Реферат по предмету "История"


БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)

БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)

Змест
1. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР
2. Пачатак Вялікай Айчынай вайны
3. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ўсавецкім тыле
4. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыіБеларусі
5. Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы наакупіраванай тэрыторыі
6. Вызваленне Беларусі
7. Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах
7.1 Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці ітранспарту ў 1945-50-м гадах
8. Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусоваякалектывізацыя ў заходніх абласцях
8.1 Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі
8.2 Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль іграшовае абарачэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
 
/>1. Уз’яднанне Заходняй Беларусіз БССР
З сярэдзіны 30-х гадоў міжнародны клімат значна пагоршыўся. Быловідавочна, што рыхтавалася вялікая вайна. У 1938 годзе Германія справакавала Данцыгскікрызіс у адносінах з Польшчай. Урад СССР паспрабаваў дагаварыцца з Англіяй і Францыяйаб узаемадапамоге на выпадак вайны, у тым ліку дапамоге ўсім усходнееўрапейскімкраінам. Але апошнія (Польшча, Чэхаславакія, Румынія) адмовіліся ад гэтай прапановы.Пад час правядзення перамоў, 22 сакавіка 1939 года немцы занялі Клайпедскую вобласць,а Літва, Латвія і Эстонія заключылі “сяброўскія" дагаворы з Германіяй. Гульніў “кошкі — мышкі" з дэлегацыямі Англіі і Францыі не спадабаліся І. Сталіну,таму 23 жніўня 1939 года ў Маскве пасля імклівай падрыхтоўкі было заключана пагадненнез Германіяй аб ненападзе тэрмінам на 10 год. Да дагавору прыкладваліся сакрэтныяпратаколы, якія размежавалі сферы ўплыву Германіі і СССР у Еўропе. Заходняя Беларусь,але без Вільні, была аб’яўлена зонай уплыву СССР. Падпісалі дагавор і пратаколыкіраўнікі ведамстаў замежных спраў краін І. Рыбентроп і В. Молатаў.
1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу, а 3 верасня Германііаб’явілі вайну Англія і Францыя, пачалася другая сусветная вайна. Праз два тыднінямецкія войскі прадвінуліся да мяжы сферы ўплыву СССР — да Заходняй Беларусі.17верасня 1939 года быў аддадзены загад Чырвонай Арміі перайсці мяжу Польшчы і заняцьЗаходнюю Беларусь, узяць пад абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіныі Заходняй Беларусі. Чырваная Армія прасоўвалася хутка, амаль не сустракаючы супраціўлення.Да 25 верасня яна кантралявала ўсю тэрыторыю Беларусі.
28 верасня 1939 года зноў у Маскве быў падпісаны дагавор паміжСССР і Германіяй аб сяброўстве і мяжы, па якой мяжа праходзіла па, так званай, “лінііКерзана”. Літва ўвайшла ў сферу ўплыву СССР.7 кастрычніка ёй у абмен на права размясціцьваенныя базы перадалі (без ведама ўрада БССР) Вільну і частку Віленскага ваяводства.На занятай тэрыторыі адразу пачалі праводзіць мерапрыемствы па ўсталяванню савецкайулады. Але трэба было легітымізаваць далучэнне тэрыторыі праз рашэнне народа.
22 кастрычніка 1939 года адбыліся выбары прадстаўнікоў народнагасходу, які сабраўся 28-30 кастрычніка 1939 года ў Беластоку. Сход абвясціў устанаўленнесавецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі, канфіскаваў памешчыцкія землі, нацыяналізаваўбанкі і буйную прамысловасць. Сход прасіў ВС СССР і ВС БССР прыняць Заходнюю Беларусьу склад СССР і БССР. У адказ 2 лістапада 1939 года ВС СССР і 12 лістапада ВС БССРпрынялі адпаведныя законы. Уз’яднанне беларускіх земляў было актам гістарычнай справядлівасці.Беларускі народ атрымаў магчымасць развівацца ў межах аднага дзяржаўнага ўтварэння.
 
2. Пачатак Вялікай Айчынай вайны
22 чэрвеня 1941 года без аб’яўлення вайны Германія напала наСССР. На Беларусі супраць савецкага Заходняга фронту (камандуючы Дз. Паўлаў), пераўтворанагаз Заходняй асобай ваеннай акругі, дзейнічала нямецкая група армій “Цэнтр” (генерал-фельдмаршалфон Бок). У першыя гадзіны вайны адбыліся масавы артылерыйскі абстрэл прыгранічнайтэрыторыі і бомбавыя ўдары па аддалёных ваенных базах Чырвонай Арміі, якая панеславелізарныя страты тэхнікі і людскіх рэсурсаў.
На дзяржаўнай мяжы адразу адбыліся цяжкія баі. Да канца ліпеняабараняўся гарнізон састарэлай Брэсцкай крэпасці. Аднак немцы прарвалі абарону іхутка прасоўваліся ўглыб Беларусі.
28 чэрвеня пасля жорсткіх баёў, у якіх удзельнічалі добраахвотныяатрады з жыхароў горада, Мінск быў здадзены. На захад ад Мінска ў акружэнні апынулісязлучэнні некалькіх савецкіх армій колькасцю некалькі соцен тысяч чалавек.29 чэрвенябыла аб’яўлена дадатковая мабілізацыя — у армію з БССР было прыцягнута каля 500тыс. чалавек. У дапамогу арміі фарміравалі палкі народнага апалчэння.
У пачатку ліпеня 1941 уздоўж Заходняй Дзвіны і Дняпра была створаналінія абароны.14 ліпеня пад Оршай упершыню выкарысталі дывізіён рэактыўных мінамётаў“Кацюша" (камандаваў І. Флёраў). Жорсткія баі разгарнуліся за беларускія гарады.З 3 па 26 ліпеня абараняўся Магілёў, жорсткая шматгадзінная бітва адбылася на Буйніцкімполе. З 12 па 19 жніўня абараняўся Гомель. Аднак да пачатку верасня 1941 года ўсятэрыторыя Беларусі была захоплена германскай арміяй. Усё гэта было вынікам не столькітэхнічнай адсталасці Чырвонай Арміі, сколькі памылак сталінскага кіраўніцтва, масавыхрэпрэсій сярод афіцэраў. Але Сталін знайшоў “вінаватых” — за правал абароны Беларусібыў расстраляны Дз. Паўлаў і некаторыя іншыя военачальнікі.
/>/> 
3. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыірэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле
Ужо ў першыя дні вайны краіна панесла вялікія людскія і матэрыяльныястраты. У выніку паражэнняў Чырвонай Арміі вораг хутка прасоўваўся ў глыбіню краіны.Да ліпеня войскі вермахта выйшлі на лінію Дняпра, захапілі амаль усю БССР. У другойпалове жніўня была акупіравана астатняя, паўднёва-ўсходняя частка Беларусі. Яшчэда поўнай акупацыі БССР прымаліся захады па пераводу эканомікі на ваенныя рэйкі.Адбывалася мабілізацыя эканомікі — перабудова яе на выпуск ваеннай прадукцыі, эвакуацыяпрамысловасці і вытворчых фондаў сельскай гаспадаркі, матэрыяльных і культурныхкаштоўнасцяў, насельніцтва на ўсход. Знішчаліся прамысловые прадпрыемствы і іншыякаштоўнасці, якія вывезці не бола магчымасцяў.
23 чэрвеня 1941 года быў уведзены мабілізацыйны план вытворчасцібоепрыпасаў. Шэраг прадпрыемстваў адразу перайшоў на вытворчасць ваеннай прадукцыі.Працоўны дзень у дабравольным парадку склаў 10-12 гадзін у суткі. Прадукцыя прадпрыемстваўлёгкай і харчовай прамысловасцяў прызначалася выключна для арміі (абутак, бялізна,абмундыраванне, хлеб, сухары, мясныя кансервы). Калгаснікі паскорылі тэмпы ўборкіўраджаю і здачы збожжа дзяржаве. У той жа дзень, 23 чэрвеня 1941 г. пачалася частковая эвакуацыя.25 чэрвеня 1941 г. была арганізавана Цэнтральная эвакуацыйная камісіяпры СНК БССР, якую ўзначаліў старшыня СНК І.С. Былінскі. Умовы правядзення эвакуацыіна Беларусі былі неспрыяльнымі. Хутка наступала германская армія і прамысловасцьзаходніх абласцей БССР была страчана. З Мінска 24 чэрвеня збяжала партыйнае кіраўніцтва,пачалася паніка сярод насельніцтва, марадзёрства. Чыгунка была перагружана ваенныміцягнікамі. У гэтых умовах прымаліся захады па эфектыўнай дзейнасці эвакуацыйныхструктур.
