Реферат по предмету "История"

Узнать цену реферата по вашей теме


Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.

Змест
Уводзіны
Глава I. Прычыны і падрыхтоўка да вайны
Глава II.Ваенныя дзеянні ў 1654-1655 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага
Глава III.Ваенныя дзеянні ў 1656-1667 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага
Заключэнне
Літаратура
Уводзіны
 
Вайна Расіі з Рэчу Паспалітай1654 — 1667 гг. з’явілася з аднаго боку, як лагічны працяг папярэдніх масавыхантыфедальных выступленняў 1648 — 1651 гг., з другога планамерна рыхтавалася: ідэалагічна,эканамічна, ваена, рускім урадам.
У айчыннай гістарычнай навуківайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654 — 1667 гг. лічыца “невядомай” (па трапнамувыразу Г. Сагановіча). І гэта можна лічыць так, таму як, да 90-х гадоў XX ст. дадзеная вайна вывучалася толькі як вызваленчая з бокурускага цара.
Галоўнай мэтай курсавой работыз’явілась аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 — 1667 гг., у кантексце гісторы Беларусі. Абапіраючыся на цель, можна вылучыцьнаступны задачы
Прычыны, якія прывялі да вайныРасіі з Рэччу Паспалітай 1654 — 1667 гг.
Падрыхтоўка да вайны Расіі зРэччу Паспалітай 1654 — 1667 гг.
Ваенныя дзеянні ў 1654 — 1655 гг.на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага
Ваенныя дзеянні ў 1656 — 1667 гг.на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага
Пры напісанні курсавой работы,асноўнай крыніцай, з’явілась праца: “Акты, издаваемые Виленскою комиссию дляразбора древних актов”[1].З гэтых дакументаў можна даведацца пра тое становішча, у якім апуналася Вялікаекняства Літоўскае. Увогулле джакументы, якія знаходзяццаў гэтым зборы, можнападзяліць на тры группы:
1) універсалы караля і іншыхурадавых асоб;
2) скаргі і заявы пркрадзеж іразбоі войскамі праціўніка і сваімі;
3) акты, што малююць эканамічнаестановішча ў краі.
Сярод рознабаовых манаграфічныхпрац у першую чаргу трэба вылучыць працу Генадзя Сагановіча “Невядомая вайна”[2].Тут грунтуючыся на дакументах і даследваннях, аўтар робіць спробу паказацьсапраўдныя мэты вайны і адносіны да тэрыторыі Беларусі рускага цара.
Таксама выкарастана праца А. Мальцава“Россия и Белоруссия в середине XVII века”[3].Гэта найбольш аб’ектыўнае даследванне савецкага часу. Тут падрабязнаразгледжаны пычыны вайны, паказаны стан Расіі напярэдадні вайны, яедыпламатычная палітыка, а таксама палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Аднактут як і ў працы І. Галакціенава “Из истории русско-польского сближения в50-60-х годах XVII в. ”[4]вайна паказваецца, як вызваленчая ў адносінах да беларускага народа.
Вельмі важна пазначыць артыкул М.Ткачова “Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667”[5].У ім даследчык добра паказаў падзеі вайны, асвяціў розныя сапекты прычынаўваны, стан гарадоў ВКЛ, асноўныя баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Прынапісанні курсавой работы, гэта артыкул з’явіўся асноўным пры распрацаванніструктуры работы.
Таксама пры напісанні работыбылі выкарастаны розныя вучэбныя дапаможнікі, як па гісторыі Беларусі, так і пагісторыі Расіі. А таксама па гісторыі міжнародных адносін дадзенага перяды.
Глава I. Прычыны і падрыхтоўка да вайны
У час цараваннярускага самадержца Аляксея Міхайлавіча (1645 — 1676) у краіне стаялі шматлікіяпытанні ва ўнутранай палітыцы. Перш за ўсе гэта забеспячэнне фіскальныхінтарэсаў дзяржавы, патрабаваўшых вялікіх выдаткаў на ваенныя патрэбы. Быліпавелічаны ўскосныя падаткі, акрамя прамых. Так былі значна павялічаны кошты насоль, продаж якой з’яўляўся царскай манаполіяй[6].Гэта прывяло да хваляванняў, якія шырыліся ў асноўным у бядняцкай срадзе. Такможна адзначыць саляны бунт у Маскве ў чэрвене 1648 г[7]. Таксама паўстанні былізвязаны з выпускам у 1654 г. медных грошаў і спробай урада пусціць іх у абаротпа курсу срэбных, што неміныема прывяло да падзення грошай у цане і ростукоштаў у 12 разоў[8].Трэба адзначыць, што асноўнай рухуючай сілай былі ніжэйшыя слаі насельніцтва (падзячыя,рамеслінікі), а таксама стральцы, якім урад затрымліваў выплату заработнайплаты. Разам выступалі і сяляне надаючы паўстанню антыфеадальны характар.
Таксама адной згалоўных прычын з’яўлялася барацьба двух буйнейшых груповак, феадалаў-баяраў ідухавенства за свой прыярытэт і ўдзел у кіраванні дзяржавай.
Такім чынам кабзняць напружанне у дзяржаве трэба была разрадка. Гэтай разрадкай магла стацьвайна.
Другая прычынабыла ў недахопе зямлі. Шмат якія дваране і баярскія дзеці выступалі зпатрабаваннем ад цара новых зямель з сялянамі, бестэрміновага запрыгоньваннясялян, рэформ суда і ўлады і інш. Дарэчы да сярэдзіны стагоддзя назіраецца роствытворчасці ў сельскай гаспадарцы за кошт ператварэння пустэльняў і засваенняновых зямель на поўдні, у Паволжы, Башкірыі і Сібіры[9]. Але навошта засваівацьнеабжытыя, калі побач есць добра ўпарткаванныя?
Таксама ў гэты часу Расіі назіраецца рост зхнешняга і унутранага гандлю. Але для знешняга існаваўтолькі адзіны порт на поўначы — Архангельск. Які быў адкрыты для судоў наневельмі працяглы перыяд, звычайна на некалькі месяцаў. Таму, як адзначыў І.В. Галанціенаў:«создание плацдарма на реке Двине и завоевание морского побережья врайоне Пруссии должно было, по мысли правительства России, подготовить условиядля разрешения балтийской проблемы в будущем»[10].Інакш кажучы маскоўскі ўрад меў на меце высці да Балтыйскага морашляхам заваявання земляў Вялікага княства Літоўскага і надалей да Прусіі.
