Реферат по предмету "История"


Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай

Люблінскаяунія. Утварэнне Рэчы Паспалітай
 

 
Асноўныяпытанні
 
1.        Чаму кіраўніцтва ВКЛ згадзілася настрату суверэнітэту сваёй дзяржавы, пераўтварэнне яе ў польскую правінцыю?Перадумовы уніі
2.        Чые інтарэсы абараняў акт Люблінскайуніі? Растлумачце сваю пазіцыю
 

 
План
Уводзіны
1. Перадумовы Люблінскай уніі
2.Федэратыўная дзяржава «абодвухнародаў»
3. Гістарычнае значэнне Люблінскай уніі
4. Разважанні на тэму
Заключэнне
Спіс літаратуры

 Уводзіны
Гiсторыязблiжэння Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам бярэ свой пачатакз Крэўскай уніі 1385 г., калi дзве дзяржавы ўпершыню аб'ядналiся на асноведынастычна-персанальнай унii пры захаванні імі пэўнай самастойнасці ваўнутранай і знешняй палiтыцы. Неаднаразовае аднаўленне і перазаключэнне унiй (у1401, 1413, 1446, 1501 гг.) сведчыць, па-першае, аб іх нетрываласці, па-другое,аб наяўнасці ў жыццi абедзвюх дзяржаў такiх фактараў, якiя падштурхоўвалi iх дазблiжэння.
1ліпеня 1569 года на сойме ў Любліне была заключана ўнія, паводле якой ВялікаеКняства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб'ядналася з Каронай Польскай у аднудзяржаву. Больш двухсот гадоў нашы продкі жылі ў складзе гэтага шматэтнічнагааб'яднання. 1569 год стаў адной з самых значных дат у гісторыі Беларусі.Навукоўцы звычайна адлічваюць ад яго новы этап у гістарычных лёсах беларускага,украінскага і літоўскага народаў. Унія паміж суседнімі краінамі аказала значныўплыў на стан спраў ва ўсёй Еўропе. На мапе з'явілася новая дзяржава — РэчПаспалітая, адна з самых вялікіх і магутных.
Угэтай кантрольная рабоце нам неабходна разледзіць галоўныя вытокі і сутнасцьЛюблінскай уніі, вызначыць асаблівасці становішча дзяржаў на палітычнай арэнетаго часу, вылучыць асноўныя моманты і вынікі аб’яднання дзяржаў у РэчПаспалітую. Напрыканцы кантрольнай работы мы падвядзем вынікі і паспрабуемадзначаць тыя станоўчыя і адмоўныя бакі Люблінскай уніі, якія паўплывалі надалейшае развіцце нашай дзяржавы.                                                                      

1.        Перадумовы Люблінскай уніі
Зканца XV ст. ВКЛ было вымушана весці цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы,якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 1492 – 1494, 1500 –1503, 1507 – 1508, 1512 – 1522, 1534 – 1537 гг. ВКЛ страціла частку сваіхтэрыторый. 8 верасня 1514 г. каля Оршы войскі ВКЛ на чале гетмана К.Астрожскага ўшчэнт разбілі большыя па колькасці войскі Маскоўскай дзяржавы, алепоўнасцю скарыстаць вынікі перамогі вялікі князь не здолеў. У 1558 – 1583 гг.адбылася яшчэ больш маштабная Лівонская вайна. У 1558 г. войскі цара Івана IVГрознага рушылі на Лівонію. Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства былівымушаны звярнуцца за дапамогай да ВКЛ і прызнаць сваё падданства. У адказ у1563 г. Іван IV захапіў Полацк. Войска ВКЛ, большая частка якога змагалася ўЛівоніі, апынулася ў цяжкім становішчы. Польшча не спяшалася з дапамогай,намагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ.
Ужоў 1562 – 1563 гг. шляхецкія соймы звярталіся з патрабаваннем новай уніі зПольшчай. Аднак буйныя магнаты справядліва апасаліся за свае правы і высоўваліпраекты, непрымальныя для польскага боку. Тым не менш, 10 студзеня 1569 г. уЛюбліне (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаволенаяяго ходам дэлегацыя ВКЛ ў лютым пакінула Люблін. Кароль быў вымушаны асобныміактамі далучыць да Польшчы Падляшша і амаль усю тэрыторыю Украіны. Магчымасцейвесці вайну яшчэ і з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку 1569 г. дэлегацыя ВКЛзноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі [1, с.312].
Гэтавайна, як адзначалі пазней польскія палітыкі, прыгнала ВКЛ да ўніі з Каронай,зрабіла беларуска-літоўскую шляхту больш падатлівай у пытанні аб новымдзяржаўным саюзе.
Адназ важных прычын паўстання ўніі 1569 года — супярэчнасці ў пануючым саслоўі ВКЛ:паміж магнатэрыяй (багатай шляхтай) і шляхтай сярэдняй ды дробнай. Элітарнаемагнацтва мела амаль неабмежаваную ўладу і адціскала шляхту на другі план. УКароне на той час шляхта ўжо мела «залатыя вольнасці», доступ даўлады, рашуча ўплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Літоўская,беларуская і ўкраінская шляхта жадалі зраўняцца з ёй у правах і прывілеях,атрымаць верх над магнатэрыяй, заняць вядучую ролю ў сваёй дзяржаве. Дасягненнегэтых мэтаў яна звязвала з заключэннем уніі з Каронай. Супрацьстаянне магнацтваі шляхты ў 60-я гады стала адкрытым. Удзельнікі сойму, што адбыўся падВіцебскам у 1562 годзе, звярнуліся да Вялікага князя і караля ПольскагаЖыгімонта ІІ з прашэннем «учыніць супольны сойм з палякамі, каб разамкараля выбіралі, мелі агульную абарону, супольна саймікавалі і правааднолькавае ўжывалі». Каб неяк кансалідаваць грамадства, збіць прапольскіянастроі шляхты, урад ВКЛ пайшоў на значную мадэрнізацыю ўнутранай палітыкі.Пастановай 1563 года былі ўраўнены ў правах праваслаўная і каталіцкая шляхты.Паводле судовай рэформы 1564 г. уводзіліся мясцовыя суды, у якіх галоўную ролюадыгрывала шляхта. Гэтыя захады магчыма мелі б поспех, калі б не драматычнаезнешнепалітычнае становішча краіны, моц якой была паслаблена вайной.
Польшчасама дамагалася ўніі з княствам, у якой ёй бачыўся багаты тэрытарыяльныпрыдатак. Ідэі паглынання княства атрымалі распаўсюджанне сярод пэўных колаўпольскай шляхты напярэдадні заключэння дамовы. Далучэнне новых зямельпрываблівала магчымасцю атрымання новых багаццяў, пасад, узнагарод.Перадлюблінскі час вызначаецца разгулам шавіністычных настрояў у Польшчы,узмоцненай каталіцкай прапагандай на заходніх землях Беларусі і Украіны,прыгранічнымі непаразуменнямі .
