Реферат по предмету "История"


Замкі і крэпасці Беларусі XIV-XV ст

Міністэрства адукацыі РэспублікіБеларусь
Беларускідзяржаўныуніверсітэт
Гістарычныфакультэт
Кафедра гісторыіБеларусістаражытнагачасу і сярэдніх вякоў
Курсавая работа
“Замкі і крэпасціБеларусіXIV-XVст.”
 
студэнткі1 курса 1групы
завочнагааддзялення
ІрынаЮр'еўна
Навуковыкіраўнік:дацэнт,
кандыдатгістарычныхнавук
ШапавалГеоргій Фёдаравіч
Мінск, 2010

Змест
замак вежа крэпасць беларускі спадчына
Уводзіны
Глава1. Вежы — данджоны на Беларусі
1.1Камянецкая вежа
1.2Вежы аналагічныя Камянецкай
Глава2. Вялікакняжацкія замкі і ўмацаваныя гарады XIV-XV стст.
2.1Лідскі замак
2.2Замак- кастэль у Крэве
2.3Навагрудскі замак
Глава3. Умацаванае культавае дойлідства (Сынкавіцкая царква-крэпасць і ПолацкаяСафія)
Заключэнне
Спіслітаратуры
Дадаткі

Уводзіны
 
Замкі,вежы і цэрквы-крэпасці — адна з найбольш цікавых старонак гісторыі беларускайкультуры, каштоўны дыямент нашай нацыянальнай спадчыны. Яго развіццё адбываласядаволі працяглы перыяд — усяго некалькі стагоддзяў. Таму сучаснікі маюцьвыдатную магчымасць на прыкладзе гісторыі замкавага будаўніцтва прасачыць тыязмены, якія адбываліся ў эканамічным, палітычным, культурным і паўседзённымжыцці нашых продкаў. Творы мастацтва і, ў прыватнасці, архітэктуры, уяўляюцьвялізарную каштоўнасць не толькі таму, што фіксуюць гісторыю народа, але і таму,што ўвасабляюць у сябе яго творчы патэнцыял, асаблівасці светаўспрымання,талент і вытанчанае пачуццё прыгожага.
Вытокібеларускага ваеннага дойлідства, як і архітэктура ўвогуле, губляюцца ў глыбістагоддзяў. Яго карані заглыбіліся ажно ў перыяд разлажэнняпершабытна-грамацкага ладу, калі на землях сённяшняй Беларусі на паселішчахэпохі ранняга жалезнага веку з’явіліся першыя абарончыя збудаванні.
Крыжацкіянабегі на беларускія землі асабліва ўчасціліся ў канцы ХІІІ — пачатку ХІVст. Старыя драўляныя ўмацаванні з мураванымі вежамі-стаўпамі ўжо не маглістрымаць узброенага да зубоў ворага. Таму ў першай палове XIVст. узнікае абарончая сістэма з магутных замкаў у Лідзе, Наваградку, Крэве,Медніках, Вільні і Троках. Гэта былі як старыя драўляныя, з цягам часуадбудаваныя з каменю і цэглы замкі-дзядзінцы, так і новы тып замкаў — кастэлі,запазычаны на Захадзе.
Слова«кастэль» мае старадаўнюю лацінскую аснову (castellum- замак) і спачатку азначала ўмацаваны валам і ровам лагер рымскага легіёна. УХІІІ — ХІV стст. кастэлему Заходняй Еўропе назвалі невялікі мураваны замак, які звычайна меў адну цідзве вежы і будаваўся ў нізіннай мясцовасці на штучным насыпе.
Мясцовыядойліды, узяўшы за ўзор рыцарскі кастэль, прыстасавалі гэты тып абарончагазбудавання да сваіх умоў. Яны значна павялічылі плошчу замкавага двара, дземаглі ў час небяспекі знайсці прытулак не толькі войска, але і мірнаенасельніцтва, са сваім скарбам.
Замкамзвычайна называюць ваенна-фартыфікацыйны комплекс, які складалаўся з некалькіхзамкнёных абарончых збудаванняў. Замак – гэта таксамаўмацаванае жыллё феадала, назва некаторых палацаў ці вялікіх панскіх дамоў. Украінах Еўропы іх будаўніцтва звычайна звязваюць з эпохай сярэднявечнагафеадалізму, калі замкі служылі надзейным умацаваннем ад частай пагрозы з бокушматлікіх ворагаў. У гады цяжкіх выпрабаванняў, калі пад пагрозай было самоіснаванне народа, замкі станавіліся для людзей домам, школай мужнасці іадзінства.
Даследчыкіадносяць пачатак іх будаўніцтва да XIIст., калі на Беларусі імкліва развіваліся феадальныя адносіны і раслі гарады. Утой жа час, беларускія княствы часта станавіліся арэнай для міжусобных войнаў ізнешніх нападаў. Перыяд найбольш актыўнага развіцця замкавага дойлідствапрыпадае на XIV — XVIIIстст. Яго можна назваць класічным. Але бальшую цікавасць уяўляе будаўніцтваXIV-XV стст. – самы складаны перыяд. Менавіта таму ён і абраны для навуковагадаследавання.
УХІІІ ст. з’яўляюцца каменныя вежы тыпу данджондзеля абарончых цэляў. Вялікая частка сродкаў і людскіх рэсурсаў накіроўваласяна
будаўніцтвагарадскіх умацаванняў. Вядома, што і крыжакі і татары выкарыстоўвалі актыўныныштурм з дапамогай камнемётаў, таранаў (парокаў), штурмавых башняў. Самай цяжкадаступнай, для асаднай тэхнікі, была каменная вежа. Высока ўздымаючыся надгорадам, яна дазваляла весці трапную стральбу па асадным машынам. На Беларусі ўкаменных вежах былі памяшканні для сховы і жытла жыхароў і абаронцаў.Канструктыўна яны не адрозніваюцца ад башняў донджон у цэнтральнай Еўропе іСкандынавіі. Археалагічныя раскопкі сведчаць, што данджоны былі пабудаваны ўКаменцы, Навагародку, Берасці, Горадні, два ў Полацку, Мсціслаўлі, Пінску,Мядзелі, Тураве. Да цяперашняга часу захавалася башня ў Камянцы.