Праз 24 эвакапункта на ўсход адпраўлялі дзяцей і дарослых. Усяговыехала каля 1,5 млн. грамадзян Беларусі. Было эвакуявана 161 аддзяленне Дзяржбанка,116 ашчадных кас, больш за паўмільярда руб. грашовага фонду, вывезены матэрыяльныяі культурныя каштоўнасці. Эвакуяваны навучальныя і культурныя ўстановы. Перабазіраваліпрамысловыя прадпрыемствы, энергетычныя ўстаноўкі. Вывозілі найбольш важныя часткіпрадпрыемстваў, агрэгаты і вузлы. Прадпрыемствы з усходняй часткі Беларусі вывозілісяамаль цалкам (з “Гомсельмашу” вывезлі 1100 вагонаў маёмасці). Усяго вывезена 124буйных прамысловых і 14 прамысловых арцеляў. Як правіла, вывозіліся і рабочыя кадры.Частка прадпрыемстваў знішчалася (узарвана больш за 10 тыс. прамыслова-вытворчыхбудынкаў прадпрыемстваў).
Эвакуявалі матэрыяльныя рэсурсы сельскай гаспадаркі. Тэхнікаі буйная рагатая жывёла адыходзіла на ўсход сваім ходам. Частка жывёлы перадаваласяЧырвонай Арміі. Усяго ў тыл было адпраўлена 60% трактароў, 18% камбайнаў, 53% буйнойрагатай жывёлы. Рэгулявалася праца чыгункі, праводзілася эвакуацыя яе рухомага саставу.Апошні эшалон з Мінска быў выведзены 28 чэрвеня, калі горад быў ужо захоплены.
/>Праца беларускайпрамысловасці ў тыле. Асноўнымі раёнамі размяшчэння беларускай прамысловасцібылі Паволжа (47 прадпрыемстваў), Урал (35), сярэдняя паласа РСФСР (28), ЗаходняяСібір (8 прадпрыемстваў). Ужо ў восень 1941 г. яны пачалі выпуск прадукцыі. На новых месцах адсутнічала вытворчая базы. Станкі часта ставіліся пад адкрытым небамабо пад часовымі навесамі, выпуск прадукцыі адбываўся паралельна з будаўніцтвамкарпусоў. Катастрафічна не хапала рабочай сілы. Частка заводаў і фабрык не здолелаэвакуяваць працоўныя кадры, частка эвакуяваных рабочых пайшла на фронт. На заводыпрымалі працаваць жанчан і дзяцей.
У выключных умовах барацьбы за выжыванне адміністрацыйна-каманднаясістэма кіравання адыграла станоўчую ролю. Але адначасова былі значна пашыраны правынародных камісараў краіны, якія адказвалі за канкрэтныя галіны прамысловасці, дырэктараўі начальнікаў будоўляў у рашэнні многіх пытанняў вытворчасці, скарачалася структуракіраўніцтва апарату.
/>/>беларусь акупацыйны рэжым вайна
4. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыіБеларусі
На акупаваных тэрыторыях быў усталяваны “новы парадак”, ідэалагічнымпадмуркам якога была тэорыя “расавай перавагі” нямецкай арыйскай расы над іншымінародамі, што давала першым права на сусветнае панаванне і права патрабаваць сабе“жыццёвую прастору”.
Мэты агрэсараў у адносінах да тэрыторыі СССР былі абазначаныў плане “Ост” і “Дырэктывах па кіраўніцтву эканомікай у зноў акупіраваных усходніхабласцях” (так званая “Зялёная папка”). Яны прадугледжвалі паэтапную каланізацыюі германізацыю захопленых тэрыторый з мэтай поўнага выкарыстання яе рэсурсаў, знішчэннекаля 75% беларусаў і “агерманьванне” 25% беларусаў для выкарыстоўвання іх як працоўнайсілы. Практычныя рэкамедацыі па правядзенні гэтай палітыкі ўтрымлівала “Інструкцыяаб асобных абласцях да дырэктывы №21" да плана “Барбароса” ад 13 сакавіка 1941года.
Адначасова з акупацыяй знішчаліся органы савецкай улады, мяняўсятэрытарыяльны падзел. Так, Віцебская, Магілёўская, Гомельская і ўсходнія часткіМінскай і палесскіх абласцей увайшлі ў склад “вобласці армій тылу” группы армій“Цэнтр”. Улада тут належыла Штабу тыла групы армій “Цэнтр”, палявым і мясцовым камендатурам.Паўднёвыя часткі Гомельскай, Палесскай, Піснкай і Брэсцкай абласцей з гарадамі Мазыр,Пінск, Брэст перадаваліся рэйхскамісарыяту “Украіна”. Беластоцкая, частка Брэсцкайі Баранавіцкай абласцей увайшлі ў склад Усходняй Прусіі. Паўночна-Заходнія раёныВілейскай вобласці ўвайшлі ў склад генеральнай акругі “Літва”, і толькі цэнтральнаячастка Беларусі ў складзе 68 раёнаў (з 201) утварылі генеральную акругу “Беларусь"у складзе рэйхскаміссарыята “Остланд” з рэзідэнцыяй у Рызе. На чале акругі стаяўгенеральны камісарыят Беларусі, яму падпарадкоўваліся мясцовыя камісарыяты ў гарадахі раёнах. Ствараліся так сама органы мясцовага самакіравання — гарадскія ўправына чале з бургамістрамі, раённыя ўправы, у валасцях прызначалі валасных старшынь,у вёсках стараст. Яны знаходзіліся пад пільным наглядам нямецкіх камендантаў і камісараў.
Для падтрымання парадку на тэрыторыі былі размешчаны 5 ахоўныхдывізій і створаны паліцыйскі апарат. Акрамя таго, дзейнічалі аператыўныя групырэйхсфюрэра СС Гімлера, якія распачалі масавы тэрор супраць насельніцтва. Агульнаяколькасць ваенна-паліцэскіх сіл на Беларусі дасягала 160 тыс. чалавек. Летам-восенню1941 года на Беларусь былі ўведзены ўкраінскія і літоўскія прафашысцкія фарміраванні,якія адрозніваліся асаблівай жорсткасцю нават ў параўнанні з нямецкімі вайскоўцамі.Літоўскі батальён толькі з 5 кастрычніка па 7 лістапада 1941 года знішчыў 43 тысячымірных беларусаў.
Акупанты стварылі сістэму лагераў і турам для розных катэгорыйзняволеных. Ваеннапалонныя ўтрымліваліся ў дулагах, шталагах, афлагах, цывільныяасобы ў працоўных лагерах СД, перасыльных лагерах СС, штрафных лагерах, гета. НаБеларусі было ўтворана каля 260 лагераў, буйнейшым быў Трасцянецкі пад Мінскам,дзе нацысты знішчылі каля 206.500 чалавек.
Беларуская калабарацыя. Пасля правала палітыкі бліцкрыга адбылісякарэктывы палітыкі ў адносінах да мясцовага насельніцтва, акупантам неабходна былоабапірацца на кола мяцовых супрацоўнікаў. Беларуская калабарацыя мела некалькі складаючыхчастак. Па першае, гэта ідэйная калабарацыя з ліку паслядоўнай антыбальшавісцкайэмігранцкай апазіцыі. Яе прадстаўлялі члены Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыіФ. Акінчыца а так сама некаторыя іншыя эмігранты — І. Ермачэнка, В. Захарка, В.Гадлеўскі, Я. Станкевіч і інш. Па-другое — гэта жыхары БССР, якія паверылі немцамі свядома пайшлі да іх на службу, і па-трэцяе — гэта людзі, пазбаўленыя выбару(ваеннапалонныя). Таму аднолькава трактаваць калабарацыю як асэнсаваную здраду радзіменемагчыма. Але касцяк калабарацыі складалі прадстаўнікі першай групы, і яны мелінамер аднавіць самастойную Беларусь.
У кастрычніку 1941 года з дазволу гаўляйтэра В. Кубэ была створанаБеларуская народная самапомач (БНС), кіраваў якой І. Ермачэнка. Галоўнай мэтай яеіснавання была вызначана дапамога пацярпеўшым беларусам ад вайны і бальшавікоў.Беларусы спрабавалі стварыць свае ўзброеныя сілы і органы ўлады, але немцы ім адмовіліі цалкам пачалі кантраляваць іх дзейнасць.
З паражэннямі на фронце мяняліся адносіны да калабарантаў.29чэрвеня 1942 года В. Кубэ дазволіў стварыць “Вольны корпус самааховы" (беларускаясамаахова — БСА), Раду БНР з 12 чалавек і 13 аддзелаў пры ёй. Таксама быў дадзеныдазвол на стварэнне Беларускага навуковога таварыства, прафсаюзаў, беларускага судовагаапарату. Развярнулася кіпучая дзейнасць па стварэнню БСА, аднак узбройваць яе былозабаронена, а пазней большую цікавасць немцы праявілі да паліцэйскіх батальёнаўна чале з нямецкімі афіцэрамі. Вясной 1943 года немцы адмовіліся ад ідэі стварэнняБСА.