Польскімкаралем і Вялікім князем літоўскім у гэты трывожны час быў Жыгімонт ІІ Аўгуст.Ён не меў патомства і не мог ужо на яго спадзявацца. На ім магла перарваццадынастыя Ягелонаў, якая злучала сабой гэтыя дзве дзяржавы. Польскія палітыкібаяліся, што пасля яго смерці княства абярэ для сябе асобнага гаспадара. Трэбабыло своечасова зрабіць больш адпаведную часу сувязь паміж дзяржавамі. Жыгімонтзгадзіўся з гэтым і пачаліся перамовы аб новым саюзе.
УрадВКЛ і кіруючыя колы Кароны прапаноўвалі розныя умовы злучэння дзяржаў.Літоўска-беларускія феадалы хацелі абмежавацца ваенна-палітычным саюзам, які бзахаваў незалежнасць і самастойнасць княства. Прадстаўнікі Польшчы стаялі запершынство іх краіны і скасаванне незалежнасці княства.
Напрацягу 1564-1568 г.г. справа ўніі абмяркоўвалася на чатырох соймах. Кожны бокцвёрда стаяў на сваім. Для канчатковага вырашэння пытання быў назначаны з'езд уЛюбліне на 23 снежня 1568 года. Паслы ВКЛ, сярод якіх было шмат магнатаў — праціўнікаў уніі, адчуваючы, што абставіны складваюцца не на іх карысць,збіраліся памалу, нехаця, іншыя і зусім не прыехалі, жадаючы ўхіліцца ад удзелуў ракавой справе. 10 студзеня 1569 г., праз два тыдні пасля прызначанагатэрміну, сойм быў адкрыты. На яго прыбылі Жыгімонт ІІ і каля 160 паслоў ісенатараў Кароны і ВКЛ, якія на працягу шасці драматычных месяцаў абмяркоўвалісамую важную дзяржаўную справу [10, с.273].
Бурныядэбаты працягваліся ўжо каля двух месяцаў. Найбольш актыўна супрацьдзейнічаліпадпісанню ўніі дэлегаты княства — канцлер і Віленскі ваявода Мікалай Радзівіл,падканцлер Астафій Валовіч, жамойцкі стараста Ян Хадкевіч. Калі яны бачыліпагрозу гвалтоўнага заключэння ўніі на непрымальных для сваёй дзяржавы ўмовах,то ў знак пратэсту ў ноч на 1 сакавіка пакінулі Люблін, жадаючы сарвацьперамовы. Перад ад'ездам яны падалі каралю свае ўмовы уніі.
Аднакад'езд дэлегатаў княства аказаўся іх палітычнай памылкай. Гэта выклікала моцнаеабурэнне польскага боку. Паслы працягнулі абмеркаванне справы і склалі пунктыінкарпарацыі княства. Пры падтрымцы польскіх паслоў Жыгімонт ІІ, скарыстаўшыцяжкае знешнепалітычнае становішча краіны, фактычна здзейсніў акт дзяржаўнайздрады — незаконна, насуперак сваім абяцанням і прысягам аб захаванні цэласнасцітэрыторыі ВКЛ, 5 сакавіка ён выдаў універсал аб далучэнні да Польшчы Падляшша згарадамі Беласток, Бельск, Драгічын на Бузе, Мельнік. Такімі ж незаконныміактамі, без згоды сойма, былі адарваны ад княства і далучаны да Польшчы Валынь(25 мая), Падолле (1 чэрвеня), Кіеўшчына (5 чэрвеня) [5, с.134].
Падпагрозай страты пасад і прывілеяў, канфіскацыі маёмасці ўкраінскіх паслоўпрымусілі пагадзіцца на анэксію іх радзімы і прысягнуць на вернасць польскамукаралю. ВКЛ панесла цяжкія тэрытарыяльныя страты. Гэта быў моцны ўдар памагутнасці дзяржавы, якая і без таго была падарвана стратай часткі беларускіхзямель у Лівонскай вайне. Ісці на ваенны канфлікт з Польшчай у тых умовах янане магла.
Супрацьпраўныяакты Жыгімонта, разбурэнне адзінага фронта барацьбы за незалежнасць княстваз-за пазіцыі ўкраінскіх паслоў зламала супраціўленне беларуска-літоўскіхмагнатаў. У чэрвені на пагрозлівы выклік ад караля паслы вярнуліся ў Люблін,дзе пратэставалі супраць далучэння спрадвечных зямель княства да Польшчы,патрабавалі адмяніць указы 5 сакавіка — 5 чэрвеня, прапаноўвалі адкласціабмеркаванне справы да наступнага сойму. Невядомы аўтар «ДзённікаЛюблінскага сойму» апавядае, што 28 чэрвеня Хадкевіч, Радзівіл і іншыябеларуска-літоўскія паслы з плачам кінуліся на калені перад Жыгімонтам, просячыяго не губіць княства і не аддаваць яго ў «лясную няволю», а«давесці да канца справу так, каб яна не цягнула за сабой заняволення іганьбы нам і нашым нашчадкам» [8, с.65]. Але кароль загадаў ім без лішніхразмоў і прамоў прыняць унію. Зразумеўшы безысходнасць становішча, яны пайшліна згоду.
1ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт уніі. Сутнасць заключанага саюза была, цідакладней, павінна была быць у тым, што «каралеўства Польскае і Вялікаекняства Літоўскае ўяўляюць сабой ужо адно нераздзельнае і недзялімае цела, атаксама не асобную, але агульную рэспубліку, якая злучылася і злілася ў адзіннарод з дзвух дзяржаў і народаў» [9, с.33].
Новаўтворанаядзяржава атрымала назву Рэч Паспалітая.

 2. Федэратыўная дзяржава «абодвух народаў»
Паводледамовы 1569 г. стваралася федэратыўная дзяржава «абодвух народаў» –Рэч Паспалітая. На чале яе стаяў кароль (ён жа вялікі князь). Кароль выбіраўсяпажыццёва шляхтай. Ён мог быць толькі католікам. Ствараўся агульны вальны сойм,які складаўся з сената (туды ўваходзілі буйныя магнаты, каталіцкія іерархі іпрадстаўнікі караля) і дзвюх пасольскіх ізб, куды павятовыя соймікі накіроўваліпа 2 сваіх прадстаўніка. Мяшчане, сяляне, праваслаўныя і пратэстанцкія святарыпрадстаўніцтва ў сойме не мелі. У астатнім абедзве дзяржавы захоўвалісуверэнітэт: асобныя ўрады, войскі, мытні, скарбы, манетныя сістэмы, дзяржаўныямовы і г. д.
