Шпаргалка по предмету "Белорусский язык"

Узнать цену работы по вашей теме


Лексіка.лексікалогія.слова як адзінка мовы.лексічнае і граматычнае значэнні слова

Л е к с і к а — сукупнасць слоў пэўнай мовы. Раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы — лексіку, называецца лексікалогіяй. Лексічнае багацце кожнай мовы адлюстроўваецца слоўнікамі. Так, пяцітомны «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» мае каля 100 000 слоў. Слова — галоўная адзінка мовы, якая называе прадметы, якасці, уласцівасці або паказвае на адносіны паміж імі. Асноўная функцыя слова намінатыўная — называць канкрэтныя прадметы, адцягненыя паняцці, дзеянні, стан, якасці. Словы, якія маюць лексічную самастойнасць, г. зн. называюць прадметы, прыметы, дзеянні або ўказваюць на іх і з'яўляюцца членамі сказа, называюцца с а м ас т о й н ы м і або знамянальнымі. Словы, у якіх лексічнае значэнне аслабленае або зусім адсутнічае, членам сказа не з'яўляюцца, яны выкарыстоўваюцца для сувязі слоў, сказаў або частак сказаў і называюцца службовымі або незнамянальнымі. Лексічнае значэнне слова - яго сэнсавае, семантычнае напаўненне, якое гістарычна замацавалася за пэўным гукавым комплексам і з'яўляецца адлюстраваннем аб'ектыўнай рэальнасці. Лексічнае значэнне складае змест слова, яго ўнутраную, або рэчаўную, сутнасць. Лексічнае значэнне маюць толькі граматычна самастойныя, паўназначныя словы. Граматычныя значэнні— абстрактный значэнні, што выяўляюцца ў прыналежнасці слова да пэўнага класа і выражаюццасадх фармальнымі сродкамі. . Граматычнае значэнне выражаецца канчаткам або канчаткамі і прыназоўнкам адначасова, прыстаўкай, націскам і праяўляецца ў граматычных катэгорыях роду, ліку, склону, трывання, часу, ладу інш. Асновай, назвы прадмета,з’явы магла стаць пэўная характэрная прымета. Такім чынам, слова як галоўная намінатыўная і структурная адзінка мовы суадносіцца з асноўнай катэгорыяй мыслення — паняццем. У аснове значэння самастойных, знямянальных слоў ляжыць паняцце, у якім абагульнена адлюстроўваюцца адпаведныя рэаліі навакольнага свету. Службовыя словы, выклічнікі, займеннікі, а таксама ўласныя назоўнікі паняццяў не называюць, таму што не вызначаюць характэрных прымет, не паказваюць, чым адрозніваецца. Паняцце фарміруецца з дапамогай слова і замацоўваецца за ім. Слова і яго значэнне — катэгорыі лінгвістычныя, а паняцце — катэгорыя лагічная, аднак сувязь паміж імі самая цесная. Паводле словаўтваральнай структуры словы бываюць невытворныя і вытворныя. Невытворныя складаюцца толькі з кораня або з кораня і канчатка. Вытворныя словы апрача кораня маюць іншыя марфемы, афіксы, значэнні такіх слоў матываваныя значэннямі кораня і словаўтваральных афіксаў. На працягу існавання ў мове слова можа змяняць лексічнае значэнне, звужаць яго або пашыраць. Паводле лексічнай спалучальнасці слоў адрозніваюць свабодныя і несвабодныя значэнні. Словы са свабодным значэннем маюць найболыпыя спалучальныя магчымасці, адносна шырока ўстулаюць у сувязь з іншымі словамі. Свабоднымі бываюць, як правіла, прамыя значэнні слоў. Несвабодныя значэнні слоў істотна абмежаваныя ў сваёй спалучальнасці. Сярод лексічна несвабодных вылучаюцца дзве групы значэнняў слоў — фразеалагічна звязаныя і сінтаксічна абумоўленыя. Фразеалагічна звязанае — значэнне, якое праяўляецца, рэалізуецца ў адзінкавых ці нешматлікіх устойлівых словазлучэннях. Сінтаксічна абумоўленае значэнне -лексічнае значэнне, якое слова набывае ў пэўным кантэксце, калі ўжываецца не ў прамым значэнні.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
С помощью нашего сервиса Вы можете собрать свою коллекцию шпаргалок по нужному предмету, и распечатать готовые ответы в удобном для вырезания виде. Для этого начните собирать ответы, добавляя в "Мои шпаргалки".

Доработать Узнать цену работы по вашей теме
Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме:

Делаем шпаргалки правильно:
! Шпаргалки для экзаменов Какие бывают шпаргалки, как их лучше подготовить и что писать.
! Делаем правильную шпаргалку Что представляет собой удобная и практичная шпаргалка, как ее сделать.
! Как воспользоваться шпаргалкой В какой момент лучше достать шпаргалку, как ей воспользоваться и что необходимо учесть.

Читайте также:
Сдаем экзамены Что представляет собой экзамен, как он проходит.
Экзамен в виде тестирования Каким образом проходит тестирование, в чем заключается его суть.
Готовимся к экзаменам Как правильно настроиться, когда следует прекратить подготовку и чем заниматься в последние часы.
Боремся с волнением Как преодолеть волнение, как внушить себе уверенность.
Отвечаем на экзамене Как лучше отвечать и каким идти к преподавателю.
Не готов к экзамену Что делать если не успел как следует подготовиться.
Пересдача экзамена На какое время назначается пересдача, каким образом она проходит.
Микронаушники Что такое микронаушник или "Профессор .. ллопух ...".

Виды дипломных работ:
выпускная работа бакалавра Требование к выпускной работе бакалавра. Как правило сдается на 4 курсе института.
магистерская диссертация Требования к магистерским диссертациям. Как правило сдается на 5,6 курсе обучения.