УXV ст. працэс інкастэляцыі храмаў, гэта значыць ператварэнне іх у сваеасаблівыязамкі, не абмінуў і зямель Вялікага Княства Літоўскага, і ў прыватнасцьБеларусі. Цэрквы, касцёлы, кляштары і сінагогі сталі набываць элементы абароны:сцены будаваліся высокія і тоўстыя; на вуглах будынкаў, франтонах і надўваходам узводзіліся вежы з разнастайнымі байніцамі; сутарэнні храмаўпераўтвараліся ў склады ваеннага рыштуну і прадуктаў, а ў вежах нярэдкаразмяшчаліся студні. Новы парадак у архітэктуры быў выкліканы пэўнымігістарычнымі ўнутранымі і знешнімі гістарычнымі прычынамі, надзённымісацыяльна-палітычнымі задачамі тагачаснага грамадства, патрэбы якога ён павіненбыў задаволіць. Паспяховае развіццё інкастэляцыі на беларускіх земляхзабяспечвалася трывалай эканамічнай базай, даўнімі будаўнічымі традыцыямі інаяўнасцю высокакваліфікаваных кадраў дойлідаў. У гарадах Беларусі ўзнікалашмат абарончых храмаў. Стоячы адзін пры адным, такія будынкі стваралі дадатковымураваны пояс абароны, які праціўніку даводзілася браць штурмам.
Інкастэляваныяхрамы пачалі ўзнікаць і ў сельскай мясцовасці. Немалаважную ролю ў гэтым ігралізвады і міжусобныя войны паміж магнатамі. Многія з іх мелі сваё ўласнае войскаі, кааб паквітацца з ворагамі, ужывалі любыя сродкі. Ад такіх прыватных войнаўі наездаў больш за ўсё цярпеў вяскова люд, сховішчам для якога звычайнастанавіліся касцёл ці царква – нярэдка адзіны ў акрузе мураваны будынак,узведзены рукамі тых самых простых сялян. Паколькі сярод беларусаў былі іправаслаўныя, і католікі, дык і абарончымі храмамі былі і цэрквы, і касцёлы.Прыстасоўваліся да абароны і кальвінскія зборы, а таксама асобныя сінагогі.
Тэмаабарончага дойлідства адносна добра вывучана беларускімі гісторыкамі. Наогул,даследаванне архітэктурнай спадчыны ў еўрапейскіх краінах пачалося ў XVIIIст. Але канчаткова новае станаўленне да нацыянальнай архітэктуры сфарміраваласяў першай палове XIX ст. пад уплывамэстэтыкі рамантызму, што выявілася найперш у літаратуры. Пад уплывам рамантызмупачалі паступова вывучаць помнікі дойлідства і ў Расійскай імперыі, у складякой увайшла у канцы XVIII- пачатку XIX ст. Беларусь. Першымізвярнулі ўвагу на старажытныя замкі, крэпасці і  бажніцы гісторыкі, мастакі,краязнаўцы і археолагі.
ПрафесарМіхаіл АляксандравічТкачоў(10.03.1942-31.10.1992) — плённую навуковую і педагагічную працу спалучаў з актыўнайграмадскай і палітычнай дзейнасцю. У канцы 80-х гадоў ХХ ст. ён быў адным ззаснавальнікаў і доўгачасовым лідарам гарадзенскага гісторыка-культурнага іпалітычнага клубу “Паходня”. Клуб “Паходня” зрабіўся сапраўдным цэнтрамдэмакратычнага руху горада, гэта была ўнікальная школа жыцця і патрыятызму длямаладых удзельнікаў клуба.  Ад самага пачатку, з чэрвеня 1988 г., ёнзнаходзіўся ў першых шэрагаў Адраджэнцаў Беларусі. У гэты час Міхась Ткачоўабіраецца намеснікам старшыні Сойму Беларускага Народнага Фронту. Ён быў аднымз ініцыятараў, а потым актыўным стваральнікам сацыял-дэмакратычнага рухуБеларусі. У сакавіку 1991 г. Міхась Ткачоў быў абраны старшынёй ЦэнтральнайРады Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады.
У1989 г. праф. М.Ткачоў пакідае мілы яго сэрцу горад Гродна і пераязджае жыць іпрацаваць ў Мінск. Працуючы ў рэдакцыі выдавецтва Беларуская Энцыклапедыя(спачатку кіраўніком гістарычнай рэдакцыі, а пазней галоўным рэдактарам), М.А.Ткачоў быў ініцыятарам стварэння фундаментальнай энцыклапедыі Археалогіі інумізматыка Беларусі, а  таксма шасцітомнага выдання Энцыклапедыя ГісторыяБеларусі.
З1968 г. і да апошніх дзён праф. М.А. Ткачоў прысвяціў сябе беларускай навуцы.Ім напісана каля 200 навуковых прац, з іх 10 кніг (уключаючы раздзелы ў калектыўныхманаграфіях). У 1972 г. ён абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Ваеннаедойлідства Беларусі XIII-XVIIIстст. (па помніках паўночна-заходняй і паўднёва-заходняй Беларусі)”. У 1987 г.,Міхась Ткачоў паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю “Арганізацыя абароныгарадоў Беларусі XIV-XVIIIcтст.” На падставе гэтых дысертацыйбылі створаны кнігі — гэта «Замкі Беларусі», «Абарончыя збудаванні заходніхзямель Беларусі XIII-XVIIIстст.», «Замкі і людзі».
Гісторык,археолаг, крыніцазнаўца, геральдыст – вось непоўны спіс яго талентаў. Галоўнаяўвага Міхася Ткачова была накіравана на даследаванне багатай і разнастайнайвайсковай гісторыі Беларусі. На падставе глыбокага аналізу гістарычных,археалагічных і іканаграфічных крыніцаў праф. М.А. Ткачоў першым у беларускайгістарыяграфіі прасачыў генезіс, эвалюцыю і этапы развіцця замкаў і  абарончыхсістэмаў населяных пунктаў, а таксама арганізацыю абароны беларускіх гарадоў.Канструктыўнай асновай, ядром абаронных умацаванняў большасціраннесярэднявечных гарадоў Беларусі былі фартыфікацыйныя збудаванні, якія быліствораны яшчэ ў эпоху Кіеўскай Русі. Пасля драўляных і драўляна-земляныхабарончых канструкцый, з другой паловы ХІІІ ст. прыходзяць мураваныявежы-данжоны (Камянец, Гродна, Брэст, Навагрудак, Тураў) і з XIVст. — агульнадзяржаўныя замкі-кастэлі (Ліда, Крэва, Меднікі) і шматвежавыязамкі (Гродна, Навагрудак). З канца XVст. i да XVIIст. інтэнсіўна будуюцца прыватныя замкі (Мір, Геранёны, Іказнь, Мядзел, Любча іінш.), робіцца больш дасканалай фартыфікацыйная сістэма гарадоў (Слуцк, Полацк,Віцебск), з’яўляюцца інкасталяваныя святыні – сваеасаблівыя замкі (Сынкавічы,Мураванка, Супрасль, Полацк). З сярэдзіны XVIст. на тэрыторыі Заходняй Беларусі будуюцца замкі еўрапейскага тыпу з сістэмайбастыёнаў (Нясвіж, Заслаўе, Быхаў і інш.). Паводле М.Ткачова,вайскова-манументальнае дойлідства Беларусі ў сярэднявеччы заўсёды адпавядалапатрабаванням часу і спрыяла фармаванню прыгожага аблічча беларускіх гарадоў. Увайскова-інжынерным мастацтве XIV-XVIIIстст. ён вылучаў дзве галоўныя рысы: 1) трывалая сувязь з мясцовымі традыцыямівайсковага будаўніцтва і народнай драўлянай архітэктурай; 2) кантакты івыкарыстоўванне найноўшых дасягненняў у галіне фартыфікацыі Польшчы,Прыбалтыйскіх краін, Чэхіі, Нямеччыны, Нідэрландаў і Італіі.
