчалася, не жалавалі яўрэяў. Пасля працяглыхасад капітулявалі Магілёў (26 жніўня), Смаленск (23 верасня) і Віцебск (18 лістапада).Здача Смаленска па меркаванню шляхты адбылася ў выніку здрады ваяводы Абуховіча(аб гэтым распавядаецца ў “Лісце да Абуховіча”), але што мог зрабіць ваявода безвойска і прыпасаў у дрэнна ўмацаванай крэпасці, на ўтрыманне якой агульны сейм РэчыПаспалітай не выдзяляў грошы? Тым часам рускія арміі прадвігаліся ўглыб княства,войска канцлера ВкЛ Я. Радзівіла і гетмана В. Гансеўскага не магло стрымаць іх націскі даць генеральны бой, бо значныя страты былі б нават у выніку перамогі над аднойз рускіх армій, а заставаліся яшчэ дзве і адкрыты прастор для іх дзеянняў. На поўдніБеларусі казакі Залатарэнкі занялі Гомель, Рэчыцу, Чачэрск і прасоўваліся ў напрамкуМагілёва.
У гэты час з дазволу рускага цара магілёўскі шляхціцКанстанцін Паклонскі, які прысягнуў на вернасць Маскве, пачынае збіраць беларускіполк. Гэты полк (6 тыс. чалавек) удзельнічаў у штурме Магілёва, але дзякуючы Паклонскамуз горадам абышліся міласціва, нават захавалі самакіраванне. Абапіраючыся на Магілёў,Паклонскі ўмацоўвае свой полк, і тут ён сутыкаецца з інтарэсамі казакаў у Падняпроўі.Да таго ж і маскоўскія ўлады беспардоннымі паводзінамі і насіллем над жыхарамі адбіваюцьу беларускага палкоўніка жаданне служыць акупантам. Паклонскі ўваходзіць у тайныязносіны з Радзівілам, які восенню 1654 — зімой 1655 г. распачаў наступленне на пазіцыі рускіх. Радзівіл і Гансеўскі знялі аблогу са Старога Быхава, вызваліліОршу, Копысь, Дуброўна і падышлі да Магілёва. Ноччу 6 лютага 1655 г. Паклонскі адчыніў вароты горада, аднак далей знешнягя землянога вала войска ВкЛ пранікнуць незмагло. Радзівіл разам з Паклонскім адышлі да Бярэзіны, але канцлер Радзівіл падцвердзіў“палкоўніцтва" Паклонскага і ўзяў яго ў сваё войска.
Вясной 1655 г. пачалося новае наступленне рускай арміі. Былі заняты Мінск, Столін, Слонім, Клецк.26 ліпеня ў Ашмянскім павеце адбыласярашаючая бітва, ў якой войска Радзівіла было разбіта.31 ліпеня была захоплена іспалена Вільня, у жніўні Коўна і Гродна таксама былі акупіраваны. Уся Беларусь завыключэннем Старога Быхава, Бярэсця, Слуцка і Пінска кантралявалася маскоўскім царом.Гэта дало падставу Аляксею Міхайлавічу дадаць да свайго тытула, што ён самадзержацне толькі Вялікай, але яшчэ Малай і Белай Русі. Фактычна было абвешчана аб анэксіітэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.
Але становішча рускіх войск у ВкЛ было не такімтрывалым. У адказ на рабаўніцтва і насільны вывад насельніцтва ў Расію пачалісянародныя паўстанні супраць рускіх. Восенню 1655 г. абвастрыліся адносіны паміж рускімі і казакамі І. Залатарэнкі, якія пратандавалі на далучэннепаўднёвай Беларусі да Украіны. У выніку сутычак, Залатарэнка быў забіты, і казакіадышлі да Хмяльніцкага. У тым жа 1655 г. шведы пачалі канцэнтраваць войскі ў Прыбалтыке- яны так сама распачалі вайну супраць Польшчы.
Кіраўніцтва ВкЛ у асобе канцлера Януша Радзівілашукала выйсці з надзвычайна цяжкіх абставін. Выратаванне бачылася яму ў цесным саюзеса Швецыяй, нават у дзяржаўнай уніі з ёй.17 жніўня 1655 г. было заключана Кейданскае пагадненне аб пераходзе ВкЛ пад пратэктарат Швецыі, аб’яўляўся саюзсупраць агульнага ворага, Швецыя абавязалася вярнуць ВкЛ страчаныя тэрыторыі. Люблінскаяўнія касавалася. Кейданскую ўнію падпісала каля паўтысячы шляхціцаў і паноў, алеастатнія захавалі вернасць каралю Яну Казіміру. Тым не менш, шведы выбілі рускіхз Браслава, Друі і Дрысы. Адначасова шведская армія захапіла ўсю Польшчу разам зВаршавай і Кракавам (кароль Ян Казімір схаваўся ў Сілезіі). Рэч Паспалітая аказаласяпадзеленай паміж Расіяй і Швецыяй, але згоды паміж імі не было — па Кейданскамудагавору Швецыя павінна была адваяваць у Расіі тэрыторыю ВкЛ. Гэтым скарысталісяверныя каралю Яну Казіміру дзяржаўныя дзеячы, якія падпісалі ў кастрычніку 1656 г. перамір’е з Расіяй і саюз супраць Швецыі. Распачалася руска-шведская вайна 1657-1660 гг. і працягваласяпольска-шведская вайна 1655-1660 гг. У Польшчы паднялося народнае паўстанне, і шведыбылі выгнаны, рускія з пераменным поспехам дзейнічалі ў Лівоніі. Шведы ў красавіку 1656 г. вымушаны былі пакінуць тэрыторыю ВкЛ, што азначала канец Кейданскай уніі.Да таго, большая частка шляхты і паноў пад кіраўніцтвам Сапегаў выступіла супрацьЯнуша Радзівіла і шведаў.
У 1657 г. памёр Б. Хмяльніцкі і сітуацыя на Украіне змянілася карэнным чынам. Новы гетман Іван Выгоўскі ў 1658 г. падпісаў з палякамі Гадзяцкі дагавор, па якому Украіна пераходзіла на бок Рэчы Паспалітай, і наБеларусі атрад казацкага палкоўніка Івана Нячая пачаў ваяваць супраць рускіх войск.Аднак у канцы 1659 г. атрад Нячая быў разбіты рускімі, а на Украіне гетмана Выгоўскагазамянілі Юрыем Хмяльніцкім — сынам Багдана Хмяльніцкага. Ён аднавіў саюз з Масквой,але рэальнай помачы рускаму цару не аказваў. Тым часам з 1659 г. узнавіліся паходы рускіх войскаў на Беларусь, былі захоплены Гародня і Бярэсце. Зараз яны адкрытарабавалі і вынішчалі гарады і вёскі, насельніцтва выводзілі ў палон, асабліва актыўнаадшуквалі рамеснікаў і майстроў, якіх вывозілі ў Маскву. Аднак гэта былі апошніяпоспехі акупантаў. Сярод іх — захоп 25 чэрвеня 1660 г. Пінска.
Вясной 1660 г. Рэч Паспалітая і Швецыя падпісалі Оліўскае пагадненне аб міры, па якому першая канчаткова адмаўлялася ад уладанняўу Прыбалтыке (Ліфляндыі). Тым жа годам (1660) Юры Хмяльніцкі так сама пайшоў напагадненне з Польшчай, па якому ануляваліся рашэнні Пераслаўскай рады 1654 г. Рэч Паспалітая накіравала сілы супраць маскоўскіх войск. Руская армія на Украіне капітулявалаамаль адразу, у 1660 г. У чэрвені 1660 г. войскі ВкЛ пад кіраўніцтвам П. Сапегі і полькае войска пад камандаваннем С. Чарнецкага ў некалькіх пераможных бітвахразбілі рускую армію.3 ліпеня 1660 г. быў вызвалены Мінск (на 1656 г. у ім лічылася толькі 156 жыхароў), рускія адступілі да Смаленска. У лютым 1661 г. супраць рускага гарнізона паўстаў Магілёў, па яго прыкладу адбыліся паўстанні ў Дзісне, Себежы,Гомелі і ншых гарадах. У пачатку лістапада пад Кушлікамі каля Дзісны была разбітавялікая руская армія Хаванскага і Орды-Нашчокіна і другая армія каля Глыбокага,у выніку чаго была вызвалена 2 снежня сталіца ВкЛ Вільня. Далейшая барацьба прынялазацяжны характар і доўжылася да 1667 г. У 1663 г. польская шляхта ў выніку мяцежа (“рокоша”) сарвала намер Яна Казіміра на генеральнае наступленнена Маскву, таму кароль пачаў перамовы, якія скончыліся 30 студзеня 1667 г. падпісаннем Андрусаўскага пагаднення аб перамір’і на 13,5 год. Згодна з яго ўмовамі, да Расііадыходзіў Смаленск і Северская зямля з Чарнігавам і Старадубам, так сама і левабярэжнаяЎкраіна з Кіевам. Вялікі палон з беларусаў так сама заставаўся ў Маскве.
Для Беларусі вайна 1654-1667 гг. з’явілася нацыянальнайкатастрофай. Калі ў 1650 г. у ёй было 2,9 млн. жыхароў, то ў 1673 засталося толькі1,4 млн. Больш паловы насельніцтва было вынішчана казакамі, рускімі, шведскімі ціпольскімі войскамі. Шмат гараджан, асабліва рамеснікаў было насільна вывезена ўРасію, дзе яны працавалі на цара і баяр. Частка палонных беларусаў прадавалася нарабскіх рынках прычарнаморскіх гарадоў. Гаспадарка ляжала ў руінах, поўнасцю быловынішчана адукаванае беларускага мяшчанства, таму менавіта з гэтага часу беларускаякультура і мова канчаткова перайшлі ў разрад другараднай, “сялянскай”, не здолеліканкураваць з “панскай” польскай культурай. Разам з культурай і мовай была страчананацыянальная ідэя беларусаў і ВкЛ — як пераважна беларускай дзяржавы.