Трэцяй жа прычынайстала вайна 1648-1651 гг., вынікі якой ставілі абедзьве краіны перад амальзвяршыўшымся фактам — вайной.
Такім чынам царскіўрад палічыў за лепшае вырашыць увесь комплекс унутраных сацыяльных,эканамічных і палітычных праблем шляхам развязвання вайны з сваім даўнімсапернікам Рэччу Паспалітай.
Напярэдадні вайныРасіяй была праведзена шмат дыпламатычных аперацый. Каб лакалізаваць ваенныядзеянні і гарантаваць неўмешванне іншых дзяржаў з Масквы выехалі пасольствы ўАўстрыю, Францыю, Швецыю, курляндыю, бранденбург, Данію, Галандыю і Венецыю[11]. Расійскі ўрад дамагаўся адгэтых краінаў “благожелательного нейтралитета” у выпадку вайны з Польшчай, а збоку Галандыі і Венецыі — дапамогі зброяй і грашыма[12]. Аднак Расіі не ўдалосялакалізаваць вайну, бо Крымскае ханства і Швецыя мелі свае інтарэсы, суадносна,на Украіне і ў Прыбалтыцы. І якія таксама умяшаліся у канфлікт.
Таксама набеларускія землі прэтэндавала і украінская старшыня. Яе перш за ўсе цікавілапаўдневая частка Беларусі. Таму пытанне а вайне ўзнімала ўжо ў 1651 г., пад часперамоваў у Маскве. Аднак маскоўскі ўрад выслухаў гэтую прапанову без асаблівайувагі, бачачы ў казаках сваіх канкурэнтаў[13].
Тым не менш улютым-сакавіку 1653 г. пытанне аб вайне было ўжо вырашана[14]. Улетку 1653 г. цар накіраваўу Рэч Паспалітую пасольства на чале з князем Б. Рапніным-Абаленскім, нібы змэтай прымірыць польскі ўрад з Багданам Хмяльніцкім згодна з умоваміЗбароўскага замірэння. Сапраўднай жа мэтай было даведацца аб унутранным станеРэчы Паспалітай. Спроба замірэння сустрэла рашучае адмаўлення, аднак ўтой жачас пасольства даведалася аб унутраной слабасці Польшчы[15]. 1 кастрычніка 1653 г. Земскісабор даў згоду, каб прыняць Украіну пад уладу Расіі, што азначала афіцыйнаеаб’яўленне вайны Рэчы Паспалітай. І Расія пачала актыўныу падрыхтоўку да вайны.
У рашэнні Земскагасабора прычынай вайны называліся ганенні на праваслаўных веруючых і здзекі надсвятынямі праваслаўя. Аднак найбольш важкім аргументамРэчы Паспалітай было разумение Масквойрастучай унутранай слабасці. Амаль што шасцігадовая вайна казакоў і бунты сялянбылі доказам нетрываласці асноў шляхецкай рэспублікі, тэндэнцыяй яеэканамічнага, палітычнага і ваеннага аслаблення. Гатоўнасць казацкіх сілаказаць Расіі дзейсную дапамогу ў выпадку вайны з Польшчай у значнай ступеніпаніжала магчымую рызыку.
Урад цараразлічваў і на падтрымку на Беларусі. Вясной 1653 г. паслы ад Сечы ў Маскве запэўнівалі, што «гетман пошлетсвои листы в Оршу, Могилев и иные города, к белорусским людям, которые живут заЛитвой. И де белорусские люди тотчас учнут с ляхи битца, а будет их до 200тысяч „[16].
Аб тым, што Расія рыхтуеццада вайны, добра разумелі і ў Рэчы Паспалітай.Каралеўскія універсалы прадпісвалі мясцовай адміністрацыі ўмацоўвацьпрыгранічныя гарады і замкі, павялічваць тутэйшыя гарнізоны. Быў абвешчаныспешны збор шляхецкага апалчэння на тэрыторыі Аршанскага павета.
Стратэгічныя планырускага камандавання прадугледжвалі канцэнтраванне на лініі граніцы сілагульнай колькасцю каля 75-80 тыс. чалавек, зведзеных у тры арміі.
Асноўныя сілы (большза 40 тыс. чалавек) пад началам ваявод князя Я. Чаркаскага, князя Н. Адоеўскагаі князя М. Цемкін-Растоўскага павінны былі захапіць Смаленск і далей наступацьна Барысаў.
Паўночнае крылорускіх войск пад камандаваннем ваяводы Б. Шарамецева меламэтай заняць Невель, Полацк і Віцебск.
Нарэшце,паўднёва-заходняя трупа ваяводы князя А. Трубяцкога павінна была дзейнічаць палініі Мсціслаў-Барысаў. Казацкі гетман выдзеліў 20-тысячны атрад пад началам І.Залатарэнкі, які быў павінен дзейнічаць у паўднёва-заходніх паветах БеларусьАгульная задума рускага камандавання заключалася ў заняцці важных стратэгічныхпунктаў на шляху да Вільні і магчымай абароне ад непрадбачаных дзеянняў з бокуШвецыі, якая магла выступіць з Лівоніі[17].
У планах рускага камандавання,задумах Б. Хмяльніцкага, а таксама з боку польска-літоўскагакамандавання Беларусь лічылася важным тэатрамваенных дзеянняў. У раёне Оршы спешна фарміраваўся больш як 20тыс. корпус наёмнікаў і каля 10 тыс. апалчэння мясцовай шляхты.Я. Радзівілпрыняў булаву віленскага ваяводы, а польнымгетманам быў прызначаны В. Гансеўскі.Глава II. Ваенныядзеянні ў 1654-1655 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага
У ліпені 1654г. руская армія ўступіла на тэрыторыю Беларусі,у хуткім часе заняла ўсё Полацкаеваяводства і Віцебскі павет. Падрыхтоўвалася аблога Смаленска. На паўночным напрамку армія Б. Шарамецевазаняла 1 ліпеня Невель, 17 — Полацк, затым Дзісну.У сярэдзіне ліпеня рускія войскі авалодалі Друяй і Усвя-тамі. Адначасова быўабложаны Віцебск. Каля трох месяцаў цягнулася аблогагорада. Яго гарнізон складалі некалькі тысяч салдат ізначная колькасць шляхты, якая загадзя схавалася за гарадскімісценамі. Напярэдадні царская армія авалодала Мсціславам, у якім быў размешчанымоцны гарнізон, падмацаваны шляхтай, пасля жорсткіх баёў горад быў амаль цалкамзнішчаны[18].