22 чэрвеня 1943 года В. Кубэ даў дазвол на стварэнне маладзёжнайарганізацыі “Саюз беларускай моладзі — СБМ" (М. Ганько, В. Абрамава), кудыпрымаліся юнакі і дзяўчынкі ва ўзросце 10-20 гадоў. Каб уступіць — трэба было пісьмовападцвердзіць арыйскае паходжанне і сваё жаданне служыць фашызму. Але члены СБМ невывозіліся ў Германію на прымусовыя работы, таму ў арганізацыю ўступіла некалькітысяч чалавек, галоўным чынам з Заходняй Беларусі. Часта яны далёка стаялі ад галоўнаймэты дзейнасці — аднаўлення Беларусі з дапамогай Германіі. Але беларускія калабарантыпакуль так і не атрымалі ад немцаў чаго жадалі — інстытутаў дзяржаўнасці. ПоспехіЧырвонай Арміі прастымулявалі акупантаў.27 чэрвеня 1943 года В. Кубэ дазволіў стварыць“Раду даверу” — пастаянны дарадчы орган пры генеральным камісары. У радзе былі В.Іваноўскі (бургамістр Мінска), Ю. Сабалеўскі (ад Беларускай самапомачы), К. Рабушка(ад прафсаюзаў), М. Ганько, В. Абрамава (ад СБМ) і інш.
21 верасня 1943 года ў выніку замаха быў забіты гаўляйтэр В.Кубэ. Яго пераемнік генерал фон Готберг яшчэ больш актывізаваў адносіны з калабарантамі.У барацьбе з партызанамі ён прапанаваў абапірацца на мясцовыя сілы, дзеля чаго зверасня 1943 года пачаліся фарміравацца беларускія паліцэйскія атрады (замест БСА)якімі кіравалі немцы. Да лютага 1944 г. было створана 7 батальёнаў (каля 2167 чалавек).Але наглядалася масавае дэзертырства як з паліцэйскіх батальёнаў так і з БСА.
Пасля таго, як Чырванай Арміяй быў вызвалены Гомель, у Мінскуў снежні 1943 года была створана Беларуская Цэнтральная Рада з 14 чалавек — марыянетачныўрад на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім. Галоўнай мэтай члены ўрада абвясцілі мабілізацыюсіл супраць бальшавізму. Але ЦБР атрымала права вырашаць толькі пытанні адукацыі,культуры, сацыяльнай дапамогі і стварыць войска — Беларускую краёвую абарону (Ф.Кушаль — кумандуючы). Загадам 6 сакавіка 1944 года была аб’яўлена прымусовая мабілізацыяпад пагрозай пакарання смерцю для нез’явіўшыхся. Стварэнне войска зацягнулася ібыло неактуальным — 27 чэрвеня 1944 года пачалося вызваленне Мінска. У гэты дзеньу гарадскім тэатры адбыўся так званы II Усебеларускі кангрэс з бургамістраў, начальнікаўпаліцый, членаў БЦР, СБМ і іншых “дэлегатаў”. Яны прынялі рэзалюцыі аб непрызнанніБССР, міжнародных пагадненняў, якія датычыліся БССР і хутка ад’ехалі ў Кёнігсбергі Берлін праводзіць агітацыйную працу сярод эмігрантаў і вывезеных на працу беларусаўпа стварэнню беларускай арміі. Але ўся іх дзейнасць паказала крах намаганняў настварэнне Беларускай дзяржавы з дапамогай нацыстаў. Беларускі народ не падтрымаўдзеячаў, якія супрацоўнічалі з палачамі.
Дзеля эканамічнай эксплуатацыі Беларусі быў створаны апарат,падначалены штабу па кіраўніцтву эканомікай “Ост”, ці “Ольдэбург”. У яго склад уваходзіліспецыяльныя гаспадарчыя каманды, інспекцыі, атрады для збору сродкаў вытворчасціі сыравіны. Былі вызначыны 17 кампаній, меўшых правы на эксплуатацыю рэсурсаў Беларусі,гэта Цэнтральнае гандлёвае таварыства “Усход”, “Герман Герынг”, прыватныя нямецкіяфірмы, акцыянерныя таварыствы “Борман”, “Трэбец”, “Троль”, “Шляхт-гофт" і інш.
У гады вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічала каля 60 адноснабуйных прадпрыемстваў пераважна ў металаапрацоўчай, мясцовай, лёгкай і харчовайпрамысловасці. Дзейнічала значная колькасць дробных, рамесных, саматужных гаспадарчыхадзінак. Прадпрыемствы, якія ўдалося акупантам пусціць у ход, у асноўным займалісярамонтам сапсаванай тэхнікі, зброі, рухомага чыгуначнага саставу. Уцалеўшыя прадпрыемствылёгкай і харчовай прамысловасці абслугоўвалі армію вермахта. Увосень 1941 г. з 332, існуючых да вайны ў Мінску, буйных прадпрыемстваў гітлераўцам удалося запусціць 39, напярэдаднівызвалення сталіцы іх працавала толькі 19. Падзенне вытворчасці было абумоўленаяк недахопам сыравіны, так і сабатажам працуючых, дыверсійнымі актамі партызан іпадпольшчыкаў.
Акупанты праводзілі прымусовы набор рабочых на прадпрыемствы,праз абавязковую рэгістрацыю на біржы працы. Аднак толькі ў Мінску на пачатак 1943 г. не хапала 10 тыс. кваліфікаваных рабочых і каля 2-4 тыс. рознарабочых.
Ажыццяўляўся вываз сыравіны і абсталявання для прамысловасціГерманіі. Вывозілі ўсё — станкі, абсталяванне прамысловасці, будаўнічыя матэрыялы,сыравіну для тэкстыльнай прамысловасці, лясныя багацці, тарфяныя рэсурсы (здабываліі вывозілі шогод 790-800 тыс. т). Вывозілі нават рабоў — каля 380 тыс. маладых беларусаўвыкарыстоўваліся на катаржных работах у рэйху.
Мясцовае насельніцтва атрымала дазвол на дробнае прыватнае прадпрымальніцтва,прыватную практыку для медыцынскіх і некаторых іншых работнікаў; уладання невялікімісаматужнымі прадпрыемствамі, майстэрнямі, крамамі. Тым, хто падтрымліваў «новыпарадак», гарантавалася права на нерухомасць, маёмасць, зямлю. Аднак на практыцыўсё гэта было рэалізавана ў даволі абмежаваных памерах. Быў дазволены камісійныгандаль. Дазвалялася гандляваць прадуктамі, але рэалізацыю сельскагаспадарчай прадукцыімаглі ажыццяўляць толькі тыя сяляне, якія выканалі ўстаноўленыя гітлераўцамі абавязковыяпастаўкі.
На акупіраванай тэрыторыі існавала сістэма абарачэння дзвюх валют:савецкай і акупацыйнай. Афіцыйны курс маркі быў завышаны, гаспадарчыя нямецкія банкіскуплялі вялікія сумы савецкай валюты і выкарыстоўвалі яе для фінансавання сваіхвыдаткаў, ажыццяўляючы «легальнае» рабаванне Беларусі.
Падатковая сістэма акупантаў — гэта адзін з элементаў рабаванняБеларусі. Існавалі дзве формы грашовага падатку: дзяржаўны і мясцовы. Дзяржаўныпадатак, падатак з абароту, з прыбылі, падаходны спаганяўся з прыватных і дзяржаўныхпрадпрыемстваў. Грамадзяне абкладаліся падушным, адміністрацыйным падаткамі, страхавымзборам, падаткам для аплаты старастаў вуліц. Для сялян існавалі нормы абавязковыхпаставак прадукцыі.
У аграрнай палітыкі акупантаў вылучаюць тры асноўныя этапы.
Першы этап праводзіўся з лета 1941 г. да пачатку вясны 1942 г. У гэты перыяд захавалася калгасная сістэма пад відам “абшчынных гаспадарак”і “дзяржаўных маёнткаў” (саўгасы). Пакінуты пасады старшынь, брыгадзіраў, афіцыйнане распускаліся праўленні, рэвізійныя камісіі і г. д. Але інвентар і жывёла быліабвешчаны ўласнасцю германскай дзяржавы. У Заходняй Беларусі, дзе не паспелі правесцікалектывізацыю, адбыўся зварот да індывідуальнай гаспадаркі. Вярталіся маёнткі былымуладарам — панам, асаднікам, заможным сялянам. Яны лічыліся адміністратарамі, кіраўнікамібылых сваіх маёнткаў, але права маёмасці на зямлю і інвентар не мелі. Там жа стваралісядзяржаўныя маёнткі для будучых нямецкіх каланістаў.
