Шпаргалка по предмету "Белорусский язык"

Узнать цену работы по вашей теме


Адназначныя и мнагазначныя словы. Амонімы,сінонімы,антонімы, паронімы і іх тыпы.

Адназначнымі лічацца тыя словы, якія маюць толькі адно лексічнае значанне. Адназначнасць - адно з асноўных патрабаванняў да тэрмінаў. Словы, якія маюць па некалькі лексічных значэнняў, лічацца мнагазначнымі, а сама гэтая з'ява называецца мнагазначнасцю або полісеміяй. Першаснае, зыходнае значэнне, якое ўзнікае разам са словам і не залежыць ад кантэксту, называецца прямым. Значэнні, якія ўзнікаюць у выніку пераносу назвы паводле якога-небудзь падабенства з аднаго прадмета, з'явы, дзеяння, працэсу на іншыя, называюцца пераноснымі. На гэтай аснове развілося і пераноснае, вобразнае значэнне 'вялікая колькасць, мноства'. У залежнасці ад таго, на аснове якой прыметы адбываецца перанос назваў, адрозніваюць тры спосабы ўзнікнення новых значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха. Метафара — выкарыстанне слова ў пераносным значэнні, якое развіваецца на аснове падабенства двух прадметаў або з'яў у выніку ўвасаблення, апрадмечвання, абстрагавання. Метанімія -перанос назвы на іншы прадмет ці на з'яву на падставе пэўнай знешняй ці ўнутранай сувязі паміж імі. Сінекдаха — перанос назвы, замена аднаго паняцця другим на аснове колькасных прымет: адзіночнага і множнага ліку; уласных і агульных імёнаў; назвы цэлага і часткі; родавая назва падмяняе відавую або наадварот. Амонімы. Поўнае гукавое супадзенне розных паводле значэнняў слоў называецца аманіміяй, а самі словы — амонімамі. Амонімы ўзнікаюць у выніку гукавога супадзення этымалагічна розных слоў:а) спрадвечна беларускіх і запазычаных. б) запазычаных з розных моў. в) запазычаных з адной i той жа мовы. У лексікаграфічных даведніках амонімы падаюцца асобнымі слоўнікдвымі артыкуламі, нумаруюцца справа ўверсе арабскзмі лічбамі, забяспечваюцца адпаведнымі тлумачэннямі і ілюстрацыйным матэрыялам. Амонімы падзяляюцца на лексічныя, марфалагічныя, фанетычныя і графічныя. Лексічныя амонімы належаць да адной і той часціны мовы і супадаюць паводле гучання і напісання ва ўсіх уласцівых ім граматычных формах або толькі ў асобных, і ў сувязі з гэтымі асаблівасцямі маюць дзве разнавіднасці. Поўныя лексічныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах. Няпоўныя амонімы супадаюць толькі ў некаторых граматычных формах. Марфалагічныя амонімы, або амаформы маюць аднолькавае гучанне і напісанне ў адной або некалькіх формах той самай або разных часцін мовы. Амаформы ўзнікаюць у сувязі з пераходам слоў з адной часціны мовы ў другую. Фанетычныя амонімы, або амафоны -словы, якія аднолькава гучаць, але па-рознаму пішуцца. Да амафонаў адносяцца сугучныя агульныя і ўласныя назоўнікі. Графічныя амонімы, або амографы — розныя паводле значэння словы, якія аднолькава пішуцца, але маюць розны націск і не супадаюць у вымаўленні. Аманімія — пашыраная і заканамерная моўная з'ява. Амонімы выкарыстоўваюцца як выразны стылістычны сродак для стварэння яркіх вобразаў, дасціпных шаржаў, жартаў, каламбураў, а таксама гумарыстычных і сатырычных твораў. Паронімы. Аднакарэнныя словы, якія маюць знешняе гукавоё падабенства, але не тосныя па марфемнай будове і розныя па лексічных значэннях, называюцца паронімамі. Паронімы — словы адной часціны мовы, якія маюць аднолькавыя граматычныя прыметы і суадносяцца паміж сабою па структуры. Словы-паронімы маюць неаднолькавыя словазлучальныя магчымасці. Паранімічныя адносіны найбольш часта назіраюцца паміж назоўнікамі, прыметнікамі, радзей — паміж дзеясловамі. Пераважная большасць паронімаў утварае пары, а некаторыя аб'ядноўваюцца па тры, чатыры ў адным радзе. Кожны паронім ужываецца ў пэўнай моўнай сітуацыі, характарызуецца семантычнай самастойнасцю і можа мець свае сінонімы і антонімы. Сінонімы. Словы пэўнай часціны мовы, якія абазначаюць тое самае паняцце, маюць аднолькавыя ці падобныя значэнні, але адрозніваюцца гучаннем, адценнямі значэнняў, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучальнасцю з іншымі словамі або стылістычным выкарыстаннем, называюцца сінонімамі. Некалькі сінонімаў утвараюць сінанімічны рад, у які могуць уваходзіць не толькі асобныя словы, але і фразеалагізмы з такім жа значэннем. Слова ў сінанімічным радзе з найбольш агульным значэннем, нейтральнае ў экспрэсіўных і стылістычных адносінах, называецца дамінантай. Паводле ўзнікнення і ўжывання сінонімы падзяляюцца на семантычныя і стылістычныя. Семантычнымі, паняційнымі або ідэаграфічнымі называюцца такія сінонімы, якія адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы. Сінонімы, якія адрозніваюцца толькі стылістычнай афарбоўкай, называюцца стылістычнымі. Вызначыць іх можна, параўноўваючы са стылістычна нейтральным словам. Найбольш у мове сінонімаў, якія адрозніваюцца і сэнсам, і стылістычнай афарбоўкай; іх называюць семантыка-стылістычнымі. Кантэкстуальнйя аўтарскія сінонімы - гэта словы, якія становяцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце ці моўнай сітуацыі, дзе яны набываюць нетрадыцыйныя пераносна-вобразныя значэнні. У сучаснай беларускай літаратурнай мове ў ролі кантэкстуальных сінонімаў часта выступаюць перыфразы — выразы, якія апісальна раскрываюць значэнне слова. Сінонімы, якія не адрозніваюцца ні семантычньий адценнямі, ні стылістычнай афарбоўкай, а выяўляюць поўнае супадзенне значэнняў, называюцца абсалютнымі сінонімамі або лексічнымі дублетамі. Антонімы. Словы адной часціны мовы, якія абазначаюць супрацьлеглыя паняцці, называюцца антонімамі . Суадноснасць антонімаў выяўляецца ў цеснай сувязі іх значэнняў, якія адносяцца да адной і той тэматычнай групы. Антанімічнымі могуць быць як рознакаранёвыя, так і словы з адным і тым жа коранем, якім супрацьлеглае значэнне надаюць прыстаўкі.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
С помощью нашего сервиса Вы можете собрать свою коллекцию шпаргалок по нужному предмету, и распечатать готовые ответы в удобном для вырезания виде. Для этого начните собирать ответы, добавляя в "Мои шпаргалки".