У Рэчы Паспалітай магнацкая анархія дасягнула пікуразвіцця. Менавіта ў 1655 г. упершыню было выкарыстана права “liberum veta”, а у 1663 г. мяцеж шляхты сарваў падрыхтаваны паход на Маскву. Вайна спрыяла ўзвышэннюролі магнатаў у вырашэнні дзяржаўных спраў. Мелкая і сярэдняя шляхта канчатковазбяднела і ў гаспадарчым плане поўнасцю залежыла ад магнатаў, якія захавалі большуючастку багаццяў і памесці якіх былі разбураны толькі часткова. Кароль Ян Казімір,які бачыў гэты разлад у дзяржаве, у 1668 г. адмовіўся ад кароны і выехаў у Францыю.
На элекцыйным сейме ў 1669 г. нечакана для многіх каралём выбралі маладога Міхаіла Карыбута Вішнявецкага (1669-1673 гг.), багацейшагамагната Рэчы Паспалітай, які валодаў вялікімі латыфундыямі на Украіне. Адразу паслявыбрання каралю прыйшлося ваяваць з Турцыяй, якая здолела захапіць ПравябярэжнуюУкраіну (Левабярэжная Украіна была ўжо ў складзе Расіі). Пад час вайны Вішнявецкінечакана памёр у лістападзе 1673 г. На прастол Рэчы Паспалітай пратандавалі калядзесяці кандыдатаў, але абраны быў каронны гетман Ян Сабескі (1674-1696 гг.), яківылучыўся перамогамі над туркамі. У знешняй палітыке галоўным напрамкам дзейнасціСабескага быў паўднёвы. Кароль Рэчы Паспалітай скалочваў антытурэцкую кааліцыю зеўрапейскіх краін, у якую запрасілі і Расію.12 верасня 1686 г. з Масквой быў заключаны “вечны мір”, умовы якога паўтаралі ўмовы Андрусаўскага перамір’я.
Ва ўнутрананых справах вялікі ўплыў атрымалі магнацкіягрупоўкі і каталіцкая царква. Пасля вайны з Расіяй апошнія праваслаўныя шляхціцыперайшлі ў каталіцтва, а на праваслаўе пачалося наступленне. У 1668, 1674 і 1677гг. прынятымі пастановамі значна абмяжоўваліся правы праваслаўных, ім забараняласязаймаць дзяржаўныя пасады, пакідаць межы дзяржавы, праводзіць набажэнствы. У 1676 г. праваслаўныя брацтвы былі пазбаўлены права зносін з канстантынопальскім патрыярхам, у 1699 г. забаранялі праваслаўным займаць пасады ў магістратах. Адначасова прыніжалася роля ВкЛ у агульнайдзяржаве — Рэчы Паспалітай. Насуперак рашэнням Люблінскага сейму 1569 г. толькі кожны трэці сейм праходзіў у Гродна, але і гэта чаргаванне часта зрывалася. У 1696 г. беларуская мова была пазбаўлена статуса дзяржаўнай мовы ВкЛ на карысць польскай.
Свавольства магнатаў у ВкЛ асабліва выразным сталападчас новай элекцыі пасля смерці Яна Сабескага. Буйныя валоданні магнатаў — “дзяржавы"ўключалі сотні вёсак і гарадоў, у тым ліку былых дзяржаўных, перададзеных феадаламза ваенныя даўгі. У “дзяржавах” магнаты выдавалі асабістыя законы, трымалі прыватнаевойска — “надворныя харугвы" з залежнай шляхты. Пакуль кіраваў Сабескі, пераважнуюролю ў дзяржаўным жыцці ВкЛ мелі Сапегі. Радзівілы пасля Кейданскага дагавору саШвецыяй некаторы час вядучых роляў не займалі, але яны разам з Пацамі і Агінскімібылі вельмі незадаволены ўзвышэннем Сапегаў. Таму са смерцю Сабескага супраць іхвыступілі астатнія магнаты княства. Пачатак грамадзянскай вайны супаў з выбраннемкаралём Фрыдрыха Аўгуста ІІ Саксанскага (1697-1733 гг. з перарывам у 1706-1709 гг.),які атрымаў прозвішча Моцны. Аўгуст ІІ спрабаваў прымірыць бакі нават з дапамогайцара Пятра, але беспаспяхова. Надворныя харугвы магнатаў Агінскіх і Сапегаў палілімаёнткі адзін аднаго па ўсёй Беларусі. Толькі 18 лістапада 1700 г. варожыя бакі сышліся для бітвы пад Алькенікамі, у якой Сапегі былі разбіты і выгнаны з дзяржавы.Пры падтрымке Агінскіх Аўгуст ІІ стаў выношваць праект аб пераўтварэнні ВкЛ у самастойнуюспадчынную манархію, але гэта не спадабалася шляхце і іншым магнатам, якія звярнулісяза дапамогай да рускага цара, нават паабяцалі яму права пратэктарату над княствам.Тым часам выгнаныя Сапегі падаліся да шведскага караля Карла XII — як раз пачыналасяПаўночная вайна 1700-1721 гг.
Паўночны саюз, складзены па прапанове рускага цараПятра з Даніі, Саксоніі, Рэчы Паспалітай і Расіі павінен быў пакласці канец панаваннюШвецыі на Балтыке — амаль усё ўзбярэжжа знаходзілася ва ўладанні Стакгольма. РэчПаспалітая жадала вярнуць страчаную Лівонію (ці Ліфляндыю) і хутка ўвайшла ў саюзз Расіяй. Аднак пачатак вайны быў катастрафічны для саюзнікаў. Адным рэйдам КарлXII вывеў з вайны Данію, другім — разбіў рускіх пад Нарвай, трэцім — саксонцаў іпалякаў пад Рыгай — усё ў 1700 г. У пачатку 1702 г. шведы разам з Сапегамі ўступілі на тэрыторыю ВкЛ, разрабавалі Гродна і яго наваколле, захапіліВільна і Коўна. Войскі ВкЛ і Польшчы не рашаліся на бой са шведскім каралём. Прыпадтрымцы Сапегаў і некаторых магнатаў, акупанты 13 ліпеня 1704 г. выбралі каралём Станіслава Ляшчынскага. Верная Аўгусту шляхта арганізавала ў тым жа 1704 г. Сандамірскую канфедэрацыю і запрасіла рускія войскі на дапамогу. Яшчэ раней, у 1703 г., гэта зрабіла Генеральная канфедэрацыя беларускай шляхты. Тэрыторыю краіны спусташалі не толькішведскія інтэрвенты, але і свае феадалы рабавалі маёнткі сваіх жа суседзяў. ВойскіАгінскага і Вішнявецкага цярпелі паразу за паразай ад шведскіх атрадаў. Хутка наБеларусі з’явілася яшчэ адна армія — руская. Восенню 1704 г. шасцідзесяцітысячная армія пад кіраўніцтвам Рапніна была ўжо на тэрыторыі ВкЛ. Разам з войскамнекаторы час тут знаходзіўся і цар Пётр. Да канца лета 1705 г. уся тэрыторыя ВкЛ кантралявалася рускімі войскамі, але пасля некалькіх хуткіх удараў Карла XIIрускія да 1706 г. былі выцяснены ў усходнюю Беларусь. Тым часам шведы ў 1706-1707гг. спалілі Нясвіж, Клецк, Полацк, Наваградак і асадзілі Ляхавічы. У 1706 г. Карл XII прымусіў капітуляваць Аўгуста ІІ і падпісаць Альтранштацкі мір, па якому Аўгуст пазбаўляўсякароны Рэчы Паспалітай (захаваў толькі карону герцага саксонскага), разрываў саюзз Пятром, выплочваў значную кантрыбуцыю Швецыі. Але шляхта і магнаты Сандамірскайканфедэрацыі не прызналі гэты мір і працягвалі ваенныя дзеянні.
Пры адступленні руская армія спаліла Мсціслаў,Оршу, Віцебск, Магілёў. Таму галоўныя сілы шведаў накіраваліся на яшчэ неразрабавануюсаюзную Украіну (гетман Мазепа быў саюзнікам Карла XII). На Украіну з Рыгі празусю Беларусь накіраваўся вялізарны шведскі абоз з 7 тыс. павозак з ваеннай амуніцыяйпад аховай корпуса генерала Левенгаўпта.28 верасня 1708 г. каля вёскі Лясная рускія войскі захапілі абоз, а шведскі корпус быў разбіты. Хутка пад ПалтавайПётр перамог у генеральнай бітве Карла XII, які збег у Турцыю. Беларусь была ачышчанаад шведаў і прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага. Ян Сапега прасіў амністыі ў Пятраі 11 лістапада 1709 г. капітуляваў са сваёй арміяй у 15 тыс. штыкоў. “Вялікі"Варшаўскі сейм 1710 г. аднавіў на каралеўстве Аўгуста ІІ Моцнага. Межы Рэчы Паспалітайне змяніліся, але ў гарадах стаялі расійскія гарнізоны, а непаспеўшая аднавіццапасля “патопу" гаспадарка зноў ляжала ў руінах. Колькасць насельніцтва зменьшыласяз 2,2 млн. да 1,5 млн. — кожны трэці беларус загінуў пад час Паўночнай вайны і міжусобіц,што яе суправаджалі.