Маскоўскі урадразглядаў Беларусь як будучую царскую вотчыну. Сацыяльнайапорай расійскіх феадалаў тут магла быць толькі шляхта, якую маскоўскія ўладыімкнуліся прыцягнуць на свой бок.
Гэтыя абставінывызначылі мяккія адносіны да тых дваран, якія не змагаліся супраць рускіх войск. Выпадкі арышту ізняволення іх на пачатку кампаніі былі даволі рэдкімі.
Пасля ўзяццяМсціслава руская армія авалодала таксама Копыссю,Дуброўнай і Оршай. 26 жніўня пасля доўгіх перагавораў, якія вялі рускія ваяводыз жыхарамі і гарнізонам акружанага Магілёва, горад капітуляваў. АрміяШарамецева авалодала Глыбокім і Віцебскам.
Амаль тры зпаловай месяца цягнулася аблога Смоленска. На дапамогу горадупрарываліся войскі Радзівіла, якія знаходзіліся ў раёне Оршы. Аднак у выніку шэрагу бітваў літоўскае войска вымушана былоадступіць да Копысі і Шклова. Шматлікігарнізон Смаленска (па розных даных каля 4,5-7 тыс. чалавек),аснову якога складалі рэгулярнае войска і шляхта, страціў надзеі на дапамогу звонку. Пачаўся абменпарламенцёрамі, якія абмяркоўвалі ўмовы капітуляцыі. У вынікуперамоў Смаленскі ваявода Ф. Абуховіч згадзіўся на здачу горада.Пазней ён і шэраг іншых кіраўнікоў абароны адшукваліся па загаду сойма паабвінавачванню ў здрадніцтве.23 верасня адбылося ўрачыстаеўступленне царскай світы і рускіх войск у Смаленск[19].
Інакшым былостановішча ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі, дзе дзейнічаліказацкія атрады I. Залатарэнкі. Паплану яны былі павінны ўзаемадзейнічаць з рускімі войскамі. Аднак вельміпавольным было прасоўванне казацкіх сіл на тэрыторыю паўднёва-ўсходняй Беларусі.Прычынай слабай узаемасувязі казакоў з рускімі войскамі было імкненне казацкіхстаршынь замацаваць сваю ўладу ў памежных з Украінай беларускіх землях. Згодназ Пераяслаўскім дагаворам 1654 г. казакіатрымалі права валодаць гарадамі, якія яныздабудуць у баях з польска-літоўскай шляхтай. Менавіта гэтым тлумачыцца жаданне I. Залатарэнкі авалодаць гарадамі і перадаць іх пад кіраванне казацкай вярхушкі.Прадстаўнікі казакоў угавор-валі гараджан здацца не на імя рускага цара, а наімя казацкага гетмана і ў выпадку нязгоды разаралі дашчэнту навакольныя вёскі.Б.Хмяльніцкі паслаў на Беларусь вялікую колькасць казацкіх сіл. У хуткім часе ўлагеры Залатарэнкі паўсталі супярэчнасці, казакі пачалі пакідаць свае атрады. Уканцы кастрычніка 1654 г. на Беларусі з 20тыс. казакоў засталося ўсяго каля 8 тыс. Сам I. Залатарэнка вымушаны быў прасіць царааб дапамозе, скардзячыся на недавер да яго баявых сяброў.
Тым не менш к канцу 1654 г. казакі авалодалі Гомелем, Рэчыцай, Чачэрскам. Такімчынам, пад кантролем царскіх войскаў знаходзіласятэрыторыя паўночна-ўсходняй, усходняй і паўднёва-ўсходняй Беларуси Поспехі рускай арміі і казакоў, а таксама мэтанакіраванаяпрапаганда з боку Масквы прывялі да таго, што праваслаўныя гараджане, сяляне цэлымі воласцямі пачалі падавацьзаявы з просьбай прыняць іх у рускае падданства. Пры гэтымшляхта праяўляла асцярожнасць, прасіла пацвердзіць яе правы і прывілеі. Маскоўскіўрад ахвотна даваў такія пацвярджэнні[20].
Шырокі рэзананс угэты перыяд атрымала дзейнасць магілёўскага шляхціча В. Паклонскага. У чэрвені1654 г. ён з групай аднадумцаў звярнуўся да цара з прапановай сфарміравацьпалкі з прадстаўнікоў беларускай шляхты і “усякіх служылых людзей, якія наверное падданства прысягнулі». Цар вельмі прыхільна аднёсся да ідэіарганізацыі з ліку мясцовага дваранства воінскага кантынгенту і запэўніўПаклонскага, што захавае яму і яго прыхільнікам былыя правы і «маёмасці».Паклонскі быў прызначаны ў палкоўнікі і стаў на чале палкоў, якія фарміраваліся.У хуткім часе з ліку шляхты, гараджан і сялян узніклі палкі ў Чавускім,Навабыхаўскім, Магілёўскім і іншых паветах.
Місіі Паклонскагамаскоўскія ўлады надавалі вялікае значэнне, разглядалі яе як дэманстрацыюжадання усей беларускай шляхты зрабіцца паплечнікамі Расіі. Аднак надзеі цара іяго акружэння не здзейсніліся. Палкі, якія сфарміраваў Паклонскі, выявілі сваюняздольнасць весці актыўныя баявыя дзеянні. Ужо ў кастрычніку 1654 г. афіцэры ісалдаты пачалі пакідаць «беларускія палкі», атыя, хто яшчэзаставаўся, не жадалі падначальвацца прарасійскаму камандаванню. Гэта быловыклікана паводзінамі рускіх войск і акупацыйнай адміністрацыі, якія рабавалі іразбуралі маёнткі шляхты, гарады і мястэчкі, сёлы незалежна ад таго, прысягаліўладальнікі іх цару ці не.