Ніжэйпрыведзена схема сістэмы кіравання ў Рэчы Паспалітай:
/>
Карыстаючысясваім прывілеяваным становішчам, у другой палове XVI– XVIIІ стст. шляхтаздолела значна пашырыць свае правы. Так званыя кардынальныя правы шляхтыўключалі ў сябе асабістую недатыкальнасць, неабмежаваную вотчынную ўладу,магчымасць удзелу ў выбранні караля (элекцыі) і працы сойму, вызвалялі адбольшасці падаткаў. Гарантам «залатых вольнасцей» лічыўся сам кароль.Калі ён не выконваў сваіх абавязкаў, шляхта мела права стварацьваенна-палітычныя саюзы – канфедэрацыі і абвяшчаць каралю вайну – рокаш.Асабліва неспрыяльным для дзяржаўнай сістэмы было права liberum veto, паводлеякога ўсе рашэнні сойма павінны былі прымацца адзінагалосна. У выніку многіясоймы проста зрываліся.
Аднымз галоўных вынікаў эканамічных, палітычных і рэлігійных пераўтварэнняў былофарміраванне саслоўнага грамадства. Саслоўямі называюць буйныя групынасельніцтва, якія ў сілу законаў або традыцый маюць пэўныя прывілегіі іабавязкі. Як і ў краінах Заходняй Еўропы, на беларускіх землях існаваў наступныпадзел:
/>
Якужо казалася вышэй, шляхта лічылася пануючым саслоўем, якое валодала найбольшзначнымі правамі. Нават самы бедны шляхціч па свайму статусу быў вышэйшым за багатагамешчаніна і, тым больш, селяніна. Саслоўі мяшчан і сялян лічыліся падданымі,аднак менавіта іх прадстаўнікі складалі абсалютна большую частку насельніцтвадзяржавы. Святарскае саслоўе не атрымала юрыдычнага афармлення, чаму ў немалойступені садзейнічала наяўнасць некалькіх канфесій. Прадстаўнікірымска-каталіцкай царквы, як шляхта, так і святары, мелі ў Рэчы Паспалітайбольш прывілегій, чым астатнія. Тым не менш, і каталіцкая, і праваслаўнаяцэркві былі буйнымі феадаламі. Стан святарскага саслоўя фактычна набліжаўся дастану шляхетскага саслоўя. Усе прывілегіяваныя саслоўі (у тым ліку мяшчане)мелі карпарацыйны характар. Прыналежнасць да іх рэгламентавалася шматлікімінормамі і звычайна перадавалася па спадчыне ад бацькі да сына. З цягам часукожнае саслоўе набывала асабістыя сацыяльныя і культурныя традыцыі. Пераход заднаго саслоўе ў іншае быў магчымым, хаця на заканадаўчым узроўне ўселякабмяжоўваўся.
Амальадразу пасля свайго нараджэння новая дзяржава перажыла некалькі крызісаў улады.У 1573 г. пасля смерці Жыгімонта Аўгуста каралём быў выбраны французскі прынцГенрых Валуа. Аднак у 1574 г. ён збёг у Францыю. Выбары новага караляадбываліся ў атмасферы супрацьстаяння паміж магнацкімі групоўкамі і дробнайшляхтай. Толькі ў 1576 г. каралём быў выбраны трансільванскі князь СтэфанБаторы. У 1583 г. ён скончыў Лівонскую вайну перамогай. Спроба наступнагакараля Жыгімонта (са шведскай дынастыі Вазаў) абмежаваць правы шляхты і зрабіцьманархію спадчыннай скончыліся рокашам 1604г. [6, с.329].
Стратазначных тэрыторый, памяншэнне правоў некаталіцкага насельніцтва, умяшальніцтвапольскага боку ў справы ВКЛ выклікалі незадаволенасць сярод шырокіх колаўВялікага княства. Барацьбу супраць уніі ўзначаліў канцлер Леў Сапега (1557 –1633) Дзякуючы яго намаганням, у 1582 г. быў створаны Трыбунал ВКЛ, якіабмежаваў судовую ўладу караля. Насуперак рашэнням Люблінскай уніі ў ВКЛпрацягвалі збірацца асобныя з’езды мясцовай шляхты. У 1588 г. пачаў дзейнічацьновы Статут, дзе унія з Польшчай нават не ўзгадвалася. Польскай шляхцезабаранялася набываць маёнткі і пасады ў ВКЛ. Разам з тым Статут 1588 г.скончыў кадыфікацыю законаў Вялікага княства [3, с.191].
Такімчынам, неабходна подкрэсліць, што заключэнне Люблінскай уніі дазволіла ВКЛатрымаць перамогу ў Лівонскай вайне. Рэч Паспалітая была больш моцнымутварэннем, і суседнім дзяржавам прыходзілася з ёй лічыцца.3.        Гістарычнаезначэнне Люблінскай уніі
Гістарычнаезначэнне ўзнікнення Рэчы Паспалітай, Люблінскай уніі для беларускага народапатрабуе яшчэ далейшага навуковага асэнсавання з яго нацыянальных пазіцый.Расійская, а ўслед за ёй савецкая гістарычная навука, трактавалі гэтыя падзеівыключна як польскую экспансію, падпарадкаванне Беларусі Польшчы. З другогабоку, і польская гістарыяграфія таксама пераацэньвала значэнне польскагафактару ў грамадскім развіцці Беларусі таго часу.
Умногіх публікацыях Рэч Паспалітая нярэдка называецца Польшчай, ігнаруеццааўтаномія княства, што з'яўляецца грубым скажэннем гісторыі.
Наконтдзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай нават у польскай гістарыяграфіі існуе вялікіспектр думак: ад сцвярджэння аб яе ўнітарным характары да прызнанняфедэратыўнага прынцыпу яе пабудовы. Буйны спецыяліст па перыяду феадалізмуЮ.Бардах, напрыклад, лічыць Люблінскую унію кампрамісам дзвух дзяржаў і вынікаміх двухсотгадовага сумеснага развіцця. Вядомыя польскія даследчыкі Х.Лаўмяньскіі Е.Ахмяньскі не бачаць у гэтым саюзе раўнапраўя бакоў. Сучасная беларускаягістарыяграфія схіляецца да вываду, што нельга трактаваць Люблінскую ўнію, пры ўсёйнесправядлівасці яе ўмоў, як паглынанне Польшчай Вялікага княства Літоўскага.Рэч Паспалітая была добраахвотным аб'яднаннем, федэрацыяй дзвух дзяржаў. Іншаясправа, што Польшча на той час была ў больш выгодным палітычным і эканамічнымстановішчы і таму валодала ўнутрапалітычнай ініцыятывай у Рэчы Паспалітай. Янамагла ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку ў дачыненні да ўсходнеславянскаганасельніцтва Вялікага княства.
