Шпаргалка по предмету "Белорусский язык"

Узнать цену работы по вашей теме


Словазлучэнне. Віды сувязі слоў у словазлучэннях. Адрозненні ў будове словазлучэнняў у рускай і беларускай мовах.

С л о в а з л у ч э н н е — спалучэнне двух і больш знамянальных слоў, звязаных паміж сабой па сэнсе і граматычна на аснове падпарадкавальнай сувязі. Канкрэтныя словазлучэнні фарміруюцца ў сказе і выдзяляюцца з яго. Не ўсякае спалучэнне слоў у сказе з'яуляецца словазлучэннем. Да словазлучэнняў нельга адносіць: 1)спалучэнне дзейніка і выказніка; 2)слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэта слова; 3)аднародныя члены сказа, якія ўваходзяць у склад словазлучэння як адна з яго частак — галоўная або залежная. Пералічаныя канструкцыі вывучаюцца як элементы простата сказа, а не словазлучэння. У словазлучэнні рэалізуюцца тры спосабы падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне, кіраванне, прымыканне. 1. Дапасаванне - падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова ставіцца ў тых жа формах роду, ліку і склону, што і галоўнае. Дапасаванне характэрна для назоўнікавых словазлучэнняў; залежнае слова можа быць выражана прыметнікам, дзеепрыметнікам, парадкавым лічэбнікам, абагульнена-якасным займеннікам. Сродкам выражэння (афармлення) дапасавання з'яўляецца канчатак залежнага слова. 2. Kipаванне — спосаб падпарадкавальнай сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў пэўнай склонавай форме. Здольнасцю кіраваць валодаюць дзеясловы і іх формы. Сродкамі выражэння кіравання з'яўляюцца канчатак залежнага слова і прыназоўнік. Пры кіраванні змяненне формы галоўнага слова не выклікае змянення формы залежнага 3. Прымыканне — падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсе і інтанацыйна. Прымыкаюць нязменныя знамянальныя словы: прыслоўі, інфінітывы, дзеепрыслоўі. Галоўным словам словазлучэння з прымыканнем можа быць дзеяслоў, назоўнік, прыметнік. Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове. 1)Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць у беларускай мове спалучаюцца з назоўнікамі або займеннікамі ў форме давальнага склону. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам. 2)Дзеясловы руху ісці, бегчы, плыць, ехаць, ляцець, воле-выяўлення паслацъ, выправіць, адправіць у словазлучэннях з мэтавым значэннем кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам па. Параўн. у рускай мове з прыназоўнікам за. Калі залежнымі назоўнікамі словазлучэння выступаюць назвы ягад і грыбоў і словы ягады, грыбы, то яны ўжываюцца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам у, у русскай з прыназоўнікам за. 3)Дзеясловы са значэннем стану ці дзеяння хадзіць, блукаць, лятаць, бачыцца, гладзіць, стукаць і інш. кіруюць назоўнікам ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове з прыназоўнікам по. 4)Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, здзекавацца, рагатаць і інш. кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў родным склоне з прыназоўнікам з (са). Адпаведныя рускія дзеясловы ўжываюцца з назоўнікамі ці займеннікамі ў форме творнага склону з прыназоўнікам над. 5)У словазлучэннях з галоўным словам хворы, хварэць залежны назоўнік ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам на: хворы на сэрца, хварэць на запаленне лёгкіх (у рускай мове: у него больное сердце, болеть воспалением лёгких). 6)Назоўнікі лекция, нарысы, адзнака і інш. ужываюцца з назоўнікамі ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове ў адпаведных словазлучэннях залежны назоўнік ставіцца ў форме давальнага склону з прыназоўнікам по. 7)У беларускай мове лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у форме назоўнага склону множнага ліку: тры вучні. У рускай мове гэтыя лічэбнікі кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону адзіночнага ліку: три ученика. Лічэбнікі пяць і вышэй у назоўным склоне кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку (лічэбнік выступае галоўным словам словазлучэння) як у беларускай, так і ў рускай мовах. Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага, калі ён супадае з назоўным) лічэбнік дапасуецца да назоўніка і залежыць ад яго. 8. У дробавых лічэбніках частка адна, дзве, тры, чатыры ў лічніку дапасуецца да парадкавага лічэбніка ў назоўніку:дзве пятыя. Калі ў лічніку стаяць лічэбнікі пяць, шэсць і г. д., то яны кіруюць парадкавымі лічэбнікамі назоўніка ў форме роднага склону множнагаліку: пяць восьмых.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
С помощью нашего сервиса Вы можете собрать свою коллекцию шпаргалок по нужному предмету, и распечатать готовые ответы в удобном для вырезания виде. Для этого начните собирать ответы, добавляя в "Мои шпаргалки".

Доработать Узнать цену работы по вашей теме
Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Делаем шпаргалки правильно:
! Шпаргалки для экзаменов Какие бывают шпаргалки, как их лучше подготовить и что писать.
! Делаем правильную шпаргалку Что представляет собой удобная и практичная шпаргалка, как ее сделать.
! Как воспользоваться шпаргалкой В какой момент лучше достать шпаргалку, как ей воспользоваться и что необходимо учесть.

Читайте также:
Сдаем экзамены Что представляет собой экзамен, как он проходит.
Экзамен в виде тестирования Каким образом проходит тестирование, в чем заключается его суть.
Готовимся к экзаменам Как правильно настроиться, когда следует прекратить подготовку и чем заниматься в последние часы.
Боремся с волнением Как преодолеть волнение, как внушить себе уверенность.
Отвечаем на экзамене Как лучше отвечать и каким идти к преподавателю.
Не готов к экзамену Что делать если не успел как следует подготовиться.
Пересдача экзамена На какое время назначается пересдача, каким образом она проходит.
Микронаушники Что такое микронаушник или "Профессор .. ллопух ...".

Виды дипломных работ:
выпускная работа бакалавра Требование к выпускной работе бакалавра. Как правило сдается на 4 курсе института.
магистерская диссертация Требования к магистерским диссертациям. Как правило сдается на 5,6 курсе обучения.