Так, царсківаявода Трубяцкой у сваім данясенні цару паведамляў:"… ис-под Слуцка со всеми твоими государевыми ратными с конными ипешыми людьми пошли к Слониму в 26 день. А идучи, государь, дорогою, села идеревни, и хлеб и сало, и всякие конские корма мы, холопы твои, по обе стороныжгли и людей побивали, и в плен имали, и разоряли совсем без остатку, и посторонам потому ж жечь и разорять посылали… Пришли к городку Мише августа 31день и милостию, государь, божиею литовских людей, которых зостали, побили иязыков взяли многих людей и городок Миш выжгли и разорили без остатку"[21].
Рускія ваяводыперайшлі да тактыкі «выпаленай зямлі». Знішчаліусе, што можна было знішчыць, а сялян, і асабліва рамеснікаў, сотнямі тысячвывозілі ў вечны палон. У Маскве і іншых рускіх гарадах узніклі цэлыя слабодкіз гвалтоўна пераселеных туда «беларусцаў», як называлі у Расііўсходніх літвінаў.
На пачатку зімыбаявыя дзеянні рускіх армій былі прыпынены. Частка войск была адведзена ў гарнізоны, другая адпушчана на адпачынак. Выкарыстаўшыперадышку, Я. Радзівіл змог сфарміраваць больш як 24 тыс. армію і накіраваць яеў раён Старога Быхава, дзе казакі пад камандаваннем I. Залатарэнкі беспаспяхова вялі аблогу горада. Казацкія атрады баялісяадкрытай бітвы, схаваліся за сценамі Новага Быхава, які з налёту ўзяць войскуРадзівіла не ўдалося.
Тым часамПаклонскі і яго паплечнікі вырашылі перайсці на бок сваіх суайчыннікаў. Паклонскіпасля тайнай перапіскі з Радзів-ілам дамовіўся аб здачы Магілёва, але гэты планне ўдаўся. Пачалася планамерная аблога горада, якая цягнуласянекалькі месяцаў.1 мая войска Радзівіла адышло за Бярэзіну. Дзеянні Паклонскага былі высока ацэнены соймам Рэчы Паспалітай. Яму было вернута адабранае годамраней шляхецкае званне, а таксама падораны чын камендантанекалькіх паветаў.
У перыяд аблогіМагілёва далі знаць аб сабе разнагалоссі, якія існаваліпаміж маскоўскім урадам і Г. Залатарэнкам. Нягледзячы на прамыязагады цара ісці на дапамогу рускаму гарнізону, казацкі гетмантак і не выступіў з Новага Быхава, адгаворваўся то мара-замі, то вясеннім бездарожжам.
У канцы вясны 1655г. пачалося новае наступление рускіх войск. Бітвыў раёне Барысава, Слуцка, Свіслачы, Ашмян прынеслі перамогу рускай арміі. Арміяпад камандаваннем ваяводы Я. Чаркаскага і казацкія «загоны»3 ліпеня авалодалі Менскам, а войска А. Трубяцкогаўзяло Клецк, Слонім. У канцы ліпеня на тэрыторыі Ашмянскага павета сустрэлісяасноўныя сілы рускай і польска-літоўскай армій.26 ліпеняадбылася рашаючая бітва, у выніку якой войска Я. Радзівіла было рассеяна. Дарога на Вільню — сталіцуВКЛ — была адкрыта.31 ліпеня была ўзятаВільня, а ў жніўні — Гродна і Коўна.
Да восені ўсятэрыторыя Беларусі была занята рускім войскам і казацкімі атрадамі, якія авалодалі Давыд-Гарадком і Столінам. ТолькіСлуцк, Пінск, Стары Быхаў і Бярэсце, дзякуючы моцным гарнізонам, знаходзілісяпад кантролем польска-літоўскіх сіл. [22]
Царскі урадвырашыў, што прыспеў час анексіраваць усходнюю частку ВКЛ, дзе значнаяколькасць насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя. Дзеляідэалагічнага абгрунтавання анексіі рускія ўлады ўкаранялі назвы «БелаяРусь» у адносінах да сучаснай усходняй Беларусі і «беларусцы» уадносінах да літвінаў-праваслаўных, хаця ў ВКЛ гэтая назва не ўжывалася. Нейкічас у Маскве і ў царскім войску абмяркоўвалася ідэя стварэння «Вялікагакняства Белая Русь» з Аляксеем Раманавым на чале. Аднак у рэшцерэшт было вырашана проста захапіць большуючастку беларускіх зямель.4 верасня Аляксей Міхайлавіч прыняў тытул самадзержца «всеяВеликия и Малыя і Белыя России»[23].
На Беларусіпашырыўся антырускі настрой. Вострае незадавальненнепраяўляла насельніцтва гарадоў, якія ва ўмовах вайны, шматлікіх пабораў ікантрыбуцый, рабаўніцтва ваюючымі бакамі, прыходзілі ў заняпад.
Восенню 1655г. зноў абвастрыліся адносіны паміж рускім бокам і казацкім гетманам I. Залатарэнкам. Апошні кляўся ў вернасці цару, а адначасова рабіў перашкоды ў перадачы занятыху ходзе вайны Чачэрска, Мсціслава, Чавус і іншых гарадоў імястэчак у паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі пад кіраваннецарскіх ваяводаў. Узаемаадносіны яшчэ больш пагоршыліся, калі стаў вядомы зместтайнай перапіскі, якую падтрымліваў Залатарэнка з саноўнікамі Рэчы Паспалітай.
Пасля раненняі смерці гетмана у кастрычніку 1655 г. пачаліся хваляванні радавых казакоў. Супраць іх былі пасланы рускіякарныя атрады. У выніку большая частка казакоў вярнулася ва Украі-ну, а рэшткіўліліся ў рады царскай арміі.
Цяжкае паражэннепольска-літоўскіх войск на Беларусі і Украіне спакусіла шведскага караля Карла X здзейсніць свае планы, узяць пад поўныкантроль усё ўзбярэжжа Балтыкі, уключаючы Польскае Памор'е. Калі руская арміяувайшла ў Вільню, шведскія войскі пад началам М. Дзелагардзі ўварваліся зЛівоніі ў паўночныя раёны Літвы. Адначасова шведскі дэсант захапіў Познань,Кракаў і ў жніўні 1656 г. Варшаву. У канцы верасня шведызанялі значную частку Польшчы і Літвы[24].