Доработать Узнать цену работы по вашей теме
Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме:

Делаем шпаргалки правильно:
! Шпаргалки для экзаменов Какие бывают шпаргалки, как их лучше подготовить и что писать.
! Делаем правильную шпаргалку Что представляет собой удобная и практичная шпаргалка, как ее сделать.
! Как воспользоваться шпаргалкой В какой момент лучше достать шпаргалку, как ей воспользоваться и что необходимо учесть.

Читайте также:
Сдаем экзамены Что представляет собой экзамен, как он проходит.
Экзамен в виде тестирования Каким образом проходит тестирование, в чем заключается его суть.
Готовимся к экзаменам Как правильно настроиться, когда следует прекратить подготовку и чем заниматься в последние часы.
Боремся с волнением Как преодолеть волнение, как внушить себе уверенность.
Отвечаем на экзамене Как лучше отвечать и каким идти к преподавателю.
Не готов к экзамену Что делать если не успел как следует подготовиться.
Пересдача экзамена На какое время назначается пересдача, каким образом она проходит.
Микронаушники Что такое микронаушник или "Профессор .. ллопух ...".

Виды дипломных работ:
выпускная работа бакалавра Требование к выпускной работе бакалавра. Как правило сдается на 4 курсе института.
магистерская диссертация Требования к магистерским диссертациям. Как правило сдается на 5,6 курсе обучения.