Пры падтрымке свайго сябра Пятра Аўгуст паспрабаваўузмацніць асабістую ўладу — у Еўропе ўсюды ўсталяваліся абсалютысцкія манархіі.Супраць гэтых намераў выступіў Людзвіг Пац і магнаты ВкЛ.23 сакавіка 1716 г. была ўтворана антыкаралеўская Канфедэрацыя ліцвінскай шляхты, якая выступала супраць моцнай каралеўскайулады і за захаванне “залатых шляхецкіх вольнасцяў”. Пры ўмяшальніцтве Пятра ў 1717 г. адбыўся так званы “нямы" сейм, які працягваўся толькі 7 гадзін і зацвердзіў умовы прымірэннякараля і шляхты. Па яму захоўваліся ўсе шляхецкія вольнасці, значна абмяжоўваласяўлада вышэйшых дзяржаўных асоб, асабліва гетмана, значна скарачалася воўска ВкЛ,яно налічвала не больш 6 тыс. чалавек. Відавочнай стала поўная залежнасць Рэчы Паспалітайад расійскай дзяржавы, якая разам з іншымі суседкамі Польшчы і ВкЛ змовілася падтрымлівацьбязладдзе ў дзяржаве. У 1720 г. такую дамову падпісалі Расія і Аўстрыя, а ў 1726 г. да іх далучылася Прусія. Далейшае караляванне Аўгуста ІІ было адзначана наступленнем на праваслаўеі ўніяцтва. Згодна з умовамі ўніяцкага сабора, які быў скліканы ў Замосці (Польшча),уніяцкая царква прымала ўсе дагматы каталіцкай царквы, уводзіўся цэлібат, уняцкіясвятары павінны былі апранацца як і каталіцкія, храмы перабудоўваліся на кшталткасцёлаў. У 1732 г. на варшаўскім сейме ўзяліся за праваслаўных. Было забароненавыбіраць іх на сеймы і ў склад трыбуналаў, прымаць на працу ў ваяводствах, гарадахі замках. Святары маглі праводзіць абрады толькі з дазволу ксяндзоў. Дзеці ў змешаныхбраках прымусова запісваліся каталікамі.
Пасля смерці Аўгуста ІІ у барацьбе з былым каралёмСтаніславам Ляшчынскім за карону Рэчы Паспалітай перамог сын першага Аўгуст ІІІ(1733-1763 гг.). Адзінае, што вызначае гэта кіраванне — адсутнасць войнаў. Гэтазразумела. Моцныя суседзі — Расія, Аўстрыя і Прусія не жадалі разбурэння слабайдзяржавы, якая была бар’ерам паміж імі. Аднак ва ўнутраных справах кароль не меўніякіх рычагоў уціску. Аўгуст ІІІ увесь час жыў у Дрэздэне, сталіцы свайго герцагства,дзе ён быў абсалютным уладаром, а Рэч Паспалітую наведваў пад час сеймаў і паляванняў.Пасля яго смерці карона Рэчы Паспалітай пад уціскам Кацярыны ІІ, рускай імператрыцы,дасталася яе фаварыту Станіславу Аўгусту Панятоўскаму (1764-1795 гг.), які стаўапошнім каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем Літоўскім. Панятоўскі быў стаўленнікамЧартарыйскіх, якія ваявалі супраць Патоцкіх і іх кандыдата — Караля Радзівіла. Так,без міжусобіц не абыходзілася ні водная элекцыя — выбранне караля. Але на канвакацыйнымі элекцыйным сеймах не дзейнічала права “liberum veto”, таму Чартарыйскія паспрабаваліправесці шэраг рэформ па ўмацаванню дзяржавы, якія шляхта правальвала на вальныхсеймах. Перад выбраннем новага караля былі прыняты рашэнні: аб усталяванні рэгламентусеймавых паседжанняў; аб адмене права “liberum veto” у вырашэнні гаспадарчых спраў;праведзены змены ў фінансавай і судовай сістэмах. Былі адменены ўнутраныя гандлёвыяпошліны, праведзена рэвізія дзяржаўных маёнткаў. На сейме 1766 г. шляхта адкрыта выступіла супраць гэтых рэформ, якія падрывалі “залатыя шляхецкія вольнасці"і запрасілі дапамогі ў Расіі. Рускі пасол Рапнін выставіў ультыматум — вярнуць “liberumveto” і ўраўняць “дысідэнтаў" — праваслаўных у правах з католікамі. У падтрымкугэтых патрабаванняў у 1767 г. былі створаны Слуцкая канфедэрацыя праваслаўнай шляхтыі Торуньская канфедэрацыя пратэстанцкай шляхты. Патрабаванні Расіі былі прынятыяў 1768 г., а рэформы Чартарыйскіх праваліліся. Але шляхта, падбухторваемая каталіцкімісвятарамі, рашуча выступіла супраць ураўноўвання праваслаўных у правах з каталікамі.У лютым 1768 г. Юрыем Пуласкім была сабраная Барская канфедэрацыя — супраць праваслаўяі Расіі. Канфедэраты былі разбітыя ўрадавымі польскімі і рускімі войскамі, але паспеліўцягнуць Расію ў вайну з Турцыяй, якую першая бліскуча выйграла. Адначасова рускіявойскі нанеслі шэраг паражэнняў войскам канфедэратаў, якімі кіравалі Міхаіл Пац,Іосіф Сапега, Міхаіл Казімір Агінскі. Апошні быў разбіты А. Суворавам у кастрычніку 1772 г. пад Сталовічамі каля сучасных Баранавіч. Па прапанове Фрыдрыха ІІ, караляПрусіі, Расія ўзнагароджвалася за перамогу над туркамі ўсходнімі землямі Рэчы Паспалітай,ды і Прусія, разам з далучыўшайся да яе Аўстрыяй, атрымлівалі пэўныя тэрыторыі.Згодна з Пецярбургскай дамовай ад 5 жніўня 1772 г., Расія атрымала ўсходнія і паўночныя беларускія землі з Полацкам, Віцебскам (Полацкая губерня),Оршай, Магілёвам, Гомелем (Магілёўская губерня) і захоўвала агульны пратэктаратнад Рэччу Паспалітай. Гэта быў пачатак канца агульнай дзяржавы Польшчы і ВкЛ.
Раздзел дзяржавы астудзіў частку шляхты і магнатаў,і яны пайшлі на некаторыя рэформы. У 1773 г. маёмасць забароненага рымскім папай ордэна езуітаў была перададзена створанай па ініцыятыве Іаахіма Храптовіча Адукацыйнайкамісіі — першаму ў Еўропе свецкаму міністэрству адукацыі. Камісія пачала праводзіцьрэформу адукацыі. У тым жа годзе зноў абмежавалі “liberum veto” па гаспадарчых пытаннях;стварылі Скарбовую камісію, якая кіравала дзяржаўнымі фінансамі і выконвала судовыяфункцыі па фінансавых справах і наглядала за гандлем. У 1775 г. была створана Пастаянная рада пры каралю з ліку 18 сенатараў. Яны вырашалі пытанні сазыву сеймаў,прызначалі на дзяржаўныя пасады, пякліся аб дзяржаўнай бяспецы. Акрамя таго, у 1775 г. была ўведзена адзіная Генеральная мытная пошліна, абавязковая для ўсіх, хто займаецца знешнімгандлем — у тым ліку і караля з феадаламі; была ўведзена адзіная працэнтная стаўкапа пазыкам; шляхце дазвалялася адкрыта займацца гандлем, а мяшчанам набываць зямельнуюмаёмасць. У чэрвені 1791 г. у Пінску была сабрана Генеральная кангрэгацыя іерархаўправаслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, якой дазволена было абраць трох епіскапаў,мітрапаліта. Царква была падначалена Канстантынопальскаму патрыярху. Гэтым праваслаўныявыводзіліся з падначалення рускаму Свяцейшаму Сіноду.
Найбольш паслядоўныя рэформы звязаны з дзейнасцюЧатырохгадовага сейма 1788-1792 гг. Гэта рэформа адміністрацыйнага падзелу; утварэннецывільна-ваенных камісій; але галоўная падзея сейма — гэта прыняцце Канстытуцыі3 мая 1791 г. Згодна з ёй: адмянялась выбарнасць караля — улада перадавалась паспадчыне; адмянялася права “liberum veto”; забараняліся шляхецкія канфедэрацыі;выканаўчая ўлада перадавалася каралю і Радзе, якая складалася з прымаса і пяці міністраў;захоўваліся ўсе прывілегіі шляхты, але на выбарах у сейм маглі ўдзельнічаць толькіземлеўладальнікі; сейм стаў заканадаўчай уладай, у яго склад уключаліся прадстаўнікімяшчанства, абвяшчалася свабода гарадоў; значна павялічвалася колькасць войска,ліквідаваліся прыватныя арміі; касавалася Вялікае княства Літоўскае — Рэч Паспалітаяабвяшчалася ўнітарнай дзяржавай аднаго народа (вядома, польскага); забараняласяўладальнікам забіваць сваіх сялян, яны браліся пад ахову дзяржавы. Так, разам зпрагрэсійнымі рысамі канстытуцыя некаторых пытаннях была значна абмежаванай.