Другі этап (вясна 1942 г. па лета 1943 г.) пачаўся з прыняцця закону «Аб новым парадку землекарыстання» у лютым 1942 г., які адмяняў калгасную сістэму і дэклараваў магчымасць трох пераходных формаў землекарыстання:абшчыннай гаспадаркі (замест калгасаў), земляробчых таварыстваў (кааператывы) ііндывідуальнай сялянскай гаспадаркі. Гэта было вынікам правалу аграрнай палітыкі,заснаванай на захаванні калгасаў і неабходнасцю атрымаць падтрымку сялян — бо пачынаўсямасавы партызанскі рух. Так сама неабходна было забяспечыць патрэбы Германіі ў прадуктаххарчавання.
У заходніх абласцях рэспублікі ўзаконьваліся аднаасобныя гаспадаркі,права маёмасці распаўсюджвалася толькі на прысядзібныя ўчасткі. На калгасных земляхствараліся абшчынныя гаспадаркі. Сельскагаспадарчыя работы там вяліся супольна,а ўборка ўраджаю асобна кожным дваром на надзеле (6-7 га на двор). Устанаўлівалася калектыўная адказнасць за здачу натуральнага падатку, выкананне распараджэнняўакупантаў. Абавязковыя пастаўкі, якія дасягалі памераў паловы ўраджаю дапаўнялісяаперацыямі па канфіскацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Таму для сялян палёгкі гэтае“рэфармаванне" не прынесла.
Трэці этап (лета 1943 г. па лета 1944 г.) пачаўся з прычыны паражэння пад Сталінградам, пагаршэнне становішча ў сельскай гаспадарцы і роступартызанскага руху.
3 чэрвеня 1943 г. была абвешчана “Дэкларацыя аб сялянскім правеўласнасці”, якая ўстанаўлівала для сялян замест “права ўладання” права прыватнайўласнасці на зямлю. У першую чаргу зямлю атрымлівалі сяляне, якія супрацоўнічаліз акупацыйнымі ўладамі. Але з верасня 1943 г. пачалося вызваленне Беларусі і палажэнні “Дэкларацыі" сталі неактуальныя.
Эканоміка Беларусі значна пацярпела ад вайны. Частка прамысловыхпрадпрыемстваў была вывезена на ўсход, у тыл Чырванай Арміі, частка знішчына прыадступленні. Вялікая колькасць рэсурсаў і абсталявання была разрабавана акупантамі,вывезена ў Германію. Часткова гаспадарчыя магутнасці сапсавалі ці знішчылі партызаныі падпольшчыкі (каб прадухіліць іх выкарыстанне акупантамі). Акупацыйныя ўлады праводзілігаспадарчую палітыку рабавання як прамысловых, сельскагаспадарчых, так і прыродныхрэсурсаў краю. Да пачатку вызвалення эканамічны ўзровень развіцця Беларусі значназнізіўся нават ў параўнанні з першымі гадамі індустрыялізацыі.
 
5. Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбына акупіраванай тэрыторыі
Ва ўмовах акупацыі захопнікі не мелі магчымасці раслабіцца ніна імгненне. Шырокае развіццё атрымала на Беларусі супраціўленне — партызанскі рухі дзейнасць падпольных арганізацый у гарадах.30 чэрвеня 1941 года ЦК КПБ выдаладырэктыву аб пераходзе на падпольную работу раённых пртыйных арганізацый. Да поўнайакупацыі Беларусі тут ужо дзейнічала 89 падпольных райкамаў і “троек”. У Гомельскай,Магілёўскай, Мінскай і Пінскай вобласцях былі створаны абласныя падпольныя партарганізацыі.На нелегальнай рабоце ў Беларусі засталося каля 8.500 камуністаў. Было арганізавана1400 камсамольскіх ячэек, якія аб’ядналі каля 5 тыс. чалавек. Асноўнымі накірункамідзейнасці былі баявая — дыверсійная і палітычная — агітацыйная.
У другой палове 1941 года было створана Мінскае гарадское падполле,і ў снежні яно здзейсніла першыя буйныя дыверсіі на чыгуначным вузле. Дыверсіі адбылісяна чыгунке ў Брэсце, Гродна, Мазыры, Віцебске і інш. гарадах. У снежні 1941 годаў Гомелі падпольшчыкі Ц. Барадзін, Р. Цімафеенка здзейснілі дыверсію ў рэстаране,пад час якой загінула шмат афіцэраў і генералаў германскай арміі. У Оршы К. Заслонаўарганізаваў падрывы цягнікоў з дапамогай “вугальных мін”. У Магілёве медыцынскіяработнікі Ў. Кузняцоў, Ф. Пашанін арганізавалі з дапамогай падробленых медкартаквыратаванне параненых чырвонаармейцаў ад лагероў.
У 1942 годзе падпольныя цэнтры наладзілі сувязь з партызанаміі “вялікай зямлёй”. Аднак былі і страты. У сакавіку-красавіку 1942 года было разгромленаМінскае падполле, арыштаваны яго кіраўнікі С. Заяц, І. Казінец, г. Сямёнаў, расстралянакаля 300 чалавек. Аднак падполле хутка аднавіла дзейнасць. У маі 1942 года на нарадзебыла створана структура падполля, абраныя новыя кіраўнікі — І. Кавалёў, Дз. Караткевіч.Другі ўдар адбыўся ў верасні-кастрычніку. Былі арыштаваны сотні чалавек, у тым лікукіраўніцтва; немцы ўдала правялі аперацыю па дыскрэдытацыі кіраўніка І. Кавалёва,у выніку чаго давер Масквы да Мінскага падполля знізіўся. Аднак у 1943 годзе падполлезноў актыўна дзейнічала, налічвала каля 9 тыс. чалавек і правяло каля 1500 дывервій,ажыццявіла ўдалы замах на гаўляйтэра В. Кубэ 22 верасня 1943 года.А. Мазанік, М.Осіпава, Н. Траян атрымалі за гэту аперацыю званне Герояў Савецкага Саюза.
У Віцебску ў 1941-42 гадах дзенічала 56 падпольных груп, аднак13 лістапада 1942 года ў выніку масавых арыштаў была схоплена В. Харужая — адзінз кіраўнікоў падполля. Асаблівы інтарэс прыцягвала чыгунка. Ефрасінья Зянькова,член віцебскага падполля, арганізавала групу з 40 юнакоў і дзяўчат “Юныя мсціўцы"ў Обалі, дзе яны здзейснілі 21 дыверсію вясной 1942 года.
У Брэсцкай вобласці ў маі 1942 года члены былой КПЗБ І. Урбановічі М. Крыштафовіч стварылі “Камітэт барацьбы з нямецкімі акупантамі”.30 ліпеня 1943года на чыгуначным вузле ў Асіповічах была здзейснена адна з буйнейшых дыверсійдругой сусветнай вайны.Ф. Крыловіч з дапамогай магнітнай міны падарваў 4 эшэлоныз гаручым, некалькі эшэлонаў з тэхнікай і навейшымі танкамі “тыгр”.
Падпольная барацьба набыла масавыя маштабы — праз беларускіяпадпольныя арганізацыі прайшло каля 70 тысяч чалавек.
У сельскай мясцовасці пад час акупацыі выявілася дзве формы супраціўлення- гэта невыкананне загадаў, па сутнасці сабатаж (пасіўнае супраціўленне) і прамаяўзброеная барацьба — ці партызанка (актыўнае супраціўленне). Першыя партызанскіяатрады ствараліся як з мясцовых жыхароў, так і з акружэнцаў — салдат Чырвонай Арміі.Аднымі з першых атрадаў былі створаны ў Пінскім раёне, узначальваў яго В.З. Корж,а так сама атрад “Чырвоны партызан” пад кіраўніцтвам Ц. Бумажкова і Ф. Паўлоўскага,савецкіх і партыйных дзеячоў, якіх 6 жніўня 1941 года ўзнагародзілі Звёздамі ГероеўСавецкага Саюза (першыя з партызан).
У другой палове 1941 года на Беларусі дзейнічала 60 атрадаў ігруп, ўзнікшых стыхійна. А асноўная частка атрадаў — каля 430 — была створана партыйныміі савецкімі дзеячамі, якія прайшлі інструктаж і кароткія курсы (дзейнічалі ў Магілёве,Лёзна, Віцебску, Гомелі, Мазыры, Полацку) у першыя тыдні вайны. У атрадах налічваласякаля 8300 чалавек.
Камандаванне групай армій “Цэнтр” было вельмі заклапочана актыўнайдзейнасцю партызан. І ў ліпені-жніўні 1941 года была праведзена першая буйная антыпартызанскаяаперацыя “Прыпяцкія балоты”, пад час якой гітлераўцы знішчылі 13788 мірных жыхароў.