Гэтыя падзеікардынальным чынам змянілі ход вайны. Рэч Паспалітаяапынулася на грані ваенна-палітычнай катастрофы. КарольЯн Казімір выехаў на поўдзень краіны. Магнатыі шляхта былі пастаўлены перад дылемайвыбару на карысць шведскай або расійскай арыентацыі. Карл X абвясціў сябе польскім каралём, а некаторыявышэйшыя саноўнікі Рэчы Паспалітай сталі васаламі шведскага караля. Ад імя кіруючых колаў Літвы канцлер Я. Радзівіл і гетманВ. Гансеўскі ў жніўні 1655 г. падпісалідагавор аб прызнанні пратэктарату Швецыі над Вялікімкняствам Літоўскім з захаваннем правоў і прывілеяў магнатаў, шляхты і каталіцкага кліру[25].
Пагрозаманапольнага панавання Швецыі на ўсім узбярэжжыБалтыйскага мора, захоп ёю значнай тэрыторыі Літвы і Польшчы прымусілі рускагацара рыхтавацца да вайны з новым праціўнікам. Цар і ягоакружэнне лічылі, што асноўныя мэты, якія былі пастаўлены напярэдадні вайны зРэччу Паспалітай, былі дасягнуты. Польшча і Літва прадстаўляліся цяпер меншнебяспечнымі, чым Швецыя. Ваенныя дзеянні супраць іх былі прыпынены.Глава III. Ваенныя дзеянні ў 1656-1667 гг. на тэрыторыі Вялікага княстваЛітоўскага
Умяшанне ў вайнуШвецыі нечакана паспрыяла наладжванню адносін паміж Расіяй і ВКЛ. Пасляперагавораў Корвін-Гансеўскага з баярынам Ліхаровым восенню 1655 г. ваеныядзеянні на Беларусі былі спынены.
Наступны 1656г. быў для ВКЛ і Каралеўства Польскагавыключна цяжкім. Шведскі сойм даў Карлу X вялікія сродкі для вайны з Рэччу Паспалітай. Швецыя планавала захапіцьне толькі Заходнюю Прусію, але і ўсю Польшчу, Лівонію ў складзе ВКЛ, незанятыярускім войскам паўночныя раёны ВКЛ, не дапусціць выбрання на польскі тронАляксея Міхайлавіча і ўключэння ў склад Рускай дзяржавы ВКЛ і Польшчы.18.8.1655г. Радзівіл абвясціў акт аб падпарадкаванні ВКЛ Швецыі, а 20 кастрычніка ўКейданах была падпісана унія ВКЛ са Швецыяй. Саюзныя дзяржавы мелі аднаго,шведскага, караля, які абавязваўся шанаваць шляхецкія свабоды і прывілеі,апекавацца касцёлам. Шведы займалі Літву, якая абавязвалася пастаўляць іхвойску фураж і правіянт. Шведская армія колькасцю каля 10 тыс. чал. згрупаваласяў Інфлянтах, яе ўзначальвалі губернатар Інфлянтаў Магнус Габрыэль дэ ла Гард іфельдмаршал Адольф Левенгаўпт[26].Армія акупіравала Вількамірскі, Упіцкі, часткова Ковенскі і Браслаўскі паветы,уключаючы Іказнь, Друю і Браслаў. Шведы збіралі кантрыбуцыю, патрабавалі адшляхты і духавенства выбранцаў у войска, спаганялі падымнае, рэквізавалі конейі фураж. Дашчэнту былі спустошаны Дрысвяты. Усё гэта выклікала рэзкі адпор збоку шляхты і сялянства, якія перайшлі ў некаторых мясцовасцях да метадаўпартыз. барацьбы. Сумеснымі дзеяннямі з войскам Корвін-Гансеўскага ў пачатку1657 г. ВКЛ было ачышчана ад шведаў. Аднак летам 1657 г. аб'яднанае войскашведскага караля Карла X ісеміградскага князя Ракашы асадзіла Брэст і авалодала ім дзякуючы здрадзегарнізона замка, аснову якога складала наёмная нямецкая пяхота колькасцю 1700чал.12.7 1657 г. войскі ВКЛ на чале зСапегам і падчашым М. Радзівілам вызвалілі Брэсцкі замак. Шведаму аблозе Брэста дапамагалі ўкраінскія казакі на чале зпалкоўнікам А. Ждановічам, рабілася гэта не без згоды Хмяльніцкага, які сімпатызаваў Б. Радзівілу,прыхільніку Швецыі. Па просьбе Радзівіла ён кантраляваў слуцкія ўладанні, непускаючы туды ні рускія, ні польскія войскі, выдаў 6.8.1656 г. і ў красавіку1657 г. ахоўныя універсалы на абарону радзівілаўскіх уладанняў Слуцка, Сяльца,Венграва, Старога Сяла[27].
У час наступления шведаўна Польшчу і ВКЛ казакі падтрымліваліШвецыю. Яны нават занялі Мінскі павет, не даючы рускім атрадам вывозіць збожжа,і грамілі двары той шляхты, якая супрацоўнічала з рускімі. У выніку такой палітыкі казакоў Навагрудчына нечаканааказалася не занятай ні царскім, ні казацкімвойскам і лічылася шведскай зонай акупацыі. Гарнізонрадзівілаўскага Слуцка рабіў рэйды за правіянтам аж у Мінскае ваяводства, ілічыўся па-прашведску настроеным. Збег розных акалічнасцейпрывёў да таго, што Навагрудскае ваяводства, нанесла меншыя страты, чым суседнія. Перад Швецыяй адкрывалася заманлівая перспектива стацьпаўнаўладным гаспадаром на Балтыйскім моры, закрыць Расіі выхад да ўзбярэжжаБалтыкі і манапалізаваць увесь знешні гандаль. Рэч Паспалітая, аслабленаявайной з Расіяй, не магла адразу даць шведам адпор.Пануючыя колы краіны вырашылі пачаць перагаворы аб спыненніваеных дзеянняў на Беларусі і Украіне.