Першаеўражанне ў ВКЛ ад уніі было шокавым, прычым, як для магнацтва, так і для шляхты,якая ў свой час дамагалася злучэння з Польшчай. Вышэйшая ўплывовая знацьаказалася перад пагрозай поўнай згубы былога палітычнага вяршынства. Дазволпольскай шляхце атрымліваць зямельныя ўладанні ў межах княства стварыўнебяспечнага канкурэнта для мясцовай шляхты. Таму большая частка пануючагакласа ВКЛ у апошняй трэці ХVІ ст. праяўляла незалежніцкія, антыпольскіянастроі. А вялікакняскія палітыкі імкнуліся вывесці сваю краіну з тагостановішча, у якім яна апынулася ў выніку Люблінскай уніі. Насуперак акту ўнііў княстве рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя соймы. У 1581 г. тут быўствораны асобны вышэйшы суд — Галоўны трыбунал. А прыняты ў 1588 г. Статут(звод законаў) па сутнасці, скасаваў многія палажэнні Люблінскай уніі,гарантаваўшы эканамічную, палітычную і культурную незалежнасць дзяржавы:польскай шляхце забаранялася набываць землі і займаць дзяржаўныя пасады ўкнястве, не прызнаваліся яго тэрытарыяльныя страты, заканадаўча замацоўваласядзяржаўнасць беларускай мовы.
Перыяд1569-1795 гг., калі беларускія землі ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай, быўвельмі змястоўным і складаным у нашай гісторыі: паланізацыя шляхецтва,запрыгоньванне сялянства, рэлігійныя канфлікты, шматлікія войны, эканамічнаянестабільнасць, народныя рухі, вострая ідэйная барацьба, заняпад беларускайкультуры і дзяржаўнасці. Польскі культурны ўплыў і пранікненне каталіцызмупрывялі да таго, што сацыяльна-класавы падзел беларускага грамадства дапоўніўсяразмежаваннем па нацыянальнай і рэлігійнай прыкмеце. Паланізацыйныя працэсы, штоўзмацніліся з утварэннем Рэчы Паспалітай, прывялі да адрыву ад беларускайнароднасці яе вышэйшых слаёў, ускладнілі працэс яе фарміравання і развіцця.Многія даследчыкі лічаць, што ўсе беды нашай нацыянальнай культуры пачынаюцццаз 1569 г.
Люблінскаяўнія на два стагоддзі прадвырашыла далейшы лёс беларускага і іншых народаў,якія насялялі Рэч Паспалітую. Гэта дзяржава спыніла сваё існаванне ў 1795 г.,будучы падзеленай больш моцнымі суседзямі.4. Разважанні на тэму
Паспрабуемацаніць усе тыя плюсы і мінусы, якія прынесла Вялікаму Княству ЛітоўскамуЛюблінская унія. Так чыя ж інтарэсы абараняў акт Люблінскай уніі?
Напачаткунеабходна падкрэсліць, што у беларускай гістарыяграфіі стала замацаваўся поглядна XVI стагоддзе як на «залаты век» нашай дзяржаўнасці. Насамрэч такіэпітэт правамерна ўжываць толькі ў адносінах да старабеларускай культуры.Менавіта ў гэты час разгортваецца дзейнасць Ф. Скарыны і С. Буднага, М.Гусоўскага і В. Цяпінскага… Але ж для дзяржаўна-палітычнага жыцця ВялікагаКняства Літоўскага ХVІ стагоддзе стала векам катастрофы. Гэта было абумоўлена ўпершую чаргу неадпаведнасцю дзяржаўнага ладу краіны надзённым патрабаваннямчасу.
Суседстваз жорстка цэнтралізаванымі краінамі — Масковіяй і Крымскім ханствам, якія магліў кароткі тэрмін перавесці на ваенныя рэйкі ўсе свае матэрыяльныя, чалавечыя іэканамічныя рэсурсы, вымагала дзеля дзейснага супраціву іх экспансіі ўзмацненняапарату кіравання Вялікага Княства Літоўскага. Аднак, нягледзячы на тое, штодзяржаўная сiстэма ВКЛ i характарызавалася шырокаразгалiнаванай сiстэмайорганаў дзяржаўнага кiравання, iх дзейнасць была малаэфектыўнай. У вялікайступені слабасць краіны была абумоўленая і фактычнай аўтаномнасцю складовых яечастак. Сітуацыя пагаршалася таксама сталай адсутнасцю вялікага князя, якіз’яўляўся адначасова і каралём польскім (вось ужо і сапраўды: бадай, менавітаКрэўская, а не Люблінская унія заклала падмурак у працэс заняпаду краіны!).Рост прывілеяў шляхты паступова прыводзіў да страты ёю сваёй галоўнай функцыі —абароны межаў дзяржавы. З цягам часу асноўная збройная сіла краіны — паспалітаерушанне — станавілася ўсё больш архаічнай і неэфектыўнай. Дастаткова згадаць,што часта скліканае перад вайсковымі выправамі рыцарства, адбыўшы «попіс»(агляд паспалітага рушання), велізарнымі масамі ад’язджала не ў лагеры, ададому.
Збіраннеж грошай на выплату найманаму войску было праблематычным з прычыны недасканаласцівыканаўчай улады. Характэрна, што ў гэтых умовах Вялікае Княства вельмі частапроста не мела сродкаў для паспяховага вядзення ваенных дзеянняў.
Часам(як у вайне з Маскоўскай дзяржавай 1534—1537 гадоў) нашая дзяржава была вымушанаяспыняць паспяховыя ваенныя дзеянні на варожай тэрыторыі праз адсутнасць грошайу скарбе… І гэта адбывалася ў часе імклівага ўзмацнення Масковіі.
Маскоўскіяваладары па меры росту магутнасці сваёй дзяржавы выказвалі ўсё большыяпрэтэнзіі на землі Вялікага Княства. Калі Васіль ІІІ не хаваў імкнення далучыцьда сваёй краіны Кіеўшчыну, Смаленшчыну і Полаччыну, ягоны сын Іван IV Жахлівыжывіў планы далучэння да Масковіі ўжо ўсяго Вялікага Княства Літоўскага. Баярыпершага маскоўскага цара на перамовах з пасламі Жыгімонта Аўгуста простазаяўлялі: «Не толькі што Руская зямля ўся, але і Літоўская зямля ўся — бацькаўшчынагаспадара нашага…» Нядзіўна, што войны за набыццё гэтай «бацькаўшчыны»набылі перманентны характар. У перыяд з 1492 да 1569 году адбылося шэсць «маскоўскіх»войнаў (разам з Інфлянцкай). На 79 год прыйшлося ажно 36 ваенных…[4, с.127].
Мілітарныямагчымасці Масковіі дазволілі ёй, нягледзячы на шэраг паразаў ад велікакняскагавойска, паступова рухацца да сваёй мэты — поўнага падпарадкавання земляўВялікага Княства Літоўскага. Ужо з 1494 году ўсходняя мяжа дзяржавы (за некаторыміневялікімі выключэннямі) няўхільна пасоўвалася на захад. У той год ВялікаеКняства Літоўскае страціла землі ў вярхоўях Акі і Вязьмы. У 1503 годзе да Масковііперайшлі Чарнігаў, Старадуб, Ноўгарад-Северскі, Пуцівель, Рыльск, Гомель, Любеч,Бранск і іншыя — агульным лікам 29 гарадоў і 70 валасцей4. У 1514 годзе быў страчаныСмаленск… У выніку маскоўскіх войнаў плошча Вялікага Княства Літоўскага зменшыласяпрыблізна з 900 тыс. кв. км да 520—550 тыс. кв. км, гэта значыць на 39% [4,с.163].