Пасля бітвы пад Масквой пачаўся новы этап у развіцці партызанскагаруха. Бітва паказала, што вайна будзе доўгай, а немцаў можна разбіць. Гэта вызвалапрыток да партызан мясцовых жыхароў, якія былі вельмі незадаволены палітыкай адкрытагарабаўніцтва з боку акупантаў.
Вясной-летам 1942 года ў выніку роста колькасці партызанскіхатрадаў была вызначана іх арганізацыйная структура. Партызанскія атрады аб’ядноўвалісяў брыгады, якія ў сваю чаргу стваралі ваенна-аператыўныя групы. Кіраваць партызанскімрухам быў прызначаны Цэнтральны штаб партызанскага руха (узначаліў П. Калінін).Характэрнай рысай гэтага перыяду стала стварэнне партызанскіх зон. У студзені-лютым1942 года ў Кастрычніцкім раёне Палесскай вобласці быў створаны “гарнізон"Паўлоўскага, які аб’ядноўваў 13 атрадаў колькасцю 1300 актыўных партызан. А ў Магілёўскайвобласці ў Клічаўскім раёне Клічаўскае партызанскае злучэнне 20 сакавіка 1942 годаадваявала райцэнтр Клічаў. Клічаўскае партызанскае злучэнне налічвала 17 атрадаўі каля 3000 чалавек. Хутка партызанскія зоны ўтварыліся на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
У Віцебскай вобласці ў перыяд з лютага па верасень 1942 годаўдалося стварыць разрыў у фронце (“Суражскія вароты”), праз якія на захопленую тэрыторыю,па сутнасці, у тыл немцаў бесперапынна паступалі зброя, абсталяванне, прахадзілідыверсійныя атрады.
У студзені 1943 года на Беларусі ўжо налічвалася 56 брыгад, якіяаб’ядноўвалі 220 атрадаў, і існавалі 292 самастойных атрады. Гэта былі значныя сілы,таму яшчэ ў верасні 1942 года быў створаны Беларускі штаб партызанскага руха (узначаліўП. Панамарэнка).
Асноўныя дзеянні, якія праводзілі атрады — гэта разгром гарнізонаў,удары па камунікацыях, тэракты супраць прадстаўнікоў улад, рэйды па акупаванай тэрыторыі,а так сама стварэнне і абарона партызанскіх зон. У канцы 1942 года існавала самаябуйная — Любаньска-Кастрычніцкая партызанская зона, якой кіравалі сакратары Мінскагападпольнага абкама партыі В. Казлоў і Р. Мачульскі. Існавалі яшчэ дзесяткі зон,якія ўтрымлівалі абласныя злучэнні партызан. Актыўнасць партызан вызвала рэпрэсііакупантаў — толькі за май-лістапад 1942 года яны правялі 40 карных аперацый.
У 1943 годзе, калі фронт наблізіўся да Беларусі, колькасць партызанскіхатрадаў і ўступіўшых у рады партызан рэзка павялічылася — з 56 тыс. чалавек да 154тыс., рост склаў 2,7 раза. Актыўна пераходзілі да партызан удзельнікі вайсковыхчастак, створаных калабарантамі — такіх было каля 12 тыс. чалавек. Адначасова наглядаласяперадыслакацыя атрадаў і брыгад з усходніх рэгіёнаў Беларусі ў заходнія, дзе колькасцьсавецкіх партызан была меньшай. Да зімы 1943-1944 гадоў было перадыслакавана 12брыгад і 14 асобных атрадаў (каля 7 тыс. чалавек). Гэта надала новы імпульс дляразгортвання партызанскага руха на захадзе Беларусі — колькасць атрадаў тут павялічыласяз 60 да 282, колькасць партызан склала 37 тыс. актыўных удзельнікаў.
У 1943 годзе партызаны атрымалы значную дапамогу з так званай“вялікай зямлі”. Гэта каля 20 тыс. вінтовак і 11 тыс. аўтаматаў, 1250 кулямётаў,каля 390 тон тола, 100 тыс. дыверсійных мін і г. д. Тым не менш — гэта толькі невялікаячастка неабходнага, і задавальнялі свае патрэбы партызаны галоўным чынам за коштмясцовых рэсурсаў.
У 1943-1944 гадах адбылася аперацыя, у якоў удзельнічалі ўсепартызанскія атрады і злучэнні. Гэтая аперацыя — “Рэйкавая вайна" — была распрацаванаў Маскве і была прызвана паралізаваць камунікацыі германскай арміі пад час бітвыпад Курскам і далейшага наступлення Чырвонай Арміі. Пад час правядзення “Рэйкавайвайны" вылучаецца тры этапы. Першы этап з 3 жніўня па сярэдзіну верасня 1943года быў звязаны з бітвай пад Курскам, другі — так званы “Канцэрт” з 19 верасняпа пачатак лістапада 1943 года з наступленнем Чырвонай Арміі і пачаткам вызваленняБеларусі, а трэці, які пачаўся з 20 чэрвеня 1944 года, быў звязаны з пачаткам аперацыі“Багратыён” па канчатковаму вызваленню Беларусі. Пад час толькі першых двух этапаўбыло ўзарвана 200 тыс. рэек, цалкам разбурана некалькі чыгуначных ліній. Пад часправядзення “Рэйкавай вайны" партызаны ўжо кантралявалі большую палову тэрыторыірэспублікі.
Але акупанты імкнуліся пераламіць сітуацыю на сваю карысць іпрацягвалі арганізоўваць шматлікія карныя экспедыцыі, якія пачалі адрознівацца асаблівайжорсткасцю. На працягу 1943 года імі было праведзена каля 60 буйных карных экспедыцый,пад час якіх былі знішчаны дзесяткі тысяч мірных жыхароў. Усяго, пад час акупацыігітлераўцы правялі 140 буйных карных аперацый, пад час якіх было спалена 627 вёсак,186 з іх — разам з жыхарамі. Партызаны нанеслі страты акупантам каля 500 тыс. чалавекзабітымі і параненымі.
Пад час вызвалення Беларусі партызанскія атрады былі расфарміраваны,а каля 147 тыс. чалавек было ўключана ў склад рэгулярных частак Чырвонай Арміі.Каля 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў было ўзнагароджана ордэнамі і медалямі, 88з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Армія Краёва. У 1942 гадах на тэрыторыі Заходняй Беларусі таксама ўзніклі і польскія арганізацыя падпольнага характару. Большая частка з іх належылаАрміі Краёвай — партызанскай ваеннай арганізацыі, якая з 1943 года падпарадкоўваласяэмігранцкаму польскаму ўраду ў Лондане. Спачатку савецкі ўрад наладзіў узаемасувязьз польскім урадам, нават на тэрыторыі СССР была створана польская армія генералаУ. Андэрса колькасцю 75 тыс. штыкоў, у якоў дабравольцам быў кожны дзесяты беларус.Але польскі ўрад і Армія Краёва ставілі мэтай аднаўленне Польскай дзяржавы ў межах1939 года. Таму ў 1943 годзе адносіны паміж савецкім і польскім урадамі былі разарваныя.А 22 чэрвеня ЦК КПБ у пастанове “Аб ваенна-палітычных мэтах работы ў заходніх абласцяхБССР” запатрабаваў змагацца з польскімі групамі ўсімі магчымымі сродкамі.
На пачатак 1944 года Армія Краёва налічвала на тэрыторыі Беларусікаля 10 атрадаў (1266 чэлавек), якія былі арганізаваны ў Навагрудскую акругу. Аледа вясны 1944 года была праведзена вялікая арганізацыйная і палітычная работа, увыніку якой была створана сетка падпольных структур. Галоўнай іх мэтай было ўзяцьуладу на месцах пры адыходзе акупантаў. Пры гэтым АК мала ўвагі надавала барацьбез немцамі, бо берагла сілы да сутыкнення з Чырвонай Арміяй. З гэтай нагоды часткапалякаў перайшла на бок савецкіх партызанаў — у прыватнасці, вясной 1943 года ўбрыгаду імя Чкалава Баранавіцкай вобласці ўлілася рота Свентаржыцкага.