Перагаворы Расіі зРэччу Паспалітай адбываліся з 12 жніўня да 27.10.1656 г. у неспрыяльных дляРасіі ваеных і палітычных умовах. У выніку Віленскага перамір'я 1656 г. быладасягнута згода аб спыненні на 2 гады ваеных дзеянняў, бакі пагадзіліся незаключаць міру са шведамі. Разглядалася пытанне і пра выбранне цара АляксеяМіхайлавіча на польскі трон. Гэту ідэюпадтрымлівалі 2 групоўкі дробнай шляхты, адну з іх узначальваў В. Орда. Шляхта прызнала цара вялікім князем ВКЛ і прысягнула яму, аднак на гэтым усё скончылася. Ужо з канцаверасня 1658 г. войскі Рэчы Паспалітай блакіравалі Вільню іВіленскі павет, а у кастрычніку адбылося некалькісутыкненняў войск Сапегі і Гансеўскага з атрадамі ваяводыДалгарукага. Атрад Гансеўскага быў разбіты рускімі войскамі,а сам ён трапіў у палон. Няўдачай скончыласяспроба войск ВКЛ захапіць Вільню. Пачалася новая паласаваеных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі[28].
Становішча рускіхвойск увосень і ўзімку 1658-59 гг. рэзка пагоршылася. Шляхта,мяшчане і сяляне, якія прысягнулі Расіі, пачалі масава «ламаць» прысягу і выступаць са зброяй не толькі супрацьрускіх войск, але і супраць той часткінасельніцтва, якая падтрымлівала рускі ўрад. На Беларусі разгарнулася грамадзянская вайна, выкліканая жорсткайакупацыйнай палітыкай царскай адміністрацыі, бясконцымі рабаваннямі і захопам упалон мірнага насельніцтва. Перавароты адбыліся ў Старым Быхаве, Мсціславе,Крычаве, Чавусах, Рославе. Здрадзіў цару і шэраг украінскіх палкоўнікаў на чалез Нячаем і Выгоўскім. Ha ix баку дзейнічалі сялянска-казацкія атрады Д. Мурашкі,Сапрыкі, Слізкага, Драня. Чавускі палкоўнік Нячай клапаціўся перш за ўсё прасвае інтарэсы і казацкай старшыны, якая імкнулася любымі шляхамі ўстанавіцьсваё панаванне над усходняй часткай Беларусі. Па загаду Нячая казацкія сотніпачалі займаць населения пункты ў Магілёўскім, Шклоўскім, Копыскім іМсціслаўскім паветах. Рускія салдаты спрабавалі аказаць казакамсупраціўленне, але былі адтуль выбіты. Сам Нячай пачаў называцьсябе «палкоўнікам беларускім»[29].На занятай тэрыторыі старшына запісвала сялян і мяшчан у казакі, прымушала іхвыконваць розныя павіннасці на карысць казацкага войска. Восенню 1658 г. наБеларусі разгарнулася барацьба паміж рускімі і ўкрінскімі войскамі. Для задушэння антырускіх выступленняў быў створаны спецыяльны карныатрад на чале з Лабанавым-Растоўскім, якому шляхам аблог і штурмаў удалося задушыць у 1659 г. супраціўленнеў Мсціславе, Рославе, Крычаве, Старым Быхаве. Ваеныя дзеяннівяліся ў раёне Коўна — Гродна. Гродна неаднойчыпераходзіла з рук у рукі і падвяргалася доўгім аблогам. Горадз прадмесцямі і фальваркамі быў дашчэнту зруйнаваны і спустошаны.
15.1.1660 г. войскірускія ваяводы I. A. Xaванскага за 80 км ад Брэста пад Мальчай разбілі полк М. Абуховіча іштурмам узялі Брэст, адсюль планавалася рабіць рэйды ў глыб Польшчы, на Любліні Варшаву. Былі зруйнаваны Шарашова і Камянец. У сакавіку Хаванскі адышоў падЛяхавічы, аднак узяць Ляхавіцкі замак не здолеў. Прысланы на дапамогуатрад С. Змеева з Магілёва сітуацыю не палепшыўі быў перакінуты на аблогу Нясвіжа[30].
Вясной 1660паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай быў заключаны Аліўскі мір[31], граніца паміж ВКЛ і Швецыяйпрайшла па Зах. Дзвіне. Мір вызваліў значныя ваеныя сілы Рэчы Паспалітай, штобылі кінуты супраць рускіх войск, якія пачалі цярпець паражэнні.18 чэрвеняХаванскі быў разбіты каля Старой Мышы войскамі Сапегі, С. Чарнецкага,Палубенскага, Кміты, быў захоплены ўвесь рускі абоз.
З лета 1660 г. вайнаўступіла ў сваю апошнюю стадыю, яна стала набывацьхарактер усенароднай, вызваленчай. На дапамогу Хаванскаму цар накіраваў2 групоўкі войск Ю. A. i П.А. Далгарукіх. Іх дзеянні пад Барысавам,Шкловам і Магілёвам не маглі выратаваць агульную стратэгічную сітуацыю.8кастрычніка паблізу Чавус адбыўся жорсткі бой войск ВКЛ з групоўкайДалгарукага, што перашкодзіла яго ўз'яднанню з Хаванскім. У сярэдзінекастрычніка 1660 г. Хаванскі зноў быў разбіты пад Талачыном, а ўвосень 1661 г. ёні А.Л. Ардын-Нашчокін пацярпелі новае паражэнне пад Кушлікамі на Полаччыне адвойск ВКЛ, якімі камандаваў Жаромскі.3 20 тыс. рускіх небольш за 1 тыс. чал. выратавалася, адступіўшы ў Полацк разамз Хаванскім і параненым Ардын-Нашчокіным. СынХаванскага трапіў у палон, было захоплена 9 гармат, сцягі, палкавы абраз i увесь абоз. У1661 г. адбыліся перавароты ў Магілёве,Дзісне і Себежы, нарэшце была вызвалена Вільня[32].