М.Ткачоўпераканаўча паказаў высокі ўзровень фартыфікацыйнай сістэмы і арганізацыіабароны беларускіх гарадоў і мястэчак, асабліва Падняпроўя і Паддзвіння, у XVI- XVIII стст. На яго думкугэта была рэакцыя на складаныя і небяспечныя адносіны ў гэты час з суседняйМаскоўскай дзяржавай. Паводле М.А. Ткачова, амаль да сяр. XVIIIст. захоўвалася вайсковая арганізацыя гараджан з падзелам на дзясяткі, сотні іпаўкі, вядомая ад часоў Кіеўскай Русі. Нормы і артыкулы магдэбурскага праватолькі ўдасканалі структуру вайсковай арганізацыі гараджан, надаўшы ёйеўрапейскіх рысаў. Амаль суцэльная, пагалоўная, узброенасць мяшчанаў –характэрная рыса беларускага сярэднявечча і новага часу. І, менавіта, апалчэннігараджан і насельніцтва валасцей даволі часта выконвалі галоўную, выключнуюролю ў абароне гарадоў і замкаў. На думку М.А. Ткачова, вайскова-манументальнае дойлідства Беларусі ў XIV-XVIIIстст. заўсёды адпавядала патрабаванням часу і спрыяла фармаванню прыгожагааблічча беларускіх гарадоў.
Нашзямляк Тэадор Нарбут, аўтар шматтомнай гісторыі беларускага і літоўскаганародаў, даследаваў Лідскі замак, асабліва замкавыя вежы, рэшткі якіх тады яшчэзахоўваліся на значную вышыню. Другі гісторык Міхал
Балінскіапісаў Крэўскі і Гальшанскі замкі, вывучаў помнікі Смаргоні, Лоска, Ляхавіч,Слуцка, Быхава, Пінска і іншых гарадоў. Помнікі старажытнай архітэктурыБеларусі – замкі, цэрквы, касцёлы і інш. – вывучаў вядомы беларускі археолагХІХ ст. Канстанцін Тышкевіч, які стварыў у сябе на радзіме, у Лагойску, музейстаражытнасцей. У прадэсе абследавання помнікаў была вывучана гісторыя развіццятэхнікі каменнай муроўкі, эвалюцы будаўнічых матэрыялаў (цэглы, дахоўкі, плітакпадлогі) і архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі (фасадныя пліткі і кафля).Апісаннем беларускай нацыянальнай спадчыны займаўся вучоны, пісьменнік ікраязнавец А. Г. Кіркор.
Сваепрацы праблеме абарончага дойлідства прысвяцілі В. Чантурыя, Ю. Якімовіч, А.Лакотка і г. д. Вялікую
работуза апошнія 30 гадоў правялі мастацтвазнаўцы і гісторыкі беларускай архітэктуры.Некалькі прац па гісторыі старажытнага дэкаратыўнаўжытковага мастацтва іархітэктуры надрукаваў Міхаіл Кацар.
Падкіраўніцтвам Уладзіміра Чантурыі праведзены абмеры пошукаў беларускага дойлідстваі абследаваны гістарычныя цэнтры ў цэлым шэрагу гарадоў рэспублікі. ён аўтар некалькіхпадручнікаў і манаграфій па гісторыі беларускай архітэктуры.
ТамараЧарняўская прысвяціла манаграфіі помнікам старажытнай і сучаснай архітэктурыМагілёва, Віцебска і Мінска (апошняя ў сааўтарстве з Аленай Пятросавай). Драўлянаедойлідства беларускага Палесся добра пададзена ў кнізе Юрыя Якімовіча. Цікавуюпрацу пра архітэктуру палацаў і старадаўніх сядзіб XVIII— пачатку XIX ст. напісау АнатольКулагін.
Сумесназ Валянцінай Караткевіч ён выдаў кнігу аб помніках Слоніма. Пяру даследчыканалежыць таксана капітальная манаграфія, прысвечаная беларускаму ракако.Разнастайнае ўбранне інтэр'ераў можна ўбачыць у каляровых альбомах, складзеныхНадзеяй Фёдараўнай Высоцкай.
Вялікімукладам у справу вывучэння і аховы нашай архітэктурнай спадчыны з'яўляюццасямітомны «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» і пяцітомная «Энцыклапедыялітаратуры і мастацтва Беларусі». Выйшлі ў свет першыя тры тамы шматтомнагавыдання «Гісторыя беларускага мастацтва».
Даследчыкамібыў выказаны шэраг навуковых думак, якія сталі асновапалагаючымі. Упрыватнасці, даследчыкі паказалі, што развіццё абарончага дойлідства набеларускіх землях мела складаны характар. Яно спалучала як мясцовыя ўласнабеларускія традыцыі, так і элементы заходяга дойлідства. У гэтай сувязіасабліва цікавым уяўляецца разгляд развіцця абарончага дойлідства на Беларусі ўагульнаеўрапейскім кантэксце.
Мэтамаёй працы — даць комплексны аналіз абарончага дойлідства Беларусі XIV-XVстст. у кантэксце агульнаеўрапейскай палітычнай, эканамічнай і культурнайгісторыі. У гэтай сувязі я паставіла перад сабою дзве асноўныя задачы:
— паказаць асаблівасці абарончага дойлідства на беларускіх землях XIV–XV стст.;
— ахарактарызаваць комплексы Беларусі ў XIV- XV стст. як абарончыя, эканамічныя ікультурныя цэнтры.
Удадзенай працы мне б хацелася не проста абагульніць вопыт папярэдніхдаследчыкаў, а знайсці новыя фактары развіцця абарончых збудаванняў, якія магліб істотна паўплываць на сучаснае бачанне праблем развіцця культуры іфартыфікацыйнай справы на Беларусі.