Магнаты і беззямельная шляхта рашуча выступілісупраць канстытуцыі, яны прызвалі на дапамогу Кацярыну ІІ. У маі 1792 г. у Таргавіцах абвешчаны акт канфедэрацыі супраць улады, канстытуцыі, за вяртанне шляхецкіх вольнасцяў.Адначасова з тымі ж мэтамі была ўтворана самастойная Генеральная канфедэрацыя ВкЛ.Пад абаронай рускіх вайскаў канфедэраты хутка забралі ўладу ў дзяржаве, да канфедэратаўдалучыўся і кароль. Усе рэформы былі адменены, але расійскія войскі, заняўшы ўсюБеларусь, Падолле і Варшаву чакалі. Хутка паміж Расіяў і Прусіяй узнікла дамоўленасцьаб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Ён адбыўся ў 1793 г. Паводле Пецярбургскага пагаднення да Расіі адышла цэнтральная Беларусь з Мінскам, Барысавам, Пінскам,Слуцкам (Мінская губерня), а таксама Правабярэжная Украіна. Прусія забрала Торуньі Гданьск з прылеглымі тэрыторыямі. На “нямым” сейме ў Гродне ў 1793 г. акт падзелу пад рускімі штыкамі быў зацверджаны шляхтай. Сярод патрыятычнай шляхты дзеянні Расііі Прусіі вызвала выбух недавольства.24 сакавіка 1794 г. пачалося паўстанне, кіраўніцтва якім узяў Тадэвуш Касцюшка, беларускі шляхціц і вядомы дзеяч вайныза незалежнасць Паўночнай Амерыкі. “Кракаўскі акт паўстання" абяцаў вярнуцьКанстытуцыю 3 мая 1791 г., вызваліць тэрыторыю дзяржавы ад іншаземных войскаў ізамацаваць суверэнітэт Рэчы Паспалітай. Пасля перамогі паўстання ў Варшаве, 23 красавікапаўстала Вільня. Кіраваў паўстаннем у ВкЛ Якуб Ясінскі, прыхільнік рашучых радыкальныхпераўтварэнняў у рэчышчы Французскай рэвалюцыі. Вільня была ачышчана ад рускіх войск,была створана Найвышэйшая літоўская рада — орган кіраўніцтва паўстаннем у ВкЛ. Паўстанцамспрыяў поспех — рускія войскі былі выціснуты за мяжу першага падзела, да войскаўЯсінскага далучыўся гетман ВкЛ Міхаіл Казімір Агінскі. Каб прыцягнуць на свой боксялян, Касцюшка выдаў “Паланецкі ўніверсал”, згодна якому сяляне атрымлівалі асабістуюсвабоду, вызваляліся ад прыгонніцтва. Каб вырашаць спрэчкі паміж панамі і сялянаміўводзілася пасада дазорцаў. Аднак магнаты і паны сабатавалі выкананне палажэнняўуніверсала, а рускія ўлады паабяцалі сялянам землі канфіскаваных панскіх маёнткаў,таму сялян сярод паўстанцаў было меньш, чым разлічваў Касцюшка. Да таго сялянамне давалі ружжаў, яны былі ўзброены пераважна косамі, ад чаго іх празвалі касінеры.Магнаты так сама абвінавацілі паляка Якуба Ясінскага ў “літоўскім сепаратызме"і змясцілі яго з кіравання паўстаннем на тэрыторыі ВкЛ. Замест Найвышэйшай літоўскайрады была выбрана Цэнтральная дэпутацыя ВкЛ, ваенным кіраўніком прызначылі Вельгорскага.Аднак ён разам з Сапегам, Хлявінскім, Агінскім і іншымі не змаглі супрацьстаяцьрэгулярнай рускай арміі.4 верасня пад Любанью, 17 верасня ў Крупчыцкім баю (Сувораў-Серакоўскі),10 кастрычніка ў Мацяевіцкай бітве (Сувораў-Касцюшка) паўстанцы былі разбітыя, 23кастрычніка захоплена Варшава, а 16 лістапада апошнія паўстанцы рассеяны. Так барацьба“памяркоўнага" крыла з “радыкальным” паскорыла разгром паўстанцаў.
Па выніках ваенных дзеянняў, Прусія, Расія і Аўстрыяканчаткова ліквідавалі Рэч Паспалітую як дзяржаву. Расія забрала Заходнюю Беларусьз гарадамі Гродна і Брэст (Слонімская губерня) і частку сучаснай Літвы (Віленскаягуберня). Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адрокся ад кароны на карысць КацярыныІІ і праз некалькі год ціха скончыў жыццё ў Гродне.
Прычын падзелаў Рэчы Паспалітай было шмат. Найбольшзначныя з іх: імкненне Прусіі атрымаць прамы выхад да Ўсходняй Прусіі; імкненнеўрадаў Расіі, Аўстрыі і Прусіі не дапусціць распаўсюджванне ідэй Французскай рэвалюцыі,якія найшлі адлюстраванне ў Канстытуцыі 3 мая 1791 г.; незадавальненне памкненнямі кіраючых колаў Рэчы Паспалітай узмацніць дзяржаву; прэтэндаваннеРасіі на “спадчыну маскоўскіх князёў” — Беларусь і Ўкраіну; існаванне “дысідэнцкагапытання" — непасрэднай зачэпкі для ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Польшчыі ВкЛ.
/>3. Гаспадарчаеразвіццё беларускіх земляў у другой палове XVI — першай палове XVII ст.
Станаўленне фальваркава-паншчынай гаспадаркі. Аграрнаярэформа 1557 г. З канца XV ст. у Заходняй Еўропе з ростам насельніцтва, асаблівагарадскога і хуткім развіццем гаспадаркі ўзрос попыт на зерне і іншыя сельскагаспадарчыяпрадукты. Вялікае княства Літоўскае, гаспадарка якога была звязана з еўрапейскай,адрэагавала адпаведна попыту суседзяў. З мэтай атрымаць больш прадукцыі была праведзенарэарганізацыя сельскай гаспадаркі. Прычынамі рэарганізацыі былі рост попыту на зернена міжнародным рынку; архаічная, стракатая сістэма абкладання павіннасцямі, штотолькі прыблізна ўлічвала рэсурсы адзінкі падаткаабкладання; цяжкі фінансавы станскарбу ВкЛ.
Каб павялічыць даходы з дзяржаўных зямель, вялікікнязь Жыгімонт II Аўгуст ажыццяўляе ў дзяржаўных маентках рэформу, якая атрымаланазву «валочная памера». Асноўны дакумент рэформы — інструкцыя "Ўставына валокі", які датаваны 1 красавіком 1557 г. На яго падставе была праведзена суцэльная рэвізія дзяржаўных і вялікакняскіх уладанняў. У 1568 г. усе дзяржаўныя ўладанні заходняй часткі княства былі ахоплены рэформай.
Асноўныя прынцыпы рэформы:
дакладны ўліку зямель;
абкладанне сялян павіннасцямі прапарцыянальна занятайзямлі;
вылучэнне адзінай пазямельнай меры — валокі;
за карыстанне валокай вызначаліся пэўныя павіннасці.
Пад час рэформы ўся зямля ў маёнтку дзялілася навалокі, лепшыя з якіх адводзіліся пад вялікакняжацкія гаспадаркі — фальваркі. Астатніяраздаваліся сялянам у падворнае землекарыстанне. Суадносіны велічыні фальваркавагаі сялянскага ворыва ў дзяржаўным маентку вызначаліся 1: 7. Гэта значыць, апрацоўкуадной фальваркавай валокі рабілі сем сялянскіх валок. Сялянская сям'я ў залежнасціад колькасці ворыва ў той ці іншай мясцовасці, магчымасцяў апрацоўкі (колькасцірабочых рук, цяглавай жывёлы, прылад працы) атрымлівала валоку ці яе частку, з якойвыконвала дакладна ўстаноўленыя павіннасці. Сялянскі надзел падзяляўся на тры часткі.Гэта забяспечвала прымусовы трохпольны севазварот, што спрыяла росту ўраджайнасці.Рэформа спрыяла распаўсюджванню перадавой агракультуры.
Валочныя надзелы падзяляліся на цяглыя (паншчынныя),асадныя (чыншавыя), вольныя (для сялян-слуг, што вызваляліся ад спецыфічных павіннасцейсялян іншых катэгорый). Цяглыя сяляне абавязваліся адпрацоўваць паншчыну два дніна тыдзень, выходзіць на гвалты і талокі. Асадныя сяляне павінны былі плаціць чыншпа 30 грошаў з кожнай валокі, адбываць за год 12 талок, або плаціць за іх 12 грошаў,замест гвалтоў даваць 10 грошаў. Кошт сялянскіх павіннасцяў з валокі сярэдняй якасціглебы складаў значную суму.
Пры правядзенні рэформы не было рэгламентацыі абоабмежаваіняў у надзяленні сялян зямлёй. Сялянская гаспадарка магла ўзяць валокуці яе частку. Валока складала 30 моргаў, ці 21,36 га. Па якасці глебы валокі былі “добрыя”, “сярэднія”, “дрэнныя” і “вельмі дрэнныя”. Агульны памерпавіннасцяў упершыню быў абумоўлены памерам надзелу і якасцю глебы.
Вынікі правядзення рэформы:
сяляне страцілі правы на зямельныя ўчасткі, якіятрадыцыйна лічыліся ў іх спадчынным валоданні;
іх палеткі ў большасці сталі меншымі — сем’і немаглі выканаць усе павіннасці, якія прызначаліся з ранейшых надзелаў;
асноўнымі формамі павіннасці стала паншчына назахадзе, на ўсходзе — грашовы чынш;
з'явіліся пустыя валокі, якія ўтварылі рэзервовызямельны фонд;
павялічыліся даходы дзяржаўнага скарбу;
прынцыпы рэфармавання былі пераняты прыватныміземлеўладальнікамі, у першую чаргу буйнымі;
на захадзе і ў цэнтры Беларусі, дзе імкліва стваралісяфальваркі, сялянская абшчына была разбурана, на ўсходзе яна захавалася, але былападпарадкавана феадалам.