З ВКЛ пачаўсямасавы вываз стратэгічных запасаў прадуктаў, зброі, усяго каштоўнага. Паводледакументаў, з Полацка, Віцебска, Дынабурга, Люцына, Рэжыцы, Марыенгаўза,гарадоў цэнтральнай і заходняй Беларусі, Коўна і інш. «церковные апараты, образы и книги и иные речи, а также прибытки, дела иамуницея и все оружья, и пеняжный скарб и хлебные запасы»[33]вывозіліся. Адным са зборных пунктаў быў Барысаў. На Беларусі адголаду пачалося людаедства, што было зафіксавана царскімі чыноўнікамі ў шматякіх месцах. Гэтаму спрыялі і дзеянні казакоў Нячая, якія рабавалі вёскі імаёнткі, гвалтоўна запісвалі сялян у сваё войска, адбіраючы ў непакорных зямлюі ўчыняючы такім чынам нечуваны голад. Хмяльніцкаму на дзеянні яго казакоў у Беларусі даносілі, што небез іх удзелу ўзнік сярод тутэйшых жыхароў такі голад,«какова перед тем давно не слыхано: не токмо что мертвечину и всякуюнечистоту, но и плоти человеческие едят… „[34].
У найцяжэйшую сітуацыюпастаяннага рабавання i наездаў ва ўмовах вайны трапіла беларускае сялянства. За прававалодаць ім змагаліся розныя шляхецкіягрупоўкі, якія то прысягалі цару, то здраджваліпасля першых паражэнняў рускай арміі;свае правы прад'яўляла ва ўсходніх і паўднева-ўсходніх паветахукраінская казацкая старшына; мяшчане гарадоў, якія прысягнуліцару, асабліва заможная іх частка, прыбірала да сваіх рукбліжэйшыя да гарадоў сёлы. Часткавесак аддавалася служылай шляхце i казакам часова“на пракармленне», гэтыя паселішчы рабаваліся асабліва жорстка.
На тэрыторыі Магілёўшчыны,Гомельшчыны і часткова Віцебшчыны паміж рускайакупацыйнай адміністрацыяй і адміністрацыяй укрінскайказацкай старшыны пачаліся сутыкненні за права валодаць гарадамі, мястэчкамі і вёскамі. Казакі Хмяльніцкага лічылі, што занятыяімі раёны адносяцца да Украіны. У казацкае войска масава уступала сялянства ічастка беларускіх мяшчан, якія хацелі пажывіцца за кошт шляхецкай маёмасці ізямельных надзелаў. Радавое цяглае сялянства трапіла ў пастку складанай ізаблытанай палітыкі ваюючых бакоў і супярэчнасцей беларускай шляхты імяшчанства, усяго «паспольства», якое да таго ж знаходзілася ў станеграмадзянскай вайны. Да ўсяго гэтага дадалася эпідэмія маравой пошасці, якаяспустошыла значныя рэгіёны Беларусь У выніку на велізарных абшарах цэнтральнайі ўсходняй Беларусі ўтварыліся зоны татальных спусташэнняў і абязлюджання: вёскіі палі зарасталі лесам, гінулі гарады і мястэчкі з усім комплексам эканомікі,духоўнай і матэрыяльнай культуры. Вайна падзяліла гараджанна прыхільнікаў цара і тых, хто застаўся верным сваёй дзяржаве, каралю і гарадскому магдэбургскамуправу.
Мяшчанства было таксама ўцягнута ў падзеі грамадзянскай вайны і несла велізарныялюдскія страты. Прыйшоў у заняпад унутраныі знешні гандаль, які ўзяла пад жорсткі кантроль руская адміністрацыя,унутраны рынак запаланілі абясцэненыя рускія медныягрошы, насельніцтва не хацела прымаць іўводзіць іх у абарачэнне.
Гандаль быўабкладзены царскай пошлінай, аднак традыцыі магдэбургскага самакіравання ўгарадах Беларусі царская адміністрацыя вымушана была захаваць, а таксамапацвердзіць правы гарадоў на навакольныя вёскі, набытыя ў ранейшыя часы заратушныя грошы. Працяглая вайна, каласальныя разбурэнні і матэрыяльныя стратыпадарвалі казну ВКЛ і Польшчы. Войскам перасталі плаціць грошы. У ліпіні 1661 г.утварылася канфедэрацыя часткі польскіх войск, якая адмовілася падпарадкоўваццакаралю. Другую групоўку ўзначаліў С. Чарнецкі. У верасні 1661 г. сканфедэраваласявойска ВКЛ на чале з Жаромскім і Катоўскім, з 22 тыс. чал. у яго ўвайшло 12 310салдат, у асноўным наёмнікаў з еўрапейскіх краін, а таксама татарская харугва. Створанаевойска адмовілася ваяваць, пакуль не атрымае заробленых грошай. У часармейскага бунту Жаромскі і Гансеўскі былі забіты салдатамі (замест Гансеўскагапольным гетманам стаў М. Пац). Пасля выплаты доўгу (19млн. злотых) канфедэрацыя 21.7 1663 г. спыніла сваюдзейнасць[35].
Ваенныя дзеянні наБеларугі ўвосень 1661 г. перапыніліся, бопаявілася надзея правесці мірныя перагаворы, якія адбыліся ў 1662 г., але закончыліся безвынікова (акрамя абмену ваеннапалоннымі). НаПадзвінні войскі Рэчы Паспалітай вялі баі пад Віцебскам і Полацкам.9.7.1662 г. пасля2 гадоў аблогі здаўся рускі гарнізон у Барысаўскім замку, а ў сярэдзіне снежня1662 г. — Усвят. У 1663-64 гг. на Беларусі адбываліся баімясцовага значэння, якія абвастрыліся летам 1664 г. Атрадырускіх войск дзейнічалі пад Магілёвам,Віцебскам і Полацкам, каля напаўразбураных Шклова і Копысі.Войска Хаванскага зноў пацярпела паражэнне пад Віцебскам, які быў акружаныатрадамі Рэчы Паспалітай.1.6 1664 г. у Дубровічах на Смаленшчыне (паміж Краснымі Звяровічамі) пачаліся мірныя перагаворы. Прадстаўнікі Рэчы Паспалітайнастойвалі на заключэнні вечнага міру накшталт Паляноўскага міру 1634 г., аднакРасія не прыняла такіх умоў. Перагаворы перапыніліся,аднавіліся ў жніўні, а ў верасні 1664 г. былі адкладзены да1665 г[36].