Краінаімкліва набліжалася да страты незалежнасці. І канец існавання дзяржавы,здавалася, стаў неўнікнёны з уступленнем Вялікага Княства Літоўскага ўІнфлянцкую вайну. Гэтая вайна ішла нешчасліва для нашай дзяржавы. Дарма што ўпаасобных бітвах велікакняскія войскі дасягалі перамогі (прычым, як правіла,над большымі сіламі непрыяцеля), катастрофа імкліва набліжалася. У лютым 1563году войскі Івана Жахлівага ўзялі Полацак, што фактычна адкрывала ворагу дарогуна сталіцу Вялікага Княства — Вільню. Спробы авалодаць становішчам патрабаваліад краіны велізарных высілкаў. Так, большая частка велікакняскіх маёнткаў была аддадзенаяпад заклад; гарады, корчмы, яўрэі і іншае абкладзена новымі падаткамі; былаўведзена манаполія на соль, на памол мукі і на гандаль ляснымі таварамі; павышанымыты… У некаторых гарадах прыбыткі ад акцызаў, манаполіяў і ўнутраных мытныхвыплатаў выраслі больш як на 1000%. У галіне простых падаткаў збор серабшчызнывырас у многа разоў. Калі ў 1542 годзе збіралася ўсяго каля 22 тыс. коп. грошаў,то ў 1567 годзе — ужо 105,5 тыс. коп. І гэта пры тым, што ўсходнія землі краіныбылі спустошаныя варожымі войскамі й абязлюдзелі.
Дзяржававысілілася да рэшты. Аднак сілаў для далейшай барацьбы ўсё роўна не ставала.Дапамогі трэба было шукаць у суседзяў — Кароны Польскай, якая згадзілася дацьяе адно пры ўмове уніі. І сапраўды, пасля Любліна чаканая дапамога надышла.Так, Карона Польская выдзеліла на маскоўскую кампанію 1 300 000 злотых (прыкладна528,5 тыс. коп грошаў), пры тым што яе гадавы бюджэт складаў усяго каля 600 000злотых. У 1579 годзе каля 20 тысяч жаўнераў (сярод якіх былі значная колькасцьзавербаваных на каронныя грошы іншаземных наймітаў) была накіраваныя Польшчайна дапамогу велікакняскаму войску. І, хацелася б нам таго ці не, мусім прызнаць,што вяртання Полацку і перамогі ў Інфлянцкай вайне ўдалося дамагчыся толькідзякуючы заключэнню Люблінскай уніі.
Вартазадумацца над тым, што адбылося б з беларускім народам у выпадку пераходуВялікага Княства Літоўскага пад уладу Масковіі. Думаецца, цалкам можна згадзіццаз поглядам А. Трусава: «Можна па-рознаму ставіцца да ўмоў, падпісаных уЛюбліне, але нельга забываць аднаго. Ці існавала б цяпер наагул беларускаянацыя, калі б Масковія захапіла Вялікае Княства Літоўскае ў XVI стагоддзі?Дастаткова толькі згадаць лёс самабытнай наўгародскай культуры. Што засталосяад „Господина Великого Новгорода“ пасля „этнічных чыстак“,зробленых Іванам Грозным і яго папярэднікамі? Быў знішчаны самабытныўсходнеславянскі этнас, які меў сваю архітэктуру, жывапіс, летапісанне,устойлівыя рэспубліканскія традыцыі грамадскага і палітычнага жыцця…» [7,с.291].
Праўда,пазней (паводле дамовы 1537 г.) Любеч і Гомель былі вернутыя, але за коштчасткі полацкіх земляў, што было вельмі на руку Маскве: пабудаваныя на гэтайтэрыторыі крэпасці Себеж і Завалочча станавіліся добрым плацдармам на галоўныхэкспансіянісцкіх кірунках усходняга непрыяцеля — шляху на Полацак і Вільню.
Ісапраўды, дзякуючы менавіта Люблінскай уніі Вялікаму Княству Літоўскаму наканаванабыло праіснаваць яшчэ два стагоддзі. Два стагоддзі, якія далі магчымасць беларусамзахаваць сваю тоеснасць і сфармавацца ў нацыю.
Негатыўнаяацэнка Люблінскага акту, які нібыта значна абмежаваў незалежнасць нашай краіны,назіраецца ў многіх працах. І сапраўды, Люблінская унія задумвалася кароннайшляхтай як акт інкарпарацыі Вялікага Княства Літоўскага ў склад Польшчы. Аднакгэта зусім не азначае, што гэтыя намеры былі ажыццёўленыя.
Міжтым, пры заключэннi Люблiнскай унii Княства захавала свой суверэнiтэт, фактычнааб’яднаўшыся з Каронай у дзяржаўны саюз.
ПаводлеЛюблiнскай унii 1569 году «Карона Польская i Вялiкае Княства Лiтоўскаеёсць адным непадзельным i аднародным целам, а таксама не розная, а адзiная РэчПаспалiтая, якая з дзвюх дзяржаваў i народаў у адзiны народ злучылася iзвязалася». Трываласць гэтай унii павiнны былi забяспечыць лiквiдацыяспадчыннасцi велiкакняскага пасаду ў ВКЛ, супольны манарх i найвышэйшызаканадаўчы орган у выглядзе супольнага сойму Кароны i Вялікага КнястваЛітоўскага з забаронаю правядзення асобных соймаў.
Аднакужо ў самiм акце Люблiнскай унii былi закладзеныя i асновы дзяржаўнайадасобленасцi Вялікага Княства Літоўскага, якое заставалася «пры тытуле, дастоiнствахi ўрадах усiх шляхетных станаў». Iснаванне ж асобных урадаў i органаў уКароне i ў Княстве, кампетэнцыя якiх абмяжоўвалася тэрыторыяй толькi адной з гэтыхдзяржаваў, стварала вакуум цэнтральнай выканаўчай улады ў РП. Такім чынам, «быластвораная адзiная заканадаўчая ўлада сумеснага сойму пры захаваннi падвойнай выканаўчайулады ў асобных урадах» [11, с.194].
Захоўваўсясвой звод законаў у выглядзе Статуту Вялікага Княства Літоўскага. Абедзвечасткі навастворанай дзяржавы павінны былі мець уласныя войскі, штопадпарадкоўваліся асобным гетманам.
Прадугледжваласяўвядзенне адзiнай манеты для Рэчы Паспалітай, але кожная з дзяржаваў мелася яебiць пад уласнымi сiмваламi...
Трэбаадзначыць, што межы суверэнiтэту Вялікага Княства Літоўскага з цягам часузначна пашырылiся. Нягледзячы на забарону акту Люблiнскай унii, з 70—80-х гадоўXVI стагоддзя тут збiраюцца асобныя соймы, а ў 1581 годзе ствараецца Галоўнытрыбунал Вялікага Княства Літоўскага.