Правядзенне рэформы, яе тэмпы былі розныя ў тыхці іншых рэгіёнах Беларусі. У цэнтры і на захадзе памешчыцкія гаспадаркі былі цесназвязаны з рынкам, яны актыўна выкарыстоўвалі сваё права бяспошліннага гандлю. Рэформатут была завершана да канца XVI ст. На паўночным усходзе Беларусі, дзе ішла Лівонскаявайна (1558-1583 гг.) і землі спусташаліся войскамі Івана Жахлівага, а таксама наўсходзе, дзе Вялікае княства межавала з Маскоўскай дзяржавай, вялікі князь і феадалыне маглі ажыццяўляць пераўтварэнні так паслядоўна і актыўна, як на захадзе. Фальваркаваясістэма не стала тут пераважнай. Насельніцтва ў асноўным пераводзілася з данінына чынш. Валочны надзел на ўсходзе шырока зацвердзіўся толькі ў першай палове XVIIст., рэформа зацягнулася больш чым на сто гадоў.
Правядзенне аграрнай рэформы і ўпарадкаванне павіннасцяўсуправаджалася замацаваннем сялян за зямлёй, ператварэннем розных іх катэгорый уадзін клас-саслоўе — прыгоннае сялянства.
Прыгонны стан сялянства замацоўваўся заканадаўчана працягу некаторага часу:
Прывілей 1447 г., пацвердзіў даўняе права феадалаў на вотчынны суд, што ставіла ў значную залежнасць ад яго рашэнняўсялян.
Першы Статут ВкЛ 1529 г. адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю. Яны страчвалі права ёю распараджацца без згоды феадала.«Уставай на валокі» (1557 г.) дзяржаўныя сяляне фактычна замацоўвалісяза зямельнымі надзеламі.
Другі Статут ВкЛ 1566 г. замацоўваў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых ці крадзеных сялян і адміністрацыйныя пакаранні супрацьтых, хто іх хаваў. Забаранялася хаваць сялян у гарадах.
Трэці Статут ВкЛ (1588 г.) падоўжыў тэрмін пошуку беглых да 20 гадоў, канчаткова пазбаўляў сялян права пераходу ад феадалаі залічваў у стан непахожых людзей тых, хто пражываў на зямлі феадала 10 гадоў.Тэарэтычна селянін мог адкупіцца, заплаціўшы 10 коп грошай, а таксама ўсе пазыкіі дапамогі, якія ён атрымаў ад пана, аднак выплаціць такія грошы было вельмі цяжка.
У канцы XVI — першай палове XVII ст. у ВкЛ канчатковафактычна і юрыдычна аформілася прыгоннае права. Селянін быў пазбаўлены права свабоднараспараджацца сваёй спрадвечнай маёмасцю. Селянін стаў аб’ектам залогу, куплі-продажуяк з зямлёй, так і без яе. Феадал мог судзіць селяніна.
Сістэма пазямельных адносін, якая стыхійна складваласяна працягу стагоддзяў, у ходзе аграрнай рэформы другой паловы XVI — першай паловыXVII ст. была ўпарадкавана. Адзінкай падаткаабкладання стала валока зямлі. Сялянскіясем’і замацоўваліся за валокай ці яе часткай, станавіліся як бы дадаткам да яе,часткай уласнасці землеўладальніка. Замест натуральнай панскай гаспадаркі ўтварыласятаварная гаспадарка, арыентаваная на вытворчасць зерня для продажу. На Беларусітакая гаспадарка звалася фальваркава-паншчыннай, ад назвы панскага ці дзяржаўнагамаёнтка і галоўнай формы павіннасці сялян.
Гарадское жыцце. У цэлым да сярэдзіны XVII ст.у Вялікім княстве Літоўскім налічвалася 757 гарадоў і мястэчак, з іх 467 былі натэрыторыі Беларусі. Большасць гарадоў і каля палавіны мястэчак належалі вялікамукнязю літоўскаму. Астатнія былі прыватнаўласніцкімі. Прыватнаму ўласніку магла належыцьчастка вольнага ці вялікакняжацкага горада з насельніцтвам. Гэтая частка мела статусюрыдыкі, яе насельніцтва не падпарадкоўвалася гарадскім ці княжацкім уладам, з іхне спаганяліся гарадскія падаткі. Юрыдыкі наносілі цяжкія страты гарадской гаспадарке,гараджане выступалі за іх ліквідацыю, але беспаспяхова.
Новая прыкмета гарадскога жыцця — з’яўленне мястэчак- невялікіх пасяленняў, насельніцтва якіх займалася рамествамі, гандлем і сялянскайпрацай. Мястэчкі ўзнікалі на тэрыторыях ранейшых вёсак, на важных сухапутных цірачных гандлёвых шляхах.
Значнае развіцце атрымаў гандаль. Хутка развівалісягандлёвыя адносіны ўнутры дзяржавы. Гэтаму паспрыяла пачаўшаяся спецыялізацыя рэгіёнаўБеларусі. Слуцк спецыялізаваўся на металаапрацоўке, Магілеў — на скарняжным рамястве,Гродна — на мылаварэнні і г. д. Гандлёвыя адносіны паміж рэгіёнамі стымулявалі будаўніцтвадарог-гасцінцаў. Хутка раслі абароты купцоў-госцяў, што гандлявалі з замежнымі краінамі.Пасля правядзення аграрнай рэформы ў ВкЛ значна вырасла колькасць сельскагаспадарчайпрадукцыі, якая ішла на продаж за мяжу. На экспарт ішло жыта, лён, льняное семя,пянька сала, воск, лес, скуры, смала, дзегаць, хмель, попел. З-за мяжы прывозіліжалеза, медзь, волава, свінец, вырабы з металу, зброю, сукно, перац, віна, соль.Значна пашырыўся пасрэдніцкі гандаль расійскімі таварамі — воскам і асабліва футрамкаштоўных жывел. У знешнім гандле пераважалі купцы-госці з Полацка і Магілёва. Умясцовым гандле купцы спецыялізаваліся на продажы асобных відаў тавару. Мелкім гандлемзаймаліся карабейнікі-шоты.
Антыфеадальная барацьба. Рост эксплуатацыі сялянствана працягу першай паловы XVI ст. прывяло да росту антыфеадальных выступленняў ісупраціўленню сялян правядзенню аграрнай рэформы. Формамі супраціўленняў сялян быліскаргі на феадалаў і княжацкіх чыноўнікаў, адмова выконваць павіннасці, уцёкі адфеадала ці з дзяржаўнага маёнтка, нярэдка і разбой. Выступленні жорстка караліся- ад штрафавання да пакарання смерцю.
Вялікія памеры набыло антыфеадальнае казацка-сялянскаевыступленне пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі. У 1595 г. Налівайка ўзняў паўстанне казакаў і сялян у Правабярэжнай Украіне. Хутка ён перайшоў на тэрыторыюБеларусі, дзе да яго далучыліся мясцовыя сяляне, мяшчане і дробная шляхта. Паўстанцыўзялі Петрыкаў, Слуцк (6 лістапада), Магілёў (13 снежня). Пасля Буйніцкай бітвыкаля Магілёва супраць значна большых урадавых войскаў, якія вымушаны былі адыйсці,узялі Давыд-Гарадок, Тураў, Пінск. Вясной 1596 г. Налівайка быў разбіты на Ўкраіне войскам гетмана С. Жалкеўскага і пакараны смерцю ў Варшаве. Паўстаннепаказала ступень незадаволенасці, што склалася ў грамадстве на той час. Акрамя сацыяльнайнапружанасці існавала і рэлігійная — было забаронена праваслаўе, панавала контррэфармацыя.Частка насельніцтва была незадаволена стратай незалежнасці Вялікім княствам, ростамуплыву палякаў на справы краіны. Гэтыя прычыны разам з эканамічнымі выклікалі некалькіпаўстанняў гараджан на пачатку XVII ст. Сярод іх вылучаліся выступленні гараджанМагілёва ў 1606 і 1610 гг. супраць гарадскіх вярхоў у асобе магістрата. Пад часвыступленняў нават было зменена кіраўніцтва ў горадзе з багатых на бедных.
 4. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямельу XVII — XVIII ст.
Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII- першай палове XVIII ст. Другая палова XVII — першая палова XVIII ст. — гэта перыядглыбокага эканамічнага заняпада.
Прычынамі заняпаду былі вынішчальныя войны: антыфеадальная1648-1654 гг.; вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.; польска-шведская 1655-1660гг.; Паўночная вайна 1700-1721 гг. Іх вынікам было поўнае разбурэнне гарадоў і сельскайгаспадаркі, асабліва ў усходніх і паўночных раёнах. Рэзка скарацілася колькасцьнасельніцтва. Калі ў 1654 г. на Беларусі было каля 2,9 млн. жыхароў, у 1667 г. — каля 1,400 млн. Абязлюдзелі ўсходнія і паўночныя паветы Беларусі. Да 1700 г. колькасць насельніцтва ўзрасла да 2,2 млн, але пасля Паўночнай вайны — зменшылася да 1,5 млн.чалавек. Не было працаўнікоў, таму значна зменшылася колькасць ворыўных зямель іколькасць цяглавай жывёлы. Плошчы палеткаў на Беларусі скараціліся больш чым напалову. Феадалы часова ішлі на ўступкі сялянам, асабліва ва ўсходніх раёнах, якіяасабліва пацярпелі ад вайны. Але з аднаўленнем гаспадаркі ўзмацнялася феадальнаяэксплуатацыя сялянства. Павялічваліся памеры павіннасцей: адпрацовачнай, грашовайі натуральнай. У цяглых сялян на захадзе і ў цэнтры Беларусі пераважала адпрацовачная,у чыншавых (больш на ўсходзе) — грашовая. Асабліва цяжкае становішча было ў тыхсялян, што працавалі на землях феадалаў-арандатараў. Арандатар, які імкнуўся зачас свайго ўладання атрымаць ад маёнткаў найбольшы даход, нярэдка павялічваў павіннасцізвыш усякіх нормаў.