Глава 1. Вежы — данджоны на Беларусі
 
1.1Камянецкая вежа
Камянецкаявежа з'яўляецца ўнікальным помнікам абарончага дойлідства канца XIIIст. Гэта адзіная цэлая пабудова з групы так званых валынскіх веж, што некалііснавалі ў радзе беларускіх гарадоў.
Гісторыявежы цесна звязана з горадам Камянцом, што ўзнік як пагранічны апорны пункткнязя Уладзіміра Васількавіча супраць літоўскага князя Трайдзеня, з якім не разпрыходзілася ваяваць. У 1276 г., пасля чарговага замірэння з Трайдзенем,Уладзімір Васількавіч вырашыў на раке Лясной залажыць “град”. З гэтай прычынысюды быў пасланы вядомы “градаруб” Алекса, які яшчэ пры бацьку УладзіміраВасількавіча шмат гарадоў “зрубіў”. А праз нейкі час у новым горадзе пры ўладзетутэйшых жыхароў узвялі каменны столп.
Дакладнадата збудавання гэтага помніка старажытнай архітэктуры невядома. Мяркуючы пазвестках Іпацьеўскага летапісу, вежу вымуравалі прыблізна між 1276 і 1288 гг.
Вышыняпяціяруснай вежы 30 м, тыўшчыня сцен 2,5 м, вонкавы дыяметр 13,6 м. Стаіць намагутным падмурку з каменю. Змуравана з брусковай цэглы цёмна-чырвонага іжаўтаватага колеру ў тэхнiцы“балтыйскай” муроўкi– два лажкі паслядоўна чаргуюцца з адным “тычком”. Сцены вежы прарэзаныбайніцамі, паміж якімі на вонкавай паверхні сцяны размешчаны чатыры плоскіянішы з паўцыркульным завяршэннем. Над 5-м ярусам захаваліся рэшткі цаглянагакупальнага скляпення з патоўшчанымі рэбрамі, якія заканчваюцца ўнізе невялікімікранштэйнамі з вузкім паяском. З 5-га яруса пачынаецца цаглянаялесвіца-ход, што вядзе наверх да баявой пляцоўкі. Пляцоўка акружаначатырнаццаццю зубцамі, якія маюць скразную адтуліну, роўную па форме лажкуцагліны. У двух зубцах зроблены вузкія акнападобныя праёмы. Завяршэнне вежыакружана зубчастай стужкай парэбрыка.
Камянецкаявежа спазнала нямала выпрабаванняў. Не раз, пачынаючы з 1373 г., на гораднападалі рыцары-крыжакі. У 1375 г., атрад крыжакоў абрабаваў ваколіцы Камянца ізабраў шмат палонных і жывёлы. Праз тры гады рыцарам удалося штурмам захапіцьгорад і спаліць. У 1384г. Яны зноў напалі на Камянец.
У1382 г. Камянец захапіў польскі князьЯнуш Мазавецкі. Толькі праз год, пасля тыднёвай аблогі, горад вярнуў назадкнязь Ягайла. У час доўгай звады між Ягайлам і Вітаўдам, у 1390 г., Ягайлу зноўдавялося браць Камянец штурмам. Аднак горад быў важным стратэгічным пунктам,які да таго ж стаяў на скрыжаванні гандлёвых шляхоў. Таму яго ўмацаванні хуткаадбудоўвалі і трымалі ў належным стане. Дамінантай гарацкой абароны была вежа.Яна знаходзілася ў сярэдзіне кальцавога вала, на вяршыні якога стаялі драўляныяўмацаванні.
Падчас вайны паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай горад і яго ўмацаваннітак пацярпелі, што Сейм быў вынушаны ў 1661 годзе вызваліць камянец ад падаткаўна чатыры гады. У 1771 г. Горад зноў складаўся з «места» ізамка. Яшчэ ў ХІХ ст. вакол Камянецкай вежы існавалі рэшткі драўлянага замка,які з трох бакоў быў абведзены рвамі, а з чацьвёртага бараніўся рэчкаю. З яебоку, відаць, і быў уваход у замак.
Штодатычыцца назвы “Белая вежа”, якая трывала замацавалася за Камянецкай вежай,трэба прызнаць, што назва гэта вельмі позняя. Яна ўзнікла ў ХІХ ст., калі вежайяк помнікам зацікавіліся царскія ўлады і сам цар, які ездзіў на паляванне ўБелавежскую пушчу на паляванне. У 1903 годзе выйшла кніга П. Карцава“Белавежская пушча”, дзе зусім памылкова пісалася, што Камянецкая вежа стаіцьне на р. Лясной, а не р. Белай. Ад яе, нібыта, і атрымала сваю назву вежа, апаздней, быццам, і бліжэйшая пушча пачала называцца Белавежскай. Адпаведнадругой версіі, прыдуманнай мясцовым свяшчэннікам Л. Паеўскім, вежу называліБелай таму, што яе ў старажытнасці бялілі. На самой жа справе ўпершыню яепабялілі ў 50-х гадах мінулага стагоддзя. З 1960 г. у Камянецкай вежызнаходзіцца філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.
1.2 Вежы аналагічныя Камянецкай
Зрозных крыніц вядома, што абарончыя вежы, падобныя Камянецкай, меліся ў Брэсце,Тураве, Полацку, Гродна і Навагрудку.
Берасцейскістоўп, паводле Іпацьеўскага летапісу, быў вышынёю як Камянецкі. Устаноўлена,што Берасцейская вежа знаходзілася на паўднёва-ўсходнім краі мыса старажытнагагарадзішча, размешчанага на правым беразе р. Буг. На ўсіх планах горада за1798, 1800, 1803, 1830 гг. Яна пазначана. У пачатку 30-х гг. ХІХ ст., у часперабудовы замка і ўзвядзення бастыёнаў Брэсцкай крэпасці, вежу разабралі. Яеграфічныя сляды на планах дазваляюць меркаваць, што вежа была не круглай, ачатырохвугольнай. Заходзячы з гэтага, можна лічыць, што вежа старажытнагаБярэсця больш паходзіла на такую ж вежу ў Стоўп’і, што на Валыні, чым наКамянецкую. Але форма яе, выцяфгнутая і тонкая, відаць дазволіла летапісцупараўнаць Берасцейскую вежу з Камянецкай.
Правежу старажытнага Турава вядома толькі, што яна ўжо ў 30-х гадах ХІХ ст. былатаксама разбурана. Цяпер на Тураўскім гарадзішчы ад яе засталося адно амалькруглае ўзвышша.
Дзвеабарончыя вежы – адна на Верхнім, другая на – Сярэднім замку – меліся ўнайстаражытным горадзе Беларусі – Полацку. Час іх узвядзення невядомы, аднакархаічныя рысы планава-кампазіцыйнага характару – размяшчэнне ў цэнтры замка, незвязаннасцьса сценамі – дазваляюць меркаваць, што ўзведзены яны былі не пазней XIV ст. Ваўсякім разе, полацкія вежы існавалі яшчэ ў канцы 70-х гадоў XIV ст. Абедзвевежы добра відны на акварэльным малюнку С. Пахалавіцкага “Аблога ПолацкаСтэфанам Баторыем у 1579 г.”
ІнвентарПолацка 1580 г., пры пералічэнні ўмацаванняў Верхняга замка, ніводную з вежаўне называе. Гэта дае падставу меркаваць, штояны былі пебудаваны з дрэва і,верагодна, згарэлі ў час аблогі 1579 г. Традыцыя ўзводзіць адзіночныя вежы пасяродзамкавага дзяцінца шырока існавала на Беларусі нават да XVІІ ст. Яны вельмічаста спалучалі і выконвалі разам з чыста абарончымі функцыямі функцыігаспадарчыя.
Яксведчыць “Попіс замку" Радашковіцкага за 1549 г., на панадворку яго ўабкружэнні драўляных гародняў і чатырох вежаў асобна стаяла яшчэ адна, пятая,вежа. Яна мела чатыры паверхі і ўзвышалася над усімі вежамі.
УШклове, у 1661г., акрамя гарадскіх фартыфікацыйных збудаванняў існавалідраўляныя ўмацаванні замка графаў Сяняўскіх. Тут сярод дзяцінцаў таксама стаялавысокая, сечаная з бруса шматярусная вежа, з якой у час аблогі вёўсяабстрэлподступаў да замка.
Такімчынам, у другой палове ХІІІ-XVІІ ст. у Беларусі былі шырокараспаўсюджаны замкі з адзіночнымі вежамі-данджонамі. Іх узнікненне звязана як зуплывам заходнееўрапейскага ваеннага дойлідства, так і з далейшым развіццёмваенна-інжынернага мастацтва славянскіх народаў.