Ужо27 студзеня 1588 году Жыгiмонт Ваза, жадаючы схiлiць на свой бок лiцвiнаў, штоне ўзялi ўдзелу ў ягонай элекцыi i каранацыi, зацвердзiў новы Статут, якi юрыдычназамацоўваў асобнасць Княства ад Кароны Польскай. У прыватнасцi, паводле гэтагаСтатуту кароль абавязваўся, што "ў том паньстве Вялікам Князстве Літоўскімі ва ўсіх землях, яму прыслухаючых, дастойнасцей духоўных і свецкіх гарадоў,двароў, грунтоў, староств, урадаў земскіх і дворных пасэсій або ў дзяржанне іпажыванне і векчнасцей жадных чужаземцам і загранічніком, ані сусядом тагопаньства даваці не маем… Родзічам Вялікага Князства Літоўскага, дастоенства іўрады ўсякія маюць быці даваці добра значным і праўдзіве незмышлене ў томваяводзтве або павеце аселым" [2, с.368]. Мiж тым, акт Люблiнскай унiiпрадугледжваў, «каб вольна было заўседы як паляку ў Лiтве, так i лiцвiну ўПольшчы ўсялякiм слушным спосабам набываць маёнткi» [1, с.397].
Малатаго, у гэтым найвышэйшым прававым зводзе Карона, з якой Вялікае КнястваЛітоўскае звязвалася ў 1569 годзе "ў адно цэлае", нават i незгадваецца, чым фактычна адмаўляецца Люблiнскi акт.
Ужоз 1581 году ў пастановах, якiя прымалiся на соймах, тыя артыкулы, што тычылiсяВялікага Княства Літоўскага, былi сабраныя ў асобныя «Канстытуцыi ВялiкагаКняства Лiтоўскага» (напачатку [1581 г.] — «Артыкулы да праваВялiкага Княства Лiтоўскага», затым [1590 г.] — «Справы ВялiкагаКняства Лiтоўскага»), што вiдавочна падкрэслiвала самастойнасць Княства ўскладзе Рэчы Паспалітай.
ВялікаеКняства Літоўскае праводзіла адносна самастойную замежную палітыку інеаднаразова падпісвала міждзяржаўныя пагадненні без уліку меркавання Кароны.
Такімчынам, Рэч Паспалітую можна разглядаць як федэратыўную дзяржаву з элементаміканфедэрацыі, у якой Вялікае Княства Літоўскае валодала асноўнымі атрыбутамідзяржаўнасці. Таму пра поўнае падпарадкаванне нашай краіны Польшчы не можа быцьі гаворкі. Прынамсі, да часоў Канстытуцыі 3 траўня 1791 году, якая абвясцілаРэч Паспалітую адзінай унітарнай дзяржавай. Хаця… хто ведае, як бы рэалізаваласяна практыцы гэтае палажэнне, калі б гісторыя адпусціла федэратыўнай дзяржавеяшчэ колькі часу існавання. Маецца ж досвед Люблінскай уніі, якая прадугледжвалатое самае…
Нарэшце,адным з найбольш сур’ёзных абвінавачанняў у адрас Рэчы Паспалітай з’яўляеццатэза пра Люблінскую унію як пра зыходны пункт, ад якога пачалася паланізацыябеларускага народу. Якраз з моманту ўкладанняў гэтага акту, на думку шматлікіхаўтараў, беларуская мова «пачала выцясняцца з усіх сфераў дзяржаўнага жыцця,усяляк ганьбіцца і прыніжацца. Менавіта з гэтага часу і бярэ пачатак заўзятаябеларусафобія, зневажанне ўсяго беларускага з боку польска-каталіцкагаасяроддзя, што і прывяло ў 1696 годзе да забароны беларускай мовы ў афіцыйнайсферы».
Сапраўды,бясспрэчным з’яўляецца той факт, што ў канцы XVI і на працягу XVII стагоддзяпаланізацыя найвышэйшых слаёў грамадства ўзмацнілася. Безумоўна, Люблінскаяунія адыграла тут сваю ролю. Аднак паспрабуем паглядзець на гэтую праблемушырэй.
Масаваяпаланізацыя вярхоў беларускага грамадства пачалася значна раней за падпісаннеЛюблінскага акту і была звязаная найперш з імклівым пашырэннем кальвінізму наземлях Вялікага Княства Літоўскага. Пра памеры кальвінізацыі шляхты можнамеркаваць нават паводле таго, што на тэрыторыі дзяржавы адным толькі МікалаемРадзівілам Чорным былі заснаваныя 162 кальвінскія зборы. Так, у Наваградскімпавеце з больш чым 600 шляхецкіх сем’яў не далучыліся да пратэстанцтва ўсяготолькі 16. Дзіўная з’ява: той працэс, які меў запачаткаваць стварэнненацыянальнай беларускай царквы, адасобленай і ад каталіцкай Варшавы, і адправаслаўнай Масквы, і тым самым садзейнічаць умацаванню незалежнасці ВялікагаКняства, спрыяў пашырэнню на тэрыторыі краіны пальшчызны, бо абсалютнаябольшасць твораў выдавалася беларускімі пратэстантамі на польскай мове.
Аднакгэты феномен падаецца дзіўным толькі на першы погляд: у перыяд Сярэднявечча іранняга Новага часу паняцця нацыянальнасці ў сучасным разуменні гэтага словапроста не існавала. Ягонае месца займалі паняцці веравызнання і дзяржаўнайпрыналежнасці. Таму выкарыстанне польскай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім,злучаным з часоў Крэўскай уніі шчыльнымі сувязямі з Каронай, уяўляецца цалкамнатуральным: яно забяспечвала еднасць пратэстантаў Вялікага Княства з іхкароннымі адзінаверцамі. У тую эпоху, калі лаціна пачала паступова саступацьсвае пазіцыі на карысць нацыянальных моваў, у нашай дзяржаве польская мованабывала статус мовы міжнацыянальных зносінаў, якая выгадна адрознівалася адлацінскай тым, што была зразумелая беларусам.
Такімчынам, зусім не Люблінская унія паклала пачатак паланізацыі найвышэйшых колаўграмадства Вялікага Княства Літоўскага. Вытокі яе ляжаць нашмат глыбей. Працэспаланізацыі, шырока распачаты рэфармацыяй, працягваўся і пад сцягамконтррэфармацыі. Да сярэдзіны XVII стагоддзя гэты працэс дайшоў да такой мяжы,калі канстытуцыйнае, рэгламентаванае Статутам ВКЛ 1588 году патрабаванневыкарыстання ў афіцыйным справаводстве беларускай мовы фактычна не выконвалася.Яно звялося да афармлення кірыліцай у дакументах уступаў і заканчэнняў, якіяўяўлялі сабою абавязковыя формы, сам жа змест, як правіла, пісаўся польскаюмоваю з вялікім дамешкам лаціны. Да канца XVII стагоддзя такая практыка набылаўсёабдымны характар. Таму нельга пагадзіцца з цверджаннем, быццам пастановаўсеагульнай канфедэрацыі станаў Рэчы Паспалітай ад 29 жніўня 1696 году, паводлеякой афіцыйнае справаводства мелася быць пераведзенае на польскую мову, былаінспіраваная каралеўскай уладай «у мэтах канчатковага адарвання мас адроднай духоўнай спадчыны і поўнага апалячвання». Тая пастанова сталасятолькі канстатацыяй становішча, якое рэальна склалася на землях ВКЛ. Неабходнатаксама памятаць, што ініцыятыва прыняцця гэтага акту зыходзіла менавіта адшляхты ВКЛ, якая ў барацьбе з засіллем магнацкага роду Сапегаў дамагалася «каэквацыіправоў» з кароннай шляхтай. А правы гэтыя, нашмат шырэйшыя ў кароннайшляхты, у масавай свядомасці часта атаясамліваліся і з мовай, на якой вялосясправаводства.
