Шпаргалка по предмету "История Беларуси"

Узнать цену работы по вашей теме


Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку хх ст.

У 1906—1915 гг. у Вільні выходзіла легальная беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая, літаратурна-мастацкая газета «Наша ніва». Яе выданнем кіравалі лідэры Беларускай сацыялістычнай грамады браты Іван і Антон Луцкевічы. Да 1912 г. газета друкавалася кірыліцай і лацінкай, пазней — толькі кірыліцай. «Наша ніва» арыентавалася пераважна на сялянства і сельскую інтэлігенцыю, дробных служачых і рабочых. Сваю першачарговую і галоўную задачу «Наша ніва» бачыла ў барацьбе за прызнанне факта існавання беларускага народа, за яго раўнапраўнасць з іншымі народамі. Шмат увагі газета надавала тэарэтычнаму абгрунтаванню права беларускага народа на захаванне і развіццё сваей мовы і нацыянальнай культуры. Газета была цэлай эпохай у беларускім адраджэнні пачатку XX ст. і дала гэтаму перыяду гісторыі Беларусі сваю назву — «нашаніўскі». Нацыя — гэта супольнасць людзей, аб'яднаных не толькі тэрыторыяй пражывання, літаратурнай мовай і культурай, але і агульнай ідэяй. Разам з паступовым фарміраваннем беларускай нацыі зараджалася беларуская нацыянальная ідэя — уяўленні, у якіх прадстаўнікі інтэлігенцыі выражалі разумение беларусаў як самастойнай і самабытнай супольнасці людзей і іх жыццёва важныя інтарэсы. У межах нацыянальнай ідэі фармуляваліся мэты і заданы беларускага народа на розных этапах гістарычнага развіцця. Сутнасцю нацыянальнай ідэі з'яўлялася ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці. Беларуская нацыянальная ідэя вырасла з літвінскай ідэі аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага, якая аформілася ў першай палове XIX ст. Каля яе вытокаў стаялі прафесары Віленскага універсітэта Міхаіл Баброўскі і Ігнат Даніловіч. Тэарэтычнае абгрунтаванне існавання самастойнага беларускага этнасу ўпершыню распрацавалі беларускія народнікі ў Пецярбургу. У часопісе «Гомон» яны пераконвалі, што ў беларускага народа ёсць свае інтарэсы, што Беларусь як краіна мае свае прыкметы: мову, тып мыслення, культуру. Беларускія студэнты-гоманаўцы выступалі супраць поглядаў на беларускі народ «як на нейкі матэрыял для ўсемаг-чымых эксперыментаў» і разглядалі яго «як жывую народнасць,. здольную самастойна распараджацца сабой». У сувязі з гэтым заяўлялася аб законных правах беларускага народа на самастойнае і раўнапраўнае становішча ў «агульнай славянскай сям'і». Гоманаўцы марылі пра аўтаномію свайго краю ў складзе сацыялістычнай федэратыўнай Расіі. У 1905 г. гоманаўскую ідэю аб аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычнай і федэратьгўнай Расіі падтрымалі прыхільнікі БСГ. Кожны народ, які ўваходзіў у склад Расіі, паводле праграмы БСГ, мусіў мець свой парламент, выбіраць сабе чыноўнікаў, гаварыць і пісаць на сваёй мове. Значную ролю ў фарміраванні беларускай ідэі і абуджэнні нацыянальнай свядомасці беларусаў адыграла газета «Наша ніва». Газета выступала супраць афіцыйнай царскай палітыкі, скіраванай на раскол беларускага народа паводле веравызнання на «рускіх» і «палякаў». Рэдактарам «Нашай нівы» з 1914 г. быў Я. Купала.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
С помощью нашего сервиса Вы можете собрать свою коллекцию шпаргалок по нужному предмету, и распечатать готовые ответы в удобном для вырезания виде. Для этого начните собирать ответы, добавляя в "Мои шпаргалки".

Доработать Узнать цену работы по вашей теме
Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Делаем шпаргалки правильно:
! Шпаргалки для экзаменов Какие бывают шпаргалки, как их лучше подготовить и что писать.
! Делаем правильную шпаргалку Что представляет собой удобная и практичная шпаргалка, как ее сделать.
! Как воспользоваться шпаргалкой В какой момент лучше достать шпаргалку, как ей воспользоваться и что необходимо учесть.

Читайте также:
Сдаем экзамены Что представляет собой экзамен, как он проходит.
Экзамен в виде тестирования Каким образом проходит тестирование, в чем заключается его суть.
Готовимся к экзаменам Как правильно настроиться, когда следует прекратить подготовку и чем заниматься в последние часы.
Боремся с волнением Как преодолеть волнение, как внушить себе уверенность.
Отвечаем на экзамене Как лучше отвечать и каким идти к преподавателю.
Не готов к экзамену Что делать если не успел как следует подготовиться.
Пересдача экзамена На какое время назначается пересдача, каким образом она проходит.
Микронаушники Что такое микронаушник или "Профессор .. ллопух ...".

Виды дипломных работ:
выпускная работа бакалавра Требование к выпускной работе бакалавра. Как правило сдается на 4 курсе института.
магистерская диссертация Требования к магистерским диссертациям. Как правило сдается на 5,6 курсе обучения.