Не спрыяла гаспадарчаму развіццю няўстойлівая палітычнаяабстаноўка. Немач цэнтральнай улады выклікала ўзброеную барацьбу магнацкіх груповакза ўплыў на дзяржаўныя справы. Так, у канцы XVII — пачатку XVIII ст. найбольш адыёзныяформы набыла барацьба Сапегаў і Радзівілаў, што праходзіла на фоне Паўночнай вайны.Войскі магнатаў вынішчалі маёнткі сапернікаў, жадая падарваць эканамічную моц ворага.Тым часам падрывалася моц усей дзяржавы.
Сельская гаспадарка. Аднаўленне гаспадаркі пачалосяна Беларусі ў пачатку XVIII ст. з галоўнай галіны — сельскай гаспадаркі. Зацікаўленыў гэтым былі феадальныя ўласнікі — шляхта, магнаты, кароль і царква, у руках якіхзнаходзілася галоўнае багацце — зямля і прыгоннае сялянства.
Дробная шляхта гаспадарыла на невялікіх участкахзямлі і валодала нязначнай колькасцю сялян. Маёнтак сярэдняга шляхціца складалінекалькі вёсак. Буйнымі землеўладальнікамі былі магнаты, уласнікі вялікіх зямельныхлатыфундый, у склад якіх уваходзілі некалькі дзесяткаў ці нават соцень вёсак. Уканцы XVIII ст.16 магнацкім сем’ям (Радзівілам, Сапегам, Агінскім, Чартарыйскімі інш.) належала на Беларусі 30% усіх сялян.
Буйнейшым феадальным уласнікам быў кароль РэчыПаспалітай. Маёнткі, якімі ён распараджаўся, называліся каралеўскімі эканоміямі.Самымі вялікімі каралеўскімі ўладаннямі на ўсходзе Беларусі была Магілёўская эканомія,якая ў пачатку XVII ст. налічвала толькі ворнай зямлі 126 тыс. га. Вялікія землеўладанніналежалі каталіцкай і ўніяцкай царквам. Пад час аднаўлення сельскай гаспадаркі феадальнаязнаць выкарыстоўвала ў асноўным два метады: перавод сялян на грашовы аброк — чынші пашырэнне фальварка.
Грашовы аброк ужываўся часцей там, дзе разбурэннебыло асабліва вялікім і востра не хапала рабочых рук. У гэтых маёнтках памешчыківымушаны былі адмаўляцца ад самастойнага вядзення гаспадаркі, перадавалі часовазямлю сваіх фальваркаў сялянам і пераводзілі іх з паншчыны на чынш. Чыншавыя стаўкібылі неаднолькавымі ў розных уладаннях, але досыць высокімі — 30-60 злотых з валокі.Але большасць землеўладальнікаў імкнуліся захаваць свае фальваркі.
Развіццё фальварачных запашак пераважала там, дзенасельніцтва, якое хоць і памяншалася, але ў масе сваёй заставалася на месцы. Другаяўмова — памешчык павінен быў мець сродкі для вядзення сваёй гаспадаркі ў фальварку.Па-ранейшаму сеялі азімае жыта (яно займала да 50% усёй плошчы пасеваў), авёс, ячмень,грэчку, а на поўдні Беларусі — проса. Лён і каноплі займалі нязначнае месца ў панскіхпасевах. З-за недахопу рабочых рук і невялікай колькасці жывёлы зямля дрэнна апрацоўваласяі ўгнойвалася, таму сярэдняя ўраджайнасць асноўных культур у фальварках знізіласяі складала сам 2-3.
У 30-40-я гг. XVIII ст. фальварачныя гаспадаркіўзмацніліся на захадзе і ў цэнтральнай частцы Беларусі. Для аднаўлення фальваркаўпатрэбны былі грашовыя сродкі, якіх у памешчыкаў пастаянна не хапала. Таму з другойпаловы XVII ст. стала шырока прадтыкавацца перадача маёнтка ў арэнду або залог.Арандатарамі былі шляхціцы, а часам і купцы, пераважала кароткатэрміновая арэндана 1-3 гады.
Паступова ўзнаўлялася і сялянская гаспадарка. Сялянепашыралі яе шляхам запашкі пазанадзельнай зямлі, з якой яны не плацілі падаткі(бо ўтойвалі), ці плацілі невялікія падаткі. У аднаўленчы перыяд дзяржаўная ўладаі феадалы, каб хутчэй узняць пустоты, уводзілі розныя льготы для сялян, якія бралідля апрацоўкі дадатковы надзел. Такая палітыка станоўча ўплывала на стан сялянскайгаспадаркі і садзейнічала эканамічнаму ўздыму краіны ў цэлым.
Сялянскія надзелы дзяліліся на цяглавыя, за якіяў асноўным выконвалася паншчына, і чыншавыя, за якія галоўным чынам сяляне плаціліграшовы аброк. Дапаўняла іх дзякла. У цэлым па Беларусі ў большасці былі цяглавыясялянскія гаспадаркі. У сувязі з гаспадарчым разбурэннем павялічылася колькасцьсялян, не меўшых амаль ніякіх сродкаў вытворчасці.
Паншчына. Яе адбывалі круглы год і мужчыны і жанчыны,са сваей рабочай жывёлай. Памеры яе вызначаліся з улікам магчымасці селяніну весцісваю гаспадарку. За разглядаемы перыяд памер паншчыны павялічыўся амаль у 3 разы,дасягаючы фантастычных лічбаў 24 дні на тыдні з валокі (маентак Блювенічы Лідскагапавету на 1746 г.).
У разбураных маентках і дзеля наваселаў рабілісяпалегкі — у некалькі разоў памеры павіннасцяў памяньшаліся, але на непрацяглы час.
Гвалты, талокі, згоны — работы ўсей сялянскай сям’ейна жніве, сенакосах, узворванні зямлі феадала. Колькасць гвалтоў часцей за ўсе вызначалосяў 12 на год дзеля сялянскай гаспадаркі. Адзін гвалт мог працягвацца тры дні (маентакГлыбокае Ашмянскага павета, 1702 г.).
Падводная павіннасць — на сваей жывёле дастаўляцьпанскія грузы да прыстані ці ў гандлевыя цэнтры — ажно да Круляўца (зараз Калінінград).Замест паездкі пан мог спаганяць грашовы эквівалент адпрацоўкі, і ен быў вельмівялікі.
Шарваркі — павіннасць заключалася ў рамонце і будаўніцтведарог-гасцінцаў, мастоў, маенткаў. Мелі нерэгулярны характар.
Акрамя таго, сяляне адбывалі старажоўшчыну (розныягаспадарчыя работы ў двары феадала па чарзе сялянамі адной вескі), начную варту,яны сплаўлялі лес і іншыя грузы ў парты Прыбалтыкі, удзельнічалі ў аблавах пад часпанскага палявання і інш., жанчыны прапалвалі агароды, ткалі, мылі для панскагадвара. Пад час святаў сяляне павінны былі паднасіць абавязковае “каляднае"і “валачобнае" — пэўную колькасць птушкі і яек.
Грашовыя падаткі: Чынш — галоўны падатак для сялянчыншавых. Памер чыншу ў разглядаемы перыяд павялічыўся з улікам інфляцыі амаль удва разы (з 30 злотых у 1682 г. да 120 злотых у 1750-х гг., Крычаўскае стараства).Жорнавае — спаганялася панам за права карыстацца сваімі жорнамі. Угайнае, ялавічнае,вепраўшчызна — грашовыя падаткі за права карыстацца ляснымі ўгоддзямі. Чапавое- падата за права вырабляць алкаголь. Куніца — плата за дазвол выйсці замуж у іншуюволасць. Усяго налічваецца каля 56 найменаванняў грашовых спагнанняў.
Дзяржаўны падатак — падымнае — штогод уносіўсяс кожнага дыма. Гіберна, што змяніла серабшчызну, ішла на ўтрыманне войска (спаганяласяз дзяржаўных сялян). Рэйтаршчызна — ішла на ўтрыманне магнацкага прыватнага войска.На карысць ваенных спаганяліся з сялян стацыі (натуральны падатак) пад час кватараванняў той мясцовасці войскаў.
Агульны пералік падаткаў немагчымы, бо іх існавалакаля 120-140. Максімальныя памеры падаткаў вызначаліся ў інвентарах. Але яны паўсюднапарушаліся арандатарамі і адміністрацыяй маенткаў. Улады, што абараніла бы селяніна- не было.
Сялянскія паўстанні. Паўстанне ў Крычаўскім старастве1743-1744 гг. Доўгія гады сяляне Крычаўскага стараства вялі ўпартую барацьбу супрацьсамавольства кіраўніцтва стараства (старастам быў г. Радзівіл) і арандатараў. Звычайныяформы барацьбы — скаргі, адмовы выконваць павіннасці, уцёкі, вынікаў не давалі.У канцы 1743 г. выбухнула ўзброенае паўстанне. Узначаліў выступленне сялян ВасільВашчыла і яго паплечнікі: Іван Карпач, Стэсь Бачко, Васіль Вецер. Сяляне і мяшчанеКрычава прагналі радзівілавых арандатараў, замест іх абралі са свайго кола. Паўстанцыразграмілі двары найбольш адыёзных шляхціцаў і ліхвяроў і падзялілі маёмасць. Былізнішчаны судовыя і даўгавыя кнігі. На разгром паўстання Радзівіл накіраваў у студзене 1744 г. значны вайсковы атрад на чале з паўкоўнікам Пястжэцкім. Калі галоўныя сілыпаўстанцаў былі далёка ад Крычава, Пястжэцкі захапіў горад.18 студзеня адбыўся няўдалыштурм горада, добра ўзброены атрад Пястжэцкага (меліся нават гарматы) адбіў нападдрэнна ўзброенай беднаты. Паўстанцы разбілі лагер каля вёскі Царковішча і пачалірыхтавацца да асады Крычаўскага замка. У ноч на 26 студзеня, напярэдадні асады,Пястжэцкі нечакана напаў на лагер і разбіў сялянскае войска, кіраўнікі паўстаннябылі захоплены і жорстка пакараны. У пачатку лютага паўстанне было канчаткова задушана.Неарганізаванасць, стыхійнасць і лакальнасць — прыкметы амаль усіх сялянскіх паўстанняў,з-за якіх яны не маглі скончыцца перамогай. Але Радзівіл пайшоў на ўступкі: ён замяніўпрымусовыя работы грашовым чыншам, зняў абмежаванні для сялян у гандлі, на некаторычас не здаваў староства ў арэнду.
