Шпаргалка по предмету "Белорусский язык"

Узнать цену работы по вашей теме


Дзеяслоў як часціна мовы.пераходныя і непераходныя дзеясловы.катэгорыя трывання дзеяслова.лад дзеяслова.катэгорыя часу дзеяслова.

Агульная характарыстыка дзеяслова і яго трывання. Часціна мовы, якая выражае дзеянне або стан асоб, прадметаў, з'яў з дапамогай граматычных катэгорый асобы, часу, трывання, стану, ладу, пераходнасці і непераходнасці. Формамі дзеяслова выражаюцца таксама катэгорыі ліку, а ў прошлым часе і катэгорыя роду. 3 семантычнага пункту гледжання дзеяслоў характарызуецца як носьбіт працэсуальнай прыкметы, якая доўжыцца ў часе, здольнасцю ўтварацца ад любых самастойных слоў, наяўнасцю такіх разрадаў унутры сябе, як інфінітыў, асабовыя і безасабовыя дзеясловы, пераходныя і непераходныя дзеясловы, зваротныя дзеясловы, дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі. Зменным формам дзеяслова прыдатна катэгорыя ліку. Асабовыя формы дзеясловаў спрагаюцца (змяняюцца па часе, асобе, ліку, ладзе, роду), выступаюць у сказе як прэдыкатывы. 3 усімі дзеяслоўнымі формамі ў якасці іх прыкмет спалучаюцца прыслоўі. Агульнакатэгарыяльнымі граматычнымі значэннямі дзеясловаў служаць трыванне і стан, астатнія катэгорыі ўласцівы толькі асобным разрадам дзеясловаў. Катэгорыя трывання ўваходзіць у больш глабальную катэгорыю аспектуальнасці і звязана з выражэннем абмежаванасці або неабмежаванасці дзеяння, якое мае часта суадносныя дзеяслоўныя формы закончанасці і незакончанасці. Значэнне абмежаванасці з'яўляецца маркіраваным і абазначае дзеянне ці адзінкавае непадзельнае, ці непадзельнае з невыражанай працягласцю, ці падзельнае працяглае. Дзеясловы незакончанага трывання выражаюць дзеянні, не абмежаваныя ў сваёй праяве, у прыватнасці, паўтаральныя, падзельныя працяглыя, непадзельныя з невыражанай працягласцю. Пры супадзенні лексічных значэнняў дзеясловы закончанага і незакончанага трыванняў утвараюць суадносныя пары, члены якіх адрозніваюцца толькі фаматычна. Фармальна завершанасць дзеяння фіксуецца дзеясловамі закончанага трывання прошлага часу, тады як дзеясловы закончанага трывання будучага часу паказваюць, што дзеянне завершыцца пасля моманту гутаркі. Дзеясловы, якія не ўтвараюць суадносных пар у адносінах да выражэння ж дзеяння, называюцца аднатрывальнымі і могуць мець або толькі форму закончанага трывання, або толькі форму незакончанага трывання. Дзеясловы, што не ўтвараюць суадносных трывальных пар, маюць асаблівасці ў сваёй лексічнай семантыцы, якая характарызуе указаннем на пачынальнасць дзеяння, на абмежавальнасць дзеяння, аднакратнасць, ці інхаатыўнасць, дзеяння, выніковасць дзеяння, мнагакратнасць ці ітаратыўнасць, дзеяння, перарывістасць,суправаджальнасць,размеркавальнасць,ці дыстрыбутыўнасць. Фармальна катэгорыя трывання выражаецца рознымі афіксамі, суплетыўнымі асновамі, націскам, чаргаваннем гукаў. Дзеясловы закончанага трывання маюць парадыгмы форм будучага проста часу і дзеепрыметнікаў прошлага часу, незакончанага трывання - парадыгму форм цяперашняга і будучага складанага часу, дзеепрыметнікаў цяперашняга і прошлага часу. У беларускай мове для некаторых дзеясловаў адзначаецца ступеньчатае ўтварэнне трывання. Так, дзеясловы закончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай прыставак. Далей ад прыставачнага дзеяслова закончанага трывання ўтвараецца дзеяслоў незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў(у прыватнасці, -ва-,-іва-,-ыва-,-оўва-,-ёўва-). I ўрэшце ад дзеясловаў незакончанага трывання пры дапамозе прыставак па-, на- ўтвараюцца дзеясловы закончанага трывання. Пераходныя дзеясловы выражаюць дзеянне, якое прама ці ўскосна пераходзіць на другі прадмет ад суб’екта гэтага дзеяння. У беларускай мове субстантывы, на якія непасрэдна пераходзіць дзеянне, выражанае дзеясловам, ужываюцца звычайна ў вінавальным, радзей у родным. Пры непрамым пераходзе дзеяння на прадмет абазначэнне апошняга ўжываецца ў розных ускосных склонах, акрамя вінавальнага. Дзеясловы, што абазначаюць не накіраванае на прадмет дзеянне, называюцца непераходнымі, да якіх адносяцца, у прыватнасці, дзеясловы руху, дзеясловы са значэннем стану ці ўласцівасці. Катэгорыя ладу. У катэгорыі ладу выражаюцца адносіны абазначанага дзеясловам дзеянняі рэчаіснасці. У залежнасці ад таго, з'яўляецца дзеянне рэальным, пажаданым, ці магчымым, вылучаецца адпаведна абвесны, загадны і ўмоўны лад. Дзеясловамі абвеснага ладу абазначаюцца рэальныя дзеянні, якія сцвярджаюцца, або адмаўляюцца. Дзеясловамі загаднага ладу выражаецца патрабаванне ці пабуджэнне да выкананне дзеяння. Дзеясловамі ўмоўнага ладу абазначаюцца магчымыя ці пажаданыя дзеянні. Толькі дзеясловам абвеснага ладу ўласцівы граматычныя формы ўсіх трох часоў. Дзеясловы загаднага ладу не маюць катэгорый часу, змяняюцца па асобах, часткова па ліках. Найбольш ужывальнай граматычна формай загаднага ладу служыць другая асоба адзіночнага ліку, якая ўтвараецца дапамогай канчатка -і (-ы), што далучаецца да асновы дзеясловаў цяперашняг часу, або без канчатка, а таксама 2-я асоба множнага ліку, што ўтвараецца праз далучэнне да адпаведнай формы загаднага ладу 2-й асобы адзіночнага ліку постфікса -це. Формы загаднага ладу ўтвараюцца таксама ад дзеясловаў першай асобы множнага ліку, 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку з дапамогай часціц давай (давайце), няхай (хай) тыпу давай зробім, няхай (хай) зробіць (зробяць) і інш. Дзеясловы ўмоўнага ладу не змяняюцца ў часе, не маюць формы асобы, характарызуюцца катэгорыямі роду, ліку, трывання і абазначаюць ірэальныя дзеянні, якія магчымы толькі пры пэўных варунках. Формы ўмоўнага ладу ўтвараюцца ад дзеясловаў прошлага часу з дапамогай часціцы бы (б). Формам катэгорыі ладу ўласцівы транспазіцыі, г. зн. ужыванні дзеясловаў аднаго ладу ў значэнні другога. Формы загаднага ладу не ўтвараюцца звычайна ад безасабовых дзеясловаў і дзеясловаў, што характарызуюць дзеянні неадушаўлёных прадметаў. Катэгорыя часу. У катэгорыі дзеяслоўнага часу адлюстроўваюцца адносіны дзеяння да моманту гутаркі. Дзеянне, што адбываецца падчас гутаркі, выражаецца дзеясловамі цяперашняга часу, да моманту гутаркі - дзеясловамі будучага часу, пасля моманта гутаркі -дзеясловамі прошлага часу. Паміж катэгорыямі часу і трывання маецца арганічная сувязь: дзеясловы незакончанага трывання выступаюць у формах цяперашняга, прошлага і будучая складанага часу, дзеясловы закончанага трывання - у формах прошлага і будучага простага часу. У форме дзеясловаў цяперашняга часу выкарыстоўваюцца ўсе асабовыя формы адзіночнага і множнага ліку, пры гэтым асоба і лік выражаюцца дзеяслоўнымі канчаткамі. Форма дзеясловаў будучага часу рэалізуецца як сінтэтычнымі сродкамі, так і аналітычнымі. Дзеясловы прошлага часу маюць формы мужчынскага, жаночага і ніякага роду, закончанага і незакончанага трывання. У цэлым дзеяслоўныя формы часу з'яўляюцца суадноснымі з рэальным часам, хаця ў пэўных кантэкстах і сітуацыях магчымы ўжыванні адных форм у значэнні іншых. Акрамя таго, дзеясловы цяперашняга часу выражаюць так званы абсалютны час, калі дзеянне служыць працэсуальнай прыкметай, уласцівай для адпаведных прадметаў ва ўсе часы.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
С помощью нашего сервиса Вы можете собрать свою коллекцию шпаргалок по нужному предмету, и распечатать готовые ответы в удобном для вырезания виде. Для этого начните собирать ответы, добавляя в "Мои шпаргалки".