Глава 2. Вялікакняжацкія замкі і ўмацаваныя гарадыXIV-XV стст
 
2.1 Лідскі замак
Аднымз першых на Беларусі замкаў новага тыпу з’яўляецца Лідскі, пабудаваны ў 30-хгадах XIV ст. Велічныя муры ўзведзены на штучным насыпе са жвіру, пяску ікамянёў у балоцістай сутоцы дзвюх рэчак – Лідзеі і Каменкі. Спачатку замак меўадну вежу ў паўднёва-ўсходнім куце і чатыры высокія 15-метровыя сцяны з баявойгалерэяй. У замку было два ўваходы. Адзін з іх, паўцыркульнай формы,знаходзіцца ў паўднёвай сцяне на вышыні 4 м ад першапачатковага ўзроўню двара,недалёка ад замкавай вежы. Другі, у форме паўкруглай аркі вышынёй 2,5 м,праразае заходнюю замкавую сцяну і знаходзіцца на ўзроўні зямлі. Захавалісярэшткі былой брамы. Гэта два вялікія камяні ў аснове арачнага праёма з круглыміадтулінамі для металічных слупкоў, на якіх трымаліся вароты. З боку двара дамалога ўвахода пазней прыбудавалі падковападобнае абарончае збудаванне, адякога захаваліся моцна пашкоджаныя падмуркі. Калі вораг і здолеў бы выламацьвароты, то трапіў бы ў каменны мяшок, дзе не было паратунку.
Зпоўначы, на адлегласці 7–10 м ад замкавых муроў, праходзіў глыбокі роў шырынёйкаля 20 м, які злучыў абедзве ракі і абараніў замак з боку горада.
Замкавыямуры ў асноўным збудаваны з палявога каменю. Звонку яны складзены з вялікіх,часам крыху абчасаных валуноў. Камяні падабраны да аднаго па памерах іпакладзены роўнымі гарызантальнымі радамі. Прамежкі паміж імі запоўненыкаменнымі клінамі і замазаны рошчынай. Унутраная частка сцен складзена здробных камянёў. З цэглы зроблены вуглы замкавых вежаў і сцен, дэкаратыўныяпаясы на фасадах, аркі, скляпенні, байніцы.
Уканцы XIV – пачатку XV ст. крыжакі ўжо мелі гарматы. Таму беларускія ілітоўскія замкі сталі прыстасоўваць да агнястрэльнай зброі. У Лідскім замкубылі пабудаваны яшчэ адна замкавая вежа і новы вялікі ўваход недалёка ад яе,які праразаў усходнюю сцяну на вышыні 2,5 м ад узроўню зямлі.
Рэшткігэтай вежы былі раскапаны ў 1977 г. Захаваўся амаль увесь першы паверх. Вежамела ўваход у выглядзе аркі з боку двара і лесвіцу ў тоўшчы заходняй сцяны,якая вяла на верхнія паверхі. Абедзве вежы Лідскага замка былі пакрытыдахоўкай, шматлікія рэшткі якой знойдзены падчас раскопак. Дахоўка маепаўцыркульную карытападобную форму з мацавальным шыпам пасярэдзіне ад яешырокага краю. Некаторыя экземпляры яе маюць яшчэ і дадатковы маленькі шып уцэнтры ўнутранай паўакружнасці шырокага краю дахоўкі. Маленькімі шыпамі яначаплялася за падоўжаныя жэрдкі, прыбітыя да крокваў даху, а вялікія шыпыўтрымлівалі адну дахоўку на другой. Прамежкі паміж радамі даховак замазвалісявапнавай рошчынай. Гэтая самая старадаўняя дахоўка на Беларусі датуецца канцомXIV – першай паловай XV ст.
Лідскізамак у XV ст. уяўляў моцную абарончую пабудову з аднапавярховымі драўлянымібудынкамі па перыметры замкавых муроў для гарнізона і складоў, сярод якіхвызначаўся дом каменданта. Такі тып замкаў быў распаўсюджаны тады ў Прусіі і паіншых прыбалтыйскіх землях. Зараз замак адбудоўваецца.
Гістарычнылёс замка ў Лідзе даволі складаны. У XIV ст. яго муры не раз стрымлівалі нападыкрыжакоў. У XV ст. яго зачапілі міжусобныя феадальныя войны, а ў пачатку XVІст. пад замкавымі мурамі апынуліся крымскія татары. Летам 1659 г. замак паслядоўгай аблогі і штурму быў захоплены войскам рускага ваяводы Мікіты Хаванскагаі цалкам спалены. Увесь час Лідскі замак належаў дзяржаве і ахоўваўся мясцовайшляхтай. Да канца XVІІІ ст. у замку праходзілі гарадскія суды. У пачатку XVІІІст. яго моцна пашкодзілі шведскія войскі, якія ўзарвалі вежы і ўсе кутызамкавых сцен.
Напачатку ХХ ст. замак часткова закансерваваны. Разабраны небяспечныя часткікаменных муроў, а верхняя частка сцен замацавана цэментным растворам. ПасляРыжскага пагаднення у 1920 г. Ліда аказалася у межах Польшчы. Замак крыхупаднавілі рэстаўратары. Унутраны ж двор служыў розным мэтам — як футбольнаеполе, як цыркавая арэна. Узімку тут разбіваўся лядовы каток. У чэрвені 1941года на Ліду пасыпаліся нямецкія бомбы. Горад зноў быў спалены. Замак жа быўнепашкоджаны. Пасля таго, як у горад увайшлі гітлераўскія войскі, у замкузнаходзіўся шпіталь, а пасля замкавы двор выкарыстоўваўся як пляц длясупрацьпаветранай абароны. Акрамя таго — на тэрыторыі замка размяшчалісявялікія запасы амуніцыі. У 1944 г., калі Чырвоная Армія падыходзіла да горада,ваенныя склады ў замку былі ўзарваныя, але сцены засталiся некранутымi.
У1978 г. распачата комплексная рэстаўрацыя Лідскага замка, якая цягнецца да нашыхдзён. Рознага за сем няпоўных вякоў пабачылі сцены Лідскага замка. Былі ў ягожыцці і ўрачыстыя хвілiны: у 1387 годзе Польскі кароль і Вялікі князь ЛітоўскіЯгайла прымаў у замку прысягу ад свайго брата Скіргайлы, полацкага князя. Былітаксама і вялікія шматтыднёвыя святы: у 1422 годзе ў замку шырока і бліскучаадзначаўся шлюб прастарэлага караля Ягайлы з маладзенькаю 17-гадовай СафіяйГальшанскай — родапачынальніцы каралеўскай дынастыі Ягелонаў. Былi і трагічныягадзіны: у ліпенi 1506 года ў замку памiраў кароль польскі і Вялікі князьЛітоўскі, Рускі і Жмудзкі Аляксандр; тут у прысутнасці ўсёй ліцвінскай знаці іжонкі Алены Іаанаўны — дачкi Вялікага князя Маскоўскага Іаана 3, ён прычасціўсяі падпісаў тастамант. Добры дзесятак разоў пажары і войны выпальвалi горад датла: толькі за першую палову ХХ ст. Ліда восем разоў пераходзiла з рук у рукі.Замак бачыў амаль усіх польскіх каралёў XIV-XVІІІ ст., а таксама Карла 12,Паўла 1, Аляксандра 1, Мiкалая 2, Адама Міцкевіча, Ігната Дамейку, ФеліксаДзяржынскага, Льва Троцкага, Юзафа Пілсудзкага.  Знікала з аблічча зямлімноства гарадзкіх пабудоў: ратуша, кармяліцкі кляштар, сінагога, цэрквыСьвятога Спаса, Прачысьценьская, вадзяны млын і іншыя пабудовы, а замак устаяўі аднаўляецца.