Не меньш моцным было паўстанне на Каменшчыне 1754-1756гг. Хваляванні сялян ва ўладаннях Віленскага капітула на Мазыршчыне пачаліся яшчэў 1736 г., у 1754 яны перараслі ва ўзброенае паўстанне. Гэтаму паспрыяла пашырэннена поўдзень Беларусі гайдамацкага руха, што ўзнік на Ўкраіне. Геранім Радзівіл паслаўвойскі на задушэнне паўстання, але сяляне аказалі яму сур’ёзнае супраціўленне падСлавечнам. Толькі ў 1756 г. паўстанне было задушана.
Горад. Войны сярэдзіны XVII ст. і Паўночная вайнананеслі гарадам і мястэчкам Беларусі яшчэ большую страту, чым сельскай мясцовасці.Была разбурана большасць гарадоў, а некаторыя цалкам разграблены і спалены. Падчас расійскай акупацыі 1654-1667 гг. рамеснікі прымусова вывозіліся ў Расію, дзепрацавалі на карысць ужо расейскай гаспадаркі. Такім чынам беларускія землі страцілітую аснову, на якой магла з’явіцца нацыянальная буржуазія і далей развівацца нацыянальнаядзяржаўнасць.
Гарады знаходзіліся ў глыбокім заняпадзе, унутранырынак звузіўся, было падарвана развіццё рамяства. Частка застаўшыхся гарадскіх рамеснікаўбыла вымушана перасяляцца ў вёску або заняцца сельскай гаспадаркай у горадзе, боне было заказаў пакупнікоў. Колькасць рамеснікаў у гарадах Беларусі рэзка зменьшылася.У Гродне, напрыклад, у 1650 г. было 130 рамеснікаў, а ў 1680 г. засталося толькі 12. Ва ўмовах бязладдзя феадалы рабавалі купецкія абозы, рабілі “наезды"на рынкі і гарады, патрабавалі ад апошніх выкупы. Ствараліся прыватныя ўнутраныямытні ва ўладаннях магнатаў. Значна выраслі падаткі з гарадоў, і адначасова расліюрыдыкі, часткі гарадоў, якія належылі феадалам і не падпарадкоўваліся магістрату,з іх не спаганяліся дзяржаўныя падаткі.
З аднаўленнем прадукцыйных сілаў у вёсцы паступовапачынае адраджацца гаспадарка гарадскіх паселішчаў. Хутчэй, чым іншыя, адбудоўваюццабуйныя гарады на галоўных гандлевых шляхах — Мінск, Магілёў, Віцебск, Нясвіж, Наваградак- у іх лягчэй было абмежаваць феадальнае свавольства. У гэтых гарадах расце рамеснаявытворчасць, адмячаецца адраджэнне спецыялізацыі раёнаў. У Віцебску ў першай паловеXVIII ст. пашыралася гарбарная вытворчасць, апрацоўка мінеральнай сыравіны і дрэва.Вялікім попытам карысталіся магілёўскія пальчаткі і мыла, слуцкія пярсцёнкі, вырабымінскіх рымароў.
Адраджэнне рамяства суправаджалася аднаўленнемарганізацый рамеснікаў — цэхаў. Адначасова ўзрастае роля скупшчыка-пасрэдніка паміжвытворцам і рынкам. Гэтай справай займаюцца не толькі гандлевыя людзі, але і майстры,цэхмістры. Цэхі ўжо не ахопліваюць большасць рамеснікаў горада, і адносіны паміжцэхамі і нецэхавымі вытворцамі абвастраюцца.
Новае ў эканамічным жыцці — гэта з’яўленне мануфактурнайвытворчасці, пераважна ў мястэчках і сельскай мясцовасці. Яны належылі ў асноўныммагнатам, таму зваліся вотчыннымі мануфактурамі. Там іх працы не перашкаджалі цэхі.Першыя мануфактуры ўзніклі ў мястэчку Ўрэчча Бабруйскага павета (шкляныя вырабыі люстэркі) і ў мястэчку Свержань (фарфоравыя вырабы) у 30-я гг. XVIII ст. Належыліяны Радзівілам. Акрамя таго, гэтыя магнаты валодалі мануфактурамі ў Нясвіжы і Слуцку,якія выраблялі шаўковыя паясы, шкляной мануфактурай у Налібоках і іншымі. У сярэдзінестагоддзя на 53 мануфактурах працавала 2400 рабочых, але большая частка з іх — гэтапрыгонныя.
Гандаль. У сярэдзіне XVII ст. прыкметна звузіўсяпамер унутранага і знешняга гандлю. Прычынамі быў агульны заняпад гаспадаркі ў вынікушматлікіх войнаў; збядненне асноўнай масы насельніцтва; вузкасць унутранага рынку;абмежаванні на гандаль для сялянства; змяньшэнне ролі Беларусі як пасрэдніка ў расейскімзнешнім гандлю.
З сярэдзіны XVIII ст. гандаль у гарадах некалькіажывіўся за кошт вывазу вырабаў сельскай гаспадаркі і лясных промыслаў. Увозілітканіны, палотны, жалеза і вырабы з яго, медзь, розныя галантарэйныя вырабы. Пашырылісягандлевыя сувязі з Прыбалтыкай і Расіяй.
Сярэдзіна XVII — першая палова XVIII ст. — гэтаперыяд развалу ўсяго гаспадарчага жыцця Беларусі і пачатак аднаўлення яе эканомікі.Але да сярэдзіны XVIII ст. гаспрадарка не дасягнула яшчэ ўзроўню сярэдзіны XVIIст.
 5. Эканамічны ўздым на Беларусі ў другойпалове XVIII ст.
У другой палове XVIII ст. адбылося значнае ажыўленнева ўсіх сферах эканомікі Беларусі. Прычынамі ажыўлення былі: дэмаграфічная, звязаназ хуткім ростам насельніцтва, ў 1791 — налічвалася звыш 3,6 млн. жыхароў на беларускіхземлях. Да канца XVIII ст. насельніцтва беларускай вёскі ўжо перавысіла ўзровень 1648 г., а гарадскія жыхары склалі каля 11% ад усяго насельніцтва. Як вынік, павялічыласявытворчасць сельскай гаспадаркі і прамысловасці.
Другая прычына — узрастанне попыту на сельскагаспадарчыяпрадукты як у самой Беларусі, так і за яе межамі. Спрос на прадукцыю сяла павялічваўсятаму, што ўзрасло насельніцтва гарадоў. Знешні гандаль значна ажывіўся, таму шторэзка выраслі цэны на збожжа (на жыта павялічыліся ў 4,5-5, пшаніцу ў 3-4, а наавёс і ячмень у 2-2,5 разы) на замежным рынку ў другой палове XVIII ст. Таму феадалыпашыралі ўласные фальваркі, пасевы збожжавых культур.
Трэцяя прычына звязана з унутрыпалітычнымі змяненняміў Рэчы Паспалітай. Павялічвалася зацікаўленасць у бесперашкодным развіцці рынку,паляпшэнні агульных умоў развіцця эканомікі краіны. Магнаты і феадалы-прадпрымальнікіімкнуліся да пэўнага ўрэгулявання ўнутрыдзяржаўнага ладу. Пад іх уздзеяннем у 60-70-ягг. XVIII ст. былі праведзены гаспадарча-адміністрацыйныя рэформы, якія ўзмацніліцэнтральны апарат дзяржаўнай улады: на сеймах абмяжоўвалася прымяненне вета па фінансавыхсправах, былі створаны адміністрацыйныя органы па галінах кіравання, заснавана Скарбаваякамісія — спецыяльны дзяржаўны орган па кіраванні фінансамі, ажыццяўленні судовыхфункцый па фінансавых справах, нагляду за гандлем.
У 1775 г. былі выдадзены законы, якія дазвалялі беларускім мяшчанам набываць феадальныя маёнткі, а шляхце займацца прадпрымальніцкайдзейнасцю і гандлем без страт сваіх шляхецкіх правоў. Значнай колькасці багатыхмяшчан прысвоена званне шляхты.
Чацвертая прычына — гэта меры з боку дзяржавы паразвіцці гандлю і сродкаў зносін. У другой палове XVIII ст. пракладваюцца пінска-слонімскіі пінска-валынскі тракты. Праводзяцца работы па ачыстцы і рэгуліроўцы рэк, збудаваннюрачных партоў, будаўніцтву дарог і мастоў. У 1784 г. закончана будаўніцтва канала, які праз Шчару, Ясельду і Прыпяць злучыў Нёман з Дняпром. У 1781-1784гг. быў пабудаваны другі канал, які адкрываў шлях з Прыпяці ў Заходні Буг.
У 1766 г. уводзяцца адзіныя для Вялікага княства Літоўскага меры вагі, аб’ёму і даўжыні. У 1764 г., а потым у 1775 г. урад Рэчы Паспалітай уводзіць «генеральную мытную пошліну», абавязковуюдля ўсіх, і адмяняе ўнутраныя пошліны. Тады ж сойм уводзіць даўгавы працэнт у памерыне больш як 6% на карысць духоўных і не больш 7% для свецкіх крэдытораў.