Вясной 1944 года навагрудская акруга АК мела значныя сілы, арганізаваныяў некалькі злучэнняў — “Наднёманскае”, “Поўнач”, “Захад”, “Стоўбцы”, агульнай колькасцю7 тыс. штыкоў.20 лістапада 1943 года камандуючы АК зацвердзіў план “Бура" — сутнасцю якога было недапусціць Чырвоную Армію за польскую мяжу 1939 года. Пры падрыхтоўцыда выкананання гэтага плана такія злучэнні як “Стоўбцы” і “Наднёманскае" наватпайшлі на змову з нямецкімі войскамі ў мэтах агульнай барацьбы з савецкімі партызанамі.Аднак імклівае наступленне Чырвонай Арміі перакрэсліла план “Бура”. Да жніўня 1944года ўся Беларусь была вызвалена ад нямецкіх войскаў. У гэтых умовах частка злучэнняўАК пайшло на супрацоўніцтва з Чырвонай Арміяй і яны нават удзельнічалі ў вызваленніВільні. Так частка фарміраванняў была ўключана ў склад савецкага Войска Польскага,частка раззброена і інтэрніравана, частка перайшла на тэрыторыю Польшчы, але некаторыязлучэнні засталіся ў тыле Чырвонай Арміі і распачалі антысавецкую барацьбу на тэрыторыіЗаходняй Беларусі.
 
6. Вызваленне Беларусі
Пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Курскам пад час імклівага наступленнясавецкія войскі ў верасні 1943 года вызвалілі першыя райцэнтры на Беларусі — Камарын,Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў.26 лістапада быў вызвалены Гомель, а ў студзені1944 года Мазыр і Калінкавічы. Але рэсурсаў для далейшага наступлення ў ЧырвонайАрміі больш не было. Таму пад час перапынку пачалася падрыхтоўка да вялікай наступальнайаперацыі па вызваленню Беларусі, якую назвалі “Багратыён”. Але і нямецкая арміярыхтавалася да абароны. На Беларусі было сканцантравана каля 1,2 млн. чалавек, 900танкаў, 9500 гармат і мінамётаў — якія былі размешчаны на моцных абарончых рубяжах.
Супрацьстаялі немцам войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту (І. Баграмян),1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (К. Ракасоўскі, г. Захараў, І. Чырняхоўскі).каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А. Васілеўскі і г. Жукаў.
Аперацыя “Багратыён” пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 года, іўжо 24 чэрвеня лінія абароны была прарвана.26 чэрвеня былі вызваленя Віцебск і Жлобін,27 — Орша, 28 — Магілёў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы. Савецкія войскі імкліва набліжалісяда Мінска, і 3 ліпеня 1944 года ён быў вызвалены. Адначова была вызвалена Вілейкаі перарэзана дарога на Брэст — шляхі адступлення для немцаў былі адрэзаны, у “кацёл”папала каля 100 тыс. салдат і афіцэраў. Першы этап аперацыі быў завершаны 4 ліпеня,група армій “Цэнтр” пацярпела сакрушальнае паражэнне, але наступленне на гэтым неспынілася.4 ліпеня былі вызвалены Полацк, 9 ліпеня — Навагрудак, 14 — Пінск і Ваўкавыск,16 — Гродна.28 ліпеня с вызваленнем Брэста закончылася вызваленне Беларусі. У вынікуБеларускай наступальнай аперацыі савецкія войскі выйшлі да Рыгі і мяжы з УсходняйПрусіяй. Але напярэдадні былі яшчэ месяцы ўпартых баёў. Толькі 16 красавіка пачнеццаБерлінская аперацыя, пад час якой 30 красавіка Сцяг Перамогі будзе ўзняты над рэйхстагам.8мая 1945 года Германія падпісала Акт аб безумоўнай капітуляцыі.2 верасня 1945 годаАкт аб безумоўнай капітуляцыі падпісала Японія. Другая сусветная вайна скончылася.
 
7. Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах
Аднаўленне эканомікі Беларусі адбывалася адначасова з вызваленнемяе тэрыторыі.23 верасня 1943 г. вызвалены першы раённы цэнтр БССР — Камарын, а 26лістапада — абласны цэнтр і буйны прамысловы цэнтр Гомель. Да лютага 1943 г. паўночна-ўсходнія раёны БССР былі занятыя Чырвонай арміяй. Другі этап вызвалення Беларусі звязаныз аперацыяй “Багратыён”. На працягу чэрвеня-ліпеня 1944 г. уся тэрыторыя БССР была вызвалена ад захопнікаў.
Вызваленая Беларусь была разрабавана і зруйнавана, велізарныястраты панесла не толькі гаспадарка рэспублікі, але і насельніцтва, прыроднае асяроддзе.Людскія страты згодна з афіцыйнымі дадзенымі, склалі 2 млн.220 тыс. грамадзян.209 з 270 гарадоў і 9.200 вёсак было спалена і разбурана. У вялікіх гарадах — Мінску,Віцебску, Оршы, Гомелі, Полацку разбурэнні жыллёвага фонду складалі 70-90%. Трэцяячастка насельніцтва засталася без прытулку. Па агульным узроўні развіцця Беларусьвярнулася да 1928 г.
Было разбурана, у тым ліку савецкімі спецатрадамі пры адступленніў 1941 годзе каля 10 тыс. прадпрыемстваў прамысловасці і транспарту (85% даваеннайколькасці). Цалкам разбураны электрастанцыі рэспублікі. Чыгуначны транспарт быўразбураны партызанамі пад час “рэйкавай вайны" і адступаючай нямецкай арміяй.Водны і аўтамабільны транспарт былі знішчаны ці вывезены ў Германію. Сельская гаспадаркатак сама значна пацярпела. У параўнанні з 1940 г. на 40% скараціліся пасяўныя плошчы, на палову пагалоўе буйной рагатай жывёлы, на 61% коней, на89% свіней.
Першапачатковыя мэты аднаўлення гаспадаркі БССР прадугледжваліналаджванне работы транспарту — для сваечасовых паставак тавараў і ўзбраенняў дляарміі, наладжванне работы мясцовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі для забеспячэнняпатрэб наступаючай арміі.
У першую чаргу аднаўлялася цяжкая прамысловасць і транспарт,якія задавальнялі патрэбы арміі. У маі-жніўні 1944 г. уступілі ў дзеянне гомельскія прадпрыемствы, у Мінску да жніўня 1944 г. далі прадукцыю 13 фабрык і заводаў. Асобны этап адраджэння народнай гаспадаркі пачаўся пасля поўнагавызвалення і закрануў усю тэрыторыю БССР. У Мінску пабудавалі завод імя Варашылава(рамантаваў танкі), авіяцыйны завод (рамантаваў і збіраў самалёты), аўтазборачнызавод. Да мая 1945 г. па БССР было ўведзена ў строй 8.000 прадпрыемстваў і 4.000арцеляў і майстэрань. Аб’ём іх прадукцыі складаў 20,4% даваеннага ўзроўню. Нехапаласродкаў вытворчасці і кваліфікаванай рабочай сілы. Асабліва хутка аднаўляўся чыгуначнытранспарт. Асноўныя лініі былі адноўлены за некалькі дзён.
Энергетычная гаспадарка рэспублікі ў 1945 г. была адноўлена на 50% ад даваеннага ўзроўню. Працаёмкія работы былі механізаваны, павысілася прадукцыйнасцьпрацы. Наладжвалася работа сродкаў сувязі, гідратэхнічных збудаванняў. Пачаласяпадрыхтоўка будаўніцтва ў Мінску аўтамабільнага, трактарнага, веласіпеднага заводаў,у Гродзенскай вобласці — першага ў Беларусі цукровага завода і інш.
Аднаўленню гаспадаркі значна паспрыяла дапамога ад цэнтра. У 1943 г. саюзны ўрад выдзеліў БССР 37 млн. руб., у 1944 г. — 400,8 млн. руб., у 1945 — 1.200 млн. руб. У 1944 г. — першай палове 1945 г. у рэспубліку было вернута і атрымана новых 37 металаапрацоўчых прадпрыемстваў (7 тыс. станкоў),некалькі турбагенератараў, энергапаяздоў і іншае абсталяванне.
Аднаўляўся жыллёвы фонд. Для гэтых работ прыцягваліся грамадзяне.У Мінску кожны жыхар адпрацаваў на аднаўленні горада 30 гадзін у месяц.
Сельская гаспадарка аднаўлялася больш марудна, чым прамысловасць.Адраджаліся калгасы, дапамога мела невялікія аб’емы, была слабая механізацыя вытворчасці,нехапала працоўных рук. Да вясны 1945 г.95% даваенных калгасаў і саўгасаў былі адноўлены,працавала 300 МТС. Памеры пасяўных плошчаў вясной 1945 г. складалі 73,8% ад даваенных. У вытворчасці ўдзельнічала палова даваеннай колькасці калгаснікаў,у асноўным жанчыны, налічвалася толькі трэць трактароў ад 1941 г. Як вынік, у 1945 г. валавы збор збожжа склаў менш паловы ад даваеннага.