2.2 Замак- кастэль у Крэве
Каліў Лідскім замку вежы не выходзілі за межы сцен, то галоўная вежа Крэўскагазамка (Княская), збудаванага ў канцы ХІІІ – пачатку XIV ст., значна выходзіцьза перыметр замкавых муроў. Вежа памерам 18,6х17 м мела не менш як тры паверхі,сутарэнне-турму і была прыстасавана пад жыллё. Пакоі князя знаходзіліся надругім паверсе, дзе вокны значна большыя і шырэйшыя і, верагодна, быліаздоблены фрэскамі. Сутарэнні, відаць, мелі гатычныя скляпенні, такія ж, яквежы Лідскага замка. Летам 1988 г. падчас археалагічных раскопак унутры Княскайвежы былі знойдзены рэшткі цаглянага слупа, на які абапіраліся рэбры скляпення,шмат кавалкаў профільных нервюрных цаглін і вялікая колькасць фрэсак. На аднымфрагменце добра праглядаецца чалавечае аблічча. Сцены Крэўскага замка маюцьрозную даўжыню, а іх таўшчыня ў аснове каля 3 м. Крыху пазней Княскай упаўночна-ўсходнім куце замкавага двара ўзвялі яшчэ адну вежу (11х10,65 м), якаямела не менш як 4 паверхі. Абедзьве вежы і баявая галерэя былі пакрыты чырвонайпаўцыркульнай дахоўкай, вельмі падобнай да лідскай.
Крэўскізамак – сведка шматлікіх гістарычных падзей. Тут у сутарэннях Княскай вежы быўзабіты вялікі князь літоўскі Кейстут, знаходзіўся ў палоне Вітаўт, у жніўні1385 г. у замку была падпісана унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім іКаралеўствам Польскім. За сваю гісторыю Крэўскі замак быў сведкам многіхгістарычных падзей. У 1382 г. тут, у падзямеллі Княжацкай вежы, быў задушаны пазагаду Ягайлы яго дзядзька князь Кейстут, асноўны прэтэндэнт на велікакняжацкіпрастол, галоўны праціўнік Ягайлы. У 1385 г. у Крэўскім замку былі прынятыўмовы аб'яднання Літвы і Польшчы пад уладай Ягайлы (вядомае ў гісторыі якКрэўская вунія). У 1443 г. замак быў узяты войскамі князя Свідрыгайлы, яківаяваў за велікакняжацкі прастол з князем Жыгімонтам. У 1503-1506 гг. замакабкладалі і значна разбурылі войскі перакопскіх татараў. Пазней тут, уКняжацкай вежы, жыў беглы князь Андрэй Курбскі. Аднак ужо ў ХVІ ст. вядомыдыпламат Сігізмунд Герберштэйн адзначаў, што Крэва — горад «з пакінутым замкам».
Замакпаступова страціў сваё значэнне як абарончы пункт. У ХVІІІ ст. значна быларазбурана вялікая вежа, дах і перакрыцці праламіліся, абвалілася часткаўсходнян сцяны.
Усярэдзіне ХІХ ст. Крэўскі замак замаляваў мастак Н.Орда. Асабліва пацярпеўзамак у час першай сусветнай вайны. Больш за 3 гады Крэва было фактычна налініі фронту. Замак апынуўся на нямецкім баку абароны. Тут былі паробленыбетонныя сховішчы (у малой вежы і ля паўднёвай сцяны), назіральныя пункты, учас абстрэлу якіх сцены замка і вялікая вежа дужа пацярпелі. Шмат дзе цаглянаяабліцоўка сцен адслаілася, а месцамі нават паабвальвалася. Паўночная сцяназамка нахілілася да 10 градусаў. У 1929 г. яе ўмацавалі контрфорсам шырынёй у 2м і закансервавалі. Абліцоўку галоўнай вежы звязалі жалезнымі зацяжкамі, ашчыліны залілі вапнай. Тады ж падмуравалі рэшткі паўночна-ўсходняй сцяны,умацаваныя эскарпам. Правялі шэраг іншых кансервацыйных работ, якія палепшылістан замка. Дарэчы, некаторыя сучасныя даследнікі Крэўскага замка памылковалічаць прымураваны ў 1915 г. да паўдневай сцяны нямецкі бункер за яшчэ аднустаражытную замкавую вежу. Так гэты бункер трактуецца ў шэрагу апублікаваныхпрац, падаецца на некаторых сучасных планах замка і нават у рэканструкцыях.Цяпер устаноўлена, што гэтая прыбудова складзена з камянёў, павыбіваных ззамкавых муроў снарадамі, прытым на цэментавым, а не на вапнавым растворы. Датаго ж тут выкарыстаны жалезабетонныя канструкцыі, якія да ХІV ст. не маюцьніякага дачынення. Пасля Другой сусветнай вайны стан замкавых муроў значнапагоршыўся.
Усярэдзіне ХІХ ст. вакол замка яшчэ можна было заўважыць рэшткі рва. Даследчыкіадзначалі, што яго шырыня каля 50 сажняў, і, мяркуючы па рэльефе мясцовасці, ённіколі не быў глыбокі, бо запаўняўся вадою з сажалкі.
Помнікпатрабуе неадкладнай растаўрацыі і кансервацыі.
2.3 Навагрудскі замак
Акрамябудаўніцтва новых нізінных замкаў, у XIV–XV стст. перабудоўваюцца і старыядраўляныя нагорныя дзядзінцы ў Навагародку, Віцебску і Гародні. Аснову гэтыхзамкаў склалі высокія вежы, злучаныя каменнымі мурамі. На тэрыторыі замкаўузводзяцца каменныя культавыя і жылыя пабудовы. У якасці прыкладу можнапрывесці Наваградскі замак. Як азначае адзін з даследчыкаў беларускайархітэктуры М.Ткачоў, «гісторыя яго ўмацаванняў прайшла шлях ад простай агароджы-частаколада наймагутнейшага шматвежавага замка». Старажытная мураваная вежа накшталтКамянецкай з’явілася ў Навагародскім замку сярод драўляных зрубаў у другойпалове ХІІІ ст. Яна мела чатырохвугольную ў плане форму, якая набліжалася даквадрата, і высокі падмурак, зроблены з вялікіх – да 1 м і больш – камянёў.
Шматразоў падыходзілі да сцен замка крыжакі. Пасля аднаго з нападаў у канцы XIV ст.вежу давялося адбудаваць амаль поўнасцю, але ўжо не з каменю, а з цэглы.
Новаявежа Шчытоўка, квадратная ў плане, пабудавана ў традыцыйнай тэхніцы «лусковай»муроўкі, калі шчокі сцен рабілі з цэглы, а ўнутраную частку муру – з камянёў іцагельнага друзу на вапне. Вежа мела пяць паверхаў з перакрыццямі на бэльках. Уніжняй частцы знаходзілася брама. Муры праразалі арачныя байніцы, паверхізлучала лесвіца, «схаваная» ў тоўшчы паўднёвай сцяны. Рэшткі гэтай вежызахаваліся да нашых дзён.
Неўзабавепасля будаўніцтва Шчытоўкі ўзводзяцца іншыя мураваныя вежы і муры замка.Спачатку з усходу ўзвялі яшчэ тры вежы і злучылі іх мураванымі сценамі. Вежыпадобныя да Шчытоўкі, але ніжэйшыя і мелі тры паверхі. Да нашых часоўзахаваліся рэшткі Касцельнай вежы і Малой брамы. З прычыны таго, што вады ўзамку не было і толькі на ўсходнім схіле замкавай гары білі моцныя крыніцы, нададной з іх і паставілі дзесьці ў XIV ст. мураваную Калодзежную вежу.
Упачатку XIV ст. за замкавымі мурамі на двары зрабілі каменную царкву, якаяпотым шмат разоў перабудоўвалася, а крыху пазней, у сярэдзіне XIV ст.,непадалёку ад царквы быў узведзены двухпавярховы каменны палац.
Уканцы XV – пачатку XVІ ст. у беларусаў з’явіўся новы вораг – крымскія татары. У1505 г. замак вытрымліваў аблогу вялікай татарскай арды султана Біці-Гірэя. Упаўночна-заходняй частцы замка збудавалі магутную вежу, якую назвалі Дазорцай.Квадратная аснова вежы паступова пераходзіць у васьмярык. Гэтыя абрысы ўласцівыдля замкавых вежаў, пастаўленых у часы росквіту беларускай готыкі.
Паступоваўсе драўляныя гародні ў Навагародскім замку змянілі мураваныя сцены. Таксама ўпачатку XVІ ст. ля паўднёва-ўсходняга схілу гары пабудавалі яшчэ дзве вежы,злучаныя мураванымі сценамі. Разам з Калодзежнай яны стварылі своеасабліваедадатковае ўмацаванне, значна павялічыўшы фартыфікацыйныя якасці замка.
Захавалісястаражытныя гравюры ХІХ ст., якія даюць уяўленне пра яе вонкавы выгляд.
Унашы дні Навагрудскі замак патрабуе тэрміновай дапамогі. Пад замкаваю гароюзалягае пласт грунтовых водаў. У падножжы Касцельнай вежы крыніцы вымываюцьгрунт з-пад фундаментаў і ствараюць эрозію замкавага схілу. Плануецца да канцагода распачаць работы па інжынерных умацаваннях, накшталт тых, што рабіліся ўКаложскай царкве. Замак хавае яшчэ шмат сакрэтаў: як адзначаюць археолагі, тутможна праводзіць раскопкі кожны год і ўвесь час знаходзіць нешта цікавае.
Асноўныяработы, якія тут запланаваныя (пакуль мяркуецца, што гэта зойме каля пяцігадоў), будуць датычыць кансервацыі муроў і расчысткі тэрыторыі ад завезенагагрунту. Разглядаецца таксама прапанова аб тым, каб у межах Шчытоўкі ў ніжнімярусе зрабіць памяшканне з музейнай экспазіцыяй. Пачынаецца распрацоўкапраектнай дакументацыі.