У красавіку 1666 г. у в. Ануфрыевакаля Мсціслава мірныя перагаворы аднавіліся.Яны адбываліся ў час паўстання Е. юбамірскага супраць каралеўскай улады, штоўмела выкарыстаў рускі бок. Летам 1666 г. група войск пад камандаваннем Я.К. Чаркаскага,І.С. Празароўскага і І.А. Варатынскага заняла Шклоў і Копысь, зрабіла спробуўзяць Магілеў, але беспаспяхова. Пасля гэтага мірныя перагаворы працягваліся ізавяршыліся падпісаннем Андросаўскага перамір’я 1667 г. на 13 гадоў (да чэрвеня1680 г).
Заключэнне
Можна зрабіцьвыснову, што вайна Расіі з Рэччу паспалітай 1654 — 1667 гг. мела выразнызахопніцкі характар. На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага рускі ўрадімкнуўся ўсталяваць акупацыйны рэжым.
Аднак у вайне 1654 — 1667 гг. рускіурад не дасягнуў сваіх галоўных мэт: ен не змог далучыць да Расіі Беларусь іПравабярэжную Украіну, пацярпела крах ідэя набыць новыя землі для баяр і дваранРасіі, а галоўнае — цар Аляксей Міхайлавіч не змог заняць трон Рэчы Паспалітай,далучыць яе да Расіі.
Поўную няўдачупацярпела імкненне украінскай казацкай старшыны — далучыць да Украіны земліБеларускага Падняпроў’я і Пасожжа.
Для Беларусі вайна1654 — 1667 гт. абярнулася трагічнымі вынікамі. У межахпрыкладна цяперашняй тэрыторыі краіны колькасць жыхароў зменшылася больш чымнапалову: калі ў 1648 г. яна складала 2 млн.900 тыс., дык у 1667 — 1 млн.350тыс. чалавек. Асабліва пацярпелі ўсходнія і паўночныя паветы, у якіх засталосяменш 1/3 даваеннага насельніцтва. Мястэчкі і вёскі былі спалены, парады- абрабаваны і разбураны. Для аднаўленнягаспадаркі не хапала людзей, не было рабочай жывёлы. Каб хоць неякпаспрыяць аднаўленню зруйнаваных гарадоў, Сойм Рэчы Паспалітай вызваліў 20 з іх ад падаткаў і розных абавязкаў.
У самым глыбокімзаняпадзе апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Паслявайны больш паловы ранейшых плошчаў ворыўнай зямлі не апрацоўвалася. У раёнах, якія найбольш пацярпелі, пусткай ляжала амаль усе поле. Напрыклад, у Віцебскай эканоміі ў 1667 г. некранутымі засталіся74% зямлі, а на ўсё Мсціслаўскае ваяводстватакіх закінутых палёў збіралася да 70%. I праздзесяць пасляваенных гадоў становішча мала палепшылася: напрыклад,у Дубровенскім графстве, Прапойскім іКрычаўскім староствах у запусценні знаходзілася каля2/3 усіх сялянскіх гаспадарак.
Яшчэ доўгабязлюднымі заставаліся вёскі, зарастала хмызняком і лесамколішняе ворыва. Каб не памерці з голаду, сяляне часам і паслявайны пакідалі свае абжытыя мясціны і адыходзілі ў іншыя землі. Як у дэмаграфічным, так і ў эканамічным планегэтая вайна стала самай стратнай для Беларусі. Яна адкінула край далека назад.
Краіну разрабавалі.Былі вывезены шматлікія культурныя каштоўнасці, былі знішчаны шматлікіякаштоўнасці. Беларусь згубіла шмат майстроў рамеснай працы еўрапейскага ўзроўню.
Таксама можнаказаць, што Рэч Паспалітая прышла ў заняпад і гэту вайну можна лічыць першымштуршком да знікнення Рэчы Паспалітай як дзяржавы ў будучым.
Літаратура
1.   Акты, издаваемые Виленскою комиссию для разбора древних актов. Т.34. Вильно,1909.
2.   Белоруссия в эпоху феодализма. Т.2. С середины XVIIпо XVIII века. До воссоединения с Россией. Мн., 1960.
3.   Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / Пад. рэд.А.Ф. Вішнеўскага. Мн., 1998.
4.   История Беларуси в документах и материалах / Авт. — Сост.: И.Н. Кузнецов,В.Г. Мазец. Мн., 2000.
5.   Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. / Сост.:А.П. Игнатенко, В.Н. Сидорцов. Мн., 1977.
6.   Абецедарский А.С. Белоруссия и Россия. Очерки русско-белорусских связейвторой половины XVI-XVII вв. Мн.,1978.
7.   Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862-1918). Вільня,2000.
8.   Галактионов И.В. Из истории русско-польского сближения в 50-60-х годах XVII в. Саратов, 1960.
9.    ГісторыяБеларусі. Ч.1. Са старажытных часоў да канца XVII ст. Пад рэд.І.П. Крэнь і інш. Мн., 2000.
10.Гісторыя Расіі з старажытных часоў да 1917 г. Гродна, 1993.
11. Грыцкевіч А. Гісторыягеапалітыкі Беларусі. // Спадчына. 1994. № 1.
12.Грыцкевіч А.П. Вялікае княства Літоўскае. // Энцыклапедыя “ГісторыяБеларусі". Т.2. Мн. 1994.
13.Дзмітрачкоў П.Ф. Беларусь ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Ч.2. Магілеў,1997.
14.Заборовский Л.В. Россия, Речь Посполитая и Швеция в середине XVII в.: Из истории международных отношений в восточной иЮго-Восточной Европе. М., 1981.
15.История Швеции. М., 1974.
16.Ластоўскі В. Кароткая гісторыя Беларусі. Мн., 1993.
17.Мальцев А.Н. Россия и Белоруссия в середине XVIIв. М., 1974.
18.Мунчаев Ш.М., Устинов В.В. История России. М., 2000.
19.Нарысы гісторыі Беларусі.Ч.I. Мн., 1994.
20.Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995.
21. Ткачоў М. Вайна Расіі зРэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі”.Т.II. Мн., 1994.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Доработать Узнать цену написания по вашей теме
Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.