Меры вярхоўнай улады садзейнічалі эканамічнамуразвіццю Беларусі, у тым ліку і сельскай гаспадаркі. Гэта праявілася ў:
пашырэнні фальварачнай запашкі на захадзе і ў цэнтрыБеларусі;
у асваенні новых зямель;
узнікненні новых фальваркаў;
удасканаленні агратэхнікі;
у росце пагалоўя хатняй жывёлы;
у павышэнні ўраджайнасці, якая дасягнула сам-4;
павялічэнні таварнасці вотчыннай сельскай гаспадаркі,пашырэнні яе сувязяў з рынкам.
Сельская гаспадарка. На гэты час ва ўладаннях феадалаў на ўсходзе Беларусі, як і раней, фальварачна-паншчыннаягаспадарка не атрымала шырокага развіцця. Прычынамі гэтага былі аддаленнасць рэгіёнаад цэнтра дзяржавы; частыя ваенныя канфлікты; нізкая шчыльнасць насельніцтва.
У другой палове XVIII ст. ліквідуюцца вынікі разарэнняі ў сялянскіх гаспадарках. Ураджаі былі ніжэй, чым на панскім полі, але ўжо складалісам 3-3,5. Сяляне асвойвалі пустуючыя землі, а таксама расчышчалі ад лесу новыяплошчы. Сярэдні зямельны надзел прыватнаўласных сялян у другой палове XVIII ст.у цэлым па Беларусі склаў 0,63 валокі (больш чым 13,4 га) на адну гаспадарку. Ён быў большым, чым у перыяд войнаў і разбурэнняў, але яшчэ не дасягнуў узроўнюдаваеннага часу. На ўсходзе Беларусі сярэдні зямельны надзел быў некалькі большым,чым у заходніх і цэнтральных рэгіёнах. Пры аброчнай сістэме гаспадарання, якая пераважалана ўсходзе, у сяляніна была магчымасць апрацоўваць большую дзялянку зямлі.
Значна павялічылася ў другой палове XVIII ст. іколькасць цяглавай жывёлы ў сялянскіх гаспадарках. Гаспадароў, што не мелі конейамаль не было.
Сялянскія павіннасці заставаліся тымі ж, але змянілісяіх памеры. Узрасла паншчына, на трэць і больш павялічыўся грашовы аброк у чыншавыхсялян. У цэлым сялянскія павіннасці ў гэты час павялічыліся ў сярэднім ў 1,5 разыў параўнанні з папярэднім перыядам.
Паглыбленне эканамічнай дыферэнцыяцыі, выкарыстаннеў некаторых памешчыцкіх маёнтках разам з паншчынай і наёмнай працай, зараджэнневотчыннай прамысловасці, рост сельскай гаспадаркі сведчылі аб тым, што пачалосяразлажэнне феадальна-прыгонніцкай гаспадаркі. У другой палове XVIII ст. была адноўленарашаючая ў той час галіна эканомікі Беларусі — сельская гаспадарка: на захадзе іў цэнтры — да 60-х гг., на ўсходзе — да 70-х гг.
Гарады. Да канцаXVIII ст. была адноўлена большасць гарадскіх паселішчаў. На Беларусі налічваўся41 горад і каля 397 мястэчак з агульнай колькасцю жыхароў каля 370 тыс., што складалакаля 11% усяго насельніцтва. Аднак агульная колькасць гарадоў да канца XVIII ст.не дасягнула ўзроўню першай паловы XVII ст.
Галоўную ролю адыгрывалі вялікія гарады на галоўныхгандлевых шляхах — Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск. Рамеснае насельніцтва ў вялікіхгарадах складала 30-40%, у малых 10-25% ад агульнай колькасці жыхароў. Акрамя рамястваважным заняткам жыхароў гарадоў заставалася сельская гаспадарка, а таксама розныяпромыслы — рыбная лоўля, сплаў лесу і інш.
Самая вялікая рамесная група — апрацоўшчыкі металаў.У сярэднім яны складалі 20-30% ад агульнай колькасці рамеснага насельніцтва гарадоў.Гэта кавалі, слесары, залатых і сярэбраных спраў майстры, ювеліры, меднікі, бляхарыі майстры зброевай справы. Другая група — рамеснікі па скураным вырабе. У Мінскуіх было каля 22% ад усіх рамеснікаў. Трэцяя — майстры па вырабе адзення: краўцы,ткачы, прадзільшчыцы, суконшчыцы, шапачнікі, шубнікі і інш. Іх было значна менш.Чацвёртая — рамеснікі будаўнічых спецыяльнасцяў: цесляры, столяры, цагельнікі, муляры,печнікі, шкляры. Значная частка гарадскіх рамеснікаў займалася вырабам прадуктаўхарчавання. Па буйных гарадах налічвалася да 45-60 рамесных прафесій.
Пануючае становішча ў гарадах заставалася за цэхавымрамяством, але колькасць цэхаў змяньшалася да канца XVIII ст. Адначасова расла колькасцьрамеснікаў, якія працавалі па-за межамі цэха. Яны пачалі выкарыстоўваць наёмныхработнікаў. Такое становішча павялічвала канкурэнцыю і садзейнічала разбурэнню сярэдневяковайарганізацыі вытворчасці.
У XVIII ст. на Беларусі з’явілася мануфактурнаявытворчасць, заснаваная на раздзяленні працы і ручной тэхніцы. Для іх характэрнавыкарыстоўванне прасцейшых машын і значныя рыначныя сувязі. Першыя прадпрыемствыадчынялі буйныя феадалы, якія мелі магчымасці для арганізацыі мануфактур у сваіхмаёнтках і танную рабочую сілу — прыгонных сялян (такія прадпрыемствы зваліся вотчыннымімануфактурамі). Акрамя магнатаў, актыўны ўдзел у развіцці мануфактурнай вытворчасціпрымаў кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст. Па яго загаду галоўны ўпраўляючыэканоміямі, якія належалі каралю ў Беларусі і Літве Антонію Тызенгаузу, у 60-70-ягг. XVIII ст. заснаваў больш за 20 буйных прамысловых прадпрыемстваў, у тым лікубольш за 15 мануфактур у Гродне, а ў Брэсцкай эканоміі — металургічны завод у Рудніі суконную фабрыку ў Брэсце. У канцы XVIII ст. на Беларусі дзейнічалі звыш 50 прадпрыемстваўмануфактурнага тыпу.
Гандаль. Ажывілісягандлёвыя аперацыі як на ўнутранным рынку так і са знешнімі рынкамі толькі ў другойпалове XVIII ст. Гэтаму садзейнічала ўзнаўленне сельскай гаспадаркі; уздым рамеснайвытворчасці і развіццё мануфактуры; пашырэнне таварна-грашовых адносін; паляпшэннесродкаў зносін.
У развіцці ўнутранага гандлю асноўная роля належылакірмашам. Найбольш буйнымі былі кірмашы ў Мінску, Шклове, Бешанковічах і Зэльве.Рэгулярны гандаль праз крамы ажыццяўляўся пры буйных мануфактурах у Гродне, Кобрыне,Паставах і іншых гарадах.
Знешні гандаль — гэта вываз традыцыйных тавараў:збожжа, воску, мёду, шчаціння, скары. Пашырыўся вываз льну, пянькі, канаплянагаі льнянога семя, зерня, лясных матэрыялаў, паташу, смалы, дзёгця, рагожы. Асноўныміпунктамі вывазу былі балтыйскія порты Гданьск, Крулявец, Рыга. Паралельна пашыралісягандлёвыя сувязі з Расіяй і Ўкраінай.
Такім чынам, у другой палове XVIII ст. Беларусьзрабіла значны крок наперад у сваім эканамічным развіцці. Завяршылася аднаўленнерашаючай галіны эканомікі — сельскай гаспадаркі. Наглядаюцца далейшы рост рамястваі паступовае перарастанне яго ў дробную таварную вытворчасць. Больш шырокае развіццёнабывае працэс стварэння прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу, якія ўбольшай ступені былі звязаны з рынкам. Актывізуецца гандаль, умацоўваюцца і пашыраюццагаспадарчыя сувязі Беларусі з іншымі краінамі.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1-5; Т.6.Кн.1-2. Мн.: БелЭн, 1993-2003.
2. Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / ШымуковiчС.Ф. — Мн., 2005. — 235 с.
3. Хрестоматия по истории Белоруссии с древнейших времендо 1917 г. / Сост.А.П. Игнатенко, В.Н. Сидорцов. Мн.: Университетское, 1977.472с.
4. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі / Доўнар-ЗапольскіМ.В. — Мінск, 1994.
5. Мальдзіс А. Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі.Мн.: Ліманарыўс, 2001. — 384 с.
6. Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча.Мінск, 1996.
7. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі.Мн., 1992.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат А. Н. Радищев «Путешествие из Петербурга в Москву» А. С. Грибоедов «Горе от ума»
Реферат Фармакология: ХОБЛ, бронхиальная астма, дыхательная недостаточность 1 степени
Реферат Система частотной автоподстройки
Реферат Художественно- полиграфическое оформление издания
Реферат Героиня пьес А Островского Гроза Бесприданница Снегурочка
Реферат Коаксил при лечении психогенных депрессий в пожилом возрасте
Реферат Принципи цивільного процесуального права
Реферат Охрана труда женщин, несовершеннолетних и инвалидов
Реферат Береза бородавчата та польова березовий гриб
Реферат Методика следственных действий на основных этапах расследования убийств
Реферат Анализ инвестиционных проектов и его автоматизация на основе ППП Excel
Реферат Медико-тактическая характеристика поражающих факторов современных видов оружия
Реферат Исторические события в России в начале 20 века 2
Реферат Материалы песочной терапии
Реферат Литература периода "Бури и натиска" XVIII столетия