Глава 3. Умацаванае культавае дойлідства(Сынкавіцкая царква-крэпасць і Полацкая Сафія)
 
Длякультавай архiтэктуры Беларусiканца 15-16 ст. характэрны новы тып пабудоў-храмы, прыстасаваныя да абароны, якiяўваходзiлiў сiстэмугарадскiхумацаванняў цi былiасобнымiкропкамiабароны у вясковых ваколiцах. У гэты часпашыраюцца мiжусобныя сутычкiпамiжмагнатамi,ад якiхбольш за ўсе цярпеў просты люд. Сховiшчамдля яго звычайна станавiлася бажнiца,нярэдка адзiнае ў наваколлiмураванае збудаванне. У ей можна было схавацца iадбiццаад невялiкагаатрада рабаўнiкоў, што спусташалiбезабаронныя вёскi iмястэчкi.Пiсьмовыякрынiцыпаведамляюць пра шматлiкiяхрамы-крэпасцi ў розных мясцiнах.Агульныя рысы кампазiцыiгэтых храмаў-кампактнасць аб'ёму, высокiшчыпцовы дах, абарончыя вежы з байнiцамiiвыразны падзел унутранай прасторы на абарончую iкультавую часткi. Прыкладам такiхпабудоў з'яўляецца Сынкавіцкая царква — царква-крэпасць, Полацкая Сафія і іншыяўмацаваныя культавыя забудовы.
Непадалёкуад горада Слоніма можна пабачыць адно з самых дзівосных збудаванняў ны Беларусі- Сынкавіцкую царкву. Яна высокая – здаецца, дастае да аблокаў. Сцены — зчырвонай старадаўняй цэглы, нібыта абпалены полымем шматлікіх войнаў, штопракаціліся па нашай шматпакутнай зямлі. Цяжка адарваць вочы ад гэтаганадзвычай прыгожага помніка дойлідтва.
Сынкавіцкаяцарква — царква-крэпасць. Сведчаннем таму маўклівыя байніцы ўсценах Божага храма. За яго сценамі прашчуры не толькі тварылі малітвуУсявышняму, але пры неабходнысці бараніліся ад ворагаў і перамагалі іх.
Падобнаябажніца ёсць яшчэ толькі ў вёсцы Мураванка, што таксама знаходзіцца ўГродзенскай вобласці.
Сынкавіцкаяцарква, на думку некаторых даследчыкаў даўніны, збудавана ў пачатку XVстагоддзя. Паданне кажа, што заклаў яе сам вялікі князь Вітаўт.
Можналічыць цудам, што царква-крэпасць захавалася нязменнай да сенняшняга часу. Верагодна,часам яе пабудовы з'яўляецца канец XV- пачатак XVI ст.ст. Абарончуюсістэму царквы ствараюць чатыры вежы і байніцы, размешчаныя пад скляпеннямі. Усярэдзіне вежаў есць лесвіцы, якія калісці вялі да байніц. Вокны ў храме ўмэтах паляпшэння абароны падняты высока над зямлей. Таўшчыня сцен каля 1,5 м.Будынак царквы мае выразныя элементы раманскай і гатычнай архітэктуры.
Царква-крэпасць— унікальны помнік абарончага дой-ідства гатычна-рэнесанснага стылю — былапабудавана 600 гадоў таму і захоўвае мноства таямніц і рамантычных паданняў.Царква нагадвае ўмацаваны замак са сценамі двухметровай таўшчыні. Па вуглаххрама, бы волаты, стаяць чатыры цыліндрычныя вежы з байні-цамі, у сярэдзінеякіх размешчаны ярусы баявых галерэй. У розныя часы храм служыў не толькімесцам для богаслужэнняў, але і абараняў сялян ад спусташальных набегаў.
Гэтаунікальная царква шмат чаго перажыла на сваім вяку. У 1656 годзе (падчасруска-польскай вайны) Мураванка была моцна пашкоджана, і аднавілі яе толькіпраз некалькі гадоў. У 1706 годзе войскі Карла XII,ідучы праз Жалудок на Палтаву, па загаду караля абстралялі царкву, якаяраззлавала яго сваім незвычайным велічным выглядам.
Паслягэтых падзей храм прыйшоў у запусценне. Адрэстаўравалі яго толькі ў 1822 годзе.Рамонт у 1871—1872 гадах змяніў першапачатковы выгляд будынка. Заходнія вежыбылі прыпадняты на цэлы сажань, і ў адной з іх зрабілі званіцу. Частку байніцзаклалі. З невялікімі зменамі фасад храма захаваўся да нашых дзён.
УXVII стагоддзі Мураванка лічылася аднойз самых багатых цэркваў на Беларусі. Ёй прысвячалі не толькі навуковыя працы,але і мастацкія творы. У XXстагоддзі храм перажыў цяжкія часы бязвер’я, быў закрыты і знявечаны, аледзякуючы намаганням вернікаў вярнуў сваё хараство і былую веліч.
Сённяцарква зноў у цэнтры ўвагі вернікаў, навукоўцаў і турыстаў: яна заявіла прасябе як прэтэндэнт на статус сусветнай культурнай спадчыны.
ПолацкаяСафія на рубяжы XV і XVIст. перабудавана ў пяцівежавую царкву-замак. Пятая вежа ўзвышалася над самымцэнтрам храма.
Узнікненнетакога тыпу збудавання менавіта ў стольным Полацку заканамернае, бо гэты багатыі людны гандлёва-рамесніцкі горад на ўсходнім рубяжы ВКЛ лічыўся тады «ключомад Лівоніі і самой Літвы». Валодаць такім «ключом» хацелі і Лівонія, іМаскоўская дзяржава, не кажучы ўжо пра вялікую ўладу. Рэальная пагроза знешняйнебяспекі ставіла тут інкастэляцыю храмаў на парадак дня.
ПяцівежнаяПолацкая Сафія праіснавала на Верхнім замку да 1710 г. Малюнкі храма 1578 і1707 гг. сведчаць, што гэта быў, на першы погляд, звычайны замак з вежамі,байніцамі і каванай герсай над уваходам. У час аблог Полацкая царква рабіласяпрытулкам, тут захоўваліся святыні і скарб горада; у Сафіі адбываліся інайбольш урачыстыя сходы гараджан. У 1607 г. У час пажару Сафійскі саборзгарэў, але хутка быў адноўлены і ў ім пачалі захоўваць земскія і гарадскіякнігі Полацкага ваяводства. Аднак нарожныя баявыя вежы былі паніжаны на адзінпаверх, а сярэднюю вежу, прыгожа аздобіўшы, зрабілі яшчэ больш прыгожай.
Яшчэраз царква аднаўлялася пасля пажару 1643 г. І ў 1710 пасля выбуху складубаепрыпасаў, які быў зроблены ў храме пад час Паўночнай вайны, храм быўзнішчаны. У 1738-1750 гг. перабудавалі ў двухвежны барочны касцёл.
Выразныяабарончыя рысы мелі і іншыя царкоўныя збудаванні ў Полацку: касцёл і калегіумезуітаў; праваслаўная чатырохвежная царква, падобная Сафіі; двухпавярховымасіўны будынак яўрэйскай школы, які быў размешчаны ля подступаў да замка.Полацкія інкастэляваныя храмы сталі прататыпам для іншых падобных пабудоў.
Заключэнне
 