Свае асаблівасці мела аграрная палітыка ў заходніх абласцях БССР.Яна пачалася з упарадкавання землекарыстання. Уводзілася норма зямлі на адзін сялянскідвор — 10-15 га. З адрэзкаў ад вялікіх і сярэдніх гаспадарак надзяляліся зямлёймалазямельныя і беззямельныя сяляне, у выніку чаго былі падарваны высокатаварныясялянскія гаспадаркі. Там жа аднаўляліся і ствараліся калгасы, пераважна эканамічныміметадамі. Але на 1945 г. “сацыялістычны сектар” у Заходняй Беларусі складаў толькі0,43% ад колькасці ўсіх сялянскіх гаспадарак. Заходнебеларуская вёска пакуль яшчэскладалася з сялян-аднаасобнікаў.
У першыя гады пасля вызвалення толькі пачалося пераадоленне цяжкасцейі нястач акупацыі.
/>/> 7.1 Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспартуў 1945-50-м гадах
Перад разбуранай эканомікай Беларусі ў першыя паслеваенныя гадыстаяла задача цалкам аднавіць народнагаспадарчы патэнцыял і эканамічныя сувязі,забяспечыць далейшае развіццё народнай гаспадаркі, правесці канверсію эканомікі,знайсці рэсурсы для паляпшэння ўмоў жыцця людзей.
Пад канец вайны беларускія прадпрыемствы былі вызвалены ад вытворчасціпрадукцыі для патрэб фронту, іх перавялі на выпуск тавараў народнага спажывання(пастанова Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР ад 26 мая 1945 г. “Аб мерапрыемствах па перабудове прамысловасці ў сувязі са скарачэннем вытворчасці ўзбраенняў”).Праходзіла пераразмеркаванне рабочай сілы, сыравіны, матэрыялаў і грашовых сродкаў,змяняліся прапорцыі паміж галінамі вытворчасці, аднаўляліся элементы цывільнагакіраўніцтва гаспадаркай — трэсты, глаўкі, наркаматы. Аднаўленне гаспадаркі ішлоз дапамогай ад цэнтра і часткова за кошт рэпарацый з Германіі.
Пад час аднаўлення акрэсліліся асаблівасці, якія паўплывалі надалейшае развіццё гаспадаркі БССР. У прамысловасці больш хуткімі тэмпамі адраджаласямашынабудаванне. Марудна адраджалася лёгкая прамысловасць. Асаблівая ўвага надаваласяаднаўленню энергетыкі. Торфаздабыча была вызначана як аснова паліўнай базы Беларусі.На пачатак 1946 г. дзейнічала 270 торфапрадпрыемстваў, аб’ём іх вытворчасці дасягнуўдаваеннага ўзроўню.
Аднаўляўся транспарт, сувязь. На пачатак 1946 г. эксплуатацыйная даўжыня чыгунак складала 5 тыс. км, (87% ад даваеннага). Аднаўляўся аўтамабільны,водны транспарт. Жыллёвае будаўніцтва адбывалася згодна з генеральнымі планамі аднаўленняі рэканструкцыі.
/>З наладжваннеммірнага жыцця была адноўлена трыдыцыя пяцігадовага планавання развіцця гаспадаркі.У 1946 годзе пачалася чацьвёртая пяцігодка, якая цягнулася да 1950 г. Яе мэтамі было аднаўленне народнай гаспадаркі ў межах даваеннага ўзроўню і перавышэнне даваеннагаўзроўню вытворчасці на 16%. Прадугледжвалася паскорана развіваць машынабудаванне,стварыць новыя галіны прамысловасці — трактара — і аўтамабілебудаванне, выпуск лакаматываў,гідратурбін, матацыклаў, веласіпедаў, швейных машын; аднавіць і развіваць энергетычнуюгаспадарку, пашырыць паліўную базу рэспублікі. Дзеля выраўнівання эканамічнага патэнцыялукраіны трэбы было павялічыць долю заходніх рэгіёнаў па выпуску валавай прадукцыіўсёй рэспублікі з 9,1% у 1940 г. да 22,6% у 1950 г.
Для выканання гэтых задач былі пашыраны правы рэспубліканскіхі мясцовых органаў кіравання гаспадарчай дзейнасцю, у лёгкай прамысловасці ўводзілісяэлементы ўнутрызаводскага гаспадарчага разліку. Рэспубліка атрымлівала дапамогуад цэнтра кваліфікаванымі рабочымі, інжынерамі і служачымі; бюджэтнымі датацыямі,тэхнікай і абсталяваннем, сыравінай. Прыходзіла дапамога і па лініі ААН. У 1945-1947гг. Беларусь атрымала 142 тыс. т грузаў на суму 61 млн. дол. Гэта прадукты харчавання,адзенне, абутак, лекі, абсталяванне для прамысловасці.
Хуткімі тэмпамі аднаўляліся і будаваліся новыя прадпрыемствы.У 1947 г. у рэспубліцы ўступілі ў строй 90 буйных прамысловых прадпрыемстваў (Мінскіінструментальны завод імя Чкалава, Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, Магілёўскіметалакамбінат, аўтамабільны і веласіпедны заводы ў Мінску, завод «Рухавікрэвалюцыі» ў Гомелі). У 1948 г. валавая прадукцыя прамысловасці заходніх абласцейў 1,5 раза перавысіла даваенны ўзровень. Аднаўлялася паліўна-энергетычная гаспадарка.Агульная магутнасць электрастанцый рэспублікі на 1949 г. дасягнула 116,3% ад даваеннага ўзроўню.
Лёгкая, харчовая прамысловасць працягвалі атрымліваць дапамогупа рэшткаваму прынцыпу. У 1950 г. (у параўнанні з 1940 г.) выпушчана баваўняных тканін 17,7%, панчошна-шкарпэткавых вырабаў — 33%, бялізнавага трыкатажу- 31,6%, макаронных вырабаў — 73%, хлебабулачных — 57,3%, прадукцыі мясаапрацоўчайпрамысловасці — 65%.
У выніку правядзення пяцігодкі змянілася структура прамысловайвытворчасці. Знізілася ўдзельная вага лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай вытворчасці,вырасла доля электраэнергетыкі, машынабудавання і металаапрацоўкі. Узніклі дыспрапорцыіў структуры народнай гаспадаркі. Адначасова тэхнічнае і тэхналагічнае аснашчэннепрадпрыемстваў было на высокім узроўні, што стварала падставу для хуткіх тэмпаўразвіцця.
Камандна-адміністрацыйныя метады кіравання гаспадаркай дазволілівырашыць складаныя праблемы пасляваеннага адраджэння прамысловасці. Але бліжэй даканца чацьвёртай пяцігодкі яны ўжо сталі тормазам далейшага развіцця эканомікі Беларусі.
/>/>/>8. Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыяў заходніх абласцях
/> 
Сельская гаспадарка Беларусі ў пасляваенныя годы знаходзіласяў незвычайна цяжкім становішчы. Амаль цалкам была знішчана матэрыяльная база калектыўныхгаспадарак і МТС. Была разрабавана асабістая гаспадарка сялян-калгаснікаў і аднаасобнікаў.У Германію вывезена 2,8 млн. галоў буйной і 5,7 млн. галоў дробнай жывёлы.
Пасля вызвалення Беларусі на ўсходзе і ў цэнтры была адноўленакалгасная сістэма. Меў месца недахоп рабочай сілы. А засуха 1946 г. і неабходнасць аказваць харчовую дапамогу іншым рэгіёнам СССР паставіла беларусаў на мяжу голада.
Згодна з пяцігадовым планам на чацьвёртую пяцігодку (1946-1950гг.) сельскай гаспадарке БССР трэба было цалкам аднавіць даваенныя пасяўныя плошчыі пагалоўе жывёлы і забяспечыць далейшае развіццё земляробства і жывёлагадоўлі кабпераўзысці даваенны ўзровень сельскагаспадарчай вытворчасці.
У верасні 1946 г. Савет Міністраў СССР і ЦК ВКП (б) прынялі пастанову“Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута сельскагаспадарчай арцелі ў калгасах”.Згодна з ёй калгасам Беларусі было вернута 100 тыс. га зямлі, а так сама жывёла,якая знаходзілася ў карыстанні асобных людзей і ўстаноў, адначасова скарачалісяштаты адміністрацыі.
Аднак у калгаснікаў адсутнічала матэрыяльнае заахвочванне дапрацы. Працадні пераўтварыліся ў форму кантроля працоўнай павіннасці на карысцьдзяржавы. Калгаснікі не атрымалі за работу грошай, толькі 41% калгаснікаў на працадзеньвыдалі па 200 г збожжа. Умацаванне працоўнай дысцыпліны праводзілі каманднымі метадамі.У чэрвені 1948 г. ВС СССР выдаў указ «Аб высяленні ў аддаленыя раёны асоб,якія злосна ўхіляюцца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадарцы і вядуць антыграмадскіпаразітычны лад жыцця». Сродкі дзяржава выдзяляла толькі на развіццё вытворчыхмагутнасцей, для матэрыяльнага стымулявання працы сялян мер не прымалася.