Аднаквельмі памыляюцца тыя, хто абвінавачвае ў гэтым толькі каталіцкі касцёл,супрацьпастаўляючы яму праваслаўную царкву, у дзейнасці якой яны бачаць «справуаховы народнасці, мовы, культуры…»16. Паланізацыйныя працэсы ў асяроддзі праваслаўнагадухавенства пусцілі глыбокія карані яшчэ ў перыяд да Берасцейскай уніі 1596году. Асабліва ж яны ўзмацніліся ў пачатку XVII стагоддзя. Цікава, што тагачасныяапалагеты праваслаўя, якія ў сучаснай гістарыяграфіі нярэдка паказваюцца барацьбітаміза нацыянальную беларускую ідэю, палемічныя творы першай паловы XVII стагоддзяпісалі ў асноўным па-польску (у той час як «здраднікі»-ўніяты —часцей за ўсё па-беларуску).
Аднакгэтым не вычэрпваецца тая роля, якую адыгрывала праваслаўная царква набеларускіх землях у XVI—XVIII стагоддзях. Культурная паланізатарская роля спалучаласяў ёй з палітычнай русіфікатарскай. Уласна, падпісанне Берасцейскай уніі ў 1596годзе было выкліканае ў першую чаргу той небяспекай з боку праваслаўнай Масковіі,якая здаўна, яшчэ з часоў Івана ІІІ, падмацоўвала імперскія анексіянісцкія планыў адносінах да земляў Вялікага Княства Літоўскага рэлігійнымі лозунгамі абароныаднаверцаў ад «каталіцкага прыгнёту». А ў сувязі з утварэннем у 1589годзе Маскоўскага патрыярхату прэтэнзіі Масквы на ўсе праваслаўныя землі нашай дзяржавысталі выключна небяспечнымі. Падпісанне Берасцейскай царкоўнай уніі — гэта акту абарону не толькі духоўнай, але і палітычнай незалежнасці краіны.
Арыентацыяж «непрымірымых» праваслаўных на Маскву прынесла незлічоныя бедствыВялікаму Княству Літоўскаму. Гэта — і сцяг, які быў дадзены ў рукі анархічнамуказацтву; гэта — і падстава як для адкрытых ваенных дзеянняў, так і для ўсёбольшага ўмяшальніцтва Масковіі ва ўнутраныя справы дзяржавы…
Міжтым, унія, якую ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі нярэдка кваліфікуюць яксродак каталізацыі і паланізацыі беларусаў, адыграла ў цэлым станоўчую ролю ўлёсе нашай дзяржавы. Ва ўмовах паланізацыі грамадства менавіта яна сталася тымапірышчам беларускасці, якому ў вялікай ступені мы абавязаныя захаваннембеларускай тоеснасці. У канцы XVI — пачатку XVIІ стагоддзяў беларуская мовапанавала ўва ўсіх сферах дзейнасці уніяцкай царквы, апроч літургічнай. Нават удругой палове XVIІ і на працягу XVIІІ стагоддзя, калі паланізацыя ВялікагаКняства Літоўскага ішла паскоранымі тэмпамі, уніяцкая царква не толькі неператварылася ў сродак масавай паланізацыі, а, наадварот, стала моцным фактарамзахавання нацыянальнай адметнасці.
Каліпрыняць пад увагу той факт, што напрыканцы XVIІІ стагоддзя каля 80% сельскаганасельніцтва Беларусі належала да ўніяцтва, цяжка пераацаніць ролю апошняга ўстанаўленні самаідэнтыфікацыі беларусаў.
Аміж тым, без Любліна не было б Берасця…
Безумоўна,да ўніяцтва належалі пераважна нізы грамадства. Большасць арыстакратыі ісярэдняй шляхты вызнавалі каталіцтва і, адпаведна, амаль цалкам паланізавалася.Але менавіта ўніяцтва спрыяла захаванню той нацыянальнай глебы, на якой пазнейадбыўся працэс нацыянальнага адраджэння.
Хацяі сама шляхта зусім не спяшалася станавіцца палякамі. На працягу ўсяго існаванняРэчы Паспалітай назіраецца найцікавейшы феномен: у свядомасці тагачаснагаграмадства трывала ўсведамляецца дзяржаўнасць Вялiкага Княства Лiтоўскага (што,аднак, не замiнала тутэйшай шляхце лiчыць сябе часткаю адзiнай шляхецкай нацыіРэчы Паспалiтай, але гэта ўжо станавая, карпарацыйная свядомасць).
Гэтаеўсведамленне асобнасцi дзвюх краiнаў, аб’яднаных Люблiнскай унiяй, падмацоўваласяi ўзаемнай непрыязнасцю памiж абывацелямi кожнае з iх, чаму існуе безлічпрыкладаў. Нават польскія даследчыкі прызнаюць, што «паняцце Рэчы Паспалiтайуключае ў сябе адну шляхецкую нацыю i дзве ўзаемна непрыязныя цi, як найменш,недаверлiвыя адна да адной дзяржавы».
Гэтаепачуццё асобнасці і не дазволіла б шляхце канчаткова зліцца з польскім этнасам.І адраджэнне беларускасці ў яе асяроддзі прырэчанае было адбыцца. Не магло неадбыцца. Што, урэшце, і здзейснілася ў ХІХ стагоддзі, калі менавітапрадстаўнікі шляхецкага стану запачаткавалі працэс беларускага нацыянальнагаадраджэння.
Згадаем,што працэс дэнацыяналізацыі нацыянальнай эліты адбываўся не толькі на беларускайзямлі. Тое самае мы бачым і ў Нарвегіі, дзе паноўны класс фактычна цалкамуспрыняў дацкую культуру, і ў германізаванай Чэхіі… Аднак, калі наспелігістарычныя ўмовы, калі ў Еўропе запанавала ідэалогія рамантызму з ягоным зваротамда нацыянальных вытокаў, адбылося вяртанне асіміляваных вярхоў грамадства дасваіх каранёў. Не была тут выключэннем і Беларусь.