Доработать Узнать цену работы по вашей теме
Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Делаем шпаргалки правильно:
! Шпаргалки для экзаменов Какие бывают шпаргалки, как их лучше подготовить и что писать.
! Делаем правильную шпаргалку Что представляет собой удобная и практичная шпаргалка, как ее сделать.
! Как воспользоваться шпаргалкой В какой момент лучше достать шпаргалку, как ей воспользоваться и что необходимо учесть.

Читайте также:
Сдаем экзамены Что представляет собой экзамен, как он проходит.
Экзамен в виде тестирования Каким образом проходит тестирование, в чем заключается его суть.
Готовимся к экзаменам Как правильно настроиться, когда следует прекратить подготовку и чем заниматься в последние часы.
Боремся с волнением Как преодолеть волнение, как внушить себе уверенность.
Отвечаем на экзамене Как лучше отвечать и каким идти к преподавателю.
Не готов к экзамену Что делать если не успел как следует подготовиться.
Пересдача экзамена На какое время назначается пересдача, каким образом она проходит.
Микронаушники Что такое микронаушник или "Профессор .. ллопух ...".

Виды дипломных работ:
выпускная работа бакалавра Требование к выпускной работе бакалавра. Как правило сдается на 4 курсе института.
магистерская диссертация Требования к магистерским диссертациям. Как правило сдается на 5,6 курсе обучения.