У 1948 г. урад СССР прыняў пастанову «Аб мерах дапамогісельскай гаспадарцы Беларускай ССР у 1949 годзе». Згодна з ёй БССР было выдзелена3 тыс. трактараў, 2 тыс. плугоў да іх, 1,1 тыс. сеялак, 600 складаных малатарняўі інш. У 1949 г. прыняты трохгадовы план развіцця грамадскай жывёлагадоўлі. Ростпагалоўя ў гаспадарках Беларусі ажыццяўляўся ў выніку закупак беларускімі калгасаміў рэгіёнах СССР маладняка жывёлы, а потым яе дарошчвання на месцы, і ў 1950 г. пагалоўе жывёлы склала 1/3 ад 1940 г.
 8.1 Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі
На пачатак 1947 г. там было адноўлена і арганізавана 133 калгасы(0,56% сялянскіх гаспадарак). У лютым 1949 г. на XIX з’ездзе КП (б) Б было запатрабавана хутчэй завяршыць калектывізацыю ў заходніх абласцях. У студзені 1950 г. пры МТС былі створаны палітычныя аддзелы, а да канца 1950 г. было арганізавана 6.054 калгасаў, якія кантралявалі 85% пасяўной плошчы. Адначасова былі ліквідаваны кулацкія гаспадаркі,сселены хутары, узмоцнены эканамічны націск на аднаасобнікаў. У 1952 г. у Казахстан, Сібір выслана 8.953 “кулацкіх сямей”. У 1950 г. адбылося ўзбуйненне калгасаў, іх стала 3.852. Паралельна праводзілася ссяленне вёсак у буйныя калгасныя пасёлкі.
У выніку выканання пяцігадовага плана пасяўныя плошчы павялічылісяна 28%, але гэта толькі 94,3% ад 1940 г. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы дасягнулаўзровень 96,5%, коней — 62%, свіней — 64,4%, авечак — 55% ад 1940 г. У 3 разы павялічыліся плошчы пад тэхнічнымі культурамі. Умацавалася матэрыяльна-тэхнічная база- было атрымана 8.612 трактароў, 1.555 камбайнаў. Дзейнічала 381 МТС. Але слабайзаставалася матэрыяльная зацікаўленасць калгаснікаў у выніках сваёй працы, а метадкіравання гаспадаркай на вёсцы — прымус — з’яўляўся галоўнай прычынай упадку аграрнайвытворчасці. Планы на развіццё сельскай гаспадаркі на Беларусі выкананы не былі.
/>/> 8.2 Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль іграшовае абарачэнне
Пяцігадовы план на 1946-1950 гг. у сацыяльнай сферы прадугледжваўразгортванне тавараабароту; павышэнне дзяржаўных выдаткаў на жыллёвае і культурна-бытавоеабслугоўванне насельніцтва; павелічэнні заработнай платы; перавышэнне даваеннагаўзроўню дабрабыту грамадзян.
Аднак у выкананні гэтых задач былі цяжкасці. Асноўныя сродківыдаткоўваліся на аднаўленне народнай гаспадаркі, таму да канца 1947 г. у рэспубліцы захоўвалася сістэма нарміраванага размеркавання харчовых і прамысловых тавараў.
Нарміраванае размеркаванне харчовых і прамысловых тавараў існаваларазам з уведзеным у 1945 г. камерцыйным дзяржаўным гандлем харчаваннем і прамысловымітаварамі. Цэны тут на цукар былі вышэй у 36 разоў за нарміраваныя, хлеб з пшанічнаймукі даражэйшы ў 18 разоў. Для задавальнення патрэб завадскіх сталовых і працоўныхствараліся па прыкладу першай паловы 30-х гг. падсобныя гаспадаркі пры прадпрыемствах,а так сама калектыўныя і індывідуальныя агароды.
Калі рынак пачаў пакрыху напаўняцца таварам (з 1946 г.), урад пачаў збліжаць камерцыйныя і нарміраваныя цэны. Камерцыйныя цэны зніжаліся, адпаведна павышаліпайкавыя цэны. Паралельна адбывалася павелічэнне пенсій, стыпендый і заработнайплаты, быў павышаны неабкладаемы падаткам мінімальны заробак. Гэта змягчала вынікіправедзеных цэнавых пераўтварэнняў. У снежні 1947 г. была адменена картачная сістэма на харчовыя і прамысловыя тавары. З гэтага часу гандаль перайшоўна адзіныя дзяржаўныя цэны, што садзейнічала зніжэнню спекуляцыі. Адначасова былаправедзена грашовая рэформа (дэнамінацыя). Адбылася замена старых грошай на новыяпа курсу 10:
1. Пералічваліся накапленні ў ашчадных касах па асобнаму прагрэсіўнамукурсу. Гэта дазволіла ліквідаваць буйныя грашовыя накапленні спекулятыўных элементаў,стабілізаваць эканаміку.
У выніку выканання праграмы сацыяльнага развіцця на 1946-1950гг. вырасла пакупная здольнасць насельніцтва, павялічыўся рознічны тавараабарот.Рэальная заработная плата дасягнула даваеннага ўзроўню. Адначасова наглядаўся ростпадаткаў з грамадзян. Былі ўведзены падаткі на халасцякоў, адзінокіх і маласямейныхграмадзян. Падаткі збіраліся непасрэдна з заработнай платы. Штогадовыя дзяржаўныяпазыкі мелі абавязковы характар і з’яўляліся скрытай формай павелічэння падаткаў.
Шырокія памеры набыло жыллёвае будаўніцтва, асабліва ў буйныхгарадах. Было пабудавана 4,2 млн. кв. м жыллёвай плошчы, у тым ліку 2,6 млн. кв.м дзяржаўнымі прадпрыемствамі і мясцовымі Саветамі. Жыллёвы фонд быў адноўлены на74,5%. На аднаго жыхара горада прыходзілася ў сярэднім 5 кв. м плошчы.
Аднавілася сістэма адукацыі. Колькасць навучэнцаў у агульнаадукацыйныхшколах, спецыяльных і вышэйшых навучальных установах Беларусі ў 1950/51 навучальнымгодзе правысіла паўтара мільёны чалавек. Вышэйшых навучальных устаноў было 29 з31,8 тыс. студэнтаў. Завяршалася будаўніцтва карпусоў палітэхнічнага і лесатэхнічнагаінстытутаў, інстытута народнай гаспадаркі, Беларускай сельскагаспадарчай акадэмііі іншых ВНУ.
У гады чацьвёртай пяцігодкі склалася сістэма, калі ў першую чаргуфінансаваліся вытворчыя задачы, а сацыяльныя патрэбы адсоўваліся на апошняе месца.Дапускаліся дыспрапорцыі пры размеркаванні капітальных укладанняў паміж галінамівытворчасці. Усё гэта вяло да таго, што верх узяў астаткавы прынцып вылучэння сродкаўна сацыяльныя патрэбы.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Мн.: АН БССР, 1940-1954.Т.2-4.
2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1-5; Т.6. Кн.1-2. Мн.: БелЭн,1993-2003.
3. Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / Шымуковiч С.Ф. — Мн., 2005. — 235 с.
4. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В.В. Гетад, M.I. Калінскі.3- е выд. Мн., 1992.
5. Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўныхархівах СССР / Рэд. — склад. А.М. Міхальчанка, Т.А. Вараб’ёва. Мн.: БелСЭ, 1990.261с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Довженко АП cуспільна та філософська діяльність
Реферат Cols=3 gutter=155> 01. 09. 2008 г. Мебель для директора ООО «КонТек»
Реферат Анализ финансового состояния предприятия на примере АО "СтройКа"
Реферат Финансы и кредит. Вопросы и ответы к ГосЭкзаменам. Шпоры
Реферат Bonfr-re) Æàê, èåðîì. (1573-1642) ôðàíö. êàòîëè÷. ýêçåãåò. Ðîä. â Äèíàíå (íûíå òåððèòîðèÿ Áåëüãèè). Â 1592 âñòóïèë â Îáùåñòâî Èèñóñîâî
Реферат Гепарды
Реферат Анализ ассортимента, экспертиза качества и хранение вафель в розничной торговой сети Сампо
Реферат Определение значения бизнес плана и направлений его реализации в организации ООО Филиал ДЮСШ 2
Реферат Администрация красноярского края постановление от 24 сентября 2001 г. N 670-п о государственном регулировании цен (тарифов) в крае
Реферат Азбука личностно-ориентированного обучения
Реферат Происхождение древних славян 2
Реферат Ответственность лиц, осуществляющих нотариальную деятельность
Реферат Accounting Essay Research Paper ABC is crucial
Реферат Внешние устройства персонального компьютера
Реферат Перехрестя Безпечний перехiд дороги з обмеженою оглядовiстю i недостатньою видимiстю 2