Абарончыязбудаванні – неад’емная частка беларускай культуры, сведка яе нялёгкай,складанай і багатай гісторыі. За многія стагоддзі сваёй гісторыі беларусыспазналі нямала. Лёс іх зямлі вырашаўся не толькі ў бітвах з крыжакамі або зтатарамі. У тыя далёкія часы ваенныя падзеі звычайна адбываліся пад сценаміўмацаваных гарадоў і замкаў. Мінавіта яны прымалі на сябе галоўны цяжар варожыхнашэсцяў і часцей за ўсё вырашалі лёс вайны ці паходу.
“Краінайзамкаў” называлі сучаснікі нашу зямлю. І гэта сапраўды так. Амаль праз кожныя30-40 км тут стаяў замак – пункт абароны вялікай ваколіцы. Цяпер старажытныяваенна-абарончыя збудаванні не маюць ужо практычнага значэння. Тым не менш іхкаштоўнасць для нас велізарная. Створаныя руплівай працай нашага народа, яны нетолькі адлюстроўваюць яго гістарычнае мінулае, патрыятызм і гераічную барацьбуў абарону роднай зямлі. Адначасова яны з’яўляюцца яскравым сведчаннем таленту івысокай культуры беларусаў далёкага мінулага, бо стан фартыфікацыі ў вядомайступені адлюстроўвае культурнае развіццё народа ў тую ці іншую гістарычнуюэпоху.
Знаёмстваз гэтымі помнікамі пераконвае, што на Беларусі развіццё ваеннага дойлідстваішло ўпоравень з часам, а сіла і характар абарончых збудаванняў цалкамадпавядалі тагачаснай ваеннай адукацыі народаў, якім яны былі проціпастаўлены.
XIV-XVcт. — развіццёдзяржаўнага і гарадскога абарончага дойлідства. Гэты этапхарактарызаваўся паступовым пранікненнем у абарончае дойлідства Беларусізаходнееўрапейскіх рысаў. Разам з тым, пераважалі мясцовыя рысы архітэктуры.
Культурнаяі гістарычная прастора, у якой знаходзіліся яны, адрознівалася сваёй шырынёй. Уяе ўваходзілі войска, дзяржаўныя ўстановы, гарады і гараджане, буйныя феадалы іг. д. На працягу стагоддзяў служылі ваеннымі ўмацаваннямі, якія абаранялі нашыхпродкаў ад нападаў звонку.
Гісторыяабарончага дойлідства Беларусі з'яўляецца адной з найбольш цікавых старонакмінулага нашай краіны. Фактычна, замкі, вежы і храмы-крэпасцi- гэта не проста помнікіі мураванай архітэктуры, але і каштоўныя крыніцы,дзякуючы якім мы можам мець больш інфармацыі пра іншыя падзеі нашай гісторыі, ігэта павінен памятаць кожны даследчык мінулага.
Асабістая вельмі спадзяюся на кожнага жыхара ў нашай краіне ў сумленным адносіне дакожнага абарончага будынка ў нашай краіне. Таму што яны – гэта наша гісторыя інаша нацыянальнае багацце.

Спіс літаратуры
 
1.Ткачоў М. Замак. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. — Мн.: Беларускаяэнцыклапедыя, 1996. С. 401 402.
2.Ткачев М. А. Замки Беларуси. — Мн.: Беларусь, 2002. — 200 с.: ил
3.ЛакоткаА.І. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Навуковае выданне. – Мн.:Полымя, 1992.
4.Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства Беларусі ХІІІ–ХVІ ст. — Мн., 1993.
5.ЧантурияВ. А. Памятники архитектуры и градостраительства Белоруссии.- Мн.: Полымя,1986. – 240 с.: ил.
6.Несцярук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў (гісторыя, стан,перспектывы). Мн.: БЕЛТА, 2002.
7.ФедорукА. Старинные усадьбы Берестейщины. Мн.: Бел. энциклопедия, 2004.
8.Ткачоў М. А. Новае пра Сафійскі сабор // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі.1972. № 2. C. 23
9.Страчаная спадчына  / Т.В. Габрусь, А.М. Кулагін, Ю.У. Чантурыя  і інш. Уклад.Габрусь Т.В. – Мн.: Полямя, 1998.- 351 с.: іл.
10.ЧантурияВ.А. Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии. — Мн.: Полымя,1986. – 240 с.: ил.
11.Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХIII—XVIII стст. C.131.
12.Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства,этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І.Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 320 (біл.)

Дадатак №1
/>
Камянецкаявежа. Малюнак Н. Орды ХІХ ст.
/>     />
Камянецкаявежа у нашы дні

Дадатак№2
/>
Ліда.Руіны замка. Малюнак Н. Орды ХІХ ст.
/>
Лідскізамак. Рэстаўрацыйныя працы.

Дадатак№3
/>
/>
РуіныКрэўскага замка
/>
Крэўскізамак. Рэканструкцыя С. Прышчэпа

Дадатак№4
/>
Навагрудскізамак. Малюнак Н. Орды ХІХ ст.
/>
РуіныНавагрудскага замка ХХ ст.

Дадатак №5
/>
Сынкавіцкаяцарква-крэпасць. Бакавы фасад.
/>     />
Сынкавіцкаяцарква-крэпасць. Галоўны фасад.

Дадатак№ 6
/>
ПолацкаяСафія. Малюнак Н.Орды ХІХ ст.
/>
ПолацкаяСафія (галоўны фасад). Нашы дні.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат История кино
Реферат Определение трудозатрат на разработку программных модулей
Реферат Досуг
Реферат Женщины в древнем мире
Реферат Семейная педагогика
Реферат Недействительность брака и обстоятельства, препятствующие заключению брака
Реферат Бибиков Александр Ильич
Реферат Фаддей Булгарин о наполеоновских войнах (о прагматике мемуарного текста)
Реферат Философия ПА Флоренского
Реферат Экзаменационные билеты по этике делового общения за первый семестр 2001 года
Реферат I. Требования к выдаче Свидетельства о допуске к работам по наладке систем вентиляции и кондиционирования воздуха* вид 24
Реферат Значення психологічної уваги Методи взаємодії психолога та клієнта в рамках психоконсультативної
Реферат Our heroes are remembered
Реферат Проектування АТП регіональних вантажних перевезень
Реферат Анализ конкурентоспособности отрасли по методике М. Портера (анализ рынка шампанского Украины)