Шпаргалка по предмету "История Беларуси"

Узнать цену работы по вашей теме


Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў вкл.

У XIII ст. усходнеславянскія абшары былі яшчэ пакрыты мноствам дробных феадальных удзельных княстваў, валадары якіх з пераменным поспехам змагаліся за першынства ў сваіх рэгіёнах. Асаблівую небяспеку сталі ўяўляць ворагі з паўночнага захаду, калі ў 1237 г. мечаносцы аб'ядналіся ў адзін ордэн з тэўтонамі, якія знішчылі перад гэтым магутнае балцкае племя прусаў і марылі аб новых заваяваннях на ўсходзе. Не меншая пагроза навісала для нашых продкаў у сярэдзіне XIII ст. з паўднёвага ўсходу. Адно за адным падпадалі пад мангола-татарскае ярмо ўсходнія і паўднёвыя княствы. Нават самыя магутныя з іх — тая ж Галіцка-Валынская Русь — вымушаны былі выплачваць даніну ардынскім захопнікам. У такой сітуацыі дзеля абароны сваей незалежнасці, у рэшце рэшт дзеля выжывання, насельніцтва балта-ўсходнеславянскага памежжа павінна было аб'яднаць свае намаганні. ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця на беларускіх землях пераходзіць у Наваградак. Узвышэнне Наваградка ў сярэдзіне XIII ст. вынікае з яго геапалітычнага становішча на гэты час. Toe, што багацце i раскоша пацяклі сюды — натуральная з'ява, бо пацяклі яны ў самае бяспечнае месца, аднолькава аддаленае ад гарачых крывавых межаў, дзе сутыкаліся балты і славяне з крыжацкай і мангола-татарскай наваламі. Грошы і багацце давалі моц і ўладу. I калі у 30-я гг. XIII ст. Наваградак знаходзіўся ў залежнасці ад Галіцка-Валынскай Рyci, то ў другой палове 40-х гг. наваградцы праводзяць сваю самастойную лінію ў складаных міждзяржаўных стасунках у гэтым рэгіёне. Менавіта ў верхнім Панямонні разгортваліся асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак Літоўскай дзяржаве. Першым князем —прэгэндэнтам на ролю яе стваральніка — выступіў літоўскі князь Міндоўг. Як князь Наваградка Міндоўг выконвае волю і памкненні наваградскіх баяр, якія, паміж іншым, супадалі з яго асабістымі інтарэсамі. 3 дапамогай сілы Міндоўг напрыканцы 40-х — пачатку 50-х гг. XIII ст. адваёўвае для сябе Літву, далучыўшы яе да Наваградка. Добра разумеючы, што гэты крок прыдзецца не даспадобы магутным галіцка-валынскім князям, Міндоўг шукае падтрымку на Захадзе. Ён прымае каталіцтва і ў 1252 ці 1253 г. карануецца ў Наваградку з бласлаўлення папы рымскага Інакеція XIV. Тым самым валадар Літвы мяркуе спыніць крыжацкі ўціск і здабыць саюзнікаў у супрацьстаянні з галічанамі. Але надзеі Міндоўга не спраўдзіліся. Тройчы абрушвалася моц галіцка-валынскага войска на землі Наваградчыны, несучы з сабой смерць, рабаванне, гвалт. Няўдачы, што праследавалі Міндоўга, выклікалі незадаволенасць ім у баярскім асяродку наваградчан. У хуткім часе на княжацкі пасад яны запрашаюць сына Міндоўга — Войшалка. На пачатку сваёй кар'еры ў ролі князя наваградскага ён разыгрывае складанейшую палітычную камбінацыю, мэтай якой было захаванне незалежнасці Наваградка ад галіцкіх князёу. Войшалк аддае свае наваградскае княжанне Раману, сыну Данілы Галіцкага. Сам жа ўваходзіць у давер да магутнага паўднёварускага валадара. У зручны ж момант — недзе напрыканцы 50-х гг. XIII ст. — Войшалк забівае Рамана і вяртае страчаны пасад. У гэты час абвастраюцца адносіны паміж валадаром Літвы Міндоўгам і яго сынам князем Наваградка Войшалкам. У восень 1263 г., калі войска Міндоўга знаходзілася ў паходзе на Бранск, валадар Літвы і два я го малодшыя сыны былі забітыя змоўшчыкамі. На чале іх стаяў ужо згаданы вышэй Трайнята. Ен вырашыў знішчыць пад корань усіх мажлівьгх канкурэнтаў. Пачаў гэтую няўдзячную справу жмудскі князь з пляменніка Міндоўга Таўцівіла, што на той час княжыў у Полацку. Полацк на самой справе і сам меў намеры скарыстаць сітуацыю і, забіўшы Трайняту, далучьщь суседнія балцкія землі да сваёй дзяржавы. Больш увішным аказаўся жмудскі князь, які забіў полацкага Таўцівіла. Тады, як сведчаць летапісы, "Войшалк убоявся того же и бежа до Пиньска". Але трыумф Трайняты быў нядоўгім. Праз некаторы час ён быў зарэзаны конюхамі Міндоўга. Такім чынам, князь наваградскі Войшалк стварыў тое ядро дзяржавы, якое з цягам часу абрастала суседнімі землямі і пераўтварала княства Літоўскае, Літву ў Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае. Такім чынам, можна з упэўненасцю канстатаваць, што сярод заснавальнікаў княства Літоўскага былі разам з балцкімі і заходнебеларускія землі. Прычым у існаванні такога палітычнага аб'яднання было зацікаўлена насел ьніцтва як тых, так і другіх зямель. Але ж так склалася гістарычна, што станаўленне дзяржаўнасці Літвы прыпала на той перыяд, калі гэтаму працэсу Галіцка-Валынская дзяржава ўжо не магла перашкодзіць, а Ордэн тое ж зрабіць яшчэ не быў у сілах. Аб гэтым сведчаць факты з палітычнай гісторыі княства Літоўскага пасля забойства Войшалка.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
С помощью нашего сервиса Вы можете собрать свою коллекцию шпаргалок по нужному предмету, и распечатать готовые ответы в удобном для вырезания виде. Для этого начните собирать ответы, добавляя в "Мои шпаргалки".

Доработать Узнать цену работы по вашей теме
Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме:

Делаем шпаргалки правильно:
! Шпаргалки для экзаменов Какие бывают шпаргалки, как их лучше подготовить и что писать.
! Делаем правильную шпаргалку Что представляет собой удобная и практичная шпаргалка, как ее сделать.
! Как воспользоваться шпаргалкой В какой момент лучше достать шпаргалку, как ей воспользоваться и что необходимо учесть.

Читайте также:
Сдаем экзамены Что представляет собой экзамен, как он проходит.
Экзамен в виде тестирования Каким образом проходит тестирование, в чем заключается его суть.
Готовимся к экзаменам Как правильно настроиться, когда следует прекратить подготовку и чем заниматься в последние часы.
Боремся с волнением Как преодолеть волнение, как внушить себе уверенность.
Отвечаем на экзамене Как лучше отвечать и каким идти к преподавателю.
Не готов к экзамену Что делать если не успел как следует подготовиться.
Пересдача экзамена На какое время назначается пересдача, каким образом она проходит.
Микронаушники Что такое микронаушник или "Профессор .. ллопух ...".

Виды дипломных работ:
выпускная работа бакалавра Требование к выпускной работе бакалавра. Как правило сдается на 4 курсе института.
магистерская диссертация Требования к магистерским диссертациям. Как правило сдается на 5,6 курсе обучения.