Характэрна,што працэс адраджэння беларускасці ў ХІХ стагоддзі адбываўся ў нашмат большскладаных умовах, чым у перыяд існавання Рэчы Паспалітай. Агульнавядомымз’яўляецца факт, што паланізацыя беларусаў асабліва вялікія памеры набыламенавіта ў складзе Расійскай імперыі, калі гэты працэс пачаў спалучацца зрусіфікацыяй. Ні забарона ўніяцтва, ні скасаванне дзеяння Статуту 1588 году, нінасаджэнне расійскага чынавенства, ні перашкоды ў выданні беларускіх кніг, нізамена назваў «Беларусь» і «Літва» на «Северо-Западныйкрай» не здолелі зрабіць гэты край расійскім. Але і польскім ён не стаў:паводле перапісу 1897 году 43,3% тутэйшых дваранаў назвалі роднай мовайбеларускую…
Такімчынам, Рэч Паспалітая стала неабходным фактарам захавання не толькідзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага, але і ўвогуле беларускага этнасу ўнайскладанейшы перыяд яго існавання. Таму безаглядная крытыка Люблінскай унііўяўляецца неканструктыўнай. Рэч Паспалітая прадоўжыла закладзеныя Полацкімкняствам і Вялікім Княствам Літоўскім традыцыі беларускай дзяржаўнасці. Тамубез перабольшання можна сцвярджаць, што Полацкае княства, Вялікае КнястваЛітоўскае і Рэч Паспалітая — гэта тры калыскі, у якіх адбывалася станаўленне нашаганароду.

 Заключэнне
Люблінскаяунія як актфедэрацыйнага аб'яднання дзвюх дзяржаваў Польшчы і Вялікага княства Літоўскагаў Рэч Паспалітую абодвух народаў была зацверджана на Люблінскім сойме 1 ліпеня1569г.
Уніябыла абумоўлена папярэдняй гісторыяй дзяржаўных зносінаў Польшчы і ВКЛ, іпрыспешаная цяжкім становішчам ВКЛ у Лівонскай вайне.
Зканца XV ст. ВКЛ было вымушана весці цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы,якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 1492 – 1494, 1500 –1503, 1507 – 1508, 1512 – 1522, 1534 – 1537 гг. ВКЛ страціла частку сваіхтэрыторый. У 1558 – 1583 гг. адбылася яшчэ больш маштабная Лівонская вайна. У1558 г. войскі цара Івана IV Грознага рушылі на Лівонію. Лівонскі ордэн іРыжскае арцыбіскупства былі вымушаны звярнуцца за дапамогай да ВКЛ і прызнацьсваё падданства. У адказ у 1563 г. Іван IV захапіў Полацк. Войска ВКЛ, большаячастка якога змагалася ў Лівоніі, апынулася ў цяжкім становішчы. Польшча неспяшалася з дапамогай, намагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ. Ужо ў 1562 – 1563гг. шляхецкія соймы звярталіся з патрабаваннем новай уніі з Польшчай. Аднакбуйныя магнаты справядліва апасаліся за свае правы і высоўвалі праекты,непрымальныя для польскага боку.
10студзеня 1569 г. у Любліне (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і КароныПольскай. Незадаволеная яго ходам дэлегацыя ВКЛ ў лютым пакінула Люблін. Карольасобнымі актамі далучыў да Польшчы Падляшша і амаль усю тэрыторыю Украіны.Магчымасцей весці вайну яшчэ і з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку 1569 г.дэлегацыя ВКЛ зноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі.
АктЛюблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прывілею-дагавора, зацверджанагапастановай Люблінскага сойма 1 ліпеня 1569г. Тэкст акта быў падрыхтаваны ў двухэкземплярах – адзін замацаваны пячаткамі польскіх феадалаў, другі – пячаткаміфеадалаў княства, пасля чаго абодва бакі памяняліся актамі. Гэткі парадак іхабмену, на думку яго арганізатараў, павінен быў прыхаваць гвалтоўны, агрэсіўныі нераўнапраўны характар уніі, надаць ёй бачнасць добраахвотнай згоды бакоў.
Напрыканцынеабходна падкрэсліць, што унія, якую ў сучаснай беларускай гістарыяграфіінярэдка кваліфікуюць як сродак каталізацыі і паланізацыі беларусаў, адыграла ўцэлым станоўчую ролю ў лёсе нашай дзяржавы. Ва ўмовах паланізацыі грамадстваменавіта яна сталася тым апірышчам беларускасці, якому ў вялікай ступені мыабавязаныя захаваннем беларускай тоеснасці. У канцы XVI — пачатку XVIІстагоддзяў беларуская мова панавала ўва ўсіх сферах дзейнасці уніяцкай царквы,апроч літургічнай. Нават у другой палове XVIІ і на працягу XVIІІ стагоддзя,калі паланізацыя Вялікага Княства Літоўскага ішла паскоранымі тэмпамі, уніяцкаяцарква не толькі не ператварылася ў сродак масавай паланізацыі, а, наадварот,стала моцным фактарам захавання нацыянальнай адметнасці.

 Спіс літаратуры
1.        Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я.К.Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш. – Мінск: Універсітэцкае, 2006. 698с.
2.        Гісторыя Беларусі. У 6-ці ч. Ч. 3. / Ю.Бохан, Г. Галенчанка. – Мінск: Экаперспектыва, 2008. 685с.
3.        Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі.– Мн., 1994. 396с.
4.        Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікаекняства Літоўскае. – Мінск, 2000. – 322с.
5.        Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыіБеларусі. – Мінск: «Беларусь», 1992. – 320с.
6.        История Беларуси в документах иматериалах / Авт.-сост… Н.Кузнецов, В.Г. Мазец – Минск: «Амалфея»,2000. – 571с.
7.        Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1./ М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. – Мінск: «Беларусь»,1995. – 594с.
8.        Постановление Люблинского сейма об унииВеликого княжества Литовского с Короной Польской – о государственном устройствеРечи Посполитой // История Беларуси в документах и материалах. – Мн., 2000.С.60–70.
9.        Чаропка В. Люблінская унія // Беларускаямінуўшчына. – 1995. № 2. – С.31–34.
10.     Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. –Мн., 2000. – 542с.
11.     Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавыі права Беларусі. Вучэбн. дапам. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 370с.
12.     Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т.Т.1–6. – Мн., 1991–2001.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Классификация объектов Тактика оснащения объектов системами охранн
Реферат Воздушные перевозки
Реферат Предмет, метод, содержание cудебной медицины
Реферат Законотворческий процесс и механизм реализации законов
Реферат Система тестов по бизнес-анализу
Реферат Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі
Реферат Cloning 2 Essay Research Paper HUMAN CLONINGHuman
Реферат 5 проблемы взаимоотношений музеев и туристского бизнеса
Реферат Применение наземных гравиметрических работ на медно-порфировом месторождении Кальмакыр с целью
Реферат Временные сдвиги в периодизации истории России по отношению к всемирно-исторической периодизации 2
Реферат Софала
Реферат Шпаргалки по материаловедению
Реферат Global Strategy Managing For The 21St Century
Реферат Оптимальный раскрой плитных материалов на заготовки
Реферат 10-11 лютого 2004 р